Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі і еўра­пей­скі аван­гард

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

Старонкі біяграфіі
Ма­тэ­ры­ял зроб­ле­ны па­вод­ле лек­цыі Івоны Любы ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі ў Мін­ску. Іво­на Лю­ба — за­гад­чыца ка­фед­ры гіс­то­рыі мас­тац­тва і су­час­най ку­ль­ту­ры Вар­шаў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, аўтар­ка кні­гі (су­мес­на з Эвай Па­ўлі­най Ва­вер) «Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі — за­ўсё­ды ў аван­гар­дзе. Рэ­кан­струк­цыя не­вя­до­май бі­ягра­фіі 1893—1917».

Ад­ука­цыя

Ула­дзіс­лаў на­ра­дзіў­ся ў Мін­ску ў 1893 го­дзе. Яго ба­ць­ка­мі бы­лі Эва Раз­алія з ро­ду Алях­но­ві­чаў і Мак­сі­мі­лі­ян Бе­не­дыкт Стрэ­мін­скі. Шля­хец­кае па­хо­джан­не Ула­дзіс­ла­ва, як і тое, што яго ба­ць­ка быў афі­цэ­рам цар­скай арміі ў ран­гу пад­пал­коў­ні­ка, да­зво­лі­ла яму ву­чыц­ца ў прэс­тыж­ных уста­но­вах Рас­іі. У 1904-м ён быў ад­да­дзе­ны ў Мас­коў­скі ка­дэц­кі кор­пус. Та­ды ж у Мас­кве жыў Ка­зі­мір Ма­ле­віч, та­му, маг­чы­ма, яны сус­тра­ка­лі­ся на ву­лі­цы, бо ка­му­на мас­та­коў зна­хо­дзі­ла­ся по­бач.

У ка­дэц­кім кор­пу­се Стрэ­мін­скі атры­маў цу­доў­ную ад­ука­цыю: не то­ль­кі па ва­енных дыс­цып­лі­нах, але і па ма­люн­ку, му­зы­цы, фран­цуз­скай і ня­мец­кай мо­вах, гіс­то­рыі, фі­ла­со­фіі ды іншых гу­ма­ні­тар­ных прад­ме­тах. Да­рэ­чы, шмат хто з мас­та­коў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ў Рас­іі скан­чва­лі гэ­тую ўста­но­ву. Ула­дзіс­лаў за­вяр­шыў на­ву­чан­не з вы­со­кі­мі адзна­ка­мі, што да­зво­лі­ла яму здаць экза­ме­ны ў ад­ну з леп­шых школ Рас­ійскай імпе­рыі — Мі­ка­ла­еўскае інжы­нер­нае ву­чы­ліш­ча, якое раз­мяш­ча­ла­ся ў Мі­хай­лаў­скім за­мку.

У той час, ка­лі Стрэ­мін­скі ву­чыў­ся ў Мі­хай­лаў­скім за­мку, у Пе­цяр­бур­гу раз­ві­ваў­ся аван­гард. У снеж­ні 1913 го­да фу­ту­рыс­ты па­ка­за­лі зна­ка­мі­тую «Пе­ра­мо­гу над Со­нцам», сцэ­наг­ра­фію якой ра­біў Ка­зі­мір Ма­ле­віч.

Вай­на, ра­нен­не, ампу­та­цыя

Па за­кан­чэн­ні ву­чы­ліш­ча, у 1914-м Стрэ­мін­скі па­сту­пае на служ­бу ў ма­ле­нь­кую, але ве­ль­мі су­час­ную крэ­пасць Аса­вец. Там спа­дар Ула­дзіс­лаў пра­сла­віў­ся ва­енны­мі подзві­га­мі, атры­маў уз­на­га­ро­ду Свя­то­га Гео­ргія. У кан­цы акру­жэн­ня ад­бы­ла­ся падзея, вя­до­мая як «ата­ка мер­цвя­коў». У 1917 го­дзе, яшчэ пе­рад рэ­ва­лю­цы­яй, ген­штаб рас­ійскай арміі вы­даў кні­гу «Аб­аро­на Асаў­ца», у якой з’яўля­ецца пад­ра­бяз­нае апі­сан­не гэ­тай кон­тра­та­кі і не­каль­кі раз­оў згад­ва­ецца про­звіш­ча Стрэ­мін­ска­га. Важ­ны факт для раз­умен­ня та­го, што Стрэ­мін­скі быў ча­ла­ве­кам ня­злом­на­га ду­ху. У вы­ні­ку ран, атры­ма­ных пад­час той кон­тра­та­кі, ён стра­ціў ру­ку, на­гу, меў пра­бле­мы са зро­кам на ад­но во­ка, але пры гэ­тым не то­ль­кі не зла­маў­ся, але і змог стаць пра­вад­ні­ком аван­гар­ду ў мас­тац­тве.

