Шэсць га­ра­доў на шля­ху

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Се­рыя па­мят­ных ма­нет да 500-год­дзя бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня
Сёлета На­цы­яна­ль­ны банк Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь за­вяр­шае вы­пуск па­мят­ных ма­нет «Шлях Ска­ры­ны», пры­све­ча­ных ча­су з’яўлен­ня ска­ры­наў­скай Біб­ліі.

На­зва се­рыі аб­авяз­ва­ла яе ства­ра­ль­ні­каў ад­люс­тра­ваць на ад­мыс­ло­вых пла­цеж­ных срод­ках воб­ра­зы га­ра­доў, якія ад­ыгра­лі знач­ную ро­лю ў жыц­ці асвет­ні­ка, да­клад­ней, у яго дзей­нас­ці, звя­за­най з вы­ха­дам у свет Біб­ліі, ім пе­ра­кла­дзе­най на на­род­ную мо­ву і над­ру­ка­ва­най у пе­ры­яд з 1517 па 1519 год. Апроч та­го, юбі­лей­ная да­та падказала прад­ста­віць на ма­не­тах са­му Кні­гу кніг, пры­чым у мас­тац­кай і тэк­ста­вай інтэр­прэ­та­цыі Ска­ры­ны — пры­га­жосць і эрга­на­міч­насць яго шрыф­тоў, раз­на­стай­насць гра­вюр, вы­тан­ча­насць дэ­ко­ру, — а так­са­ма да­нес­ці па­сыл тэк­ста­ва­га змес­ту, ад­ра­са­ва­на­га па­тэн­цый­на­му чы­та­чу. Вы­ра­шэн­не гэ­тых за­дач пры­во­дзі­ла да вы­раз­на­га асвет­ніц­ка­га на­паў­нен­ня кож­най ма­не­ты гэ­тай се­рыі, што ад­па­вя­да­ла ха­рак­та­ру дзей­нас­ці і твор­ча­му ду­ху Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Акрэслі­ла­ся яшчэ ад­на пра­бле­ма: выя­віць не то­ль­кі га­ра­ды ў па­зна­ва­ль­ных ві­да­ры­сах, але да­клад­на знай­сці сім­ва­лы аль­бо зна­кі, якія б ува­со­бі­лі сут­насць іх по­вя­зі з першадрукаром. Шэсць га­ра­доў — По­лацк, Кра­каў, Пад­уя, Ві­ль­ня, Ве­не­цыя, Пра­га — бы­лі вы­лу­ча­ны для прад­стаў­лен­ня на па­мят­ных ма­не­тах «Шлях Ска­ры­ны». У гэтым матэрыяле мы падрабязна распавядаем пра першыя тры.

«Шлях Ска­ры­ны. По­лацк»

 /i/content/pi/mast/123/1966/Skarina Polock 20RV_1500-1111111.png
На аверс ма­не­ты, пры­све­ча­най мес­цу на­ра­джэн­ня Ска­ры­ны, вы­не­се­ны сло­вы з Кні­гі, што за­ха­ва­ла імя асвет­ні­ка ў веч­нас­ці. На рэ­вер­сным ба­ку прад­стаў­ле­ны воб­раз го­ра­да, які за­праг­ра­ма­ваў яго жыц­цё­выя пры­яры­тэ­ты.

Ад ста­ра­жыт­ных ча­соў По­лацк вы­зна­чаў­ся сва­імі не­за­леж­ніц­кі­мі на­стро­ямі, што за­свед­чыў факт уз­вя­дзен­ня Са­фій­ска­га са­бо­ра ў ся­рэ­дзі­не ХІ ста­год­дзя пры кня­жан­ні Усяс­ла­ва Ча­ра­дзея. У да­лей­шым са­бор ста­ран­ня­мі Еўфра­сін­ні По­ла­цкай на­быў сла­ву цэн­тра кніж­най ку­ль­ту­ры, а яго біб­лі­ятэ­ка ад кан­ца XV ста­год­дзя гэ­тую сла­ву знач­на па­шы­ры­ла. Ка­ля ажыў­ле­най вод­най артэ­рыі го­рад раз­віў­ся ў моц­ны ган­длё­вы цэнтр. Ку­пец­тва, з ася­род­дзя яко­га вы­йшаў Ска­ры­на, бы­ло са­мым ды­на­міч­ным, арга­ні­за­ва­ным і да­стат­ко­ва ад­ука­ва­ным сег­мен­там у па­спа­лі­тым со­цы­уме ВКЛ XV—XVI ста­год­дзяў. Куп­цы, як ма­ла хто, за вы­клю­чэн­нем но­бі­ляў, ме­лі кан­так­ты з жы­ха­ра­мі еўра­пей­скіх га­ра­доў і бы­лі ў кур­се на­він пра­грэ­су. У 1498 го­дзе, на­быў­шы ста­тус во­ль­на­га го­ра­да з Маг­дэ­бур­гскім пра­вам, По­лацк атры­маў герб з вы­явай трох­мач­та­ва­га ка­раб­ля з раз­гор­ну­ты­мі вет­ра­зя­мі на хва­лях. Юны Ска­ры­на, ад­чуў­шы ў род­ным го­ра­дзе смак кніж­най ку­ль­ту­ры, атры­маў­шы пер­шыя крэ­а­тыў­ныя пра­кты­кі жыц­ця, быў га­то­вы да інтэ­лек­ту­аль­ных пад­арож­жаў у шы­ро­кі свет. Го­рад даў бу­ду­ча­му ву­чо­на­му і асвет­ні­ку ад­чу­ван­не сва­бо­ды, аб­удзіў пра­гу ве­даў, зра­біў яго па­тры­ётам.

