Мо­царт, «Нім­фы» і ста­ра­англій­скі стыль

№ 7 (412) 01.07.2017 - 31.07.2017 г

Фес­ты­валь у кан­сер­ва­то­рыі
У блі­жэй­шыя ме­ся­цы Бе­ла­рус­кая ака­дэ­мія му­зы­кі па­він­на зноў зра­біц­ца кан­сер­ва­то­ры­яй. Да­ку­мен­ты пад­адзе­ныя, і за­ста­ецца то­ль­кі ча­каць, ка­лі яны про­йдуць усе эта­пы дзяр­жаў­на­га ўзгад­нен­ня.

На мой по­гляд, вяр­нуць пер­ша­па­чат­ко­вую на­зву важ­на не то­ль­кі з на­ста­ль­гіч­ных мер­ка­ван­няў. Вы­ступ­лен­ні зна­ка­мі­тых вы­ка­наў­цаў у за­лах Мас­коў­скай, Па­рыж­скай кан­сер­ва­то­рыі, Ка­ра­леў­скай кан­сер­ва­то­рыі Бру­се­ля ро­бяц­ца час­ткай гіс­то­рыі і ле­ген­да­мі сус­вет­на­га му­зыч­на­га мас­тац­тва. Вя­лі­кая за­ла Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі ні­ко­лі та­кой ле­ген­дай не на­зы­ва­ла­ся, хоць на яе сцэ­не вы­сту­па­лі вы­біт­ныя му­зы­кан­ты: Ра­ман Но­дэль, Ва­ле­рый Шац­кі, Вік­тар Роў­да...

 

Кан­сер­ва­тор­скія кан­цэр­ты на пра­ця­гу мно­гіх дзе­ся­ці­год­дзяў бы­лі амаль за­ўсё­ды ака­дэ­міч­ны­мі, на­ву­ча­ль­ны­мі. Сту­дэн­ты вы­сту­па­лі на сцэ­не, каб атры­маць адзна­ку. Пед­аго­гі — каб ад­па­вя­даць ква­лі­фі­ка­цый­ным па­тра­ба­ван­ням. Па ра­ні­цах пры­го­жая за­ла, спра­екта­ва­ная ў 1958 го­дзе архі­тэк­та­рам Ра­ма­нам Ге­гар­там, вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся як лек­цый­ная аўды­то­рыя, ве­ча­ра­мі ў ёй ла­дзі­лі­ся вы­ступ­лен­ні, якія і кан­цэр­та­мі ў по­ўным сэн­се сло­ва не на­за­веш. Бо кан­цэрт — гэ­та сус­трэ­ча вы­ка­наў­цы са слу­ха­чом, акт іх су­мес­най твор­час­ці. А слу­ха­чоў у за­ле бы­ло ве­ль­мі ма­ла. Пе­ра­важ­на сяб­ры, сва­які. Бо­ль­шасць з 266 мес­цаў хра­ніч­на пус­та­ва­ла.

 

І рап­там крэс­лаў у за­ле па­ча­ло не ха­паць. У та­кой сту­пе­ні, што сё­ле­та вяс­ной кі­раў­ніц­тва вы­му­ша­на бы­ло ўвес­ці бі­лет­ную сіс­тэ­му. Бяс­плат­ныя квіт­кі, на якіх па­зна­ча­на мес­ца, раз­да­юць за га­дзі­ну да па­чат­ку. Як пра­ві­ла, яны ве­ль­мі хут­ка за­кан­чва­юцца. Вось і топ­чац­ца на­род на кан­сер­ва­тор­скім ган­ку з надзе­яй на сла­ву­ты «ліш­ні бі­ле­цік».

 

Ад­куль та­кі ажы­ятаж? Пэў­на, не та­му, што ў фі­лар­мо­нію пус­ка­юць то­ль­кі за гро­шы, а ў кан­сер­ва­то­рыю бяс­плат­на. Ці ма­ла бяс­плат­ных ме­рап­ры­емстваў, якія не ка­рыс­та­юцца по­пы­там?

 

Рэ­аль­ная пры­чы­на ў тым, што ака­дэ­міч­ная му­зы­ка рап­там зра­бі­ла­ся па­трэб­ная лю­дзям. Над­аку­чыў мёр­твы мік­ра­фон­на-элек­трон­ны гук, за­да­дзе­насць і прад­ка­за­ль­насць, за­кла­дзе­ныя ў сты­ліс­ты­цы эстра­ды. За­ха­це­ла­ся му­зы­кі, да­лё­кай ад нуд­най паў­ся­дзён­нас­ці. І кан­сер­ва­то­рыя са сва­імі кан­цэр­та­мі здо­ле­ла гэ­ты по­пыт за­да­во­ліць.

