Доза антыдоту

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

Вы­ста­ва су­час­на­га мас­тац­тва Чэ­хіі ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва
Гэ­та сап­раў­днае чэш­скае мас­тац­тва — па­ра­дак­са­ль­на-іра­ніч­нае да з’едлі­вас­ці і са­ма­здзе­ку. Прад­стаў­ле­на но­вая ге­не­ра­цыя мас­та­коў (што ці­ка­ва) з роз­ных мас­тац­кіх ася­род­каў кра­іны (што яшчэ бо­льш ці­ка­ва).

 Гэ­та не інтэр­на­цы­яна­ль­на-мэй­нстрым­на-га­ле­рэй­ная Пра­га, а мас­тац­тва на­ват не ла­ка­лі­за­ва­нае ў меж­ах кра­іны, але та­кое чэш­скае-чэш­скае. І не то­ль­кі па па­хо­джан­ні мас­та­коў. Мін­скі НЦСМ зноў ла­дзіць доб­рую спра­ву-вы­ста­ву, су­мес­на з Амба­са­дай Чэш­скай Рэ­спуб­лі­кі і кі­еўскім Чэш­скім цэн­трам дэ­ман­стру­ючы бе­ла­рус­ка­му гле­да­чу зрэз арт-су­час­нас­ці асоб­най еўра­пей­скай кра­іны.

Пра­ект мае пад­во­енае бе­ла­рус­ка-чэш­скае ку­ра­тар­ства. Ці­ка­васць на­шай Дзі­ны Да­ні­ло­віч да дыс­кур­су ця­лес­нас­ці ві­да­воч­на па­ўплы­ва­ла на ад­бор удзе­ль­ні­каў. Але ску­льп­тур­ны бэк­граўнд ку­ра­тар­кі з чэш­ска­га бо­ку Ве­ра­ні­кі Псот­ка­вай стаў­ся вы­зна­чаль­­ным для экс­па­зі­цыі. Гэ­та са­праў­дны бе­не­фіс Ве­ра­ні­кі — яе фі­гу­ра­тыў­ныя ску­льп­ту­ры пры­сут­ні­ча­юць амаль ва ўсіх па­мяш­кан­нях дру­го­га па­вер­ху бы­лых ака­дэ­міч­ных май­стэр­няў на Ня­кра­са­ва, дзе мес­ціц­ца вы­ста­ва, на­ват на лес­ві­цы і ў ка­лі­до­рах.

Адзі­нае вы­клю­чэн­не — па­кой­чык, за­ня­ты тво­ра­мі яе ка­ле­гі-ску­льп­та­ра Ду­ша­на Ва­ні. Тут шмат ску­льп­тур­ных ці­ка­вос­так, якія пра­ва­ку­юць саў­дзел. Най­перш — кла­січ­на-бе­лы бюст, што пі­ль­на со­чыць за на­шы­мі пе­ра­соў­ван­ня­мі па за­ле. Пус­тыя бе­лыя зен­кі ру­ха­юцца — уман­та­ва­ны ў ску­льп­ту­ру дэ­тэк­тар і па­ва­рот­ныя ме­ха­ніз­мы вы­му­ша­юць іх на­кі­роў­вац­ца на кож­на­га, хто ўва­хо­дзіць у па­кой. Ду­шан пер­ша­па­чат­ко­ва пла­на­ваў вы­ка­рыс­таць ка­ля­ро­выя імі­та­цыі ва­чэй, але вы­свет­лі­ла­ся, што ма­нах­ром­ны­мі, ні­бы­та ка­мен­ны­мі, яны вы­гля­да­юць бо­льш сюр­рэ­аліс­тыч­на. По­бач яго­ныя ж кры­ху па­ло­ха­ючыя сі­лі­ко­на­выя аб’екты, якія ве­ль­мі хо­чац­ца па­ма­цаць, — гі­пер­на­ту­ра­ліс­тыч­ная са­да­ві­на-га­род­ні­на... са ску­рай і ва­ла­са­мі, што пад­азро­на на­гад­ва­юць ча­ла­ве­чыя. Асоб­на мас­так дэ­ман­струе твор са сва­ёй па­ра­ле­ль­най аль­тэр-стра­тэ­гіі — ге­амет­рыч­на аб­страк­т­най. Га­ры­зан­та­ль­ны па­ра­ле­ле­пі­пед — стос звы­чай­ных са­ло­мак для на­по­яў, аку­рат­на скла­дзе­ных ад­на да ад­ной на вы­шы­ню, бо­ль­шую за ча­ла­ве­чы рост. Ка­лі гля­дзець скрозь без­ліч плас­ты­ка­вых тру­ба­чак — не­звы­чай­на ска­жа­ецца на­ва­кол­ле, а асаб­лі­ва аб­ліч­чы на­вед­ва­ль­ні­каў вы­ста­вы, што аказ­ва­юцца по­бач.

