«Ліс­та­пад-2017»: Ісці­на, Лю­боў і Ха­рас­тво

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

ХХІV Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­тываль
ГА­ЛА­СЫ ТЫХ, ХТО ЛІ­ЧЫЦЬ, ШТО ІСНУ­ЮЧАЯ СІС­ТЭ­МА МІЖ­НА­РОД­НЫХ КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЯЎ САС­ТА­РЭ­ЛА, РАЗ­ДА­ЮЦЦА ЎЖО ЯКІ ГОД ЗА­ПАР. МАЎ­ЛЯЎ, У ЧА­СЫ ЎСЕ­АБДЫМ­НАЙ ДЗІ­ГІ­ТА­ЛІ­ЗА­ЦЫІ І НЕ­ВЕ­РА­ГОД­НАЙ ПА­ПУ­ЛЯР­НАС­ЦІ ТЭ­ЛЕ­СЕ­РЫ­ЯЛАЎ КАШ­ТОЎ­НАСЦЬ ФЭС­ТАЎ ЯК ПРЭМ’ЕРНЫХ ПЛЯ­ЦО­ВАК ЗНАЧ­НА ПА­МЕН­ШЫ­ЛА­СЯ, А ІХ УПЛЫЎ НА ГРА­МАД­СКУЮ СВЯ­ДО­МАСЦЬ ІМКНЕЦ­ЦА ДА НУ­ЛЯ. КА­ЛІ ЯНО І ТАК, ТО МІН­СКІ МІЖ­НА­РОД­НЫ КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ТАЯ ГОР­КАЯ ЧА­ША ПА­КУЛЬ МІ­НАЕ.

 

ДЛЯ БЕ­ЛА­РУ­СІ НАШ «ЛІС­ТА­ПАД» — КІ­НА­МЕ­РАП­РЫ­ЕМСТВА НУ­МАР АДЗІН. СЁ­ЛЕТ­НІ ФЭСТ БЫЎ ВО­СЬ­МЫМ ДЛЯ КА­МАН­ДЫ НА ЧА­ЛЕ З ПРА­ГРАМ­НЫМ ДЫ­РЭК­ТА­РАМ ІГАРАМ СУК­МА­НА­ВЫМ. ПА­ЧЫ­НА­ЮЧЫ З 2010 ГО­ДА «ЛІС­ТА­ПАД» ЗНАЧ­НА ЗМЯ­НІЎ­СЯ. ЗА­РАЗ ЁН СТАЎ АД­НОЙ З ЛЕП­ШЫХ КУ­ЛЬ­ТУР­НЫХ ПАДЗЕЙ У КРА­ІНЕ, НУ А Ў СФЕ­РЫ АЙЧЫН­НА­ГА КІ­НО ГЭ­ТА, БЕЗ­УМОЎ­НА, ГА­ЛОЎ­НАЯ ПАДЗЕЯ, З ЯКОЙ ПА­КУЛЬ НЕ Ў СТА­НЕ СПА­БОР­НІ­ЧАЦЬ БЕ­ЛА­РУС­КІЯ КІ­НАП­РЭМ’ЕРЫ. АЛЕ НА­РА­КАЦЬ НА ІНША­ЗЕМ­НЫЯ ФІ­ЛЬ­МЫ НА «ЛІС­ТА­ПА­ДЗЕ» ЎЖО НЕ ДА­ВО­ДЗІЦ­ЦА: НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫ СКЛАД­НІК НА ММКФ ЗА АПОШ­НІЯ ГА­ДЫ СТАЎ ВІ­ДА­ВОЧ­НА МАЦ­НЕЙ­ШЫМ І ВЫ­КЛІ­КАЕ ВЯ­ЛІ­КУЮ ЎВА­ГУ ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЬ­НАЙ АЎДЫ­ТО­РЫІ. ПРА­ЦЯГ­ВАЕ «ЛІС­ТА­ПАД» І ГА­НА­РО­ВУЮ МІ­СІЮ ПРАД­СТАЎ­ЛЯЦЬ МІН­ЧА­НАМ НА ВЯ­ЛІ­КІМ ЭКРА­НЕ ЛЕП­ШАЕ З СУС­ВЕТ­НА­ГА КІ­НО. МІН­СКІ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ СЛУШ­НА ЗА­ДАЕ МЯСЦ­ОВУЮ КІ­НА­МО­ДУ І ПРАЗ СВАЮ ІНДУС­ТРЫ­ЯЛЬ­НУЮ ЧАС­ТКУ АД­КРЫ­ВАЕ БЕ­ЛА­РУС­КІМ ПРА­ФЕ­СІ­ЯНА­ЛАМ АКНО Ў СВЕТ ГЛА­БА­ЛЬ­НАЙ КІ­НА­ВЫТ­ВОР­ЧАС­ЦІ.

