Формула дзіцячага спектакля

№ 7 (412) 01.07.2017 - 31.07.2017 г

Су­час­ная дра­ма­тур­гія для дзя­цей
Тэ­атр па­чы­на­ецца з ве­шал­кі. Спек­такль — з п’есы, з лі­та­ра­тур­на­га тво­ра. Ме­на­ві­та дра­ма­тур­гія як род лі­та­ра­ту­ры з’яўля­ецца пер­шым эта­пам кож­най сцэ­ніч­най па­ста­ноў­кі.

Без­умоў­на, эстэ­тыч­ны ана­ліз спек­так­ля з гэ­тай пры­чы­ны ў ідэ­але па­ві­нен па­чы­нац­ца з раз­гля­ду якраз п’есы як мас­тац­ка­га тэк­сту. Не­ль­га да­пус­каць спа­ра­дыч­на­га, бес­сіс­тэм­на­га ад­бо­ру п’ес для сцэ­ны. Зра­зу­ме­ла, ма­ні­то­рынг гля­дац­кіх за­пат­ра­ба­ван­няў — га­лоў­ны шлях. Га­лоў­ны. Але ён не па­ві­нен быць адзі­ным. Та­му што гля­дац­кія за­пат­ра­ба­ван­ні да­лё­ка не за­ўсё­ды скі­ра­ва­ныя на вы­со­кую эстэ­ты­ку. Ма­сы спа­кон вя­коў пра­гнуць за­баў­ля­ль­ных, не аб­авяз­ко­ва вы­со­ка­эстэ­тыч­ных ві­до­віш­чаў. Ад­па­вед­на, ма­сы не­абход­на і да­цяг­ваць, пад­штур­хоў­ваць да вы­со­ка­га мас­тац­тва.

 

У та­кім свят­ле не менш важ­ным вы­сту­пае ад­бор ма­тэ­ры­ялаў для па­ста­но­вак праз шы­ро­кае і глы­бо­кае вы­ву­чэн­не сцэ­ніч­ных тэк­стаў. Вы­зна­чэн­не леп­шай час­ткі дра­ма­тур­гіі ў су­адня­сен­ні з вы­ні­ка­мі ма­ні­то­рын­гу гля­дац­кіх інтэн­цый па­він­на лег­чы ў асно­ву се­лек­цыі п’ес. Ад­сюль вы­во­дзіц­ца фор­му­ла: леп­шая п’еса + за­ці­каў­лен­не гле­да­чоў = спек­такль.

 

Фор­му­ла, ад­нак, па­тра­буе кан­крэ­ты­за­цыі і дэ­та­лі­за­цыі. У першую чаргу па на­прам­ках яе пры­мя­нен­ня. Гэ­та вар­та ра­біць, каб не бы­ло пе­ра­ко­су ў не­йкі адзін пэў­ны бок, каб за­хоў­ваў­ся ба­ланс у кож­ным з азна­ча­ных да­лей кі­рун­каў.

 

1. Жан­ра­ва-пра­блем­на-тэ­ма­тыч­ны. На сцэ­не па­він­на быць прад­стаў­ле­насць шы­ро­ка­га спек­тра дра­ма­тур­гіч­ных жан­раў. За кла­січ­ны­мі фор­ма­мі не­ль­га за­бы­ваць і пра экс­пе­ры­мен­та­тар­скія спро­бы. У сі­лу шмат­гран­на­га, шмат­слой­на­га ча­ла­ве­ча­га жыц­ця не­абход­на ўзды­маць тэ­мы і пра­бле­мы з роз­ных уз­роў­няў, не за­цык­лі­ва­ючы­ся на вуз­ка­інтым­ных мо­ман­тах ці, на­адва­рот, на тэ­мах і пра­бле­мах гла­ба­ль­на­га маш­та­бу.

 

2. Гіс­та­рыч­ны. На сцэ­не па­він­на быць ураў­на­ва­жа­насць па­між кла­сі­кай і су­час­най дра­ма­тур­гі­яй. Гле­да­чу трэ­ба рэ­прэ­зен­та­ваць і тво­ры, што ста­лі ка­мер­то­нам сап­раў­дна­га мас­тац­тва, ары­енці­рам для на­ступ­ных па­ка­лен­няў, гле­бай для ўсёй дра­ма­тур­гіч­на-тэ­атра­ль­най ку­ль­ту­ры, і тво­ры, якім сцвяр­джац­ца яшчэ да­во­дзіц­ца, па­трэб­на ад­кры­ваць но­выя імё­ны.

