Леп­шы ды­зайн-пра­ект кра­іны

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

На­цы­яна­ль­ны шрыфт на ска­ры­нін­скіх уз­орах
Фран­цыск Ска­ры­на не бу­да­ваў за­во­даў, не зна­хо­дзіў ра­до­віш­чаў ка­рыс­ных вы­кап­няў, але ўвёў Бе­ла­русь-Літ­ву ў ко­ла раз­ві­тых дзяр­жаў, над­ру­ка­ваў­шы кні­гу — на­цы­я­наль­­ную Біб­лію. Гэ­та, ві­даць, са­мы па­спя­хо­вы ды­зайн-пра­ект у гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Ад Ска­ры­на­вай Біб­ліі вя­дзе свой ра­да­вод і наш гра­фіч­ны ды­зайн. Бо ды­зай­нер уво­гу­ле і ды­зай­нер-гра­фік у пры­ват­нас­ці пра­цу­юць ме­на­ві­та на ты­раж.

Пя­ці­сот­год­дзе бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня — доб­рая на­го­да асэн­са­ваць, якім чы­нам гіс­та­рыч­ная спад­чы­на мо­жа быць ад­апта­ва­най да сён­няш­ня­га дня. Усе­ва­лад Свен­та­хоў­скі — адзін з тых, хто ўжо не адзін год шчы­руе над ства­рэн­нем на­ша­га на­цы­яна­ль­на­га шрыф­ту на пад­ста­ве ска­ры­нін­скіх уз­ораў. Гэ­тая тэ­ма для Бе­ла­ру­сі бы­ла акту­аль­най за­ўжды, але рэ­алі­за­ваць яе ста­ла маг­чы­мым то­ль­кі пры Не­за­леж­нас­ці. У Са­вец­кім Са­юзе ўні­фі­ка­цыя рас­паў­сю­джва­ла­ся і на эстэ­ты­ку: по­шук на­цы­яна­ль­най ку­ль­тур­най то­еснас­ці і яе пра­па­ган­да не ўхва­ля­лі­ся.

Трэ­ба зга­даць, што за са­вец­кім ча­сам Бе­ла­русь не ме­ла моц­най шко­лы мас­тац­тва ка­ліг­ра­фіі і шрыф­ту. Мы істот­на сас­ту­па­лі не то­ль­кі пры­зна­ным у све­це ка­ры­фе­ям — не­мцам, але і на­шым пры­бал­тый­скім су­се­дзям. Так, бы­лі асоб­ныя май­стры, але га­ва­рыць пра сіс­тэ­му, пра шко­лу ні­як не вы­па­да­ла. І ка­лі сён­ня мы ма­ем ві­да­воч­ны пра­грэс у гэ­тай га­лі­не, дык трэ­ба з удзяч­нас­цю зга­даць пра­фе­са­ра Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Паў­ла Сем­чан­ку, які звя­заў з лі­та­рай свой твор­чы лёс яшчэ ў 1970-х. Мне як сту­дэн­ту ка­фед­ры пра­мыс­ло­ва­га дызайну да­вя­ло­ся пра­йсці ў яго курс на­ву­чан­ня. Ска­жу шчы­ра: ву­чыц­ца бы­ло цяж­ка. Бо для Сем­чан­кі алфа­віт, пі­сь­мен­ства як сіс­тэ­ма бы­лі і, мяр­кую, за­ста­юцца пад­абен­ствам атры­бу­таў рэ­лі­гій­на­га ку­ль­ту, чым­сь­ці на­кшталт скры­жа­ляў За­па­ве­ту. І та­ко­га ж стаў­лен­ня да свай­го прад­ме­та ён ча­каў, а ка­лі-ні­ка­лі і па­тра­ба­ваў ад іншых. Між тым для сту­дэн­таў, пры­нам­сі для бо­ль­шас­ці з іх, шрыф­ты бы­лі про­ста ад­ной са спе­цы­яль­ных дыс­цып­лін, якая, ка­неш­не ж, не ліш­няя для ды­зай­не­ра, але зу­сім не тая гэ­та рэч, каб з яе фа­на­цець. Сап­раў­дных вуч­няў і па­сля­доў­ні­каў, што зра­бі­лі мас­тац­тва шрыф­ту сва­ёй пра­фе­сі­яй і ў не­чым па­йшлі на­ват да­лей за свай­го на­стаў­ні­ка, у Па­ўла Сем­чан­кі ня­шмат. Усе­ва­лад Свен­та­хоў­скі — адзін з іх.

