Не­вы­нос­ная лёг­касць ба­ле­та

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

Пра­екты да юбі­лею Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева
ПРЫ КАН­ЦЫ КАС­ТРЫЧ­НІ­КА І НА ПА­ЧАТ­КУ ЛІС­ТА­ПА­ДА КУ­ЛЬ­ТУР­НАЯ ГРА­МАД­СКАСЦЬ ГОД­НА І ГУЧ­НА АДЗНА­ЧЫ­ЛА 70-ГОД­ДЗЕ СЛА­ВУ­ТА­ГА БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ХА­РЭ­ОГРА­ФА ВА­ЛЯН­ЦІ­НА ЕЛІ­ЗАР’ЕВА, НА­РОД­НА­ГА АРТЫС­ТА БЕ­ЛА­РУ­СІ І СССР, ЛАЎ­РЭ­АТА ДЗЯР­ЖАЎ­НАЙ ПРЭ­МІІ І МІЖ­НА­РОД­НАЙ ПРЭ­МІІ BENOIS DE LA DANSE. ГЭ­ТЫЯ МАС­ТАЦ­КІЯ АКЦЫІ ПАД­АРА­ВА­ЛІ НАМ ШМАТ ЗА­ХАП­ЛЯ­ЛЬ­НЫХ УРА­ЖАН­НЯЎ, СПРА­ВА­КА­ВА­ЛІ АЖЫ­ЯТАЖ І ТА­ТА­ЛЬ­НЫ ІНТА­РЭС. І СПА­РА­ДЗІ­ЛІ ШМАТ ДУ­МАК.

Вы­ста­ва, кні­га, фі­льм…

За­ся­ро­дзім­ся на юбі­лей­ных ура­жан­нях. Пер­шая лас­таў­ка — фо­та­выс­та­ва ў га­ле­рэі «Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры». Мі­кі­та Фя­до­сік зды­маў пра­цэс ра­бо­ты ха­рэ­огра­фа з вуч­ня­мі пад­час рэ­пе­ты­цый. Ча­со­піс пі­саў пра гэ­ты пра­ект у ад­ным з ну­ма­роў. У га­ле­рэі ў дзень ад­крыц­ця экс­па­зі­цыі бы­ло цес­на, цёп­ла і вельмі ду­шэў­на. Да­ра­гі і сво­еча­со­вы пад­ару­нак да юбі­лею май­стра — кні­га, над якой не­ка­ль­кі га­доў пра­ца­ва­ла Юлія Чур­ко, са­мая аўта­ры­тэт­ная айчын­ная да­след­чы­ца ха­рэ­агра­фіі. На­зва муд­ра­ге­ліс­тая — «Ды­яло­гі, або Ва­лян­цін Елі­зар’еў: "Ба­лет — мас­тац­тва дум­кі"». Але ра­ней пан­яцці «ба­лет» і «дум­ка» да­лё­ка не за­ў-

сё­ды ядна­лі­ся ў тэ­атра­ль­най пра­сто­ры. Крэ­да ха­рэ­огра­фа ад­люс­троў­вае інтэ­лек­ту­аль­ную скі­ра­ва­насць яго па­ста­но­вак, іх маш­таб, пуб­лі­цыс­тыч­ную вас­тры­ню і па­за­ча­са­вае гу­чан­не.

Па­пя­рэд­нія кні­гі Чур­ко, пры­све­ча­ныя Вя­лі­ка­му тэ­атру, — «Бе­ла­рус­кі ба­лет­ны тэ­атр» і «Бе­ла­рус­кі ба­лет у асо­бах», — вы­йшлі тры дзе­ся­ці­год­дзі та­му. Вы­рас­ла но­вае па­ка­лен­не чы­та­чоў і гле­да­чоў, са­мі вы­дан­ні зра­бі­лі­ся біб­лі­ягра­фіч­най рэ­дкас­цю. У све­жай кні­зе ба­га­та зу­сім но­ва­га ма­тэ­ры­ялу. По­гляд на да­ўней­шыя спек­так­лі — з сён­няш­ня­га дня, з улі­кам та­го, ку­ды і як ру­шы­ла сус­вет­ная ха­рэ­агра­фія за мі­ну­лы час. Па сут­нас­ці гэ­та грун­тоў­нае асэн­са­ван­не мас­тац­кіх зда­быт­каў і Елі­зар’ева, і на­шай тру­пы за апош­нія 40 га­доў.