 

3. Ге­агра­фіч­ны. Аб­ме­жа­ва­насць п’еса­мі то­ль­кі бе­ла­рус­кіх, ці то­ль­кі рас­ійскіх, ці ад­но за­меж­ных аўта­раў бы­ла б шкод­най. На­ўрад ці гле­да­чы са­мых роз­ных уз­рос­та­вых і са­цы­яль­ных ка­тэ­го­рый ад­мо­ві­лі­ся б ад зна­ёмства з дра­ма­тур­гі­яй не то­ль­кі айчын­най, але і бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа. Леп­шыя тэк­сты сус­вет­най цы­ві­лі­за­цыі (асаб­лі­ва на­він­кі) па­він­ны пры­сут­ні­чаць на бе­ла­рус­кай сцэ­не. На­цы­яна­ль­ная дра­ма­тур­гія вы­сту­пае стрыж­нем бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва, якое, тым не менш, не­ль­га ад­мя­жоў­ваць ад вар­тых зда­быт­каў іншых на­ро­даў.

 

4. Уз­рос­та­вы. Сён­ня не­ка­то­рыя за­ўва­жа­юць рэ­пер­ту­арную і пе­рад­усім тэ­атра­ль­ную бед­насць для пад­рас­та­юча­га па­ка­лен­ня. Та­му ўзрос­та­вая ды­фе­рэн­цы­яцыя да­па­маг­ла б ска­рэк­та­ваць акту­аль­ныя хі­бы і ў да­лей­шым ле­пей ад­па­вя­даць кан’юнкту­ры. Гле­да­ча мож­на падзя­ліць на тры гру­пы: 1) да­рос­лы ўзрост, 2) юнац­кі, 3) дзі­ця­чы (да 14 га­доў), які так­са­ма мае асаб­лі­вас­ці на роз­ных эта­пах.

 

5. Са­цы­яль­ны. З ад­на­го бо­ку, мож­на вы­дзе­ліць тво­ры эліт­на­га, інтэ­лек­ту­аль­на­га кі­рун­ку — для гле­да­ча пад­рых­та­ва­на­га, гле­да­ча-гу­ма­ні­та­рыя (ці з (са­ма)ад­ука­цыі, ці па ду­ху). З інша­га — тво­ры для гле­да­ча ма­са­ва­га (але не ў сэн­се ніз­кім, бу­ль­вар­ным, а ў сэн­се да­ступ­нас­ці ма­сам тво­раў вы­со­ка­га мас­тац­тва без асаб­лі­вай пад­рых­тоў­кі). Пры­чым вар­та ўліч­ваць і спе­цы­фі­ку ма­са­ва­га гле­да­ча, які мо­жа мець па жыц­ці ўхіл, умоў­на і спрош­ча­на ка­жу­чы, пра­ле­тар­скі, ці ся­лян­скі, або інтэ­лі­ген­цкі.

 

Гэ­тыя па­зі­цыі па­він­ны быць уз­ае­маз­вя­за­ны. Па­між імі трэ­ба вы­трым­лі­ваць, як ужо бы­ло ска­за­на, ба­ланс. Пе­ра­кос па ад­ным з пун­ктаў — гэ­та аб­ме­жа­ван­не і мас­тац­тва, і гле­да­чоў, а ад­па­вед­на — усёй ку­ль­ту­ры. Ска­жам, ге­агра­фіч­ны пе­ра­кос про­ста не­бяс­печ­ны ўво­гу­ле для дзяр­жаў­най да­ктры­ны. Та­му не­ль­га пус­каць ад­бор п’ес на са­ма­цёк. Пра­ўда, у лю­бы час бу­дуць уз­ні­каць пэў­ныя мо­ды (на тэ­мы ці фор­мы). Ім вар­та ад­да­ваць на­леж­ную да­ні­ну. Але ж — не іні­цы­яты­ву ў раз­віц­ці дра­ма­тур­гіі! Інакш атры­ма­ецца сво­еа­саб­лі­вы броў­наў­скі рух. Цэн­тра­лі­за­ва­ная ка­рэк­ці­роў­ка на ўзроў­ні рэ­ка­мен­да­цый­ным пры­ня­се не то­ль­кі ка­рысць, але і плён для ўсіх ба­коў, аб’ектаў і суб’ектаў тэ­атра­ль­на­га пра­цэ­су ў пры­ват­нас­ці і ку­ль­тур­на­га ў цэ­лым.

