Му­зыч­нае ба­ля­ван­не

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

XII Між­на­род­ны фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та
Зрэш­ты, трэ­ба раз­умець, што арга­ні­за­тар, твор­ца і га­лоў­ны ку­лі­нар гэ­та­га тор­та — зу­сім не спа­дар Баш­мет, а бе­ла­рус­кі пі­яніст і ды­ры­жор Рас­ціс­лаў Кры­мер.

 Яму бы­ло ўся­го 24 га­ды, ка­лі, се­дзя­чы ў па­рыж­скай ка­вяр­ні з сяб­ра­мі па­сля со­ль­на­га кан­цэр­та, ён рап­там вы­ра­шыў: трэ­ба што­сь­ці зра­біць для род­най кра­іны і яе ку­ль­ту­ры. Трэ­ба, каб жыц­цё ві­ра­ва­ла на кан­цэр­тных пля­цоў­ках бе­ла­рус­кай ста­лі­цы, каб у нас зноў вы­сту­па­лі зор­кі экс­тра-кла­са. Аку­рат праз два га­ды ў Мін­ску на­ма­ган­ня­мі Кры­ме­ра ад­быў­ся I Між­на­род­ны фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та.

Ця­пер фес­ты­валь пра­йшоў ужо ў 12-ы раз. За гэ­ты час ён зра­біў­ся тра­ды­цый­ным і звык­лым. Яго ча­ка­юць, яшчэ з ле­та па­чы­на­юць рас­пыт­ваць, што бу­дзе ў пра­гра­ме. Хоць вы­дат­на ве­да­юць: пра­гра­ма тры­ма­ецца ў сак­рэ­це да пер­шых дзён ве­рас­ня. Бо та­ямні­ца. Бо сюр­прыз. Бо ўсе па­він­ны ахнуць ад здзіў­лен­ня, уба­чыў­шы ў афі­шы што­сь­ці но­вае, не­бы­ва­лае, не­ча­ка­нае. Не­зна­ёмых зна­ка­мі­тас­цяў. Дзёр­зкія крос-жан­ра­выя ідэі. Яркія му­зыч­ныя тво­ры, якія ні­ко­лі не гу­ча­лі на на­шай сцэ­не.

Сё­ле­та і та­го, і дру­го­га, і трэ­ця­га бы­ло да­стат­ко­ва. І пры гэ­тым XII фес­ты­валь, у ад­роз­нен­не ад па­пя­рэд­ніх, атры­маў­ся стро­га кла­січ­ным, без уся­ля­кіх да­меш­каў эстра­ды, джа­зу ці фол­ку.

— Але гэ­та не зна­чыць, што так бу­дзе за­ўсё­ды, — за­ўва­жыў у гу­тар­цы са мной Рас­ціс­лаў Кры­мер. — Ка­лі на да­ляг­ля­дзе з’я­віц­ца які-не­будзь су­пер­та­ле­на­ві­ты му­зы­кант, гру­па ці пра­ект, мы аб­авяз­ко­ва яго па­клі­чам! І ўсё роў­на, што гэ­та бу­дзе, — кла­сі­ка, рок ці рэп.

Ура­чыс­тае ад­крыц­цё фес­ты­ва­лю на гэ­ты раз пра­йшло пад зна­кам Чай­коў­ска­га. Дзяр­жаў­ны сім­фа­ніч­ны аркестр «Но­вая Рас­ія» пад кі­раў­ніц­твам на­род­на­га артыс­та СССР і Рас­іі Юрыя Баш­ме­та з вя­лі­кім уз­ды­мам вы­ка­наў яго Пя­тую сім­фо­нію і ўвер­цю­ру «Ра­мэа і Джу­ль­ета». Сам ма­эстра Баш­мет у су­пра­ва­джэн­ні струн­най гру­пы ад­ухоў­ле­на сыг­раў Andante Cantabile з Пер­ша­га струн­на­га квар­тэ­та, аран­жа­ва­нае для аль­та.