Ка­лі ўлі­чыць не ма­ла­дзе­нь­кі ўзрост аўтар­кі, дык на­пі­сан­не та­кой кні­гі — подзвіг! А гэ­та амаль 200 ста­ро­нак аль­бом­на­га фар­ма­ту. Ко­лер, вы­дат­ная па­пе­ра. Шмат фо­та, якое за­ймае ці не па­ло­ву аб’ёму. Ці­ка­выя су­адно­сі­ны тэк­сту і вы­яўлен­ча­га шэ­ра­гу. Чур­ко ана­лі­зуе пра­цу пер­шых вы­ка­наў­цаў парт­ый, іх пе­ра­емні­каў, а на фотаздымках прад­стаў­ле­на шмат ця­пе­раш­ніх са­ліс­таў. Зор­кі мі­ну­лых га­доў і зор­кі су­час­ныя су­існу­юць на ста­рон­ках кні­гі до­сыць гар­ма­ніч­на. І ў тым ня­ма су­пя­рэч­нас­ці. Эфек­тныя па­лос­ныя здым­кі, якія да­юць аса­ло­ду раз­гля­дзець артыс­та, плас­ты­ку, сцэ­ніч­нае аб­ліч­ча.

Мас­тац­кае афар­млен­не кні­гі на­ле­жыць Але­гу Лу­ка­шэ­ві­чу і Аляк­сан­дру Аляк­се­еву, пер­шы з іх і вы­да­вец. За­сму­чае тое, што ты­раж — уся­го 399 асоб­ні­каў. То­ль­кі для па­свя­чо­ных. Фак­тыч­на ён раз­ышоў­ся на пад­арун­кі. А ча­му не ў тры разы бо­льшы?..

Фі­льм Лу­ка­шэ­ві­ча «Ва­лян­цін Елі­зар’еў. Ба­лет — мас­тац­тва дум­кі» па на­зве пе­ра­гу­ка­ецца з кні­гай. Стуж­ку па­ка­за­лі на Першым ка­на­ле Бе­ла­рус­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня, у ня­дзе­лю. Ве­ча­рам, у прайм-тайм. У кар­ці­не шмат раз­гор­ну­тых фраг­мен­таў са спек­так­ляў па­ста­ноў­шчы­ка. Яны пе­ра­мя­жа­лі­ся з ма­на­ло­га­мі вя­до­мых дзея­чаў ха­рэ­агра­фіі (Гры­га­ро­віч, Ана­ні­яшві­лі, Сяа Су­хуа, Цыс­ка­ры­дзэ), за­фік­са­ва­ны­мі мі­ну­лым ле­там у Мас­кве, пад­час Між­на­род­на­га кон­кур­су артыс­таў ба­ле­та.

Гос­ці

На юбі­лей Елі­зар’ева саб­ра­лі­ся гос­ці з пя­ці кра­ін. Бы­лі прад­стаў­ні­кі Мас­квы, Пе­цяр­бур­га, Кі­ева, Тбі­лі­сі, Пе­кі­на, Брно. Імё­ны, што да­ўно зра­бі­лі­ся брэн­дам. Мі­ка­лай Цыс­ка­ры­дзэ, рэ­ктар Ва­га­наў­скай ака­дэ­міі ба­ле­та. Ма­ры­на Ля­во­на­ва, рэ­ктар Мас­коў­скай ака­дэ­міі ха­рэ­агра­фіі. Сяа Су­хуа, пра­фе­сар Пе­кін­скай ака­дэ­міі тан­ца. Ва­ле­рыя Ура­льс­кая, га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Ба­лет». Ра­ду Па­клі­та­ру, мас­тац­кі кі­раў­нік «Кі­еў ма­дэрн-ба­ле­та».

