Тэарт-2017

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

Цянь-Шань за­мест Каў­ка­за
«Дэ­ман» па­вод­ле ад­на­ймен­най па­эмы і ра­ма­на «Ге­рой на­ша­га ча­су» Мі­ха­іла Лер­ман­та­ва Біш­кек­ска­га рус­ка­га тэ­атра дра­мы імя Чын­гі­за Айтма­та­ва (Кыр­гыз­стан)

Рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Пан­ко­ва і жанр саў­нддра­мы бе­ла­рус­кая пуб­лі­ка ве­дае хоць бы на пры­кла­дзе «Вя­сел­ля» Анто­на Чэ­ха­ва ў Ку­па­лаў­скім тэ­атры. Та­му пры­бліз­нае ўяў­лен­не пра тое, ча­го мож­на пры­ча­каць ад «Дэ­ма­на», прад­стаў­ле­на­га ў рам­ках між­на­род­най пра­гра­мы «Тэ­арта» тым са­мым рэ­жы­сё­рам, за­ці­каў­ле­ныя гле­да­чы ме­лі. Не зда­ры­ла­ся ні шо­ку, ні ад­крыц­ця, хоць этніч­ная саў­нддра­ма па пра­екце Між­на­род­най Кан­фе­дэ­ра­цыі тэ­атра­ль­ных са­юзаў (пры пад­трым­цы Між­дзяр­жаў­на­га фон­ду гу­ма­ні­тар­на­га су­пра­цоў­ніц­тва дзяр­жаў — удзе­ль­ніц СНД), зра­бі­ла моц­нае ўра­жан­не скла­да­нас­цю струк­ту­ры і май­стэр­ствам ка­ман­ды ства­ра­ль­ні­каў.

«Дэ­ма­на» вы­лу­чае ком­плек­снасць. Пе­рад­усім жанр саў­нддра­мы мае на ўва­зе спа­лу­чэн­не тэк­сту, му­зы­кі і спе­ваў, ха­рэ­агра­фіі і плас­ты­кі, якія пе­ра­пле­це­ны так шчы­ль­на, так пра­ні­ка­юць ад­но ў ад­но, што скла­да­на вы­лу­чыць да­мі­нан­ту і асоб­на пра­ана­лі­за­ваць пэў­ны склад­нік і яго знач­насць. Дру­гі аспект — спа­лу­чэн­не ў вер­ба­ль­най час­тцы па­ста­ноў­кі «Дэ­ма­на» і «Бэ­лы» з «Ге­роя на­ша­га ча­су». Бліз­касць сю­жэ­таў, дзе стом­ле­ны, чу­жы све­ту ге­рой, які кі­ру­ецца вы­ключ­на сва­імі жа­дан­ня­мі і жар­сця­мі, з’яўля­ецца пры­чы­най гі­бе­лі чыс­тай пры­га­жу­ні, ро­біц­ца пад­ста­вай для аб’яднан­ня тэк­стаў і пер­са­на­жаў. На сцэ­не раз­гор­тва­ецца адзі­ная гіс­то­рыя Дэ­ма­на-Пя­чо­ры­на (Ма­рат Амі­ра­еў) і Та­ма­ры-Бэ­лы (Кач­кын­бек кы­зы Айну­ра). Да та­го ж лер­ман­таў­скія сю­жэ­ты Ула­дзі­мір Пан­коў на­кла­дае на цыкл ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, пад­крэс­лі­ва­ючы яго асноў­ныя, вуз­ла­выя мо­ман­ты, што па­зна­ча­юцца дзея­ння­мі ры­ту­аль­на­га ха­рак­та­ру — на­ра­джэн­не, вя­сел­ле і смерць — у спек­так­лі.

