Су­праць гвал­ту

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

documenta 14
Documenta на­ра­дзі­ла­ся ў 1955 го­дзе ў Гер­ма­ніі, якая то­ль­кі-то­ль­кі па­ча­ла пры­хо­дзіць у ся­бе па­сля жах­лі­вай вай­ны.

Што трэба ведаць пра Касэль?

Го­рад быў моц­на раз­бу­ра­ны ў хо­дзе бам­ба­ван­няў 1943 го­да, і ця­пер у ім пра­ктыч­на не за­ста­ло­ся за­бу­до­вы, ста­рэй­шай за 1950-я.

Бра­ты Грым — ге­роі і брэнд Ка­сэ­ля, ве­ль­мі за­пат­ра­ба­ва­ныя, але гэ­та ўва­саб­лен­не тра­ды­цыi, што, з ад­на­го бо­ку, пад­трым­лі­вае схіль­­насць да гра­тэс­ку, чор­ны гу­мар, уто­піі ды іншыя гу­ль­ні ўяў­лен­ня, а з дру­го­га — ста­рую шко­лу.

За­мак Ле­вен­бург XVII ста­год­дзя трэ­ба па­гля­дзець аб­авяз­ко­ва, без­аднос­на да documenta.

Го­рад уз­нік як ума­ца­ван­не ка­ля ра­кі Фу­ль­да, і гэ­та да­зва­ляе яму мець шмат кі­ла­мет­раў пры­бя­рэж­най, ле­са­пар­ка­вай, са­до­вай ды іншай пры­дат­най для public art плош­чы.

У па­мяць аб «дэ­ге­не­ра­тыў­ных»

Documenta на­ра­дзі­ла­ся ў 1955 го­дзе ў Гер­ма­ніі, якая то­ль­кі-то­ль­кі па­ча­ла пры­хо­дзіць у ся­бе па­сля жах­лі­вай вай­ны. Ве­не­цыя бы­ла ўжо ста­тус­най пля­цоў­кай, і вос­трае ад­чу­ван­не та­го, што аб­наў­лен­не не­абход­на ўсёй Еўро­пе, а па­ка­янне — ня­мец­ка­му на­ро­ду, бы­ло пе­ра­не­се­на ў фо­кус су­час­на­га мас­тац­тва. Іні­цы­ята­рам трох пер­шых documenta стаў мас­так і вы­біт­ны ку­ра­тар Арно­льд Бо­дэ, які ад­ра­зу па­ка­заў у Ка­сэ­лі Пі­ка­са і Кан­дзін­ска­га, па­зна­чыў­шы тым са­мым вяр­тан­не ў Гер­ма­нію са­мых аван­гар­дных імё­наў. Яны бы­лі пад­вер­гну­ты астра­кіз­му на­цыс­та­мі ў 1937-м і з го­на­рам вяр­ну­лі­ся ў ку­ль­тур­ны лан­дшафт кра­іны і го­ра­да, зра­біў­шы Ка­сэль цэн­трам арт-падзей сус­вет­на­га маш­та­бу.

Раз у пя­ці­год­дзе гэ­тая мі­сія па­цвяр­джа­ла свой уз­ро­вень і прэс­тыж, і вось ужо 14-я documenta на ча­ле з поль­скім ку­ра­та­рам Ад­амам Шым­чы­кам за­клі­кае свет «Ву­чыц­ца ў Афін».

Усё рас­ка­за­нае вы­шэй бы­ло б фак­там гіс­то­рыi, ка­лі б не фе­ерыч­ны «Кніж­ны Па­рфе­нон» Мар­ты Мi­ну­хiн з Арген­ці­ны.

Рок-н-ро­ль­ныя ба­бу­лі

Мар­та Мі­ну­хін, Джэ­та Бра­тэс­ку (Ру­мы­нія) — гэ­та сап­раў­дны рок-н-рол, які вы­клі­ка­юць да жыц­ця ста­лыя мас­та­кi ўзрос­там 70-80 га­доў. Пры­клад­на як Мік Джа­гер або Джо Ко­кер, то­ль­кі ў ві­зу­аль­ным мас­тац­тве. Або Ма­ры­на Аб­ра­ма­віч, Ёка Она, Віў­ен Вэс­твуд і Ба­рыс Мі­хай­лаў, Ілля Ка­ба­коў — у арт-пра­кты­ках ця­пер ве­ль­мі вы­лу­ча­юцца са­мыя моц­ныя інды­ві­ду­аль­нас­ці та­го па­ка­лен­ня.

