Струк­ту­ры, пра­сто­ры, ча­кан­ні...

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

«Ме­сяц фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску»
«Месяц...» адбыўся ў чацвёрты раз.

«МЕ­СЯЦ» БО­ЛЬШ ЗА МЕ­СЯЦ. «МІНСК» БО­ЛЬШ ЗА МІНСК. ВОСЬ «ФА­ТАГ­РА­ФІЯ», МА­БЫЦЬ, НЕ ЎКЛА­ДА­ЕЦЦА Ў РАМ­КІ «БО­ЛЬШ — МЕНШ»: ТУТ І ІНСТА­ЛЯ­ЦЫЯ НА ПЛО­ЦЕ БУ­ДЗЕ ДА­РЭ­ЧЫ, І ХАТ­НІ АЛЬ­БОМ АТРЫ­МАЕ ВЫ­ШЭЙ­ШЫ БАЛ. РАН­ЖЫ­РА­ВАН­НЕ ПА ПРЭ­МІ­ЯХ ТАК­СА­МА ЧА­КА­НА АБ­ГРУН­ТА­ВА­НАЕ: ЛЕП­ШЫЯ АЎТА­РЫ, ПРА­ЕКТЫ, КУ­РА­ТА­РЫ, КНІ­ГІ. А ТЭ­МА КА­ЛЕК­ТЫ­ВІ­ЗА­ЦЫІ МЯР­КУЕ ЦАЛ­КАМ СВА­БОД­НЫ АД­РЫЎ — ПА­КА­ЗАЦЬ/РАС­КА­ЗАЦЬ/УСПОМ­НІЦЬ МОЖ­НА НЕ ТО­ЛЬ­КІ ВЯ­ДО­МУЮ АГУ­ЛЬ­НАСЦЬ, АЛЕ І СУ­ПРА­ЦЬС­ТА­ЯННЕ ГЭ­ТАЙ НА­ВЯ­ЗА­НАЙ ДА­КТРЫ­НЕ, СУ­ПРА­ЦЬ­ДЗЕ­ЯННЕ ВЫ­МУ­ША­НЫМ РЫ­ТУ­АЛАМ.

ЗА­ВЯР­ШЫЎ­СЯ «МЕ­СЯЦ ФА­ТАГ­РА­ФІІ Ў МІН­СКУ», ПА­КІ­НУЎ ПО­СМАК.

 

Аб­наў­лен­не

Асноў­ная экс­па­зі­цыя IV МФМ атры­ма­ла­ся муд­ра­ге­ліс­тай, ві­до­віш­чнай і кам­пак­тнай ад­на­ча­со­ва. Па-пер­шае, ча­кан­ні бы­лі пад­агрэ­тыя інфар­ма­цы­яй аб пе­ра­ездзе фес­ты­ва­лю з «Цэ­ха» ў «Cта­лоў­ку XYZ». Па-дру­гое, у пер­шых шас­ці вы­стаў ака­за­ла­ся скла­да­ная архі­тэк­тур­ная кам­па­зі­цыя, якая за­пат­ра­ба­ва­ла ад гле­да­ча актыў­на­га ўклю­чэн­ня ў пра­сто­ру і на­вы­каў ары­ента­цыі ў ёй. А па-трэ­цяе, у да­да­так да вы­стаў бы­ла па­ка­за­на свет­ла­вая інста­ля­цыя Кле­ма­на Бры­ена, што апя­рэ­джва­ла маш­таб­ны вы­хад на плош­чу Сва­бо­ды ў Дзень го­ра­да. Гэ­ты бо­нус, як і ві­та­ль­ныя сло­вы амба­са­да­раў Фран­цыі і Ізра­іля, кі­раў­ніц­тва Поль­ска­га інсты­ту­та ў Мін­ску, плюс жы­выя аўтар­скія экс­кур­сіі без ад­кла­дан­ня ў доў­гую шуфляду ства­ры­лі па­трэб­ны на­строй.