Гос­ці-артыс­ты не заяўлялі пра га­на­рар. 

І тан­ца­ва­лі фак­тыч­на бяс­плат­на. Яны пры­еха­лі, каб па­він­ша­ваць, падзя­ка­ваць, аддаць даніну павагі.

Са­мае фан­тас­тыч­нае ўра­жан­не ў час га­ла зра­бі­ла Свят­ла­на За­ха­ра­ва, пры­ма Вя­лі­ка­га тэ­атр Рас­іі і эту­аль «Ла Ска­ла». Экс­прэ­сіў­ная мі­ні­яцю­ра «Revelation» (ха­рэ­агра­фія Му­та­ко Хі­ра­яма) ува­саб­ля­ла ду­шэў­ны сму­так, ту­гу, тэ­му не­за­пат­ра­ба­ва­на­га ка­хан­ня і веч­най адзі­но­ты. Не то­ль­кі Яе, якая стра­ці­ла ці не знай­шла Яго. Але і адзі­но­ту ча­ла­ве­ка ў агром­ніс­тым све­це.

Бліз­кае ўра­жан­не па­кі­ну­лі ну­ма­ры ў інтэр­прэ­та­цыі Лю­бо­ві Андрэ­евай і Але­га Га­бы­ша­ва, са­ліс­таў тру­пы Ба­ры­са Эйфма­на. «Ля­но­та», па­стаў­ле­ная са­мім Але­гам, пада­ла­ся надзі­ва са­ка­ві­тай і ары­гі­на­ль­най. Яна да не­маг­чы­масці вір­ту­озная і ка­ме­дый­ная. Пры­чым у вя­лі­кім ды­япа­зо­не. Ад гу­ма­ру, які ад­люс­троў­вае і рус­кую мен­та­ль­насць (пе­рад на­мі Аб­ло­маў­ка па­сля аб­еду), і та­та­ль­ныя за­га­ны ча­ла­ве­чай на­ту­ры («ай, зро­бім за­ўтра, па­ля­жы, не ры­пай­ся!») — да са­ты­рыч­ных фар­баў і сар­каз­му. Гэ­та зроб­ле­на ў та­кой сту­пе­ні раз­ня­во­ле­на і вір­ту­оз­на, што вы­клі­кае за­хап­лен­не і ня­стрым­ны ро­гат. Вы­зна­ча­ль­нае сло­ва ў да­чы­нен­ні да За­ха­ра­вай і ду­эту з эйфма­наў­скай тру­пы — «лёг­касць». Ка­лі нібы ня­ма бар’ераў у пры­род­ных да­ных, фі­зіч­ных на­ма­ган­нях, плас­тыч­най вы­на­ход­лі­вас­ці.

За­ўва­жу, та­ле­на­ві­тыя і яркія тан­цоў­шчы­кі ўсё час­цей са­чы­ня­юць ну­ма­ры для ся­бе. Та­кія і Га­бы­шаў, і Іван Ва­сі­ль­еў (ён так­са­ма пры­язджаў у Мінск). У тым шэ­ра­гу і па­ста­ноў­ка Ула­дзі­мі­ра Іва­но­ва-ма­лод­ша­га, са­ліс­та тэ­атра ў Брно, сы­на вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га са­ліс­та. У мі­ні­яцю­ры «Кан­ты­ні­ум» ці­ка­вым пад­ало­ся спа­лу­чэн­не ўлас­на тан­ца з эле­мен­та­мі ві­дэа. На­ват гэ­ты ну­мар свед­чыць, што атмас­фе­ра во­ль­ных по­шу­каў і твор­чай ра­дас­ці, якая пан­ава­ла ў га­ды «пра­ўлен­ня» Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еві­ча, рас­паў­сю­джва­ецца на іншыя кра­іны, на на­ступ­нае па­ка­лен­не танцораў.