Але сап­раў­днай сен­са­цы­яй кан­цэр­та ста­ла вы­ступ­лен­не лаў­рэ­ата пер­шай прэ­міі XI Між­на­род­на­га кон­кур­су Чай­коў­ска­га (1998) Мі­ка­лая Са­чан­кі. Вы­ка­нан­не ім пя­ці п’ес Чай­коў­ска­га для скрып­кі і аркес­тра ўзру­шы­ла чыс­ці­нёй то­ну, вы­тан­ча­нас­цю фра­зі­роў­кі і вы­са­ка­род­най стры­ма­нас­цю, якая так кан­трас­туе з не­рво­вай мі­тус­лі­вас­цю на­ша­га ча­су. І гэ­та не адзі­ны лаў­рэ­ат пер­шай прэ­міі кон­кур­су Чай­коў­ска­га, што бліс­нуў сё­ле­та на фэсце.

Ад­ным з са­мых пры­емных сюр­пры­заў апош­ня­га фес­ты­ва­лю зра­бі­ла­ся вы­ступ­лен­не лаў­рэ­ата пер­шай прэ­міі IV Між­на­род­на­га кон­кур­су імя Чай­коў­ска­га (1970) Да­ві­да Ге­рын­га­са. Лю­бі­мы ву­чань Мсціс­ла­ва Рас­тра­по­ві­ча, ён быў вы­му­ша­ны ўслед за на­стаў­ні­кам эміг­ра­ваць з СССР і вось ужо доў­гія га­ды жы­ве ў Ня­меч­чы­не. Ня­гле­дзя­чы на сус­вет­ную сла­ву, у Бе­ла­ру­сі яго ад­кры­лі то­ль­кі дзя­ку­ючы фэс­ту і па­лю­бі­лі — ад­ра­зу і на­заў­жды.

Пер­шы кан­цэрт з удзе­лам Да­ві­да Ге­рын­га­са ад­быў­ся 4 кас­трыч­ні­ка ў Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі і на­зы­ваў­ся «Зор­кі све­ту. Ад Ба­ха да П’я­цо­лы». Пра­гра­ма бы­ла скла­дзе­ная з раз­лі­кам на ўсе гус­ты. У пер­шым ад­дзя­лен­ні ўжо зна­ёмы мін­ча­нам іта­ль­янскі флей­тыст Ма­сі­ма Мер­чэ­лі лёг­ка і ня­зму­ша­на вы­ка­наў сю­іту Ба­ха.

Услед за ім вы­йшаў Ге­рын­гас з ві­ялан­чэ­ль­ным кан­цэр­там Шу­ма­на ў пе­ра­ла­жэн­ні для струн­на­га аркес­тра. З пер­шай хві­лі­ны ўра­зі­ла, што ён граў гэ­ты най­скла­да­ней­шы кан­цэрт без ды­ры­жо­ра. Зда­ва­ла­ся б, Шу­ман з яго не­ве­ра­год­ны­мі rubato па­тра­буе цвёр­дай ру­кі, якая ўтры­мае вы­ка­нан­не ў рам­ках па­зна­ча­ных тэм­паў і не дасць яму раз­ва­ліц­ца. Але Ге­рын­гас кі­ра­ваў му­зы­ка­мі East-West Chamber Orchestra амаль вы­ключ­на сі­лай дум­кі. То­ль­кі ча­сам, ка­лі да­зва­ля­ла яго парт­ыя, ён ад­стаў­ляў убок ві­ялан­чэль, па­ва­роч­ваў­ся да аркес­тра і дву­ма-тры­ма ўзма­ха­мі ру­кі ка­рэк­та­ваў ха­рак­тар і тэмп.