У та­кія ве­ча­ры зда­ецца рэ­аль­най ліч­ба ў 500 ты­сяч на­вед­ва­ль­ні­каў МФМ: гэ­ты фэст да­клад­на не «для сва­іх», ён пры­цяг­вае но­вую пуб­лі­ку, вы­кон­ва­ючы, як вя­до­ма, за­да­чы «па­шы­раць раз­умен­не фа­таг­ра­фіч­на­га мед­ыу­му, спры­яць раз­віц­цю ку­ль­тур­на­га поля і ўма­ца­ван­ню ста­ту­су бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі ў рэ­гі­ёне і све­це».

І гэ­та то­ль­кі па­ча­так, пер­шыя 6 з 16, 1 пля­цоў­ка з 10 у 4 га­ра­дах, а яшчэ май­стар-кла­сы, се­мі­на­ры і прэ­зен­та­цыі.

«Ка­лек­ты­ві­за­цыя»

Та­кая тэ­ма «Ме­ся­ца» — зна­ход­ка, на пер­шы по­гляд, дзіў­ная, але, без­умоў­на, дае спа­жы­ву для раз­ва­жан­няў. Маг­чы­ма, хто­сь­ці з аўта­раў пра­па­на­ваў бы ад­сыл­кі да 1920-х — каб так ужо ў лоб не аглу­шаць ста­год­дзем Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, але і не вы­клю­чаць зва­ро­ту да гэ­тай пра­бле­ма­ты­кі. Маг­чы­мыя і са­мыя су­час­ныя ка­на­та­цыі з пан­яцця­мі пры­му­су, гра­мад­скіх і кар­па­ра­тыў­ных дзея­нняў, пуб­ліч­нас­ці ды інш.

Між­на­род­ны кан­тэкст то­ль­кі да­дае гэ­тай стра­ве пі­кан­тнас­ці, але ў пла­не па­шы­рэн­ня інтэр­прэ­та­цый трэ­ба ад­даць на­леж­нае і ма­ла­до­му гле­да­чу: на­ўрад ці ў яго з ка­лек­ты­ві­за­цы­яй звя­за­ныя бру­­таль­­ныя гіс­та­рыч­ныя аса­цы­яцыі.

Уво­гу­ле кан­цэп­цыя ка­лі і не апраў­да­ла ся­бе ва ўсёй па­ўна­це сён­няш­ня­га дня, то ўжо сап­раў­ды пры­цяг­ну­ла ўва­гу да аб’­ядна­ных на­ма­ган­няў — у гру­пах «ВЕ­ХА», Indie, Sputnik Photos, By Now, Albom.pl, Бе­ла­рус­кім са­юзе фа­тог­ра­фаў, удзе­ль­ні­каў вы­стаў «Мес­ца», «Жа­но­чы эман­сi­па­цый­ны пра­ект: мiж уто­пi­яй і рэ­ча­iснас­цю».

Каб скон­чыць з пра­гра­май, адзна­чым, што то­ль­кі ня­мно­гія вы­сту­пі­лі ў адзі­ноч­ным раз­ра­дзе: Андрэй Лян­ке­віч з пра­ектам «Бы­вай, Ра­дзі­ма», Аль­берт Це­ха­но­віч — «Там», архіў­ны Леў Да­шке­віч — «Бе­ла­ру­сi пры­свя­ча­ецца».

Са­цы­яль­ныя, доў­гай­гра­ючыя

Два ад­роз­ныя пра­екты, што пра­цу­юць, ад­нак, на бліз­кіх па­лях, на мой по­гляд, ста­нуць знач­ны­мі і рэ­за­нан­сны­мі з пун­кту гле­джан­ня пер­спек­ты­вы.

Гэ­та «Най­леп­шы бок» гру­пы «ВЕ­ХА» (Ле­ся Пчол­ка і Ган­на Бун­дзе­ле­ва), які про­ста не­ль­га бы­ло не за­ўва­жыць, і свай­го ро­ду спро­ба пя­ра Бе­ла­рус­ка­га са­юза фа­тог­ра­фаў — «Vortex preview».

