Тут і ця­пер!

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Пі­лот­ны вы­пуск фес­ты­ва­лю Artemp
У пра­сто­ры гэ­та­га між­на­род­на­га фо­ру­му ядна­юцца роз­ныя ві­ды мас­тац­тва і вы­со­кі пра­фе­сі­яна­лізм удзе­ль­ні­каў.

Пер­шая час­тка, пі­лот­ны вы­пуск шма­туз­роў­не­ва­га пра­екта, ад­бы­ла­ся ў чэр­ве­ні, і ця­пер на пра­ця­гу се­зо­на 2017—2018 на роз­ных бе­ла­рус­кіх кан­цэр­тных пля­цоў­ках усе, хто ма­юць да­чы­нен­не да су­час­на­га арту, бу­дуць тва­рыць у рыт­ме «артэмп». Па­вод­ле за­ду­мы арга­ні­за­та­раў, фэст уклю­чае ад­ука­цый­ныя пра­гра­мы і спец­пра­екты, лек­цыі, май­стар-кла­сы, прэ­зен­та­цыі, вы­ста­вы, спек­так­лі, кан­цэр­ты, скі­ра­ва­ныя на спас­ці­жэн­не пра­цэ­саў не­лі­ней­на­га раз­віц­ця сус­вет­най ку­ль­ту­ры і па­пу­ля­ры­за­цыю най­ноў­ша­га айчын­на­га мас­тац­тва ў шы­ро­кім кан­тэк­сце.

Та­кі ня­прос­ты ды­ялог не прад­угле­джвае по­ўнай зго­ды, хут­чэй дае актыў­ны імпу­льс да раз­ва­жан­ня. У пра­цэ­се твор­чай акцыі гле­да­чам трэ­ба па­глы­біц­ца ў шмат­моў­ны, по­лі­сты­ліс­тыч­ны арт-лан­дшафт апош­ня­га ста­год­дзя.

На плат­фор­ме Artemp аб’­ядноў­ва­юцца эстэ­тыч­ныя ўста­ноў­кі аван­гар­ду і по­ста­ван­гар­ду, ма­дэр­ну і по­стма­дэр­ну, «но­вая простасць» і «но­вая скла­да­насць», мі­ні­ма­лізм, інстру­мен­та­ль­ны тэ­атр, му­­зы­ка sacra, асаб­лі­вая ўва­га над­аец­ца аўды­яві­зу­аль­ным эфек­там, энер­гіі гу­ку. Пад­час пер­фор­ман­саў інтэн­сіў­ныя інта­на­цыйныя пра­цэ­сы пра­цяг­ва­юць жыць у ру­хах це­ла і му­ль­ты­ме­дый­ных пра­екцы­ях.

Мэ­та фо­ру­му не про­ста па­пу­ля­ры­за­ваць артэ­фак­ты сус­вет­най ку­ль­ту­ры, але і на эма­цый­на-псі­ха­ла­гіч­ным уз­роў­ні пе­ра­ка­наць, што су­час­нае мас­тац­тва да­ступ­нае ўсім уз­рос­та­вым і са­цы­яль­ным ка­тэ­го­ры­ям гле­да­чоў. Та­му ў якас­ці клю­ча­вой аб­іра­ецца ідэя сін­тэ­зу мас­тац­тва.

Ары­гі­на­ль­насць фэс­ту за­клю­ча­ецца ў тым, што кож­ны яго се­зон бу­дзе ла­дзіц­ца на но­вай між­на­род­най пля­цоў­цы (у блі­жэй­шы час гэ­та Бе­ла­русь, Гер­ма­нія і ЗША) з удзе­лам артыс­таў гэ­тых кра­ін. Ды­рэк­тар фес­ты­ва­лю, наш су­айчын­нік, ма­ла­ды та­ле­на­ві­ты ві­ялан­чэ­ліст Марк Пры­хо­дзь­ка пад­крэс­лі­вае перш за ўсё да­мі­нан­тную стра­тэ­гію пра­екта, скі­ра­ва­ную на ку­ль­тур­ную інтэг­ра­цыю. У лі­ку арга­ні­за­та­раў Artemp — пі­яніс­тка Дар’я Ма­роз (арт-ды­рэк­тар­ка, Бе­ла­русь) і флей­тыс­тка Ма­рыя Ка­лес­ні­ка­ва (пра­ект-ме­не­джар­ка, Бе­ла­русь—Гер­ма­нія). Гэ­та вы­со­кап­ра­фе­сій­ныя, твор­ча амбіт­ныя і аўта­ры­тэт­ныя вы­ка­наў­цы, асаб­лі­ва ў інтэр­прэ­та­цыі су­час­най му­зы­кі. За іх пля­чы­ма дзя­сят­кі між­на­род­ных пра­ектаў, кон­кур­саў, май­стар-кла­саў, яны сап­раў­ды на­тхнё­ныя ідэ­яй.

Дык што ж ужо змаг­лі ўба­чыць і ад­чуць гле­да­чы на стар­та­вай пра­гра­ме Artemp, у якой скан­цэн­тра­ваў­ся асноў­ны мэ­сэдж-кан­цэпт фес­ты­ва­лю? У чэр­ве­ньс­кім пер­фор­ман­се бы­лі прад­стаў­ле­ны яркія кам­па­зі­тар­скія парт­рэ­ты, пра­гу­ча­лі му­зыч­ныя опу­сы для роз­ных ва­ры­янтаў інстру­мен­та­ль­на­га трыа (ві­ялан­чэль-флей­та-фар­тэ­пі­яна), удзе­ль­ні­чаў ха­рэ­агра­фіч­ны ду­эт (Во­ль­га Сквар­цо­ва і Дзміт­рый Бяз­зу­бен­ка), бы­лі вы­ка­рыс­та­ны мас­тац­кія пра­екцыі і му­ль­ты­ме­дый­ныя інста­ля­цыі Анта­ні­ны Сла­бод­чы­ка­вай і Мі­ха­іла Гу­лі­на.

Кож­ная з арт-кам­па­зі­цый уяў­ля­ла з ся­бе мі­ні-спек­такль, у якім му­зыч­на-тэх­ніч­ныя пры­ёмы (пад­рых­тоў­ка-прэ­па­ра­цыя інстру­мен­таў, вы­ка­на­ль­ніц­кія спец­эфек­ты), ды­са­ну­ючая гу­ка­вая пра­сто­ра, не­тэм­пе­ра­ва­нае інта­на­ван­не ядна­ла­ся з тэ­атра­ль­на-ха­рэа­гра­фіч­ным дзея­ннем. Ду­маю, мно­гія гле­да­чы ад­кры­лі для ся­бе му­зыч­ны парт­рэт ту­рэц­ка­га кам­па­зі­та­ра Фа­зы­ла Сая. У не­ве­ра­год­на скла­да­ным з тэх­ніч­на­га пла­ну флей­та­вым опу­се англій­ска­га аван­гар­дыс­та Бра­яна Фёр­ні­хаў быў ува­соб­ле­ны воб­раз Ка­сан­дры, ста­ра­жыт­наг­рэ­час­кай мі­фа­ла­гіч­най пра­ро­чы­цы. Яшчэ адзін бок па­меж­на­га псі­ха­ла­гіч­на­га ста­ну быў ад­люс­тра­ва­ны ў «Фо­біі» для флей­ты і ві­ялан­чэ­лі (2012) ма­ла­до­га бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра Андрэя Цал­ко. У на­пру­жа­най гу­ка­вой і тэ­атра­ль­най пра­сто­ры са­чы­нен­ня вы­ка­наў­цы раз­ыгра­лі ду­эль (на­ват з піс­та­ле­та­мі). Мі­ні­ма­ліс­тыч­ныя акцэн­ты, што дзей­ні­ча­юць на свя­до­масць амаль тэ­ра­пеў­тыч­на, пра­гу­ча­лі ў тво­ры «Different rains» (1996) рас­ійска­га аўта­ра Па­ўла Кар­ма­на­ва. По­ўнае меды­­та­­тыў­нае за­ну­рэн­не ў пад­вод­ны і на­ват та­га­боч­ны свет ад­бы­ло­ся пад­час гу­чан­ня кам­па­зі­цыі Джор­джа Кра­ма «Го­лас кі­та» («Vox Balanae», 1971). Кры­ні­цай на­тхнен­ня для Кра­ма стаў сап­раў­дны за­піс гу­каў кі­та, зроб­ле­ны аке­а­но­ла­га­мі. Па за­ду­ме твор­цы, вы­ка­наў­цы ў мас­ках па­він­ны сім­ва­лі­за­ваць ма­гут­ныя сі­лы пры­ро­ды.

Важ­ны сэн­са­вы акцэнт у прэм’ерным фэс­це Artemp — пер­фор­манс «4.33» Джо­на Кей­джа. Упер­шы­ню ў гіс­то­рыі сус­вет­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры кам­па­зі­тар пра­па­на­ваў на пра­ця­гу пэў­на­га ча­са­ва­га ад­меж­ку за­ду­мац­ца, якая гу­ка­вая па­літ­ра нас акру­жае. Ці ўту­ль­на ад­чу­ва­ем ся­бе ў ды­са­ну­ючай су­час­най фо­нас­фе­ры? Ці мож­на па­чуць му­зы­ку ў шу­мах, шор­га­тах, ды­хан­ні, рыт­ме сэр­ца? Пра­ва­ка­цый­на­му, эпа­таж­на­му опу­су споў­ні­ла­ся 65 га­доў, але ён за­ўсё­ды вы­клі­кае не­адназ­нач­ную рэ­акцыю і ацэн­ку, як і «Чор­ны квад­рат» Ма­ле­ві­ча, дый уво­гу­ле аван­гар­дная сты­ліс­ты­ка. Ві­зу­алі­за­цыя ча­су ў са­чы­нен­ні Кей­джа бы­ла прад­стаў­ле­на за­сты­лы­мі фі­гу­ра­мі вы­ка­наў­цаў, тай­мер на план­шэ­це ў ру­ках Дар’і Ма­роз ад­ліч­ваў се­кун­ды. Трэ­ба ска­заць, не ва ўсіх слу­ха­чоў вы­трым­лі­ва­лі не­рвы, але ў гэ­тым і вы­явіў­ся эфект мас­тац­тва «тут і ця­пер».

На жаль, час­та на­ват у пра­фе­сій­ным ася­род­дзі да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца з актыў­ным не­пры­ман­нем су­час­на­га мас­тац­тва. Гэ­та ідзе пе­рад­усім ад ня­ве­дан­ня ўся­го ком­плек­су ідэй і кан­цэп­цый. Спа­дзя­юся, Artemp зро­біц­ца той пра­сто­рай, дзе мно­гія слу­ха­чы змо­гуць знай­сці ўлас­ны шлях да раз­умен­ня най­ноў­шай твор­час­ці.

На­тал­ля Га­нул