Пры­кмет­на бы­ло, што му­зы­кан­ты аркес­тра гля­дзяць на Ге­рын­га­са з не­пры­то­еным за­хап­лен­нем. Пры­тым што East-West Chamber Orchestra, ство­ра­ны ў 2015 го­дзе Рас­ціс­ла­вам Кры­ме­рам, — гэ­та не­звы­чай­ны ка­лек­тыў, у скла­дзе яко­га — леп­шыя му­зы­кан­ты з са­мых роз­ных кра­ін Еўро­пы і све­ту, лаў­рэ­аты най­буй­ней­шых кон­кур­саў, кан­цэр­тмай­стры пра­слаў­ле­ных аркес­траў. Так, кан­цэр­тмай­стар пер­шых скры­пак сё­ле­та — Сяр­гей Астроў­скі, кан­цэр­тмай­стар Аркес­тра Ра­ман­скай Швей­ца­рыі і фес­ты­ва­ль­на­га аркес­тра ў Верб’е, су­зас­на­ва­ль­нік струн­на­га квар­тэ­та «Авіў». Групу ві­ялан­чэ­ляў узначаліў лаў­рэ­ат XIII Між­на­род­на­га кон­кур­су імя Чай­коў­ска­га Яўген Ру­мян­цаў.

Вы­ка­нан­не Ге­рын­га­са бы­ло ў та­кой сту­пе­ні прад­ума­ным, артыс­тыч­ным і пра­нік­нё­ным, яго тэх­ні­ка — на­сто­ль­кі бліс­ку­чай, а гук — на­сто­ль­кі ма­гут­ным і на­поў­не­ным, што ўсе — і ў за­ле, і на сцэ­не — не­адклад­на пры­зна­лі яго пе­ра­ва­гу.

Па­сля за­кан­чэн­ня кан­цэр­та пуб­лі­ка ні за што не ха­це­ла яго ад­пус­каць, і Ге­рын­гас з ві­да­воч­ным за­да­ва­ль­нен­нем сыг­раў на біс не­ка­ль­кі п’ес для ві­ялан­чэ­лі со­ла. У ад­ной з іх ві­ялан­чэль рап­там за­спя­ва­ла ніз­кім жа­но­чым го­ла­сам, і то­ль­кі по­тым ста­ла зра­зу­ме­ла, што спя­вае сам ма­эстра. Але гэ­та­га не­вя­лі­ка­га зда­рэн­ня бы­ло да­стат­ко­ва, каб за­ла зноў вы­бух­ну­ла апла­дыс­мен­та­мі.

Ад­нак на­пе­ра­дзе бы­ло дру­гое ад­дзя­лен­не, у якім вы­сту­пі­ла яшчэ ад­на не­зна­ёмая мін­чу­кам зна­ка­мі­тасць — лат­вій­ска-іспан­ская «ка­ра­ле­ва акар­дэ­она», 29-га­до­вая пры­га­жу­ня Ксе­нія Сі­да­ра­ва. Яна вы­кон­ва­ла вельмі рэдкі Кан­цэрт П’я­цо­лы «Aconcagua» для бан­да­не­она з аркес­трам — бліс­ку­ча, вір­ту­озна, па­ры­віс­та. Але пе­ра­йграць Ге­рын­га­са так і не здо­ле­ла.

На­заў­тра ў Кан­цэр­тнай за­ле «Вер­хні го­рад» ад­быў­ся фес­ты­ва­ль­ны га­ла-кан­цэрт ка­мер­най му­зы­кі «Шэ­дэў­ры сус­вет­най кла­сі­кі». Тра­ды­цый­на ў та­кіх кан­цэр­тах вы­сту­па­юць вя­ду­чыя му­зы­кан­ты East-West Chamber Orchestra, за ра­ялем Рас­ціс­лаў Кры­мер. Гэ­тым раз­ам пра­гра­ма бы­ла да­лё­ка не та­кой кла­січ­най, як ле­тась. Яўген Ру­мян­цаў шы­коў­на сыг­раў са­на­ту Па­ўля Хін­дэ­мі­та для ві­ялан­чэ­лі со­ла, ма­ла­дыя лаў­рэ­аты з Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі бліс­ну­лі п’е­са­мі для дзвюх скры­пак Дзміт­рыя Шас­та­ко­ві­ча.

