Пе­ра­тва­рэн­не ча­су

№ 7 (412) 01.07.2017 - 31.07.2017 г

«Міс­тэ­рыi. 1989—1996» Іга­ра Саў­чан­кі ў «Кніж­най ша­фе»
Гэ­тая вы­ста­ва па­він­на бы­ла стаць падзе­яй хоць бы з той на­го­ды, што па­пя­рэд­ні пер­са­на­ль­ны пра­ект Іга­ра Саў­чан­кі ў Бе­ла­ру­сі ад­быў­ся ў 2002-м — 15 га­доў та­му. Тое бы­ла «Спа­ку­са Сяр­ге­ева» — раз­гор­ну­тая рэ­трас­пек­ты­ва ў Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва з вы­дан­нем кні­гі. Пры тым што Ігар пра­цуе ве­ль­мі актыў­на, на ра­дзі­ме ён удзе­ль­ні­чаў то­ль­кі ў гру­па­вых выставах.

Не­абход­ныя ад­роз­ні­ван­ні 

 

Ка­му бы­ло б ка­рыс­на ўба­чыць «Міс­тэ­рыі»? Чле­нам жу­ры На­цы­яна­ль­най прэ­міі па вы­яўлен­чым мас­тац­тве, ама­та­рам фа­таг­ра­фіі, якія на­вед­ва­юць спе­цы­яль­ныя кур­сы і лек­цыі. Ама­та­рам су­час­на­га арту, ка­лек­цы­яне­рам і вы­даў­цам.

Ска­заць, што «Міс­тэ­рыi» трэ­ба ба­чыць, каб ве­даць, які ўзро­вень фа­таг­ра­фіі ёсць у Бе­ла­ру­сі, — ма­ла. Ба­чыць, каб раз­умець, як мож­на пра­ца­ваць з ві­зу­аль­най архіў­най тра­ды­цы­яй, — так­са­ма ма­ла. На­стой­ваць на тым, што Ігар Саў­чан­ка ў Бе­ла­ру­сі — № 1 і са­мы вя­до­мы ў све­це, — зна­чыць за­ха­піц­ца тлу­ма­чэн­ня­мі. Але я, ма­быць, ры­зык­ну.

Пер­шае: са­мы вя­до­мы ў све­це су­час­ны бе­ла­рус­кi фа­тог­раф, але не фо­та­жур­на­ліст. Апош­няя ка­тэ­го­рыя аўта­раў ця­пер за­пат­ра­ба­ва­ная бо­льш, у асноў­ным ары­ента­ва­ная на са­цы­яль­ную пра­бле­ма­ты­ку, і гэ­та кры­ху іншае поле дзей­нас­ці. Дру­гое: Ігар Саў­чан­ка — фа­тог­раф, які ўпэў­не­на пе­ра­хо­дзіць у на­мі­на­цыю «мас­так», і ён да­лё­ка не за­ўсё­ды пра­цуе з фа­таг­ра­фі­яй. Гэ­та важ­ная за­ўва­га, і пер­спек­тыў­ная для да­след­чы­ка: мож­на пра­ана­лі­за­ваць пра­екты з тэк­ста­мі, му­зы­кай, аб’­екта­мi. Ці­ка­ва бы­ло б успом­ніць пра­сто­ры, дзе пра­ца­ваў мас­так Саў­чан­ка, і там не бы­ло фа­таг­ра­фіі: Па­лац Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў у Го­ме­лі, ня­мец­кая кір­ха, НЦСМ. Так ці інакш, рас­паз­на­ван­не «фа­тог­раф — мас­так» мя­няе рам­кі, пун­кты ад­лі­ку ста­но­вяц­ца іншы­мi.

На­рэш­це, вя­до­мым Ігар стаў у по­стса­вец­кім све­це. Кож­ны час мае сваю іе­рар­хію імё­наў. У гісторыі фа­таг­ра­фіі не­ль­га не ве­даць Бе­не­дык­та Тыш­ке­ві­ча, Яна Бул­га­ка, Ма­ісея На­пе­ль­ба­ума, а ў су­час­най — Іга­ра Саў­чан­ку.

 

Спа­ку­сы і пры­на­ды

З ча­сам мож­на шмат што зра­біць: па­гу­ляць, апя­рэ­дзіць, вяр­нуц­ца… Доў­жыць — акцэн­та­ваць ува­гу на пры­ме­тах, якія сыш­лі, са­мо­му ні­ку­ды не сы­хо­дзя­чы, — у Саў­чан­кі атрым­лі­ва­ецца най­лепш. «Міс­тэ­рыі. 1989—1996» у «Кніж­най ша­фе» — та­му па­цвер­джан­не. І да­рэ­чы, яны ма­юць па­пя­рэд­ні­ка: упер­шы­ню гэ­тая на­зва бы­ла ска­рыс­та­ная ў 2013 го­дзе для вы­ста­вы ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, у Дзяр­жаў­ным му­зей­на-вы­ста­вач­ным цэн­тры «РОС­ФО­ТО».

Дру­гую вер­сію ад­бо­ру з ад­біт­каў 1980—1990-х зра­біў ку­ра­тар га­ле­рэй­ных пра­ектаў «Ша­фы» Іван Дуд­коў — эстэ­тыч­на да­клад­на па фор­ме і з пе­ра­жы­ван­нем кніж­на­га мес­ца, дзе ўсе на­ра­ты­вы аб’­ядноў­ва­юцца.