Тэкст на авер­се ма­не­ты — хрэс­та­ма­тый­ная цы­та­та з прад­мо­вы Ска­ры­ны да Кні­гі Юдзіф, яго пры­знан­не ў лю­бо­ві да Айчы­ны. Тэкст на ма­не­це, што ад­кры­вае се­рыю, вы­сту­пае прад­стаў­ні­ком га­лоў­на­га плё­ну дзей­нас­ці асвет­ні­ка — яго пе­ра­кла­ду і вы­дан­ня Кні­гі кніг. Кні­га ж — гэ­та най­перш сло­ва. Тэк­ста­вы фраг­мент на­бра­ны да­ска­на­лым ска­ры­наў­скім шрыф­там, які з’яўля­ецца вы­дат­ным уз­орам дэ­ка­ра­тыў­на-ўжыт­коў­на­га мас­тац­тва і ад­ным з най­важ­ней­шых эстэ­тыч­ных склад­ні­каў кніж­най гра­фі­кі Ска­ры­ны. Хоць у ары­гі­на­ле гэ­тыя сло­вы ў скла­дзе ўсёй прад­мо­вы ідуць звы­чай­ны­мі рад­ка­мі, на ма­не­це ім над­а­дзе­на фор­ма ке­лі­ха, свай­го ро­ду «свя­то­га гра­аля». Ка­ла­фо­ны ў фор­ме раз­на­стай­ных фі­гур — ся­род ры­саў, ха­рак­тэр­ных ска­ры­наў­скім вы­дан­ням. Тэкст скам­па­на­ва­ны згод­на з рыт­мам гу­чан­ня мо­вы і сэн­са­вы­мі акцэн­та­мі. Для афар­млен­ня па­чат­ку цы­та­ты з ся­мі ва­ры­янтаў пра­пі­са­ных лі­тар «П» аб­ра­ны іні­цы­ял з квет­кай ка­ню­шы­ны. Аб­авяз­ко­выя рэ­кві­зі­ты на­цы­яна­ль­на­га пла­цеж­на­га срод­ку (дзяр­жаў­ны герб, на­зва дзяр­жа­вы, год вы­пус­ку, про­ба спла­ву, на­мі­нал) арга­ніч­на ўпі­са­ны ў фраг­мен­ты ска­ры­наў­ска­га дэ­ко­ру і тэк­ста­вую цы­та­ту. Шрыфт су­час­ных рэ­кві­зі­таў мае фор­му ары­гі­на­ль­ных шрыф­та­вых зна­каў, ство­ра­ных пер­шад­ру­ка­ром, за вы­клю­чэн­нем лі­та­ры «ў», якая скан­стру­ява­на ды­зай­не­рам.

