Нацыянальны мастацкі

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі году
Па­лі­ты­ка му­зея бу­ду­ецца на ба­лан­се буй­ных між­на­род­ных пра­ектаў, юбі­лей­ных вы­стаў знач­ных бе­ла­рус­кіх мас­та­коў і асвят­лен­ня важ­ных дат з жыц­ця кра­іны, а так­са­ма ка­мер­цый­ных экс­па­зі­цый. Асаб­лі­вас­ці апош­ніх га­доў — вы­ка­рыс­тан­не вя­лі­кіх плош­чаў но­ва­га кор­пу­са з вы­ка­на­ны­мі па­тра­ба­ван­ня­мі клі­мат-кан­тро­лю і пры­дат­ны­мі для пры­ёму між­на­род­ных вы­стаў.

Най­бо­льш знач­ны­мі між­на­род­ны­мі пра­екта­мі вар­та пры­знаць ад­ра­зу не­ка­ль­кі экс­па­зі­цый.

 

1. «Свет ня­бес­ны на зям­лі» — вы­ста­ва ікон, якая дэ­ман­стра­ва­ла­ся ў му­зе­ях Ва­ты­ка­на і на­бра­ла за тры ме­ся­ца рэ­кор­дную ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў — ка­ля двух мі­ль­ёнаў.

 

2. «Ра­дзі­ві­лы: лё­сы кра­іны і ро­ду» з аса­біс­тай ка­лек­цыі Ма­цея Ра­дзі­ві­ла (Вар­ша­ва) з рэ­дкі­мі тво­ра­мі парт­рэт­на­га жы­ва­пі­су са­ма­га ма­гут­на­га маг­нац­ка­га ро­ду Бе­ла­ру­сі.

 

3. Бе­ла­рус­кая се­рыя аква­рэ­ляў На­па­ле­она Орды з Кра­каў­ска­га на­цы­яна­ль­на­га му­зея, якую поль­скія ка­ле­гі ўпер­шы­ню на­ва­жы­лі­ся ад­пра­віць у Бе­ла­русь.

 

4. «Пе­ра­адо­ль­ва­ючы існа­ван­не» аўта­раў ХХ ста­год­дзя Эрнста Бар­ла­ха і Ке­тэ Ко­ль­віц, пад­рых­та­ва­ная Гё­тэ-інсты­ту­там, якая вы­клі­ка­ла ня­ма­ла рэ­флек­сій пра жыц­цё мас­та­коў у та­та­лі­тар­най фа­шыс­цкай дзяр­жа­ве, іх стаў­лен­не да вай­ны і па­кут­ніц­тва. Гэ­тая вы­ста­ва, што ста­ран­на рых­та­ва­ла­ся два га­ды, пры­клад прад­ума­най кан­цэп­цыі і тлу­ма­ча­ль­ных тэк­стаў (яна су­пра­ва­джа­ла­ся ма­ла­дзёж­най твор­чай ла­ба­ра­то­ры­яй), якія ўзмац­ня­юць па­ўна­ту гу­чан­ня ра­бот двух ге­ні­яў мі­ну­ла­га ста­год­дзя.

 

Дзве да­ты — 100-год­дзе Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі і 950-год­дзе Мін­ска — бы­лі адзна­ча­ны фон­да­вы­мі вы­ста­ва­мі «Го­рад. Архі­тэк­ту­ра. Мы». Апош­няя вы­лу­чы­ла­ся ка­та­ло­гам, у які бы­лі ўклю­ча­ныя бо­льш за 700 тво­раў з фон­даў му­зея, пры­све­ча­ных гіс­то­рыі го­ра­да. Дзя­ку­ючы гэ­тай пуб­лі­ка­цыі знач­на па­шы­ры­ла­ся іка­на­гра­фія ста­лі­цы, па­поў­ні­ла­ся за­бы­ты­мі ці рэ­дкі­мі вы­ява­мі Мін­ска 1920—2000-х га­доў.

 

На вы­ста­ве «Ле­нін-17 на Ле­ні­на, 20» зроб­ле­ны скру­пу­лёз­ны ад­бор асаб­лі­ва­га плас­та са­вец­ка­га мас­тац­тва — вы­яўлен­чай «ле­ні­ні­яны», якой у му­зеі за 70 га­доў са­вец­кай ула­ды на­за­па­сі­ла­ся бо­льш за ты­ся­чу адзі­нак за­хоў­ван­ня. Ле­нін — ідэ­ала­гіч­ны і ма­ра­ль­ны аб­раз двух-трох па­ка­лен­няў — прад­стаў­ле­ны тут у роз­ных іпас­та­сях — і пра­ва­ды­ром, і ара­та­рам, і фі­ло­са­фам, і ча­ла­ве­кам — жы­вым і мёр­твым.

 

Сто­га­до­вым юбі­ле­ям бы­лі пры­све­ча­ны пра­екты «Сяр­гей Се­лі­ха­наў» і «Ста­год­дзе Анто­на Бар­хат­ко­ва», менш вя­до­ма­га на­вед­ва­ль­ні­кам Мі­ха­іла Бліш­ча, вы­ста­вы да 70-год­дзя пры­зна­ных май­строў — мас­та­ка-лі­ры­ка Мі­ка­лая Іса­ёнка і аб­страк­цы­яніс­та Ана­то­ля Куз­ня­цо­ва, Мі­ха­іла Ра­га­ле­ві­ча і Ва­ле­рыя Шка­ру­бы.

 

Па­вод­ле но­вай шка­лы па­спя­хо­васць вы­ста­вач­най па­лі­ты­кі му­зея ўліч­вае, як ні дзіў­на, не ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў, не то­ль­кі агуль­­ную ко­ль­касць па­ка­заў, але і іх якасць — вы­стаў з ка­та­ло­гам бо­льш за 75 ста­ро­нак, па­ка­за­ных по­тым у іншых мес­цах, а так­са­ма пра­цэнт з’яў­лен­ня не вя­до­мых ра­ней тво­раў з за­пас­ні­каў му­зея, пуб­ліч­ны рэ­за­нанс. Та­кім кры­тэ­ры­ям ад­па­вя­даць ня­прос­та, і ўсё ж... Асаб­лі­васць апош­ніх га­доў — на­яўнасць ка­та­ло­гаў, што ўво­дзяць ча­со­вы вы­ста­вач­ны ма­тэ­ры­ял у на­ву­ко­вы аб­арот, бяс­кон­ца пад­аўжа­ючы ўжо вір­ту­аль­нае жыц­цё пра­ектаў.

Надзея УСАВА