Ка­лі на­сту­піць за­ўтра

Са­мы яскра­вы пры­клад та­го, што га­ды пра­цы «Ліс­та­па­да» не ка­ну­лі ў Ле­ту, — стуж­ка ма­ла­дой бе­ла­рус­кі Юліі Ша­тун. Кар­ці­на «За­ўтра», у якой апа­вя­да­ецца пра жыц­цё ад­ной пра­він­цы­яль­най сям’і, упры­го­жы­ла на­цы­яна­ль­ны кон­курс і — упер­шы­ню ся­род бе­ла­рус­кіх фі­ль­маў — прад­ста­ві­ла на­шу кра­іну ў між­на­род­ным кон­кур­се «Ліс­та­па­да» «Ма­ла­досць на мар­шы». Знач­на сас­ту­па­ючы інша­зем­ным стуж­кам у тэх­ніч­ных па­ра­мет­рах, «За­ўтра» — аб­са­лют­на акту­аль­нае еўра­пей­скае кі­но. Гэ­та не­сум­нен­ная ўда­ча ад­бор­шчы­каў і ма­ле­нь­кая сен­са­цыя «Ліс­та­па­да-2017». Ма­ла­дая вы­пус­кні­ца Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, ку­ль­ту­ро­лаг з ад­ука­цыі, з да­па­мо­гай сва­ёй ся­м’і ства­ры­ла ўзор­ны мік­ра­бю­джэт­ны фі­льм. «За­ўтра», зня­ты ў акту­аль­ным сты­лі по­стдак з вя­лі­кім па­чуц­цём ма­тэ­ры­ялу і рыт­му, — апо­вед пра пра­він­цы­йную свя­до­масць. Скла­да­на знай­сці за апош­ні час бо­льш да­клад­ны эма­цый­ны ма­лю­нак мен­та­лі­тэ­ту і псі­ха­ло­гіі ся­рэд­нес­та­тыс­тыч­на­га бе­ла­ру­са.

Асноў­ны по­зірк бе­ла­рус­кіх па­чат­коў­цаў, як і іх ста­рэй­шых ка­лег, перадусім скі­ра­ва­ны ці на ста­ліч­ны ме­га­по­ліс і яго жы­ха­роў, ці на ад­ыхо­дзя­чую ў ня­быт тра­ды­цый­ную вяс­ко­вую ку­ль­ту­ру. Акту­аль­насць стуж­кі Юліі Ша­тун ме­на­ві­та ў тым, што яна аб­ра­ла сва­імі ге­ро­ямі лю­дзей з буй­но­га ра­ённа­га цэн­тра. Ме­на­ві­та ў та­кіх га­ра­дах, як род­ны для рэ­жы­сёр­кі Ма­зыр, і жы­ве па ста­тыс­ты­цы бо­ль­шая час­тка на­се­ль­ніц­тва на­шай кра­іны. «За­ўтра» — ве­ль­мі ўда­лы парт­рэт ся­рэд­нес­та­тыс­тыч­на­га бе­ла­ру­са, па­жы­ло­га муж­чы­ны ў по­шу­ках пра­цы. Цяж­кія, на пер­шы по­гляд, жыц­цё­выя аб­ста­ві­ны не да­зва­ля­юць, ад­нак, шка­да­ваць га­лоў­на­га ге­роя і яго жон­ку. «За­ўтра» дэ­ман­струе «ма­ле­нь­ка­га ча­ла­ве­ка» і яго вы­біт­ны та­лент пры­ста­са­ван­ня да пан­урай, шэ­рай што­дзён­нас­ці.

«За­ўтра» Юліі Ша­тун дзіў­ным чы­нам пе­ра­клі­ка­ецца з мі­ну­ла­год­няй стуж­кай «Орша-Мінск-Орша» ма­ла­дой да­ку­мен­та­ліс­ткі, вы­пус­кні­цы Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Юліі Рал­ко. Фі­ль­му Рал­ко, пра­ўда, так і не да­вя­ло­ся па­тра­піць у пра­гра­му «Ліс­та­па­да». Між тым гэ­тыя кар­ці­ны аб’ядноў­вае не­ве­ра­год­на трап­нае па­чуц­цё бя­гу­чай рэ­аль­нас­ці. Не­вы­пад­ко­ва, што яны з’яві­лі­ся на свет амаль ад­на­ча­со­ва. І ў «За­ўтра», і ў стуж­цы Юліі Рал­ко га­лоў­ным ге­ро­ем вы­сту­пае са­мо пра­він­цы­й­нае жыц­цё, цяж­кае, пад­віс­лае па­між ча­са­мі. У Юліі Ша­тун не бы­ло маг­чы­мас­ці рых­та­ваць ад­мыс­ло­выя дэ­ка­ра­цыі, акцё­раў, не ме­ла яна і пад­трым­кі пра­фе­сій­най зды­мач­най гру­пы. Та­му ў фі­ль­ме за­фік­са­ва­на па­ўся­дзён­ная рэ­аль­насць, ву­лі­цы на­шых га­ра­доў, лю­дзі ў гра­мад­скім тран­спар­це. Рэ­жы­сёр­ка ка­рыс­та­ла­ся пе­ра­важ­на пра­цяг­лы­мі агу­ль­ны­мі пла­на­мі з мі­ні­му­мам ды­яло­гаў. «За­ўтра» мае ве­ль­мі та­ле­на­ві­тую дра­ма­тур­гію, стуж­ка зман­ці­ра­ва­на ў па­во­ль­ным, але ве­ль­мі да­клад­ным рыт­ме і не ад­пус­кае да са­мых фі­на­ль­ных ціт­раў. Асоб­на трэ­ба адзна­чыць ігру вы­ка­наў­цаў га­лоў­най ро­лі — ба­ць­кі і брат рэ­жы­сё­ра арга­ніч­на існу­юць у кад­ры, што зноў та­кі вы­клі­кае па­ра­ле­лі з да­ку­мен­та­ліс­ты­кай.

Ві­да­воч­на, су­тык­нен­не з пра­він­цы­йнай па­ўся­дзён­нас­цю ў «За­ў­тра» ша­ка­ва­ла і вы­клі­ка­ла не­пры­емныя эмо­цыі ў мно­гіх ша­ра­го­вых гле­да­чоў фес­ты­ва­ль­ных па­ка­заў. Але жу­ры на­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су і Гі­ль­дыя кі­нак­ры­ты­каў і кі­на­ве­даў Бе­ла­рус­ка­га са­юза кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў аца­ні­лі дэ­бют Юліі Ша­тун най­вы­шэй­шы­мі ўзна­га­ро­да­мі.