Вы­ста­ву вар­та бы­ло ўба­чыць ама­та­рам ску­льп­ту­ры, бо яе чэш­ская ку­ра­тар­ка плён­на пра­цуе са ску­льп­тур­ны­мі стэ­рэ­аты­па­мі. З па­праў­кай на ту­тэй­шы по­стсац­рэ­аліс­тыч­ны дыс­курс, ста­туі Ве­ра­ні­кі Псот­ка­вай вы­кры­ва­юць сам міф ака­дэ­міз­му. Аго­ле­ныя, вы­ка­на­ныя ў да­ска­на­лай на­ту­ра­ліс­тыч­най ма­не­ры, яны ні­бы­та здзек­ва­юцца з ба­за­вых ака­дэ­міч­ных пры­нцы­паў — у пер­шую чар­гу з «пры­га­жос­ці» і «гар­мо­ніі». Не, на­зва­ныя якас­ці, без­умоў­на, пры­сут­ні­ча­юць у пра­цах мас­тач­кі, але ча­му­сь­ці зда­юцца смеш­ны­мі, ня­важ­ны­мі. Жа­но­чыя «гра­цыі», што ад­цяг­ва­юць улас­ныя склад­кі тлуш­чу, — іра­ніч­ная рэ­плі­ка па­пу­ляр­на­га ма­ты­ву ка­бі­нет­най брон­зы. Жан­чы­на­па­доб­ная муж­чын­ская по­стаць пе­рад люс­тэр­кам — ака­дэ­міч­на-кла­сі­цыс­тыч­ная мас­ку­лін­насць на­вы­ва­рат. На­ват «пра­ні­ка­ль­насць» па­вер­хняў яе пух­кіх ка­бет у бі­кі­ні — пе­ра­бо­ль­ша­на ма­ну­мен­та­льных по­ста­цей, скру­ча­ных са звы­чай­на­га дро­ту, — уво­гу­ле ста­віць пад сум­неў не­абход­насць дэ­та­лі­за­ва­на­га ця­жа­ру аб’ёмаў.

«Ску­льп­тур­ны рэ­алізм» па­трэб­ны Ве­ра­ні­цы, каб пе­ра­ка­наў­ча-іра­ніч­на ві­зу­алі­за­ваць па­пу­ляр­ныя жа­дан­ні і ўяў­лен­ні су­час­нас­ці, па­каз­ва­ючы іх аб­сурд. На­прык­лад — пра­гу да ідэ­аль­на­га це­ла. Яе ця­лес­на­га ко­ле­ру «Ад­ам і Ева» лі­та­раль­­на на­ма­га­юцца «здзьмуць» за­ліш­нія і «надзь­муць» па­трэб­ныя фраг­мен­ты сва­іх це­лаў. Пры­нам­сі, ску­льп­тур­ная ме­та­фа­ра — так­са­ма ве­ль­мі тра­ды­цый­ная зброя мас­та­ка — у гэ­тым вы­пад­ку пад­аец­ца да­рэч­най, хоць і гу­ляе су­праць тра­ды­цы­яна­ліз­му.

На­рэш­це, сам ма­тэ­ры­ял — плас­тык, які ску­льп­тар­ка вы­ка­рыс­тоў­вае ў бо­ль­шас­ці прад­стаў­ле­ных тво­раў, — па­д­а­ец­ца, з асоб­ным за­да­ва­ль­нен­нем і пад­ка­выр­каю мі­мік­руе пад ме­тал. Усё на вы­ста­ве не тое, чым зда­ецца. На­ват кла­січ­ныя мед­ыя. Фа­таг­ра­фія пры­кід­ва­ецца жы­ва­пі­сам у тво­рах Ірэ­ны Арму­ты­ды­са­вай, і на­адва­рот — жы­ва­піс Здэ­не­ка Да­не­ка ка­пі­руе стра­тэ­гіі і ме­та­ды фо­та­рэп­рэ­зен­та­цыі.

