Не­кан­вен­цый­ная фа­таг­ра­фія

№ 9 (414) 01.09.2017 - 01.01.2005 г

Аляк­сан­др Угля­ні­ца
У ад­роз­нен­не ад эка­но­мі­кі, «не­рас­кры­ты па­тэн­цы­ял» у мас­тац­тве не ста­но­віц­ца акты­вам, які зні­жа­ецца. На­адва­рот, ён па­вы­шае кошт, пры­рас­тае кан­тэк­стам, вы­яўляе не­ча­ка­ныя якас­ці і сэн­сы.

Мы рас­па­коў­ва­ем скрын­кі ў га­ра­жах, як «ко­шык, кар­ці­ну, кар­дон­ку» з 1990-х, і ад­кры­ва­ем скар­бы, а до­каз гэ­та­му — уклю­чэн­не фо­та­здым­каў Аляк­сан­дра Угля­ні­цы ў трэ­ці том «Гіс­то­рыі еўра­пей­скай фа­таг­ра­фіі. 1970—2000». Вы­дан­не пад­рых­та­ва­нае ў Бра­ціс­ла­ве Цэн­тра­ль­ным еўра­пей­скім До­мам фа­таг­ра­фіі FOTOFO; у па­пя­рэд­нія та­мы ўклю­ча­ны кла­сі­кі, а Мін­ская шко­ла ўвай­шла ў асоб­ную главу кні­гі пра XX ста­год­дзе. З гэ­тай мін­скай хва­лі Аляк­сандр Угля­ні­ца най­менш зна­ны для шы­ро­кай пуб­лі­кі. Хоць у скла­дзе гру­пы «Ме­та» ме­на­ві­та яны з Вік­та­рам Ка­ле­ні­кам да мо­ман­ту фар­ма­ван­ня шко­лы скон­чы­лі Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кі інсты­тут — да гэ­та­га ча­су та­кі факт бі­ягра­фіі не ха­рак­тэр­ны для акту­аль­ных фа­тог­ра­фаў.

Та­ды фо­та­клуб «Мінск» шу­каў унут­ры дзей­най сіс­тэ­мы «фа­то­граф — гра­мад­ства» но­выя ба­кі да­ку­мен­та­ль­на­га сты­лю і арт-вы­ха­ды за межы гэ­та­га поля. Цык­лам вы­стаў «Фа­таг­ра­фі­кі» (1971—1989) рас­пра­цоў­ва­лі фар­ма­лі­за­ва­ныя пад­ыхо­ды, за­свой­ва­лі но­вую сты­ліс­ты­ку.

Клуб як жы­вое твор­чае ася­род­дзе ад­чу­ваў не­абход­насць аб­наў­лен­ня — інакш не­ль­га бы­ло сіл­ка­ваць па­ўна­вар­тас­ны ўнут­ра­ны рэ­сурс. З гэ­тай мэ­тай Ва­ле­рый Лаб­ко ўзяў­ся пры­цяг­нуць ту­ды ма­ла­дых аўта­раў, але ў вы­ні­ку, саб­раў­шы іх у «Сту­дыі», па­спры­яў іх ад­ыхо­ду з клу­ба. Угля­ні­ца з Ка­ле­ні­кам і тут апы­ну­лі­ся ўба­ку: боль­­шасць удзель­ні­каў сту­дый 1, 2 і 3, атры­маў­шы тэх­ніч­ную аду­ка­цыю, ме­лі па­трэ­бу ў ха­рыз­ме і па­сі­янар­нас­ці Лаб­ко, ім то­ль­кі ха­це­ла­ся ад­чуць ся­бе мас­та­ка­мі. А Аляк­сан­дру ўсё пра но­вую эстэ­ты­ку бы­ло зра­зу­ме­ла, ён ужо быў мас­так, за­ста­ло­ся то­ль­кі вы­браць інстру­мент. Угля­ні­ца і за­раз па­мя­тае, на якую ка­ме­ру што зды­маў.

Зрэш­ты, ра­мяс­твом фа­таг­ра­фіі спа­дар Угля­ні­ца ні­ко­лі не за­ймаў­ся. У чым жа быў та­ды пра­рыў?.. Ча­му і ця­пер у дыс­ку­сій­ным клу­бе BlowUp у НЦСМ пра­ктыч­на на пер­шым пуб­ліч­ным па­ка­зе па­сля двух дзе­ся­ці­год­дзяў маў­чан­ня гэ­тыя фа­таг­ра­фіі да­юць ад­чу­ван­не све­жас­ці, не ба­на­ль­нас­ці, а, на­адва­рот, сус­вет­на­га ўзроў­ню. Ад­кры­ты гэ­ты ўзро­вень быў у 1990-я фін­скім ку­ра­та­рам, а за­тым шэ­ра­гам еўра­пей­скіх га­ле­рэй і про­фі­ль­ных вы­дан­няў. Пра­йшоў час, але бе­ла­рус­ка­га аўта­ра па-ра­ней­ша­му мож­на па­ра­ўноў­ваць з аме­ры­кан­ца­мі Лi Фрыд­лан­дэ­рам, Ра­ль­фам Гіб­са­нам.