 

Твор­часць для дзя­цей ве­ль­мі скла­да­ная, гэта сін­крэ­тыч­ны ві­д мас­тац­тва ў пер­шую чар­гу. Да та­кіх ад­но­сіц­ца і дра­ма­тур­гія. Тым не менш за апош­нюю чвэрць ста­год­дзя ў Бе­ла­ру­сі з’яві­ла­ся не ме­ней дзвюх со­цень п’ес дзя­сят­каў аўта­раў. Та­кія ко­ль­кас­ныя па­каз­чы­кі, не­сум­нен­на, ма­юць у са­бе і якас­ны стры­жань.

 

Най­перш вар­та ска­заць пра плён у фар­ма­це ка­зач­най п’есы. Раз­ня­во­ле­ныя пад­ыхо­ды да яе ства­рэн­ня аб­умо­ві­лі вы­хад у свет раз­ма­ітых ра­бот — ад тра­ды­цый­ных інсцэ­ні­ро­вак да ары­гі­на­ль­ных тво­раў, усклад­не­ных псі­ха­ла­гіз­мам.

 

Час­цей за ўсё аўта­ры звяр­та­юцца да пе­ра­но­су ў дра­ма­тур­гію ўсё тых жа фа­льк­лор­ных ка­зак. Дос­вед па­каз­вае, што крэ­атыў­ны пад­ыход ідзе то­ль­кі на ка­рысць та­ко­му сцэ­ніч­на­му асэн­са­ван­ню про­зы, воб­ра­зы якой у вы­пад­ку про­ста­лі­ней­на­га ка­пі­ра­ван­ня мо­гуць па­цяр­пець у эстэ­тыч­ным пла­не. Дра­ма­тур­гія па­тра­буе акрэс­лі­ван­ня ха­рак­та­раў іншы­мі срод­ка­мі, без ка­то­рых не да­сі ра­ды і ў інсцэ­ні­роў­цы, інакш не ад­бу­дзец­ца па­ўна­вар­тас­най пе­рад­ачы кан­флік­ту.

 

Бо­льш аўтар­скай крэ­атыў­нас­ці пры­сут­ні­чае ў п’есах, на­пі­са­ных «па ма­ты­вах» (га­лоў­ным чы­нам фа­льк­лор­ных тэк­стаў, ня­рэд­ка лі­та­ра­тур­ных і на­ват біб­лей­скіх). На­зі­ра­ецца знеш­не па­ра­дак­­саль­­на-амбі­ва­лен­тная тэн­дэн­цыя ў ства­рэн­ні ха­рак­та­раў дзе­ючых асоб п’ес-ка­зак па ма­ты­вах на­род­най спад­чы­ны: з ад­на­го бо­ку, яны за­хоў­ва­юць сут­насць воб­ра­заў і іх па­ля­ры­за­цыю, у вы­ні­ку якой ад­бы­ва­ецца кан­флікт, а з інша­га — у мно­гіх вы­пад­ках вы­яўля­ецца імкнен­не да ма­ды­фі­ка­цыі парт­рэ­таў дзей­ных асоб, аб­умоў­ле­нае як інды­ві­ду­аль­нас­цю твор­чай ма­не­ры аўта­ра, так і акту­аль­най рэ­ча­існас­цю, а так­са­ма ў пэў­най сту­пе­ні асаб­лі­вас­ця­мі раз­віц­ця мас­тац­тва ў цэ­лым. На­пі­сан­не п’ес па ма­ты­вах на­род­ных ка­зак прад­выз­на­чае ты­по­васць кан­флік­таў і архе­ты­по­васць ха­рак­та­раў, але і дае сва­бо­ду вы­яўлен­ня ў раз­віц­ці ка­лі­зій і ства­рэн­ні воб­ра­заў («Пры­го­ды Мі­хея і Мар­ці­на» Ула­дзі­мі­ра Граў­цо­ва, «Хве­дар На­біл­кін — бе­ла­рус­кі ка­сі­нер» Пят­ра Ва­сю­чэн­кі ды інш.). Ад­на з та­кіх ха­рак­тэр­ных ка­зак — «Дуд­ка-са­ма­гуд­ка» Зі­на­іды Ду­дзюк. Зло ўва­саб­ля­юць сва­яво­ль­ны, дэс­па­тыч­ны Пан і хці­вы Раз­бой­нік. Ім су­пра­цьс­та­іць кем­лі­вы, муж­ны і доб­ры Кас­тусь — ты­паж на­род­на­га ге­роя-збаў­цы. Эпі­за­дыч­ная, але кан­цэп­ту­аль­ная ро­ля ад­ве­дзе­на мі­фа­ла­гіч­на­му Бе­лу­ну, ляс­но­му дзяд­ку, які до­рыць ге­рою ча­роў­ны сро­дак для са­цы­яль­на­га зба­вен­ня — дуд­ку-са­ма­гуд­ку, а так­са­ма амбі­ва­лен­тна­му з-за свай­го пра­гма­тыз­му се­ля­ні­ну Кан­дра­ту. Пер­са­на­жы ў сва­іх агу­ль­ных ры­сах ні­бы­та зна­ёмыя чы­та­чу. Ад­нак Зі­на­іда Ду­дзюк над­ае ім і дуд­цы як мас­тац­ка­му кан­цэп­ту эле­мен­ты інды­ві­ду­алі­за­цыі: Бя­лун не­ўза­ба­ве па­ўстае глы­ба­ка­дум­ным фі­ло­са­фам, Раз­бой­нік, у яко­га не атры­ма­ла­ся за­ва­ло­даць све­там, пе­ра­тва­ра­ецца ў Пад­пан­ка, а дуд­ка па­клі­ка­ная слу­жыць то­ль­кі доб­рым спра­вам, інакш яе гас­па­да­ра ча­кае па­ка­ран­не.