На рэ­вер­се ма­не­ты праз арач­ны пра­ём ве­не­цы­янска­га акна, дэ­ка­ра­ва­на­га эле­мен­та­мі рас­лін­на­га арна­мен­ту і зна­ка­мі з гра­вюр Ска­ры­ны, ад­кры­ва­ецца від на ста­ра­жыт­ны По­лацк. Па хва­лях ра­кі, над якой ста­іць го­рад, плы­ве трох­мач­та­вы ка­ра­бель; у ім пра­чыт­ва­ецца пры­вяз­ка да га­рад­ско­га гер­ба. Ка­ра­бель, па­збаў­ле­ны ра­мак ге­ра­ль­дыч­на­га шчы­та, плы­ве во­ль­на: «...І ка­ра­бель плы­ве», па­ча­так шля­ху. На сты­лі­за­ва­ным пад­ва­кон­ні — рас­кры­тая кні­га, аб­рыс яе ста­ро­нак упіс­ва­ецца ў хва­лі ра­кі. Кні­га ў кан­тэк­сце гэ­тай ма­нет­най се­рыі — воб­раз шмат­знач­ны: яна мо­жа быць алю­зі­яй на біб­лі­ятэ­ку по­ла­цкай Са­фіі; змеш­ча­ная ў аб­ры­сах ве­не­цы­янска­га акна, яна мо­жа ўва­саб­ляць дру­кар­скі твор ад­на­го з еўра­пей­скіх дру­кар­скіх цэн­траў, прад­укцыя ка­то­рых моц­на па­ўплы­ва­ла на вы­да­вец­кую дзей­насць Ска­ры­ны; воб­раз кні­гі мо­жа быць і сім­ва­лам пры­зна­ча­най яму асвет­най мі­сіі ў ку­ль­тур­ным раз­віц­ці на­цыі... Ма­тыў акна фан­та­зій­ны: ня­бач­ны Ска­ры­на ні­бы­та гля­дзіць на свой го­рад праз «акно ча­су», са сва­ёй бу­ду­чы­ні, ку­ды плы­ве ка­ра­бель, у сваё мі­ну­лае... Увер­се, у арач­най кан­струк­цыі па­ўцыр­ку­ль­ны над­піс: «ШЛЯХ СКА­РЫ­НЫ»; уні­зе, пад кні­гай лі­ней­ны над­піс: «ПО­ЛАЦК».

У ві­да­рыс­най кам­па­зі­цыі рэ­вер­са вы­ка­рыс­та­ны фраг­мент рэ­пра­дук­цыі гра­вю­ры Джа­ва­ні Ба­ціс­та Ка­вальеры (1580, Рым) з ары­гі­на­ль­на­га ма­люн­ка Ста­ні­с­ла­ва Па­ха­ла­вец­ка­га (Па­ха­ла­віц­ка­га), зроб­ле­на­га ім у По­ла­цку ў 1579 г. По­ла­цкі Са­фій­скі са­бор, за­фік­са­ва­ны на гра­вю­ры, — са­мая да­ўняя з яго вы­яваў. У ча­сы Ска­ры­ны ён вы­гля­даў кры­ху іна­чай, але і на гра­вю­ры за­хоў­вае па­зна­ва­ль­ныя ры­сы ві­зан­тый­ска­га дой­лід­ства ХІ ста­год­дзя. Пры фар­ма­ван­ні воб­ра­за акна час­тко­ва «пра­цы­та­ва­ны» фраг­мент гра­вю­ры «ВЗОРЪ РИЗЪ ЖРЕ­ЧЕС­КИХ ЕЖЕ БЫ­ША НА­АРО­НЕ» з пра­жска­га вы­дан­ня Кні­гі Вы­йсця (без да­ты вы­пус­ку).

Та­кім чы­нам, ма­не­та за­ка­ль­ца­ва­ла два ма­ты­вы — па­ча­так і апа­гей: па­ча­так жыц­цё­ва­га шля­ху Ска­ры­ны і вы­шэй­шае да­сяг­нен­не яго твор­ча­га ду­ха — род­нае Сло­ва, пра­моў­ле­нае да су­айчын­ні­каў праз кні­гад­ру­ка­ван­не.

Лі­рыч­нае ад­ступ­лен­не. Ды­ялог кам­па­зі­цый авер­са і рэ­вер­са ма­не­ты не то­ль­кі рэ­аль­насць, якая існуе пе­рад ва­чы­ма та­го, хто ма­не­ту раз­гля­дае. У ім пры­сут­ні­чае і ме­та­фі­зіч­ны сэнс: алю­зія на па­чуц­ці Ска­ры­ны, звя­за­ныя з го­ра­дам яго сэр­ца, — удзяч­насць, за­мі­ла­ван­не, «к то­му мес­ту вя­лі­кая лас­ка». Іншы наш су­айчын­нік, мас­так, знач­на бо­льш вя­до­мы ў све­це, па­кі­нуў­шы свой го­рад сэр­ца — Ві­цебск, — ні­ко­лі ту­ды не вяр­таў­ся. Але мроя пра яго пры­сут­ні­ча­ла на бо­ль­шас­ці яго ра­бот. Не­вя­до­ма, як час­та Ска­ры­на бы­ваў у По­ла­цку па­сля ад’езду, ад­нак на­зву яго ён дру­ка­ваў у кож­най са сва­іх кніг.