Ні­бы­та на­рма­ль­нае ві­дэа — дзі­ця­чы му­льт­фі­льм пра па­рсюч­ка аўтар­ства Ра­ма­на Куд­ла­чэ­ка — су­сед­ні­чае з яго­ны­мі ж пла­кат­ны­мі здзе­ка­мі з ка­мік­са­ва­ных су­пер­ге­ро­яў. Раз­уме­еш: му­ль­цяш­ны па­р­сю­чок Лой­зік — з'яўляецца ге­роем най­леп­шым, бо мі­лы і сім­па­тыч­ны. Не ма­ючы звыш­здо­ль­нас­цяў, ён во­ляю свай­го ства­ра­ль­ні­ка дзей­ні­чае не ў са­мых звы­чай­ных аб­ста­ві­нах, пры гэ­тым за­хоў­ва­ючы най­леп­шыя ча­ла­ве­чыя (не па­ра­ся­чыя!) якас­ці.

На хіс­ткай гле­бе ня­ўпэў­не­нас­ці і вы­со­ка­мас­тац­ка­га пад­ма­ну най­бо­льш зра­зу­ме­лай айчын­на­му гле­да­чу вы­гля­дае Бар­ба­ра Лун­га­ва, якая пра­цуе ў га­лі­не рэ­аліс­тыч­на­га жы­ва­пі­су. Тво­ры Бар­ба­ры пад­аюц­ца амаль сто­адсот­ка­ва по­стсац­рэ­аліс­тыч­ны­мі — пры­тым што не ма­юць ні­яка­га да­чы­нен­ня да на­ша­га ба­лю­ча­га са­вец­ка­га мі­ну­ла­га. Ці­ка­ва, ад якой пе­чы тан­чыць мас­тач­ка з яе фі­ла­соф­ска-фі­ла­ла­гіч­ны­мі рад­ка­мі ў сі­ві?

Яркі акцэнт экс­па­зі­цыі — за­ла вы­дат­най Тэ­рэ­зы Ру­ле­ра­вай, дзе мас­тач­ка з не­па­руш­ным тва­рам пан­та­мі­май жы­ва­пі­суе вар­тас­ці пра­ца­гу­ль­ні (play + labour = playbour — «што люб­лю, тое і раб­лю») пад за­бой­нае тэх­на пра­фе­сій­на­га ві­дэ­аклі­па. А яшчэ «на­цяг­вае» сваё ха­рак­тэр­нае пры­ваб­нае аб­ліч­ча юнай ды­зай­нер­кі на ге­амет­рыч­ныя фор­маў­тва­рэн­ні ці пус­ка­ецца ў пры­го­ды ў вы­гля­дзе пер­са­на­жа камп’ютар­най гу­ль­ні ў іншых ві­дэ­атво­рах. На тле ўлас­ных дзі­гі­та­ль­ных аўта­пар­трэ­таў, раз­дру­ка­ва­ных на сце­нах ад пад­ло­гі да сто­лі, вы­гля­дае год­на. Але зноў жа — усё не так про­ста, як зда­ецца. Тэ­арэ­ты­зу­ючы сваё твор­чае крэ­да, Тэ­рэ­за пра­тэс­туе су­праць ды­зай­ну як па­вер­хне-ары­ента­ва­най пра­кты­кі — спо­са­бу вы­твор­час­ці «мі­ль­ёнаў па­вер­хняў». Мас­тач­ка пра­кты­куе пер­фар­ма­тыў­ны ды­зайн — з да­мі­ну­ючай ро­ляй пер­фор­ман­су. Па­вод­ле яе пе­ра­ка­нан­няў, пер­фар­ма­тыў­нае ўздзе­янне на па­вер­хню ці, у мін­скім вы­пад­ку, на па­вер­хні свет­ла­вых пра­екцый і по­ста­раў спры­яе іх раз­бу­рэн­ню і ўцяг­ну­тас­ці гле­да­ча ў мас­тац­кае дзея­нне.

Апош­ні па­ві­нен атры­маць ад вы­ста­вы вы­дат­ную до­зу анты­до­ту да ад­на­знач­нас­ці і не­па­хіс­нас­ці су­час­ных кар­цін све­ту, што ства­ра­юцца мед­ыя і су­по­ль­нас­ця­мі — у тым лі­ку й на­шай, мас­тац­кай.