Ве­не­цы­янская Па­ло­нія

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

Павільён Польшчы
POLONIA — ВЕ­ЛІ­ЧЭЗ­НЫЯ БЕ­ТОН­НЫЯ ЛІ­ТА­РЫ НА БУ­ДЫН­КУ ПА­ВІ­ЛЬ­ЁНА ПОЛЬ­ШЧЫ Ў ВЕ­НЕ­ЦЫ­ЯНСКІХ СА­ДАХ ДЖАР­ДЗІ­НІ.

ПА­МІЖ НАД­ПІ­САМ І ПА­РА­ДНЫ­МІ ПРЫ­СТУП­КА­МІ ФА­СА­ДА, ВЫ­РА­ША­НА­ГА Ў СТЫ­ЛІС­ТЫ­ЦЫ КЛА­СІ­ЦЫ­ЗУ­ЮЧА­ГА АРТ-ДЭ­КО — КАН­ТРАСТ, ВЕ­РА­ГОД­НА, НА­ЎМЫС­НЫ, ПА­МІЖ АРАЧ­НАЙ ВЕ­ЛІЧ­ЧУ ВОН­КА­ВЫХ ДЗВЯ­РЭЙ І ПА­РАЎ­НА­ЛЬ­НА МА­ЛЕ­НЬ­КІМ РЭ­АЛЬ­НЫМ УВА­ХО­ДАМ, ШТО НА­ГАД­ВАЕ ДЗВЯР­НЫЯ ЛІХ­ТУ­ГІ АЛІ­СЫ Ў КРА­ІНЕ ЦУ­ДАЎ. ПА-ЗА «МА­ЛЕ­НЬ­КІ­МІ ДЗВЯР­МІ» — ВЯ­ЛІ­КІЯ «БЕ­ЛЫЯ ПРА­СТО­РЫ» ЭКС­ПА­ЗІ­ЦЫЙ­НЫХ ЗА­ЛАЎ. МЕ­НА­ВІ­ТА ТУТ АД­БЫ­ВА­ЕЦЦА РЭ­ПРЭ­ЗЕН­ТА­ЦЫЯ КРА­ІНЫ НА ВЕ­НЕ­ЦЫ­ЯНСКІХ БІ­ЕНА­ЛЕ, У ЯКІХ ПОЛЬ­ШЧА БЯ­РЭ ЎДЗЕЛ З 1932 ГО­ДА — З НЕ­ВЯ­ЛІЧ­КІМ ПЕ­РА­ПЫН­КАМ НА ВА­ЕННЫЯ СА­РА­КА­ВЫЯ.

Па­бу­да­ва­ны поль­скім ура­дам на­цы­яна­ль­ны па­ві­ль­ён у Ве­не­цыі за­ста­ецца дзяр­жаў­най улас­нас­цю Поль­шчы. Яго фі­нан­суе Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны кра­іны. За кан­тэнт па­ві­ль­ёна ад­каз­вае На­цы­яна­ль­ная га­ле­рэя мас­тац­тваў «За­хэн­та», якая на пра­ця­гу ўжо амаль трыц­ца­ці га­доў арга­ні­зуе кон­курс на ку­ра­тар­скі пра­ект вы­ста­вы. Па сло­вах су­пра­цоў­ні­цы «За­хэн­ты» Мар­ты Місь, «склад жу­ры пра­па­нуе ды­рэк­тар гэ­тай уста­но­вы, які аўта­ма­тыч­на з’яўля­ецца ка­мі­са­рам поль­ска­га па­ві­ль­ёна. Мі­ніс­тэр­ства за­цвяр­джае, яно ж пры­мае кан­чат­ко­вае ра­шэн­не пра склад жу­ры і пра тое, што бу­дзе ў па­ві­ль­ёне… Жу­ры з вы­сла­ных пра­па­ноў вы­бі­рае най­леп­шыя, але про­звіш­ча ку­ра­та­ра да са­ма­га кан­ца не­вя­до­мае. То­ль­кі ў той мо­мант, ка­лі аб­ра­ны пра­ект, ад­кры­ва­ецца кан­верт, у якім зна­хо­дзяц­ца да­дзе­ныя ку­ра­та­ра. Звы­чай­на вы­бі­ра­ецца пра­ект-пе­ра­мож­ца, а так­са­ма так зва­ны «рэ­зер­во­вы пра­ект», на вы­па­дак, ка­лі га­лоў­ны пра­ект з не­йкіх пры­чын не мо­жа быць рэ­алі­за­ва­ны. Яшчэ ні разу не зда­ры­ла­ся, каб мі­ністр не па­га­дзіў­ся з вы­ба­рам жу­ры. Ця­гам не­ка­ль­кіх год уся інфар­ма­цыя ад­кры­тая гра­мад­скас­ці — мож­на па­гля­дзець, хто і якія пра­екты пад­аваў на кон­курс. І гэ­та ці­ка­ва для мас­тац­ка­га ася­род­ку, та­му што за­ку­ліс­се кон­кур­су па­каз­вае так­са­ма і асноў­ныя тэн­дэн­цыі раз­віц­ця су­час­на­га мас­тац­тва, якія ідэі ці­ка­выя ку­ра­та­рам».

