Раз­ва­гі ў ма­тэ­ры­яле

№ 9 (414) 01.09.2017 - 01.01.2005 г

«Па­ра­ле­лі» ў Па­ла­цы мас­тац­тва
Пра­ект «Па­ра­ле­лі» быў пры­све­ча­ны ад­ра­зу не­ка­ль­кім юбі­ле­ям вя­ду­чых май­стрынь га­бе­ле­на: ся­мі­дзе­ся­ці­год­дзю Ла­ры­сы Гус­та­вай, Люд­мі­лы Пу­цей­ка і Люд­мі­лы Пят­руль, са­ра­ка­год­дзю Во­ль­гі Рэ­дні­кі­най і са­ра­ка га­дам твор­чай дзей­нас­ці Га­лі­ны Мар­ка­вец-Кры­ваб­лоц­кай.

Вы­ста­ва за­пом­ні­ла­ся не то­ль­кі вы­со­кай якас­цю тво­раў, але і тым, што да­зво­лі­ла ўба­чыць у рэ­трас­пек­ты­ве пра­цэс ста­наў­лен­ня і по­шу­каў бе­ла­рус­ка­га га­бе­ле­на. Яго су­час­ны стан ня­прос­ты і су­пя­рэч­лі­вы, ад­бы­лі­ся ад­рыў мас­тац­кай вы­явы ад ася­род­дзя, ад­да­лен­не ад архі­тэк­ту­ры і «стан­ка­ві­за­цыя». На­ша кра­іна мае да­ўнія і ба­га­тыя тра­ды­цыі ткац­тва, і бе­ла­рус­кі га­бе­лен, ня­гле­дзя­чы на ўсе пе­ра­жы­тыя ім тэх­на­ла­гіч­ныя і эка­на­міч­ныя скла­да­нас­ці, не стра­ціў вы­со­кі ўзро­вень тэх­ніч­ных і воб­раз­ных ра­шэн­няў, што яшчэ раз па­цвер­дзі­ла гэ­тая экс­па­зі­цыя. Без­умоў­на, ёсць пэў­ная не­за­да­во­ле­насць, звя­за­ная з не­маг­чы­мас­цю рэ­алі­за­ваць свае за­ду­мы ў по­ўным аб’­ёме, ад­сут­насць за­ка­заў і тэх­ніч­най ба­зы. У сва­ім уступ­ным сло­ве на ад­крыц­ці вы­ста­вы Люд­мі­ла Пят­руль на­з­ва­ла яе ўдзе­ль­ні­каў «ві­дам, які вы­мі­рае», ма­ючы на ўва­зе вос­трую не­абход­насць пры­ваб­лі­ван­ня мо­ла­дзі да ткац­тва. Пра зні­жэн­не ці­ка­вас­ці ма­ла­дых мас­та­коў да гэ­та­га ві­ду пра­фе­сій­най дзей­нас­ці шмат ка­жуць ужо да­ўно. Кла­січ­ны глад­кі га­бе­лен — да­во­лі пра­ца­ёмкая і скла­да­ная воб­ласць мас­тац­кай твор­час­ці, якая па­тра­буе цяр­пен­ня. Яго ства­рэн­не ад­бы­ва­ецца па­этап­на — ад ідэі да эскі­за, по­тым да кар­до­на ў на­ту­ра­ль­ную ве­лі­чы­ню, і да­лей — да вы­ка­нан­ня, што за­ймае ве­ль­мі пра­цяг­лы час. Камп’ютар­ныя тэх­на­ло­гіі то­ль­кі тро­хі па­ска­ра­юць пад­рых­тоў­чую час­тку, да­зва­ля­ючы