Гу­кі жы­ва­пі­су

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

«Зва­ны» Ула­дзі­мі­ра Чар­ны­шо­ва ў га­ле­рэі «Ра­курс» На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі
Пад ура­жан­нем ад кі­на­фі­ль­ма або п’е­сы гля­дач звы­чай­на спра­буе за­пом­ніць про­звіш­чы акцё­раў, рэ­жы­сё­ра, прадзю­са­ра, за­бы­ва­ючы пра тых, хто за­йма­ецца гры­мам, кас­цю­ма­мі ці дэ­ка­ра­цы­ямі. Але ме­на­ві­та яны — за ку­лі­са­мі ці за кад­рам — ства­ра­юць па цаг­лін­ках «бу­ды­нак» фі­ль­ма, спек­так­ля. Ад­ным з та­кіх та­ле­на­ві­тых і ад­да­ных сва­ёй спра­ве май­строў з’яў­ля­ецца мас­так тэ­атра і кі­но Ула­дзі­мір Чар­ны­шоў.

Ула­дзі­мір Фё­да­ра­віч Чар­ны­шоў скон­чыў Вы­шэй­шы інсты­тут кі­не­ма­таг­ра­фіі ў Мас­кве і трыц­цаць га­доў пра­ца­ваў мас­та­ком-па­ста­ноў­шчы­кам на сту­дыі «Бе­ла­ру­сь­фі­льм». Быў га­лоў­ным мас­та­ком На­цы­яна­ль­на­га рус­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя М. Гор­ка­га — якраз у той пе­ры­яд, ка­лі тэ­атр атры­маў зван­не На­цы­яна­ль­на­га. За га­ды пра­цы спек­так­лі, аўта­рам сцэ­наг­ра­фій якіх з’яў­ляў­ся Чар­ны­шоў, ішлі з аншла­га­мі, ста­на­ві­лі­ся лаў­рэ­ата­мі між­на­род­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх фес­ты­ва­ляў тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва («Бра­ты Ма­ор», «Рас­кі­да­нае гняз­до», «У пры­цем­ках», «Зы­ход», «Пер­пе­туум мо­бі­ле, ці Ве­чар яўрэй­ска­га анек­до­та» і іншыя).

Тэ­атра­ль­на-кі­не­ма­таг­ра­фіч­ны дос­вед пра­цы вы­явіў­ся ў жы­ва­піс­ных тво­рах Чар­ны­шо­ва асаб­лі­вас­ця­мі ка­ла­рыс­ты­кі, змес­ту, спо­са­бу пад­ачы. У яркіх, на­сы­ча­ных ко­ле­рах, глы­бо­кіх воб­ра­зах, сім­ва­ліз­ме, тэ­атра­ль­нас­ці поз і сю­жэ­таў. Мно­гія кар­ці­ны ма­юць па не­ка­ль­кі на­зваў — у ад­па­вед­нас­ці з раз­на­стай­нас­цю вы­ста­вач­ных ідэй. Ула­дзі­мі­ру Фё­да­ра­ві­чу най­перш важ­на арга­ні­за­ваць пра­сто­ру, ад­чуць яе. На вы­ста­ве «Зва­ны» ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі ска­рыс­та­лі­ся стэн­да­мі дзе­ля та­го, каб шы­ро­кая га­ле­рэя з вы­со­кі­мі вок­на­мі ста­ла бо­льш ка­мер­най, а пра­сто­ра — саб­ра­най.

Ула­дзі­мір Чар­ны­шоў час­та ма­люе зна­ёмых акцё­раў, рэ­жы­сё­раў, ку­ль­тур­ных дзея­чаў, сцэ­ніч­ныя і дэ­ка­ра­тыў­ныя воб­ра­зы, пра­екты афар­млен­ня дэ­ка­ра­цый. Кар­ці­ны і іх экс­па­зі­цый­нае раз­мяш­чэн­не за­ўсё­ды прад­угле­джва­юць раз­віц­цё сю­жэт­най дум­кі, мас­так аб’­ядноў­вае пра­цы ў гру­пы, шу­кае спо­са­бы ўза­ема­дзе­яння з гле­да­чом, імкнец­ца да ды­яло­гу з ім.