Усе яны па­чы­на­лі на пра­тэс­най хва­лі, усе пра­йшлі ста­дыю аб­ві­на­вач­ван­няў і скан­да­лаў. Па про­сь­бе Ад­ама Шым­чы­ка Мi­ну­хiн па­ўта­ры­ла свой за­ба­ро­не­ны «Па­рфе­нон» (1983), але скла­ла яго не то­ль­кі з вы­дан­няў, што пад­вер­глі­ся аб­струк­цыі: тут ёсць на­ват апа­вя­дан­ні Ага­ты Крыс­ці і «Ма­ле­нь­кі прынц» — у знак та­го, што тыя, хто то­ль­кі і шу­ка­юць, чым бы аб­ра­зіц­ца, мо­гуць за­ба­ра­ніць лю­бы твор. І да­клад­на ў тым мес­цы, дзе ў 1933 го­дзе ў Ка­сэ­лі га­рэ­ла вог­ніш­ча з кніг, ззяе ця­пе­раш­ні по­мнік усім «дэ­ге­не­ра­тыў­ным», аб­ылга­ным і пры­ні­жа­ным. Увесь го­рад збі­раў гэ­тыя кні­гі: іх 100 000. З бе­ла­ру­саў я знай­шла то­ль­кі Свят­ла­ну Алек­сі­евіч.

Не бу­дзем пе­ра­бо­льш­ваць сім­ва­ліч­нае зна­чэн­не, але ўцяг­ну­тасць гра­мад­ства і са­цы­яль­ны эфект пра­цы над «Па­рфе­но­нам» у на­яўнас­ці. Пры­мно­жа­ны на 100 дзён экс­па­на­ван­ня.

Мi­ну­хiн да­клад­на па­ўта­ры­ла фор­мы і па­ме­ры Па­рфе­но­на, усе 46 ка­лон. Яны па­бу­да­ва­ныя на асно­ве ме­та­ліч­най ра­шот­кі, што за­паў­ня­юцца кні­га­мі і за­па­коў­ва­юцца звер­ху ў цэ­ла­фан. Пяць ка­лон за­ста­лі­ся не­за­поў­не­ны­мі, ця­пер яны сва­бод­ныя.

А Джэ­та Бра­тэс­ку сё­ле­та па­каз­вае ад­на­ча­со­ва пер­са­на­ль­ную рэт­рас­пек­ты­ву «Пры­ві­ды» ў На­цы­яна­ль­ным па­ві­ль­ёне Ру­мы­ніі (Ве­не­цыя) — і інста­ля­цыю ў Ка­сэ­лі. І гэ­тай мас­тач­цы 91 год!

Для Но­вай га­ле­рэі Джэ­та пад­рых­та­ва­ла гра­фі­ку, ві­дэа «Аўта­ма­тызм» (сту­дыя L Atelierul, 1974) і да­ку­мен­та­ль­ную фа­таг­ра­фію. Ві­дэ­асю­жэт за­слу­гоў­вае ўва­гі: раз за раз­ам ча­ла­век пра­хо­дзіць па ка­лі­до­ры і раз­ра­зае на­жом пе­ра­шко­ды ў вы­гля­дзе вы­со­кiх чор­ных шчы­тоў. Мож­на лі­чыць гэ­тыя шчы­ты рэ­аль­ным аб­ме­жа­ван­нем або стэ­рэ­аты­па­мі свя­до­мас­ці, але ў апош­нім эпі­зо­дзе за шчы­том ста­іць жы­вы ча­ла­век, яко­га па хо­дзе ру­ху не ві­даць. Наш ге­рой ужо на­ву­ча­ны дзей­ні­чаць на­жом (аўта­ма­тызм!), і ён не спы­ня­ецца пе­рад жы­вой мі­шэн­ню.