мас­та­ку бо­льш ма­бі­ль­на ўно­сіць зме­ны ў эскіз пад­час пра­цы. Га­бе­лен — гэ­та не про­ста тка­ная кар­ці­на з ужы­ван­нем роз­ных тэх­на­ло­гій, а, хут­чэй, воб­раз мыс­лен­ня, ад­мыс­ло­вая так­ты­ль­ная су­вязь мас­та­ка з вы­яўлен­нем. Як від дзей­нас­ці, ткац­тва існуе ў трох звя­за­ных адзін з ад­ным вы­мя­рэн­нях — ру­ка­дзел­ле, ра­мяс­тво і мас­тац­тва. Сён­ня ў све­це, як ні­ко­лі, на­бі­рае па­пу­ляр­насць ру­ка­дзел­ле, у тым лі­ку не­скла­да­ныя ткац­кія тэх­ні­кі і іх імі­та­цыя. У ад­мыс­ло­вай пад­трым­цы і рэ­кла­ме яно не мае па­трэ­бы, аб чым свед­чыць вя­лі­кая ко­ль­касць інтэр­нэт-рэ­сур­саў ад­па­вед­най тэ­ма­ты­кі (фо­ру­мы, бло­гі, анлайн-уро­кі і май­стар-кла­сы) і іх удзе­ль­ні­каў, а так­са­ма ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў роз­ных кір­ма­шоў май­строў і ра­мёс­тваў, та­кіх як, на­прык­лад, «Млын». Зу­сім іншая сі­ту­ацыя скла­ла­ся з пра­фе­сій­ным га­бе­ле­нам — ён па­тра­буе пад­трым­кі, рэ­кла­мы, ана­лі­зу з бо­ку жур­на­ліс­таў, мас­тац­тваз­наў­цаў і ку­ра­та­раў. На вір­ту­аль­ных пля­цоў­ках мож­на ба­чыць шмат уз­ораў ру­ка­дзел­ля, якас­на і на­ват пра­фе­сій­на вы­ка­на­на­га, у вы­гля­дзе спрош­ча­най імі­та­цыі тра­ды­цый­ных тэх­нік з бо­льш ці ме­ней уда­лай кам­па­ноў­кай ко­ле­ра­вых плям. Ад­нак ці з’яў­ля­юцца яны тво­рамі мас­тац­тва, што ма­юць змяс­тоў­ную і эстэ­тыч­ную глы­бі­ню і сэнс? І ці за­ці­каў­ле­ны ма­ла­дыя май­стры пра­фе­сій­на­га тэк­сты­лю ў по­шу­ках гэ­та­га са­ма­га сэн­су? У наш час пра­ктыч­на ад­сут­ні­чае по­пыт на скла­да­ныя маш­таб­ныя тво­ры са сва­ёй фі­ла­со­фі­яй і дра­ма­тур­гі­яй, пры­зна­ча­ныя для гра­мад­скіх інтэ­р’е­раў. Ад ка­мер­ных га­бе­ле­наў для пры­ват­на­га інтэ­р’е­ру па­тра­бу­ецца быць кам­фор­тны­мі для ўспры­ман­ня, што істот­на аб­мя­жоў­вае маг­чы­мас­ці аўта­ра. Та­му кла­січ­ная шпа­ле­ра ста­но­віц­ца спра­вай не­шмат­лі­кіх энту­зі­ястаў, «мас­тац­твам дзе­ля мас­тац­тва».