Да­чка мас­та­ка Ні­ка на­пі­са­ла ў сва­іх успа­мі­нах, і гэ­та пе­рад­ру­ка­ва­лі ўсе да­след­чы­кі, што Стрэ­мін­скі стра­ціў ру­ку і на­гу ў маі 1915 го­да. Пад­час да­сле­да­ван­ня ў Мас­кве ў рас­ійскім ва­енна-гіс­та­рыч­ным архі­ве аўтар­кі кні­гі пра Стрэ­мін­ска­га Івона Люба і Эва Па­ўлі­на Ва­вер знай­шлі мед­ыцын­скія да­ку­мен­ты, якія свед­чаць пра тое, што Стрэ­мін­скі ле­там 1917-га, па­сля го­да, пра­ве­дзе­на­га ў ба­ль­ні­цы ў Мас­кве, стаў на во­інскі ўлік і па­ві­нен быў вяр­нуц­ца на служ­бу. А гэ­та свед­чыць пра тое, што ў яго му­сі­ла быць і ру­ка, і на­га. Да­клад­на не­вя­до­ма, ка­лі ад­бы­ла­ся ампу­та­цыя, але су­час­ныя спе­цы­яліс­ты сцвяр­джа­юць, што не ў па­ля­вых умо­вах.

Вяр­та­емся да 1917 го­да, ка­лі ў Стрэ­мін­ска­га ёсць аб­едзве ру­кі і на­гі. У апош­ніх ва­енных да­ку­мен­тах, якія даследчыцам уда­ло­ся знай­сці, пазначана, што ён на ме­сяц ка­ман­дзі­ру­ецца ў Мінск на ля­чэн­не. І тут губ­ля­ецца яго шлях. Во­сень 1917-га — ве­ль­мі не­бяс­печ­ны пе­ры­яд у Рас­іі, і што з Ула­дзіс­ла­вам та­ды ад­бы­ва­ла­ся — не­вя­до­ма.

Мас­так, чы­ноў­нік

Але для Стрэ­мін­ска­га ня­ма ні­чо­га не­маг­чы­ма­га... У Рас­ійскім дзяр­жаў­ным архі­ве зна­хо­дзяц­ца да­ку­мен­ты за 1918 год, якія за­свед­чва­юць, што ён з’яўля­ецца мас­та­ком аван­гар­ду, а яго тво­ры за­хоў­ва­юцца ў пуб­ліч­ных ка­лек­цы­ях. Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі ста­но­віц­ца важ­най по­стац­цю ў рас­ійскім аван­гар­дзе, вы­со­кім чы­ноў­ні­кам мас­коў­ска­га ад­дзе­ла мас­тац­тваў у На­род­ным ка­мі­са­ры­яце асве­ты. На пе­ра­ло­ме 1918—1919 га­доў прэ­зен­та­ваў на кан­фе­рэн­цыі гэ­та­га ад­дзе­ла да­клад раз­ам з Тат­лі­ным і Род­чан­кам. Стрэ­мін­скі га­ва­рыў пра ідэ­аль­ную арга­ні­за­цыю мас­тац­ка­га жыц­ця. Змест та­го да­кла­да — ад­на ста­рон­ка — за­ха­ваў­ся. І там мож­на ўба­чыць раз­умен­не ім мас­тац­тва як мі­сіі, асэн­са­ван­не вы­со­кай ро­лі твор­час­ці ў жыц­ці ча­ла­ве­ка.

На па­чат­ку 1919 го­да ён быў вы­бра­ны пер­шым ды­рэк­та­рам агу­ль­на­ра­сій­ска­га Бю­ро мас­тац­кіх вы­стаў. Так­са­ма за­ймаў­ся за­куп­кай ра­бот для Му­зея су­час­най ку­ль­ту­ры, за­ха­ва­лі­ся да­ку­мен­ты з яго ацэн­ка­мі тво­раў. Усё гэ­та свед­чыць пра тое, што Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі не быў сту­дэн­там ВХУ­ТЕ­МА­Са, як тое сцвяр­джа­ецца ў роз­ных пуб­лі­ка­цы­ях, а быў актыў­ным аўта­рам, чые пра­цы экс­па­на­ва­лі­ся на вы­ста­вах, ды і сам ён арга­ні­зоў­ваў экс­па­зі­цыі су­час­ных мас­та­коў. Пер­шая вы­ста­ва, якая ад­бы­ла­ся па­сля ад­крыц­ця Бю­ро мас­тац­кіх вы­стаў, прад­стаў­ля­ла Во­ль­гу Раз­ана­ву. Стрэ­мін­скі зла­дзіў яе па­вод­ле цал­кам су­час­ных ме­рак: су­пра­ва­дзіў лек­цы­ямі і экс­кур­сі­ямі.

