Агу­ль­ная спад­чы­на

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

Ула­дзі­мір Бай­даў пра «Вар­шаў­скую во­сень» і Ка­ра­ля Шы­ма­ноў­ска­га.
Якое мес­ца ў твор­чым жыц­ці ма­ім і ансам­бля «Кла­сік-аван­гард» за­ймае поль­ская му­зы­ка?

Ка­лі пы­та­юцца, ад­каз­ваю: мне бліз­кая кан­цэп­цыя вя­до­май да­след­чы­цы Свят­ле­ны Не­ма­гай. Яна не падзя­ляе му­зыч­ную спад­чы­ну на лі­тоў­скую, поль­скую, бе­ла­рус­кую, а на­зы­вае яе му­зы­кай Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Ве­ль­мі слуш­ная і ўзру­ша­ль­ная ідэя! Маю на ўва­зе са­чы­нен­ні мі­ну­лых ста­год­дзяў. Тыя, што ад­люс­троў­ва­юць пер­шую час­тку на­звы ансам­бля — «Кла­сік». Атрым­лі­ва­ецца, спа­чат­ку як ды­ры­жор я зна­ёмлю­ся з тво­ра­мі, на­пі­са­ны­мі на на­шай зям­лі, доў­га вы­бі­раю. По­тым зна­ёмлю з імі пуб­лі­ку. Імкнем­ся іграць са­чы­нен­ні, якія на­ле­жа­лі нам і якія, на жаль, рэ­дка вы­кон­ва­юцца. Бо ад­на з га­лоў­ных за­дач ка­лек­ты­ву — ад­ра­джэн­не на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры.

Ня­даў­на пра­йшоў юбі­лей Ка­ра­ля Шы­ма­ноў­ска­га — гэ­та кам­па­зі­тар сус­вет­на­га маш­та­бу, але і яго гра­мад­ская дзей­насць мае та­кі ж маш­таб. Ён быў за­про­ша­ны ў Ка­ір пра­ца­ваць рэ­кта­рам но­вай кан­сер­ва­то­рыі і ад­на­ча­со­ва — на та­кую ж па­са­ду ў Вар­ша­ву. Але ў Поль­шчы яму не пра­па­ноў­ва­лі ні­якіх фі­нан­саў, хоць як ве­ль­мі хво­ра­му для ля­чэн­ня су­хо­таў яму па­тра­ба­ва­лі­ся не­ма­лыя срод­кі. Для Шы­ма­ноў­ска­га і пы­тан­ня вы­ба­ру не па­ўста­ва­ла, па­тры­ятыч­ны ўчы­нак быў для яго на­ту­ра­ль­ным. Ён уз­на­ча­ліў Вар­шаў­скую кан­сер­ва­то­рыю, вяр­нуў му­зы­кан­таў, што з’еха­лі з кра­іны ў не­спры­яль­ны час — на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Трэ­ба бы­ло ства­раць струк­ту­ры, не­абход­ныя для раз­віц­ця на­цы­яна­ль­най му­зы­кі. І па­сту­по­ва па­ўста­ла кам­па­зі­тар­ская шко­ла, да якой на­ле­жаць сён­ня та­кія ве­лі­чы­ні, як Лю­тас­лаў­скі, Пэн­дэ­рэц­кі!

Раз­ві­ва­ла­ся шко­ла і дзя­ку­ючы фес­ты­ва­лю «Вар­шаў­ская во­сень». Увесь бы­лы Са­вец­кі Са­юз па­ві­нен зняць ка­пя­люш пе­рад ім, бо маж­лі­васць зна­ёміц­ца з най­ноў­шы­мі тэн­дэн­цы­ямі ў му­зы­цы, вы­ву­чаць но­вую мо­ву і сты­лі існа­ва­ла то­ль­кі праз гэ­ты фэст. Кам­па­зі­та­ры мно­гіх кра­ін мо­гуць ска­заць: «Я вы­йшаў з "Вар­шаў­скай во­се­ні"!» Му­зы­кан­там, якія пры­язджа­лі на фо­рум, пла­ці­лі тыд­нё­выя сты­пен­дыі. Та­кая па­лі­ты­ка спры­яла пра­соў­ван­ню і поль­ска­га, і сус­вет­на­га мас­тац­тва. «Кла­сік-аван­гард» удзе­ль­ні­чаў у фэс­це двой­чы, у 2000-м і 2005-м. Па тра­ды­цыі мы прад­стаў­ля­лі му­зы­ку гас­па­да­роў фо­ру­му і бе­ла­рус­кую. Упер­шы­ню айчын­ныя аўта­ры гу­ча­лі на та­кім буй­ным між­на­род­ным фес­ты­ва­лі.

