Сяр­гей Брат­коў.

№ 9 (414) 01.09.2017 - 01.01.2005 г

Мас­так як ба­р’ер пе­рад ня­праў­дай
З Сяр­ге­ем Брат­ко­вым я сус­трэ­ла­ся ў Мін­ску на вы­ста­ве «Поле кве­так» у На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі, зла­джа­най Бал­тый­скім фі­лі­ялам рас­ійска­га Дзяр­жаў­на­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва. Укра­інскі мас­так і фа­тог­раф, Брат­коў з 2000 го­да жы­ве і пра­цуе ў Мас­кве. У 2007 прад­стаў­ляў Укра­іну на Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле.

Раз­мо­ву з Сяр­ге­ем Брат­ко­вым мы па­чы­на­ем з успа­мі­наў пра інста­ля­цыю «Да здрас­тву­ет се­год­няш­нее пло­хо за то что за­втра бу­дет хо­ро­шо», якую я ўба­чы­ла ў Му­ль­ты­ме­дыя Арт Му­зеі ў Мас­к­ве. Не­она­вы ра­док на фо­не пан­арам­най фа­таг­ра­фіі вы­гля­даў та­ды ра­ды­ка­ль­на і ве­ль­мі ла­ка­ніч­на — на­ват па фор­ме. Па­сля Брат­коў пе­ра­йшоў да ві­дэа-арту цал­кам інша­га ха­рак­та­ру.

Ка­лі ў мі­ну­лыя га­ды са­лон, плюс не­ка­ль­кі шчы­рых вы­каз­ван­няў, плюс асоб­ныя пра­ва­ка­цыі ўжы­ва­лі­ся ў нашай арт-су­по­ль­нас­ці цал­кам мір­на і ўспры­ма­лі­ся гле­да­чом пры­клад­на гэ­так жа, то сён­ня звык­лую аб­ыя­ка­васць мо­жа пра­біць то­ль­кі аб­сурд, трэш, панк-ку­ль­ту­ра. У вас гэ­та скла­ла­ся знач­на ра­ней, у 2000-я. Рас­па­вя­дзі­це, як ад тра­ды­цый­най да­ку­мен­та­ль­най фа­таг­ра­фіі, пра­ўда, хар­каў­скай шко­лы, вы пры­йшлі да сён­няш­ня­га ві­дэа, інста­ля­цый і на­ват га­рад­ско­га фа­льк­ло­ру?

— Ка­лі б у мя­не бы­ла ака­дэ­міч­ная мас­тац­кая ад­ука­цыя... Так, мас­тац­кая ў мя­не ёсць, але ся­рэд­няя. Мяр­кую, гэ­та ня­дрэн­на, што ўсё так ад­бы­ло­ся ў ма­ім жыц­ці. Бо ве­ль­мі скла­да­на пе­ра­вуч­вац­ца. Ця­пер вы­кла­даю ў шко­ле Род­чан­кі і ба­чу вя­лі­кую ці­ка­васць да су­час­на­га мас­тац­тва. Але пры­хо­дзяць хлоп­цы са Стро­га­наў­ска­га інсты­ту­та, і ясна, што ні­як ім не пе­ра­маг­чы гэ­та, цяж­ка ве­ль­мі. А ў мя­не не бы­ло та­кіх пра­блем.

Я ўмеў ма­ля­ваць і ма­ля­ваў. У той час у Хар­ка­ве ў кож­най ся­м’і быў фо­та­апа­рат, гэ­та быў тра­ды­цый­ны за­ня­так яўрэй­скай хар­каў­скай інтэ­лі­ген­цыі. Быў на­ват біз­нэс: скла­дан­не ся­мей­ных аль­бо­маў, кам­пі­ля­цый. Мой ста­рэй­шы брат сяб­ра­ваў з Ба­ры­сам Мі­хай­ла­вым. Я та­ды не мог і зда­гад­вац­ца, што мы бу­дзем раз­ам пра­ца­ваць.