 

Су­час­най лі­та­ра­тур­най п’есе-каз­цы ўлас­ці­выя і тэ­ма­тыч­ная шы­ры­ня, і рас­пра­цоў­кі воб­раз­ных сіс­тэм. Ха­рак­та­ры па­ўста­юць моц­ныя, жы­выя, рэ­ль­ефныя. Та­му дзей­ства ў бо­ль­шас­ці п’ес ад­бы­ва­ецца на­ту­ра­ль­на і пе­ра­ка­на­ль­на. Аўта­ры пер­ма­нен­тна ўзба­га­ча­юць арсе­нал мас­тац­кіх пры­ёмаў, каб акту­алі­за­ваць свой твор і ге­ро­яў у ім. На­прык­лад, Сяр­гей Ка­ва­лёў не па­збя­гае ры­зы­кі і на­сы­чае «Па­ца­лу­нак но­чы» псі­ха­ла­гіз­мам. Але на­сы­ча­насць да­ся­га­ецца не за кошт усклад­не­нас­ці ха­рак­та­раў, што не­пры­ма­ль­на для ад­ра­са­ва­на­га дзі­ця­чай аўды­то­рыі тэк­сту, а дзя­ку­ючы іх зра­зу­ме­лай кан­трас­нас­ці, ме­на­ві­та гэ­та і пры­во­дзіць да кан­флік­тнай на­пру­жа­нас­ці. Змроч­насць дра­ма­тур­гіч­най па­літ­ры тво­ра пад­об-

ная да то­наў п’есы Мак­сі­ма Клім­ко­ві­ча і Мі­рас­ла­ва Шай­ба­ка па ма­ты­вах дзі­ця­ча­га фа­льк­ло­ру «У чор­ным-чор­ным го­ра­дзе». Але ў апош­няй змроч­ны фон апы­на­ецца ўрэш­це фан­том­ным, спа­ро­джа­ным дзі­ця­чы­мі стра­ха­мі і зні­кае, як ра­ніш­ні ту­ман. У Сяр­гея Ка­ва­лё­ва ж ён за­ста­ецца ма­ра­ль­ным, кан­таў­скім імпе­ра­ты­вам, у кан­тэк­сце яко­га пер­са­на­жы-лю­дзі вы­сту­па­юць эвен­ту­аль­ным, але не за­ўсё­ды ста­ноў­чым пры­кла­дам жыц­ця­дзей­нас­ці. Вы­сно­вай гу­чыць го­лас па­мер­ла­га клоў­на Клаў­са: «Кож­ны з нас ад­ной­чы трап­ляе ў сі­ту­ацыю, ка­лі трэ­ба вы­бі­раць: ра­та­ваць жыц­цё інша­га ча­ла­ве­ка ці сваю ўлас­ную ску­ру. Най­час­цей мы про­ста не па­спя­ва­ем зра­біць на­леж­на­га вы­ба­ру. А по­тым да смер­ці па­ку­ту­ем і про­сім у Бо­га то­ль­кі ад­на­го: каб сі­ту­ацыя па­ўта­ры­ла­ся, 

і та­ды...»

