Варшава — Мінск

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

554 км альбо 554 нагоды быць бліжэй
З вялікай радасцю, але і з некаторым неспакоем перадаем у рукі чытачоў нумар часопіса «Мастацтва», прысвечаны польскай культуры і мастацтву, а таксама сучасным польска-беларускім культурным сувязям.

Рэдакцыя ўзяла на сябе вельмі амбіцыйную задачу, таму што гэтых сувязяў — нягледзячы на ўсе супярэчлівасці гісторыі і геапалітыкі — вялікая колькасць ва ўсіх галінах творчасці, а польская культура апошніх гадоў выбухае свежасцю і сталасцю адначасова, багаццем поглядаў і разнастайнасцю меркаванняў. Радасць вынікае з таго, што сёння вы маеце магчымасць пазнаёміцца з маёй краінай, яе жывой культурай і спадчынай і такім чынам зазірнуць у глыб польскай душы. Неспакой выклікае пытанне: ці тое, чым мы прафесійна займаемся (то-бок узбуджэннем зацікаўленасці да Польшчы і польскай культуры), з'яўляецца «бяспечным»? Ці, ведаючы пра тое, наколькі свядомая і патрабавальная беларуская публіка, зможам задаволіць вашыя чаканні?

Поль­скі інсты­тут у Мін­ску — уста­но­ва з дып­ла­ма­тыч­ным ста­ту­сам, што рас­па­ча­ла сваю дзей­насць у 1994 го­дзе. Інсты­тут за­йма­ецца па­пу­ля­ры­за­цы­яй да­сяг­нен­няў поль­скай ку­ль­ту­ры, гіс­то­рыі і на­ву­кі, прэ­зен­та­цы­яй і ахо­вай поль­скай спад­чы­ны, на­ла­джван­нем і раз­віц­цём кан­так­таў па­між твор­чы­мі і на­ву­ко­вы­мі ася­род­дзя­мі аб­едзвюх кра­ін, аб­ме­нам во­пы­там і пад­трым­кай ды­яло­гу па­між Поль­шчай і Бе­ла­рус­сю.

Ды­на­мі­ка падзей зму­шае пе­рад за­кан­чэн­нем го­да спы­ніц­ца і азір­нуц­ца на­зад, не сто­ль­кі на мі­ну­лыя 23 га­ды, ко­ль­кі на апош­нія ме­ся­цы.

Мы зна­хо­дзім­ся ў ся­рэ­дзі­не во­се­ньс­ка­га ку­ль­тур­на­га се­зо­на. Па­ча­лі мы яго ве­ль­мі амбіт­на, на­ва­тар­скім пра­ектам: у До­ме друж­бы ў Мін­ску з удзе­лам пуб­лі­кі і акцё­раў «Ту­тэй­ша­га тэ­атра» Андрэя Саў­чан­кі мы пра­вя­лі пер­шыя бе­ла­рус­ка-поль­скія лі­та­ра­тур­ныя чы­тан­ні ў рам­ках акцыі «На­цы­яна­ль­нае чы­тан­не», што ад­бы­ва­ецца ў пер­шую суб­оту ве­рас­ня ў Поль­шчы. Бо­льш за со­тню ўдзе­льні­каў-ама­та­раў з да­па­мо­гай пра­фе­сій­ных акцё­раў чы­та­лі — на дзвюх мо­вах, па-поль­ску і па-бе­ла­рус­ку — «Вя­сел­ле» Ста­ніс­ла­ва Вы­спян­ска­га, дра­му фун­да­мен­та­ль­на­га зна­чэн­ня для на­цы­яна­ль­най са­ма­свя­до­мас­ці, на­цы­яна­ль­ных раз­ра­хун­каў і пры­знан­ня са­цы­яль­ных пра­цэ­саў, якія па­пя­рэд­ні­ча­лі ад­на­ўлен­ню не­за­леж­нас­ці Поль­шчы ў 1918 го­дзе.

Вя­лі­кі юбі­лей

Я ўзгад­ваю гэ­та не­вы­пад­ко­ва, бо ў 2018-м Поль­шча рых­ту­ецца да вя­лі­ка­га юбі­лею.

Свят­ка­ван­не мы рас­па­ча­лі ўжо гэ­тай во­сен­ню не­за­быў­ным кан­цэр­там ма­эстра Кшыш­тафa Пэн­дэ­рэц­ка­га — у якас­ці кам­па­зі­та­ра і ды­ры­жо­ра — на сцэ­не Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі ў ме­жах XII Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю Юрыя Баш­ме­та. На сцэ­не больш за 200 артыс­таў ад­на­ча­со­ва: зна­ка­мі­тыя спе­ва­кі з Поль­шчы, у тым лі­ку лаў­рэ­атка прэ­міі «Эмі» Іво­на Хо­са, вы­біт­ны бе­ла­рус­кі пі­яніст Рас­ціс­лаў Кры­мер, Дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны сім­фа­ніч­ны аркестр Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Дзяр­жаў­ная ака­дэ­міч­ная ха­ра­вая ка­пэ­ла імя Р. Шыр­мы, Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны хор Бе­ла­ру­сі. Са­мо­га пра­фе­са­ра Кшыш­та­фа Пэн­дэ­рэц­ка­га ва ўсім све­це ня­ма не­абход­нас­ці ні­ко­му прад­стаў­ляць. Мя­не надзвы­чай усце­шы­лі два мо­ман­ты. Па-пер­шае, кам­плі­мен­ты, што ма­эстра зра­біў бе­ла­рус­кім му­зы­кан­там і спе­ва­кам, якім за ку­лі­са­мі дзя­ка­ваў за вя­лі­кі пра­фе­сі­яна­лізм і зыч­лі­васць. А па-дру­гое, факт, што гэ­та быў пра­ект, які ад­но­сіц­ца да най­бо­льш па­тра­ба­ва­ль­ных і ад­на­ча­со­ва дае леп­шы плён: су­по­ль­ны, поль­ска-бе­ла­рус­кі, што не мог бы ад­быцца без пра­цы со­тняў лю­дзей і пад­трым­кі Мі­ніс­тэр­стваў куль­ту­ры аб­едзвюх кра­ін, а так­са­ма Інсты­ту­та Адама Міц­ке­ві­ча, што за­й­ма­ецца пра­мо­цы­яй поль­скай ку­ль­ту­ры за мя­жой. І Поль­скі інсты­тут у Мін­ску пры­няў удзел у гэ­тым ме­рап­ры­емстве, чым мы ве­ль­мі га­на­рым­ся.

Спад­чы­на і па­мяць

Не ма­юць бу­ду­чы­ні на­ро­ды, якія не па­мя­та­юць пра ўлас­нае мі­ну­лае. Та­му так важ­на за­хоў­ваць на­шу агу­ль­ную гіс­то­рыю і тое, што ад яе за­ста­ло­ся да на­ша­га ча­су, у тво­рах архі­тэк­ту­ры і мас­тац­тва, у інды­ві­ду­аль­най і ка­лек­тыў­най па­мя­ці, на ма­гі­лах на­шых про­д­каў і па­лях да­ўніх біт­ваў. Спад­чы­на — гэ­та сло­ва-ключ да бу­ду­чы­ні і ком­плекс кан­цэп­цый, ва­кол якіх мы бу­ду­ем на­шу пра­гра­му, на­паў­ня­ючы яе змес­там і эмо­цы­ямі. Та­кую на­зву но­сіць надзвы­чай важ­ная і ці­ка­вая вы­ста­ва ў На­цы­яна­ль­ным му­зеі ў Кра­ка­ве, што так­са­ма спа­сы­ла­ецца на тэ­му не­за­леж­нас­ці, але ад­на­ча­со­ва ста­віць пы­тан­ні бо­льш фі­ла­соф­скія: хто мы? што аб’ядноў­вае нас як на­цыю? які наш агу­ль­ны на­цы­яна­ль­ны на­зоў­нік? Гэ­тыя пы­тан­ні да­ты­чаць кож­на­га на­ро­да і акту­аль­ныя ў кож­най кра­іне. Та­му мы не то­ль­кі з аб­са­лют­най упэў­не­нас­цю рэ­ка­мен­да­ва­лі і рэ­ка­мен­ду­ем над­алей, да па­чат­ку сту­дзе­ня 2018 го­да, гас­цям Кра­ка­ва на­ве­даць вы­ста­ву #dziedzictwo ў най­ба­га­цей­шым На­цы­яна­ль­ным кра­каў­скім му­зеі, але так­са­ма з вя­лі­кай за­ці­каў­ле­нас­цю на­зі­ра­ем за дзей­нас­цю на­шых шмат­га­до­вых парт­нё­раў, га­лоў­ных бе­ла­рус­кіх уста­ноў, кан­цэп­ту­аль­ных у гэ­тай сфе­ры ад­нос­на Бе­ла­ру­сі.

Не­абход­на пры­знаць, што мы не то­ль­кі на­зі­ра­ем, але так­са­ма пад­трым­лі­ва­ем. Ме­на­ві­та та­кое вы­мя­рэн­не мае рэ­алі­за­цыя ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь пер­шай і бес­прэ­цэ­дэн­тнай па маш­та­бах за­меж­най вы­ста­вы ары­гі­на­лаў прац На­па­ле­она Орды з ка­лек­цыі зга­да­на­га ўжо На­цы­яна­ль­на­га му­зея ў Кра­ка­ве. Гэ­та аб­авяз­ко­вы пункт на му­зей­най кар­це Мін­ска — вы­ста­ва дзей­ні­чае да 3 снеж­ня.

У сваю чар­гу, жы­ха­ры і гос­ці Го­ме­ля да 19 ліс­та­па­да ма­юць маг­чы­масць па­зна­ёміц­ца з най­ці­ка­вей­шы­мі пры­кла­да­мі поль­ска­га ма­люн­ка ХІХ і ХХ ста­год­дзяў з фон­даў Пад­ляш­ска­га му­зея ў Бе­лас­то­ку і Ак­руж­но­га му­зея ў Су­вал­ках. Вы­ста­ва ад­бы­ва­ецца ў па­ла­ца­ва-па­рка­вым ком­плек­се Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў, і прад­стаў­ле­ныя на ёй пра­цы Ма­тэй­кі, Вы­чул­коў­ска­га, Ве­ру­ша-Ка­ва­льс­ка­га, Ко­са­ка і Віт­ка­цыя — до­каз та­го, што поль­ская ку­ль­ту­ра ста­іць не то­ль­кі Кра­ка­вам і Вар­ша­вай, а ці­ка­выя ка­лек­цыі ёсць у фон­дах іншых вя­лі­кіх га­ра­доў Поль­шчы, і я сар­дэч­на за­пра­шаю іх на­ве­даць.

Ма­ла­дзёж­ны Кас­цюш­ка

Пра­цяг­ва­ецца Го­д Та­дэ­вуша Кас­цюш­кі, аб­веш­ча­ны міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА. У яго рам­ках у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атры мы ажыц­ця­ві­лі су­мес­ны, поль­ска-бе­ла­рус­кі пра­ект у го­нар ге­роя апош­няй вай­ны Рэ­чы Па­спа­лі­тай Аб­о-

двух На­ро­даў. На тэ­атра­ль­най сцэ­не бе­ла­рус­кі ка­лек­тыў пад кі­раў­ніц­твам поль­ска­га рэ­жы­сё­ра Ад­ама Вай­тыш­кі па­ста­віў п’есу Анны Ба­ярскай у пе­ра­кла­дзе на рус­кую мо­ву «Урок ка­хан­ня. Гіс­то­рыя Кас­цюш­кі». Гэ­тае су­пра­цоў­ніц­тва пра­па­нуе ці­ка­вы по­гляд на па­слан­не на­ступ­ным па­ка­лен­ням, якое па­кі­нуў пе­рад смер­цю ге­не­рал. І зноў жа, та­ко­га по­спе­ху не бы­ло б без су­меснай пра­цы лю­дзей і ўста­ноў з аб­одвух ба­коў Бу­га.

Асоб­ным раз­дзе­лам у на­шай дзей­нас­ці ста­іць лі­та­ра­ту­ра. Тра­ды­цый­на ў ліс­та­па­дзе мы ла­дзім «Ме­сяц поль­скай лі­та­ра­ту­ры», у рам­ках яко­га ў раз­на­стай­най фор­ме прэ­зен­ту­ем ці­ка­выя пе­ра­кла­ды на бе­ла­рус­кую мо­ву. Мі­лаш, Да­лэн­га-Мас­то­віч, Ка­пус­цін­скі, Ле­сь­мян, Па­свя­тоў­ска, Шэй­нэрт, Мі­ла­шэў­скі — у та­кім на­бо­ры аўта­раў кож­ны зной­дзе не­шта для ся­бе. Сё­ле­та мы па­спя­хо­ва прэ­зен­та­ва­лі поль­скі стэнд на Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­ста­ве-кір­ма­шы і ве­ль­мі хо­чам сус­трэц­ца там з ама­та­ра­мі лі­та­ра­ту­ры ў го­дзе на­ступ­ным.

Не­за­леж­насць — аван­гар­дная жан­чы­на

2018-ы аб­яцае быць надзвычай за­хап­ляль­­ным і надзвычай... жа­ноц­кім. Ся­род важ­ных дат і падзей ця­гам уся­го го­да бу­дзе нас су­пра­ва­джаць 100-год­дзе ад­на­ўлен­ня не­за­леж­нас­ці Поль­шчы. Да гэ­та­га юбі­лею ў Поль­шчы ад­бу­дуц­ца маш­таб­ныя пра­екты ва ўсіх сфе­рах ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва. За­слу­гі ў спра­ве ад­на­ў-

лен­ня не­за­леж­нас­ці звы­чай­на пры­піс­ва­юцца ў пер­шую чар­гу муж­чы­нам, і ма­ла хто па­мя­тае пра ге­ра­ізм, а па­зней і цяж­кую пра­цу жан­чын і дзяў­чат у пра­цэ­се «сшы­ван­ня» Поль­шчы з трох аб­са­лют­на роз­ных час­так. Пра жан­чын па­мя­та­ла ІІ Рэч Па­спа­лі­тая, якая ад­ной з пер­шых кра­ін све­ту да­ла ім по­ў­ныя вы­бар­чыя пра­вы, та­му ў 2018 го­дзе ў Поль­шчы мы бу­дзем адзна­чаць так­са­ма Год Пра­воў Жан­чын.

На 21 ліс­та­па­да 2018 го­да ўжо за­раз па­він­ны за­пла­на­ваць вя­лі­кае свят­ка­ван­не ама­та­ры мас­тац­тва не то­ль­кі ў двух га­ра­дах-парт­нё­рах — Мін­ску і Ло­дзі. На гэ­ты дзень вы­па­дае 125-я

га­да­ві­на з дня на­ра­джэн­ня Ула­дзіс­ла­ва Стрэ­мін­ска­га, мас­та­ка-аван­гар­дыс­та і тэ­арэ­ты­ка мас­тац­тва з сус­вет­най сла­вай і мін­скім па­хо­джан­нем. Мы бу­дзем уз­гад­ваць гэ­тую асо­бу, да­сле­да­ваць і ад­кры­ваць чар­го­выя бе­лыя пля­мы ў яе бі­ягра­фіі і, без­умоў­на, прэ­зен­та­ваць твор­часць Стрэ­мін­ска­га ў яго род­ным Мін­ску і іншых бе­ла­рус­кіх га­ра­дах.

Джа­за­вы Міц­ке­віч

2018 год — гэ­та так­са­ма 220-я га­да­ві­на з дня на­ра­джэн­ня на­ша­га агу­ль­на­га пра­ро­ка. Ад­ам Міц­ке­віч ака­заў на­сто­ль­кі вялі­кі ўплыў на сусвет­ную і поль­скую лі­та­ра­ту­ру, а так­са­ма на фар­ма­ван­не поль­скай па­лі­тыч­най дум­кі, што мы, без­умоў­на, шмат ува­гі пры­све­цім яму ў ку­ль­тур­най і на­ву­ко­вай пра­гра­ме Поль­ска­га інсты­тута. Мы раз­ліч­ва­ем, што плён у гэ­тым пла­не пры­ня­се так­са­ма «круг­лы стол», які ў 200-ю га­да­ві­ну за­сна­ван­ня Та­ва­рыс­тва фі­ла­ма­таў мы пра­вя­лі гэ­тай во­сен­ню з удзе­лам бе­ла­рус­кіх ку­ль­тур­ных і на­ву­ко­вых уста­ноў і ася­род­каў у Дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Зна­чэн­не тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай гас­цін­нас­ці і ад­кры­тас­ці на­сам­рэч не­ль­га пе­ра­аца­ніць і ў інсты­ту­цы­яна­ль­ным вы­мя­рэн­ні. Ка­лі б не ва­шы ўста­но­вы ку­ль­ту­ры, чым бы­ла б актыў­насць Інсты­ту­та ў сфе­ры му­зы­кі? 

У 2018 го­дзе не бу­дзе не­да­хо­пу ў ці­ка­вых пра­ектах у га­лі­не му­зы­кі кла­січ­най і акту­аль­най, якія мы ма­ем на­мер (з та­кім жа по­спе­хам, як да­гэ­туль) прад­стаў­ляць, між іншым, у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі. Джаз — гэ­та на­ша ня­змен­ная на­цы­яна­ль­ная спе­цы­яль­насць, та­му вар­та са­чыць за афі­шай. Ця­гам апош­ніх 23 год па за­пра­шэн­ні Інсты­ту­та ў Бе­ла­ру­сі вы­сту­пі­лі най­вя­лік­шыя зор­кі сус­вет­на­га джа­зу з Поль­шчы, а то­ль­кі сё­ле­та — та­кія ку­ль­та­выя імё­ны, як Ага За­ры­ян ці Ле­шак Мож­джар.