Пе­ра­зняць ста­ры кадр з пэў­най дыс­тан­цыі, з па­чуц­цём ад­кла­дзе­на­га ця­пе­раш­ня­га — адзін з пры­ёмаў «Міс­тэ­рый». Не­ка­ль­кі тлу­ма­чэн­няў Ігар даў на іх ад­крыц­ці. На­прык­лад, пра тое, што яго пры­цяг­вае час, ка­лі яго «яшчэ не бы­ло». За­ход­нія га­ле­рыс­ты — а спіс пер­са­на­ль­ных вы­стаў фа­тог­ра­фа ад Хе­ль­сін­кі да Нью-Ёрка сап­раў­ды ўраж­вае — час­та вы­бі­ра­юць ад­біт­кі, як ім зда­ецца, звя­за­ныя з «во­пы­там траў­маў» ва­енна-па­лі­тыч­ных ка­так­ліз­маў. На­сам­рэч яны пры­све­ча­ны не падзе­ям, якія мож­на за­фік­са­ваць да­ку­мен­та­ль­на, ча­го, улас­на, і ча­ка­юць ад фа­таг­ра­фіі, а ня­бач­ным, пад­спуд­ным пры­чы­нам падзей. Гэ­та за­ўсё­ды спро­ба раз­абрац­ца ў ад­но­сі­нах і ўза­ема­су­вя­зях, што ня­бач­на спе­юць або зга­са­юць, пад­трым­лі­ва­юць і вы­клю­ча­юць ад­но ад­на­го. Не са­вец­кія рэ­прэ­сіі і на­цызм як та­кі, але тое, што ля­жыць за гэ­ты­мi рам­ка­мі, у глы­бі­ні, у плос­кас­ці не­пра­га­во­ра­на­га, але да­ступ­на­га для гля­дац­кай рэ­флек­сіі дзя­ку­ючы фа­тог­ра­фу. І па­чуц­цё­васць здым­каў Саў­чан­кі, рэ­аль­ная іх якасць да­зва­ля­юць бес­па­мыл­ко­ва па­зна­ваць аўта­ра і за­па­мі­наць яго пра­цу, да та­го ж ідуць ме­на­ві­та ад­сюль. Ідэ­аль­ны пры­клад — «Алфа­віт жэс­таў» (1989—1994), з якім у «Міс­тэ­рый» ёсць пе­ра­кліч­ка.

Па сло­вах мас­та­ка, ён не шу­кае для пра­цы архі­вы кан­крэт­на да­ва­енна­га або па­сля­ва­енна­га ча­су, тэ­му рэ­прэ­сій ці не­йкія асаб­лі­выя сю­жэ­ты. Не шу­кае і мес­ца здым­кі: ка­лек­цыі — час­та вы­пад­ко­выя, без­на­зоў­ныя, што і збо­рам не на­за­веш, — з бы­ло­га СССР цал­кам мо­гуць су­сед­ні­чаць з ня­мец­кі­мi. Та­му ні­чо­га пры­ват­на­га: ні ў ма­дэ­лях і кад­рах для пе­ра­зды­мак, ні ў ча­се і мес­цы.

 

Дзее­пры­мет­ні­кі з ка­тэ­го­ры­яй ча­су

У на­звах сва­iх ра­бот, якія дае ця­пер ужо наш, а не архіў­ны аўтар, ві­да­воч­ны по­стма­дэр­нізм, і мож­на пра­са­чыць пры­хі­ль­насць да яшчэ ад­на­го ці­ка­ва­га ме­та­ду.

Дык вось, бо­льш за ўсё ў на­звах фо­та­здым­каў дзее­пры­мет­ні­каў у ця­пе­раш­нім ча­се! Аб пра­цэ­сах, якiя ад­бы­ва­юцца тут і ця­пер, Саў­чан­ка пі­ша: «вхо­дя­щий в по­ло­су, идет по­езд, быс­тро про­ле­та­ющая, по­сте­пен­ность уга­са­ния, ста­нут за­мет­ны­ми, бью­щие ве­че­ром, пы­та­юща­яся вы­хва­тить кар­тин­ку, об­ернув­ший­ся, всту­пая, не­опоз­нан­ный, не вли­яю­щая по­сте­пен­ность уга­са­ния, про­дол­жа­ющие при­се­дать, по­явив­ши­еся вок­руг, сто­явший меж­ду, сто­ящая пе­ред, про­хо­дя­щий ми­мо».

Пра аб’­екты і лю­дзей га­во­рыц­ца ку­ды бо­льш сціп­ла: Ён, Яна, со­неч­нае свят­ло, свет­лая па­ла­са, адзі­но­кая птуш­ка, са­ма­лёт, да­лё­кі бе­раг на тым ба­ку.

 

Фа­таг­ра­фія, ад­кры­тая як тэкст

Ця­пер скла­да­на мер­ка­ваць, але ў пе­ры­яд «Са­вец­ка­га фо­та» Саў­чан­ка на­ўрад ці стаў бы вя­до­мым фа­тог­ра­фам. Ад­нак змя­ніў­ся час, і ў ім і пра яго зды­маць трэ­ба бы­ло інакш. Да­сле­да­ваць гэ­ты но­вы час Саў­чан­ка стаў і ме­та­дам пе­ра­зды­мак, ад­бу­доў­ва­ючы ся­бе ця­пе­раш­ня­га ад ча­су ба­ць­коў, ад стра­тэ­гій і рэ­алій, якія сыш­лі ў мі­ну­лае.

Інакш на­ле­жа­ла пі­саць пра но­вае мас­тац­тва, пра но­вую «мін­скую шко­лу», на­прык­лад. Фа­таг­ра­фія і яе ана­ліз пе­ра­ста­лі быць гер­ме­тыч­ны­мі.

Любоў Гаўрылюк