 

На­пя­рэ­дад­ні 85-год­дзя кан­сер­ва­то­рыя на­ла­дзі­ла пер­шы Ве­лі­код­ны фес­ты­валь. Ка­жу «пер­шы», бо на­пэў­на бу­дзе і дру­гі, і трэ­ці, і дзя­ся­ты. Мэ­та — прад­эман­стра­ваць усё леп­шае, чым га­на­рыц­ца сён­ня му­зыч­ная ад­ука­цыя кра­іны, а за­адно да­ка­заць, што кан­сер­ва­тор­скія кан­цэр­ты мо­гуць быць не менш (а маг­чы­ма, на­ват і бо­льш) яскра­выя, чым тра­ды­цый­ныя фі­лар­ма­ніч­ныя вы­сту­пы. Для гэ­та­га трэ­ба бы­ло пры­ду­маць ці­ка­выя сцэ­на­ры кож­най дзеі, кож­ны асоб­ны ну­мар «за­гар­нуць» у пры­го­жую ўпа­коў­ку...

 

І гэ­та ў по­ўнай ме­ры атры­ма­ла­ся. Та­кім чы­нам, іні­цы­ятар­ка фес­ты­ва­лю — рэ­ктар­ка Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, док­тар­ка мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­сар­ка Ка­ця­ры­на Ду­ла­ва — мо­жа па пра­ве га­на­рыц­ца сва­ім дзе­ціш­чам.

 

Не­ча­ка­на яркім апы­нуў­ся са­мы пер­шы кан­цэрт, «Ад ансам­бля да аркес­тра», у якім вы­сту­пі­лі сту­дэн­ты аркес­тра­ва­га фа­ку­ль­тэ­та. У пер­шым ад­дзя­лен­ні пра­гу­чаў цэ­лы рос­сып эфек­тных ду­ха­вых ансам­бляў. Флей­та­вых «Нім­фаў» змя­ні­лі бра­выя клар­не­тыс­ты, за імі фа­го­ты, за­тым ча­роў­ны флей­та­вы ду­эт — і на дэ­серт пя­цёр­ка сак­са­фа­ніс­таў, што не то­ль­кі ігра­лі, але і лі­ха ска­ка­лі і дэк­ла­ма­ва­лі кры­чал­кі. Па­рад пры­га­жос­ці, вір­ту­ознас­ці, ад­ва­гі, ра­дас­ці і агню.

 

Мо­жа быць, не ўсе аран­жы­роў­кі ўспры­ма­лі­ся як ад­но­ль­ка­ва ўда­лыя. Але бы­лі і сап­раў­дныя зна­ход­кі. Пры­кла­дам, у нас зу­сім за­бы­лі­ся на твор­часць Са­му­іла Па­лон­ска­га, гус­та за­мя­ша­ную на бе­ла­рус­кім яўрэй­скім фа­льк­ло­ры. На­ма­ган­ня­мі аран­жы­роў­шчы­ка Мак­сі­ма Рас­охі і вуч­няў пра­фе­са­ра Ула­дзі­мі­ра Ска­ра­хо­да­ва ўда­ло­ся ажы­віць «Му­зыч­ныя кар­цін­кі мі­ну­ла­га Бе­ла­ру­сі» і гэт­кім чы­нам ад­ра­дзіць за­бы­тую ста­рон­ку бе­ла­рус­кай му­зы­кі.

 

Не менш уда­лым стаў­ся вы­ступ ка­мер­на­га аркес­тра Ака­дэ­міі пад кі­ра­ван­нем за­гад­чы­ка ка­фед­ры аркес­тра­ва­га ды­ры­жы­ра­ван­ня, да­цэн­та Пят­ра Ван­дзі­лоў­ска­га. Тут трэ­ба зга­даць кам­па­зі­та­ра Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га (так­са­ма вы­пус­кні­ка кан­сер­ва­то­рыі), які сва­імі тво­ра­мі ўпры­гож­вае кан­цэр­тны рэ­пер­ту­ар гэ­та­га ка­лек­ты­ву. Тым ча­сам вы­кон­ва­ла­ся яго но­вая сю­іта ў ста­ра­англій­скім сты­лі — «Consort Lessons». І аркестр вы­дат­на спра­віў­ся з вы­тан­ча­най парт­ыту­рай, прад­эман­стра­ваў­шы ўсе гра­ні май­стэр­ства і доб­ра­га гус­ту.

