Гу­рэц­кі і Лю­тас­лаў­скі ў Мін­ску

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

Аляк­сандр Ху­ма­ла пра су­час­ную поль­скую му­зы­ку
Мая за­да­ча як га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра Му­зыч­най ка­пэ­лы «Са­но­рус» — не про­ста прэ­зен­та­ваць най­ноў­шыя му­зыч­ныя са­чы­нен­ні, але ўва­саб­ляць ме­на­ві­та тыя тво­ры, што ме­лі моц­ны рэ­за­нанс і знай­шлі свай­го слу­ха­ча за мя­жой.

Нам ці­ка­выя як су­час­ная му­зы­ка, так і тво­ры сто­га­до­вай да­ўніны, але ма­ла­вя­до­мыя, не за­ігра­ныя. Га­на­ру­ся, што «Са­но­рус» — адзін з не­шмат­лі­кіх ка­лек­ты­ваў у Бе­ла­ру­сі, які вы­кон­вае су­час­ную поль­скую му­зы­ку. Там­тэй­шая кам­па­зі­тар­ская шко­ла — ад­на з са­мых моц­ных у све­це, як і інстру­мен­та­ль­ная, да­рэ­чы.

У Поль­шчы існу­юць тры­ва­лыя тра­ды­цыі ансам­бле­ва­га му­зі­цы­ра­ван­ня. Ча­му На­цы­яна­ль­ны аркестр поль­ска­га ра­дыё (не ста­ліч­ны, пра­цуе ў Ка­та­ві­цах) лі­чыц­ца ад­ным з леп­шых у кра­іне? У Сі­ле­зіі, дзе раз­ві­тая ву­га­ль­ная пра­мыс­ло­васць, у ася­род­дзі гар­ня­коў бы­ло рас­паў­сю­джа­на за­хап­лен­не ду­ха­вы­мі інстру­мен­та­мі. Існа­ва­лі са­ма­дзей­ныя ансам­блі, агром­ніс­тыя ка­лек­ты­вы, ла­дзі­лі­ся агля­ды — так уз­ні­ка­лі тра­ды­цыі су­мес­на­га вы­ка­нан­ня. Не­здар­ма сім­фа­ніч­ны аркестр быў ство­ра­ны тут аж 80 га­доў та­му.

Не лі­чу, што ў мас­тац­тве ко­ль­касць за­ўжды пе­ра­хо­дзіць у якасць. Але ў Поль­шчы шмат Ака­дэ­мій му­зы­кі і фі­лі­ялаў у роз­ных га­ра­дах. У лю­бым вы­пад­ку кан­сер­ва­то­рыя не ад­на на ўсю кра­іну. На­огул ад­ука­цыя і му­зыч­ныя струк­ту­ры раз­ві­тыя і раз­на­стай­ныя. Пра­ктыч­на ў кож­ным го­ра­дзе ёсць улас­ны аркестр. Ва ўсіх цэн­трах ва­явод­стваў існу­юць фі­лар­мо­ніі. Опер­ныя тэ­атры — у Вар­ша­ве, По­зна­ні, Вроц­ла­ве, Кра­ка­ве, Бы­та­ме, Гда­ньс­ку. Да­рэ­чы, ня­даў­на ў ста­лі­цы ад­кры­лі но­вы опер­ны тэ­атр — Ка­ра­леў­скі. Му­зыч­нае жыц­цё ві­руе. Но­вую фі­лар­мо­нію ўзвя­лі ў Шчэ­ці­не, но­вую за­лу ў Ке­ль­цах, у Вроц­ла­ве з’явіў­ся На­цы­яна­ль­ны фо­рум му­зы­кі. Яны вы­гля­да­юць ве­ль­мі эстэ­тыч­на. Але га­лоў­ны кло­пат — акус­ты­ка, пры­чым спе­цы­яліс­ты пра­цу­юць над ёй ад па­чат­ку бу­доў­лі.

Ча­му су­час­ная му­зы­ка ў Поль­шчы так ак­тыў­на раз­ві­ва­ецца? Бо ка­лек­ты­вы ўвесь час яе вы­кон­ваць. Срод­кі, за­роб­ле­ныя больш па­пу­ляр­ны­мі пра­гра­ма­мі, вы­дат­коў­ва­юць на най­ноў­шыя парт­ыту­ры. Та­кім чы­нам вы­ка­наў­цы вы­хоў­ва­юць у слу­ха­чоў чу­ласць да но­вых му­зыч­ных сты­ляў, ці­ка­васць да экс­пе­ры­мен­таў і по­шу­каў.