 

Знай­шла ад­бі­так у дзі­ця­чай дра­ма­тур­гіі і эпо­ха по­стма­дэр­ну. Адзін з яскра­вых пры­кла­даў — твор­часць за­гад­чы­ка літ­час­ткі Брэс­цка­га ля­леч­на­га тэ­атра Іга­ра Сі­да­ру­ка. Дра­ма­тург уда­ла ўпі­саў­ся ў трэнд: ад­штур­хнуў­шы­ся ад фа­льк­лор­ных тра­ды­цый (п’есы «Квет­кі пад ліў­нем», «Пры­го­ды Люс­трын­кі, або Ва­ша не­сус­вет­нае зла­дзей­ства!..», «Сал­дат і Смерць»), твор­ча апра­ца­ваў­шы ма­тэ­ры­ялы з Біб­ліі («Меч анё­ла», «Свя­та Рас­тво ра­дасць пры­няс­ло») і айчын­ных кла­сі­каў («Юнак і Вя­дзь­мар»), пры­йшоў да не­стан­дар­т-

на­га мас­тац­ка­га ра­шэн­ня, пад­ка­за­на­га су­час­ны­мі рэ­алі­ямі ў пла­не як змес­ту, так і фор­мы («Вір­ту­аль­нае зуб­ра­ня»). А ў «ка­міч­ных падзе­ях» «Кір­ма­шо­ва­га ба­ла­га­ну» Сі­да­рук па-по­стма­дэр­ніс­цку прад­ста­віў ад­ра­зу дзве каз­кі: «Пра ка­лаб­ка» і «Пра быч­ка — сма­ля­но­га бач­ка». Аўтар па-но­ва­му зна­ёміць нас з ні­бы­та вя­до­мы­мі пер­са­на­жа­мі. Але воб­ра­зы атры­ма­лі­ся на­сто­ль­кі ары­гі­на­ль­ны­мі, што ні яны, ні раз­гор­тван­не падзей не вы­гля­да­юць ска­пі­ява­ны­мі, а на­адва­рот, ураж­ва­юць сва­ёй све­жас­цю і на­віз­ной.

 

Не­сум­нен­на, як і ўсё мас­тац­тва, п’есы для дзя­цей у пэў­най сту­пе­ні за­леж­ныя ад пе­ра­мен у са­цы­яль­ным кан­тэк­сце (бо­льш, чым дзі­ця­чыя вер­шы і про­за). Гэ­та звя­за­на з тэ­атра­ль­ным пра­цэ­сам: тэ­атр, як пры­ня­та ка­заць, — свай­го ро­ду ка­фед­ра, а з яе па­він­на гу­чаць акту­аль­ная інфар­ма­цыя. Асаб­лі­ва гэ­та бы­ло пры­кмет­на ў 1990-я. Ме­на­ві­та та­ды за­гу­ча­ла шмат но­вых імён: акра­мя на­зва­ных, адзна­чым Люд­мі­лу Руб­леў­скую, Ула­дзі­мі­ра Сіў­чы­ка­ва, Але­ся Які­мо­ві­ча... Хоць і ста­рыя зда­быт­кі на­шай ка­зач­най дра­ма­тур­гіі не дэ­акту­алі­за­ва­лі­ся (каз­ка ў пры­нцы­пе як жанр не ста­рэе), па­ўста­ла па­трэ­ба га­ва­рыць з рэ­цы­пі­ентам на мо­ве, на­блі­жа­най пан­яцій­ным апа­ра­там і пра­блем­ным пол­ем да су­час­ні­ка. Та­му мно­гія аўта­ры бу­ду­юць свае ка­зач­ныя п’есы на зна­ёмым з ця­пе­раш­ня­га жыц­ця пад­рас­та­юча­га па­ка­лен­ня ма­тэ­ры­яле. Так, Ра­іса Ба­ра­ві­ко­ва ўда­ла су­мяс­ці­ла рэ­ча­існую рэ­аль­насць з вір­ту­аль­най («Шкля­ныя го­ры, аль­бо Пра­гра­міст Ча­роў­най да­лі­ны»). Падзеі гіс­то­рыі і су­час­нас­ці цес­на пе­ра­пля­лі­ся ў па­сі­янар­ных п’есах Сер­жу­ка Ві­туш­кі, які не­ча­ка­на рас­крыў­ся як дра­ма­тург на­пры­кан­цы свай­го жыц­ця. Вос­трыя эка­ла­гіч­ныя пра­бле­мы спа­ра­дзі­лі шэ­раг ад­па­вед­ных п’ес: Гео­ргія Мар­чу­ка «На­чныя пры­го­ды Па­ўлі­ка», Мі­ко­лы Ара­хоў­ска­га «Ка­лі дра­кон пра­чнуў­ся», Га­лі­ны Кар­жа­неў­скай «Чар­на­бог» і інш. Раз­ам з тым воб­ра­зы мно­гіх пры­год­ніц­кіх п’ес ство­ра­ны на мі­фа­ла­гіч­на-гіс­та­рыч­ным ма­тэ­ры­яле. Яркі пры­к-

