Інспі­ра­цыі ды інтэр­прэ­та­цыі

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

Ка­ла­рыс­тыч­ная пра­сто­ра Мі­ка­лая Та­ран­ды
Апа­вя­даць пра жыц­цё і твор­часць Мі­ка­лая Та­ран­ды, апе­ры­ру­ючы то­ль­кі сіс­тэ­май хра­на­ла­гіч­на пад­адзе­ных падзей і фак­таў, про­ста не­маг­чы­ма.

Бо ў та­кім разе за меж­амі на­шай ува­гі за­ста­юцца энер­гія і апан­та­насць май­стра, яго глы­бін­ная мэ­та­на­кі­ра­ва­насць, моц­ны эма­цый­ны і псі­ха­ла­гіч­ны на­строй, якія ста­на­ві­лі­ся ма­гут­ным ру­ха­ві­ком мно­гіх пра­цэ­саў, прад­выз­на­ча­лі вы­ні­кі тых ці іншых жыц­цё­вых і твор­чых ка­лі­зій.

Мі­ка­лай Та­ран­да па­чаў свой шлях у мас­тац­тве на­по­рыс­та, імклі­ва. Ён хацеў за­сво­іць і па­спра­ба­ваць усё. Гэ­та ад­чу­ва­ла­ся ўжо пры пад­рых­тоў­цы да па­ступ­лен­ня на мас­тац­ка-гра­фіч­ны фа­ку­ль­тэт Ві­цеб­ска­га пед­ага­гіч­на­га інсты­ту­та, а так­са­ма пад­час на­ву­чан­ня на ім. Пра­цаз­до­ль­насць Мі­ка­лая ўраж­ва­ла як сту­дэн­таў, так і вы­клад­чы­каў.

Вы­му­ша­ны ў хут­кім ча­се за­раб­ляць са­бе і сва­ёй сям’і на жыц­цё, ён, тым не менш, шмат ча­су ад­да­ваў за­сва­енню не то­ль­кі ба­за­вых ака­дэ­міч­ных ве­даў, але зна­ёмству з роз­ны­мі тэх­ні­ка­мі і тэх­на­ло­гі­ямі вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, ад­крыц­цю не вя­до­мых для яго «тэ­ры­то­рый твор­час­ці».

Па атры­ман­ні дып­ло­ма Мі­ка­лай пры­кла­дае мак­сі­мум на­ма­ган­няў да арга­ні­за­цыі ўлас­най май­стэр­ні, каб мець пры­стой­ныя ўмо­вы для пра­цы і са­ма­ўдас­ка­на­лен­ня. Шмат ездзіць на пле­нэ­ры і вы­ста­вы. А менш чым праз тры га­ды па­сля за­кан­чэн­ня мас­тац­ка-гра­фіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та Мі­ка­лай Та­ран­да арга­ні­зуе пер­шую пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву, хоць ко­ла аб­авяз­каў кі­раў­ні­ка бю­ро пра­мыс­ло­вай эстэ­ты­кі і не прад­угле­джвае та­кой твор­чай актыў­нас­ці.

Ня­гле­дзя­чы на жыц­цё ў пра­він­цыі, Та­ран­да за­ўсё­ды імкнец­ца па­тра­піць у эпі­цэнтр падзей, пры­язджае на ста­ліч­ныя вы­ста­вы, зна­ёміц­ца з та­ле­на­ві­ты­мі мас­та­ка­мі, уваж­лі­ва на­зі­рае за іх твор­час­цю.

Ці не най­бо­ль­шы ўплыў на Мі­ка­лая Та­ран­ду аказ­аў яго на­стаў­нік жы­ва­пі­су, вы­дат­ны бе­ла­рус­кі мас­так Алег Арлоў. Праз доў­гія га­ды яны сяб­ру­юць, ездзяць на пле­нэ­ры ў Літ­ву, на Па­лес­се, па ку­па­лаў­скіх мясц­інах Бе­ла­ру­сі. Во­ль­ны экс­прэ­сіў­ны жы­ва­піс Але­га Арло­ва пры­цяг­вае ма­ла­до­га мас­та­ка, ста­но­віц­ца су­гуч­ным тэм­пе­ра­мен­ту Мі­ка­лая.

