Пра вар­тых і ня­вар­тых

№ 7 (412) 01.07.2017 - 31.07.2017 г

Вы­ні­кі «За­ла­той мас­кі»
ХХІ­ІІ На­цы­яна­ль­ны ўсе­ра­сій­скі тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь «За­ла­тая мас­ка» за­вяр­шыў­ся ў Мас­кве. Яго­ны опер­ны раз­дзел (зрэш­ты, як і ў дра­ма­тыч­ным тэ­атры) апы­нуў­ся не­вы­моў­на ба­га­тым: за ўсю амаль 25-га­до­вую гіс­то­рыю гэ­тай інсты­ту­цыі бы­ла та­кая агром­ніс­тая опер­ная афі­ша.

Экс­пер­тная ра­да па му­зыч­ным тэ­атры, у скла­дзе якой да­вя­ло­ся па­пра­ца­ваць і аўта­ру гэ­тых рад­коў, вы­бра­ла тры­нац­цаць тво­раў. Пры­чым у гэ­ты лік увай­шлі тры ці­ка­выя па­ры: два спек­так­лі па опе­ры Шас­та­ко­ві­ча («Ка­ця­ры­на Ізмай­ла­ва» Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі і «Лэ­дзі Мак­бет Мцэн­ска­га па­ве­та» Са­ма­рска­га опер­на­га), два — «Асу­джэн­не Фаў­ста» Бер­лі­ёза, кам­па­зі­та­ра, які рап­там зра­біў­ся надзвы­чай па­пу­ляр­ным у на­шых шы­ро­тах (Вя­лі­кі тэ­атр Рас­іі і Астра­хан­ская опе­ра), а так­са­ма дзве па­ста­ноў­кі ўсё яшчэ ра­ры­тэт­на­га ў Рас­іі Ген­дэ­ля («Ге­ракл» Баш­кір­ска­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та і «Ра­дэ­лін­да» Вя­лі­ка­га тэ­атра). Акра­мя зга­да­на­га па­ўту­зі­на, на «За­ла­тую мас­ку» прэ­тэн­да­ва­лі «Кар­мэн» Ека­ця­рын­бур­гска­га опер­на­га, «Ма­нон» Му­зыч­на­га тэ­атра імя Ста­ніс­лаў­ска­га і Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі, «Арле­анская дзе­ва» Баш­кір­ска­га опер­на­га, «Са­ла­мея» з «Но­вай опе­ры», «Сі­мон Ба­ка­нег­ра» з Ма­ры­інкі, «Тра­ві­ята» Пер­мска­га опер­на­га. І на­рэш­це ад­на су­час­ная на­зва — ка­мер­ны твор ма­ла­до­га мас­коў­ска­га кам­па­зі­та­ра Аляк­сея Сяр­гу­ні­на «Док­тар Га­аз», па­стаў­ле­ны ў «Ге­лі­кон-опе­ры». Інакш ка­жу­чы, у жу­ры магло «раз­гу­ляц­ца» — вы­бі­раць бы­ло з ча­го.

 

На жаль, вы­ні­ко­вае ра­шэн­не ве­ль­мі рас­ча­ра­ва­ла. Апроч на­мі­на­цый «Леп­шая муж­чын­ская ро­ля» (пе­ра­мог Лі­па­рыт Аве­ці­сян за ро­лю дэ Грые ў «Ма­нон» Тэ­атра Ста­ніс­лаў­ска­га) і «Пра­ца мас­та­ка ў му­зыч­ным тэ­атры» (лаў­рэ­атка — Этэль Іош­пе за «Са­ла­мею» ў «Но­вай опе­ры»), усе іншыя опер­ныя «мас­кі», якіх бы­ло да­стат­ко­ва, уліч­ва­ючы ко­ль­касць вы­лу­ча­ных, атры­ма­лі то­ль­кі дзве па­ста­ноў­кі — мас­коў­ская «Ра­дэ­лін­да» і пер­мская «Тра­ві­ята». Пер­шая пры­зна­ная і леп­шым спек­так­лем, і леп­шы рэ­жы­сёр ад­туль жа (Ры­чард Джонс), у дру­гой леп­шы­мі на­зва­ны ды­ры­жор (Тэ­адор Ку­рэн­тзіс), вы­ка­наў­ца жа­но­чай ро­лі (Надзея Па­ўла­ва) і мас­так па свят­ле (Ро­берт Уіл­сан). Апош­ня­га адзна­чы­лі то­ль­кі ў та­кой якас­ці, хоць, на маю дум­ку, гэ­та аб­сур­дная ідэя, бо Уіл­сан — аўтар уся­го спек­так­ля.