Ягад­кі ўво­сень

По­спех Юліі Ша­тун — яскра­вы пры­клад пра­цы ця­пе­раш­няй ды­рэк­цыі «Ліс­та­па­да», пры­чым не то­ль­кі ўда­ла­га ад­бо­ру. У сва­іх інтэрв’ю ма­ла­дая рэ­жы­сёр­ка пад­крэс­лі­вае, што не­абход­ны дос­вед і ці­ка­васць да зды­мак кі­но яна атры­ма­ла ў тым лі­ку на па­ка­зах Мін­ска­га між­на­род­на­га. Гэт­кі са­мы шлях да кі­но быў і ў шмат ка­го з астат­ніх удзе­ль­ні­каў сё­лет­ня­га «Ліс­та­па­да».

«Бе­ла­ру­сь­фі­льм» у на­цы­яна­ль­ным кон­кур­се прад­стаў­ляў аль­ма­нах дэ­бю­таў «Мы». Як і кі­на­се­зон цал­кам, гэ­та да­зва­ляе ка­заць пра тое, што ў Бе­ла­ру­сі на­рэш­це з’я­ві­ла­ся (ці вось-вось з’явіц­ца) но­вая ге­не­ра­цыя кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў. Яе не­фар­ма­ль­ным лі­да­рам мож­на лі­чыць ужо да­свед­ча­на­га Андрэя Ку­ці­лу — яго яскра­вая пра­ца «Цар га­ры» ўпры­го­жы­ла са­бою да­ку­мен­та­ль­ную час­тку на­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су. Ге­роі фі­ль­ма, ма­ла­дыя бе­ла­ру­сы, жы­вуць на да­лё­кім ху­та­ры і імкнуц­ца быць аўта­ном­ны­мі ад пра­блем сва­іх ба­ць­коў, гра­мад­ства, дзяр­жа­вы.

Ме­на­ві­та воб­ра­зы бе­ла­ру­саў — ма­ла­дых, па­жы­лых, вя­до­мых, за­бы­тых і вернутых — пры­цяг­ва­лі аўта­раў айчын­най пра­гра­мы мац­ней за ўсё. Важ­ней­шы з іх, «Янка Ку­па­ла» Вік­та­ра Аслю­ка, — вель­мі да­клад­ны і гор­кі ка­лек­тыў­ны парт­рэт на­цыі на фо­не юбі­лею лі­та­ра­тур­на­га ге­нія. Яму ва ўні­сон гу­чыць так­са­ма адзін з леп­шых фі­ль­маў апош­ня­га ча­су На­цы­яна­ль­най сту­дыі «Ле­та­піс» — «Агмень» Юрыя Ці­ма­фе­ева, тон­кі і па­этыч­ны рэ­кві­ем па ад­ыхо­дзя­ча­му сель­скаму па­ка­лен­ню нашых суайчыннікаў.

Бе­ла­рус­кая пра­він­цыя на­тхні­ла на твор­часць ці не па­ло­ву ўдзель­­ні­каў. Моц­ным экран­ным вы­каз­ван­нем атры­маў­ся «Фа­нат» Андрэя Ку­дзі­нен­кі. Аўтар фі­ль­маў «Ма­сак­ра» і «Аку­па­цыя. Міс­тэ­рыі» вы­сту­паў у не­ігра­вым жан­ры то­ль­кі ў са­мым па­чат­ку сва­ёй ка­р’е­ры. А за­раз зняў ве­ль­мі яркі, кі­не­ма­таг­ра­фіч­ны апо­вед пра жыц­цё ма­ла­до­га бе­ла­рус­ка­га пра­він­цы­яла, сап­раў­дна­га ге­роя на­шых дзён, які дра­ма­тыч­на, не на жыц­цё, а на смерць, зма­га­ецца з пе­ра­шко­да­мі на сва­ім шля­ху.

Вяс­ко­вай пра­він­цыі і яе сы­хо­дзя­чай на­ту­ры так ці інакш пры­све­ча­ны кар­ці­ны «Ва­сі­лі­на» Аўгін­ні Ман­цэ­віч, «Край жан­чын» Аляк­сея Па­лу­яна, роўд-му­ві «Ва­кол Бе­ла­ру­сі на ро­ва­рах з ма­то­ра­мі» Ба­ры­са Ні­ка­лай­чы­ка. Апош­няя атры­ма­ла прыз за леп­шы да­ку­мен­та­ль­ны фі­льм на­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су, ві­даць, ура­зіў­шы жу­ры сва­ёй ня­зму­ша­най інта­на­цы­яй. Дзе­сь­ці на краі бе­ла­рус­ка­га сус­ве­ту спра­буе ад­ка­заць на ад­веч­нае пы­тан­не арт-гру­па Chronotop у сва­ім муд­ра­ге­ліс­тым фі­ль­ме «А хто я?». Здзі­віў тон­кай му­зыч­най па­эты­кай на гра­ні ві­дэа-арту Арцём Ло­бач у кар­ці­не «Фраг­мен­ты. Кам­па­зі­цыі». Пад­ыма­юць су­р’ёз­ныя ста­рон­кі ня­даў­ня­га та­та­лі­тар­на­га мі­ну­ла­га на­шай кра­іны ве­ль­мі якас­на зроб­ле­ная да­ку­мен­та­ль­ная пуб­лі­цыс­ты­ка Мар­ты-Да­рыі Клі­на­вай і Іллі Баж­ко «Стра­ча­ная па­эзія» і «Вер­ні­кі» Яго­ра Сур­ска­га.