Да­лей ад рын­ку

У гэ­тым — ад­но з ад­роз­нен­няў documenta ад Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле: шмат не­вя­до­мых імё­наў, менш «зо­рак» і ста­ту­саў, ня­ма га­ле­рэй і га­вор­ка не ідзе пра пад­вы­шэн­не рын­ка­ва­га кош­ту мас­та­коў. Рэ­пу­та­цый — так, але да рэ­йтын­гаў, кір­ма­шоў, са­ло­наў да­лё­ка. Хоць бю­джэт са­мой documenta ўраж­вае: 37 млн еўра. Ка­ля 160 твор­цаў і 18 ку­ра­та­раў з уся­го све­ту ў ка­ман­дзе. 30 ла­ка­цый і 4 вя­лі­кія пля­цоў­кі ў Ка­сэ­лі ка­ля 40 пля­цо­вак у Афі­нах. Упер­шы­ню за ўсю гіс­то­рыю пра­ект падзя­лі­лі на два га­ра­ды (8 кра­са­ві­ка — 16 лі­пе­ня і 10 чэр­ве­ня — 17 ве­рас­ня 2017) і ўпер­шы­ню ў 14-м вы­дан­ні documenta мас­та­кі атры­ма­лі га­на­ра­ры.

У Ка­сэ­лі блі­жэй за ўсё да не­ка­мер­цый­най па­ра­дыг­мы «Но­вая-но­вая га­ле­рэя» (так яна на­зы­ва­ецца) — лофт у бы­лым па­што­вым анга­ры. Ці­ка­ва, што аўта­ры ўсіх афі­цый­ных тэк­стаў documenta 14 уклю­ча­юць у іх апі­сан­не пра­сто­раў: га­ды бу­даў­ніц­тва, імё­ны архі­тэк­та­раў, фун­кцыяналь­ныя за­да­чы, гра­мад­скую знач­насць. Пля­цоў­кі ма­ла пры­ста­са­ва­ныя для мас­тац­тва: ста­рыя ва­го­ны, пе­рон чы­гу­нач­най стан­цыі, пла­ты, фа­са­ды бу­дын­каў, пус­ткі і г.д. — та­кі су­час­ны трэнд, і па­куль ён не вы­чар­па­ны. Але і ў му­зей­ных за­лах Фры­дэ­ры­цы­яну­ма вы­стаў­ле­ны, на­прык­лад, інста­ля­цыі — вуз­лы з рэ­ча­мі або ва­ліз­кі: так, спе­хам, збі­ра­юцца ў да­ро­гу ўце­ка­чы, прак­тыч­на губ­ля­ючы ўсю сваю ма­ёмасць. На­ўрад ці та­кое мас­тац­тва ку­піць не­йкі ка­лек­цы­янер, хоць інсты­ту­цыя — маг­чы­ма.

Пе­рад тва­рам

На­ко­ль­кі па-вар­вар­ску на­цызм зніш­чаў кні­гі і сва­бод­нае мас­тац­тва, на­сто­ль­кі скру­пу­лёз­на і пры­нцы­по­ва documenta яго збі­рае, ку­ль­ты­вуе, інтэр­прэ­туе. І ўвесь шмат­га­до­вы ме­гап­ра­ект, і, у пры­ват­нас­ці, documenta 14, якая пра­цуе з вя­лі­кі­мі на­ра­ты­ва­мi: ад Афін, дэ­мак­ра­тыі і еўра­пей­скіх каш­тоў­нас­цяў да ва­енных кан­ф­лік­таў мі­ну­ла­га ста­год­дзя і міг­ра­цый­на­га кры­зі­су ў ця­пе­раш­ня­га. І вя­до­ма, Ад­ам Шым­чык не­вы­пад­ко­ва звяр­та­ецца да пе­ра­асэн­са­ван­ня во­пы­ту Дру­гой сус­вет­най вай­ны.