«Шлях Ска­ры­ны. Кра­каў»

/i/content/pi/mast/123/1966/Krakay Skari-222222222222.pngНа авер­се прад­стаў­ле­на ад­на з гра­вюр, які­мі шчод­ра пра­ілюс­тра­ва­ны ста­ра­за­па­вет­ныя кні­гі Ска­ры­ны. На рэ­вер­се — воб­раз го­ра­да, дзе Ска­ры­на спас­ці­гаў па­чат­кі ўні­вер­сі­тэц­кай ад­ука­цыі.

Кра­каў, ста­ра­жыт­ная ста­лі­ца Ка­ра­леў­ства Поль­ска­га, быў най­блі­жэй­шым да Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га ўні­вер­сі­тэц­кім цэн­трам. У 1504—1506 га­дах на пад­рых­тоў­чым фа­ку­ль­тэ­це кра­каў­скай alma mater Ска­ры­на за­свой­ваў ба­за­выя ве­ды еўра­пей­скай ад­ука­цыі. Важ­ным звя­ном яе бы­ло на­ву­чан­не гра­ма­ты­цы, ры­то­ры­цы, ды­ялек­ты­цы, што фар­ма­ва­ла ўмен­не сва­бод­на і аб­грун­та­ва­на вы­каз­ваць свае дум­кі. Арыф­ме­ты­ка, ге­амет­рыя, астра­но­мія і му­зы­ка так­са­ма ўва­хо­дзі­лі ў курс пад­рых­тоў­ча­га фа­ку­ль­тэ­та. Тэ­арэ­тыч­ныя ве­ды пад­ма­цоў­ва­лі­ся пра­кты­кай се­мі­нар­скіх дыс­пу­таў, на якіх апа­нен­ты на­бы­ва­лі во­пыт пуб­ліч­най аб­аро­ны сва­іх ве­даў.

Кра­каў­скі ўні­вер­сі­тэт ва­ло­даў ба­га­тай біб­лі­ятэ­кай, ён даў Ска­ры­не сіс­тэм­ныя ба­за­выя ве­ды і ад­крыў маг­чы­масць пе­ра­хо­ду да бо­льш вы­со­кіх уз­роў­няў ад­ука­цыі.

На авер­се ма­не­ты дэ­ман­стру­ецца сю­жэт­ная гра­вю­ра з пра­жска­га вы­дан­ня 1517 го­да, Кні­гі Ісу­са Сі­ра­ха­ва, вя­до­мая ў ска­ры­наз­наў­стве пад на­звай «Дыс­пут». Над гра­вю­рай увер­се — дзяр­жаў­ны герб і на­зва дзяр­жа­вы. Уні­зе — на­зва на­мі­на­лу. Па ба­ках — эле­мен­ты дэ­ко­ру з ары­гі­на­ль­ных гра­вюр Ска­ры­ны. Год ча­кан­кі (зле­ва) і про­ба спла­ву (спра­ва) за­кам­па­на­ва­ныя ў ска­ры­наў­скі дэ­кор. Вы­бар сю­жэт­най гра­вю­ры не­вы­пад­ко­вы. Ме­на­ві­та ў Кра­каў­скім уні­вер­сі­тэ­це Фран­цыск Ска­ры­на па­зна­ёміў­ся з на­вы­ка­мі і куль­­ту­рай дыс­ку­сіі.

На рэ­вер­се — сты­лі­за­ва­ная трох­час­т­ка­вая га­тыч­ная бра­ма, за якой у пер­спек­ты­ве ад­кры­ва­ецца від на го­рад з мнос­твам ка­мя­ніц. Увер­се на па­ўцыр­ку­ль­ным кар­ту­шы, што ад­на­ча­со­ва з’яўля­ецца час­ткай бра­мы, — над­піс «ШЛЯХ СКА­РЫ­НЫ», ні­жэй — на­зва го­ра­да Кра­ка­ва ў ла­ці­на­моў­най пе­рад­ачы «CRACOVIA». Го­рад, які ад­кры­ва­ецца за бра­май, — фраг­мент гра­вю­ры з «Кні­гі хро­нік», над­ру­ка­ва­най у Нюр­нбер­гу ў 1493 го­дзе. Гэ­тая кні­га, плён су­пра­цоў­ніц­тва гу­ма­ніс­та Хар­тма­на Шэ­дэ­ля (1440—1514) і вы­даў­ца Анто­на Ко­бер­ге­ра (ка­ля 1440—1513), бы­ла шы­ро­ка рас­ты­ра­жа­ва­най і доб­ра вя­до­май на­ша­му асвет­ні­ку. Для ма­не­ты вы­бра­ны фраг­мент з на­звай го­ра­да.

На пя­рэд­нім пла­не па­між га­тыч­ны­мі ка­ло­на­мі — вы­ява ад­на­го з ва­ры­янтаў ска­ры­наў­ска­га іні­цы­яла «К». Над ім — сты­лі­за­ва­ная ка­ра­леў­ская ка­ро­на. Ад­ным з су­час­ных сім­ва­лаў Кра­ка­ва, апроч ста­ра­даў­ня­га гер­ба і вы­явы цмо­ка, з’яўля­ецца лі­та­ра «К», вы­ка­на­ная ў ста­ра­даў­няй сты­ліс­ты­цы, ары­гі­нал якой з XIV ста­год­дзя ўпры­гож­вае бра­му кра­каў­ска­га ка­фед­ра­ль­на­га кас­цё­ла на Ва­ве­лі. Та­му на ма­не­це ў цэн­тры кам­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны іні­цы­ял «К», але са шрыф­тоў Ска­ры­ны. Ён увен­ча­ны сты­лі­за­ва­най ка­ро­най, пе­ра­не­се­най сю­ды з вы­явы сап­раў­дна­га сім­ва­ла як алю­зія на сім­во­лі­ку ста­ра­даў­няй ста­лі­цы Поль­ска­га Ка­ра­леў­ства. Пры­чым з ся­мі ска­ры­наў­скіх ва­ры­янтаў іні­цы­яла аб­ра­ны той, што з лі­ле­ямі ў рам­цы, па­ко­ль­кі гэ­тая ге­ра­ль­дыч­ная квет­ка аса­цы­юец­ца з ка­ра­леў­скім ста­ту­сам. Па ба­ках лі­та­ры — фраг­мен­ты дэ­ко­ру, ні­жэй зле­ва і спра­ва — зна­кі з гра­вюр Ска­ры­ны. Пад лі­та­рай — на­зва го­ра­да ў бе­ла­рус­кай арфаг­ра­фіі «КРА­КАЎ».

У па­бу­до­ве воб­ра­за бра­мы вы­ка­рыс­та­ны фраг­мент гра­вю­ры «ЦАРЬ СА­ЛО­МОН СТА­ВИТ ХРАМ БО­ГУ ВЪЕ­РУ­СА­ЛИ­МЕ» з Трэ­цяй Кні­гі Цар­стваў 1518 г. Гэ­ты воб­раз, які тры­мае ўсю кам­па­зі­цыю, уз­нік з той пры­чы­ны, што Кра­каў­скі ўні­вер­сі­тэт па­слу­жыў Ска­ры­ну ні­бы­та бра­май, праз якую ён увай­шоў у свет вы­со­кай еўра­пей­скай ад­ука­цыі і ку­ль­ту­ры.

«Шлях Ска­ры­ны. Пад­уя»

/i/content/pi/mast/123/1966/Padua20-5555555555.pngНа авер­сным ба­ку ма­не­ты — ад­на з сю­жэт­ных ска­ры­наў­скіх гра­вюр. На рэ­вер­се, на пер­шым пла­не — астра­на­міч­ны інстру­мент, на дру­гім — пан­ара­ма Пад­уі.

Пад­уя, адзін з уні­вер­сі­тэц­кіх цэн­траў Ве­не­цы­янскай Рэ­спуб­лі­кі, з’яві­ла­ся для Ска­ры­ны мес­цам тры­умфу: тут у 1512 го­дзе ён, ма­ла­ды док­тар сва­бод­ных мас­тац­тваў (фі­ла­со­фіі) і ма­гістр мед­ыцы­ны, з бляс­кам аб­ара­ніў год­насць док­та­ра «ў ле­кар­скіх на­ву­ках» — най­вы­шэй­шую сту­пень ву­чо­нас­ці. Пра­цэс аб­аро­ны звы­чай­на пра­хо­дзіў у фор­ме ву­чо­на­га дыс­пу­ту, інтэ­лек­ту­аль­на­га спа­бор­ніц­тва, дзе прэ­тэн­дэнт у ад­ка­зах апа­нен­там му­сіў пры­во­дзіць на па­мяць ма­сі­вы цы­тат з мед­ыцын­скіх трак­та­таў. Мед­ыцы­на ча­су, у якім жыў Ска­ры­на, апроч ве­даў пра ча­ла­ве­чае це­ла, прад­угле­джва­ла ве­дан­не астра­но­міі/астра­ло­гіі і ба­та­ні­кі. Пад­час сва­іх іспы­таў, што пад­ра­бяз­на апі­са­ны ў архіў­ных да­ку­мен­тах, Ска­ры­на пра­явіў ся­бе вы­дат­на. Пад­уан­скі ўні­вер­сі­тэт меў най­леп­шую рэ­пу­та­цыю ў га­лі­не мед­ыцы­ны. Та­му сту­пень док­та­ра, аб­аро­не­ная ў Пад­уі, яшчэ бо­льш уз­вы­ша­ла прэс­тыж ву­чо­на­га і ўво­дзі­ла яго ў ко­ла інтэ­лек­ту­аль­най элі­ты Еўро­пы. Ска­ры­на ца­ніў пры­знан­не сва­ёй вы­со­кай мед­ычнай аду­ка­цыі, і гэ­та знай­шло ад­люс­тра­ван­не ў аўтар­скіх прад­мо­вах і  па­сляс­лоў­ях вы­да­дзе­ных ім кніг.

