Тан­дэм

№ 7 (412) 01.07.2017 - 31.07.2017 г

Но­выя імё­ны ў бе­ла­рус­кім кі­но
Ка­лі амаль дзе­сяць год та­му пры­ма­ла­ся ра­шэн­не аб ства­рэн­ні фа­ку­ль­тэ­та экран­ных мас­тац­тваў БДАМ, пра хут­кія вы­ні­кі, зра­зу­ме­ла, ніх­то не ду­маў.

На­цы­яна­ль­нае кі­на­мас­тац­тва па­тра­ба­ва­ла сво­еа­саб­лі­ва­га пе­ра­за­пус­ку, а зна­чыць, не то­ль­кі но­ва­га аб­ста­ля­ван­ня і ка­пі­та­ль­на­га аб­наў­лен­ня кі­нас­ту­дыі, але і но­вых твор­чых кад­раў. Кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты — спе­цы­яліс­ты штуч­ныя, кан­ве­ернай збор­цы не на­ле­жаць. У све­це кі­но лі­чыц­ца ве­ль­мі доб­рым па­каз­чы­кам, ка­лі з пя­ці-дзе­ся­ці сту­дэн­таў, што збі­ра­юцца звя­заць свой лёс з кі­на­рэ­жы­су­рай, у пра­фе­сіі за­ста­ецца адзін-два. Ві­даць, так атры­ма­ла­ся і ў нас. Не­ка­ль­кі рэ­жы­сёр­скіх вы­пус­каў з но­ва­га фа­ку­ль­тэ­та па­куль не па­ра­дзі­лі гуч­ных імё­наў. Ма­ла­дыя пра­фе­сі­яна­лы — вы­пус­кні­кі БДАМ мі­ну­лых га­доў — збо­ль­ша­га яшчэ то­ль­кі шу­ка­юць сваё мес­ца ў мас­тац­тве, вы­пра­цоў­ва­юць стыль, пад­бі­ра­юць тэ­мы бу­ду­чых шэ­дэў­раў. Між тым за імі ідзе ўжо но­вае па­ка­лен­не, пра якое і бу­дзе га­вор­ка.

 

Вы­пуск-2017 — во­сем ча­ла­век, рэ­жы­сёр­ская май­стэр­ня Рэ­на­ты Грыц­ко­вай і Сяр­гея Шу­ль­гі. Кож­ны з вы­пус­кні­коў за­слу­гоў­вае пад­ра­бяз­на­га апо­ве­ду, і мы аб­авяз­ко­ва яшчэ звер­нем­ся да іх дэ­бют­ных сту­жак на ста­рон­ках на­ша­га вы­дан­ня. Але за­раз ко­ль­кі сло­ваў пра два­іх з гэ­тай вы­біт­най ва­сь­мёр­кі.

 

...хо­дзім па­рай

 

Імё­ны Нэ­лы Ва­сі­леў­скай і Андрэя Каш­пер­ска­га за­ўсё­ды ста­яць по­бач. І ў пра­гра­мах па­ка­заў, і ў ціт­рах іх па­куль ка­рот­ка­мет­раж­ных сту­жак. Ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры, ві­да­воч­на, да­па­ма­га­юць ад­но ад­на­му: падзя­ка Андрэю Каш­пер­ска­му ста­іць амаль у кож­ным фі­ль­ме Нэ­лы Ва­сі­леў­скай, а са­мую Нэ­лу пад про­звіш­чам Агрэ­ніч мож­на ўба­чыць у якас­ці актры­сы ў стуж­ках Андрэя. Ёсць у іх і не­ка­ль­кі су­мес­ных ра­бот, дзе яны зна­чац­ца су­рэ­жы­сё­ра­мі і су­аўта­ра­мі сцэ­на­рыя. Але га­лоў­нае — ме­на­ві­та гэ­тыя двое з уся­го кур­са на сён­няш­ні дзень блі­жэй за ка­лег па на­ву­чан­ні пад­ышлі да сут­нас­ці пра­фе­сіі «рэ­жы­сёр мас­тац­ка­га кі­но».