Сма­ленск і Ві­ль­ня

Ка­лі ў Мас­кве сі­ту­ацыя ста­но­віц­ца не­спры­яль­най для аван­гар­ду , мас­так вы­язджае ў Сма­ленск, Ма­ле­віч — у Ві­цебск. Яны сус­тра­ка­юцца, мы ве­да­ем пра гэ­та з успа­мі­наў, на­пі­са­ных на бе­ла­рус­кай мо­ве Надзяй Ле­жэ.

У 1922-м Стрэ­мін­скі зна­хо­дзіц­ца ў Ві­ль­ні (та­ды гэ­та тэ­ры­то­рыя Поль­шчы), актыў­на пра­цуе ў Поль­шчы як мас­так і ад­на­ча­со­ва як спе­цы­яліст па са­вец­кім аван­гар­дзе. Па­чы­нае кан­так­та­ваць з артыс­тыч­ным ася­род­кам Кра­ка­ва. У гэ­ты ж год пуб­лі­куе два тэк­сты пра рас­ійскі аван­гард, дзе па­зі­тыў­на пі­ша пра Ма­ле­ві­ча, кры­ты­куе Тат­лі­на і ве­ль­мі хва­ліць Ка­та­жы­ну Коб­ру як ма­ла­дую і па­спя­хо­вую ску­льп­тар­ку. Раз­ам з Ві­таў­та­сам Кай­рук­шты­сам у 1923-м арга­ні­зоў­вае пер­шую вы­ста­ву но­ва­га мас­тац­тва ў Ві­ль­ні.

Стаў­лен­не да Ма­ле­ві­ча

У 1923-м Стрэ­мін­скі ства­рае кам­па­зі­цыю, якую на­зы­вае «Кан­струк­цыя», але на­сам­рэч гэ­та ві­да­воч­ная дэ­кан­струк­цыя «Чор­на­га квад­ра­та». Твор­ца ве­ль­мі ша­на­ваў і па­ва­жаў Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча, але лі­чыў, што суп­рэ­ма­тызм на­ле­жыць да ча­соў Пер­шай сус­вет­най вай­ны, а з 1920-х на­стаў пе­ры­яд інша­га мас­тац­тва. І Стрэ­мін­скі па­чы­нае шу­каць но­вую фор­му аван­гар­ду, кры­ні­ца якой у кан­струк­ты­віз­ме.

Руш­чыц

Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі за­пра­сіў на пер­шую аван­гар­дную вы­ста­ву ў Ві­ль­ні і вя­до­ма­га мас­та­ка Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца. Іх сем’і бы­лі зна­ёмыя яшчэ з мін­ска­га пе­ры­яду. У ліс­це 1922 го­да Руш­чыц на­пі­саў жон­цы, што ў яго ў Мін­ску быў Стрэ­мін­скі, а ка­лі Ула­дзіс­лаў імкнуў­ся пе­ра­вес­ці ма­му з Мін­ска ў Ві­ль­ню, то ў якас­ці асо­бы для рэ­ка­мен­да­цыі на­зваў Руш­чы­ца. Фер­ды­нанд Руш­чыц но­вае мас­тац­тва не зра­зу­меў, але гэ­ты факт не за­шко­дзіў іх уз­аем­най сім­па­тыі і па­ва­зе адзін да ад­на­го.

«Блок»

Па­сля вы­ста­вы Стрэ­мін­скі ў Вар­ша­ве раз­ам з мас­та­ка­мі, якія бра­лі ў ёй удзел, ства­рае пер­шае аб’яднан­не аван­гар­дыс­таў «Блок», яны вы­да­юць ад­на­ймен­ны ча­со­піс. У тым жа 1924 го­дзе Стрэ­мін­скі едзе ў Ры­гу, дзе жэ­ніц­ца з Ка­та­жы­най Коб­рай і пе­ра­во­зіць яе ў Поль­шчу.

У 1927-м у Вар­ша­ве ад­бы­ва­ецца лек­цыя Стрэ­мін­ска­га «Ана­ліз су­час­ных кі­рун­каў у мас­тац­тве», а так­сама ён пры­мае ўдзел у вы­ста­ве ў Нью-Ёрку «Machine Age», дзе прад­стаў­ляе свае архі­тэк­та­ніч­ныя пра­цы. Гэ­та ве­ль­мі важ­ная вы­ста­ва, у ёй удзе­ль­ні­ча­лі архі­тэк­та­ры з роз­ных кра­ін.