З ра­дас­цю ўспры­ма­лі­ся мно­гія ну­ма­ры. І са­ліс­таў гру­зін­ска­га ба­ле­та (хоць спек­такль «Са­га­ла­бе­лі», фраг­мент з яко­га быў прад­стаў­ле­ны, у Мінск пры­во­зі­лі на гас­тро­лі). І фраг­мент з «Ба­ядэр­кі» — та­нец са змя­ёй, быў надзвы­чай вы­раз­на вы­ка­на­ны Ка­ця­ры­най Бор­чан­ка, ад­ной з вя­ду­чых са­ліс­так на­шай тру­пы, а ця­пер пры­май Мі­хай­лаў­ска­га тэ­атра ў Пе­цяр­бур­гу. І ду­эт «D-moll», спе­цы­яль­на па­стаў­ле­ны Ра­ду Па­клі­та­ру да юбі­лею на­стаў­ні­ка. Ён вы­тры­ма­ны ў іра­ніч­ным клю­чы, а гэ­та фір­мовы стыль Ра­ду, тут на­ту­ра­ль­на спа­лу­ча­юцца эле­мен­ты не­акла­сі­кі і плас­тыч­на­га «сцё­бу».

«Зной­дзе­ныя і стра­ча­ныя»

Ме­на­ві­та та­кая на­зва мі­ні­яцю­ры Сяр­гея Мі­ке­ля, ад­на­го з та­ле­на­ві­тых вуч­няў Елі­зар’ева. На ве­ча­ры­не яе вы­кон­ва­лі сам па­ста­ноў­шчык і Ксе­нія Ржэў­ская. Гля­джу яе пя­ты ці шос­ты раз. І адчуваю ўсё бо­льш глы­бі­ні і сэн­су. Бо з ра­шэн­ня­мі, што пры­ма­юцца лю­дзь­мі без­га­ло­вы­мі (як ге­роі), мы су­ты­ка­емся ці не штод­ня. Ёсць і іншыя па­ва­ро­ты тэ­мы. Як у пры­маў­ках — што га­ла­ва, то й роз­ум. Або — свае маз­гі ні­ко­му не ўста­віш. Хто ў ка­го за­бі­рае роз­ум: жан­чы­на ў муж­чы­ны ці на­адва­рот? Не­ве­ра­год­на экс­прэ­сіў­ная плас­ты­ка, ме­та­фа­рыч­насць. У вы­ні­ку — глы­бо­кі твор, які што­раз ззяе роз­ны­мі гра­ня­мі.

Але і на­зва сім­ва­ліч­ная. Яна зму­шае за­ду­мац­ца: што тэ­атр і гра­мад­ства знай­шло, а што стра­ці­ла ў вы­ні­ку ад­стаў­кі Елі­зар’ева? І ча­го бо­лей? Вы­чар­па­ль­ны ад­каз на пы­тан­не да­юць ну­ма­ры са спек­так­ляў у ха­рэ­агра­фіі май­стра, па­ба­ча­ныя пад­час га­ла. Гэ­та пяць роз­ных ду­этаў і раз­гор­ну­ты фраг­мент, да­клад­ней фі­нал «Кар­мэн-сю­іты».