 

Атрым­лі­ва­ецца, што ў ве­лі­зар­ным опер­най Рас­іі то­ль­кі дзве вар­тыя па­ста­ноў­кі, пры­чым аб­едзве — не айчын­на­га па­хо­джан­ня і ма­юць пра­ектны ха­рак­тар. Жу­ры на по­ўную ка­туш­ку прад­эман­стра­ва­ла эстэ­тыч­нае крэ­да: еўра­пей­скае лепш за сваё, не­за­леж­на ад рэ­аль­най якас­ці гэ­та­га еўра­пей­ска­га.

 

Да мо­ман­ту пра­вя­дзен­ня фес­ты­ва­лю (лю­ты—кра­са­вік 2017 го­да) «Ра­дэ­лін­да» знік­ла з рэ­пер­ту­ару Вя­лі­ка­га тэ­атра: жу­ры па­гля­дзе­ла яе ле­тась у снеж­ні, ка­лі бы­ла прад­стаў­ле­на апош­няя, трэ­цяя се­рыя па­ка­заў. Та­кія ўмо­вы пра­ка­ту гэ­тай прад­укцыі, фак­тыч­на на­бы­тай у Англій­скай на­цы­яна­ль­най опе­ры (фар­ма­ль­на — кап­ра­дук­цыі з Вя­лі­кім). Ро­ля Вя­лі­ка­га ва ўсёй гэ­тай гіс­то­рыі аб­мя­жоў­ва­ецца ўдзе­лам аркес­тра, да та­го ж на­па­ло­ву ўзмоц­не­на­га за­про­ша­ны­мі му­зы­кан­та­мі, спе­цы­яліс­та­мі па ба­ро­ка. Пра­кат спек­так­ля бо­льш пад­обны да гас­тро­ляў Англій­скай опе­ры ў Мас­кве. У скла­дзе спе­ва­коў — ні­вод­на­га са­ліс­та тру­пы, за­ду­ма тво­ра цал­кам на­ра­дзі­ла­ся на бе­ра­гах Аль­бі­ёна, ме­на­ві­та там пра­йшлі пер­шыя па­ка­зы, а ўжо по­тым опе­ра да­еха­ла да Мас­квы. «Ра­дэ­лін­да» не то­ль­кі не ўпры­го­жы­ла са­бой фес­ты­ва­ль­ную афі­шу — яе на­огул бо­льш не­маг­чы­ма бу­дзе ўба­чыць у Рас­іі, то­ль­кі ў Лон­да­не. За­ста­ецца за­гад­кай, якое да­чы­нен­не спек­такль мае да Вя­лі­ка­га тэ­атра і ча­му ён — лаў­рэ­ат на­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі. Апраў­дан­не та­ко­га ра­шэн­ня жу­ры мож­на бы­ло б знай­сці, каб прад­укцыя ўяў­ля­ла з ся­бе шэ­дэўр. Але ж не: твор Ры­чар­да Джон­са — май­стра­ві­тая акту­алі­за­цыя, што змяш­чае ўмоў­нае ка­ра­леў­ства лан­га­бар­даў у эпо­ху Му­са­лі­ні ды інтэр­прэ­туе інтры­гі пры вар­вар­скім два­ры праз пры­зму чор­на­га гу­ма­ру ў ма­фі­ёзным ася­род­дзі, а гэ­та на­ўрад ці ста­су­ецца з сэн­са­мі тэ­атра Ген­дэ­ля. Та­кіх па­ста­но­вак не то­ль­кі ў Еўро­пе, але ця­пер ужо і ў Рас­іі гаць га­ці. Сап­раў­дныя вар­тас­ці «Ра­дэ­лін­ды» — у гу­чан­ні аркес­тра і пра­цы ды­ры­жо­ра Крыс­та­фе­ра Мул­дса, але, на жаль, ме­на­ві­та яны за­ста­лі­ся не­заў­ва­жа­ны­мі жу­ры.