Пры­емна, што на та­кім яскра­вым фо­не не згу­бі­лі­ся ма­ла­дыя бе­ла­рус­кія му­зы­кан­ты Аляк­сан­дра Іва­но­ва і Мі­ха­іл Ра­дун­скі. Яны ярка, артыс­тыч­на, дзёр­зка ўва­со­бі­лі Тан­га для аль­та і ві­ялан­чэ­лі Аста­ра П’я­цо­лы.

І ўсё ж апош­няе сло­ва за­ста­ло­ся за Да­ві­дам Ге­рын­га­сам, які не­ча­ка­на вы­сту­піў у фі­на­ле кан­цэр­та. У ду­эце з Рас­ціс­ла­вам Кры­ме­рам яны бліс­ку­ча вы­ка­на­лі най­ця­жэй­шае скер­ца Брам­са з ка­лек­тыў­най са­на­ты FAE (у пе­ра­ла­жэн­ні для ві­ялан­чэ­лі і фар­тэ­пі­яна Да­ні­іла Шаф­ра­на). А по­тым ужо без фар­тэ­пі­яна Ге­рын­гас на­тхнё­на за­йграў свой ка­рон­ны ну­мар, пры­све­ча­ны па­мя­ці Яшы Хей­фе­ца, — «Cantus» Ана­то­лі­юса Шэн­да­ро­ва­са для ві­ялан­чэ­лі со­ла, — за якім без пе­ра­пын­ку ру­шы­ла ба­хаў­ская Прэ­лю­дыя з Сю­іты № 2. Тут вар­та па­тлу­ма­чыць: Яша Хей­фец — фі­гу­ра для Да­ві­да Ге­рын­га­са не­вы­пад­ко­вая. Аб­одва му­зы­кан­ты на­ра­дзі­лі­ся ў Ві­ль­ні і пра­нес­лі па­мяць пра яе праз усё жыц­цё.

Ці­ка­ва, што ў фес­ты­ва­лі ўдзе­ль­ні­чаў яшчэ адзін вы­дат­ны вір­ту­оз з Ві­ль­ні — скры­пач і ды­ры­жор Юлі­ян Рах­лін. У ча­ты­рох­га­до­вым уз­рос­це ён раз­ам з ба­ць­ка­мі эміг­ра­ваў у Аўстрыю, пе­ра­мог на не­ка­ль­кіх прэс­тыж­ных кон­кур­сах, зра­біў вя­лі­кую ка­р’е­ру. Ся­род яго па­ста­янных парт­нё­раў па сцэ­не — Мар­та Арге­рых, На­тал­ля Гут­ман, Яфім Брон­фман, Мі­ша Май­скі, ды­ры­жо­ры Ла­рын Ма­азель, Ры­кар­да Му­ці, Ма­рыс Янсанс. Ён іграе на скрып­цы Стра­дзі­ва­ры «Ex-Liebig» 1704 го­да.

У 2015-м Рас­ціс­лаў Кры­мер за­пра­сіў Рах­лі­на вы­сту­піць на фес­ты­ва­лі ў якас­ці скры­па­ча раз­ам з Дзяр­жаў­ным сім­фа­ніч­ным аркес­трам Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ад­нак лі­та­ра­ль­на на­пя­рэ­дад­ні кан­цэр­та Рах­лін моц­на па­шко­дзіў ру­ку і вы­му­ша­ны быў аб­ме­жа­вац­ца ды­ры­жы­ра­ван­нем. А на яго скрып­цы ў той ве­чар іграў на­род­ны артыст СССР Вік­тар Трац­ця­коў. Сё­ле­та Рах­лін вы­ка­наў сваё абя­цан­не сыг­раць для мін­чу­коў, хоць і ды­ры­жы­ра­ваў так­са­ма. Як і ле­тась, ура­чыс­тае за­крыц­цё фес­ты­ва­лю «Ле­ген­да на скрып­цы Стра­дзі­ва­ры» бы­ло цал­кам пры­све­ча­нае вен­скай кла­сі­цы.