Важ­ны­мі для Та­ран­ды ста­лі па­ездкі (1977, 1983) у Дом твор­час­ці «Се­неж» Мас­тац­ка­га фон­ду СССР. Сам факт та­го, што ў гру­пу, якая скла­да­ла­ся з вы­со­кап­ра­фе­сій­ных гра­фі­каў, уклю­чы­лі ма­ла­до­га аўта­ра, на­ват яшчэ не сяб­ра са­юза, быў бес­прэ­цэ­дэн­тным.

1970-я для Та­ран­ды — час за­хап­лен­ня гра­фіч­ным мас­тац­твам, гэ­ты пе­ры­яд пра­цяг­нуў­ся да па­чат­ку 1990-х. Яшчэ да сва­ёй пер­шай па­ездкі ў пад­мас­коў­ны «Се­неж» Мі­ка­лай тва­рыў у тэх­ні­цы лі­на­гра­вю­ры, але да глы­бо­ка­га дру­ку не звяр­таў­ся. Ці не пер­шым гра­фіч­ным цык­лам ра­бот у лі­на­ры­це ста­ла «Аршан­шчы­на» (1973—1979). У До­ме твор­час­ці «Се­неж», дзе Мі­ка­лай Та­ран­да пра­ца­ваў по­бач з вя­до­мым бе­ла­рус­кім гра­фі­кам, будучым на­род­ным мас­та­ком Бе­ла­ру­сі Гео­ргі­ем Па­плаў­скім, сва­іх ка­лег ён ура­зіў упар­тас­цю і на­стой­лі­вас­цю ў за­сва­енні гра­фіч­ных тэх­нік. Пра­ца ля афор­тна­га стан­ка з ра­ні­цы да но­чы да­ла плён: бы­лі ство­ра­ны дзве вы­дат­ныя ніз­кі — «Се­неж-воз­ера» і «Ман­таж­ні­кі». Праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў арку­шы з цык­лу «Ман­таж­ні­кі» па­тра­пі­лі на Усе­са­юзную вы­ста­ву «Кра­іна род­ная», і пра іх на­пі­саў усе­са­юзны ча­со­піс «Твор­чес­тво». Па­зней, у кан­цы 1980-х і на па­чат­ку 1990-х, мас­так зноў звер­нец­ца да гра­фі­кі і на свет з’явяц­ца яшчэ не­ка­ль­кі гра­фіч­ных се­рый, ся­род якіх «Крым» (1987—1989), «Ба­рань» (1991), «Орша» (1993). Яго гу­аша­выя кам­па­зі­цыі, зроб­ле­ныя ў па­чат­ку 1970-х, ад­мет­ныя экс­прэ­сіў­най ма­не­рай вы­ка­нан­ня, ад­на­ча­со­ва — ла­ка­ніч­нас­цю кам­па­зі­цый­на­га і ко­ле­ра­ва­га ра­шэн­ня. Асаб­лі­ва эфек­тныя пра­цы мас­так ства­рыў на пле­нэ­рах у кра­інах Бал­тыі.

Ня­гле­дзя­чы на за­хап­лен­не гра­фі­кай, Мі­ка­лай Та­ран­да най­перш жы­ва­пі­сец. Да ся­рэ­дзі­ны 1970-х ся­род яго па­лот­наў пе­ра­ва­жа­лі парт­рэ­ты і на­цюр­мор­ты. У ран­ніх алей­ных кам­па­зі­цы­ях ма­не­ра жы­ва­пі­су да­во­лі рас­ка­ва­ная, на­ват экс­прэ­сіў­ная. Але вы­на­ход­ніц­твам улас­на­га сты­лю Та­ран­да ні­ко­лі не за­ймаў­ся, а про­ста шу­каў ад­па­вед­ныя срод­кі для ўва­саб­лен­ня па­чуц­цяў і ду­мак. І за­ўжды быў пе­ра­ка­на­ны: «У мас­тац­тве лгаць не­ль­га...»

Ма­гут­най кры­ні­цай на­тхнен­ня для Мі­ка­лая Та­ран­ды за­ўжды бы­лі на­ва­ко­ль­ны свет, пры­ро­да, род­ная зям­ля. Пры­га­жосць краю ста­ла ка­мер­то­нам па­этыч­най воб­раз­нас­цi ў тво­рах мас­та­ка. I на­ват ка­лi ён пi­саў на пле­нэ­ры ў за­меж­жы ня­звык­лыя для во­ка бе­ла­ру­са пей­за­жы цi звяр­таў­ся да аб­страк­цыi, гар­мо­нiя на­ва­ко­ль­на­га све­ту за­ста­ва­ла­ся той унi­ка­ль­най пры­змай, праз якую май­стар успры­маў ака­ліч­ную рэ­аль­насць.