Як за­ўсёд­ні­ца Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле, Поль­шча апра­ба­ва­ла шмат су­гуч­ных ча­су экс­па­зі­цый­ных стра­тэ­гій. Акра­мя па­ста­яннай ува­гі сус­вет­най арт-су­по­ль­нас­ці, ся­род да­сяг­нен­няў па­ві­ль­ёна — Па­чэс­нае згад­ван­не жу­ры 1999 го­да, што да­ста­ло­ся «са­май пра­ва­ка­тыў­най поль­скай мас­тач­цы свай­го па­ка­лен­ня» Ка­та­жы­не Ка­зы­ры і ку­ра­тар­цы Ган­не Вруб­леў­скай. Іх пра­ект «Муж­чын­ская лаз­ня» быў па­бу­да­ва­ны ва­кол ву­ае­рыс­цка­га ві­дэа Ка­та­жы­ны, у якім яна, за­гры­мі­ра­ва­ная пад муж­чы­ну, бяс­страш­на шпа­цы­ра­ва­ла па за­яўле­ным у на­зве мес­цы.

За час існа­ван­ня па­ві­ль­ёна ў ім па­спе­лі вы­ста­віц­ца амаль усе сап­раў­дныя зор­кі поль­ска­га мас­тац­тва — Маг­да­ле­на Аб­ака­но­віч (у 1980, пра­ект «Эмбры­яло­гія»), Мі­рас­лаў Баў­ка (з пра­ектам «37,1 (сont.») у 1993), Ра­ман Апаў­ка (прэ­зен­та­ваў у 1995 свой бяс­кон­цы пра­ект «OPALKA 1965/1-∞»), Артур Змі­еўскі (у 2005, пра­ект «Па­ў­та­рэн­не»), Кшыш­таф Ва­дзіч­ка (пра­ект «Пры­ві­ды» ў 2009). І, ся­род іншых, беларус з паходжання Ля­вон Та­ра­сэ­віч, які для со­рак шос­та­га Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле ў 2001-м зра­біў та­та­ль­ную інтэр­вен­цыю ў пра­сто­ру па­ві­ль­ёна — «Жы­ва­пі­саць» (ку­ра­тар­ка Ане­та Пра­саў-Віш­неў­ска).

Су­гуч­на су­час­ным бі­ена­ль­ным тэн­дэн­цы­ям, апош­нія пра­екты па­ві­ль­ёна рэ­прэ­зен­ту­юць не вы­біт­ных мас­та­коў, а зла­ба­дзён­ныя мас­тац­кія вы­каз­ван­ні. Ча­сам гэ­тыя вы­каз­ван­ні моц­на па­лі­тыч­на за­анга­жа­ва­ныя — та­кі пра­ект поль­ска-аме­ры­кан­скай мас­тач­кі Яэль Бар­та­на «…і Еўро­па бу­дзе аша­лом­ле­на» (2011, ку­ра­та­ры Се­бас­ць­ян Ці­коц­кі і Га­літ Эйлат), што апе­люе да скла­да­нас­цяў на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі Поль­шчы. Аб пра­бле­мах по­стка­ла­ні­яліз­му — па­ві­ль­ён 2015 го­да «Halka/Haiti 18°48’05 N 72°23’01 W» мас­та­коў Сі-Ці Джас­пе­ра і Джа­аны Ма­лі­ноў­скай. Ся­род інша­га, твор­чы тан­дэм мас­та­коў прад­эман­стра­ваў опе­ру Ма­нюш­кі на­шчад­кам поль­скіх ле­гі­яне­раў, на­кі­ра­ва­ных На­па­ле­онам на Га­іці.