— І гэ­та не вы­пад­ко­ва, — па­тлу­ма­чыў у гу­тар­цы са мной Рас­ціс­лаў Кры­мер. — Ме­на­ві­та ў інтэр­прэ­та­цыі Мо­цар­та, Бет­хо­ве­на і Гай­д­на на­ша шко­ла за­раз бо­льш за ўсё ад­да­лі­ла­ся ад еўра­пей­скай, і на­шым пра­фе­сій­ным вы­ка­наў­цам, як і ама­та­рам му­зы­кі, ве­ль­мі важ­на па­чуць, як гу­чаць гэ­тыя кам­па­зі­та­ры, ува­соб­ле­ныя еўра­пей­скі­мі артыс­та­мі.

І сап­раў­ды, у вы­ка­нан­ні Рах­лі­на мы па­чу­лі зу­сім «інша­га» Мо­цар­та — гуч­на­га, ярка­га, ня­стрым­на тэм­пе­ра­мен­тна­га. І пры гэ­тым зноў-та­кі без­да­кор­ная фра­зі­роў­ка, вы­тан­ча­ная леп­ка фор­мы і чыс­ці­ня інта­на­цыі. Па­чуў­шы та­кую ігру, на­ўрад ці яе за­бу­дзеш.

Апра­ча Кан­цэр­та для скрып­кі з аркес­трам Соль ма­жор, К.216 Мо­цар­та, Рах­лін за­йграў і яго­ную ж Сім­фо­нію-кан­чэр­тан­тэ для скрып­кі і аль­та з аркес­трам Мі-бе­моль ма­жор, К.364. Пар­тыю аль­та вы­кон­ва­ла ка­над­ка Са­ра Ма­кЭл­ра­ві, і та­ко­га якас­на­га, глы­бо­ка­га, на­сы­ча­на­га гу­чан­ня аль­та мы яшчэ не чу­лі ў гэ­тай за­ле.

У да­да­так бы­лі ўва­соб­ле­ны дзве сім­фо­ніі: №29 Ля ма­жор, К.201 Мо­цар­та (ды­ры­жы­ра­ваў Рах­лін) і рэдкая для нашага горада Сім­фо­нія №92 Соль ма­жор («Оксфар­дская»), Hob 1/92 Гай­дна (ды­ры­жы­ра­ваў Кры­мер). Рахлін — рамантычна і палка, Крымер — больш стрымана і разважліва, аднак аб­одва вы­ка­нан­ні атры­ма­лі­ся пры­го­жыя і якас­ныя.

«А як жа пі­яніс­ты? — спы­та­еце вы. — Ня­ўжо фес­ты­валь на гэ­ты раз аб­ышоў­ся без ле­генд фар­тэ­пі­яна?» Зра­зу­ме­ла, тра­ды­цыя за­пра­шэн­ня пі­яніс­таў бы­ла вы­тры­ма­ная, і нам па­шан­ца­ва­ла на ўлас­ныя ву­шы па­чуць та­ко­га бліс­ку­ча­га па­эта фар­тэ­пі­яна, як Аляк­сей Ва­ло­дзін. У Бе­ла­ру­сі да фес­ты­ва­лю яго ма­ла хто ве­даў. Між тым гэ­та адзін з най­вы­дат­ней­шых пі­яніс­таў су­час­нас­ці, экс­клю­зіў­ны артыст фір­мы «Steinway & Sons». Яго па­ра­ўноў­ва­юць то з Рах­ма­ні­на­вым, то з Рых­тэ­рам, то з іншы­мі ка­ры­фе­ямі XX ста­год­дзя. І сап­раў­ды, Ва­ло­дзін іграе ў «вя­лі­кім» ра­ман­тыч­ным сты­лі, сва­бод­на, на­ту­ра­ль­на, буй­на. Ён ве­дае, як най­ле­пей ска­рыс­таць той пра­фе­сі­яна­лізм, які ён на­пра­ца­ваў у кла­сах Вір­са­ла­дзэ і Зе­лік­ман. Рэ­дкі вы­па­дак, ка­лі ў фар­тэ­пі­яннай ігры ёсць раў­на­ва­га і гар­мо­нія па­між роз­умам і сэр­цам.