 

А на­заў­тра на кан­сер­ва­тор­скай сцэ­не зі­ха­цеў фа­ку­ль­тэт на­род­ных інстру­мен­таў. Іх кан­цэрт пад на­звай «Скар­бы му­зыч­най спад­чы­ны» быў фе­ерыч­ны — ад пер­шай да апош­няй но­ты. Сап­раў­дны цуд учы­ніў гі­тар­ны аркестр пад кі­раў­ніц­твам пра­фе­са­ра Ва­ле­рыя Жы­ва­леў­ска­га. Хто б мог пад­умаць, што бе­ла­рус­кія пес­ні «Па­вей, вет­рык», «Пе­ра­пёл­ка» ды іншыя мо­гуць за­гу­чаць, як ры­чэр­ка­ры XVI ста­год­дзя? А ансамбль «Лі­лея» па­сля да­ўжэз­най «Мал­даў­скай сю­іты» ярка вы­ка­наў на цым­ба­лах бу­гі-ву­гі.

 

Але га­лоў­ным упры­гож­ван­нем кан­цэр­та бы­лі са­ліс­ты. Мас­ці­тыя, вя­до­мыя на ўсю Еўро­пу му­зы­кан­ты — цым­ба­ліст-вір­ту­оз Мі­ха­іл Ля­вон­чык (ця­пер жы­ве ў Ня­меч­чы­не), ба­яніст Сяр­гей Бу­тар, гі­та­рыст Па­вел Кух­та. І вун­дэр­кін­ды — дзе­ся­ці­га­до­вы На­зар Ла­гун, яко­га амаль не бы­ло ві­даць за агром­ніс­тым ба­янам, і ся­мі­га­до­вая цу­да-цым­ба­ліс­тка Ка­ця­ры­на Дру­зік.

 

Мнос­тва дзя­цей вы­сту­пі­ла і ў трэ­цім кан­цэр­це фэс­ту — «Бе­ла­русь фар­тэ­пі­янная: з ве­рай і надзе­яй». Дзіў­на, але ў ім на­огул не ўдзе­ль­ні­ча­лі ця­пе­раш­нія сту­дэн­ты — то­ль­кі бы­лыя і бу­ду­чыя. На­прык­лад, на­ву­чэн­ка Гро­дзен­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа Ка­ры­на Ве­ра­бей, што ў 2015 го­дзе вы­йгра­ла Між­на­род­ны кон­курс пі­яніс­таў імя Свя­тас­ла­ва Рых­та­ра, а ме­сяц та­му — Рэ­спуб­лі­кан­скі ад­кры­ты кон­курс вы­ка­наў­цаў фар­тэ­пі­яннай му­зы­кі. Пе­ра­мож­цы роз­ных дзі­ця­чых кон­кур­саў, ся­род якіх асаб­лі­вае ўра­жан­не зра­бі­лі дзе­ся­ці­га­до­вая Со­ф’я Баг­да­на­ва (з не­звы­чай­най для яе га­доў эле­ган­тнас­цю дзяў­чы­на вы­ка­на­ла «Іта­ль­янскую поль­ку» Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва) і ча­тыр­нац­ца­ці­га­до­вы кам­па­зі­тар і пі­яніст Мі­кі­та Шас­та­коў, пе­ра­мож­ца тэ­ле­ві­зій­на­га кон­кур­су «Та­лент кра­іны».

 

Акра­мя дзя­цей, вы­сту­пі­лі і мэт­ры — лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Аляк­сей Пят­роў і пра­фе­сар Ігар Алоў­ні­каў. Апош­ні ў чар­го­вы раз да­ка­заў, што ён і да­гэ­туль за­ста­ецца вя­ду­чым вы­ка­наў­цам у бе­ла­рус­кай фар­тэ­пі­яннай шко­ле.

 

І на­рэш­це за­ключ­ны кан­цэрт, які азна­ме­на­ваў­ся мнос­твам яскра­вых падзей. Увесь ве­чар на сцэ­не бліш­чэў сім­фа­ніч­ны аркестр Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі пад кі­раў­ніц­твам Андрэя Іва­но­ва, а по­бач быў яго «ма­лод­шы брат» — ансамбль са­ліс­таў Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Ака­дэ­міі му­зы­кі на ча­ле са сва­ім ня­змен­ным мас­тац­кім кі­раў­ні­ком Ула­дзі­мі­рам Пер­лі­ным.

 

Змя­ня­лі адзін ад­на­го роз­ныя артыс­ты і жан­ры. Шас­нац­ца­ці­га­до­вы лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Ула­дзіс­лаў Хан­до­гій бліс­ку­ча вы­ка­наў з аркес­трам пер­шую час­тку Дру­го­га фар­тэ­пі­янна­га кан­цэр­та Рах­ма­ні­на­ва. Зда­ецца, па­сля пе­ры­яду не­ка­то­рай «за­су­ша­нас­ці» ма­ла­ды артыст усту­піў у но­вы, яркі этап свай­го твор­ча­га раз­віц­ця.

 

Яшчэ адзін та­ле­на­ві­ты му­зы­кант, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў, ві­ялан­чэ­ліст Мі­ха­іл Ра­дун­скі раз­ам з аркес­трам ува­со­біў вір­ту­озную «Вен­гер­скую рап­со­дыю» Да­ві­да По­пе­ра.