У ігра­вым на­цы­яна­ль­ным кон­кур­се ві­да­воч­ным фа­ва­ры­там вы­гля­даў вы­шэй­зга­да­ны фі­льм Юліі Ша­тун. Але пры­емна здзі­віў ка­рот­кі метр Нэ­лы Ва­сі­леў­скай «Сяб­ры па пе­ра­піс­цы», пры­му­сіў па­гля­дзець на Бе­ла­русь ва­чы­ма за­меж­ні­ка, звон­ку, «Paranoid Android» Ула­ды Ся­нь­ко­вай і да­зво­ліў прасяк­нуц­ца атмас­фе­рай зды­мак бе­ла­рус­ка­га не­за­леж­на­га кі­но «Сум­лен­ны по­гляд» Дзміт­рыя Дзяд­ка. Ці­ка­ва, што не­йкіх агу­ль­ных пра­ві­лаў ды сты­лю для аўта­раў «но­вай бе­ла­рус­кай хва­лі», як дзе-ні­дзе па­ча­лі на­зы­ваць ге­не­ра­цыю ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў, не існуе. Кож­ны з іх шу­кае свой шлях у кі­но, аб­ірае свае ары­енці­ры, імкнец­ца быць пад­обным да роз­ных лі­да­раў су­час­на­га кі­на­мас­тац­тва.

У су­та­рэн­нях гла­ба­лі­за­цыі

Гля­дач, трэ­ба адзна­чыць, ве­ль­мі ўдзяч­на ад­гук­нуў­ся на маг­чы­масць па­гля­дзець но­выя бе­ла­рус­кія стуж­кі. За­лы на пра­гля­дах айчын­ных кар­цін не пус­та­ва­лі, пры­чым як на кон­кур­сных, так і па­за­кон­кур­сных пра­гля­дах. Зра­зу­ме­ла, тое ты­чы­ла­ся і між­на­род­най пра­гра­мы «Ліс­та­па­да-2017».

Сем год та­му, ка­лі ад­быў­ся рэ­брэн­дынг Мін­ска­га Між­на­род­на­га, бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не кар­ды­на­ль­на не змя­няць кан­цэп­цыю асноў­на­га кон­кур­су. Ге­агра­фія «Ліс­та­па­да» ста­ла шы­рэй­шая за рус­ка­моў­ную пра­сто­ру, але ўклю­чы­ла ў ся­бе стуж­кі з кра­ін бы­ло­га са­цы­яліс­тыч­на­га ла­ге­ра, чые гра­мад­скія пра­бле­мы і пы­тан­ні зра­зу­ме­лыя бе­ла­рус­ка­му гле­да­чу. Сап­раў­ды, пра­цы на­шых су­се­дзяў па ге­агра­фіч­най кар­це і па гіс­та­рыч­ным лё­се гля­дзе­лі­ся з асаб­лі­вы­мі па­чуц­ця­мі. Але, ві­даць, над­ышоў час, ка­лі мы мо­жам з упэў­не­нас­цю ска­заць: ця­пер мы ўклю­ча­ны ў сус­вет­ны кан­тэкст і фес­ты­ва­ль­нае кі­но з кра­ін Ста­рой Еўро­пы, на­прык­лад, для нас не менш бліз­кае.

Зрэш­ты, асноў­ная ры­са сус­вет­на­га кі­не­ма­тог­ра­фа — гла­ба­лі­за­цыя і між­на­род­ная ка­апе­ра­цыя. Гэ­та бы­ло доб­ра ві­даць па стуж­ках «Ліс­та­па­да-2017», бо­ль­шасць з якіх бы­ла ство­ра­на ў кап­ра­дук­цыі дзвюх-трох (а то і бо­льш) кра­ін. Эка­но­мі­ка су­час­най кі­на­выт­вор­час­ці вы­ма­гае актыў­ных по­шу­каў срод­каў, і вы­пад­кі, ка­лі кар­ці­на зня­та ў ад­ной кра­іне рэ­жы­сё­рам з іншай пры пад­трым­цы фон­даў яшчэ з не­ка­ль­кіх, — зу­сім ня­рэд­кія. Ад­сюль і фес­ты­ва­ль­ная кі­на­мо­ва, якая па­сту­по­ва пры­хо­дзіць да агу­ль­на­га на­зоў­ні­ка. Што, зра­зу­ме­ла, не ёсць над­та доб­ра, бо кі­но па­він­на быць раз­на­стай­ным.

У гэ­тым сэн­се па­ка­за­ль­ны тры­умф эстон­скай стуж­кі «Ліс­та­пад» рэ­жы­сё­ра Рай­не­ра Сар­нэ­та. Яна атры­ма­ла Гран-пры фэс­ту і яшчэ шэ­раг па­чэс­ных пры­зоў, у тым лі­ку за леп­шую апе­ра­тар­скую ра­бо­ту і му­зы­ку. Пры тым, што ў яе ства­рэн­ні, апра­ча эстон­цаў, пры­ма­лі ўдзел кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты Ні­дэр­лан­даў і Поль­шчы (кам­па­зі­тар Мі­хал Яца­шэк якраз з апош­няй), гэ­та сап­раў­ды на­цы­яна­ль­ны твор. Ён зня­ты па па­пу­ляр­ным ра­ма­не пі­сь­мен­ні­ка Андру­са Кі­ві­рах­ка і ўяўляе з сябе ка­зач­ную ві­зу­аль­ную фан­тас­ма­го­рыю. На фо­не пе­ра­важ­на рэ­аліс­тыч­ных і зла­ба­дзён­ных тво­раў асноў­на­га кон­кур­су эстон­скі «Ліс­та­пад» ура­зіў — у тым лі­ку, ві­даць, і жу­ры — сва­ім ня­зму­ша­ным ха­рас­твом і ары­гі­на­ль­ным ба­чан­нем.