Сён­ня арт-тэк­стыль мае два асноў­ныя век­та­ры раз­віц­ця — кан­цэп­ту­аль­ны і дэ­ка­ра­тыў­ны, хоць час­та май­стры пра­цу­юць у аб­одвух кі­рун­ках. Кан­цэп­ту­аль­ны на­пра­мак — поле дзей­нас­ці для ку­ра­та­раў. Ад­нак здзі­віць у гэ­тай воб­лас­ці не­чым но­вым скла­да­на — на пра­ця­гу апош­ніх ста га­доў шмат­кроць мя­ня­лі­ся фар­ма­ты, пе­ра­пля­цен­ні, ма­тэ­ры­ялы, ад­бы­ваў­ся ад­ыход ад плос­кас­ці сця­ны і г.д. У вы­ні­ку — па-ра­ней­ша­му га­лоў­ным за­ста­ецца яркі аўтар­скі по­чырк і ўмен­не раз­ва­жаць у ма­тэ­ры­яле. Як па­каз­вае ана­ліз тво­раў, прад­стаў­ле­ных у апош­нія га­ды на рэ­спуб­лі­кан­скіх вы­ста­вах і Тры­ена­ле ДПМ, у аўтар­скай та­пі­се­рыі ў цэ­лым да­во­лі пры­кмет­ная тэн­дэн­цыя спраш­чэн­ня. Гэ­та ты­чыц­ца як змяс­тоў­на­га бо­ку, так і тэх­ніч­ных пры­ёмаў, кам­па­зі­цыі, плас­ты­кі, якая ве­ль­мі час­та зво­дзіц­ца да пры­мі­тыў­ных ге­амет­рыч­ных фі­гур, аплі­ка­тыў­ных пры­ёмаў, што не ня­суць ні­якай сэн­са­вай на­груз­кі. Га­лоў­ны­мі ста­но­вяц­ца вон­ка­вая бес­сю­жэт­насць і хут­касць вы­ка­нан­ня, якія звы­чай­на апраў­два­юцца по­шу­ка­мі «акту­аль­нас­ці», але пры­во­дзяць да без­абліч­нас­ці і схе­ма­тыз­му. Та­му вя­лі­кай па­ва­гі за­слу­гоў­ва­юць май­стры ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня, што за­хоў­ва­лі ў скла­да­ны для айчын­на­га ДПМ пе­ры­яд вы­со­кі мас­тац­кі і тэх­ніч­ны ўзро­вень, за­бяс­печ­ва­ючы тым са­мым раз­віц­цё і пе­ра­емнасць бе­ла­рус­кай шко­лы га­бе­ле­ну.

Мно­гія ці­ка­выя воб­раз­ныя зна­ход­кі ўдзель­­ніц пра­екта, якія бы­лі ў лі­ку пер­шых вы­пус­кні­коў ка­фед­ры мас­тац­ка­га тэк­сты­лю, ад­кры­тай у Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це ў 1964 го­дзе, не­па­рыў­на звязаны са зна­ка­вы­мі для бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва 1970-80-мі — ча­сам ад­ра­джэн­ня на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый ткац­тва і рос­кві­ту сю­жэт­на-тэ­ма­тыч­на­га га­бе­ле­на, што аса­цы­юец­ца з ураў­на­ва­жа­нас­цю, гар­мо­ні­яй. Яго ад­мет­ны­мі ры­са­мі ста­лі пры­хіль­­насць да тэх­ні­кі глад­ка­га ткац­тва, аб­агуль­­не­ная сты­лі­за­цыя і вы­со­кая воб­раз­ная змяс­тоў­насць тво­раў, пер­ша­па­чат­ко­ва ве­ль­мі цес­на злу­ча­ных са стан­ко­вым і ма­ну­мен­та­ль­ным жы­ва­пі­сам. Ува­саб­лен­нем гэ­та­га сты­лю ў экс­па­зі­цыі мо­жа слу­жыць «Ляс­ная пес­ня» (1976) Люд­мі­лы Пу­цей­ка з ха­рак­тэр­ны­мі