Для свай­го пер­ша­га вы­ступ­лен­ня пе­рад мін­скай пуб­лі­кай Аляк­сей Ва­ло­дзін аб­раў да­во­лі скла­да­ную пра­гра­му: 8 ка­зак Мет­нэ­ра, Трэ­цюю са­на­ту Пра­ко­ф’е­ва і Пер­шую са­на­ту Рах­ма­ні­на­ва (аб­едзве — опус 28). Але на­ват лю­дзі, не спрак­ты­ка­ва­ныя ў муд­ра­ге­ліс­тай му­зыч­най эстэ­ты­цы 1910-х, здо­ле­лі ад­чуць пры­га­жосць яго ігры і моц яго та­лен­ту. Так што, мяр­кую, у на­ступ­ны раз Ва­ло­дзі­на бу­дуць ча­каць з бо­ль­шым не­цяр­пен­нем.

І, на­рэш­це, пра два са­мыя на­шу­ме­лыя пра­екты сё­лет­ня­га фо­ру­му. «Ча­ты­ры вы­мя­рэн­ні мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі» — гэ­та гран­ды­ёзнае му­зыч­на-тэ­атра­ль­на-па­этыч­нае дзей­ства, якое ад­бы­ло­ся 1 кас­трыч­ні­ка ў за­лах На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея.

Спе­цы­яль­на для гэ­тай падзеі пяць вя­до­мых бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў — Ва­ле­рый Во­ра­наў, Га­лі­на Га­рэ­ла­ва, Во­ль­га Пад­гай­ская, Андрэй Цал­ко, Кан­стан­цін Ясь­коў — на­пі­са­лі вя­лі­кі але­ата­рыч­ны твор, яко­му ня­ма ана­ла­гаў у айчын­ным мас­тац­тве. Кож­ны кам­па­зі­тар ства­рыў сваю час­тку для не­вя­лі­ка­га ансам­бля, дзе бы­лі і тра­ды­цый­ныя, і ве­ль­мі экза­тыч­ныя інстру­мен­ты. Дзіў­ны квар­тэт са скрып­кі, аль­та, ві­ялан­чэ­лі і ба­сэт­лі. Клар­нет з ксі­ла­фо­нам і ба­янам. Тру­бы з ра­ялем і цэ­лай ба­та­рэ­яй муд­ра­ге­ліс­тых ўдар­ных інстру­мен­таў. Ві­ялан­чэль у кам­па­ніі з арфай і куф­ля­мі з да­жджа­вой ва­дой. Асоб­на — цым­ба­лы, за які­мі бы­ла Ве­ра­ні­ка Прадзед. Гэ­тыя мі­ні-аркес­тры­кі бы­лі рас­кі­да­ныя па роз­ных за­лах му­зея і ігра­лі ад­на­ча­со­ва. Але ўсё ака­за­ла­ся гэ­так па-май­стэр­ску сін­хра­ні­за­ва­на, што злі­ва­ла­ся ў адзі­ны гу­ка­вы кос­мас.

Тут жа, по­бач, раз­гор­тва­лі­ся пан­та­мі­мы на тэ­мы му­зей­ных кар­цін, спрыт­на зрэ­жы­сі­ра­ва­ныя Іва­нам Да­вы­дзен­кам. Тан­цо­ры і мі­мы раз­ыгры­ва­лі ма­гіч­ны кар­на­ва­ль­ны свет Ша­га­ла, ува­саб­ля­лі па­тэ­тыч­ную плас­ты­ку кар­ці­ны Ва­лян­ці­на Вол­ка­ва «Мінск, 3 лi­пе­ня 1944 го­да», тра­пят­кі бла­кіт­ны сус­вет Мі­ка­лая Се­леш­чу­ка.