А вось «Ла­год­ная» Сяр­гея Лаз­ні­цы, так­са­ма фан­тас­ма­го­рыя, але ўжо ў вы­гля­дзе жор­сткай са­цы­яль­най і па­лі­тыч­най са­ты­ры, па­кі­ну­ла жу­ры без эмо­цый і за­ста­ла­ся без уз­на­га­род. Зрэш­ты, знач­ная час­тка пуб­лі­кі і акрэ­ды­та­ва­най на фес­ты­ва­лі прэ­сы па­ста­ві­лі­ся да стуж­кі доб­ра вя­до­ма­га на «Ліс­та­па­дзе» сва­імі ігра­вы­мі і да­ку­мен­та­ль­ны­мі пра­ца­мі ўра­джэн­ца Ба­ра­на­ві­чаў на­ват не­га­тыў­на. І зра­зу­ме­ла ча­му. «Ла­год­ная» — квін­тэ­сэн­цыя аўтар­скай па­зі­цыі ў да­чы­нен­ні да кры­мі­на­ль­най ку­ль­ту­ры і па­ра­дкаў по­стса­вец­ка­га гра­мад­ства, да якіх Лаз­ні­ца ста­віц­ца мак­сі­ма­ль­на не­га­тыў­на. Ві­да­воч­ны пуб­лі­цыс­тыч­ны па­сыл мно­гі­мі гле­да­ча­мі быў пры­ня­ты за аўтар­скую мі­зан­тра­пію. На­сам­рэч «Ла­год­ная» мае глы­бо­кія лі­та­ра­тур­ныя ка­ра­ні, апе­люе не то­ль­кі да кла­сі­кі рас­ійска­га кі­но, та­ко­га як стуж­кі Аляк­сея Гер­ма­на-ста­рэй­ша­га, Кі­ры Му­ра­та­вай, але най­перш да кла­сі­кі лі­та­ра­тур­най — Го­га­ля, Да­ста­еўска­га (што ад­люс­тра­ва­на ў на­зве), Сал­ты­ко­ва-Шчад­ры­на. Стуж­ку мож­на лі­чыць сво­еа­саб­лі­вым пра­ця­гам пер­ша­га ігра­во­га во­пы­ту Сяр­гея Лаз­ні­цы «Шчас­це маё» (Гран-пры «Ліс­та­па­да-2010»). І, ві­да­воч­на, яна з’яўля­ецца но­вым уз­орам рэ­жы­сёр­ска­га май­стэр­ства Лаз­ні­цы: «Ла­год­ная» мае цу­доў­ны акцёр­скі ансамбль, амаль дзве з па­ло­вай га­дзі­ны кар­ці­ны пра­ля­та­юць як ад­но імгнен­не.

Тым не менш прыз за леп­шую рэ­жы­су­ру атры­маў лі­то­вец Ша­ру­нас Бар­тас за стуж­ку «Іней». Па­плеч­нік і ў не­чым ве­ль­мі бліз­кі да све­та­пог­ля­ду Сяр­гея Лаз­ні­цы, Бар­тас зняў ха­лод­нае роўд-му­ві, што не па­кі­дае надзеі на хэ­пі-энд. Па­ра ма­ла­дых лі­тоў­цаў ад­праў­ля­юцца ва Укра­іну, каб на шля­ху раз­абрац­ца най­перш за ўсё з са­мі­мі са­бой — з на­цы­яна­ль­най са­ма­індэн­ты­фі­ка­цы­яй, жыц­цё­вы­мі каш­тоў­нас­ця­мі. Кар­ці­на, якая не­пра­фе­сі­яна­лам мо­жа пад­ацца над­та ня­роў­най і спан­тан­най, ідэ­аль­на апе­люе да дзвюх га­лоў­ных тэм у мас­тац­тве: Эра­су і Та­на­та­су. Ша­ру­нас Бар­тас ізноў на­ват не спра­буе спа­да­бац­ца гле­да­чу, на­паў­няе экран ве­ль­мі ад­ста­ро­не­ны­мі, за­блы­та­ны­мі пачуцц­ямі. Але яго «Іней» ве­ль­мі доб­ра ілюс­труе цьмя­ны стан роз­уму і эмо­цый г.зв. «но­вых еўра­пей­цаў», яны ўжо не раз­уме­юць, што ад­бы­ва­ецца ў бы­лых су­айчын­ні­каў, і яшчэ не раз­уме­юць, як стаць сва­імі, упі­сац­ца ў еўра­пей­скі кан­тэкст.

Зра­зу­ме­ла, агу­ль­на­ча­ла­ве­чыя каш­тоў­нас­ці і гіс­то­рыі спра­цоў­ва­юць у кі­не­ма­тог­ра­фе лю­бой кра­іны. Ад­нак, каб яны стрэ­лі­лі і ста­лі бліз­кія інша­зем­на­му гле­да­чу, па­трэб­ны та­лент і імпэт па­ста­ноў­шчы­каў. На «Ліс­та­па­дзе-2017» бы­ло шмат фі­ль­маў, дзе ге­агра­фіч­ная і на­цы­яна­ль­ная экзо­ты­ка ад­ыхо­дзі­ла на дру­гі план пе­рад пра­бле­ма­мі, доб­ра зра­зу­ме­лы­мі не­за­леж­на ад мо­вы, якой ка­рыс­та­юцца іх ге­роі.

