Тэарт-2017

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

Ме­ра ўсіх рэ­чаў
«Макс Блэк, або 62 спо­са­бы пад­пер­ці га­ла­ву ру­кой» на пад­ста­ве на­тат­ні­каў Поля Ва­ле­ры, Гео­рга Крыс­то­фа Ліх­тэн­бер­га, Люд­ві­га Віт­ген­штэй­на і Мак­са Блэ­ка Элек­тра­тэ­атра Ста­ніс­лаў­скі Нам вы­па­ла маг­чы­масць па­зна­ёміц­ца са спек­так­лем пры­нцы­по­ва іншай эстэ­тыч­най пры­ро­ды: ён не апа­вя­дае гіс­то­рыі ў звык­лым арыс­то­це­леў­скім сэн­се, не ўтрым­лі­вае знач­на­га са­цы­яль­на­га кан­тэк­сту. Але тое, што сён­ня па­фас­на мож­на на­зваць «жыц­цём ча­ла­ве­ча­га ду­ху», ён мае. Як і кан­флікт — пра­ўда, без звык­лых на­ра­тыў­ных схем вы­лу­чыць, раз­га­даць яго ця­жэй.

Фі­ло­саф Макс Блэк — не са­мая вя­до­мая фі­гу­ра ХХ ста­год­дзя. Але ў яго­ных (і не то­ль­кі яго­ных) за­пі­сах ад­люс­тра­ва­ны дух ча­су. Ча­му так ці­ка­ва кан­цэн­тра­вац­ца на кан­крэт­ных дэ­та­лях? Ча­му вя­лі­кія пра­бле­мы і ве­ка­выя за­да­чы не вы­клі­ка­юць энту­зі­язму? Ста­год­дзе вя­лі­кіх ідэй і пра­ектаў спа­ра­дзі­ла рас­ча­ра­ван­не ў са­цы­яль­нас­ці як та­кой. Мы з цяж­кас­цю мо­жам уя­віць не­су­пя­рэч­лі­вую гіс­то­рыю, у якой за­дзей­ні­ча­на вя­лі­кая ко­ль­касць асоб... Лю­дзі па­мы­ля­юцца, пад­во­дзяць, але чыс­тая дум­ка, пэў­ная рэч — у іх мож­на за­фік­са­ваць мо­мант ісці­ны, мо­мант шчас­ця. Раз­ма­ітыя дэ­та­лі па­ста­ноў­кі — усё ад­но як по­шук гэ­та­га мо­ман­ту.

Сцэ­ніч­ная пля­цоў­ка ўяў­ляе з ся­бе вя­лі­кі па­лі­гон для па­бы­то­вых экс­пе­ры­мен­таў. Стол, пі­яні­на, аква­ры­ум, шмат­лі­кія свя­ці­ль­ні, пад­ве­ша­ныя кар­цін­кі, птуш­кі ў клет­ках... Звы­чай­на так вы­гля­дае парк атрак­цы­ёнаў або экс­па­зі­цыя су­час­на­га мас­тац­тва — ні­як не тэ­атра­ль­ная сцэ­на. Пра­сто­ра, якую арга­ні­за­ваў мас­так спек­так­ля Клаўс Грун­берг, за­ра­джа­на па­тэн­цый­най энер­гі­яй — стрэ­ль­ба­мі, што стра­ля­юць то ў адзін мо­мант, то ў іншы. За­да­чай рэ­жы­сё­ра ро­біц­ца арга­ні­за­цыя ча­са­вай па­сля­доў­нас­ці жыц­ця гэ­тай пра­сто­ры — па­ўна­вар­тас­нае жыц­цё рэ­чаў. На сай­це тэ­атра па­пя­рэ­джва­юць пра маг­чы­мую алер­гію на пах се­ры — «ад­ной з ге­ра­інь прад­стаў­лен­ня». У гэ­тым пры­нцы­по­вым ад­маў­лен­ні ад ге­роя, ад лі­дар­ства не­йка­га пер­са­на­жа ў мас­тац­кім тэк­сце ба­чыц­ца ад­мо­ва ад пер­шын­ства ча­ла­ве­ка ў све­це. Ча­ла­век за­ста­ецца ме­рай усіх рэ­чаў, роў­на як і кож­ная рэч мо­жа быць ме­рай для ча­ла­ве­ка... і для ўся­го інша­га.

Са­мае ад­мет­нае і га­лоў­нае, што пра­па­нуе гэ­ты на­сы­ча­ны спец­эфек­та­мі спек­такль, — ігра Аляк­сан­дра Пан­ця­ле­ева. Ме­на­ві­та яму трэ­ба ця­гам уся­го дзея­ння пад­трым­лі­ваць за­ці­каў­ле­насць пуб­лі­кі — пры тым, што аўтар па­ста­ноў­кі Хай­нер Гё­бе­льс для гэ­та­га дае зу­сім ня­шмат маг­чы­мас­цяў. Фес­ты­ва­ль­ны фар­мат прад­угле­джвае та­кую рас­ко­шу, як суб­ціт­ры, пад­каз­ку для пуб­лі­кі, але праз яе мож­на вы­зна­чыць, на­ко­ль­кі імпра­ві­за­ва­ным з’яў­ля­ецца акцёр­скае вы­ка­нан­не. У спек­так­лі «Макс Блэк...» акцёр ні ка­лі­ва не згу­біў ад за­да­дзе­най парт­ыту­ры, усе рэ­плі­кі пра­гу­ча­лі да­слоў­на. За­ста­ецца мер­ка­ваць, што іншыя па­ра­мет­ры вы­тры­ма­ны стро­га і да­клад­на. Гэ­так­са­ма вы­зна­ча­ны і межы ро­лі, рам­кі, у якія артыст му­сі­быць за­ціс­ну­ты, але за ім ці­ка­ва на­зі­раць, у ім па­ра­дак­са­ль­на ад­чу­ва­ецца сва­бо­да, раз­ня­во­ле­насць — праз да­клад­нае раз­умен­не свай­го мес­ца і за­дач у спек­так­лі, што трап­на сфар­му­ля­ва­ла ўкра­інскі кры­тык Але­на Мы­гаш­ко: «Акцёр у "Мак­се Блэ­ку" — не цэн­тра- (або сэн­са-) утва­ра­ль­ная фі­гу­ра, кроп­ка інтэн­сіў­нас­ці, а мед­ыум для раз­роз­не­ных, ба­га­тых і ха­атыч­ных жыц­ця­гу­каў, слоў, прад­ме­таў. Ён спра­цоў­вае як спус­ка­вы ме­ха­нізм для по­лі­фа­ніч­на­га ру­ху на­ва­ко­ль­на­га ася­род­дзя».

На па­ка­зе мне па­шчас­ці­ла з мес­цам — я ся­дзеў так, што ба­чыў, як пра­цуе яшчэ адзін вы­ка­наў­ца, а ме­на­ві­та Ула­дзі­мір Гор­лін­скі, чыё вы­раз­нае му­зыч­нае су­пра­ва­джэн­не ад­мет­на кам­пен­са­ва­ла вы­ка­наў­чую стры­ма­насць Аляк­сан­дра Пан­ця­ле­ева.

Рэ­жы­сёр Хай­нер Гё­бе­льс ства­рае свой улас­ны тып тэ­атра, ла­дзіць яго з за­да­ва­ль­нен­нем і гус­там — так, што існа­му за­ці­каў­ле­на­му гле­да­чу пад­обных спек­так­ляў не бу­дзе за­шмат.

Аляк­сей Стрэ­ль­ні­каў