 

Шчы­ра ка­жу­чы, та­лент рэ­жы­сё­ра-«ігра­ві­ка» — рэч на­сто­ль­кі ня­ўлоў­ная, што ска­заць да­клад­на, якой га­лоў­най якас­цю ён ад­роз­ні­ва­ецца ад лю­дзей іншых твор­чых пра­фе­сій, ве­ль­мі цяж­ка. У вы­пад­ку Нэ­лы і Андрэя гэ­тую асноў­ную ры­су вы­лу­чыць да­во­лі про­ста: яны жы­выя. У сэн­се — іх аўтар­скія на­пра­цоў­кі вы­гля­да­юць све­жы­мі і ары­гі­на­ль­ны­мі, ня­хай збо­ль­ша­га ба­зу­юцца на пры­ёмах, на­за­па­ша­ных кі­не­ма­тог­ра­фам за пер­шае ста­год­дзе свай­го існа­ван­ня. Га­лоў­нае, што адзна­ча­еш, ка­лі гля­дзіш ву­чэб­ныя стуж­кі гэ­тых ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў, — з кож­най з іх яны на­бі­ра­юць у май­стэр­стве, ва ўмен­ні ства­раць асаб­лі­вую воб­раз­насць. Ча­сам Каш­пер­ска­га і Ва­сі­леў­скую хо­чац­ца па­прак­нуць у за­ліш­няй гу­ль­ні ў кі­не­ма­та­г­ра­фіч­ныя атрак­цы­ёны. Але апош­няя цал­кам на­ту­ра­ль­ная для тых, хто ад­нос­на ня­даў­на ад­чуў за са­бою моц вы­каз­вац­ца на экра­не. Зрэш­ты, бо­ль­шую час­тку іх ра­бот гля­дзіш без ад­чу­ван­ня ня­ёмкас­ці, час­та­га пры пра­гля­дах дэ­бют­ных і сту­дэн­цкіх фі­ль­маў. У вы­пад­ку сту­жак Каш­пер­ска­га і Ва­сі­леў­скай гля­дач па­глыб­ля­ецца ў са­му гіс­то­рыю і не звяр­тае ўва­гі на тое, якім чы­нам яна пе­ра­не­се­на на экран. А гэ­та ві­да­воч­ны па­каз­чык та­лен­ту.

 

Возь­мем для па­чат­ку іх су­мес­ную ра­бо­ту «Му­зы­ка ўнут­ры» (2016). Яна ство­ра­на па ма­ты­вах вя­до­май п’е­сы Іва­на Вы­ры­па­ева «Та­нец Дэ­лі». Тан­дэм сту­дэн­таў фа­ку­ль­тэ­та экран­ных мас­тац­тваў БДАМ не па­ба­яўся па­ра­ўнан­ня з да­во­лі вя­до­май аўтар­скай вер­сі­яй экра­ні­за­цыі гэ­та­га тво­ра. Не­ве­ра­год­на, але сту­дэн­цкая ка­рот­ка­мет­раж­ка вы­йшла на­ват лепш — бо­льш ёміс­та і эма­цый­на рас­па­вя­ла пра сут­насць асноў­на­га канф­лік­ту гэ­та­га ня­прос­та­га для па­ста­ноў­кі су­час­на­га дра­ма­тур­гіч­на­га тво­ра. Раз­моў­ная, ве­ль­мі скла­да­ная для ві­зу­алі­за­цыі дзея пе­ра­тва­ры­ла­ся ў Ва­сі­леў­скай і Каш­пер­ска­га ў су­цэ­ль­ны ві­зуаль­­ны ка­лей­дас­коп-атрак­цы­ён, у якім змя­ша­лі­ся інтэ­р’е­ры і экс­тэ­р’е­ры, дзі­ця­чыя за­баў­кі і ва­го­ны мет­ро, лю­дзі і дум­кі. Пры гэ­тым Андрэй і Нэ­ла вы­біт­на сыг­ра­лі ро­лі га­лоў­ных ге­ро­яў.

 

Яшчэ ад­на су­мес­ная рэ­жы­сёр­ска-сцэ­нар­ная пра­ца сяб­роў-ка­лег — дзі­ця­чая гіс­то­рыя «Аку­ака» (2016), што пры­му­шае ўзга­даць аб­сур­дыс­цкія апа­вя­дан­ні Да­ні­іла Хар­мса. У ёй ізноў пры­сут­ні­чае ка­лей­дас­коп са­мых не­ве­ра­год­ных ві­зу­аль­ных атрак­цы­ёнаў. Ва­сі­леў­ская і Каш­пер­скі на­поў­ні­цу ка­рыс­та­юцца пе­ра­ва­га­мі ка­рот­ка­га мет­ра — не рас­цяг­ва­юць дзею, як шмат хто з па­чат­коў­цаў, а імкнуц­ца за­поў­ніць яго дзе­ся­ціх­ві­лін­ную пра­сто­ру мак­сі­ма­ль­най ко­ль­кас­цю мік­ра­эпі­зо­даў. Пры тым што ў стуж­цы не­ка­ль­кі дзей­ных асоб, усе ро­лі Нэ­ла Ва­сі­леў­ская бліс­ку­ча вы­кон­вае аса­біс­та. За­ста­ецца шчы­ра ра­да­вац­ца энер­гіч­на­му вы­на­ход­ніц­тву, з якім зня­та гэ­тая, зда­ва­ла­ся б, сціп­лая па маш­та­бах і бю­джэ­це кар­ці­на.