На аверс вы­не­се­на мі­ні­яцюр­ная рэ­плі­ка гра­вю­ры з Кні­гі Ру­фі, на якой вы­яўле­на пра­ца жня­цоў. На вя­лі­кім по­лі — вы­со­кае жы­та з буй­ны­мі ка­ла­са­мі: ня­лёг­кая пра­ца пры­нес­ла вы­дат­ны плён. Гэ­тая гра­вю­ра ў тэ­ма­тыч­ным кан­тэк­сце ма­не­ты мае ме­та­фа­рыч­ны сэнс: да­сяг­нен­не вяр­шынь ву­чо­нас­ці — год­ны плён упар­тай пра­цы ма­ла­до­га Фран­цыс­ка, ад­ора­на­га ад пры­ро­ды мно­гі­мі та­лен­та­мі. У афар­млен­ні авер­са схе­ма раз­мяш­чэн­ня над­пі­саў і ска­ры­наў­ска­га дэ­ко­ру — тая ж, што на ма­не­це, пры­све­ча­най Кра­ка­ву.

На рэ­вер­сным ба­ку ў цэн­тры кам­па­зі­цыі да­мі­нуе не­арды­нар­ны аб’ект, які змеш­ча­ны на па­ста­мент, — армі­ляр­ная сфе­ра, інстру­мент для вы­зна­чэн­ня ру­ху зо­рак і пла­нет. Аб­апал яе гір­лян­ды з ду­бо­ва­га ліс­ця і зна­кі з гра­вюр Ска­ры­ны, пад імі над­піс — «ПАДУЯ». Гэ­ты астра­на­міч­ны інстру­мент, вя­до­мы з Антыч­нас­ці, у пе­ры­яд по­зня­га Ся­рэд­ня­веч­ча і Рэ­не­сан­су на­быў якасць сім­ва­лу, што ўва­саб­ляў ве­ліч на­ву­ко­вых ве­даў. У арыс­так­ра­тыч­ным і інтэ­лек­ту­аль­ным ася­род­дзі XV—XVI ста­год­дзяў пры­сут­насць армі­лі ў сва­ім до­ме бы­ла зна­кам доб­ра­га то­ну; умен­не ка­рыс­тац­ца ёю — аб­авяз­ко­вае. Армі­ляр­ная сфе­ра ёсць і ся­род раз­на­стай­ных прад­ме­таў-сім­ва­лаў на аўта­пар­трэ­це Ска­ры­ны. Змеш­ча­ная на ма­не­це, пры­све­ча­най Пад­уі, яна сім­ва­лі­зуе вы­со­кі на­ву­ко­вы ста­тус бу­ду­ча­га асвет­ні­ка, які ён атры­маў у гэ­тым го­ра­дзе.