Ад­ажыа з «Ле­ген­ды пра Улен­шпі­ге­ля». Бліс­ку­чы та­нец ха­рыз­ма­тыч­на­га Дзя­ні­са Клі­му­ка і ма­ла­дзе­нь­кай Аляк­сан­дры Чы­жык. Да­сціп­на, ма­ляў­ні­ча, вы­на­ход­лі­ва — і па плас­тыч­най мо­ве, і па вы­ка­нан­ні. Два ада­жыа — са «Спар­та­ка» і «Ства­рэн­ня све­ту», ува­соб­ле­ныя Іры­най Яром­кі­най і Анто­нам Краў­чан­кам, — успры­ма­лі­ся пра­чу­лы­мі і ма­гут­ны­мі эпі­зо­да­мі. Тая лек­сі­ка і ця­пер зда­ецца скла­да­най, пе­ра­хо­ды з ад­ной пад­трым­кі ў дру­гую — не­маг­чы­мы­мі. Хоць коль­­кі дзе­ся­ці­год­дзяў мі­ну­ла з ча­су прэм’еры! Яны не то­ль­кі не сас­та­рэ­лі, але па-ра­ней­ша­му по­ўныя пры­га­жос­ці, па­чуц­цяў і сэн­су. Та­кія па­ста­ноў­кі зроб­ле­ныя, як ка­жуць, на вя­кі. За­хап­лен­не вы­клі­кае шмат­знач­ная ха­рэ­агра­фія, на­поў­не­ная сэн­сам. Плас­тыч­ны ма­лю­нак, які пры­хоў­вае шмат эмо­цый. Фор­ма, якую са­ліст што­раз мо­жа на­паў­няць но­вым і бліз­кім яму змес­там. Ка­лі фраг­мен­ты са «Спар­та­ка» час ад ча­су з’яўля­юцца ў кан­цэр­тах, дык ад­ажыа са «Ства­рэн­ня све­ту» амаль не. Фі­нал «Кар­мэн-сю­іты», што вы­кон­ва­лі Ма­ры­на Веж­на­вец, Дзя­ніс Клі­мук і Алег Яром­кін, пад­аўся фан­тас­тыч­ным. Хто і ча­му за­браў ад нас гэ­тую пры­га­жосць?

Ка­лі ў га­ла вы­кон­ва­лі­ся фраг­мен­ты з ба­ле­таў Елі­зар’ева, якія не ідуць на сцэ­не, раз­ам з за­хап­лен­нем уз­ні­ка­ла па­чуц­цё го­ры­чы і крыў­ды. Бо ўра­жан­не, што бо­льш «пра­су­ну­тую» час­тку пуб­лі­кі ці­ха і не­прык­мет­на, але ад­на­час­на бес­са­ром­на аб­ду­ры­лі і аб­акра­лі. Сха­ваў­шы, ута­іўшы, ра­ней ча­су спі­саў­шы ў архіў та­кія спек­так­лі. А за­мест бры­ль­янтаў «пад­су­ну­лі» тан­ную і не за­ў-

жды гус­тоў­ную бі­жу­тэ­рыю. Вы­даў­шы яе за ды­ямен­ты. Ці ўсве­дам­ляе гэ­та тэ­атра­ль­ная гра­мад­скасць, а ка­лі ўсве­дам­ляе, дык ці зро­біць што-не­будзь, каб змя­ніць існу­ючы ста­тус-кво? За­мест «Кар­мэн-сю­іты» ці «Ства­рэн­ня све­ту» ця­пер у нас бу­дуць «Ор і Ора» і но­вы «Шчаў­ку­нок» з яго «шах­цёр­скім ва­ль­сам», з якіх смя­ецца і здзе­ку­ецца ўвесь Мінск? Ці раў­наз­нач­ныя та­кія за­ме­ны? Ідэя — маў­ляў, і без Елі­зар’ева спра­вім­ся, улас­ны­мі сі­ла­мі! — ча­сам спра­цоў­вае, а ча­сам і не. Мы спра­вяд­лі­ва аб­у-

ра­емся атэ­іста­мі, якія са злой ра­дас­цю і з імпэ­там раз­бу­ра­лі і ўзры­ва­лі не імі па­бу­да­ва­ныя хра­мы. По­тым праз дзе­ся­ці­год­дзі ў архі­вах ву­чо­ныя шу­ка­юць да­ку­мен­ты і пла­ны, каб тыя бу­дын­кі ад­на­віць. І вяр­нуць на­шчад­кам стра­ча­ныя каш­тоў­нас­ці. Не сум­ня­ва­юся, пры­йдзе час — і мно­гія па­ста­ноў­кі Елі­зар’ева бу­дуць ад­ноў­ле­ны. Дык мо ле­пей ця­пер, па­куль ёсць жы­выя і ба­дзё­рыя артыс­ты, якія іх тан­ца­ва­лі, па­куль жы­вы і по­ўны сіл сам ха­рэ­ограф?