лад — «Дзі­вос­ныя аван­ту­ры пан­оў Куб­ліц­ка­га ды За­блоц­ка­га» Пят­ра Ва­сю­чэн­кі і Сяр­гея Ка­ва­лё­ва. На­зі­ра­ецца так­са­ма прад­ука­ван­не так зва­най ры­цар­скай п’есы з ідэ­ала­мі і вы­со­кі­мі ко­дэк­са­мі ры­цар­ства. Ві­да­воч­на, існуе за­пат­ра­ба­ва­насць у на­ва­год­няй п’есе.

 

У цэ­лым тэ­ма­тыч­нае ко­ла дзі­ця­чай дра­ма­тур­гіі на ця­пе­раш­нім эта­пе ве­ль­мі шы­ро­кае. Ду­ма­ецца, яно ад­па­вя­дае надзён­нас­ці. У той жа час пры за­ўваж­най ма­дэр­ні­за­цыі сён­няш­ніх п’ес за­хоў­ва­юцца тра­ды­цый­ныя твор­чыя пад­ыхо­ды, пе­рад­усім у аксі­яло­гіі і ма­ра­лі. Што за­ста­ецца ня­змен­ным і ў су­час­най каз­цы, дык гэ­та вас­тры­ня су­тык­нен­ня прад­стаў­ні­коў анта­га­ніс­тыч­ных сіл. Яна да­зва­ляе аўта­рам на­леж­ным чы­нам рас­крыць ха­рак­та­ры ге­ро­яў, за­хоў­ва­ючы пры гэ­тым іх ты­по­выя ры­сы і ад­на­час­на інды­ві­ду­алі­зу­ючы іх.

 

Пры ўсім ска­за­ным не­ль­га пры­знаць пра­цэс раз­віц­ця дра­ма­тур­гіі для дзя­цей у на­шай кра­іне за­да­ва­ль­ня­ючым па­трэ­бы — як у мас­тац­кім, так і вы­ха­ваў­чым пла­не. Пер­шае, на што ха­це­ла­ся б звяр­нуць ува­гу, — пе­ра­кос на ка­рысць ка­зач­на­га фар­ма­ту. Рэ­аліс­тыч­ную п’есу для дзя­цей дра­ма­тур­гі чамусьці аб­ыхо­дзяць. Пра­бле­мы су­час­ных рэ­алій спра­бу­юць вы­ра­шыць у п’есах для пад­рас­та­юча­га па­ка­лен­ня не так шмат аўта­раў (Гео­ргій Мар­чук, Андрэй Фе­да­рэн­ка, Ва­сіль Тка­чоў). Зі­на­іда Ду­дзюк уз­ды­мае най­бо­льш да­лі­кат­ную тэ­му — ста­сун­каў па­між хлоп­цам і дзяў­чы­най («Лю­ба ў шлю­бе»).