Га­доў двац­цаць та­му Па­вел Апа­на­са­віч агу­чыў ідэю ства­рэн­ня бе­ла­рус­ка­га на­цыя­­наль­на­га шрыф­ту, Усе­ва­лад Свен­та­хоў­скі яе па­спя­хо­ва рэ­алі­зуе. Шрыфт — рэч най­перш фун­кцы­яна­ль­ная. Але раз­ам з тым ён мо­жа ад­люс­троў­ваць і эма­цый­ны стан кан­крэт­ных асоб, што пры­чы­ні­лі­ся да яго ства­рэн­ня, і мен­та­ль­ную сут­насць эпо­хі, якая яго на­ра­дзі­ла. І ка­лі ўжо ў све­це існу­юць на­цыі і на­цы­яна­ль­нае пі­сь­мен­ства, дык му­сяць быць і на­цы­яна­ль­ныя шрыф­ты. Так зва­ны ста­рас­ла­вян­скі шрыфт, ня­гле­дзя­чы на пэў­ную арха­ічнасць, з’яўляец­ца па­зна­ва­ль­най ва ўсім све­це ві­зі­тоў­кай сён­няш­няй, ма­дэр­най Рас­іі. Антык­ва мае ка­ра­ні ў ка­пі­та­ль­ным шрыф­це Ста­ра­жыт­на­га Ры­ма, ува­саб­ляе іта­ль­янскі Рэ­не­санс і з’яўля­ецца ад­ным з воб­раз­ных зна­каў Іта­ліі сён­няш­няй і ад­веч­най. Га­тыч­ны шрыфт — эстэ­тыч­нае ўва­саб­лен­не гер­ман­ска­га мен­та­лі­тэ­ту. А хва­ра­ві­тая вы­тан­ча­насць шрыф­тоў ча­су се­цэ­сіі ве­ль­мі па­суе Аўстрыі па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, ды, зрэш­ты, і сён­няш­ня­му воб­ра­зу гэ­тай кра­іны.

Да­след­чы­кі мяр­ку­юць, што гу­ма­ніс­тыч­ны па сут­нас­ці, эстэ­тыч­на вы­раз­ны, чы­тэ­ль­ны шрыфт, ана­ла­гіч­ны та­му, які Ска­ры­на ства­рыў для Бе­ла­ру­сі і ўся­го кі­ры­ліч­на­га све­ту ў ХVI ста­год­дзі, у Рас­іі стаў са­цы­яль­на і куль­тур­на за­пат­ра­ба­ва­ным то­ль­кі ў Пят­роў­скую эпо­ху — на 200 га­доў па­зней. Гэ­тая ака­ліч­насць вы­раз­на свед­чыць пра ду­хоў­ны су­ве­рэ­ні­тэт, якім ва­ло­да­ла на­ша кра­іна ў за­ла­тую па­ру сва­ёй дзяр­жаў­нас­ці. А су­час­ны шрыфт, рас­пра­ца­ва­ны Свен­та­хоў­скім, цал­кам ад­па­вя­дае кры­тэ­ры­ям най­ноў­шай інфар­ма­цый­най пра­сто­ры, но­вым тэх­на­ло­гі­ям і эстэ­тыч­ным па­тра­ба­ван­ням камп’ютар­най эпо­хі. У гэ­тым не­скла­да­на пе­ра­ка­нац­ца, на­ве­даў­шы пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву май­стра «Лі­тары і словы Скарыны» у На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі. Да­рэ­чы, пад­обную вы­ста­ву, хі­ба мен­ша­га маш­та­бу, Усе­ва­лад зла­дзіў у Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­цы Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ві­да­воч­на, пад зна­кам Ска­ры­ны про­йдзе і чар­го­вая вы­ста­ва шрыф­та­во­га мас­тац­тва «Лі­тарт», у якой Усе­ва­лад аб­авяз­ко­ва возь­ме чын­ны ўдзел.

Пёт­ра Ва­сі­леў­скі