Па­ча­лі­ся 1990-я — фан­тас­тыч­ны, энер­гіч­ны час. Мас­так быў для нас га­лоў­най фі­гу­рай. На­сто­ль­най кні­гай бы­ла «Май­стар і Мар­га­ры­та», дзе Мар­га­ры­та ад­дае ся­бе і сваю ду­шу мас­та­ку. Па­сля па­йшоў ужо іншы пе­ры­яд, ка­лі дзяў­ча­там ста­лі пад­аба­ецца лю­дзі з гра­шы­ма: бан­кі­ры, бан­ды­ты. Але вось та­ды... Скла­да­на на­ват уявіць, што мож­на бы­ло за­мкнуц­ца ў сту­дыі і не­шта там тва­рыць. Ад жы­ва­пі­су я лёг­ка пе­ра­йшоў да фа­таг­ра­фіі, хут­ка на вы­ста­вах стаў кам­пі­ля­ваць да­ку­мен­та­ль­ную і па­ста­но­вач­ную фа­таг­ра­фію, мя­няў фар­ма­ты, рэ­заў, фар­ба­ваў, кам­бі­на­ваў з ві­дэа.

Ча­сам ха­це­ла­ся ма­ля­ваць, але біў ся­бе па ру­ках!

У ад­ным з інтэр­в’ю вы ска­за­лі, што ў тра­ды­цый­най фа­таг­ра­фіі на­сту­піў кры­зіс. Ча­му вы так ду­ма­еце?

— Па-пер­шае, вы­чар­па­на ко­ль­касць фа­таг­ра­фіч­ных пры­ёмаў. Па-дру­гое, скон­чыў­ся час ге­ро­яў, а ў фа­таг­ра­фіі, ва ўся­кім вы­пад­ку, у да­ку­мен­та­ль­най яе час­тцы, важ­ныя ге­роі, падзеі. І ты раз­уме­еш, што трэ­ба не­шта з ёй ра­біць — ірваць, ля­піць, ства­раць аб’­екты.

Ві­дэа-арт зда­ецца вам да­стат­ко­ва моц­ным інстру­мен­там для вы­каз­ван­ня? У яго ёсць асаб­лі­выя кан­цэп­ту­аль­ныя рам­кі?

— Ця­пер гэ­та нор­ма — вы­ка­рыс­тоў­ваць роз­ныя мед­ыя. Але то­ль­кі жы­выя! Гэ­та вы­дат­ны інстру­мент: ча­сам фо­та­ка­ме­ры не ха­пае, ба­чыш та­кое, што трэ­ба ра­біць хут­ка, тэ­ле­фо­нам, і не­зра­зу­ме­ла, што лепш зды­маць — ві­дэа ці фо­та. Але гэ­та за­ўсё­ды рэ­акцыя на са­цы­яль­ныя падзеі і, ду­маю, усё гэ­та — пра роз­ныя ты­пы ўкра­інскай мен­та­ль­нас­ці.

Хоць зда­ецца, што зды­ма­еш «для сва­іх». Гэ­та ж на­рма­ль­на для мас­та­ка — кож­ны дзень не­шта ра­біць. Ка­лі я пры­язджаў у Хар­каў да ба­ць­коў, у мя­не не бы­ло ча­су ба­чыц­ца з сяб­ра­мі — я ха­цеў быць з род­ны­мі. А за­раз мы з бра­там Юры­ем зра­бі­лі цэ­лую пра­гра­му BRAT FILM FEST (2017).

Мне ўсё ж ці­ка­выя ва­шы аб­сур­дныя сі­ту­ацыі, сю­жэ­ты, гэ­тая мо­ва. Дзе там кроп­ка ўва­хо­ду?