Ці спа­лу­ча­юцца роз­ныя сіс­тэ­мы?

Свя­та ад­бы­ло­ся. Шы­коў­нае, фе­ерыч­нае. Пра­йшло з раз­ма­хам, на мас­тац­кім уз­роў­ні, яко­га да­ўно не ба­чы­ла гэ­тая сцэ­на. У за­ле саб­раў­ся ба­монд. Усе, хто раз­умее што­сь­ці ў мас­тац­тве, усе, хто лю­біць Елі­зар’ева і ўсве­дам­ляе каш­тоў­насць ство­ра­на­га ім. Ка­лі на па­чат­ку га­ла Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч вы­йшаў на сцэ­ну, за­ла друж­на і ра­дас­на ўзня­ла­ся. Не ў фі­на­ле, як звы­чай­на. Не па ка­ман­дзе і не па пра­та­ко­ле. А ўдзяч­ная за ўсё зроб­ле­нае ў мі­ну­лыя дзе­ся­ці­год­дзі. За спек­так­лі, за са­ліс­таў, якія вы­рас­лі на яго­ных парт­ыях. За вуч­няў і твор­чых на­шчад­каў. За гуч­ную, сап­раў­ды між­на­род­ную сла­ву айчын­на­га ба­ле­та.

А да­лей? Па­сля юбі­лею ў пры­ват­ных раз­мо­вах, у Фэй­сбу­ку зна­ёмыя не­адной­чы пы­та­лі­ся: дык мо ця­пер Елі­зар’еў вер­нец­ца ў тэ­атр? Сум­ня­ва­юся. Роз­ныя сіс­тэ­мы каш­тоў­нас­цей кеп­ска спа­лу­ча­юцца між са­бой.

Шка­да, што кра­іна на­ша не над­та ба­га­тая, каб мець у ста­лі­цы не­ка­ль­кі пра­фе­сій­ных ба­лет­ных труп. У свой час была ідэя ства­рэн­ня Ака­дэ­міі бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та. І каб на ча­ле ўста­но­вы ста­яў ме­на­ві­та Елі­зар’еў.

Ка­лі б у нас ха­па­ла ме­не­джа­раў, якія мыс­ляць на­пе­рад, не на се­зон ці два, а на 5-10 га­доў, дык «пад Елі­зар’ева» да­ўно бы­ла б ство­ра­на асоб­ная тру­па. Яна б ме­ла ўлас­ны бу­ды­нак, сцэ­ну, рэ­пе­ты­цый­ныя за­лы. Та­ды існа­ваў бы ка­мер­ны тэ­атр на 200-300 мес­цаў, які ўспры­маў­ся як мес­ца по­шу­каў, экс­пе­ры­мен­таў. Тут мож­на бы­ло б ла­дзіць плас­тыч­ныя фес­ты­ва­лі, што ўвесь час блу­ка­юць па ста­лі­цы, як бес­пры­ту­ль­ныя. Па­трэ­ба ў та­кой пля­цоў­цы да­ўно існуе. У той жа час Елі­зар’еў сто­ль­кі зра­біў для кра­іны і яе сла­вы за 35 га­доў, што і кра­іна мо­жа што­сь­ці грун­тоў­нае і сур’ёзнае зра­біць для яго. А па­куль бу­дын­каў і срод­каў не ха­пае, зда­ро­вы сэнс пад­каз­вае: кі­раў­ніц­тву тэ­атра і ба­лет­май­стру, мусіць, трэ­ба ся­даць за стол пе­ра­мо­ваў. І вес­ці ды­ялог пра тое, што Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч ха­цеў бы па­ста­віць у тэ­атры. Або які ўлас­ны спек­такль ад­на­віць.

Маш­таб твор­цы — каш­тоў­насць най­бо­ль­шая і не­вы­мер­ная. Уні­ка­ль­ны во­пыт і та­лент Елі­зар’ева як па­сі­янар­най асо­бы па­ві­нен быць за­пат­ра­ба­ва­ны. На­поў­ні­цу. Тут і ця­пер.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі