Тра­ві­ята ў джын­сах

№ 9 (414) 01.09.2017 - 01.01.2005 г

«Тра­ві­ята»
Аса­біс­та мя­не ад­ра­зу за­ці­ка­ві­ла і глы­бо­ка кра­ну­ла пра­па­на­ва­ная Андрэй­сам Жа­гар­сам кан­цэп­цыя аб­ноў­ле­най «Тра­ві­яты».

Ува­саб­ля­ючы гэ­тую «га­лоў­ную опе­ру ўсіх ча­соў і на­ро­даў», рэ­жы­сёр вы­ра­шыў акту­алі­за­цы­яй тэ­мы па­вя­лі­чыць дра­ма­тызм. Сап­раў­ды, анка­ло­гія, хва­ро­ба, якая не ве­дае пе­ра­шко­даў, а так­са­ма пуб­ліч­ная адзі­но­та, ад­сут­насць сап­раў­дных сяб­роў і ка­хан­ня — ве­ль­мі вос­трыя пра­бле­мы на­ша­га ча­су. Уба­ча­ная прэ­м’е­ра вы­клі­ка­ла рас­ча­ра­ва­нае здзіў­лен­не, бо амаль по­ўнас­цю ад­сут­ні­ча­юць яркія рэ­жы­сёр­скія акцэн­ты, якія маг­лі б уз­мац­ніць су­час­нае ўспры­ман­не опе­ры. Усе ра­шэн­не ака­за­ла­ся ве­ль­мі спа­кой­ным, без прэ­тэн­зіі на ары­гі­на­ль­насць, ба­дай цал­кам тра­ды­цый­ным у кан­тэк­сце скан­да­ль­ных інтэр­прэ­та­цый. Пра­па­на­ва­ная Жа­гар­сам ідэя апы­ну­ла­ся пра­ктыч­на не чы­тэ­ль­най у сцэ­ніч­ным ува­саб­лен­ні.

Так, ге­роі гэ­та­га спек­так­ля апра­ну­тыя ў су­час­ную воп­рат­ку, джын­сы, кра­соў­кі, как­тэй­ль­ныя і вя­чэр­нія су­кен­кі, смо­кін­гі (та­кі пры­ём у жан­ры лі­ры­ка-псі­ха­ла­гіч­най опе­ры, у ад­роз­нен­не ад гіс­та­рыч­най, у най­ноў­шым пра­чы­тан­ні кла­сі­кі не вы­клі­кае вос­трых ды­са­нан­саў). І фран­цуз­ска­му кан­ка­ну і бра­зі­льс­кім кар­на­ва­лу зна­хо­дзіц­ца цал­кам апраў­да­нае мес­ца на ба­гем­най дыс­ка­тэ­цы ў до­ме Фло­ры (да­рэ­чы, тан­ца­ва­ль­ны ну­мар у па­ста­ноў­цы Юліі Дзят­ко і Кан­стан­ці­на Куз­ня­цо­ва мо­жа мець са­ма­стой­нае жыц­цё, ужо над­та спа­кус­лі­ва вы­гля­да­юць тан­цор­кі ў на­паў­праз­рыс­тых чор­ных ту­ні­ках, з ха­рак­тэр­ным пыш­ным чыр­во­ным апя­рэн­нем). І ўсё ж да кан­ца ня­яснай за­ста­ецца за­яўле­ная рэ­жы­сё­рам ідэя з «шэ­рым гра­мад­ствам», што жы­ве па стан­дар­тах пад­во­енай ма­ра­лі, тэ­ма адзі­но­ты і ха­рак­тар хва­ро­бы Ві­яле­ты, якая то ха­па­ецца за жы­вот, то не­ма каш­ляе. Не ха­пі­ла вы­раз­нас­ці ў вы­ра­шэн­ні воб­ра­заў-анта­га­ніс­таў.

Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці адзна­чу, што да­стат­ко­ва моц­ным бо­кам но­ва­га спек­так­ля з’яў­ля­ецца ўва­га да лі­рыч­на­га ка­мер­на­га пра­чы­тан­ня дра­мы, акцэнт на ўза­ема­адно­сі­нах ге­ро­яў. Гля­дач на­зі­рае за гіс­то­ры­яй ка­хан­ня і смер­ці, якая ад­бы­ла­ся ў Па­ры­жы на­шых дзён. Сцэ­на падзе­ле­на на дзве раз­на­ўзроў­не­выя пля­цоў­кі, драў­ля­ныя пан­элі за­кры­ва­юць глы­бі­ню, што ства­рае спры­яль­ны акус­тыч­ны эфект. Па­вод­ле за­ду­мы мас­та­ка-па­ста­ноў­шчы­ка Рэ­йні­са Су­ха­наў­са, кож­ная з ча­ты­рох кар­цін-дзея­нняў, як і эле­мен­ты мі­ні­ма­ліс­тыч­най сцэ­наг­ра­фіі, на­поў­не­ная глы­бо­кім сім­ва­ліч­ным пад­тэк­стам. Зя­лё­ны ў 1 дзеі — ко­лер надзеі; ува­саб­лен­не ня­збыт­най ма­ры пра шчас­це — ад­чы­не­нае акно з цу­доў­ным ві­дам на гор­ны пей­заж (2 дзея), чыр­во­ны ко­лер, які спа­пя­ляе на­ту­ра­ліз­мам, ага­ляе вы­ва­рат жыц­ця (3 дзея), ка­мен­ныя шэ­ра-чор­ныя панэ­лі і за­чы­не­ныя вок­ны ў фі­на­ле пад­крэс­лі­ва­юць без­вы­ход­насць і асу­джа­насць. У кас­цю­мах (мас­тач­ка Крыс­ці­не Па­стэр­на­ка) акцэнт ро­біц­ца на інды­ві­ду­аль­насць, а ка­ла­рыс­ты­ка воп­рат­кі ад­люс­троў­вае агу­ль­ную кан­цэп­цыю: фі­яле­та­ва-ма­ла­хі­та­вая га­ма ў 1 акце, чыр­во­на-чор­на-за­ла­тая на ба­ле ў Фло­ры.

У мя­не бы­ла маг­чы­масць аца­ніць пер­шы прэ­м’ер­ны склад вы­ка­наў­цаў. У сус­вет­ным тэ­атры пры­ня­та лі­чыць: ме­на­ві­та год­нае сап­ра­на му­зыч­на тры­мае на са­бе ўсю «Тра­ві­яту». Але­на Зо­ла­ва ў парт­ыі Ві­яле­ты вы­гля­дае да­стат­ко­ва пе­ра­ка­наў­ча, у яе мяк­кі тэмбр, па­чуц­цё ска­за, яна му­зыч­ная, яе эмо­цыі на­ту­ра­ль­ныя. Шчы­расць воб­ра­за ад­па­вя­дае асноў­най ідэі спек­так­ля пра смя­рот­на хво­рую дзяў­чы­ну. Хоць у пер­шай дзеі па­во­дзі­ны ге­ра­іні до­сыць во­ль­ныя, у ча­кан­ні сап­раў­дна­га ка­хан­ня яна тан­цуе ў не­глі­жэ на ка­на­пах, раз­бі­вае чар­ку. І ўсё ж бы­лі пры­крыя «пад’­езды» да но­тах, не­дак­лад­ная гу­ка­вы­шы­ня, за­па­во­лен­не тэм­паў у вір­ту­озных ка­дэн­цы­ях, не ха­пі­ла дра­ма­тыч­най на­сы­ча­нас­ці ў ніз­кім і ся­рэд­нім рэ­гіс­тры.

Альф­рэд (Аляк­сей Мі­ку­цель) — сын ба­га­тых ба­ць­коў, кры­ху на­іўны, ня­зграб­ны і інфан­ты­ль­ны. Ён не пад­обны да ўлас­на­га ася­род­дзя, раз­ня­во­ле­ную ва ўсіх ад­но­сі­нах ба­ге­му, і на­ват не ве­дае, з яко­га бо­ку пад­сту­піц­ца да ка­ха­най, спа­ло­ха­на пры­ціс­ка­ючы да ся­бе ру­кі. Усё ж фі­нал 1 дзеі шчас­лі­ва за­вяр­ша­ецца па­ца­лун­кам на пад­ло­зе. Спя­вак ва­ло­дае вы­раз­ным тэм­брам го­ла­су і цал­кам аку­рат­на спра­віў­ся з парт­ыяй. Але яшчэ па­тра­бу­ецца агран­ка бе­ль­кан­то­вых ві­ра­жоў, не­абход­на вы­бу­да­ваць улас­ны ма­лю­нак раз­віц­ця воб­ра­за, у тым лі­ку фі­на­ль­ны ду­эт, дзе ёсць не­пе­ра­ка­наў­чае тап­тан­не на мес­цы ў «па­во­ль­ным ва­ль­се».

Жорж Жэр­мон, рэ­спек­та­бе­ль­ны біз­нэс­мен, зу­сім бес­цы­ры­мон­на ўры­ва­ецца ў аса­біс­тае жыц­цё сы­на. Адзна­чым, што ў інтэр­прэ­та­цыі Ста­ніс­ла­ва Тры­фа­на­ва асаб­лі­ва ўда­лая эма­цый­ная тран­сфар­ма­цыя ге­роя, які спа­чу­вае па­ку­там Ві­яле­ты. Глы­бо­ка і пра­нік­нё­на пра­гу­ча­лі лі­рыч­ныя кан­ты­лен­ныя эпі­зо­ды.

Хор у спек­так­лі (хор­май­стар­ка Ні­на Ла­ма­но­віч) актыў­ны і інды­ві­ду­алі­за­ва­ны, у асоб­ных сцэ­нах сап­раў­ды гу­чаў brillante, хоць не ўсю­ды ха­пі­ла хут­кас­ці рэ­акцыі на за­да­дзе­ныя тэм­пы, уз­ні­ка­лі до­сыць пры­кмет­ныя і пры­крыя раз­ыхо­джан­ні. Уво­гу­ле му­зыч­нае ра­шэн­не пад кі­раў­ніц­твам ды­ры­жо­ра Андрэя Га­ла­на­ва за­слу­гоў­вае ўхва­лы. Аркес­тра­вая прэ­лю­дыя (на за­кры­тай за­сло­не) і соль­­ныя фраг­мен­ты да­зва­ля­юць аца­ніць да­клад­ную пра­пра­цоў­ку парт­ы­ту­ры. Аркестр не за­глу­шаў ва­ка­ліс­таў, мед­ныя ду­ха­выя бы­лі доб­ра зба­лан­са­ва­ны са струн­ны­мі. Парт­ыту­ра ды­ха­ла, у ёй бы­лі ві­да­воч­ныя эма­цый­ныя акцэн­ты ад лёг­ка­га ва­ль­са да экс­прэ­сіў­на­га крэш­чэн­да, і бы­ло чу­ваць, што вы­ка­наў­цам до­сыць кам­фор­тна.

Зрэш­ты, ка­лі змік­шы­ра­ваць кан­крэт­ныя акцэн­ты ў па­ста­но­вач­ным вы­ра­шэн­ні спек­так­ля, гэ­та дасць до­сыць вя­лі­кую сва­бо­ду ў інтэр­прэ­та­цыі як прад­стаў­ле­най кан­цэп­цыі, так і ха­рак­та­раў ге­ро­яў. Та­му кож­ны но­вы склад вы­ка­наў­цаў мо­жа прад­ста­віць на мін­скай сцэ­не зу­сім іншую жыц­цё­вую гіс­то­рыю пра Тра­ві­яту. А му­зы­ка Вер­дзі ні­ко­лі не па­кі­не ні­ко­га аб­ыя­ка­вым!