Мы не ма­ем на­ме­ру за­па­во­ль­ваць тэмп, та­му бу­дзем па­каз­ваць у Бе­ла­ру­сі са­мае ці­ка­вае з поль­скага кі­но і тэ­атра. Ві­зі­тоў­кай Поль­шчы і ад­на­ча­со­ва важ­ным на­прам­кам у дзей­нас­ці Інсты­ту­та за­ста­нец­ца так­са­ма су­час­нае мас­тац­тва ў роз­ных фор­мах. Ад­ной з іх з’яўля­юцца пла­кат і гра­фі­ка — у гэ­тай га­лі­не не мае са­бе роў­ных Ры­шард Кая, пра­цы яко­га за­раз мо­гуць па­гля­дзець на­вед­ва­ль­ні­кі Му­зея Мар­ка Ша­га­ла ў Ві­цеб­ску. І гэ­та не апош­няе на­ша сло­ва ў су­пра­цоў­ніц­тве з гэ­тым вы­дат­ным мас­та­ком, а па­зна­ёміц­ца з ім ужо ме­лі маг­чы­масць жы­ха­ры і гос­ці Мін­ска, Го­ме­ля і Брэс­та.

Сі­рэ­на з-пад Ба­ра­на­віч

Нас аб’ядноў­вае так шмат. Вя­до­мыя шля­хец­кія ро­ды, ры­ца­ры, ма­нар­хі, па­лка­вод­цы, па­лі­ты­кі, па­эты, пі­сь­мен­ні­кі, мас­та­кі... Рэй­тан, Кас­цюш­ка, Міц­ке­віч, Ма­нюш­ка, Руш­чыц, Стрэ­мін­скі, Скір­мунт, Пя­сэц­кі, Да­лэн­га-Мас­то­віч, Бул­гак, Не­мэн — гэ­та то­ль­кі не­вя­лі­кая част­ка. Ка­лі я ду­маю пра над­ы-

хо­дзя­чую га­да­ві­ну ад­на­ўлен­ня Поль­шчай не­за­леж­нас­ці, мне ўзгад­ва­ецца ад­на асо­ба і надзвы­чай сім­ва­ліч­ная гіс­то­рыя: пры­го­жая дзяў­чы­на з-пад Ба­ра­на­віч, Крыс­ці­на Кра­хе­льс­ка, ма­ла­дая па­этка. Яна за­гі­ну­ла на дру­гі дзень Вар­шаў­ска­га па­ўстан­ня. Пе­рад вай­ной Крыс­ці­на па­зі­ра­ва­ла ску­льп­тар­цы Люд­ві­цы Ніц­шо­вай для по­мні­ка, які сён­ня ста­іць у Вар­ша­ве ля Віс­лы по­бач са Свен­так­шыс­кім мос­там. Ці ве­да­лі вы, што сім­вал поль­скай ста­лі­цы, вар­шаў­ская сі­рэ­на, мае ры­сы сме­лай і та­ле­на­ві­тай па­эткі з-па-над Шча­ры? Ка­лі на­ве­да­еце ўсе най­леп­шыя му­зеі і тэ­атры, най­ці­ка­вей­шыя мес­цы поль­скай ста­лі­цы і ска­рыс­та­еце­ся ўсі­мі яе ваб­но­та­мі, не за­бу­дзь­це­ся на­ве­даць Сі­рэ­ну. Па­пі­це ка­вы ў ад­ной з ма­ляў­ні­ча раз­меш­ча­ных ля ка­ра­ле­вы поль­скіх рэк ка­вяр­няў і пад­умай­це пра вя­лі­кую спад­чы­ну, якая спры­чы­ня­ецца да та­го, што мы, па­ля­кі і бе­ла­ру­сы, якія ста­год­дзя­мі дзя­лі­лі лёс су­по­ль­на­га дос­ве­ду і ця­пер раз­ві­ва­ем сет­ку ўсё бо­льш інтэн­сіў­ных кан­так­таў, ста­ім пе­рад вя­лі­кай маг­чы­мас­цю лепш зра­зу­мець і па­лю­біць ад­но ад­на­го на­ноў. 2017 і 2018 га­ды ве­ль­мі спры­яюць гэ­тай спра­ве!

Ма­тэ­вуш Ад­амскі