«ВЕ­ХА» на­ра­дзі­ла­ся на мя­жы са­цы­яль­на­га і фа­таг­ра­фіч­на­га, дзе за­да­чай бы­ло ўсё ж та­кi пер­шае: за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці, у пры­ват­нас­ці бе­ла­рус­кай, у пры­ват­нас­ці ся­мей­най. Фа­таг­ра­фія ста­ла інстру­мен­там, але ма­тэ­ры­ял — ста­рыя, бес­сіс­тэм­ныя хат­нія збо­ры — вы­явіў­ся та­кім шы­ро­кім, што ісці за ім мож­на бы­ло не азі­ра­ючы­ся. Ад­на­ўлен­не ся­мей­на­га аль­бо­ма з рэ­стаў­ра­цы­яй фо­та­здым­каў, а за­тым над­анне яму якас­ці мас­тац­ка­га ста­ла той пра­цай «ВЕ­ХА», ад якой за­ста­ваў­ся то­ль­кі адзін крок да вы­ста­вач­на­га пра­екта. Па сло­вах Ле­сі Пчол­кі, «у Бе­ла­ру­сі за­ха­ва­ла­ся ве­ль­мі ма­ла да­рэ­ва­лю­цый­ных і да­ва­енных архі­ваў, а тое, што ёсць, пад­па­ла пад за­быц­цё, рэ­прэ­сіі, за­ба­ро­ны. Мно­гае па­цяр­пе­ла з-за па­лі­тыч­ных падзей па­чат­ку XX ста­год­дзя. Ка­лі ця­пер ста­рыя здым­кі зніш­чыць, рас­сы­паць гэ­тыя крох­кія кан­вер­ты, мы стра­цім іх на­заў­жды. Та­му мы ра­бі­лі перш за ўсё ка­рыс­ную спра­ву для бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства: па­ча­лі, на­ко­ль­кі маг­чы­ма, струк­ту­ра­ваць, ад­на­ўляць, ства­раць ліч­ба­выя ко­піі ста­рых ад­біт­каў, вы­бу­доў­ваць но­выя аль­бо­мы для но­вых па­ка­лен­няў ся­м’і. Бо лю­дзі ве­ль­мі пры­бліз­на ве­да­юць сва­іх про­дкаў: чым да­лей ад ба­бу­лі з дзя­ду­лем, тым бо­льш пы­тан­няў, пра­блем... Пры гэ­тым усе раз­уме­юць, што фа­таг­ра­фіі рас­па­вя­да­юць ве­ль­мі шмат аса­біс­тых гіс­то­рый, і трэ­ба з гэ­тай па­пя­ро­вай спад­чы­най не­шта ра­біць. На­шы пра­па­но­вы апы­ну­лі­ся за­пат­ра­ба­ва­ныя, і з ча­сам ста­ла маг­чы­мым аб­агу­ль­ніць саб­ра­ны ма­тэ­ры­ял як этнаг­ра­фіч­ны, вы­явіць ку­ль­тур­ныя архе­ты­пы. Так мы пры­йшлі да вы­ста­вач­на­га эта­пу: вы­яві­лі тра­ды­цыю, саб­ра­лі архіў­ныя кад­ры з руч­ні­ка­мі, ура­чыс­тыя, падзей­ныя — для се­м’яў. Па­каз у рам­ках асноў­най пра­гра­мы да­па­мог пры­цяг­нуць шы­ро­кую ўва­гу да пра­бле­мы, за што мы ве­ль­мі ўдзяч­ныя МФМ. Вод­гу­кі на "Най­леп­шы бок" на­тхня­юць».

Да ка­лек­тыў­на-пра­фе­сій­ных я ад­нес­ла б і інтэ­рак­тыў­ны пра­ект «Vortex preview» Са­юза фа­тог­ра­фаў, вы­не­се­ны на ага­ро­джу га­ле­рэі «Ў». Пры ку­ра­тар­стве Сяр­гея Жда­но­ві­ча твор­чы са­юз саб­раў па пяць зна­ка­вых кад­раў сва­іх ча­ль­цоў та­кім чы­нам, каб ад ад­ной фа­таг­ра­фіі па спа­сыл­цы пе­ра­йсці на сет­ка­вы рэ­сурс і па­зна­ёміц­ца, на­рэш­це, з аўта­рам. Па­ко­ль­кі здым­кі ана­нім­ныя, інтры­га ў пра­екце пры­сут­ні­чае, але, на жаль, у ка­рот­кі тэр­мін «вя­лі­кі мур» саб­раць не ўда­ло­ся, а Сяр­гей Жда­но­віч пла­на­ваў усё ж па­пра­ца­ваць з кан­цэп­там ка­лек­тыў­най пры­сут­нас­ці, вы­яўлен­нем пэў­на­га зрэ­зу. Хай не­адна­род­на­га, не­раў­наз­нач­на­га, але ста­тус­на­га сег­мен­та. Ка­лі лі­чыць маш­таб не са­мым моц­ным бо­кам «Vortex preview», то на­мер я б адзна­чы­ла як пер­спек­тыў­ны — пры жа­дан­ні пра­ект мож­на зра­біць доў­га­тэр­мі­но­вым, да­паў­няць лік удзель­­ні­каў; у яго ві­да­воч­на ёсць па­тэн­цы­ял.