З’яўлен­не на зям­лі Дэ­ма­на і яго «пе­ра­тва­рэн­не» ў Пя­чо­ры­на су­пра­ва­джа­ецца амы­ван­нем. Шэ­рая глі­на змы­ва­ецца з тва­ру і це­ла, рэ­шткі сці­ра­юцца доў­гі­мі стуж­ка­мі тка­ні­ны — і дэ­ма­ніч­ная істо­та ро­біц­ца ча­ла­ве­кам. Сцэ­ну, без­умоў­на, мож­на раз­гля­даць і як ра­ніш­ні ту­алет афі­цэ­ра, яко­му да­па­ма­га­юць апра­нуц­ца, і як ку­пан­не но­ва­на­ро­джа­на­га. Бо­льш вы­раз­на ры­ту­аль­насць аб­азна­ча­на ў сцэ­нах вя­сел­ля і па­ха­ван­ня, і яна пе­ра­кі­дае мас­ткі да яшчэ ад­на­го сэн­са­ва­га вы­мя­рэн­ня па­ста­ноў­кі. Рэ­жы­сёр спа­лу­чае дзве ку­ль­ту­ры са сва­імі тра­ды­цы­ямі — рус­кую, най­перш прад­стаў­ле­ную тэк­ста­мі Лер­ман­та­ва, і кыр­гыз­скую, якую мож­на раз­гля­даць і шы­рэй — як умоў­ную «ўсход­нюю», бо ў кан­тэк­сце па­ста­ноў­кі лер­ман­таў­скія «гор­цы» і кыр­гы­зы ядна­юцца та­кім са­мым чы­нам, як Пя­чо­рын з Дэ­ма­нам ці Та­ма­ра з Бэ­лай. «Усход­няя» ку­ль­ту­ра вы­раз­на вы­яўля­ецца ў «ры­ту­аль­ным» пла­не. На­ват не знаў­цу кыр­гыз­скіх тра­ды­цый не­скла­да­на зда­га­дац­ца, што па­вод­ле іх ад­бы­ва­ецца аб­рад вя­сел­ля і па­ха­ван­ня Бэ­лы-Та­ма­ры. Да­рэ­чы, у сцэ­не вя­сел­ля гэ­та пад­крэс­ле­на ўбо­рам ня­вес­ты, а пад­час па­ха­ван­ня — чы­тан­нем ад­ной з сур Ка­ра­ну. Вы­раз­ная ры­ту­аль­насць гэ­тых сцэн да­дае да пры­ват­на­га, «зям­но­га» ўзроў­ню па­ста­ноў­кі агу­ль­на­ча­ла­ве­чы, «ня­бес­ны». Жыц­цё ад­на­го ча­ла­ве­ка ад­люс­троў­вае жыц­цё ча­ла­вец­тва, дзе кож­на­му без вы­клю­чэн­ня на­ка­на­ва­на пра­йсці шлях ад на­ра­джэн­ня да смер­ці. Спа­лу­чэн­не дзвюх ку­ль­тур вы­яўля­ецца і ў му­зыч­ным склад­ні­ку спек­так­ля (Арцём Кім, Сяр­гей Ра­дзю­коў): раз­ам з кла­січ­ны­мі еўра­пей­скі­мі му­зыч­ны­мі інстру­мен­та­мі вы­ка­рыс­та­ны і этніч­ныя. Вы­ключ­на важ­ным з’яўля­ецца дзвюх­моў­е па­ста­ноў­кі. Про­за ў асноў­ным гу­чыць па-рус­ку, а бо­ль­шая час­тка па­этыч­на­га тэк­сту Лер­ман­та­ва — па-кыр­гыз­ску з вус­наў апа­вя­да­ль­ні­ка-ма­нас­чы (Бій­мыр­за уўлу Азіз). Асоб­ныя па­этыч­ныя фра­зы па-рус­ку па­ўта­рае істо­та, што на­гад­вае ці то анё­ла, ці то ша­ман­ку, — сво­еа­саб­лі­вы пра­вад­нік па­між све­там лю­дзей і звыш­на­ту­ра­ль­ным, а так­са­ма па­між дзвю­ма ку­ль­ту­ра­мі. Акра­мя сэн­са­вай і ку­ль­тур­най шмат­мер­нас­ці бі­лін­гвіз­му спек­так­ля, у кан­тэк­сце саўнд­дра­мы важ­ныя па­эты­ка, рыт­мі­ка дзвюх моў, па­ўта­рэн­не фраз у роз­ных та­на­ль­нас­цях — гэ­та ства­рае сваю му­зы­ку і рытм, фар­муе ад­мет­ную аўды­ясфе­ру, дзе гу­чан­не сло­ва ча­сам да­мі­нуе над яго зна­чэн­нем.