— Па­чнем з та­го, як раз­гля­даць мі­сію мас­та­ка. Ду­маю, яна ў тым, каб мак­сі­ма­ль­на ад­люс­тра­ваць свой час і на­ват зра­біць так, каб гле­да­чу за­ха­це­ла­ся змя­ніць гэ­ты свет да леп­ша­га. Вось вы ка­жа­це, мой ге­рой пад­гляд­вае за су­се­дзя­мі, а гэ­та не пад­гляд­ван­не, гэ­та на­зі­ран­не (ві­дэа «Плот»).

Сён­ня ў гле­да­ча ка­лаж­нае ба­чан­не, і ку­ль­ту­ра так­са­ма ка­лаж­ная. Гэ­та вы­зна­чае ад­роз­нен­не ма­ла­до­га мас­тац­тва ад ста­ро­га. Апош­няе бо­льш за­ня­та гіс­то­ры­яй, спад­чы­най. Ка­лаж — гэ­та ка­лі ты што­сь­ці ўба­чыў, і яно не злу­ча­ецца ні з чым. Ні­чо­га не спа­лу­ча­ецца. І чым бо­льш ты ба­чыш рэ­чаў, якія не мо­гуць быць раз­ам, тым бо­льш ці­ка­ва. Асаб­лі­ва мас­та­ку.

Аб­сурд не ства­ра­ецца, тым бо­льш не ства­ра­ецца з пэў­най мэ­тай. Ві­дэа з на­ва­год­ні­мі він­ша­ван­ня­мі на­ра­дзі­ла­ся як жарт, але вы ўба­чы­лі пэў­ную гіс­то­рыю з вы­каз­ван­няў, кож­ны лі­дар зна­хо­дзіц­ца на сва­ім мес­цы, у кан­тэк­сце сва­ёй кра­іны.

І на­рэш­це, у не­йкі мо­мант вы вы­ра­шы­лі, што важ­ныя рэ­чы лепш пра­маў­ляць у лоб, на­ўпрост.

— Ну, яны не та­кія ўжо ла­ба­выя. Тэк­сты ў мас­тац­тве — не но­вая з’я­ва, яны існу­юць ка­ля 60 га­доў і пры­йшлі да нас з аме­ры­кан­ска­га кан­цэп­ту­аліз­му. З інша­га бо­ку, гэ­та фор­ма, якая сус­тра­ка­ецца ў па­ўся­дзён­ным жыц­ці. У са­вец­кі час «ву­чыц­ца, ву­чыц­ца» ці «роз­ум, го­нар і сум­лен­не» бы­лі ман­тра­мі. Эрык Бу­ла­таў увас­крэ­сіў та­кую ў «сла­ва КПСС». Але на сён­няш­ні дзень гэ­та не так про­ста, гэ­та рэ­дка атры­моў­ва­ецца. Цяж­ка сфар­му­ля­ваць та­кое. Я рых­та­ваў­ся да фу­ту­рыс­тыч­най вы­ста­вы, ка­лі пры­ду­маў «Ня­хай жы­ве сён­няш­няе кеп­ска за тое што за­ўтра бу­дзе доб­ра!». Яна тро­хі страш­ная, гэ­тая фра­за, яна кры­ты­куе, і ка­му гэ­та спа­да­ба­ецца — «ня­хай жы­ве кеп­ска»? Гэ­та фра­за з ма­за­хіз­му. А «З рэ­ста­ра­на ў кос­мас не лё­та­юць» ві­се­ла на на­бя­рэж­най два га­ды, гэ­та зва­рот да па­ка­лен­ня. Сяр­гей Кап­коў (та­ды кі­раў­нік дэ­пар­та­мен­та ку­ль­ту­ры Мас­квы) сам пры­язджаў, ка­лі фра­за за­па­лі­ла­ся, бы­ло пры­емна. Па­сля зме­ны мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры яе пры­бра­лі, яна вы­клі­ка­ла не­га­тыў­нае стаў­лен­не. Хоць на­суп­раць, уз­доўж ра­кі, дзе шмат рэ­ста­ра­наў, вы­ве­сі­лі ад­каз: «А ў нас лё­та­юць!». Гэ­та бы­ла на­рма­ль­ная рэ­акцыя!