На­ўмыс­на не да­даю ў гэ­тую гру­пу архіў­ны поль­скі пра­ект ад Albom.pl «Што не па­мі­рае, тое і не жы­ло»: ра­ры­тэт­ныя па­ха­­валь­­ныя фа­таг­ра­фіі з па­ўноч­на­га ўсхо­ду Поль­шчы. Ян Сі­віц­кі і Ба­гу­слаў Аўгус­цiс саб­ра­лі не­апуб­лі­ка­ва­ныя да­ку­мен­ты, па­гру­зі­лі су­час­на­га гле­да­ча ў па­за­ча­са­вы кан­тэкст па­ха­ван­ня, і з жан­ра­вых сцэн цы­ры­мо­ніі па­ўста­ла ме­та­фі­зі­ка пе­ра­хо­ду ў іншы свет. Уяў­ля­ецца, што гэ­та вы­каз­ван­не за­кон­ча­на, пад­оўжыць тут мож­на толь­кі сам пры­ём.

По­лi­фа­нiч­ныя, ві­до­віш­чныя

Ад­на з пра­блем су­час­на­га мас­тац­тва — ка­мер­цы­ялі­за­цыя — для фа­тог­ра­фа на­ўпрост звя­за­на з ві­до­віш­чнас­цю. І ў гэ­тай час­тцы мно­гія аўта­ры за­да­чу гля­дац­кай і га­ле­рэй­най пры­ваб­нас­ці вы­ра­ша­юць уда­ла. На­прык­лад, Андрэй Лян­ке­віч у пра­екце «Бы­вай, Ра­дзi­ма» не­ве­ра­год­на ад­чу­вае фар­мат, маг­чы­мас­ці роз­ных фа­та­г­ра­фіч­ных пры­ёмаў, ба­ланс злу­чэн­ня ў адзі­най экс­па­зі­цыі не­­каль­­кіх кі­рун­каў да­сле­да­ван­ня вя­лі­ка­га на­ра­ты­ву. Гэ­та пры тым, што аль­бом­ная фор­ма «Бы­вай, Ра­дзi­ма» яшчэ на­пе­ра­дзе. Удак­лад­нім: га­вор­ка ідзе пра не­ка­ль­кі ўмоў­ных раз­дзе­лаў вя­лі­кай тэ­мы — ка­ла­жы з архіў­най ва­еннай здым­кай (пе­ра­мож­цы «Во­се­ньс­кага са­ло­на — 2015»), з эле­мен­та­мі та­паг­ра­фіі го­ра­да, рэ­кан­струк­цы­яй, рэ­пар­таж­ны­мi кад­ра­мі. Для кож­най тэ­мы пад­абра­ны свой жанр, свая пад­ача ма­тэ­ры­ялу: ад лі­ніі Ста­лі­на і псеў­да­вай­ско­вых су­ве­ні­раў да парт­рэ­таў-ад­люс­тра­ван­няў, у якіх ге­рой па­ўстае ў двух аб­ліч­чах, і то­ль­кі гля­дач мо­жа вы­ра­шыць, хто пе­рад ім.

