Бе­ла­рус­кая му­зы­ка ў Па­ры­жы

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

Кан­цэрт Ма­ла­дзёж­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі
У меж­ах свят­ка­ван­ня 500-год­дзя бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня ў па­рыж­скай «Ля Мад­лен» ад­быў­ся кан­цэрт Ма­ла­дзёж­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Вы­ступ быў арга­ні­за­ва­ны прад­стаў­ніц­твам Бе­ла­ру­сі пры ЮНЕС­КА, са­мой Ака­дэ­мі­яй му­зы­кі пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў і Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, а таксама Бе­ла­рус­ка-фран­цуз­скай му­зыч­най аса­цы­яцыі «Жыц­цё ў му­зы­цы».

Цар­ква Свя­той Ма­рыі Маг­да­ле­ны — адзін з са­мых буй­ных і зна­ка­мі­тых хра­маў Па­ры­жа — саб­ра­ла ў гэ­ты кас­трыч­ніц­кі дзень шмат слу­ха­чоў. Тут бы­лі як прад­стаў­ні­кі дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­су і бе­ла­рус­кай ды­яспа­ры Фран­цыі, так і жы­ха­ры фран­цуз­скай ста­лі­цы.

— Ле­тась наш ка­лек­тыў пры­маў удзел у фес­ты­ва­лі «Еўра­аркес­трыя», — рас­па­вя­дае Андрэй Іва­ноў, ды­ры­жор і мас­тац­кі кі­раў­нік Ма­ла­дзёж­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра. — Гэ­та цу­доў­нае ме­рап­ры­емства, ку­ды з’яз­джа­юцца му­зы­кан­ты з роз­ных кра­ін све­ту, каб па­зна­ёміць гле­да­чоў, пе­ра­важ­на ма­ла­дых лю­дзей, сту­дэн­таў, са сва­ёй на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­рай. Фран­цуз­ская пуб­лі­ка з не­пры­то­еным за­хап­лен­нем слу­ха­ла тво­ры Яўге­на Гле­ба­ва, Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва, Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на, Ула­дзі­мі­ра Ку­р’я­на. Вя­до­ма, мы сыг­ра­лі, мож­на ска­заць, «за­ла­тыя ўзо­ры» бе­ла­рус­кай му­зы­кі. Пры­емна, што па­сля вы­сту­пу да мя­не пад­ыхо­дзі­лі ды­ры­жо­ры іншых ка­лек­ты­ваў і шчы­ра ці­ка­ві­лі­ся тым ці іншым са­чы­нен­нем і яго аўта­рам. Гэ­та яшчэ раз свед­чыць: нам ёсць чым га­на­рыц­ца, у нас ёсць кам­па­зі­та­ры, чыя вы­дат­ная му­зы­ка па­він­на гу­чаць. Яна за­пат­ра­ба­ва­на і зна­хо­дзіць цёп­лы вод­гук у ду­шах тых, хто яе слу­хае. Без­умоў­на, гэ­та для артыс­таў важ­на. Ака­за­ла­ся, што важ­на і для Па­ўла Ла­туш­кі, Надзвы­чай­на­га і Па­ўна­моц­на­га Па­сла Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі, які та­ды пры­сут­ні­чаў на кан­цэр­це. А па­сля іх гу­тар­кі з рэ­кта­рам Ака­дэ­міі му­зы­кі Ка­ця­ры­най Ду­ла­вай і ўзнік­ла ідэя пра­цяг­нуць зна­ёміць еўра­пей­скую пуб­лі­ку з леп­шы­мі пры­кла­да­мі бе­ла­рус­кай му­зы­кі. І пры­ехаць у Па­рыж.

Якраз сё­ле­та гэ­та і зда­ры­ла­ся: у меж­ах свят­ка­ван­ня 500-га­до­ва­га юбі­лею вы­дан­ня пер­шай бе­ла­рус­кай кні­гі наш аркестр вы­сту­піў у най­пры­га­жэй­шым хра­ме Па­ры­жа — цар­кве Свя­той Ма­рыі Маг­да­ле­ны. Фран­цыс­ка Ска­ры­ну мож­на на­зваць «ча­ла­ве­кам све­ту» — для яго твор­час­ці не бы­ло меж­аў. На­ра­дзіў­ся ён у Бе­ла­ру­сі, ву­чыў­ся ў Поль­шчы і Іта­ліі, пер­шыя кні­гі вы­даў у Чэ­хіі, пра­ца­ваў у мно­гіх еўра­пей­скіх га­ра­дах. Та­му ў гэ­тым кан­цэр­це гу­ча­лі ўзо­ры му­зы­кі тых кра­ін, дзе па­кі­нуў свой след ге­ній Ска­ры­ны.