Звяз­вае су­час­насць з гіс­то­ры­яй і апош­ні пра­ект Поль­ска­га па­віль­­ёна — «Ма­лы агляд» аме­ры­кан­скай мас­тач­кі Ша­рон Лок­харт і поль­скай ку­ра­тар­кі Бар­ба­ры Пі­ва­вар­скай. На­зва і змест «Агля­ду» на­прас­ткі звя­за­ныя з ад­на­ймен­ным дру­ка­ва­ным дзі­ця­чым вы­дан­нем, што існа­ва­ла ў Поль­шчы да 1939 го­да вы­сіл­ка­мі слын­на­га пед­аго­га Яну­ша Кор­ча­ка і яго юных вы­ха­ван­цаў. Су­час­ная мас­тач­ка пра­цуе з «Ма­лым агля­дам» у ка­ла­ба­ра­цыі з пад­лет­ка­мі ад­на­го з поль­скіх са­цы­яку­ль­тур­ных юнац­кіх цэн­траў, якія аб­ра­лі з архі­ва «Агля­ду» тыя ну­ма­ры, што ад­па­вя­да­юць іх дум­кам і пра­бле­мам. Вы­ста­ва ўяў­ляе з ся­бе не то­ль­кі экс­па­зі­цыю з ві­дэа- і фо­та­тво­раў, але й ад­ука­цый­ныя се­мі­на­ры для ма­ла­дых жан­чын, на­кі­ра­ва­ныя на па­вы­шэн­не іх ад­чу­ван­ня год­нас­ці, сва­бо­ды і твор­час­ці, а так­са­ма «на ма­дэ­ля­ван­не маг­чы­мас­цей для бо­льш доў­га­тэр­мі­но­вых струк­тур пад­трым­кі з вар­шаў­скі­мі інсты­ту­цы­ямі».

Та­кім чы­нам, ко­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў Поль­шча ста­ла ўдзе­ль­ні­чае ў ве­не­цы­янскім бі­ена­ль­ным пра­екце — а як жа ­пе­ра­мо­га ў ім?

У рэ­шце рэшт, кра­іна атры­ма­ла свай­го «За­ла­то­га льва» — вы­шэй­шую ўзна­га­ро­ду Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле за леп­шы на­цы­яна­ль­ны па­ві­ль­ён. Але Бі­ена­ле не мас­тац­ка­га, а архі­тэк­тур­на­га. У 2008 го­дзе быў адзна­ча­ны «Га­тэль «Па­ло­нія». Па­сля-жыц­цё бу­дын­каў» ку­ра­тар­ства Гжэ­га­жа Пён­тэ­ка і Ярас­ла­ва Тры­бу­ся — па­ра­дак­са­ль­ная вы­ста­ва сум­неў­на маг­чы­май бу­ду­чы­ні су­час­ных аб’ектаў дой­лід­ства, па­бу­да­ва­ных у Поль­шчы сус­вет­на вя­до­мы­мі архі­тэк­тур­ны­мі бю­ро.