Шмат пра­цу­ючы на во­ль­ным па­вет­ры, ён імкнец­ца за­ха­ваць ад­кры­тасць i не­пас­рэд­насць успры­ман­ня пры­ро­ды і ўзмац­ніць пе­ра­жы­тыя эмо­цыі ў жы­ва­піс­ных па­лот­нах. Шчы­рая за­ка­ха­насць мас­та­ка ў пры­ро­ду i сён­ня за­ста­ецца надзей­най гле­бай для раз­вiц­ця яго твор­чай iнды­вi­ду­аль­нас­цi. Так­са­ма як i рэ­алiс­тыч­ныя тра­ды­цыi, па­ва­га да якiх акрэс­лi­вае воб­раз­на-сты­лiс­тыч­ныя асаб­лi­вас­цi жы­ва­пiс­най ма­не­ры Мі­ка­лая.

Бо­ль­шасць кам­па­зi­цый Мi­ка­лая Та­ран­ды — пей­за­жы на­строю, дзе важ­най з’яў­ля­ецца апа­вя­да­ль­насць. Жы­ва­пiс мас­та­ка вы­лу­чае ад­мет­ная па­эты­ка воб­ра­заў. У шмат­пла­на­вых кра­явi­дах Та­ран­ды сво­еа­саб­лi­вая рыт­мi­ка, ка­ла­рыс­тыч­ная пра­сто­ра, акрэс­ле­ная мяк­кай та­на­ль­нас­цю ад­люс­тра­ва­ных ня­бё­саў. У жы­ва­пiс­ных па­лот­нах без­лiч лан­дшаф­таў бе­ла­рус­кай зям­лi з уз­гор­ка­мi i раў­нi­на­мi, ста­ра­жыт­ны­мi хра­ма­мi i вяс­ко­вы­мi ха­та­мi, ве­лiч­ны­мi сi­лу­эта­мi дрэў i да­ро­га­мi, што імкнуць у да­ля­чынь. Асаб­лi­ва па­пу­ляр­ныя ма­ты­вы з воз­ерам, ра­кой.

Май­стар пра­пус­кае эле­мен­ты рэ­аль­нас­ці праз воб­раз­на-сэн­са­выя тран­сфар­ма­цыі, та­му ўва­гу гле­да­ча пры­цяг­вае не то­ль­кі за­хап­ля­ль­ны кра­явід, але і суб’ектыў­ныя ўра­жан­ні, фан­та­зіі і дум­кі твор­цы, апан­та­на­га жы­ва­пі­сам.

З кан­ца 1990-х Мі­ка­лай Та­ран­да па­чы­нае актыў­на ўдзе­ль­ні­чаць у між­на­род­ных пле­нэ­рах. Шэ­раг з іх быў арга­ні­за­ва­ны ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­ным цэн­трам імя Язэ­па Драз­до­ві­ча на ча­ле з Ад­ай Рай­чо­нак. Гэ­тыя пле­нэ­ры, пры­све­ча­ныя са­мым роз­ным вы­біт­ным асо­бам у бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі, ку­ль­ту­ры і мас­тац­тве, пра­во­дзі­лі­ся ў бе­ла­рус­кай глы­бін­цы і збі­ра­лі вы­дат­ных мас­та­коў з роз­ных кра­ін све­ту. Спро­бы асэн­са­ваць і ад­люс­тра­ваць у сва­іх кам­па­зі­цы­ях пра­сто­ру Язэ­па Драз­до­ві­ча і Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, Ва­сі­ля Бы­ка­ва і Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на да­па­маг­лі Та­ран­дзе ства­раць вы­раз­ныя мас­тац­кія воб­ра­зы.