 

Зрэш­ты, не­заў­ва­жа­ны­мі не вы­пад­ко­ва: Тэ­адор Ку­рэн­тзіс — заўсёд­ны фа­ва­рыт «За­ла­той мас­кі» і асаб­лі­ва той час­ткі кры­тыч­най мас­коў­скай су­по­ль­нас­ці, прад­стаў­ні­кі якой увай­шлі гэ­тым ра­зам у склад жу­ры. Без­умоў­на, яго пра­ца ў «Тра­ві­яце» ўраж­вае. З аркес­тра­вай ямі­ны лі­лі­ся жы­выя, тра­пят­кія, па­ўнак­роў­ныя гу­кі, яркія фар­бы парт­ыту­ры. Ку­рэн­тзіс пра­чы­таў яе не­ча­ка­на лі­рыч­на, пяш­чот­на, са спа­чу­ван­нем. Ні­яка­га сцё­бу, ні­якай «гу­ль­ні», ні­яка­га ад­хі­лен­ня — усё гра­ніч­на шчы­ра, на тон­кіх, але аб­са­лют­на вер­дзі­еўскіх ды­на­міч­ных ню­ансах і тэм­бра­вых гра­да­цы­ях — яны ні ў чым не гра­шаць су­праць рэ­ма­рак ча­раў­ні­ка з Бу­се­та. Але, па-пер­шае, гэ­тая інтэр­прэ­та­цыя — аша­лам­ля­ль­ны кан­траст да та­го, што ад­бы­ва­ла­ся на сцэ­не: Ро­берт Уіл­сан зра­біў май­стэр­скі спек­такль, але стро­га ў меж­ах той эстэ­ты­кі, якую вы­знае і рэ­пра­дук­туе ва ўсіх сва­іх пра­цах. Пус­тая пра­сто­ра, пра­сяк­ну­тая не­звы­чай­ным свя­чэн­нем, дзіў­ныя ка­ла­рыс­тыч­ныя кан­трас­ты, ску­пыя, ад­нак вы­раз­ныя сім­ва­лы-мар­ке­ры (ве­лі­зар­ныя крыш­та­лі, ле­дзя­ныя стрэ­лы або кін­жа­лы, што пра­ніз­ва­юць сцэ­ну). Сты­лё­выя кас­цю­мы, не­звы­чай­ная плас­ты­ка і грым артыс­таў. Гіс­то­рыя Ві­яле­ты Ва­ле­ры рас­ка­за­на праз па­глыб­лен­не ў тэ­атр ма­ры­яне­так: усе ўдзе­ль­ні­кі дра­мы — ад га­лоў­най ге­ра­іні да ста­тыс­та — ува­саб­ля­юць ля­лек, кі­тай­скіх бал­ван­чы­каў на шар­ні­рах з ха­рак­тэр­ны­мі схе­ма­тыч­ны­мі ру­ха­мі і за­сты­лай мі­мі­кай вы­бе­ле­ных тва­раў. Спя­ва­юць пе­ра­важ­на на аван­сцэ­не, сто­ячы ша­рэн­гай і амаль не кан­так­ту­ючы ад­но з ад­ным. Дзі­ва­ка­ва­ты кан­цэрт — ка­міч­ны і ха­лод­ны ад­на­ча­со­ва — на­гад­ваў не­йкі эстэц­кі ры­ту­ал, у якім мас­тац­тва ў сэн­се штуч­нас­ці да­ве­дзе­на да мак­сі­му­му.

 

Па-дру­гое, усіх гэ­тых цу­даў Мас­ква не ўба­чы­ла і не ўба­чыць на­огул — ні на фес­ты­ва­лі, ні па-за ім. Ства­ра­ль­ні­кі аб­вяс­ці­лі спек­такль не­пры­дат­ным для тран­спар­ці­роў­кі, та­му жу­ры вы­пра­ві­ла­ся гля­дзець яго ў Перм. Хто мо­жа ў гэ­та па­ве­рыць, ка­лі прад­укцыя з’яў­ля­ецца су­мес­най пра­цай не­ка­ль­кі еўра­пей­скіх інсты­ту­цый (акра­мя Пяр­мі, тэ­атраў і фес­ты­ва­ляў Лін­ца, Люк­сем­бур­га і Ка­пен­га­ге­на) і да Пяр­мі ўжо па­каз­ва­ла­ся на іншых сцэ­нах? Гэ­та зна­чыць, ад са­ма­га па­чат­ку ўмо­вы кан­ку­рэн­цыі бы­лі ня­роў­ны­мі: пер­мя­кі па­каз­ва­лі сваю ра­бо­ту на ўлас­най пля­цоў­цы, а спек­такль не пра­й­шоў вы­пра­ба­ван­не гас­тро­ль­ным пра­ка­там у ста­лі­цы.