Леп­шыя бе­ла­рус­кія акцё­ры і тэ­ле­вя­ду­чыя — Зоя Бе­лах­вос­цік, Андрэй Бі­бі­каў, Свят­ла­на Ба­роў­ская, Ва­лян­ці­на Гар­цу­ева, Але­на Дуб­роў­ская, Андрэй Но­вік, Аляк­сандр Аўчын­ні­каў, Ве­ра Па­ля­ко­ва — чы­та­лі вер­шы бе­ла­рус­кіх па­этаў, і іх га­ла­сы губ­ля­лі­ся ў му­зыч­най плы­ні, пе­ра­тва­ра­ючы­ся ў чыс­ты гук, на­строй, эмо­цыю. Та­ды як са­мі па­эты — Юлія Алей­чан­ка, Зі­на­іда Ду­дзюк, Мар­га­ры­та Ла­тыш­ке­віч, Раг­нед Ма­ла­хоў­скі, Іры­на Мо­рых, Ва­лян­ці­на Па­лі­ка­ні­на, Тац­ця­на Сі­вец, пры­цяг­ну­тыя не­вя­до­май сі­лай, — раз­ам з на­тоў­пам кру­жы­лі і кру­жы­лі ў гэ­тай на­поў­не­най гу­ка­мі пра­сто­ры, бо­льш за ўсё пад­обнай да Сус­ве­ту з да­нта­вай «Бос­кай па­эмы». Па-за ча­сам, па-за звык­лы­мі за­ко­на­мі пры­ро­ды, са­мі пе­ра­ўтво­ра­ныя ў гук.

Ку­ль­мі­на­цы­яй фэс­ту зра­біў­ся аўтар­скі кан­цэрт поль­ска­га кам­па­зі­та­ра Кшыш­та­фа Пэн­дэ­рэц­ка­га, які ўжо на­заў­тра ўсе СМІ кра­іны ахрыс­ці­лі гіс­та­рыч­ным. І сап­раў­ды, не кож­ны дзень у Бе­ла­русь пры­язджае най­вя­лік­шы му­зыч­ны твор­ца на­ша­га ча­су — адзі­ны, ка­го сён­ня па­ра­ўноў­ва­юць з Ба­хам, Чай­коў­скім, Шас­та­ко­ві­чам.

У Мінск 84-га­до­вы ма­эстра пры­быў на за­пра­шэн­не свай­го сяб­ра і ка­ле­гі Рас­ціс­ла­ва Кры­ме­ра і аса­біс­та кі­ра­ваў усім пра­цэ­сам рэ­пе­ты­цый і вы­ка­нан­ня. «Я не па­кі­даю ў сва­іх тво­рах ні­якай сва­бо­ды для вы­ка­наў­цы, та­му рэ­пе­ты­цыі для мя­не ве­ль­мі важ­ныя», — ска­заў Пэн­дэ­рэц­кі ў ад­ным з інтэр­в’ю. А та­му пад­рых­тоў­ка да кан­цэр­та зня­сі­ль­ва­ла, ака­за­ла­ся су­ро­вай, не­рво­вай. Сам ма­эстра пры­сут­ні­чаў на ўсіх без вы­клю­чэн­ня рэ­пе­ты­цы­ях, да­ваў дэ­та­лё­выя па­ра­ды вы­ка­наў­цам, пра­ца­ваў з аркес­трам і хо­рам. Гэ­та бы­ла ве­лі­зар­ная шко­ла для на­шых му­зы­кан­таў і, па вя­лі­кім ра­хун­ку, для ўсіх фі­лар­ма­ніч­ных служ­баў. Але кан­чат­ко­вы вы­нік пе­ра­сяг­нуў усе ча­кан­ні.