На мя­жы ты­ся­ча­год­дзяў над­ары­ла­ся і маг­чы­масць тра­піць на між­на­род­ны пле­нэр у Бал­га­рыю, у го­рад Пер­нік. Са­ма атмас­фе­ра пле­нэ­ру, на­вед­ван­не му­зея су­час­на­га мас­тац­тва, зна­ёмства з шэ­ра­гам бал­гар­скіх твор­цаў моц­на па­ўплы­ва­лі на Мі­ка­лая Та­ран­ду. У се­рыі кра­яві­даў і кам­па­зі­цый, на­пі­са­ных у Бал­га­рыі і па­зней у май­стэр­ні, вы­яві­ла­ся ці­ка­васць мас­та­ка да бо­льш аб­стра­га­ва­най жы­ва­піс­най пра­сто­ры, да гу­ль­ні з ко­ле­рам. Мі­ка­лай ад­маў­ля­ецца ад пра­сто­ра­вас­ці кам­па­зі­цый, на­блі­жа­ючы­ся ча­сам да фар­­маль­­ных жы­ва­піс­ных інтэр­прэ­та­цый, да пад­крэс­ле­на му­зыч­ных, эма­цый­ных ва­ры­яцый на­строю. Ці гэ­та ўзнёс­лая «Во­се­ньс­кая ці­шы­ня» і ад­чу­ван­не «Ды­хан­ня вяс­ны», «За­ві­ру­хі», ці про­ста не­пры­ха­ва­ны «Крык ду­шы»... І ўсё ж аб­страк­тныя вы­явы ў на­роб­ку Мі­ка­лая Та­ран­ды звы­чай­на эпі­за­дыч­ныя, бо па сва­ім скла­дзе ён мас­так на­тур­ны. І для яго пры­нцы­по­ва важ­ным за­ста­ецца ад­чу­ван­не гар­мо­ніі і пры­га­жос­ці рэ­аль­на­га све­ту.

Па вя­лі­кім ра­хун­ку, межы інтэр­прэ­та­цыі рэ­ча­існас­ці аб­умоў­ле­ны то­ль­кі тэм­пе­ра­мен­там мас­та­ка і шчы­рас­цю ў вы­ра­жэн­ні па­чуц­цяў. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та апош­няя ры­са вы­раз­на акрэс­лі­вае тэм­па­ра­ль­насць і «тэм­пе­ра­ту­ру» яго па­лот­наў. А да­лу­ча­насць да рэ­аліс­тыч­ных тра­ды­цый да­зва­ляе ў по­ўнай сту­пе­ні за­ха­ваць дух на­цы­яна­ль­най шко­лы жы­ва­пі­су, які так час­та губ­ля­ецца ў гла­ба­ліз­ме і кас­ма­па­лі­тыз­ме акту­аль­на­га мас­тац­тва.

Іка­наг­ра­фія бе­ла­рус­кіх пей­за­жаў Мі­ка­лая Та­ран­ды да­во­лі шмат­гран­ная. У ад­ных тво­рах мас­так на­блі­жа­ецца да эпіч­на­га ці эле­гіч­на­га гу­чан­ня жы­ва­піс­на­га воб­ра­за, у іншых — акцэн­туе яго ча­са­вы, эцюд­ны ха­рак­тар. Мно­гія ка­ла­рыс­тыч­ныя тэ­мы ў кам­па­зі­цы­ях Та­ран­ды то­есна злуча­ны з га­да­вы­мі цык­ла­мі, ста­нам над­вор’я. У сво­еа­саб­лі­вых пей­за­жах на­строю мас­та­ка хва­люе змен­лі­вы ха­рак­тар пры­ро­ды, не­паў­тор­насць вяс­но­вых ці зі­мо­вых, во­се­ньс­кіх ці лет­ніх ма­ты­ваў. На­ро­бак Мі­ка­лая Та­ран­ды ні­бы скла­да­ецца з гу­чан­ня вы­раз­ных ко­ле­ра­вых акор­даў. Бо­ль­шасць пей­заж­ных ма­ты­ваў яднае мяк­кая жы­ва­піс­насць, па­бу­да­ва­ная на ды­на­міч­ных ма­ду­ля­цы­ях ва­лё­раў, дзя­ку­ючы ча­му кам­па­зі­цыі на­бы­ва­юць яскра­вую рыт­міч­ную фор­му з улас­ці­вым ёй унут­ра­ным на­пру­жан­нем. У асоб­ных пей­за­жах мяк­касць кан­трас­таў зблі­жае па­лот­ны Та­ран­ды з тво­ра­мі вы­дат­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка Ві­таль­­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, у іншых імпу­ль­сіў­насць і ды­на­мі­ка ма­дэ­лі­роў­кі пра­сто­ры на­гад­ва­юць жы­ва­піс Але­га Арло­ва.