 

Усе яны ро­дам з дзя­цін­ства

 

«Аку­аку» мож­на лі­чыць най­бо­льш «дзі­ця­чай» з усіх ра­бот Каш­пер­ска­га і Ва­сі­леў­скай, бо апо­вед вя­дзец­ца ў ёй вус­на­мі ма­ле­нь­кай дзяў­чын­кі. Зрэш­ты, свет дзя­цін­ства так ці інакш пры­сут­ні­чае амаль у кож­най са сту­жак рэ­жы­сё­раў. Тое не дзіў­на, бо курс Рэ­на­ты Грыц­ко­вай, у фі­ль­маг­ра­фіі якой не­ка­ль­кі дзі­ця­чых ра­бот, пер­ша­па­чат­ко­ва ары­ента­ваў­ся на кі­но для ад­па­вед­най аўды­то­рыі. Іншая спра­ва, што тэ­ма дзя­цін­ства ў Нэ­лы і Андрэя, як і ў шмат­лі­кіх аўта­раў, то­ль­кі на­го­да для вы­каз­ван­ня на ве­ль­мі су­р’ёз­ныя, «да­рос­лыя» тэ­мы.

 

«За­плюш­чы во­чы» (2013) ста­ла пер­шай стуж­кай Нэ­лы Ва­сі­леў­скай, па­сля якой пра гэ­тую ма­ла­дую та­ле­на­ві­тую аўтар­ку за­га­ва­ры­лі. Падзеі ў фі­ль­ме па­каз­ва­юцца так­са­ма з пун­кту гле­джан­ня дзі­ця­ці — пя­ці­га­до­вай дзяў­чын­кі. Але на яе ва­чах раз­гор­тва­ецца сап­раў­дная дра­ма адзі­но­ты яе ма­ці, што да­рэм­на шу­кае ка­хан­не ў гэ­тым жыц­ці. У 13-хві­лін­най ра­бо­це не то­ль­кі вель­­мі доб­ра ад­люс­тра­ва­ны воб­раз­ны свет дзя­цін­ства, але і ёсць вы­дат­на пра­пра­ца­ва­ны дру­гі план, са­ма­дас­тат­ко­вы, ён га­во­рыць сам за ся­бе. Як і ў кар­ці­не «Мой брат» (2016), у якой рэ­жы­сёр­ка ад­дае да­ні­ну па­ва­гі свай­му за­хап­лен­ню твор­час­цю Андрэя Тар­коў­ска­га — праз што пра­хо­дзяць амаль усе аўта­ры-па­чат­коў­цы ў кі­но.

 

Надзвы­чай пад­обная да стуж­кі «За­плюш­чы во­чы» дра­ма «Как­тус» (2015) Андрэя Каш­пер­ска­га. У ёй так­са­ма ідзе раз­мо­ва пра свет дзі­ця­ці, у які ўры­ва­юцца да­рос­лыя ся­мей­ныя пра­бле­мы. Па фор­ме і вы­ка­нан­ні гэ­та, ві­даць, са­мы су­р’ёз­ны фі­льм рэ­жы­сё­ра. Ён па­бу­да­ва­ны на скла­да­ным псі­ха­ла­гіз­ме муж­чын­ска­га ха­рак­та­ру. Апош­ні рас­кры­ва­ецца тут ад­ра­зу праз двух ге­ро­яў — ма­­лень­­ка­га хлоп­чы­ка і яго ба­ць­кі, яны жы­вуць асоб­на і аб­одва па­чу­ва­юцца са­мот­ны­мі.