Адзін з са­мых моц­ных ама­жаў з пад­обнай ка­на­та­цы­яй — «Рэ­аль­ныя на­цыс­ты» Пят­ра Уклан­ска­га (Поль­шча; пер­шы ва­ры­янт — 1998 год) з акцёр­скі­мі ўва­саб­лен­ня­мі анты­ге­ро­яў. Уся­го іх 164, гэ­та шмат­мет­ро­вая інста­ля­цыя. Пра­ект пра­сла­віў­ся яшчэ ў Поль­шчы акцы­яй па­пу­ляр­на­га акцё­ра Да­ні­эля Альб­рых­ска­га, які на­кі­нуў­ся на фа­таг­ра­фіі з шаб­ляй. Шым­чык якраз і быў ку­ра­та­рам той вы­ста­вы, але ды­рэк­тар­ка На­цы­яна­ль­най га­ле­рэі мас­тац­тва «За­хэн­та», дзе ад­быў­ся скан­дал, вы­му­ша­на зво­ль­ні­ла­ся. Сут­насць «на­цыс­таў» ад гэ­та­га не змя­ня­ецца: нам пра­па­ну­ецца зір­нуць ім у во­чы, каб не за­бы­ваць тыя пя­ке­ль­ныя аб­ліч­чы. Іх но­сь­бі­ты ўта­пі­лі па­ўсве­ту ў кры­ві, але сён­ня не­як трэ­ба з гэ­тым жыць. Акцё­ры сыг­ра­лі свае ро­лі, гра­мад­ства ўсве­дам­ляе, аб­дум­вае гіс­то­рыю. «Пра­ва­ка­цыя Уклан­ска­га ў тым, каб звяр­нуць ува­гу на з’я­ву мі­фа­ла­гі­за­цыі зла ў ку­ль­ту­ры і фе­но­мен эстэ­ты­за­цыі і ра­ман­ты­за­цыі зла­чын­на­га рэ­жы­му, за якім ста­іць сап­раў­дны во­пыт тра­ге­дыі», — пі­саў photographer.ru, ка­лі пра­ект дэ­ман­стра­ваў­ся ў Мет­ра­по­лі­тэн-му­зеі ў Нью-Ёрку. Ніх­то ка­ля гэ­тай пра­цы не ве­ся­ліц­ца і не ро­біць сэл­фі.

Па­глыб­ля­ючы­ся ў ця­лес­нае

Ня­час­та лю­дзі з суб­ку­ль­тур трап­ля­юць у поле зро­ку бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, тым бо­льш ці­ка­ва ба­чыць роз­ныя пад­ыхо­ды да гэ­тых тэм. Хоць у Бе­ла­ру­сі ся­род іх, ма­быць, ня­ма та­бу­ява­ных — до­сыць за­кла­па­ціц­ца мар­ке­рам 18+ і мож­на да­сле­да­ваць пра­бле­му.

У documenta 14 пад­обная гіс­то­рыя бы­ла, цал­кам ка­рэк­тная і пры­ня­тая з па­ва­гай: гэ­та Ла­рэн­ца Бют­нер, ад на­ра­джэн­ня ча­ла­век без рук, за­тым мас­так, за­тым пер­са­наж, які змя­ніў муж­чын­скі пол на жа­но­чы. Яркі, маш­таб­ны (на вы­шы­ню 2-х па­вер­хаў) аўта­парт­рэт, вы­ка­на­ны на­га­мі, не мог вы­чар­паць тэ­му іншай ця­лес­нас­ці, як і сцэ­на кар­млен­ня не­маў­ля ма­ла­ком з бу­тэ­леч­кі: Ла­рэн­ца ўмуд­ра­ецца ўклю­чыць у пра­цэс усё, што яму да­ступ­на, — пад­ба­ро­ддзе, пле­чы, но­гі. Ві­зу­аль­нае да­сле­да­ван­не да­поў­не­на дзі­ця­чы­мі фа­таг­ра­фі­ямі з ма­ці, жан­ра­вы­мі сцэ­на­мі — усё для та­го, каб рас­крыць та­ямні­цу іншых ад­чу­ван­няў, іншых аб­ме­жа­ван­няў і маг­чы­мас­цяў, з пра­вам на год­насць, пра­фе­сію, свой лёс.