У пра­гра­ме МФМ гэ­та не адзі­ны по­лi­фа­нiч­ны пра­ект. Ізра­ільс­кая гру­па Indie да­вя­ла тэ­му ка­лек­ты­ві­за­цыі да пры­ват­на­га жыц­ця і ад­кры­ла 12 аўта­рам «Вы­клі­ку да­ха­ты» свае ква­тэ­ры. У пра­мым сэн­се сло­ва. У ад­сут­насць гас­па­да­роў фа­тог­ра­фы маг­лi на­поў­ніць чу­жыя пра­сто­ры ўлас­ным жыц­цём ці про­ста пры­няць іх як свет Інша­га або за­стац­ца на ўзроў­ні на­зі­ран­няў. Дзіў­на, на­ко­ль­кі па-роз­на­му аўта­ры змаг­лі ад­рэф­лек­са­ваць сваё ад­чу­ван­не ў ста­рон­нюю, але бліз­кую аб­алон­ку — ад да­ку­мен­та­цыі гар­дэ­ро­ба да вяр­тан­ня да ўлас­най ця­лес­нас­ці.

На скры­жа­ван­ні «экзо­ты­ка — па­ўся­дзён­нае Іншае»

У та­кім скла­да­ным ста­но­віш­чы апы­ну­ла­ся гру­па Sputnik Photos з пра­ектам «Is (not)». Ён — пра Іслан­дыю. Гле­дзя­чы ў во­чы жы­ха­рам да­лё­кай кра­іны, з ад­на­го бо­ку, раз­уме­еш, ча­му фа­тог­ра­фу трэ­ба ездзіць і па­каз­ваць тое, што зна­хо­дзіц­ца за да­лё­кі­мі межа­мі. З інша­га бо­ку, кан­цэп­цыя аб­вяш­чае: аўта­ры зма­га­юцца са стэ­рэа­ты­па­мі. На­сам­рэч пра­ект, хут­чэй, ад­ука­цый­ны: ён сап­раў­ды ву­чыць, як гля­дзець у во­чы но­ва­му, не пры­ста­соў­вац­ца да Інша­га, але і не ад­апта­ваць яго да сва­іх уяў­лен­няў. Як за­ўсё­ды ў Sputnik, «Is (not)» па­ву­ча­ль­ны: Агнеш­ка Райс, Мі­хал Лу­чак, Ра­фал Мі­лях ужо не ў пер­шы раз пра­во­дзяць у Бе­ла­ру­сі май­стар-кла­сы, ку­ры­ру­юць пра­екты ма­ла­дых фа­тог­ра­фаў.

Не­рас­кры­тае

«Па і су­праць плы­ні. Су­час­ныя фо­та­інтэр­вен­цыі: №1 Вік­то­рыя Бін­шток, №2 Мі­ха­эль Шэ­фе­р» — ма­быць, са­мая за­гад­ка­вая вы­ста­ва МФМ. Яе мож­на ўспры­маць як пра­мую да­ку­мен­та­ль­ную фа­та­г­ра­фію і то­ль­кі па­зней ад­чуць: «Не­шта па­йшло не так». На­сам­рэч аўта­ры ро­бяць кам­пі­ля­цыі з сет­ка­вых воб­ра­заў, у чар­го­вы раз за­да­ючы са­бе і гле­да­чу пы­тан­не: што ёсць сап­раў­днае і што — ма­ні­пу­ля­цыя? Ці мож­на ад­роз­ніць іх? Маг­чы­ма, ка­лі б мы лепш ве­да­лі са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ны кан­тэкст, гу­ль­ня з ге­ро­ямі, воб­ра­за­мі і іх сі­му­ля­цы­яй бы­ла б бо­льш зра­зу­ме­лай. Сам па са­бе пры­ём пад­ме­ны не но­вы, але ў на­шым вы­пад­ку гля­дач ідзе за аўта­ра­мі інту­ітыў­на, ад­чу­ва­ючы не­йкую не­дак­лад­насць, але не ве­да­ючы, у чым ме­на­ві­та ад­бы­ва­ецца за­мяш­чэн­не. Са­мі аўта­ры ка­жуць, што да­сле­ду­юць маг­чы­масць фа­ль­сі­фі­ка­цыі фа­таг­ра­фіі. Пад­обныя ідэі тут бы­лі: на­прык­лад, з на­го­ды Лі Хар­ві Осва­ль­да, гіс­то­рыю жыц­ця яко­га ў Мін­ску Ула­дзі­мір Па­рфя­нок пра­па­ноў­ваў «пра­йграць» як па­сля­доў­насць фэй­каў.