«Дэ­ман» на­гад­вае стра­ка­ты ды­ван, які так­са­ма вы­ка­рыс­та­ны ў спек­так­лі. Усе кам­па­нен­ты спле­це­ны ў скла­да­ны ўзор, і цяж­ка аха­піць во­кам ці ву­хам яго­ную шмат­мер­насць і раз­на­стай­насць, вы­лу­чыць кож­ную дэ­таль. Пры гэ­тым сцэ­наг­ра­фія (мас­так Сяр­гей Ага­фо­наў), чы­ёй эфек­тнас­цю па­ста­ноў­шчы­кі ня­рэд­ка лю­бяць пры­кры­вац­ца, у Пан­ко­ва мі­ні­ма­ліс­тыч­ная: не­ка­ль­кі зэд­лі­каў і ла­вы, што ця­гам дзея­ння вы­кон­ва­юць са­мыя роз­ныя фун­кцыі, кас­цю­мы ў чор­на-шэ­рай га­ме ды гру­док гра­вію ў цэн­тры сцэ­ніч­най пля­цоў­кі — па­го­рак, які чы­та­ецца і як «ска­ла пан­ура­га Каз­бе­ка», і як гор­ныя лан­дшаф­ты Кыр­гыз­ста­на, пе­ра­тва­ра­ючы­ся ў архе­ты­піч­ны воб­раз зям­лі, су­пра­ць­лег­лы не­бу. На па­го­рач­ку, укры­тым ды­ва­ном, ад­бы­ва­юцца ўсе знач­ныя падзеі — вя­сел­ле, стра­та цнат­лі­вас­ці, смерць і па­ха­ван­не. Воб­раз уз­мац­няе тэ­му спрад­веч­нас­ці, уні­вер­са­ль­нас­ці дзея­ння па­ста­ноў­кі.

Тэк­сты Лер­ман­та­ва і яго­ных ге­ро­яў аб’ядна­ны пра­фе­сій­на, ку­ль­тур­ныя тра­ды­цыі ды мо­вы спа­лу­ча­ны вы­со­как­лас­на. Пра­ўда, ча­сам іх скла­да­насць па­кі­да­ла ад­чу­ван­не пе­ра­гру­жа­нас­ці. З воб­раз­нас­цю плас­ты­кі і ха­рэ­агра­фіі (Ка­ця­ры­на Кіс­ло­ва) кан­трас­та­ва­ла пла­кат­ная пра­ста­та вы­ра­шэн­ня не­ка­то­рых сцэн (уя­ві­це, як за­мест свя­то­га аб­ліч­ча на іко­не з’яў­ля­ецца твар Дэ­ма­на-Пя­чо­ры­на), а фра­зы на бе­ла­рус­кай мо­ве — пэў­на, каб усце­шыць гля­дзе­ль­ню — вы­гля­да­лі за­ліш­ні­мі. Па­вод­ле ана­та­цыі «Дэ­ман» уяў­ляе з ся­бе па­ста­ноў­ку «пра пе­ра­пля­цен­не ку­ль­тур роз­ных на­ро­даў, якія жы­вуць по­бач», тым бо­льш не­ча­ка­ным вы­нік­нуў ха­рак­тар іх уз­ае­ма­дзе­яння: у спек­так­лі Пан­ко­ва «ўсход­няя» ку­ль­ту­ра, ад­люс­тра­ва­ная ва ўсёй сва­ёй раз­на­стай­нас­ці і пры­га­жос­ці, вы­клі­кае за­мі­ла­ван­не, успры­ма­ецца як не­шта па­зі­тыў­нае, вы­со­кае, на­ват Бэ­ла-Та­ма­ра па­сля смер­ці (як і яе ба­ць­ка) пе­ра­тва­ра­ецца ў анё­ла. А вось «рус­кая» ку­ль­ту­ра па­ўстае раз­бу­ра­ль­най: па ві­не Пя­чо­ры­на-Дэ­ма­на гі­не не то­ль­кі Бэ­ла-Та­ма­ра. Ад­чу­ва­ль­ную кан­фран­та­цыю, зда­ецца, сціш­вае, змяк­чае фі­нал. За­гор­ну­ты ва ўзо­рыс­ты ўсход­ні ды­ван, на па­гор­ку ля­жыць Пя­чо­рын-Дэ­ман: лю­дзі і ку­ль­ту­ры сы­хо­дзяць, за­ста­ецца то­ль­кі зям­ля, то­ль­кі ска­лы. «І веч­най жа­ль­бе ча­ла­ве­ка / 

Іх веч­най ці­шы не зму­ціць».

Ка­ця­ры­на Яро­мі­на