...ды іншыя ва­енныя гіс­то­рыі

Па­чуц­цё­выя воб­ра­зы Ла­рэн­ца су­сед­ні­ча­юць са змроч­ным све­там фран­цуз­скай мас­тач­кі Алі­ны Ша­паш­ні­каў, што ўва­саб­ляе тэ­му ця­лес­най ураз­лі­вас­ці зу­сім інакш — аб­страк­тны­мі фор­ма­мі, якія вы­клі­ка­юць ад­да­ле­ную аса­цы­яцыю з ча­ла­ве­чым це­лам. Пры­чым зня­ва­жа­ным це­лам: у кан­цэп­цыі ска­за­на, што ў дзя­цін­стве Алі­на бы­ла вяз­ні­цай кан­цла­ге­ра, па­цяр­пе­ла, але ўра­та­ва­ла­ся. Ма­сіў­ныя і дзіў­ныя аб’­екты на­гад­ва­юць не­шта на­кшталт спла­ву тлуш­чу, мы­ла, кос­так, не­йкіх жу­дас­ных па­рэш­ткаў. Ёсць пры­кмет­ная пе­ра­кліч­ка з за­лай Ёза­фа Бой­са ў па­ста­яннай экс­па­зі­цыі Но­вай га­ле­рэі.

У ім саб­ра­ныя аб’­екты ма­ла­мас­тац­кiя, але ніх­то ж і не ча­кае ад пе­ра­ка­на­на­га кан­цэп­ту­аліс­та ні­чо­га та­ко­га. Сан­кі з лям­ца­вы­мі кі­лім­ка­мі і ля­мец, які зві­сае са сто­лі, мі­ні-бус, по­суд з тлуш­чам — гля­дач documenta, ве­да­ючы гіс­то­рыю збаў­лен­ня збі­та­га лёт­чы­ка і на­ступ­ныя падзеі, раз­гля­дае інста­ля­цыю з ад­кры­тым пі­етэ­там. Ну а тыя, хто яшчэ не ве­дае пра Бой­са, мо­гуць на су­сед­няй ву­лі­цы па­зна­ёміц­ца з да­ку­мен­та­цы­яй акцыі «7000 ду­боў», якая пад­ра­бяз­на рас­па­вя­дае пра вы­сад­ку ты­сяч са­джан­цаў у Ка­сэ­лі, на documenta 7 у 1982 го­дзе. Па­ка­янне пе­рад раз­бу­ра­ным на вай­не го­ра­дам (у фор­ме вяр­тан­ня дрэў), мас­тац­тва як да­ступ­нае са­цы­яль­нае дзея­нне, пры­нцы­пы Бой­са-тэ­арэ­ты­ка по­стма­дэр­ніз­му — мно­гае, ка­лі не ўсё, аб ге­ні­яль­ным міс­ты­фі­ка­та­ры ўва­со­бі­ла­ся ў гэ­тай за­ле і ў га­рад­ской пра­сто­ры. Ка­жуць, па­сля яго смер­ці ўсе цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва Еўро­пы ма­ры­лі аб пра­ва­ка­цый­ных аб’­ектах Бой­са ў лю­бым фар­ма­це: ад шлан­гаў з мё­дам да ба­за­ль­та­вых пліт, вы­ня­тых з па­крыц­ця га­рад­ской плош­чы.

Так ці інакш, тэ­ма ва­еннай агрэ­сіі, фі­зіч­на­га гвал­ту, па­кут і спа­га­ды ад­но­сяц­ца да ку­ра­тар­скіх пры­яры­тэ­таў documenta 14. Плюс, вя­до­ма, ідэн­тыч­насць, зру­ша­ныя мас­тац­кія каш­тоў­нас­ці, гіс­та­рыч­ная па­мяць. Па­ко­ль­кі тэ­ма вай­ны не сы­хо­дзіць з ку­ль­тур­на­га поля Бе­ла­ру­сі, нам асаб­лі­ва ці­ка­выя пры­кла­ды пе­ра­асэн­са­ван­ня гэ­та­га дыс­кур­су, і важ­на, у якіх арт-пра­кты­ках, не зу­сім звык­лых воб­ра­зах і фор­мах гэ­та ро­біц­ца.