...За­ста­ло­ся ў мя­не яшчэ жа­дан­не: уба­чыць вы­ста­ву «Мес­ца» (Сяр­гей Жда­но­віч, Сяр­гей Ка­жа­мя­кін, Андрэй Лян­ке­віч, Во­ль­га Пру­сак, Во­ль­га Са­зы­кі­на і Ігар Саў­чан­ка) не то­ль­кі ў Лын­ту­пах, але і ў Мін­ску.

Не­рас­кры­тае па ві­не са­мо­га гле­да­ча вы­яўля­еш, ка­лі ў дні МФМ афі­ша Мін­ска рап­там на­паў­ня­ецца спа­да­рож­ны­мі, па­ра­ле­ль­ны­мі пра­екта­мі. Не ка­жу­чы ўжо пра май­стар-кла­сы і се­мі­на­ры, пад­цяг­ну­лі­ся да «Ме­ся­ца» гос­ці з «Лі­тоў­скай прэс-фа­таг­ра­фіi. 15 га­доў», фа­ва­рыт «Ся­мі» з пра­гра­мы МФМ-2015 Элан Лыс­коў з пра­ектам «Camino», «Marionetta» Ма­рыі Ба­нэ, «Так! Гэ­та Мiнск» ад фо­та­клу­ба-цёз­кі і «Мой Мінск» Ана­то­ля Дры­ба­са. Спра­цоў­вае, ма­быць, эфект фес­ты­ва­лю, ка­лі «ўсе» хо­чуць быць по­бач з па­спя­хо­вай спра­вай, раз­уме­ючы, што на вы­со­кай хва­лі ці­ка­васць пуб­лі­кі і ўва­га прэ­сы га­ран­та­ва­ныя.

Прэ­міі, амбі­цыі

Бю­ро МФМ уру­чы­ла ўлас­ныя прэ­міі — «Кан­дэн­са­ту» Сяр­гея Гу­дзі­лі­на (пра­ект го­да), Аляк­сан­дру Ва­сю­ко­ві­чу за пра­екты «Кож­ная трэ­цяя» і «Фо­та на па­мяць» (фа­тог­раф го­да), Анта­ні­не Се­ра­ко­вай і ка­ман­дзе вы­ста­вы «Кан­дэн­сат» (ку­ра­та­ры), аль­бо­му Ва­ле­рыя Лаб­ко «За­ўтраш­няя фа­таг­ра­фія» (пуб­лі­ка­цыя).

Прэ­мія вы­зна­ча­ла­ся па вы­ні­ках 28-ці экс­пер­тных ацэ­нак, але пры­нцы­по­ва важ­на, каб не сы­хо­дзі­лі ў пя­сок падзеі го­да, каб фік­са­ва­лі­ся як уда­лыя, так і ма­лап­рык­мет­ныя сён­ня, але пер­спек­тыў­ныя актыў­нас­ці. Мой вы­бар схі­ля­ецца да «Фо­та на па­мяць» Аляк­сан­дра Ва­сю­ко­ві­ча, які змог пра­нес­ці да­ку­мен­та­ль­ную фа­таг­ра­фію праз усе фі­льт­ры не­пры­ман­ня і за­ха­ваць пер­са­на­ль­ную ад­каз­насць за кож­ны парт­рэт. Шлейф ча­ла­ве­чай тра­ге­дыі ві­да­воч­ны ў кож­ным вы­пад­ку.

У шорт-лiс­це, ся­род іншых, — «Во­сем гіс­то­рый» Ва­ле­рыя Ка­цу­бы і Дзі­на Да­ні­ло­віч з пра­ектам «Аnatomia. Муж­чын­скае це­ла», дзве вы­дат­ныя раз­гор­ну­тыя пра­цы ў шы­ро­кіх рам­ках кан­цэп­цый ця­лес­нас­ці. Бяс­спрэч­на, уда­ча Бю­ро ў тым, што яно па­спра­ба­ва­ла струк­ту­ра­ваць фа­таг­ра­фіч­нае поле, хай умоў­нае, але ў па­тэн­цы­яле цал­кам ма­тэ­ры­яль­нае, а зна­чыць ма­ты­ва­ва­нае і кан­ку­рэн­та­з­до­ль­нае. На­ват не­вя­лі­кія акцэн­ты — ужо ба­ра­ць­ба са­ма­люб­ства, ужо вы­клік.

Любоў Гаўрылюк