Стрэ­мін­скі быў шмат­гран­ным мас­та­ком, пра­ца­ваў як жы­ва­пі­сец, ску­льп­тар, за­ймаў­ся ды­зай­нам кні­гі і ты­па­гра­фі­кай, спра­екта­ваў алфа­віт, як тэ­арэ­тык ства­рыў кан­цэп­цыю ўніз­му, вы­кла­даў, пі­саў рэ­цэн­зіі, ма­рыў пра ства­рэн­не му­зея су­час­на­га мас­тац­тва ў Поль­шчы. Яшчэ ў Мас­кве ён за­ўва­жыў, што лю­дзі, якія пры­хо­дзяць на вы­ста­вы, спа­чат­ку кеп­ска ста­віц­ца да су­час­на­га мас­тац­тва, але праз час­ты кан­такт асвой­ва­юцца і па­чы­на­юць раз­умець.

Тэ­арэ­тык

У ад­ным са сва­іх тэк­стаў Стрэ­мін­скі раз­гля­дае су­час­нае мас­тац­тва праз пры­зму гіс­то­рыі, згад­ва­ючы пры гэ­тым ня­мод­нае та­ды ба­ро­ка. Ад­на­ча­со­ва ён ана­лі­зуе ску­льп­ту­ру праз пра­цы Бер­ні­ні і сцвяр­джае, што па­сля гэ­та­га твор­цы па­чы­на­ецца за­стой у раз­віц­ці гэ­та­га віду, і то­ль­кі су­час­ныя мас­та­кі — Ба­чо­ні і Пі­ка­са — вяр­та­юць ску­льп­ту­ры яе ды­на­міч­ны рост. Стрэ­мін­скі фар­мі­руе тэ­орыю ўніз­му асоб­на для жы­ва­пі­су і для ску­льп­ту­ры. Для ўніс­тыч­на­га воб­ра­за ў жы­ва­пі­се важ­ная ўнут­ра­ная ад­на­род­насць, ад­сут­насць кан­трас­таў. Не­ка­то­рыя ўніс­тыч­ныя кам­па­зі­цыі мож­на раз­гля­даць як пра­та­ты­пы ап-арту: у сва­іх пра­цах Стрэ­мін­скі да­ся­гаў эфек­ту аптыч­на­га пе­ра­лам­лен­ня па­вер­хні. Ні­якіх кан­так­таў з ата­чэн­нем, воб­раз за­мкну­ты ўнут­ры ся­бе. Каб гэ­та зра­біць у ску­льп­ту­ры, трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць іншыя срод­кі — ску­льп­ту­ра па­він­на стаць архі­тэк­ту­рай, арга­ні­за­ваць пра­сто­ру ва­кол ся­бе.

Ка­лек­цыя і шко­ла ў Ло­дзі

1930 год важ­ны для Стрэ­мін­ска­га, ён ства­рае гру­пу «а.r.» і па­чы­нае збі­раць між­на­род­ную ка­лек­цыю су­час­на­га мас­тац­тва. Гэ­та пер­шая ў Еўро­пе і дру­гая ў све­це (па­сля нью-ёрска­га Мо­МА) ка­лек­цыя су­час­на­га мас­тац­тва. Усе пра­цы атры­маў бяс­плат­на — як дар, у вы­ні­ку Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі змог прад­стаў­ляць тво­ры элі­ты еўра­пей­ска­га аван­гар­ду

У 1946 го­дзе, па­сля вай­ны, падчас якой ён жыў у Ві­лей­цы, Стрэ­мін­скі пры­мае ўдзел у ства­рэн­ні ў Ло­дзі вы­шэй­шай шко­лы вы­яўлен­чых мас­тац­тваў, што ме­ла цал­кам су­час­ную пра­гра­му.

Па­мёр мас­так у 1952 го­дзе, яго кні­га «Но­вае ба­чан­не», якая з’яві­ла­ся па­сля яго смер­ці, з сён­няш­няй мас­тац­кай пер­спек­ты­вы — ад­на з най­важ­ней­шых вы­дан­няў су­час­на­га арту.

У Па­ры­жы ла­дзіц­ца вы­ста­ва, дзе па­каз­ва­юцца пра­цы Ма­ле­ві­ча, Коб­ры і Стрэ­мін­ска­га. А 60 год па­зней у прэс­тыж­ным му­зеі Мад­ры­да ле­там 2017 го­да ад­бы­ва­ецца вы­ста­ва, на якой пра­цы Стрэ­мін­ска­га ві­сяць по­бач з «Гер­ні­кай» Пі­ка­са.

Бы­ло б цу­доў­на, каб мы па­мя­та­лі, што гэ­ты знач­ны мас­так еўра­пей­ска­га аван­гар­ду Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі па­хо­дзіць з Мін­ска. І раз­умен­не су­час­нас­ці ён успры­няў ме­на­ві­та ў гэ­тым го­ра­дзе, які на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя раз­ві­ваў­ся надзвы­чай ды­на­міч­на.

Алісія Чапуцька