Са сту­жак, што ака­за­лі­ся пад асаб­лі­вай ува­гай і пра­фе­сій­на­га жу­ры, і мін­скай аўды­то­рыі, трэ­ба зга­даць рас­ійскую «Цес­на­ту» Кан­це­мі­ра Ба­ла­га­ва. Ня­даў­ні дэ­бю­тант, са­мы па­спя­хо­вы на гэ­ты дзень га­да­ва­нец ад­мыс­ло­ва­га рэ­жы­сёр­ска­га кур­су Аляк­сан­дра Са­ку­ра­ва ва ўні­вер­сі­тэ­це На­ль­чы­ка, зняў надзвы­чай дра­ма­тыч­ную гіс­то­рыю, у якой пе­ра­пле­це­ны ад­ра­зу не­ка­ль­кі вос­трых тэм. Ня­гле­дзя­чы на тое, што дзея­нне ад­бы­ва­ецца на бур­лі­вым Па­ў­ноч­ным Каў­ка­зе дру­гой па­ло­вы 1990-х, кож­ны кадр «Цес­на­ты» ўспры­ма­ецца на­ват ба­лю­ча. Бо ма­ла­до­му рэ­жы­сё­ру, як ні­ко­му інша­му, уда­ло­ся па­ка­заць амаль інтым­ную ста­дыю бліз­кас­ці па­між род­ны­мі ва ўсіх сэн­сах лю­дзь­мі, глы­бо­ка пра­нік­нуць у сут­насць псі­ха­ло­гіі ча­ла­ве­ка як гра­мад­скай і пры­ват­най істо­ты. У «Цес­на­це» ві­да­воч­ны ры­сы са сту­жак Аляк­сан­дра Са­ку­ра­ва, чый уплыў на пер­шыя кро­кі Ба­ла­га­ва ў рэ­жы­су­ры бач­ны ня­ўзбро­еным во­кам.

Ся­мей­ная дра­ма «Па­ра­ро­ка» Кан­стан­ці­на Па­пэс­ку зня­та ў на­ту­ра­ліс­тыч­ным сты­лі доб­ра вя­до­май ужо дзе­ся­ці­год­дзе «ру­мын­скай но­вай хва­лі». Маг­чы­ма, ме­на­ві­та шы­ро­кая вя­до­масць і мнос­тва між­на­род­ных уз­на­га­род, якія атры­ма­лі ідэй­ныя па­плеч­ні­кі Па­пэс­ку па мас­тац­тве, у тым лі­ку ў мі­ну­лыя га­ды на «Ліс­та­па­дзе», —Крыс­ці Пую, Крыс­ці­ан Мун­жыу, Ра­ду Жу­дэ ды іншыя, — пе­ра­шко­дзі­лі год­на аца­ніць ме­на­ві­та рэ­жы­сёр­скі ўзро­вень «Па­ра­ро­кі». Пра­цяг­лая, на дзве з па­ло­вай га­дзі­ны, кар­ці­на скан­цэн­тра­ва­на на псі­ха­ла­гіч­ным ста­не га­лоў­на­га ге­роя, што стра­ціў да­чку, і вы­біт­на зня­та руч­ной ка­ме­рай.

Так­са­ма ру­мын­скі «Чар­льс­тон» Андрэя Крэ­цу­лес­ку атры­маў ад жу­ры кон­кур­су дып­лом «Ма­ла­досць на мар­шы». Але, ві­да­воч­на, мог бы прэ­тэн­да­ваць на ўзна­га­ро­ды гля­дац­ка­га жу­ры. Зня­тая ў на­блі­жа­най да жан­ра­ва­га кі­но ма­не­ры, гэ­тая кар­ці­на ве­ль­мі так­тоў­на, а раз­ам з тым эма­цый­на і ары­гі­на­ль­на па­каз­вае дра­му раз­ві­тан­ня з бліз­кім ча­ла­ве­кам.

Тва­рам да гле­да­ча

«Ліс­та­пад-2017», гэ­так­са­ма як і мно­гія іншыя еўра­пей­скія і аме­ры­кан­скія фес­ты­ва­лі, па­сту­по­ва па­ва­роч­ва­ецца ў бок жан­ра­ва­га кі­но. Аўтар­ская кі­на­мо­ва за апош­нія га­ды пе­ра­жы­вае ві­да­воч­ны кры­зіс, та­му ства­ра­ль­ні­кі сту­жак усё час­цей ад­маў­ля­юцца ад элі­тар­нас­ці і ра­ды­ка­ль­ных экс­пе­ры­мен­таў і ахвот­на вяр­та­юцца да гіс­то­рый, бо­льш лёг­кіх для ўспры­ман­ня ма­са­вай аўды­то­ры­яй.

Рас­ійская «Арыт­мія» рэ­жы­сё­ра Ба­ры­са Хлеб­ні­ка­ва і сцэ­на­рыс­ткі На­тал­лі Меш­ча­ні­на­вай не­здар­ма ста­ла фі­ль­мам цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця ХХІV Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю. Лю­боў­ная дра­ма па­ры ўра­чоў раз­гор­тва­ецца на фо­не па­ўся­дзён­най рэ­ча­існас­ці пра­він­цы­яль­на­га го­ра­да і доб­ра зра­зу­ме­ла сва­імі рэ­алі­ямі. Роў­на як і ся­мей­ны кры­зіс яшчэ ма­ла­дых ге­ро­яў, бліс­ку­ча сыг­ра­ных Аляк­сан­драм Яцэн­кам і Іры­най Гар­ба­чо­вай. Апош­няя бы­ла пры­зна­на леп­шай актры­сай ігра­во­га кон­кур­су «Ліс­та­па­да-2017». У Мін­ску «Арыт­мія» прад­ка­за­ль­на ста­ла ад­ным з гля­дац­кіх фа­ва­ры­таў і атры­ма­ла спе­цы­яль­ны прыз жу­ры.

Ку­бін­скія рэ­аліі па­чат­ку дзе­вя­нос­тых га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя — яркі фон для гіс­то­рыі ка­хан­ня па­жы­лых ге­ро­яў у «Кан­дэ­ла­рыі» ка­лум­бій­ска­га рэ­жы­сё­ра Джо­ні Хен­дрык­са Інес­тро­сы. Стуж­ка атры­ма­ла прыз гля­дац­кіх сім­па­тый, яшчэ не­ка­ль­кі га­доў та­му — га­лоў­ны на «Ліс­та­па­дзе». Глы­бо­кая і эма­цый­ная ігра Ве­ро­ні­кі Лін і Аль­дэ­на Най­та бы­ла ацэ­не­на так­са­ма і спе­цы­яль­ным дып­ло­мам жу­ры за леп­шы акцёр­скі ду­эт.