 

І на­рэш­це ку­ль­мі­на­цый­ны мо­мант. Упер­шы­ню ў гіс­то­рыі бы­лі ўру­ча­ны спон­сар­скія ўзна­га­ро­ды леп­шым сту­дэн­там і пед­аго­гам Ака­дэ­міі му­зы­кі і гім­на­зіі-ка­ле­джа. Імі ўга­на­ра­ва­лі­ся піяніст Ула­дзіс­лаў Хан­до­гій, віяланчэліст Мі­ха­іл Ра­дун­скі і ха­рэ­ограф Сяр­гей Мі­кель, з пед­аго­гаў — на­род­ны артыст СССР, пра­фе­сар Ва­лян­цін Елі­за­р’еў, за­слу­жа­ны артыст Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Пер­лін і ды­ры­жор Андрэй Іва­ноў.

 

Але на гэ­тым фес­ты­валь скон­чыў­ся то­ль­кі фар­ма­ль­на. На­ўзда­гон яму ад­бы­ло­ся вы­дат­нае ха­ра­вое свя­та — кан­цэрт-прэ­зен­та­цыя Бе­ла­рус­кай аса­цы­яцыі ды­ры­жо­раў хо­раў пад сім­ва­ліч­най на­звай «Мы раз­ам!» Акра­мя хо­ру Ака­дэ­міі му­зы­кі пад кі­раў­ніц­твам Інэ­сы Ба­дзя­ка, у ім удзе­ль­ні­ча­ла цэ­лае сук­вец­це са­мых роз­ных ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў — дзі­ця­чых і да­рос­лых, ака­дэ­міч­ных і на­род­ных, на­ву­ча­ль­ных і са­ма­дзей­ных. І ўсе гэ­тыя гу­чан­ні злі­лі­ся ў адзін моц­ны акорд.

 

Но­вы імпу­льс на­бы­ла і опер­ная сту­дыя. Па­шы­ра­ецца рэ­пер­ту­ар, на афі­шы з’яў­ля­юцца на­звы, якія ні­ко­лі ра­ней не ішлі на бе­ла­рус­кай сцэ­не. У кра­са­ві­ку з ве­лі­зар­ным по­спе­хам ад­бы­ла­ся па­ста­ноў­ка «Дзі­ця і ча­раў­ніц­тва» Ра­вэля, у апош­нія дні мая — «Так ро­бяць усе» Мо­цар­та. Дзіў­на, як ма­ла­дая рэ­жы­сёр­ка Ган­на Ма­тор­ная лі­та­ра­ль­на з ні­чо­га ства­рае жы­вую тка­ні­ну спек­так­ля. Увесь анту­раж — два офіс­ныя ста­лы, два крэс­лы і тэ­ле­фон, а дзей­ства бур­ліць і ві­руе.

 

Па­ра­да­ва­лі і сту­дэн­ты-ва­ка­ліс­ты, што прад­эман­стра­ва­лі (ня­хай і не ўсе) да­во­лі вы­со­кі ўзро­вень пра­фе­сі­яна­ліз­му. Асаб­лі­вае ўра­жан­не зра­бі­ла трэ­ця­кур­сні­ца Во­ль­га Ма­лі­ноў­ская ў парт­ыі Ф’ёрды­лі­джы. Год­на вы­сту­пі­ла чац­вёр­та­кур­сні­ца Во­ль­га Гу­чак і хлоп­цы-вы­пус­кні­кі — Аляк­сей Кі­ся­лёў у ро­лі цы­ніч­на­га до­на Аль­фон­са; ня­змен­на ка­рэк­тны Андрэй Лог­ві­наў у парт­ыі Гу­ль­ель­ма і яркі, імпу­ль­сіў­ны Дзміт­рый Ша­бе­ця ў ро­лі Фе­ран­да.

 

Шка­да то­ль­кі, з-за ма­лых па­ме­раў кан­сер­ва­тор­скай за­лы ўся гэ­тая рас­ко­ша апы­ну­ла­ся не­дас­туп­най для бо­ль­шай час­ткі пуб­лі­кі. Але ве­ру: у кан­сер­ва­то­рыі ка­лі-не­будзь з’я­вяц­ца вя­лі­кая кан­цэрт­ная за­ла з доб­рай акус­ты­кай і ву­чэб­ны тэ­атр з усім не­абход­ным аб­ста­ля­ван­нем, а так­са­ма зноў бу­дуць ла­дзіц­ца кан­цэр­ты ў вя­лі­кай за­ле гім­на­зіі-ка­ле­джа. На­ша пуб­лі­ка, на­шы пед­аго­гі і сту­дэн­ты гэ­та­га вар­тыя.

 

Юлія Андрэ­ева