для той эпо­хі ма­жор­ным гу­чан­нем, сі­мет­ры­яй па­бу­до­вы і рыт­міч­най арга­ні­за­цы­яй кам­па­зі­цыі на­кшталт ма­ну­мен­та­ль­на­га пано, фі­ла­соф­скім асэн­са­ван­нем воб­ра­за ча­ла­ве­ка, яго мес­ца ў све­це. Да гэ­та­га ж пе­ры­яду ад­но­сяц­ца глы­бо­ка але­га­рыч­ныя і ме­та­фа­рыч­ныя га­бе­ле­ны «У па­мя­ці дзя­доў» (1977) і «Яблы­ня. 1941» (1985) Люд­мі­лы Пят­руль, пры­све­ча­ныя ва­еннай тэ­ме. Ма­ючы пер­ша­па­чат­ко­ва агуль­­ную вы­яўлен­чую ба­зу з пры­кмет­ным уплы­вам аб­страк­тных фор­маў і аван­гард­ных жы­ва­піс­ных кі­рун­каў, мас­тач­кі і да­лей ішлі па­ра­ле­ль­ны­мі шля­ха­мі. Час­та іх ці­ка­ві­лі ад­ны і тыя ж тэ­мы і сю­жэ­ты, ад­нак плас­ты­ка-ка­ла­рыс­тыч­ныя ра­шэн­ні за­ўсё­ды на­сі­лі глы­бо­ка аса­біс­ты і інды­ві­ду­аль­ны ха­рак­тар. Ме­на­ві­та та­му, ня­гле­дзя­чы на па­сту­по­вае рас­паў­сю­джван­не ў бе­ла­рус­кім ткац­тве апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў но­вых тэх­нік, не­тра­ды­цый­ных ма­тэ­ры­ялаў і не­ка­на­ніч­ных пад­ыхо­даў, па­ка­лен­не ся­мі­дзя­ся­тых і сён­ня за­хоў­вае лі­дзі­ру­ючыя па­зі­цыі ў сва­ім ві­дзе твор­час­ці, што свед­чыць пра да­лё­ка не вы­чар­па­ныя мас­тац­кія і плас­тыч­ныя маг­чы­мас­ці глад­ка­га га­бе­ле­на. Тэ­ма род­най пры­ро­ды, яе пры­га­жос­ці і па­эзіі ста­но­віц­ца ў пе­ры­яд 1980-х ад­ной з вя­ду­чых і за­хоў­вае свой твор­чы імпу­льс для ўдзе­ль­ніц вы­ста­вы і да­гэ­туль. Знач­нае мес­ца ў на­цы­яна­ль­най шко­ле зай­ма­юць і эле­мен­ты на­род­най тэк­сты­ль­най ку­ль­ту­ры, фор­маў­тва­ра­ль­ныя пры­нцы­пы якой — стро­гая ге­амет­рыя га­ры­зан­та­ль­ных па­лос і рыт­міч­на струк­ту­ра­ва­ных мо­ду­ль­ных арна­мен­таў, са­мі пры­ёмы ткац­тва, іх эма­цый­ная на­поў­не­насць, — бліз­кія су­час­на­му воб­раз­на­му мыс­лен­ню. Архе­ты­пы і зна­кі на­род­на­га мас­тац­тва ажы­ва­юць у аўтар­скім га­бе­ле­не або ў вы­гля­дзе інтэр­прэ­та­цыі тра­ды­цый­ных ма­ты­ваў, пры­ёмаў і кам­па­зі­цый («Сві­та­нак» Ла­ры­сы Гус­та­вай, «Ра­даў­ні­ца» Га­лі­ны Кры­ваб­лоц­кай, «Ва­да» і дып­тых «По­зняя во­сень» Во­ль­гі Рэ­дні­кі­най…), або як цы­та­та, арга­ніч­на ўпле­це­ная ў плас­ты­ку фор­маў («Ве­ра­сень» і «Шля­хі па­эта» Люд­мі­лы Пу­цей­ка). Пры гэ­тым кож­ная з іх пры­ўно­сі­ла ў тра­ды­цыю ўлас­ныя аса­цы­яцыі, раз­умен­не ко­ле­рап­лас­ты­кі, фак­ту­ры і тэк­сту­ры, якое маг­ло змя­няц­ца пад­час по­шу­каў інды­ві­ду­аль­най мас­тац­кай мо­вы.

Тво­ры Ла­ры­сы Гус­та­вай з са­ма­га па­чат­ку ад­роз­ні­ва­лі­ся па­зна­ва­ль­ным сты­лем і по­чыр­кам, які чэр­паў­ся з роз­ных кры­ніц — з еўра­пей­скіх і на­род­ных тра­ды­цый, ма­ну­мен­та­ль­на­га жы­ва­пі­су і аван­гар­да 1920-х. Яе га­бе­ле­ны — шчы­ль­ныя, на­сы­ча­ныя па ко­ле­ры, па­бу­да­ва­ныя на аб­агу­ль­не­ных ла­ка­ль­ных пля­мах — ма­юць стры­ма­ную, ней­тра­ль­ную фак­ту­ру. Яна пра­ктыч­на ні­ко­лі не ад­ыхо­дзі­ла ад глад­ка­га ткац­тва, але ў гэ­тых аб­ме­жа­ва­ных рам­ках вы­яўля­ла ся­бе ве­ль­мі раз­на­стай­на па фор­ме і змес­ту. Гэ­та і ўмоў­ны пей­заж, аб­страк­тная і дэ­ка­ра­тыў­ная кам­па­зі­цыя, сю­жэт­на-тэ­ма­тыч­ная шпа­ле­ра. Гус­та­ва ўмее арга­ніч­на су­мяш­чаць су­час­нае раз­умен­не фор­мы з кла­січ­ны­мі ма­ты­ва­мі — інды­га­ва-зя­лё­ны і чыр­во­ны ко­лер яе да­во­лі аб­страк­тна сты­лі­за­ва­ных «Ка­са­чэй» як бы ад­сы­лае да тра­ды­цый­ных еўра­пей­скіх «вер­дзюр» або «мі­льф­лё­раў». Па ра­бо­тах апош­ніх га­доў ві­да­воч­на, як умоў­насць і дэ­ка­ра­тыў­насць ран­ніх тво­раў па­сту­по­ва змяк­ча­лі­ся ўваж­лі­ва пра­пра­ца­ва­ны­мі дэ­та­ля­мі і бо­льш скла­да­ным ка­ла­ры­там (трып­ціх «Цу­доў­ны дзень», «Ма­ры»). Ве­ль­мі не­ча­ка­ны­мі ста­лі яе но­выя пра­цы на чор­ным фо­не — тка­ныя аўтар­скія інтэр­прэ­та­цыі на­род­на­га ма­ля­ва­на­га ды­ва­на («Ба­та­ніч­ны сад») ці ма­ты­ваў усход­ніх тка­нін («Рыб­кі»).

У ад­роз­нен­не ад Ла­ры­сы Гус­та­вай, Люд­мі­ла Пу­цей­ка ад­дае пе­ра­ва­гу бо­льш во­ль­на­му, ма­ляў­ні­ча­му пад­ыхо­ду з мяк­ка пе­ра­ця­ка­ючых вох­рыс­тых, ка­рыч­не­вых, жоў­тых, бла­кіт­на­ва­тых і зе­ля­ня­вых ко­ле­ра­вых плям, аб’­ядна­ных вер­ты­ка­ль­най сва­бод­най штры­хоў­кай асоб­ны­мі ніт­ка­мі і па­лос­ка­мі, роз­на­ка­ля­ро­вым ці зблі­жа­ным па то­не ме­лан­жам. Гэ­та над­ае плос­кас­ці га­бе­ле­на віб­ра­цыю, ды­на­мі­ку і ад­па­вя­дае лю­бі­май тэ­ма­ты­цы мас­тач­кі — зме­не пор го­да, пе­ры­ядаў су­так, ста­наў пры­ро­ды. Ла­ры­са Пу­цей­ка да­во­лі хут­ка знай­шла свой аса­цы­ятыў­на-па­этыч­ны кі­ру­нак і з ся­рэ­дзі­ны 1980-х па­сля­доў­на яго раз­ві­ва­ла. Пра­во­дзя­чы па­ра­ле­лі па­між яе «Ка­са­ча­мі» і ад­на­ймен­ным га­бе­ле­нам Ла­ры­сы Гус­та­вай, мож­на ўба­чыць, на­ко­ль­кі па-свой­му абе­дзве мас­тач­кі вы­ра­ша­юць гэ­ты про­сты і рас­паў­сю­джа­ны квет­ка­вы ма­тыў у рам­ках да­во­лі бліз­кай умоў­най сты­лі­за­цыі. Ка­лі квет­кі Гус­та­вай — гэ­та глад­кая, гуч­ная па ко­ле­ры дэ­ка­ра­тыў­на-ге­амет­рыч­ная кам­па­зі­цыя, то ў Пу­цей­ка яны рас­сы­па­юцца ка­ля­ро­вы­мі блі­ка­мі пя­лёс­ткаў і зе­ля­ні­ны, ства­ра­ючы ру­хо­мы, да­лі­кат­ны воб­раз.

Люд­мі­ла Пят­руль ад­но­сіц­ца да мас­та­коў, ура­жан­не пра якіх не­маг­чы­ма склас­ці па ад­ной ці на­ват дзвюм-тром пра­цам, на­сто­ль­кі не­па­доб­ны­мі яны мо­гуць быць. Аб­страк­тныя кам­па­зі­цыі, умоў­на-фі­гу­ра­тыў­ныя, кан­цэп­ту­аль­ныя, тэк­сты­ль­ная скульп­ту­ра — яна спра­ба­ва­ла ся­бе ў са­мых роз­ных тэ­мах і жан­рах. Твор­цу натх­ня­юць тэ­мы пры­ро­ды, па­эзія, гіс­то­рыя, раз­віц­цё мас­тац­тва. Яна экс­пе­ры­мен­та­ва­ла як са сты­ліс­ты­кай, так і з ко­ле­рам, з тэх­ні­кай і фак­ту­рай («У за­ча­ра­ва­ным цар­стве», 1980), з не­звы­чай­ны­мі фор­ма­мі га­бе­ле­на («Над воз­ерам», 1999, «На­чны экран», 2013), ува­саб­ля­ла ў ткац­тве тво­ры зна­ка­вых май­строў аван­гар­да («Га­ла­ва ся­лян­скай дзяў­чы­ны. Ры­мейк кар­ці­ны Казіміра Ма­ле­ві­ча», 2009, «Спа­ку­шэн­не. Ры­мейк кар­ці­ны Мар­ка Ша­га­ла», 2011). Здзіў­ляе, на­ко­ль­кі акту­аль­на і све­жа вы­гля­да­юць сён­ня яе глад­кія га­бе­ле­ны на тэ­му аква­рэ­ль­ных ма­на­ты­пій, зроб­ле­ныя ў кан­цы 1980-х («Раз­від­не­ла», «Су­гуч­насць»). Твор­часць Люд­мі­лы Пят­руль — пры­клад па­ста­янных по­шу­каў мас­тац­кай мо­вы, вы­раз­ных срод­каў, інтэ­рак­тыў­на­га ды­яло­гу па­між роз­ны­мі кі­рун­ка­мі, па­між аўта­рам і гле­да­чом, па­этап­най эва­лю­цыі ад кла­січ­най шпа­ле­ры да ства­рэн­ня кан­цэп­ту­аль­ных арт-аб’­ектаў і інста­ля­цый.

Га­бе­ле­ны Га­лі­ны Кры­ваб­лоц­кай, аўтар­кі, якая па­ча­ла ўдзе­ль­ні­чаць у вы­ста­вах кры­ху па­зней за сва­іх ка­ля­жа­нак, вы­лу­ча­юцца мяк­кім, пры­глу­ша­ным ка­ла­ры­там з пе­ра­ва­гай ша­ра­ва­та-бла­кіт­на­ва­тых то­наў з украп­ван­ня­мі вох­рыс­та­га і стры­ма­на чыр­во­на­га («Дзень», 1996; «Су­тык­нен­не», 1996; «Вось і ўсё», «І зноў дзень», 1999). Гар­мо­нія, спа­кой, ураў­на­ва­жа­насць кам­па­зі­цыі і плаў­ныя рыт­мы над­аюць ад­мыс­ло­вую ма­ну­мен­та­ль­ную знач­насць пра­цам на­ват не­вя­лі­кіх па­ме­раў («Сві­та­нак», «Бе­лы та­нец»). Сво­еа­саб­лі­ва і вы­раз­на яна вы­ка­рыс­тоў­вае пры­ёмы да­мат­ка­най под­сціл­кі на плос­кас­ці і ў аб’­ёме, змеш­ва­ючы ад­цен­ні ко­ле­ру і ўпля­та­ючы ў іх лі­та­ры (трып­ціх «Сло­ва за­ста­нец­ца», 2016; «Ня­ма слоў», 2017). Акра­мя плос­ка­га га­бе­ле­на, Кры­ваб­лоц­кая экс­пе­ры­мен­туе з тэк­стыль­най ску­льп­ту­рай — яднае мі­ні-га­бе­ле­ны ў пра­сто­ра­выя кам­па­зі­цыі ці ства­рае аб­страк­тныя арт-аб’­екты.

Во­ль­га Рэ­дні­кі­на — прад­стаў­ні­ца зу­сім інша­га па­ка­лен­ня, але яна ўжо да­во­лі вя­до­мая як ці­ка­вая мас­тач­ка са сва­ім сты­лем і ад­чу­ван­нем ма­тэ­ры­ялу. Яе пра­цы пры­цяг­ва­юць ува­гу на вы­ста­вах — га­бе­лен «Ван­дроў­ні­кі» быў адзна­ча­ны на апош­нім Тры­ена­ле ДПМ. Іх ад­роз­ні­вае кам­па­зі­цый­ны і ка­ла­рыс­тыч­ны мі­ні­ма­лізм, эле­ган­тнасць і гар­мо­нія фор­мы, гра­фіч­насць. Ко­лер у Рэ­дні­кі­най пры­глу­ша­ны і стры­ма­ны, аса­цы­юец­ца з ня­кід­кім ка­ла­ры­там бе­ла­рус­кай пры­ро­ды, та­му мож­на ска­заць — эка­ла­гіч­ны. Для рас­крыц­ця тэ­мы яна вы­ка­рыс­тоў­вае мі­ні­мум срод­каў, што ўзмац­няе вы­раз­насць. Вы­ка­рыс­тан­не аб­ві­вак і ўклю­чэн­не ў га­бе­лен га­лі­нак дрэў — пры­ёмы не но­выя, але ў вы­ка­нан­ні Рэ­дні­кі­най вы­гля­да­юць ве­ль­мі арга­ніч­на. Спа­лу­чэн­не шчы­ль­на­га тка­на­га зер­ня з «пра­све­та­мі» і пра­рэ­за­мі над­ае плос­кас­ці пра­сто­ра­вае вы­мя­рэн­не, але не па­збаў­ляе яе «кар­цін­нас­ці». Гэ­та якраз той вы­па­дак, ка­лі «су­час­насць» не ста­но­віц­ца сі­но­ні­мам ня­дбай­нас­ці вы­ка­нан­ня, а воб­раз не па­тра­буе вер­ба­лі­за­цыі і пра­ва­ка­тыў­нас­ці.

У су­час­най арт-пра­кты­цы, па ёміс­тым вы­зна­чэн­ні рас­ійскай мас­тац­тваз­наў­цы Ма­рыі Ча­га­да­евай, вер­ба­ль­нае «ідэ­ала­гіч­нае па­слан­не» ўсё бо­льш пад­мя­няе ві­зу­аль­ную фор­му. Га­бе­лен — шмат­вя­ко­вае мас­тац­тва са сва­ёй фі­ла­со­фі­яй, ме­та­фа­рыч­ным змес­там, ня­спеш­нае. Вы­раз­ныя срод­кі ткац­тва бяс­кон­ца раз­на­стай­ныя — яно ва­ло­дае са­мы­мі шы­ро­кі­мі маг­чы­мас­ця­мі для экс­пе­ры­мен­таў у воб­лас­ці кам­па­зі­цыі, тэх­ні­кі, ма­тэ­ры­ялаў, якія ўклю­ча­юць ця­пер і ке­ра­мі­ку, рас­лін­ныя ва­лок­ны, па­пе­ру, ме­та­ліч­ную сет­ку ў раз­на­стай­ных спа­лу­чэн­нях, з улас­най аса­цы­ятыў­най актыў­нас­цю. Пры гэ­тым са­ма арга­ні­ка пра­цы мас­та­ка, яго ад­мыс­ло­вая, так­ты­ль­ная су­вязь з тво­рам не да­зва­ляе кан­чат­ко­ва раз­арваць змест і яго плас­тыч­ны экві­ва­лент. І важ­нае зна­чэн­не тэк­сты­ль­на­га мас­тац­тва сён­ня ў тым, што яно, раз­ві­ва­ючы­ся на сты­ку тра­ды­цый і на­ва­тар­ства, за­хоў­вае ства­ра­ль­ную скі­ра­ва­насць мас­тац­ка­га по­шу­ку.

Марына Эрэнбург