У зрэ­жы­сі­ра­ва­най та­кім чы­нам пра­сто­ры з мо­ман­ту ад­крыц­ця і на пра­ця­гу ўся­го ча­су экс­па­на­ван­ня раз­гор­тва­ецца тэ­атра­ль­нае дзей­ства. Кар­ці­ны ад­па­вед­на за­ду­ме мас­та­ка за­йма­юць свае мес­цы ў п’е­се, дзе для кож­най ад­ве­дзе­на свая ро­ля — жы­ва­піс­на­га люс­тэр­ка падзеі або ча­ла­ве­ка, пра­екта ці го­ра­да. Вы­ста­ву Ула­дзі­мір Фё­да­ра­віч на­зваў «Зва­ны» — па­вод­ле свай­го трып­ці­ха, жы­ва­піс­на­га рэ­ха тво­ра Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва.

Кам­па­зі­тар, пі­яніст, ды­ры­жор Сяр­гей Рах­ма­ні­наў у 1913 го­дзе на­пі­саў гран­ды­ёзную сім­фа­ніч­ную па­эму для хо­ру, са­ліс­таў і аркес­тра «Зва­ны» — прад­чу­ван­не падзей 1914 го­да і па­зней­шых. Вы­ка­на­ны ўпер­шы­ню на­пя­рэ­дад­ні падзей 1914-га, зво­на­вы склад­нік па­эмы за­гу­чаў яшчэ бо­льш тра­гіч­на, па-пра­ро­чы.

Зва­ны гу­лі, па­пя­рэ­джва­ючы пра не­бяс­пе­ку, па­жар, за­клі­ка­лі да ма­літ­вы, па­ве­дам­ля­лі пра ра­дасць, вя­сел­ле, на­ра­джэн­не. Звон да­брас­лаў­ляе па­ча­так но­вых спраў, аца­ляе, за­клі­кае да мі­ру. Зво­нам пра­во­дзі­лі на вай­ну, сус­тра­ка­лі пе­ра­мож­цаў, аб­вяш­ча­лі час свят­ка­ван­ня і пра­цы.

Вы­ста­ва Ула­дзі­мі­ра Чар­ны­шо­ва — ні­бы га­ле­рэя та­кіх «зва­ноў», жы­ва­піс­нае рэ­ха ўчын­каў, ро­ляў, тво­раў, лё­саў, асоб, сцэн, падзей, сю­жэ­таў, імгнен­няў — «зва­ноў», якія за­ахво­ці­лі спы­ніц­ца мас­та­ка, гле­да­ча, су­час­ні­каў і пры­слу­хац­ца, азір­нуц­ца, пры­гле­дзец­ца. Ча­ла­век-звон Рах­ма­ні­наў, ча­ла­век-звон Ша­ля­пін гля­дзяць з кар­цін твор­цы.

Лю­дзі, якія па­кі­ну­лі знач­ны след у ку­ль­ту­ры і мас­тац­тве, — тыя, хто аб’­ядноў­ваў, хто зві­неў і клі­каў... Сяр­гей Рах­ма­ні­наў, Фё­дар Ша­ля­пін, Рас­ціс­лаў Янкоў­скі, Ган­на Пін­ке­віч, Кан­стан­цін Сквар­цоў, Мі­ка­лай Руб­цоў, Ва­ле­рый Ра­еўскі, Ба­рыс Лу­цэн­ка, ле­ген­дар­ныя «Бітлз» і мно­гія іншыя вы­біт­ныя дзея­чы знай­шлі ўва­саб­лен­не ў па­лот­нах мас­та­ка. Ёсць кар­ці­ны — аса­біс­тыя ме­ло­дыі. «Парт­рэт ма­мы» — звон-успа­мін, які ад­гу­ка­ецца ў па­мя­ці твор­цы ме­ло­ды­яй. І «По­ўня ў Се­раб­ран­цы», «Се­неж-81», «Цу­на­мі ў Су­да­ку» — зва­ны-ўспа­мі­ны. «Кроп­ка на Плі­се», «Скры­пач­ка Та­ня і Дон Кі­хот», «На­ро­джа­ны ў СССР», «Пі­во­ні Са­ры Бер­нар» — ме­ло­дыі-раз­ва­жан­ні, зва­ны-дум­кі. «На­цюр­морт з ры­бай», «Кот Ціш­ка» — зва­ноч­кі-ўсмеш­кі...

Уся экс­па­зі­цыя — вод­гул­ле, рэ­ха ро­ляў, тэ­атра­ль­ных сцэн. Пе­ра­гук зва­ноў сва­ёй эпо­хі — ма­ляў­ні­чая ме­ло­дыя, а но­ты ў ёй — тое, што па­кі­ну­ла след у сэр­цы мас­та­ка Ула­дзі­мі­ра Чар­ны­шо­ва, май­стра жы­ва­піс­ных «зва­ноў».

Вік­то­рыя Ха­ры­то­на­ва