Для мя­не як ды­ры­жо­ра важ­на пад­трым­лі­ва­ць твор­чыя су­вя­зі на За­ха­дзе. Усё-та­кі я жыў у Га­лан­дыі ка­ля пя­ці га­доў, ка­лі на­бы­ваў там дру­гую вы­шэй­шую ад­ука­цыю — опер­на-сім­фа­ніч­нае ды­ры­жы­ра­ван­не. Не­ка­ль­кі га­доў пра­цую ў Поль­шчы з леп­шы­мі там­тэй­шы­мі аркес­тра­мі. У 2014-м, ка­лі быў га­лоў­ным ды­ры­жо­рам у «Са­но­ру­се», я вый­граў кон­курс на па­са­ду асіс­тэн­та ды­ры­жо­ра На­цы­яна­ль­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Поль­ска­га ра­дыё, і па­ча­лі­ся су­мес­ныя пра­екты з ка­лек­ты­вам. Ён лі­чыц­ца ад­ным з леп­шых у кра­іне. Тры га­ды та­му аркестр зай­меў за­лу, якая ўва­хо­дзіць у дзя­сят­ку леп­шых кан­цэр­тных пля­цо­вак Еўро­пы.

А што да­ты­чыць тво­раў поль­скіх аўта­раў у пра­гра­мах «Са­но­ру­са», дык мы — адзі­ны ка­лек­тыў, які ўдзе­ль­ні­чаў у 100-га­до­вым юбі­леі Ві­та­ль­да Лю­тас­лаў­ска­га. Дзя­ку­ючы пад­трым­цы Поль­ска­га інсты­ту­та ўпер­шы­ню вы­ка­на­лі ў вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі яго ве­ль­мі вя­до­мы «Лан­цуг». У той ве­чар пра­гу­ча­лі і «Ва­ры­яцыі на тэ­мы Па­га­ні­ні».

У пра­гра­му юбі­лей­на­га кан­цэр­та ўва­хо­дзі­ла і надзвы­чай зна­ка­мі­тая Трэ­цяя сім­фо­нія Ген­ры­ха Гу­рэц­ка­га. Кам­па­зі­тар ро­дам з Сі­ле­зіі, доў­гі час быў рэ­кта­рам Ка­та­віц­кай кан­сер­ва­то­рыі. Існуе да­ку­мен­та­ль­ны фі­льм «Please find Henryk Gorecki», зня­ты Ві­яле­тай Ро­тэр-Ка­зэ­ра. Стуж­ка — ме­на­ві­та пра по­спех сім­фо­ніі, якая на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзя за­йма­ла вер­хнія рад­кі ча­таў кла­січ­ных ра­дыё­стан­цый ЗША і Вя­лі­каб­ры­та­ніі. Яго Трэ­цюю сім­фо­нію ўпер­шы­ню я вы­ка­наў як ды­ры­жор у 2010-м у Ра­тэр­да­ме. А ў 2013-м «Са­но­рус» пер­шы раз ува­со­біў гэ­тае са­чы­нен­не ў Бе­ла­ру­сі. З імем Гу­рэц­ка­га звя­за­на шмат ма­іх ду­мак і пе­ра­жы­ван­няў.

У жыц­ці ха­пае не­ча­ка­на­га і раз­ам з тым за­ка­на­мер­на­га. Ад­но з са­мых яркіх ура­жан­няў сту­дэн­цтва — са­чы­нен­ні поль­ска­га аўта­ра Па­ўла Лу­ка­шэў­ска­га. Не так да­ўно мы з ім сус­тра­ка­лі­ся ў Вар­ша­ве. Ван­дроў­ка Па­ўла ў Мінск мер­ка­ва­ла­ся ле­тась, але па­куль не ад­бы­ла­ся. Пла­ну­ем, што зда­рыц­ца ў 2018-м. Та­кім чы­нам, бе­ла­рус­ка-поль­скія мас­тац­кія ста­сун­кі ўма­цоў­ва­юцца кан­крэт­ны­мі пра­екта­мі, сус­трэ­ча­мі і на­блі­жэн­нем да слу­ха­ча леп­шых тво­раў на­шых за­ход­ніх су­се­дзяў.