Па ма­гут­ных гу­ка­вых хва­лях

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Фес­ты­валь ста­ра­даў­няй і су­час­най ка­мер­най му­зы­кі ў По­ла­цку
Са­фій­скі са­бор сён­ня — час­тка На­цы­яна­ль­на­га По­ла­цка­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка, аб’­ект пі­ль­най ту­рыс­тыч­най, архе­ала­гіч­най і ку­ль­ту­ра­ла­гіч­най ува­гі.

А на па­чат­ку 80-х га­доў ХХ ста­год­дзя Са­фій­скі са­бор па­ўстаў пе­рад на­мі яшчэ ў ад­ной сва­ёй іпас­та­сі: з 1983 го­да ён фун­кцы­януе як кан­цэр­тная за­ла. Дзі­вос­ная пры­ця­га­ль­насць гэ­та­га мес­ца не то­ль­кі ў пры­га­жос­ці ўнут­ра­на­га ла­ду інтэ­р’е­ра ў сты­лі ві­лен­ска­га ба­ро­ка і ра­ка­ко, але і ва ўні­ка­ль­ных акус­тыч­ных улас­ці­вас­цях па­мяш­кан­ня. Гук, што за­ві­сае пад ня­бес­на-бла­кіт­ным зво­дам са­бо­ра на ча­ты­ры з па­ло­вай се­кун­ды, на­бы­вае аб’­ём і не­ве­ра­год­ны аб­ерто­на­вы шлейф, і тое ро­біць акус­ты­ку за­лы пра­ктыч­на ідэ­аль­най для вы­ка­нан­ня ха­ра­вой і ва­ка­ль­най му­зы­кі.

Інстру­мен­та­ліс­таў гэ­тыя сце­ны сус­тра­ка­юць бо­льш на­сця­ро­жа­на: ім да­во­дзіц­ца шу­каць не то­ль­кі сваё мес­ца на сцэ­не, але і асаб­лі­вы штрых, ту­шэ, тэмп ігры, для якой са­бор ад­крые свае аб­дым­кі. Кан­цэр­тная за­ла не­вя­лі­кая — уся­го 305 мес­цаў. Але ма­гія акус­ты­кі са­бо­ра, гіс­та­рыч­ная і ку­ль­тур­ная знач­насць ду­хоў­ных каш­тоў­нас­цей, ство­ра­ных на по­ла­цкіх зем­лях, пры­цяг­ва­лі да ўдзе­лу ў му­зыч­ных фес­ты­ва­лях вы­дат­ных вы­ка­наў­цаў: Ула­дзі­мі­ра Спі­ва­ко­ва і аркестр «Вір­ту­озы Мас­квы», Мас­коў­скі ка­мер­ны хор пад кі­раў­ніц­твам Ула­дзі­мі­ра Мі­ні­на, Дзяр­жаў­ную ака­дэ­міч­ную ка­пэ­лу Санкт-Пе­цяр­бур­га і яе ды­ры­жо­ра Ула­дзіс­ла­ва Чар­ну­шэн­ку, на­род­ную артыс­тку СССР Іры­ну Архі­па­ву і Лі­ну Мкртчан, Ка­ры­ну і Ру­за­ну Лі­сі­цы­ян, трыа «Рэ­лікт», са­ліс­таў «Ге­лі­кон-опе­ры» і мно­гіх іншых.

У 1985-м у са­бо­ры знай­шоў па­ста­янную пра­піс­ку арган чэш­скай фір­мы «Rieger-Kloss». Сво­еа­саб­лі­вае блас­ла­вен­не інстру­мент атры­маў ад вы­дат­на­га му­зы­кан­та Але­га Янчан­кі, ён даў дэ­бют­ны арган­ны кан­цэрт 2 мая та­го ж го­да. Пер­шай гас­па­ды­няй арга­на ста­ла ад­на з са­мых яскра­вых прад­стаў­ніц мас­коў­скай арган­най і кла­ве­сін­най шко­лы Ві­ві­яна Саф­ра­ніц­кая. З 1989-га ўсё арган­нае кан­цэр­тнае жыц­цё вы­бу­доў­ва­ецца дзя­ку­ючы вы­ка­на­ль­ніц­ка­му май­стэр­ству, аса­біс­та­му энту­зі­язму і бес­пе­ра­пын­на­му твор­ча­му по­шу­ку Ксе­ніі Па­га­рэ­лай, так­са­ма вы­пус­кні­цы Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі. Ксе­нія Мак­сі­маў­на зра­бі­ла­ся на­тхня­ль­ні­цай і арга­ні­за­тар­кай во­се­ньс­ка­га фес­ты­ва­лю «Зва­ны Са­фii», на які спе­цы­яль­на з’яз­джа­юцца ме­ла­ма­ны і май­стры арган­най ігры з уся­го све­ту, а «Кра­са­вік» ста­но­віц­ца па­ро­лем для за­ўсёд­ні­каў Фес­ты­ва­лю ста­ра­даў­няй і су­час­най ка­мер­най му­зы­кі, гу­чан­не яко­га ў 2017 го­дзе на­поў­ні­ла Са­фій­скі са­бор ужо ў трыц­ца­ты раз.

Як за­ўжды, вы­дат­ныя ідэі на­ра­джа­юцца і ажыц­цяў­ля­юцца там, дзе ад­бы­ва­ецца сус­трэ­ча та­ле­на­ві­тых і не­абы­яка­вых лю­дзей. Ля вы­то­каў по­ла­цка­га фэс­ту ста­ялі вы­біт­ны хор­май­стар Ва­ле­рый Па­лян­скі, што кі­ра­ваў у тыя га­ды Дзяр­жаў­ным ка­мер­ным хо­рам Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры СССР, і Тац­ця­на Ру­да­ва, ды­рэк­тар­ка му­зея-за­па­вед­ні­ка. Дзя­ку­ючы Ва­ле­рыю Па­лян­ска­му фо­рум атры­маў ста­тус Усе­са­юзна­га і вя­до­масць у ста­ліч­ных му­зыч­ных ко­лах.

Афі­шы пер­шых га­доў дзі­вяць су­зо­р’ем імё­наў: Ге­надзь Раж­дзест­вен­скі і Ансамбль са­ліс­таў Вя­лі­ка­га тэ­атра СССР, Тац­ця­на Грын­дзен­ка і «Ака­дэ­мія ста­ра­даў­няй му­зы­кі», Алег Янчан­ка і ансамбль «Мад­ры­гал», Леў Мар­кіз і «Амстэр­дам­ская сім­фа­ні­ета», пі­яніст Аляк­сей Лю­бі­маў, фа­га­тыст Ва­ле­рый Па­поў, лют­ніст Эду­ард Шаф­ран­скі. І гэ­та за­доў­га да з’яў­лен­ня пра­кты­кі ства­рэн­ня фес­ты­ва­ляў у та­кіх жа не­вя­лі­кіх, як По­лацк, еўра­пей­скіх га­ра­дах Верб’е або Ка­ль­мар, ды і да та­го, як стаў агу­ль­нап­рыз­на­ным фак­там, што По­лацк — ге­агра­фіч­ны цэнтр Еўро­пы.

І вя­до­ма, бы­ла не­па­раў­на­ль­ная ні з чым аса­ло­да — кож­ны год чуць эта­лон­нае гу­чан­не хо­ру Ва­ле­рыя Па­лян­ска­га, па­глыб­ляц­ца ў яго вы­ключ­ны і скла­да­ны рэ­пер­ту­ар. Ва­ле­рый Ку­зь­міч і ця­пер успа­мі­нае фес­ты­валь з тра­пят­кі­мі па­чуц­ця­мі. У экс­клю­зіў­най акус­ты­цы Са­фій­ска­га са­бо­ра яго ка­лек­тыў, су­мес­на з фір­май «Ме­ло­дыя», зра­біў за­пі­сы ўсіх ха­ра­вых кан­цэр­таў Дзміт­рыя Бар­т­нян­ска­га, вяр­нуў­шы гэ­тыя са­чы­нен­ні з ня­бы­ту. З’яў­лен­не ў фес­ты­­валь­­най афі­шы ду­хоў­ных тво­раў роз­ных аўта­раў бы­ло без­у­моў­ным ад­крыц­цём.

Да­рэ­чы, вы­дат­ныя артыс­ты, якія пры­язджа­лі на фес­ты­валь, ні­ко­лі не апус­ка­лі­ся ў сва­іх пра­гра­мах да «па­пу­ляр­най кла­сі­кі», як гэ­та ро­бяць ця­пер не­ка­то­рыя ста­ліч­ныя вы­ка­наў­цы, вы­сту­па­ючы ў глы­бін­цы. Пра­гра­мы ўклю­ча­лі са­чы­нен­ні Альф­рэ­да Шніт­ке, Анто­на Брук­не­ра, Бен­джа­мі­на Бры­тэ­на, Ула­дзі­мі­ра Дзе­ша­во­ва, Яфрэ­ма Пад­гай­ца, ста­ра­даў­нія ба­роч­ныя і ся­рэд­ня­веч­ныя тво­ры (пра два сты­ля­выя пол­юсы свед­чыць і на­зва — Фес­ты­валь ста­ра­даў­няй і су­час­най ка­мер­най му­зы­кі). Цу­доў­на ад­па­вя­да­юць па­літ­ры фо­ру­му і бе­ла­рус­кія артыс­ты: Сім­фа­ніч­ны аркестр Бел­тэ­ле­ра­дыё, муж­чын­скі хор «Унія», Ігар і Алег Алоў­ні­ка­вы, ансам­блі «Кан­та­бі­ле» і асаб­лі­ва «Кла­сік-Аван­гард», чыя на­зва не­ве­ра­год­на па­суе гэ­та­му фэс­ту.

Рас­пад Са­вец­ка­га Са­юза і мно­гіх кан­цэр­тных уста­ноў не мог не ад­біц­ца на лё­се та­ко­га скла­да­на­га твор­ча­га пра­екта. Тым не менш па­ўзаў у гіс­то­рыі фес­ты­ва­лю не бы­ло.

Мі­ка­лай Іль­ніц­кі, які ўзна­ча­ль­ваў По­ла­цкі гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ны за­па­вед­нік да ліс­та­па­да 2006 го­да, аса­біс­ты­мі пе­ра­ка­нан­ня­мі, за­хоп­ле­ны­мі апо­ве­да­мі пра ўні­ка­ль­ную кан­цэр­тную пра­сто­ру Са­фіі По­ла­цкай на­ват у са­мыя цяж­кія га­ды здолеў кож­ную вяс­ну збі­раць «зор­ныя» скла­ды. Пуб­лі­ка, што сфар­ма­ва­ла­ся за 30 га­доў, — так­са­ма асаб­лі­вая з’я­ва. А гэ­та, між іншым, не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў во­пыт­ных знаў­цаў, бяз­меж­на ад­да­ных фес­ты­ва­лю, якія ве­да­юць ца­ну сап­раў­дна­му май­стэр­ству і ўме­юць вы­ка­заць падзя­ку та­ле­на­ві­тым артыс­там. Ку­ль­тур­ныя па­мкнен­ні і за­пы­ты га­ра­джан вель­­мі вы­со­кія. Зусім не вы­пад­ко­ва По­лацк быў аб­ра­ны Ку­ль­тур­най ста­лі­цай Бе­ла­ру­сі ў 2010 го­дзе, а На­ва­по­лацк прэ­тэн­дуе на гэ­тае зван­не ў 2018-м.

Фэст пе­ра­жы­вае ня­прос­тыя ча­сы. Яго арга­ні­за­цы­яй у апош­нія га­ды за­ймаў­ся не­вя­лі­кі ка­лек­тыў су­пра­цоў­ніц са­бо­ра: Лі­лія Емя­ль­яна­ва, Але­на Мар­ты­на­ва, Ма­ры­на Чар­ны­шо­ва, Ксе­нія Па­га­рэ­лая. І яны зра­бі­лі ўсё, каб ХХХ фес­ты­валь, юбі­лей­ны, зра­біў­ся та­кой жа знач­най падзе­яй для Бе­ла­ру­сі, як і на па­чат­ку 1990-х.

Сем дзён сё­лет­ня­га фо­ру­му пра­па­ноў­ва­лі пра­гра­му, здо­ль­ную ска­рыць кож­на­га му­зыч­на­га гур­ма­на: кан­цэр­ты вы­біт­на­га ві­я­лан­чэ­ліс­та Мар­ка Дра­бін­ска­га і пі­яніс­та Аляк­сея Пят­ро­ва, між­на­род­ны Auner — Quartett, ня­мец­кі ансамбль ста­ра­даў­няй му­зы­кі Theplayfords, арга­ніст Эўджэ­ніа Ма­рыя Фа­джы­ані і аркестр «Еўро­па-цэнтр», арганісткі Тац­ця­на Рэ­мез і Ксе­нія Па­га­рэ­лая, пія­ністка Гер­лін­дэ Ота. Пра­ло­гам да фэс­ту стаў II Кон­курс юных пі­яніс­таў «І.-С. Бах і XXI ста­год­дзе», жу­ры яко­га ўзна­ча­ль­вае пра­фе­сар Вей­мар­скай ака­дэ­міі му­зы­кі спадарыня Ота.

Го­нар ад­крыц­ця юбі­лей­на­га фо­ру­му быў прад­астаў­ле­ны бе­ла­рус­ка­му пі­яніс­ту Арсе­нію Са­ды­ка­ву, лаў­рэ­ату між­на­род­на­га кон­кур­су імя Фе­ран­ца Ліс­та. Му­зы­кант бліс­ку­ча вы­ка­наў Трэ­ці кан­цэрт Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва. Хоць ён асаб­лі­ва хва­ля­ваў­ся: за­над­та ад­каз­на вы­сту­паць пе­рад зем­ля­ка­мі (Арсе­ній — вы­пус­кнік На­ва­по­лац­ка­га му­зыч­на­га ка­ле­джа, клас На­тал­лі Куш­на­ро­вай) і ў су­пра­ва­джэн­ні Дзяр­жаў­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь пад кі­раў­ніц­твам Аляк­сан­дра Ані­сі­ма­ва.

По­спех ХХХ, юбі­лей­на­га фэс­ту свед­чыў: пер­ша­па­чат­ко­ва для фес­ты­ва­лю быў аб­ра­ны ве­ль­мі да­клад­ны век­тар раз­віц­ця. Па­ядноў­ваць леп­шае ў кла­січ­най і су­час­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры — за­да­ча, скі­ра­ва­ная ў веч­насць. А зна­чыць, бе­лая лад­дзя Са­фій­ска­га са­бо­ра бу­дзе зноў і зноў плыс­ці па гу­ка­вых хва­лях но­вых му­зыч­ных фо­ру­маў.

Але­на Ва­сі­ль­ева