У Фран­цыі ка­ра­ле­вай усіх інстру­мен­таў лі­чыц­ца тру­ба пі­ка­ла. З яе па­пу­ляр­нас­цю тут на­ўрад ці не­шта мож­на яшчэ су­па­ста­віць — у та­кой сту­пе­ні яе лю­бяць. І мы па­ча­лі кан­цэрт з фран­цуз­ска­га ну­ма­ра, для яко­га за­пра­сі­лі на­ша­га сяб­ра і ка­ле­гу Андрэя Ка­ва­лін­ска­га, ад­на­го з леп­шых на сён­ня тру­ба­чоў све­ту. Ён са­ліст аркес­тра Фран­цыі, але з Бе­ла­рус­сю пад­трым­лі­вае цёп­лыя ад­но­сі­ны, не­адна­ра­зо­ва пры­язджаў у Мінск, у Ака­дэ­мію му­зы­кі з най­ці­ка­вей­шы­мі май­стар-кла­са­мі. Ме­на­ві­та Андрэя мы і па­пра­сі­лі ад­крыць пра­гра­му, што ён і зра­біў — вір­ту­озна вы­ка­наў на тру­бе пі­ка­ла Te Deum Мар­ка-Анту­ана Шар­панц’е. Да­ні­ну па­ва­гі чэш­скай му­зы­цы мы ад­да­лі, ка­лі сыг­ра­лі твор Анта­ні­на Двор­жа­ка. Аляк­сандр Міх­нюк, са­ліст Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі, пра­нік­нё­на пра­спя­ваў два ду­хоў­ныя са­чы­нен­ні: арыі тэ­на­ра з Рэ­кві­ема Вер­дзі і ара­то­рыі «Ме­сія» Ген­дэ­ля. Яны вы­дат­на пра­гу­ча­лі ў хра­ме. На­огул да асаб­лі­вас­цяў акус­ты­кі нам да­во­дзі­ла­ся пры­ста­соў­вац­ца, бо гуч­ныя акор­ды «ад­чу­ва­лі­ся» ў цар­кве яшчэ на пра­ця­гу се­кунд пя­ці — доў­га ля­це­лі ўвысь, што ства­ра­ла не­йкае бос­кае ўра­жан­не. Зноў-та­кі Андрэй Ка­ва­лін­скі за­кры­ваў кан­цэрт фе­на­ме­на­ль­ным вы­ка­нан­нем Анто­ніа Ві­ва­ль­дзі на тру­бе пі­ка­ла (сам кам­па­зі­тар на­пі­саў Кан­цэрт для скрып­кі з аркес­трам, але тру­ба­чы да­ўно пе­ра­кла­лі яго для свай­го інстру­мен­та — і вы­дат­на з ім спраў­ля­юцца).

Без­умоў­на, мы сыг­ра­лі шэ­дэў­ры бе­ла­рус­кіх кла­сі­каў: сю­іты з ба­ле­таў «Ма­ле­нь­кі прынц» Яўге­на Гле­ба­ва і «Ві­таўт» Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва, ва­льс з опе­ры «Дзі­кае па­ля­ван­не Ка­ра­ля Ста­ха» Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на. І пуб­лі­ка нас пры­ня­ла ве­ль­мі цёп­ла. Ды і ка­ле­гі адзна­чы­лі вы­со­кі пра­фе­сі­яна­лізм ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў. Андрэй Ка­ва­лін­скі ска­заў, што ра­ды пра­ца­ваць з му­зы­кан­та­мі та­ко­га ўзроў­ню. І мне як ды­ры­жо­ру гэ­та, без­умоў­на, пры­емна. Я за­ўсё­ды ра­ду­юся по­спе­хам на­шых сту­дэн­таў. Не стам­ля­юся па­ўта­раць: у нас ёсць кам­па­зі­та­ры і вы­ка­наў­цы, які­мі трэ­ба га­на­рыц­ца.

.

Але­на Ба­ла­ба­но­віч