Агляд ігра­во­га кон­кур­су «Ліс­та­па­да-2017» трэ­ба за­вяр­шыць кар­ці­най «Кен­таўр» кыр­гыз­ска­га рэ­жы­сё­ра Акта­на Ары­ма Ку­ба­та. Стуж­ка слуш­на атры­ма­ла вы­со­кую ўзна­га­ро­ду — Прыз Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь «За гу­ма­нізм і ду­хоў­насць у кі­но» і адзін з са­мых вы­со­кіх рад­коў у гля­дац­кім рэ­йтын­гу. Ве­ль­мі кра­на­ль­ная, зня­тая з чап­лі­наў­скі­мі інта­на­цы­ямі гіс­то­рыя не пад­обна­га да іншых, «ліш­ня­га ча­ла­ве­ка» па­бу­да­ва­на па ка­но­нах кла­січ­на­га кі­не­ма­тог­ра­фа ХХ ста­год­дзя, кі­не­ма­тог­ра­фа, ад яко­га мы па­сту­по­ва па­ча­лі ад­вы­каць, але які вяр­та­ецца да нас, у тым лі­ку і на ста­рон­ках фес­ты­ва­ль­ных ка­та­ло­гаў.

О спорт, ты — «Ліс­та­пад».

Да­ку­мен­та­ль­ныя па­ка­зы «Ліс­та­па­да-2017», як і ле­тась, пра­хо­дзі­лі пры вя­лі­кай ува­зе аўды­то­рыі. Пра­фе­сі­яна­ліз­мам ад­роз­ні­ва­лі­ся кон­кур­сныя і па­за­кон­кур­сныя стуж­кі. Га­лоў­най тэ­май да­ку­мен­та­ль­най час­ткі сё­лет­ня­га фэс­ту мож­на на­зваць тэ­му пе­ра­адо­ль­ван­ня са­мо­га ся­бе, пе­ра­адо­ль­ван­ня свай­го це­ла, сла­бас­цяў і ком­плек­саў. У пра­гра­ме, ве­ль­мі так­тоў­на саб­ра­най Іры­най Дзям’яна­вай, не бы­ло та­ко­га ярка вы­ра­жа­на­га фа­ва­ры­ту, як мі­ну­ла­год­ні «Аўстэр­ліц» Сяр­гея Лаз­ні­цы. Але бы­ло шмат сту­жак, якія, не­сум­нен­на, па­шы­ра­лі га­ры­зонт гля­дац­ка­га мыс­лен­ня.

«Апош­ні ва­льс», дэ­бют­ная пра­ца сту­дэн­ткі ВГІКа Юліі Баб­ко­вай, не­здар­ма атры­маў не­ка­ль­кі дып­ло­маў «Ліс­та­па­да». Ма­ла­дой рэ­жы­сёр­цы ўда­ло­ся ве­ль­мі так­тоў­на рас­па­вес­ці пра апош­нія ме­ся­цы жыц­ця ге­ні­яль­на­га кам­па­зі­та­ра Але­га Ка­ра­вай­чу­ка. У вы­ні­ку ў яе атры­маў­ся ве­ль­мі кра­на­ль­ны парт­рэт твор­цы, які шмат год жыў фак­тыч­ным пус­тэ­ль­ні­кам у да­чным па­сёл­ку пад Санкт-Пе­цяр­бур­гам. Пра пус­тэ­ль­ні­каў рас­па­вя­дае і но­вая стуж­ка Во­ль­гі Да­шук «Ча­ла­век з фо­та­апа­ра­там». Да­клад­ней, праз пры­зму твор­час­ці жур­на­ліс­та і фо­та­мас­та­ка Сяр­гея Плыт­ке­ві­ча рэ­жы­сёр­ка сту­дыі «Ле­та­піс» здо­ле­ла та­ле­на­ві­та рас­па­вес­ці ад­ра­зу не­ка­ль­кі ўні­каль­­ных гіс­то­рый спе­цы­яліс­таў па дзі­кай пры­ро­дзе, што жы­вуць і пра­цу­юць у не кра­ну­тых цы­ві­лі­за­цы­яй кут­ках Бе­ла­ру­сі. Асоб­на трэ­ба адзна­чыць пра­цу ста­ла­га апе­ра­та­ра ду­эту Во­ль­гі Да­шук і Вік­та­ра Аслю­ка Ана­то­ля Ка­за­за­ева. Яго ўклад у бе­ла­рус­кую да­ку­мен­та­ліс­ты­ку цяж­ка пе­ра­аца­ніць, а кад­ры, зроб­ле­ныя для стуж­кі Во­ль­гі Да­шук, мо­гуць увай­сці ў пад­руч­ні­кі апе­ра­тар­ска­га май­стэр­ства.

Уні­ка­ль­ным пры­кла­дам на­зі­ран­ня за сва­імі ге­ро­ямі на пра­ця­гу амаль ча­ты­рох дзя­сят­каў год вы­лу­ча­ецца ад­на з леп­шых кар­цін «Ліс­та­па­да-2017» «Гіс­то­рыя шлюб­на­га жыц­ця» да­ку­мен­та­ліс­ткі з Чэ­хіі Ге­ле­ны Тржэш­ка­вай. За­ста­ецца дзі­віц­ца не то­ль­кі цяр­пен­ню рэ­жы­сёр­кі і яе ге­ро­яў, якія пры­ма­лі чле­наў зды­мач­най гру­пы раз у не­ка­ль­кі год і дзя­лі­лі­ся на ка­ме­ру ся­мей­ны­мі, ча­сам да­во­лі інтым­ны­мі, рэ­ча­мі, але і ўмен­ню ма­ла­дой яшчэ аўтар­кі вы­браць у да­лё­кім 1980 го­дзе ме­на­ві­та тых ге­ро­яў, з які­мі по­тым ад­бу­дзец­ца так шмат ці­ка­вых і ве­ль­мі дра­ма­тыч­ных падзей.

Ад­ным з са­мых за­ўваж­ных фі­ль­маў пра­гра­мы ста­ла «Гар­мо­нія» Лі­дзіі Шэй­ні­най, вы­пус­кні­цы зна­ка­мі­тай шко­лы Но­ва­га кі­но Ма­ры­ны Раз­беж­кі­най і Мі­ха­іла Уга­ра­ва. Стуж­ка зня­та лі­та­ра­ль­на ў меж­ах ад­ной пі­цер­скай ква­тэ­ры, дзе жы­ве сям’я з ма­лы­мі дзе­ць­мі ды па­жы­лой свяк­роў­ю. Ці­каў­насць вы­клі­кае не то­ль­кі ся­мей­ная дра­ма, што раз­гор­тва­ецца на не­ка­ль­кіх квад­рат­ных мет­рах, але і не­ве­ра­год­на ма­лая для да­ку­мен­та­ліс­ты­кі ад­лег­ласць, на якую аўтар­ка здо­ле­ла пад­ысці да сва­іх ге­ро­яў. Ве­ль­мі на­ту­ра­ль­на па­во­дзяць ся­бе пе­рад аб’екты­вам і ге­роі бал­гар­скай кар­ці­ны Та­ніс­ла­ва Хрыс­та­ва «Доб­ры па­шта­ль­ён». Не­вя­ліч­кая вёс­ка на мя­жы з Тур­цы­яй ста­но­віц­ца пол­ем тра­гі­ка­ме­дыі, вар­тай шэк­спі­раў­ска­га пя­ра. Шка­да, але гэ­тая ці­ка­вая стуж­ка ні­які­мі ўзна­га­ро­да­мі ў Мін­ску адзна­ча­на не бы­ла.

А вось «Го­рад со­нца» рэ­жы­сё­ра Ра­ці Анэ­лі атры­маў спе­цы­яль­ны прыз жу­ры і прыз ФІП­РЭ­СІ, між­на­род­на­га жу­ры пра­фе­сі­яна­ль­най кі­нап­рэ­сы, якое ўпер­шы­ню пра­ца­ва­ла на «Ліс­та­па­дзе». Гру­зін­ская кар­ці­на апе­люе да чыс­та­га кі­но — доў­гі­мі агу­ль­ны­мі пла­на­мі яна рас­па­вя­дае най­ноў­шую гіс­то­рыю ўні­ка­ль­на­га го­ра­да Чы­ату­ра, бы­ло­га пра­мыс­ло­ва­га гі­ган­та і ця­пе­раш­ня­га за­клад­ні­ка ня­ў­цям­на­га эка­на­міч­на­га ста­но­віш­ча.

У да­ку­мен­та­ль­най час­тцы кон­кур­су «Ліс­та­па­да» бы­ло ад­ра­зу тры стуж­кі на спар­тыў­ную тэ­ма­ты­ку. У вен­гер­скай «Ульт­ра» Ба­ла­ша Шы­ма­ні па­ка­за­ны ўдзе­ль­ні­кі ульт­ра­ма­ра­фо­ну на 246 кі­ла­мет­раў па­між грэ­час­кі­мі Афі­на­мі і Спар­тай. Га­лоў­нае пы­тан­не, якое за­дае рэ­жы­сёр, — што пры­му­шае не­пра­фе­сій­ных спар­тсме­наў удзе­ль­ні­чаць у та­кім звы­шэк­стрэ­ма­ль­ным спаборніцтве? Яшчэ адзін ге­рой, хто вы­пра­боў­вае сваю сі­лу і во­лю, у тво­ры хар­ват­кі Ба­яны Бур­нач «Маё жыц­цё без па­вет­ра». Рэ­жы­сёр­ка сем год зды­ма­ла жыц­цё і трэ­ні­роў­кі чэм­пі­ёна па глы­ба­ка­вод­ным ны­ран­ні. У вы­ні­ку атры­ма­ла­ся ці­ка­вая по­ўна­мет­раж­ная стуж­ка, за­па­во­ле­насць дзеі ў якой кам­пен­су­ецца доб­рай рэ­жы­сёр­скай пра­цай.

Яшчэ бо­льш, во­сем год, зды­маў­ся і фі­льм-пе­ра­мож­ца да­ку­мен­­таль­­на­га кон­кур­су — «Дзіў­ныя ня­ўдач­ні­кі: іншы свет». Лі­тоў­скі рэ­жы­сёр Ару­нас Мя­це­ліс рас­кры­вае та­ямні­цы ад­ной з са­мых па­ва­жа­ных го­нак у све­це ве­ла­сі­пед­на­га спорту — «Джы­ра дэ Іта­лія» — і па­каз­вае жыц­цё тых спар­тсме­наў, якія апры­ёры не па­він­ны на ёй пе­ра­маг­чы, бо з’яўля­юцца асіс­тэн­та­мі бу­ду­чых чэм­пі­ёнаў — га­лоў­ных ча­ль­цоў сва­іх ка­манд. Асіс­тэн­та­мі, але не ста­тыс­та­мі — без іх гон­ка вы­гля­да­ла бы не та­кой ві­до­віш­чнай і ці­ка­вай. Зрэш­ты, ме­на­ві­та за маг­чы­масць уба­чыць тое, што ха­ва­ецца за звык­лы­мі дэ­ка­ра­цы­ямі, мы і па­він­ны дзя­ка­ваць да­ку­мен­та­ль­на­му кі­но.

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно