«Не­сур’ёзная» гра­вю­ра Фран­цыс­ка Ска­ры­ны

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Гра­вю­ра, пра якую вя­дзец­ца га­вор­ка, упры­гож­вае ты­ту­ль­ны аркуш Кні­гі свя­то­га пра­ро­ка Да­ні­іла (да­лей — Кні­га Да­ні­іла) ска­ры­наў­скай Біб­ліі.

Ад­на з най­бо­льш ды­на­міч­ных па сты­лі на­пі­сан­ня і на­сы­ча­нас­ці падзей, яна ста­іць у шэ­ра­гу пра­ро­чых кніг Ста­ро­га За­па­ве­ту. У ёй апіс­ва­юцца гіс­то­рыі з жыц­ця Пра­ро­ка і зда­рэн­ні, свед­кам якіх ён быў у кан­цы VII — па­чат­ку VI ст. да н.э. Па­вод­ле су­час­ных кры­тэ­ры­яў, не­ка­то­рыя апо­ве­ды Кні­гі Да­ні­іла мож­на бы­ло б ад­нес­ці да пры­год­ніц­ка­га жан­ру лі­та­ра­ту­ры. Гра­вю­ра па­ме­рам 105х104 мм, на­зва­ная Ска­ры­нам «Да­нийлу се­дя­ще­му со­ль­вы при­не­се Авва­кум об­ед», утрым­лі­вае мнос­тва пер­са­на­жаў.

Для раз­умен­ня та­го, што па­ве­дам­ляе гэ­тая кніж­ная ілюс­тра­цыя, пры­вя­дзём сціс­лы пе­ра­каз змес­ту тво­ра. Да­ні­іл, яўрэй­скі юнак з вя­ль­мож­на­га ро­ду, за­бра­ны ў ва­ві­лон­скі па­лон, дзя­ку­ючы роз­уму, сі­ле ду­ха, да­бра­дзей­ным якас­цям за­няў ве­ль­мі вы­со­кую па­зі­цыю пры цар­скім два­ры — па­са­ду пер­ша­га да­рад­цы, на якой быў да ста­рас­ці. Пры­двор­ныя за­йздрос­ні­кі і па­ган­скія жра­цы спля­та­лі не­бяс­печ­ныя інтры­гі, але Да­ні­іл вы­хо­дзіў пе­ра­мож­цам. І ўсё ж ад­ной­чы ён апы­нуў­ся пе­рад тва­рам не­мі­ну­чай смер­ці, ка­лі быў кі­ну­ты ў яму з га­лод­ны­мі льва­мі. І то­ль­кі Бог, яко­му Да­ні­іл быў за­ўжды вер­ным, здзей­сніў цуд вы­ра­та­ван­ня. Бог за­га­даў свай­му анё­лу да­ста­віць да льві­най ямы свя­то­га Ава­ку­ма, у ру­ках яко­га быў ко­шык з аб­едам. Да­ні­іл, што шэсць дзён без ежы і ва­ды зна­хо­дзіў­ся ў яме з іль­ва­мі, уз­нёс ма­літ­ву ўдзяч­нас­ці. На сё­мы дзень пры­йшоў да ямы цар з пры­двор­ны­мі і ўба­чыў там Пра­ро­ка, які ся­дзеў па­ся­род львоў.

Гэ­ты най­бо­льш дра­ма­тыч­ны эпі­зод жыц­ця свя­то­га Ска­ры­на абраў для ты­ту­ль­най гра­вю­ры. «Кар­цін­ка», што ад­кры­ва­ецца пе­рад гле­да­чом, ураж­вае сва­ёй на­іўнас­цю, вы­клі­кае ўсмеш­ку і здзіў­ляе дзёр­зкас­цю вы­яўлен­чай інтэр­прэ­та­цыі біб­лей­ска­га тэк­сту. На гра­вю­ры ў цэн­тры прад­стаў­ле­на іды­ліч­ная сцэ­на, хо­чац­ца ска­заць, зрэ­жы­са­ра­ва­ная мас­та­ком: свя­ты Пра­рок чы­тае львам кні­гу.

Знаў­цы Біб­ліі і про­стыя чы­та­чы вя­лі­ка­га тво­ра ве­да­юць сю­жэт пра Да­ні­іла і кні­гу як асоб­ны, што не мае ані­яка­га да­чы­нен­ня да сю­жэ­ту пра Да­ні­іла і львоў. У ад­ным з апо­ве­даў ёсць па­саж, у якім згад­ва­ецца сак­ра­ль­ная кні­га, да­ру­ча­ная Пра­ро­ку, з та­ямні­цай імё­наў, аб­ра­ных да веч­на­га жыц­ця (Дан. 12:1, 4). Та­кім, на­прык­лад, з раз­гор­ну­тай кні­гай, ён прад­стаў­ле­ны ў фрэс­ка­вым рос­пі­се Мі­ке­лан­джэ­ла ў скля­пен­нях Сік­сцін­скай ка­пэ­лы. Да­ні­іл з кні­гай і Да­ні­іл з іль­ва­мі — роз­ныя гіс­то­рыі. Звес­ці львоў і кні­гу ў ад­ной вы­яўлен­чай пра­сто­ры — на пер­шы по­гляд, нон­сэнс, аб­сурд. Тым не менш Ска­ры­на, су­мяс­ціў­шы не­су­мяш­ча­ль­нае, не за­пя­рэ­чыў біб­лей­ска­му тэк­сту. Гэ­та бы­ло яго свя­до­мае ра­шэн­не, доб­ра прад­ума­нае, хоць да­во­лі ры­зы­коў­нае.

Да та­кой вы­сно­вы (прад­ума­насць ра­шэн­ня) мож­на пры­йсці ў вы­пад­ку, ка­лі змя­ніць сэн­са­вую пры­вяз­ку і звя­заць кні­гу не з Да­ні­ілам, а са льва­мі, да­клад­ней — ад­ным з іх. У та­кім ра­кур­се ўзні­кае іншая аса­цы­яцыя — пад­абен­ства з «кніж­ным» іль­вом свя­то­га Мар­ка, сім­ва­лам Ве­не­цыі. Бо­льш за тое, ма­ем сме­ласць вы­ка­заць мер­ка­ван­не, што кам­па­зі­цый­нае ра­шэн­не гэ­тай гра­вю­ры з’яві­ла­ся пад уплы­вам ура­жан­ня, атры­ма­на­га ад кан­крэт­на­га плас­тыч­на­га тво­ра — ску­льп­тур­най кам­па­зі­цыі бра­мы По­р­та дэ­ля Кар­та, час­ткі ком­плек­су Па­ла­ца до­жаў у Ве­не­цыі. Пры па­ра­ўнан­ні ніж­няй час­ткі скульп­­тур­на­га тво­ра і цэн­тра гра­вю­ры ста­но­віц­ца ві­да­воч­ным, што ў аб­одвух вы­пад­ках вы­ка­рыс­та­на ад­на і тая ж кам­па­зі­цый­ная схе­ма. У ніж­няй час­тцы ску­льп­тур­на­га ком­плек­су зле­ва на­пра­ва прад­стаў­ле­ны: уклен­ча­ная фі­гу­ра ча­ла­ве­ка, ні­жэй — рас­кры­тая кні­га, над ёю спра­ва — фі­гу­ра кры­ла­та­га льва. На гра­вю­ры ў цэн­тры, зле­ва на­пра­ва, ба­чым пад­обнае: ча­ла­ве­ка, які ся­дзіць, ні­жэй — рас­кры­тую кні­гу, над ёю спра­ва — іль­ва. Ад­роз­нен­ні ў дэ­та­лях: зме­на ў по­зе ча­ла­ве­ка, у па­ла­жэн­ні кні­гі, кры­лах льва, якія «пе­ра­нес­лі­ся» да анё­ла...

На на­шу дум­ку, не то­ль­кі ніж­няя, але і вер­хняя час­тка парт­ала, на­сы­ча­ная раз­на­стай­ны­мі фі­гу­ра­мі, па­ўплы­ва­ла на арга­ні­за­цыю вер­хня­га шэ­ра­гу гра­вюр­най вы­явы. Да пры­кла­ду, увер­се парт­ала, у цыр­ку­ль­най ні­шы да­мі­нуе па­ясная фі­гу­ра ча­ла­ве­ка з ву­са­мі і ба­ра­дой, які гля­дзіць звер­ху ўніз (еван­ге­ліст Марк). У вер­хняй час­тцы гра­вю­ры, дзе так­са­ма скан­цэн­тра­ва­на вя­лі­кая ко­ль­касць по­ста­цей, вы­лу­ча­ецца па­ясная фі­гу­ра ча­ла­ве­ка з ба­ра­дой і ву­са­мі, у ка­ро­не, які гля­дзіць звер­ху ўніз (цар ва­ві­лон­скі).

У пад­трым­ку вы­ка­за­на­га мер­ка­ван­ня ад­нос­на ро­лі ўра­жан­ня ад бра­мы По­рта дэ­ла Кар­та пры ства­рэн­ні гра­вю­ры ска­жам не­­каль­­кі сло­ваў пра па­хо­джан­не гэ­та­га парт­ала. Па­бу­да­ва­ны ў 1442 го­дзе архі­тэк­та­ра­мі бра­та­мі Джа­ва­ні і Бар­та­ла­меа Бон, ён пры­све­ча­ны ве­не­цы­янска­му до­жу Фран­чэс­ка Фас­ка­ры (1373—1457). Не вы­клі­кае сум­нен­ня, што чуй­нае да сло­ва ву­ха Ска­ры­ны ад­філь­т­ра­ва­ла дзі­вос­ную су­гуч­насць імё­наў: Francesco — Фран­цыск, Foscari — Ска­ры­на. Ура­жан­ні, эстэ­тыч­нае і фа­не­тыч­нае, не за­бы­лі­ся, і ў да­лей­шым ма­тыў кам­па­зі­цыі По­ртэ дэ­ля Кар­та лёг у асно­ву мас­тац­кай інтэр­прэ­та­цыі эпі­зо­ду, аб­ра­на­га для ты­ту­ль­най гра­вю­ры вы­дан­ня. У да­да­так да гэ­та­га аргу­мен­та адзна­чым і той факт, што яшчэ ад XV ста­год­дзя ства­ра­ль­ні­кі ксі­лаг­ра­фій час­та на­тхня­лі­ся ску­льп­тур­ны­мі ком­плек­са­мі ся­рэд­ня­веч­ных са­бо­раў для па­бу­до­вы сва­іх гра­вюр. У на­шых раз­ва­жан­нях на­конт змес­ту і кам­па­зі­цыі ты­ту­ль­най вы­явы раз­мо­ва ні ў якім вы­пад­ку не вя­дзец­ца пра ка­пі­яван­не ці пе­ра­йман­не. Гэ­тая мас­тац­кая інтэр­прэ­та­цыя біб­лей­ска­га сю­жэ­та — ма­тыў, плён аса­цы­ятыў­на-воб­раз­на­га мыс­лен­ня, надзвы­чай раз­ві­та­га ў Ска­ры­ны. Гэ­та — ура­жан­ні, пе­ра­асэн­са­ва­ныя і пе­ра­ўтво­ра­ныя ў но­вую мас­тац­кую рэ­ча­існасць.

Ад­нак не то­ль­кі ве­не­цы­янскі фак­тар па­ўплы­ваў на з’яўлен­не кні­гі ў ілюс­тра­цыі сю­жэт­на­га эпі­зо­ду з іль­ва­мі. Не­абход­на адзна­чыць, што гіс­то­рыя вы­ра­та­ван­ня Пра­ро­ка ў льва­вяр­ні мае дзве вер­сіі — ка­на­ніч­ную і не­ка­на­ніч­ную, тую, якая за­ўсё­ды пры­сут­ні­чае ў Кні­зе Да­ні­іла, і тую, якая мае пра­ва на існа­ван­не, але, час­цей за ўсё, не пры­во­дзіц­ца. Ска­ры­на, зра­біў­шы по­ўны пе­ра­клад Біб­ліі з ка­на­ніч­ны­мі і не­ка­на­ніч­ны­мі тэк­ста­мі, аб­раў для ты­ту­ль­най гра­вю­ры апош­ні, ча­тыр­нац­ца­ты, не­ка­на­ніч­ны раз­дзел. Ся­род раз­на­стай­ных ад­роз­нен­няў па­між імі най­істот­ней­шым для на­шай тэ­мы пун­ктам з’яўля­ецца ад­сут­насць у не­ка­на­ніч­ным тэк­сце спа­сыл­кі на якую-не­будзь пры­чы­ну, ча­му Да­ні­іл за­стаў­ся жы­вы, пра­се­дзеў­шы шмат дзён у яме з га­лод­ны­мі льва­мі. Анёл бо­жы ў вер­сіі ка­на­ніч­най, так мо­віць, не­йтра­лі­за­ваў львоў («за­тво­ри уста львом...» Дан. 6:22). Мі­сія анё­ла «не­ка­на­ніч­на­га» за­клю­ча­ла­ся ў тым, каб не даць па­мер­ці Да­ні­ілу ад го­ла­ду і сма­гі. Пры­чы­на ж та­ле­ран­тнас­ці га­лод­ных іль­воў за­ста­ла­ся цал­кам пра­ігна­ра­ва­наю. Ска­ры­на ве­ль­мі да­сціп­на за­поў­ніў гэ­тую пус­тку, пра­па­на­ваў­шы сваю вер­сію цу­доў­на­га вы­ра­та­ван­ня Пра­ро­ка. Як адзна­ча­ла­ся вы­шэй, той, хто гля­дзіць на «кар­цін­ку», ба­чыць сцэ­ну су­моў­я, вер­ба­ль­най ка­му­ні­ка­цыі ча­ла­ве­ка са звя­ра­мі: Да­ні­іл чы­тае і раз­маў­ляе з іль­ва­мі, яны ж мір­на слу­ха­юць яго. Сэнс та­кой не­ча­ка­най вы­яўлен­чай інтэр­прэ­та­цыі мо­жа быць у тым, што кні­га тут на­бы­вае зна­чэн­не сло­ва. Кні­га — гэ­та сло­ва. І ме­на­ві­та яно, сло­ва, згод­на са ска­ры­наў­скай сцэ­най, і з’яві­ла­ся той сі­лай, якая ўтай­ма­ва­ла дра­пеж­ні­каў і ўра­та­ва­ла Пра­ро­ка. Ідэя пра ўтай­ма­ван­не львоў сі­лай сло­ва — зна­ка­вая і аба­рон­чая для ства­ра­ль­ні­ка гра­вю­ры: яна апраў­двае яго ры­зы­коў­ную мас­тац­кую інтэр­вен­цыю — пры­сут­насць не­ча­ка­на­га аб’екта (кні­гі) пры вы­яўлен­ні тра­ды­цый­ных пер­са­на­жаў.

Ад­куль маг­ла ўзнік­нуць гэ­тая ідэя? Мяр­ку­ем, па­хо­джан­нем сва­ім яна аб­авя­за­на ня­бес­на­му па­тро­ну Ска­ры­ны, у го­нар яко­га ён быў на­зва­ны, — свя­то­му Фран­цыс­ку з Асі­зі (1182—1226), ад­на­му з са­мых вя­до­мых і лю­бі­мых у пан­тэ­оне свя­тых за­ход­няй цар­квы. Ме­на­ві­та ён быў ад­ора­ны та­лен­там уз­ае­ма­ра­зу­мен­ня з усі­мі бо­жы­мі ства­рэн­ня­мі — жы­вё­ла­мі, рас­лі­на­мі, з’ява­мі пры­ро­ды... Ці не са­мая па­пу­ляр­ная з ле­ген­даў пра яго — гіс­то­рыя ўтай­ма­ван­ня лю­та­га ваў­ка з ва­ко­ліц іта­ль­янска­га мяс­тэч­ка Гу­біё. У ка­рот­кім пе­ра­ка­зе гіс­то­рыя вы­гля­дае так. Воўк на­во­дзіў страх на жы­ха­роў і свой­скую жы­вё­лу мяс­тэч­ка. Свя­ты Фран­цыск знай­шоў зве­ра і, па­чаў­шы са зва­ро­ту «Бра­це воўк», па­вёў з ім гу­тар­ку. Зра­зу­меў­шы пры­чы­ны ня­на­віс­ці ваў­ка да лю­дзей з Гу­біё, Фран­цыск здо­леў пе­ра­ка­наць страш­на­га зве­ра па­зба­віц­ца злос­ці і за­мя­ніць яе доб­ры­мі па­чуц­ця­мі. Дзя­ку­ючы ня­бес­на­му да­ру сло­ва ад­бы­ла­ся «пе­ра­заг­руз­ка», воўк пе­ра­мя­ніў­ся і стаў сяб­рам на­ва­ко­ль­ных жы­ха­роў.

Ска­ры­на з яго да­пыт­лі­вас­цю не мог не ве­даць гіс­то­рый пра свай­го ня­бес­на­га за­ступ­ні­ка. Тым бо­льш што збор­нік на­род­ных пад­анняў пра яго, «Кве­тач­кі Свя­то­га Фран­цыс­ка», быў ужо над­ру­ка­ва­ны ў Ве­не­цы­янскай Рэ­спуб­лі­цы, і Ска­ры­на, які апан­та­на ці­ка­віў­ся дру­ка­ва­ны­мі кні­га­мі, на­ват мог пра­чы­таць яго, зна­хо­дзя­чы­ся ў тых кра­ях. Так ці інакш, на наш по­гляд, па­між су­моў­ем свя­то­га Да­ні­іла з іль­ва­мі на ілюс­тра­цыі і пра­мо­вай свя­то­га Фран­цыс­ка да воў­ка ў ле­ген­дзе вы­раз­на пра­соч­ва­ецца па­ра­лель.

У су­вя­зі з усім вы­шэй ска­за­ным ад­кры­ва­ецца на­ступ­нае: на ты­ту­ль­най гра­вю­ры ска­ры­наў­ска­га вы­дан­ня Кні­гі свя­то­га пра­ро­ка Да­ні­іла вір­ту­аль­на пры­сут­ні­ча­юць по­ста­ці трох Фран­цыс­каў: ве­не­цы­янска­га до­жа Фран­чэс­ка Фас­ка­ры, свя­то­га Фран­цыс­ка з Асі­зі і вы­дат­на­га асвет­ні­ка, ву­чо­на­га і вы­даў­ца Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Не вы­клі­кае сум­нен­ня, што ме­на­ві­та яму на­ле­жыць ідэя кам­па­зі­цыі; маг­чы­ма, ён улас­на­руч­на вы­ка­наў ма­лю­нак на дош­цы і пра­вёў аўтар­скі на­гляд за ра­бо­тай рэ­зчы­ка.

Вяр­та­ючы­ся да кніж­на­га ма­ты­ву ілюс­тра­цыі, вы­ка­жам мер­ка­ван­не, што з па­зі­цый сён­няш­ня­га ча­су Ска­ры­на, уво­дзя­чы ў поле гра­вю­ры вы­яву кні­гі, па­ка­заў ся­бе пра­гма­тыч­ным вы­даў­цом, «пра­пі­ярыў­шы» та­кім спо­са­бам свае вы­дан­ні. Раз­ам з тым тут вы­яві­лі­ся яго ад­но­сі­ны да кні­гі як да вы­шэй­шай каш­тоў­нас­ці. Кні­га ў ру­ках Пра­ро­ка — па­слан­не па­тэн­цы­й­ным чы­та­чам: у лю­бы мо­мант яна мо­жа пры­йсці на да­па­мо­гу, у ёй ве­ды і муд­расць, а сі­ла сло­ва мо­жа быць мац­ней­шай за фі­зіч­ную сі­лу. Апроч та­го, увя­дзен­не гэ­та­га аб’екта ска­рэк­та­ва­ла эма­цы­яна­ль­ны па­сыл гра­вю­ры: па­фас­на-апты­міс­тыч­ны на­строй тэк­сту па­мя­няў­ся на лёг­ка-ўсмеш­лі­вы на­строй ілюс­тра­цыі. У гэ­тым вы­яві­ла­ся гу­ман­насць Ска­ры­ны і яго тра­пят­кое стаў­лен­не да сва­іх чы­та­чоў, да якіх у ад­ной з прад­мо­ваў ён звяр­нуў­ся: «...мой лю­би­мый при­яте­лю...».

Кні­га свя­то­га пра­ро­ка Да­ні­іла вы­йшла ў 1519 го­дзе, най­бо­льш плён­ным, але і апош­нім у асвет­ніц­ка-вы­да­вец­кай дзей­нас­ці Фран­цыс­ка ў Пра­зе. Ты­ту­ль­ная гра­вю­ра, на наш по­гляд, дэ­ман­струе най­вы­шэй­шую сту­пень твор­чай сва­бо­ды, ка­лі ніш­то не пе­ра­шка­джа­ла Ска­ры­не ажыц­цяў­ляць свае ідэі і слу­хаць то­ль­кі Бо­га ў са­мім са­бе.

Іры­на Зва­ры­ка