Дзя­ку­ючы Поль­ска­му інсты­ту­ту ў Мін­ску наш ансамбль сыг­раў ней­ма­вер­ную ко­ль­касць пра­грам, у тым лі­ку «Анта­ло­гію су­час­най поль­скай му­зы­кі», у якую ўвай­шоў шэ­раг кан­цэр­таў, но­выя тво­ры, што па­тра­бу­юць па­глыб­лен­ня і асэн­са­ван­ня. Інсты­тут за­пра­шае ў Мінск су­час­ных поль­скіх кам­па­зі­та­раў, ла­дзіць май­стар-кла­сы. Двой­чы мы ігра­лі аўтар­скія кан­цэр­ты Яну­ша Бя­лец­ка­га, які на­вед­ваў Мінск аса­біс­та. Вя­до­мы кам­па­зі­тар Збіг­неў Бу­ярскі на свой юбі­лей у Кра­каў за­пра­сіў ме­на­ві­та «Кла­сік-аван­гард», хоць мае маг­чы­масць вы­бі­раць вы­ка­наў­цаў, і ў былой поль­скай ста­лі­цы мы ігра­лі яго аўтар­скі кан­цэрт.

На мяжы ХІХ—ХХ стагоддзяў быў та­кі кі­ру­нак — «Ма­ла­дая Поль­шча», ён аха­піў лі­та­ра­ту­ру, жы­ва­піс, па­эзію і му­зы­ку. Ад­на з на­шых інстру­мен­та­ль­ных пра­грам на­зы­ва­ла­ся «Му­зы­ка "Ма­ла­дой Поль­шчы"». Апош­ні кан­цэрт, пад­рых­та­ва­ны дзя­ку­ючы Поль­ска­му інсты­ту­ту, быў пры­све­ча­ны Ка­ра­лю Шы­ма­ноў­ска­му. Сыг­ра­лі яго ў Ві­цеб­ску і Грод­не. Для мя­не тыя са­чы­нен­ні — ад­крыц­цё. Фе­ерверк! Інсты­тут мае маг­чы­масць па­зна­ёміць пуб­лі­ку са спад­чы­най на­цы­яна­ль­на­га ге­нія, у тым і вы­яўля­ецца яго­ная мі­сі­янер­ская ро­ля, для якой ёсць жа­дан­не і срод­кі. У та­кой да­ль­на­бач­нас­ці — выразны кло­пат пра бу­ду­чы­ню.

Уво­гу­ле дзей­насць Поль­ска­га інсты­ту­та ў Бе­ла­ру­сі шмат­гран­ная. Акцэн­ты ўзні­ка­юць і ад за­ці­каў­ле­нас­ці кі­раў­ніц­тва. На­прык­лад, бы­лы ды­рэк­тар уста­но­вы Пётр Ка­за­ке­віч за­хоп­ле­ны джа­зам, ён саб­раў усе за­пі­сы вы­дат­на­га саксафаніста Джо­на Кал­трэй­на, на­ват ка­лі той быў пад­лет­кам. Дык вось, «Джа­за­выя ве­ча­ры­ны з Поль­скім інсты­ту­там», што ідуць не­ка­ль­кі се­зо­наў, — за­слу­га ме­на­ві­та Ка­за­ке­ві­ча.

У блі­жэй­шы час нас ча­ка­юць дзве буй­ныя да­ты. У 2018-м — 220 год з ча­су на­ра­джэн­ня Ад­ама Міц­ке­ві­ча, ад­ной з са­мых знач­ных по­ста­цей бе­ла­рус­кай і поль­скай ку­ль­ту­ры. А ў 2019-м свет адзна­чыць 200-год­дзе Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Так, ён кла­сік поль­скай му­зы­кі, але на­ра­дзіў­ся на Мін­шчы­не, ву­чыў­ся ў гім­на­зіі на су­час­най плош­чы Сва­бо­ды. Вы­дат­на, ка­лі б юбі­лей­ная да­та ста­ла на­го­дай для па­ста­ноў­кі ад­ной з яго­ных опер.

Да­рэ­чы, я быў гос­цем вар­шаў­ска­га фэс­ту, пры­све­ча­на­га 200-год­дзю Ша­пэ­на. У Жа­ля­зо­вай Во­лі, ра­ней не­вя­лі­кай вё­сач­цы, ця­пер ад­бу­да­ва­лі шы­коў­ную кан­цэр­тную за­лу — і каб пры­ва­біць ту­рыс­таў, і каб са­чы­нен­ні Ша­пэ­на гу­ча­лі час­цей. На фо­рум, пры­све­ча­ны кам­па­зі­та­ру, саб­ра­лі­ся са­мыя зна­ка­мі­тыя вы­ка­наў­цы све­ту. Ду­маю, ка­лі б у Ша­пэ­на, як у Ма­нюш­кі, ме­ла­ся шмат опер, дык усе яны бы­лі б па­стаў­ле­ны ў су­вя­зі з юбі­ле­ем. Та­кім ад­но­сі­нам да ўлас­ных ге­ні­яў мож­на па­зай­здрос­ціць...