Мас­так рэ­дка акцэн­туе дэ­та­лі. Шы­ро­кія ле­сі­ро­вач­ныя пра­клад­кі ко­ле­ру і ды­на­міч­ныя па­стоз­ныя маз­кі ства­ра­юць мі­г­цен­не і вібра­­цыі па­вет­ра. Ве­лі­зар­ныя ма­сы не­ба ў па­лот­нах з ніз­кай лі­ніяй да­ляг­ля­ду за­ва­рож­ва­юць сва­ёй ма­за­ічнай рас­пра­ца­ва­нас­цю і раз­ам з тым та­на­ль­най саб­ра­нас­цю. Звяр­та­ючы­ся да шмат­пла­на­вых кра­яві­даў, твор­ца імкнец­ца арга­ні­за­ваць кам­па­зі­цыю жы­ва­піс­на-рыт­міч­на, ня­рэд­ка раз­мяш­чае яе цэнтр на дру­гім пла­не. Эма­цый­на вы­ра­ша­ючы ка­ла­рыс­тыч­ны лад кар­ці­ны, Та­ран­да за­хоў­вае і ўнут­ра­ную апа­вя­да­ль­насць, кан­крэт­на-да­ку­мен­та­ль­ны тэк­сту­аль­ны слой, у асно­ве яко­га — рэ­аль­ная фа­бу­ла.

У сва­іх на­цюр­мор­тах Мі­ка­лай Та­ран­да час­цей за ўсё ма­люе квет­кі, але ня­рэд­ка звяр­та­ецца і да ства­рэн­ня «парт­рэ­таў рэ­чаў», ува­саб­лен­ня ў іх пэў­най фі­ла­со­фіі.

У 2008-м Та­ран­да, адзін з не­шмат­лі­кіх май­строў рэ­гі­ёну, ста­но­віц­ца сяб­рам на­вас­тво­ра­на­га твор­ча­га аб’яднан­ня «Тра­ды­цыя» і пры­мае ўдзел пра­ктыч­на ва ўсіх гру­па­вых вы­ста­вах, якія пра­хо­дзяць не то­ль­кі ў роз­ных га­ра­дах Бе­ла­ру­сі, але і ў за­меж­жы. Пра­яўляе ся­бе вы­дат­ным арга­ні­за­та­рам і ад­каз­ным ку­ра­та­рам у шэ­ра­гу вы­ста­вач­ных пра­ектаў «Ка­ле­гі­ум» у Аршан­скай мас­тац­кай га­ле­рэі імя Вік­та­ра Гра­мы­кі (з 2009 го­да), у ка­арды­на­цыі вы­стаў сма­лен­скіх і мін­скіх мас­та­коў у Ві­цеб­ску.

Сён­ня жы­ва­піс Мі­ка­лая Та­ран­ды яскра­ва ўва­саб­ляе твор­чыя пры­яры­тэ­ты май­стра. Яго пей­заж­ныя кам­па­зі­цыі, парт­рэ­ты і на­цюр­мор­ты па­зна­ва­ль­ныя ў лю­бой экс­па­зі­цыі. У іх сво­еа­саб­лі­вая та­на­ль­насць ко­ле­ра­вай па­літ­ры, ад­мет­ная па­эты­ка мас­тац­кай пра­сто­ры, жы­ва­піс­ная эстэ­ты­за­цыя на­тур­на­га воб­ра­за і эма­цый­ны на­строй.

Ня­гле­дзя­чы на скла­да­ныя жыц­цё­выя пе­ры­пе­тыі апош­ніх га­доў, амаль кож­ны дзень Мі­ка­лай Та­ран­да па-ра­ней­ша­му пра­цуе ў сва­ёй май­стэр­ні. Пі­ша кар­ці­ны, не зва­жа­ючы на на­строй і над­вор’е. А яшчэ шмат ван­друе, ад­гу­ка­ецца на пра­па­но­вы па­ўдзе­ль­ні­чаць у вы­ста­вах і пле­нэ­рах і з вя­лі­кай ахво­тай дыс­ку­туе пра су­час­нае мас­тац­тва. А зна­чыць, па-ра­ней­ша­му жы­ве і ды­хае гэ­тым во­ль­ным па­вет­рам — твор­час­цю.

Мі­хась Цы­бу­льс­кі