У пер­шым ад­дзя­лен­ні пра­ніз­лі­ва і пяш­чот­на пра­гу­чаў уні­ка­ль­ны па скла­да­нас­ці фар­тэ­пі­янны кан­цэрт «Увас­кра­шэн­не» па­мя­ці ахвяр нью-ёркска­га тэ­рак­ту 2001 го­да. Са­лі­ра­ваў Рас­ціс­лаў Кры­мер, за пу­ль­там Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра быў поль­скі ды­ры­жор, блі­жэй­шы су­пра­цоў­нік кам­па­зі­та­ра Ма­тэ­вуш Тво­рэк. Пуб­лі­ка апла­дзі­ра­ва­ла сто­ячы.

Сам Пэн­дэ­рэц­кі ўзняў­ся за пу­льт у дру­гім ад­дзя­лен­ні і бліс­ку­ча прад­ыры­жы­ра­ваў са­мым маш­таб­ным са сва­іх сім­фа­ніч­ных опу­саў — Сё­май сім­фо­ні­яй «Сем брам Іе­ру­са­лі­ма», ство­ра­най на за­мо­ву іе­ру­са­лім­скай мэ­рыі ў го­нар 3000-год­дзя свя­то­га го­ра­да. Па сі­ле ўздзе­яння гэ­тае гран­ды­ёзнае па­лат­но па­ра­ўна­ль­нае хі­ба што з ба­хаў­скі­мі «Страс­ця­мі па Мац­вею» і Рэ­кві­емам Вер­дзі.

У вы­ка­нан­ні сім­фо­ніі ўдзе­ль­ні­ча­ла ка­ля 200 ча­ла­век — Дзяр­жаў­ная ака­дэ­міч­ная ха­ра­вая ка­пэ­ла імя Шыр­мы, Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны хор, два сім­фа­ніч­ныя аркес­тры, пяць са­ліс­таў-ва­ка­ліс­таў, якія пры­еха­лі з Поль­шчы, і на­пры­кан­цы — чы­та­ль­нік. Гроз­на і ве­ліч­на, быц­цам го­лас з не­ба, гу­ча­лі біб­лей­скія тэк­сты ў вус­нах сто­га­ло­са­га хо­ру. Бу­ша­ваў спе­цы­яль­на пры­ве­зе­ны з Вар­ша­вы ве­лі­чэз­ны ту­ба­фон, знеш­не бо­льш пад­обны па вы­гля­дзе да зе­ніт­най уста­ноў­кі. Ава­цыі па­сля за­кан­чэн­ня кан­цэр­та бы­лі та­кія, што ў фі­лар­мо­ніі ледзь не аб­ры­ну­лі­ся сце­ны.

Та­кім чы­нам, XII Між­на­род­ны фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та за­вер­ша­ны. За­ста­ецца то­ль­кі падзя­ка­ваць тым, хто пад­ара­ваў нам гэ­тае свя­та, — і ў пер­шую чар­гу Мі­ніс­тэр­ству ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і МІнгарвыканкаму. Не­ацэн­ную да­па­мо­гу фэс­ту ака­за­лі дып­ла­ма­тыч­ныя і ку­ль­тур­ныя ўста­но­вы Фе­дэ­ра­тыў­най Рэ­спуб­лі­кі Гер­ма­нія, Рэ­спуб­лі­кі Поль­шча, Дзяр­жа­вы Ізра­іль, Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная фі­лар­мо­нія, На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей, шмат­лі­кія спон­са­ры. У знач­най ме­ры іх на­ма­ган­ня­мі фо­рум жы­ве і раз­ві­ва­ецца. А мы з не­цяр­пен­нем бу­дзем ча­каць на­ступ­ны, XIII фес­ты­валь. Бо то­ль­кі мас­тац­твам, то­ль­кі ежай ду­хоў­най жы­вы ча­ла­век.

Юлія АНДРЭЕВА