 

Дзя­цін­ства, да­клад­ней, дзя­цін­насць — ярка пад­крэс­ле­ная ры­са твор­час­ці і ад­на­го, і дру­гой рэ­жы­сё­раў. Там, дзе ў іх ня­ма ў кад­ры дзі­ця­ці, яны спра­бу­юць пе­ра­тва­рыць у дзі­ця са­мо­га гле­да­ча, за­ва­біў­шы яго яскра­вы­мі жан­ра­вы­мі пры­ёма­мі, або пад­ні­ма­юць ко­ліш­нія пра­бле­мы сва­іх да­рос­лых ге­ро­яў — як у стуж­цы Нэ­лы Ва­сі­леў­скай «Рэ­кан­струк­цыя бяс­сон­ні­цы» (2014), дзе ма­ла­дая жан­чы­на па­ку­туе на ком­плекс ві­ны пе­рад ма­ці. Трэ­ба так­са­ма ўзга­даць і тра­гіч­ную да­ку­мен­та­ль­ную кар­ці­ну Ва­сі­леў­скай «Та­та» (2016), дзе аўтар­ка ве­ль­мі сме­ла па­каз­вае скла­да­ную, але не­паз­беж­ную тра­ге­дыю сы­хо­ду на пры­кла­дзе свай­го дзя­ду­лі.

 

Анты­ві­рус Каш­пер­ска­га-Ва­сі­леў­скай

 

Са­мае ці­ка­вае ў сту­дэн­цкіх фі­ль­мах Нэ­лы Ва­сі­леў­скай і Андрэя Каш­пер­ска­га тое, што яны не імкнуц­ца вы­на­хо­дзіць свой аўтар­скі ро­вар. Іх пра­цы вы­гля­да­юць са­ма­дас­тат­ко­вы­мі і на­ту­ра­ль­ны­мі на­ват у ярка пад­крэс­ле­ных жан­ра­вых фор­мах. Не­йкім чы­нам ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры знай­шлі сво­е­а­саб­лі­вы анты­ві­рус су­праць «га­лі­ву­ды­за­цыі», якая не­паз­беж­на ча­кае кож­на­га дэ­бю­тан­та ў кі­но, хто хо­ча пры­ва­біць ува­гу не то­ль­кі фес­ты­ва­ль­ных ад­бор­шчы­каў, але і бо­льш-менш шы­ро­кай аўды­то­рыі.

 

Аўта­ры з лёг­кас­цю гу­ля­юцца з роз­ны­мі жан­ра­мі, хут­ка пра­хо­дзя­чы шлях ад па­ра­дый­на­га хо­ра­ру («Hasta la vista, baby», 2017, «Не вяр­тай­ся», 2013, аб­одва Каш­пер­ска­га), да су­р’ёз­на­га тры­ле­ра («Кноп­ка», 2014, Андрэй Каш­пер­скі) і мо­ла­дзе­вай ка­ме­дый­най дра­мы («Сяб­ры па пе­ра­піс­цы», 2017, Нэ­ла Ва­сі­леў­ская). Рэ­жы­сё­ры ўда­ла за­сво­ілі га­лоў­ныя пры­ёмы ства­рэн­ня воб­раз­нас­ці ў кад­ры, іх стуж­кі на­поў­не­ны доб­ры­мі ды­яло­га­мі, але ві­зу­аль­нае ў іх на пер­шым мес­цы, што і ад­роз­ні­вае сап­раў­днае кі­на­мас­тац­тва. Пры­кла­дам тут мо­жа быць не­вя­лі­кае шас­ціх­ві­лін­нае пра­кты­ка­ван­не на тэ­му ўнут­ры­кад­ра­ва­га ман­та­жу «Тут быў Са­ша» (2016) Андрэя Каш­пер­ска­га, зня­тае ад­ным пла­нам, у якім змяс­ці­ла­ся, зда­ва­ла­ся б, усё, што мо­жа хва­ля­ваць су­час­на­га ма­ла­до­га бе­ла­ру­са, — і ка­хан­не, і мес­ца ў да­рос­лым жыц­ці, і на­ват ста­но­віш­ча бе­ла­рус­кай мо­вы. Ці яго ка­рот­кая кі­на­рэп­ры­за «Пад да­жджом», дзе пе­ра­ва­га ад­да­ецца не­вер­ба­ль­ным эмо­цы­ям пер­са­на­жаў.

 

Пра­цы ма­ла­дых вы­пус­кні­коў якраз і ці­ка­выя сва­ім пад­ыхо­дам да бя­гу­чай рэ­ча­існас­ці. Не­вя­до­ма, які­мі ста­нуць пер­шыя по­ўна­мет­раж­ныя кар­ці­ны Нэ­лы Ва­сі­леў­скай і Андрэя Каш­пер­ска­га, ад­нак іх сту­дэнц­кія ра­бо­ты да­зва­ля­юць нам па­гля­дзець не толь­­кі на ўнут­ра­ны свет сва­іх ства­ра­ль­ні­каў, але й іх ва­ча­мі на свой — жы­вы і ці­ка­вы.

Антон Сідарэнка