Про­стыя і скла­да­ныя, ідэі і маш­та­бы

За­ўсё­ды мя­не дзі­вяць аўта­ры, якія зна­хо­дзяць ве­ль­мі ла­ка­ніч­ныя, але ёміс­тыя фор­мы для са­мых скла­да­ных тэм. Про­сты не зна­чыць пры­мі­тыў­ны, але вось бе­тон­ныя тру­бы ды­ямет­рам ка­ля мет­ра, даў­жы­нёй да 10-ці, яны рэ­аль­на ўзя­тыя з бу­доў­лі. Іх 20, уста­ноў­ле­ны на плош­чы Фрыд­рых­плац. На­поў­не­ны па­сце­ль­ны­мі пры­на­леж­нас­ця­мі, по­су­дам, тро­хі кні­га­мі, цац­ка­мі і г.д. — усё бы­та­вое і ўся­го па тро­ху. Кур­дскi мас­так Хі­ва К’с на­зваў інста­ля­цыю «Ка­лі мы ды­ха­лі воб­ра­за­мі» (2017) у па­мяць пра га­ды страт, ка­лі міг­ран­там з Іра­ка быў і ён, і ты­ся­чы іншых лю­дзей. У тру­бах яны жы­лі.

Яшчэ ад­на ма­гут­ная кан­струк­цыя, на­кшталт скво­ту з труб і на­ват Кніж­на­га Па­рфе­но­на — «Сі­ту­ацыя» Кен­дэл Гір­са з ПАР (2004) у Фры­дэ­ры­цы­яну­ме. Яны ві­да­воч­на пе­ра­гу­ка­юцца: «Сі­ту­ацыя» — гэ­та та­кі су­цэ­ль­ны блок, ён скрозь скла­да­ецца з мат­коў дро­ту. Са­ма­га роз­на­га, але ў мір­ным жыц­ці мы на­ват не зда­гад­ва­емся, на­ко­ль­кі роз­ным ён бы­вае.

Му­зей Фры­дэ­ры­цы­янум — ма­лая ра­дзі­ма documenta — пры­нцы­по­ва ад­да­дзе­ны мас­та­кам з грэ­час­кай экс­па­зі­цыі EMST, і яна больш чым пе­ра­ка­на­ль­ная. Хоць кры­ты­кі з на­го­ды су­пра­цоў­ніц­тва, ка­ла­ні­яль­най па­лі­ты­кі і г.д. на ад­рас ку­ра­та­раў пра­гу­ча­ла ня­ма­ла.

Ад­но з моц­ных гля­дац­кіх ура­жан­няў — гі­ган­цкая ві­дэ­аін­ста­ля­цыя Тэа Эшэ­ту «Раз­бу­ра­ны атлас». У яе скла­да­ны кан­тэкст з вы­ка­рыс­тан­нем фо­ну — шмат­мет­ро­вы ба­нер з фа­са­да бер­лін­ска­га этна­г­ра­фіч­на­га му­зея. Му­зей пе­ра­язджае ў рэ­кан­стру­ява­ны па­лац, і ка­ла­ні­яль­нае мас­тац­тва зноў трап­ляе ў імпер­скае ася­род­дзе. Факт той, што на ма­люн­кі (на ба­не­ры) ста­ра­жыт­ных ма­сак Афры­кі, Акі­яніі, Азіі на­кла­дзе­ныя асо­бы су­час­ні­каў. У вы­ні­ку мас­кі рап­там на­паў­ня­юцца жыц­цём, і вы ўжо не раз­уме­еце, што вы­клі­кае за­хап­лен­не як твор мас­тац­тва, а што пад­вяр­га­ецца гвал­ту, і хто ка­му­ні­куе з ва­мі.

***

Адзін раз у пяць га­доў documenta па­каз­вае нам, як мы змя­ні­лі­ся — ча­ла­век, гра­мад­ства, межы маг­чы­ма­га на яго меж­ах, на­шы ўяў­лен­ні пра мас­тац­тва і са­мо мас­тац­тва. У чым яго пра­бле­мы: ка­мер­цы­ялі­за­цыя, цэн­зу­ра арт-пра­сто­ры ці не­шта яшчэ? У лю­бым вы­пад­ку, гэ­та ад­но з са­мых да­клад­ных люс­тэр­каў, з усі­мі спрэч­ны­мі пы­тан­ня­мі на­ват у аскеп­ках.

Любоў Гаўрылюк