 

Тым не менш рэ­аліс­тыч­ныя п’есы для дзя­цей не за­ўсё­ды ўда­лыя з мас­тац­ка­га гле­дзіш­ча. На­прык­лад, Ала Сас­ка­вец у сва­ёй ад­на­актоў­цы «Ста­рэй­шы брат» за­кра­нае сур’ёзную тэ­му — збяд­нен­не час­ткі гра­мад­ства, якое ад­бі­ва­ецца на дзі­ця­чай до­лі. Ад­нак аўтар­ка, ві­даць, па­тра­пі­ла пад уплыў па­мыл­ко­ва­га мер­ка­ван­ня, што ў дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­ры не па­трэб­на за­вас­траць кан­флік­тнасць. Пра­бле­му ад­сут­нас­ці мі­ні­ма­ль­на­га да­бра­бы­ту яна вы­ра­шае спрош­ча­на: праз га­зет­ную аб­вес­тку ста­рэй­ша­га бра­та не­дзе ў го­ра­дзе доб­рыя лю­дзі да­вед­ва­юцца пра сі­ту­ацыю ды вы­ра­ша­юць да­па­ма­гаць. Іна­чай, як рэ­цы­ды­вам тэ­орыі бес­кан­флік­тнас­ці, п’есу і не на­за­веш. Яе ана­ліз па­каз­вае, што пры той сіс­тэ­ме воб­ра­заў не­й-

ка­га кан­флік­ту і не маг­ло быць: су­пя­рэч­нас­ці ня­ма, бо ледзь не ад­на дум­ка пра пе­ра­адо­лен­не жыц­цё­вых пе­ра­шко­даў па­ляп­шае ста­но­віш­ча асі­ра­це­лых дзя­цей. А аб­ста­ві­ны дзея­ння ў дра­ма­тур­гіч­ным тво­ры не мо­гуць за­ста­вац­ца то­ль­кі знеш­ні­мі ў да­чы­нен­ні да ха­рак­та­ру. Атры­ма­ла­ся тое, ад ча­го пе­ра­сце­ра­га­лі яшчэ са­вец­кія кры­ты­кі: «Здесь не мо­жет быть пре­уме­нь­ше­ния тех труд­нос­тей, ко­то­рые мо­гут встре­ти­ть­ся на жиз­нен­ном пу­ти, — нуж­но го­то­ви­ть­ся к их пре­одо­ле­нию. <...> В дет­ской пье­се, как и в лю­бой дру­гой об­яза­те­ль­на остро­та и акту­аль­ность про­бле­ма­ти­ки, сме­лость пра­вди­вых от­кры­тий жиз­нен­ных кол­ли­зий, а не об­езду­шен­ная иллюс­тра­ция к ним» (Ісак Лю­бін­скі, «На­ры­сы са­вец­кай дра­ма­тур­гіі для дзя­цей»). Да та­го ж «кон­фликт по са­мой сво­ей при­ро­де тре­бу­ет опре­де­лен­нос­ти ха­рак­те­ра, по­ступ­ки и ре­чи дол­жны вы­ра­жать дос­та­точ­но ясно на­прав­лен­ность во­ли и страс­ти ге­роя» (Аляк­сандр Анікст, «Гіс­то­рыя ву­чэн­няў аб дра­ме: тэ­орыя дра­мы ад Ге­ге­ля да Мар­кса»).

 

Знач­на вы­шэй­шым мас­тац­кім уз­роў­нем ха­рак­та­ры­зу­юцца рэ­аліс­тыч­ныя п’есы, ад­ра­са­ва­ныя пад­лет­кам і юнац­тву. Тэ­мы там да­во­лі сур’ёзныя, ха­рак­та­ры псі­ха­ла­гіч­на скла­да­ныя, за­глыб­ле­ныя, што хо­ць­кі-ня­хо­ць­кі вы­му­шае за­ду­мац­ца, пад­штур­хоў­вае да фар­ма­ван­ня аса­біс­тай па­зі­цыі (тут адзна­чым тво­ры Гео­ргія Мар­чу­ка «Ка­хан­не маё не­шчас­лі­вае», Ана­то­ля Дзя­лен­дзі­ка «Во­сы», Аляк­сея Ду­да­ра­ва «Кім»).