Тут ёсць чым га­на­рыц­ца, бо адзі­нац­ца­тая з архі­тэк­тур­ных Бі­ена­ле ў Ве­не­цыі бы­ла ад­ной з най­мац­ней­шых, ці, пры­нам­сі, за­па­мі­на­ль­ных. Яе ку­ра­тар Аа­рон Бец­кі пра­па­на­ваў у якас­ці тэ­мы шмат­змяс­тоў­ны і скла­да­на­пе­рак­ла­да­ль­ны дэ­віз «Оut There: Architecture Beyond Building» (не­шта на­кшталт: «Не тут: архі­тэк­ту­ра па-за бу­дын­кам»), яко­му ідэ­аль­на ад­па­вя­даў поль­скі па­ві­ль­ён. Для шас­ці зна­ных архі­тэк­тур­ных пра­ектаў, рэ­алі­за­ва­ных у апош­нія га­ды, бы­лі спраг­на­за­ва­ныя дзіў­ныя тран­сфар­ма­цыі — як след­ства па­тэн­цый­ных зме­наў, са­цы­яль­ных, па­лі­тыч­ных ці эка­ла­гіч­ных умоў іх існа­ван­ня. Пры­ста­са­ван­не — адзі­ны спо­саб за­ха­ван­ня бу­дын­ка, якім бы су­час­ным ён ні быў і якім бы веч­ным і тры­ва­лым ні зда­ваў­ся яго за­моў­цам і ства­раль­­ні­кам, — сцвяр­джа­лі аўта­ры вы­ста­вы і пра­па­ноў­ва­лі да­во­лі ра­ды­ка­ль­ныя фор­мы архі­тэк­тур­на­га вы­жы­ван­ня. Па сут­нас­ці, не­га­тыў­ны фу­ту­рызм па­ві­ль­ёна ўзды­маў пы­тан­ні хут­чэй да са­мой «вад­кай рэ­аль­нас­ці» бу­ду­чы­ні — але, вя­до­ма, праз архі­тэк­ту­ру. На­прык­лад, пе­ра­ўтва­рэн­не офіс­на­га бу­дын­ка ў тур­му мо­жа быць на­ступ­ствам аб­ва­лу спе­ку­ля­тыў­на­га рын­ку не­ру­хо­мас­ці аль­бо ра­ды­каль­­ных зме­наў пры­нцы­паў кар­па­ра­тыў­най пра­цы? Ці шмат­па­вяр­хо­выя мо­гіл­кі за­мест жы­ло­га хма­ра­чо­са за­ка­на­мер­нае след­ства та­го, што мёр­твых жы­ха­роў мегаполіса ста­не так шмат, што іх не бу­дзе дзе ха­ваць? А зме­на фун­кцый но­вай час­ткі буйнога аэ­ра­пор­та з тран­спар­тных на агра­ку­ль­тур­ныя (уз­лёт­на-па­са­дач­ныя па­ло­сы под бу­ль­бу, тэр­мі­нал под жы­вё­ла­га­даў­лю) — ці не гэ­та мо­жа нас ча­каць у не­да­лё­кай бу­ду­чы­ні, ка­лі імклі­вы рост кош­таў на на­фту зро­біць па­лё­ты не­дас­туп­на да­ра­гі­мі? Што са­мае ці­ка­вае, усе гэ­тыя ідэі зда­юцца не та­кі­мі ўжо ва­р’яц­кі­мі — пе­ра­ка­наў­ча ві­зу­алі­за­ва­ныя ў камп’ютар­ных фо­та­ка­ла­жах, зроб­ле­ных «на пі­ку» та­га­час­ных дзі­гі­та­ль­ных тэх­на­ло­гій поль­скім мас­та­ком Ко­ба­сам Ляк­сай. Ка­лі да­даць да гэ­та­га яшчэ й су­час­ныя вы­явы ўсіх шасці бу­дын­каў — да ўяў­най тран­сфар­ма­цыі, якія зра­біў вы­дат­ны фа­то­г­раф архі­тэк­ту­ры Ні­ка­ля Грас­пь­ер, — то ўжо атры­ма­ла­ся б доб­рая вы­ста­ва.

Але гэ­та яшчэ не ўсё, бо аўта­ры зра­бі­лі сам па­ві­ль­ён пра­цоў­най ілюс­тра­цы­яй свай­го кан­цэп­ту — пе­ра­тва­рыў­шы яго ў сап­раў­дны га­тэль. Што цал­кам ла­гіч­на ва ўмо­вах ве­не­цы­янскай аб­ме­жа­ва­нас­ці жы­лых плош­чаў і пус­тэ­чы бі­ена­ль­ных па­ві­ль­ёнаў на пра­ця­гу ме­ся­цаў па­між вы­ста­ва­мі. Так, на­вед­ва­ль­ні­кі вы­ста­вы маг­лі ад­па­чыць на лож­ках і на­ват за­стац­ца пе­ра­на­ча­ваць. Бе­лыя лож­кі на чыр­во­най пад­ло­зе: ве­ль­мі да­рэч­ным вы­гля­да­ла вы­ра­шэн­не па­ві­ль­ёна ў на­цы­яна­ль­ных ко­ле­рах Рэ­спуб­лі­кі Поль­шча — што не скла­да­на бы­ло зра­біць, па­прос­ту да­даць чыр­во­ных эле­мен­таў у кла­січ­ную пра­сто­ру «бе­ла­га ку­ба». А да бе­лых лі­та­раў PОLONIA па-над ува­хо­дам — ма­ну­мен­та­ль­ны чыр­во­ны над­піс HOTEL.

Па­вел Вай­ніц­кі