На­ко­ль­кі важ­ны для вас аса­біс­та гэ­ты ад­рэ­на­лі­на­вы па­фас: Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле (2005 Рас­ія, 2007 Укра­іна), бі­ена­ле Сан-Паў­лу (2002), Ма­ні­фес­та (2004), Пін­чук-цэнтр, прэ­мія «Іна­ва­цыя 2010» (інста­ля­цыя «Ба­лак­лаў­скi ку­раж», 2009)? Гэ­та ж вы­шэй­шае пры­знан­не мас­та­ка.

— Пры­емна, ка­лі гэ­та ад­бы­ва­ецца. Асаб­лі­ва ця­пер, ка­лі ўся ўва­га скан­цэн­тра­ва­ная на ма­ла­дых мас­та­ках. У ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня не так шмат маг­чы­мас­цяў па­ка­заць свае пра­цы. Але ця­пер кож­ная но­вая вы­ста­ва ўспры­ма­ецца як «яшчэ ад­на».

Мой ба­ць­ка пра­явіў ці­ка­васць да мас­тац­тва сы­на ў 1988 го­дзе, і гэ­та быў цал­кам ма­тэ­ры­яль­ны інта­рэс, ка­лі я вяр­нуў­ся з вы­ста­вы ў Аўстрыі ба­га­тым ча­ла­ве­кам. Але вось сі­ту­ацыя: на маю апош­нюю вы­ста­ву «Імпе­рыя сноў» у Regina Gallery пры­йшла япон­ская ку­ра­тар­ка Юка Ха­се­га­ва (7-га Мас­коў­ска­га між­на­род­на­га бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва 2017 го­да. — Л.Г.). Мне па­ве­да­мі­лі, што яна хо­ча са мной па­ра­змаў­ляць. Я па­пя­рэ­дзіў, што пры­йду са сва­імі сту­дэн­та­мі і ха­чу па­ка­заць не то­ль­кі свае, але і іх пра­цы. І Юка Ха­се­га­ва ўсе па­гля­дзе­ла. Але чы­ноў­ні­кам гэ­та не спа­да­ба­ла­ся, па­ча­ла­ся не­йкая вал­туз­ня, ты­пу скон­чыў­ся пры­ём за­явак і г.д. І за­раз я ду­маю: не па­трэб­нае мне та­кое бі­ена­ле. Я ма­гу са­бе гэ­та да­зво­ліць, а ў моладзі яшчэ ўсё на­пе­ра­дзе.

Хоць, вя­до­ма, па­спя­хо­выя рэ­чы ўспа­мі­наць пры­емна.

Вы сён­ня жы­вя­це на дзве ку­ль­ту­ры, і для ва­ша­га са­ма­адчу­ван­ня гэ­та — раз­два­енне або сін­тэз асо­бы?

— Як рас­ійскі мас­так я прад­стаў­ляў на Ве­не­цы­янскім арт-бі­ена­ле Рас­ію. А по­тым Укра­іну — за­пра­сі­лі, зна­чыць, вы­ра­шы­лі, што я да­стат­ко­ва ўкра­інскі мас­так. Не, з гэ­тым пра­бле­мы ня­ма.

…Што важ­на, Сяр­гей?

— Ду­маю, як пі­саў Сал­жа­ні­цын, не рас­паў­сю­джваць ня­праў­ду, пе­ра­тва­рыць ся­бе — мас­та­ка — у ба­р’ер пе­рад ня­праў­дай. А сам мас­так па­ві­нен кож­ны дзень, пра­чы­на­ючы­ся, дзя­ка­ваць, што ў яго ёсць маг­чы­масць за­ймац­ца мас­тац­твам. Бо яно да­зва­ляе ча­ла­ве­ку быць бо­ль­шым, чым тое, чым ён ёсць на са­мой спра­ве.

Лю­боў Гаў­ры­люк