 

Асоб­на ста­іць ка­ме­дыя ха­рак­та­раў на тэ­му сту­дэн­цка­га жыц­ця «Ста­ра­жыт­ны пе­ры­яд, або Гіс­то­рыя і ка­хан­не» Яго­ра Ко­не­ва, якую з по­ўным пра­вам мож­на на­зваць ма­ла­дзёж­най п’есай. Алё­на не мо­жа здаць экза­мен па гіс­то­рыі і вы­ка­рыс­тоў­вае ўсю сваю аб­а­яль­­насць: не ску­піц­ца на кам­плі­мен­ты на ад­рас вы­клад­чы­ка (каб той пры­няў іспыт на ста­ноў­чую адзна­ку), а ад­на­кур­сні­ку-вы­дат­ні­ку Ра­ма­ну, за­ка­ха­на­му ў яе, аб­яцае свае пры­язныя ад­но­сі­ны. У га­ла­ве Алё­ны дум­кі зу­сім не пра гіс­то­рыю, а пра сар­дэч­ныя пе­ра­жы­ван­ні. Ме­на­ві­та праз іх пры­зму яна за­свой­вае і ма­тэ­ры­ял па гіс­то­рыі, які для яе «раз­жоў­вае» Ра­ман. На экза­ме­не дзяў­чы­на рас­па­вя­дае пра час мі­ну­лы з да­па­мо­гай су­час­ных ка­тэ­го­рый і пан­яццяў. У су­ме гэ­та ства­рае вы­со­кую сту­пень ка­ме­дый­нас­ці, пры­чым не пры­мі­тыў­най, а глы­бо­кай, інтэ­лек­ту­аль­най. Кан­флікт у да­дзе­ным вы­пад­ку бу­ду­ецца не на асно­ве су­тык­нен­ня ха­рак­та­раў, а ў вы­ні­ку пе­ра­ку­ле­нас­ці з ног на га­ла­ву Алё­ні­най інтэр­прэ­та­цыі ся­рэд­не­веч­най гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі і тра­вес­ці­ра­ван­ня ма­тэ­ры­ялу. Мож­на ска­заць, што Алё­на — гэ­та збор­ны воб­раз тых, хто да­пус­ка­юць пад­обны пад­ыход да на­ву­чан­ня. Та­кім чы­нам, каб раз­умець гу­мар п’есы, па­трэб­на быць аб­азна­ным хоць бы ў асноў­ных ры­сах на­ша­га мі­ну­ла­га, а ўліч­ва­ючы яшчэ і мо­ман­ты фі­ла­ла­гіч­най алю­зій­нас­ці — то і ў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

 

Азна­ча­ны пе­ра­кос так­са­ма свед­чыць пра тое, што ма­ла хто з дра­ма­тур­гаў ары­енту­ецца на пад­лет­ка­ва-юнац­кі ўзрост. Звы­чай­на пад дзе­ць­мі раз­уме­юць ма­лод­шых шко­ль­ні­каў. У вы­ні­ку не­ахоп­ле­най аказ­ва­ецца лад­ная ўзрос­та­вая ка­тэ­го­рыя. Пры ўсім пры тым, як да­во­дзяць на­ву­коў­цы, най­леп­шае, най­бо­льш ад­экват­нае ўспры­ман­не дра­ма­тур­гіі (асаб­лі­ва як ро­ду лі­та­ра­тур­на­га) па­чы­на­ецца пры­клад­на з 14 га­доў.

 

Але са­мы сур’ёзны не­да­хоп за­клю­ча­ецца ва ўза­ема­су­вя­зях дра­ма­тур­гіі і тэ­атра. На­ват бег­лы агляд афіш свед­чыць: на айчын­ныя сцэ­ны трап­ля­юць адзін­ка­выя тво­ры бе­ла­рус­кіх пі­сь­мен­ні­каў, пе­рад­усім су­час­ных, для дзя­цей. Ня­ма не тое што сіс­тэ­мы, з бо­ку рэ­жы­сё­раў і за­гад­чы­каў лі­та­ра­тур­ных час­так, як ускос­на ад­люс­троў­ва­юць анон­сы, ад­сут­ні­чае эле­мен­тар­нае на­зі­ран­не за з’яўлен­нем п’ес, не ка­жу­чы пра мэ­та­на­кі­ра­ва­нае ад­соч­ван­не леп­шых.

 

Ка­лі азна­ча­ныя пра­га­лы ста­нуць вы­праў­ляц­ца, мож­на бу­дзе з апты­міз­мам гля­дзець на пер­спек­ты­вы да­лей­ша­га раз­віц­ця бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі для дзя­цей.

 

Ана­толь Тра­фім­чык