У ле­вай і пра­вай час­тках кам­па­зі­цыі вы­ка­рыс­та­ны люс­тэр­ка­ва па­ўто­ра­ны фраг­мент вы­явы ка­мен­на­га бу­дын­ку са ска­ры­наў­скай гра­вю­ры. Сі­мет­рыч­ныя час­ткі ка­мя­ні­цы, вы­цяг­ну­тыя ўверх, на­гад­ва­юць ка­мен­ныя слу­пы. Аб’ядна­ныя ўвер­се арач­ным над­пі­сам «ШЛЯХ СКА­РЫ­НЫ», яны ста­но­вяц­ца воб­ра­зам тры­умфа­ль­най аркі, праз якую ад­кры­ва­ецца пан­ара­ма го­ра­да. На­зва яго пе­рад­адзе­на ла­цін­скім шрыф­там: «РАDUA». Га­рад­скі кра­явід — ад­апта­цыя гра­вю­ры з «Кні­гі хро­нік» Харт­ма­на Шэ­дэ­ля і Анто­на Ко­бер­ге­ра. Пры ра­бо­це з гра­вюр­най ілюс­тра­цы­яй уз­нік­ла пра­бле­ма на­пі­сан­ня на­звы го­ра­да. Ва ўсіх айчын­ных ска­ры­наз­наў­чых кры­ні­цах у якас­ці ві­да­ры­су Пад­уі ад­на­знач­на пры­во­дзіц­ца гэ­тая гра­вю­ра, але аўтэн­тыч­ная на­зва мес­та, на­бра­ная ла­цін­скім шрыф­там, ха­рак­тэр­ная для гэ­та­га ты­пу гра­вюр хро­ні­кі Шэ­дэ­ля, у іх ад­сут­ні­чае. У роз­ных кры­ні­цах на­зва го­ра­да ў ла­цін­скай арфаг­ра­фіі мае не­ка­ль­кі ва­ры­янтаў: Padva, Padova, Padoua, Padua, Рatavium. Апроч та­го, у хро­ні­цы гэ­ты кра­явід вы­сту­пае як ілюс­тра­цыя да не­ка­ль­кіх га­ра­доў — Мар­сэ­ля, Мет­ца, ста­ра­жыт­най Ні­кеі. Ад­нак над­піс пры­сут­ні­чае то­ль­кі ў тэк­сце, пры­све­ча­ным Пад­уі, пры­чым ён вы­не­се­ны за межы гра­вю­ры і за­ймае мес­ца над рам­кай. Гэ­ты над­піс, але ўве­дзе­ны ў вы­яўлен­чае поле гра­вю­ры, і быў аб­ра­ны для ілюс­тра­цыі на ма­не­це.

***

Се­рыя па­ча­ла ства­рац­ца ў 2014 го­дзе, на­ра­дзіў­шы­ся з ідэі, пра­па­на­ва­най ды­рэк­та­рам му­зея На­цы­яна­ль­на­га бан­ка Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. На­ву­ко­вая кан­цэп­цыя бы­ла пад­рых­та­ва­ная су­пра­цоў­ні­кам На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь з кан­крэт­ны­мі вы­кла­да­мі, пад­ра­бяз­нас­ця­мі, пра­па­но­ва­мі і пры­нцы­по­вы­мі па­зі­цы­ямі; за­тым, на­ма­ган­ня­мі мас­та­ка На­цы­яна­ль­на­га бан­ка, кан­цэп­цыя пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў ві­зу­аль­ную да­клад­на рас­пра­ца­ва­ную мо­ву ма­люн­каў, якія ў ру­ках та­ле­на­ві­та­га ску­льп­та­ра атры­ма­лі свае да­клад­ныя плас­тыч­ныя фор­мы, што, у сваю чар­гу, з да­па­мо­гай «ма­гіч­ных дзея­нняў» спе­цы­яліс­таў па аксі­да­ван­ні пры­вя­ло да вы­пус­ку рэ­аль­ных ма­нет за­яўле­най се­рыі.

Най­ноў­шыя тэх­на­ло­гіі, якія ўсё бо­льш шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца ў су­час­ным мед­аль­ерным мас­тац­тве, зра­бі­лі маг­чы­мым пе­рад­аць эстэ­тыч­ныя вар­тас­ці ска­ры­наў­скай гра­фі­кі мак­сі­ма­ль­на по­ўна. На не­ка­ль­кіх ма­не­тах змеш­ча­ны мі­ні­яцюр­ныя рэ­плі­кі шмат­фі­гур­ных сю­жэт­ных гра­вюр Ска­ры­ны, што пе­ра­не­се­ны на ма­не­ты з вы­со­кай сту­пен­ню да­клад­нас­ці. Гэ­тыя рэ­плі­кі вы­клі­ка­юць за­хап­лен­не і са­мім вы­яўлен­чым тво­рам, і май­стэр­ствам яго ўва­саб­лен­ня на мі­ні­яцюр­най па­вер­хні ма­не­ты ў яе мік­рон­най глы­бі­ні.

Шмат ува­гі за­ня­ла ра­бо­та з уні­ка­ль­ны­мі шрыф­та­мі, рас­пра­ца­ва­ны­мі на­шым пер­шад­ру­ка­ром. Да­вя­ло­ся са­ма­стой­на кан­стру­яваць дзве лі­та­ры — «ў» і «я». Апош­ні шрыф­та­вы знак пры­сут­ні­чае ў шэ­ра­гу іні­цы­ялаў Ска­ры­ны, ад­нак яго арха­ічнае аб­ліч­ча ства­ры­ла б пра­бле­му ўспры­ман­ня для су­час­ных гле­да­чоў, а лі­та­ра «ў» у бе­ла­рус­кай мо­ве гра­фіч­на афор­мі­ла­ся знач­на па­зней. Абе­дзве гра­фе­мы скан­стру­ява­ны згод­на з ло­гі­кай па­бу­до­вы ска­ры­наў­ска­га шрыф­ту. Вы­ключ­ным для ма­нет гэ­тай се­рыі з’явіў­ся па­вя­лі­ча­ны па­мер ды­ямет­ра ўнцо­вых ма­нет без стра­ты вы­шы­ні рэ­ль­ефу. Ды­яметр срэб­ных ма­нет скла­дае 50 мм, а мед­на-ні­ке­ле­вых 37 мм (суп­роць стан­дар­тных 38,61 мм і 33 мм ад­па­вед­на), што ад­кры­ла бо­льш шы­ро­кія маг­чы­мас­ці для вы­яўлен­ня іх эстэ­тыч­ных якас­цей.

Асоб­ным рад­ком не­абход­на адзна­чыць май­стэр­ства і на­ма­ган­ні спе­цы­яліс­таў Лі­тоў­ска­га ма­нет­на­га два­ра, перш за ўсе ску­льп­та­ра Гі­едры­уса Па­ўлаў­скі­са, чы­імі ста­ран­ня­мі ўда­ло­ся вы­ка­наць ма­не­ты ў ма­тэ­ры­яле са стап­ра­цэн­тнай да­клад­нас­цю. Аб­ра­ная тэх­на­ло­гія — аксі­да­ван­не (чар­нен­не/ста­рэн­не). Вы­гляд аксі­да­ва­най ма­не­ты за­ле­жыць ад без­лі­чы фак­та­раў, на вы­нік уплы­вае во­пыт і інды­ві­ду­аль­ная інту­іцыя май­стра.

Вір­ту­озна вы­ка­на­ныя, аксі­да­ва­ныя ма­не­ты ва­ло­да­юць да­дат­ко­вым эфек­там — міг­цен­нем, ві­зу­аль­най зме­най то­на ме­та­лу за кошт роз­нас­ці вуг­ла падзен­ня свят­ла. Апроч та­го, гэ­тая тэх­на­ло­гія мо­жа ства­рыць на па­верх­ні сво­еа­саб­лі­вую аптыч­ную ілю­зію кштал­ту 3D-эфек­ту, ка­лі на амаль плос­кай па­вер­хні з’яўля­ецца дзі­вос­ная глы­бі­ня пла­наў, якая «за­цяг­вае» гле­да­ча ўнутр не­йкай сцэ­ны. Гэ­ты за­да­дзе­ны эфект кан­чат­ко­ва фар­му­ецца якраз на ста­дыі аксі­да­ван­ня: ка­лі спра­екта­ва­ная ма­не­та ўжо ад­ча­ка­не­на, па­чы­на­ецца «фі­на­ль­нае ча­раў­ніц­тва»...Тэх­на­ло­гія аксі­да­ван­ня ба­дай што руч­ная, у пэў­най сту­пе­ні не­прад­ка­за­ль­ная, у су­вя­зі з чым кож­ная ма­не­та ня­се ад­бі­так уні­ка­ль­нас­ці. Пер­шак­лас­нае май­стэр­ства, вы­со­кая ад­каз­насць спе­цы­яліс­таў і су­пра­цоў­ні­каў Лі­тоў­ска­га ма­нет­на­га два­ра, а так­са­ма по­ўнае ўза­ема­ра­зу­мен­не з мас­та­ком — аўта­рам ды­зай­ну да­зво­лі­лі атры­маць вы­ключ­ную глы­бі­ню і кан­трас­насць кам­па­зі­цыі. Дзя­ку­ючы стры­ма­на­му се­раб­рыс­та­му бляс­ку аксі­да­ва­най па­вер­хні ма­не­ты гэ­тай юбі­лей­най се­рыі ўспры­ма­юцца асаб­лі­ва пры­ваб­на і вы­са­ка­род­на.

P.S.

Расповед аб новых памятных манетах серыі «Шлях Скарыны» чытайце ў наступных нумарах «Мастацтва».

Іры­на Зва­ры­ка, Святлана Някрасава