 

На­рэш­це, па-трэ­цяе, сё­ле­та ўзнік­ла рэ­аль­на жор­сткая кан­ку­рэн­цыя па­між ды­ры­жо­ра­мі (Аляк­сандр Ані­сі­маў, Ва­ле­рый Пла­то­наў, Ва­ле­рый Ва­ро­нін, Мі­ха­эль Гют­лер, Ян Ла­там-Кё­ніг, зга­да­ны Мулдс, Арцём Ма­ка­раў, Ту­ган Са­хі­еў), шмат­лі­кія пра­цы ўспры­ма­лі­ся як ста­лыя і вы­са­как­лас­ныя, та­му вы­бар Ку­рэн­тзі­са з усёй про­ць­мы гуч­ных імё­наў — ві­да­воч­ная гус­таў­шчы­на.

 

Кам­пра­мі­сам, каб не зу­сім крыў­дна бы­ло, вы­гля­даў спец­прыз жу­ры, атры­ма­ны Баш­кір­скай опе­рай за спек­такль «Ге­ракл», — бо гэ­та не асноў­ная на­мі­на­цыя. Пры­тым айчын­ны спек­такль па­вод­ле Ген­дэ­ля як мі­ні­мум не гор­шы за «Ра­дэ­лін­ду», а ка­лі ўлі­чыць яго цал­кам мясц­овае — да та­го ж не ста­ліч­нае! — па­хо­джан­не... Кож­на­му раз­важ­на­му ча­ла­ве­ку ві­да­воч­на, што трэ­ба за­ахвоч­ваць у гэ­тых умо­вах. За бор­там фес­ты­ва­ль­ных пры­зоў за­ста­лі­ся шмат­лі­кія вы­дат­ныя ра­бо­ты. Шчы­ра шка­да. Як мож­на бы­ло не за­ўва­жыць гран­ды­ёзнай рэ­жы­су­ры вы­дат­на­га Ры­ма­са Ту­мі­на­са ў «Ка­ця­ры­не Ізмай­ла­вай» Вя­лі­ка­га тэ­атра? Або ге­ра­ічнае вы­ка­нан­не пар­тыі Іааны Надзе­яй Ба­бін­ца­вай у «Арле­анскай пан­не» з Уфы? У па­раў­нан­ні з апош­няй са­ліс­ткай пяр­мяч­ка Па­ўла­ва гля­дзіц­ца дзіў­на: яна пра­жы­вае пра­па­на­ва­ны Уіл­са­нам ма­лю­нак ро­лі пе­ра­ка­наў­ча і здат­ная быць вы­раз­най ва ўмо­вах фар­ма­ль­на­га тэ­атра, але яе ка­ла­ра­тур­ная тэх­ні­ка да­лё­кая ад да­ска­на­лас­ці. Надзея Ба­бін­ца­ва па­кі­дае ўзру­ша­ль­нае ўра­жан­не і на­ра­джае ў ду­шы сап­раў­днае за­хап­лен­не: пры­га­жосць, моц яе го­ла­су і вы­дат­ная ва­ка­ль­ная ку­ль­ту­ра гар­ма­ніч­на спа­лу­ча­юцца з прад­ума­най (вы­ка­наў­цай і рэ­жы­сё­рам Фі­лі­пам Раз­янко­вым) акцёр­скай ігрой, што ства­рае воб­раз скла­да­най, су­пя­рэч­лі­вай на­ту­ры.

 

А як мож­на бы­ло пра­йсці мі­ма «Асу­джэн­ня Фаў­ста» з Астра­ха­ні — спек­так­ля дзіў­на­га, тон­ка­га і ад­на­ча­со­ва ярка­га, ві­зу­аль­на ба­га­та­га, з фе­ерыч­най сцэ­наг­ра­фі­яй, зроб­ле­на­га з ве­лі­зар­най фан­та­зі­яй і фі­ла­соф­скім раз­умен­нем за­дум Бер­лі­ёза і Гё­тэ (рэ­жы­сёр Кан­стан­цін Ба­ла­кін, мас­тач­ка Але­на Вяр­шы­ні­на)? У гас­тро­ль­ным пра­ка­це ў Мас­кве па­ста­ноў­ка пра­йшла мак­сі­ма­ль­на якас­на, без страт.

 

Вя­до­ма, хто­сь­ці ска­жа, што да­га­дзіць усім не­маг­чы­ма і кон­курс — гэ­та за­ўжды ба­ра­ць­ба: усе ад­ра­зу не мо­гуць быць пе­ра­мож­ца­мі. Але ві­да­воч­на пры­гня­тае ад­кры­тая вуз­касць по­гля­даў і сля­пая пры­хі­ль­насць да эстэ­тыч­ных клі­шэ, якія так вы­раз­на прад­эман­стра­ва­ла гэ­тым раз­ам жу­ры фес­ты­ва­лю.

 

Аляк­сандр Ма­ту­се­віч