Пра­ектных іні­цы­ятыў у гур­та «Ме­та» яшчэ не бы­ло. Не бы­ло да­клад­ных, пра­пра­ца­ва­ных цык­лаў. Зды­маў Аляк­сандр адзін­ка­выя кад­ры або не­вя­лі­кія се­рыі ў 3-5 фо­та, якія мож­на на­зваць хут­чэй па­сля­доў­нас­цю, чым афор­мле­ным цык­лам, — здым­кі ішлі за сі­ту­ацы­яй, за жыц­цём. Ся­род іх не­ль­га вы­бі­раць, вы­бу­доў­ваць устой­лі­вую кан­струк­цыю, але мож­на пры­трым­лі­вац­ца лі­та­ра­ль­на кро­ка­мі, жэс­та­мі, по­зір­кам. У гэ­тым сэн­се кад­ры не­па­рыў­ныя, як мо­жа быць су­цэ­ль­най кі­нас­туж­ка без ман­таж­най склей­кі.

Ча­ла­век за ста­лом убу­доў­ваў­ся ў на­цюр­морт, у ле­се ён ста­на­віў­ся эле­мен­там пей­за­жу, а яго­ная плас­ты­ка — склад­ні­кам гра­фіч­на­га ма­люн­ка тра­вы і га­лін дрэ­ва. Рухі сяб­роў-ма­дэ­ляў рыф­ма­ва­лі­ся з плын­ню ва­ды, вет­рам, да­жджом, ту­ма­нам.

У сап­раў­днас­ці кад­ра сум­ня­вац­ца не да­во­дзіц­ца, а па ўмен­ні знай­сці па­трэб­ны мо­мант і ра­курс рэ­дка ка­го мож­на па­ра­ўнаць з Угля­ні­цам. І ў тыя га­ды, і ця­пер. Ве­дан­не кам­па­зі­цыі і на­вык мас­та­ка імгнен­на вы­хоп­лі­ваць па­трэб­нае з па­то­ку жыц­ця — то­ль­кі час­тка ад­ка­зу на пы­тан­не, і гэ­та ра­цы­яна­ль­ная спро­ба.

Не то­ль­кі ра­курс, але ў бо­ль­шай сту­пе­ні фраг­мент стаў прад­ме­там эстэ­ты­за­цыі. І ка­лі са­ка­ві­тыя, рэ­ль­ефныя фак­ту­ры фа­тог­ра­фы зды­ма­лі і ра­ней, то ку­ты ў інтэр­на­тах, лу­жы­ны, вы­пад­ко­выя жэс­ты, прад­стаў­ні­кі суб­ку­ль­тур пры не­ча­ка­ным асвят­лен­ні і без уся­ля­ка­га на­мё­ку на ла­кі­ра­ван­не — та­кое бы­ло ўпер­шы­ню. Да гэ­та­га пе­ры­яду ад­но­сяц­ца і экс­пе­ры­мен­ты з сек­вен­цы­ямi: ад па­рных парт­рэ­таў да ба­ло­ціс­тай мясц­овас­ці з аб­уткам або ра­да­мі ліх­та­роў.

Уво­гу­ле ўсё гэ­та бы­ло дзіў­на. Пра­ца з но­вы­мі гра­ня­мі, ад бру­таль­нас­ці да раз­мы­ван­ня, плюс умен­не ўба­чыць кам­па­зі­цыю, інтуі­тыў­на ісці за ёю, маг­чы­ма, зра­бі­лі га­лоў­нае: зру­шы­лі акцэнт з «якас­на­га» здым­ка надзей­на­га «пра­фе­сі­яна­ла» на каш­тоў­насць са­мой фа­таг­ра­фіч­най пра­кты­кі і та­го, што ад­бы­ва­ецца ў кад­ры. Ужо не тэх­ніч­ная ква­лі­фі­ка­цыя, не кан­стру­яван­не, а іншыя сэн­са­выя межы, мес­ца дзея­ння, энер­гія ста­лі га­лоў­ны­мі. Не ма­тэ­ры­яль­ны прад­мет ацэ­нь­ваў­ся, не ілюс­тра­цыя, тым бо­льш ідэ­ала­гіч­на за­то­ча­ная, а не­шта іншае, у чым фа­таг­ра­фія са­вец­ка­га ка­но­на яшчэ не ба­чы­ла вар­тас­ці.

Лю­боў Гаў­ры­люк