Драздовіч і італьянскі футурызм

№ 7 (412) 01.07.2017 - 31.07.2017 г

Вы­ста­ва «Да­то­ры, Ша­гал, Су­цін, Ха­да­се­віч-Ле­жэ. Энер­гія, экс­прэ­сія, сім­во­лі­ка і сны. По­гляд на мас­тац­тва Іта­ліі і Бе­ла­ру­сі пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя».
Вы­ста­ва ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі ста­ла цэн­тра­ль­най падзе­яй ку­ль­тур­най пра­гра­мы Амба­са­ды Іта­ліі ў Мін­ску ў Год іта­ль­янскай ку­ль­ту­ры, пры­мер­ка­ва­ны да 25-год­дзя ўста­наў­лен­ня дып­ла­ма­тыч­ных ад­но­сін па­між на­шы­мі кра­іна­мі.

Ку­ра­тар вы­ста­вы Ма­сі­ма Ду­ран­ці су­мес­на з Андрэа Ба­фо­ні і Фран­чэс­кай Ду­ран­ці ад­абраў са збо­ру Му­зея-па­ла­ца Па­ла­ца дэ­ла Пэ­на ў Пе­ру­джы і пры­ват­ных ка­лек­цый тво­ры Джэ­рар­да Да­то­ры ў па­мяць 40-х угод­каў з дня яго смер­ці. Ідэя экс­па­зі­цыі ў мін­скім му­зеі — ад­шу­каць па­ра­ле­лі па­між пра­ца­мі мас­та­ка-фу­ту­рыс­та і тры­ма аўта­ра­мі па­чат­ку ХХ ста­год­дзя — Мар­кам Ша­га­лам, Ха­імам Су­ці­ным (усе пра­цы з кар­па­ра­тыў­най ка­лек­цыі Бел­газ­прам­бан­ка) і Надзяй Ха­да­се­віч-Ле­жэ (са збо­ру На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь). Ку­ра­та­ры з бе­ла­рус­ка­га бо­ку — Воль­га Клёц­кі­на з На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея і Аляк­сандр Зі­мен­ка з Бел­газ­прам­бан­ка. Сло­вы ў на­зве «Энер­гія, экс­прэ­сія, сім­во­лі­ка і сны» акрэс­лі­ва­юць агу­ль­ныя ры­сы ў твор­час­ці ўсіх ча­ты­рох мас­та­коў, трое з якіх ма­юць бе­ла­рус­кае па­хо­джан­не і ўнес­лі знач­ны ўклад у ста­наў­лен­не еўра­пей­ска­га аван­гар­ду.

Ма­сі­ма Ду­ран­ці агле­дзеў па­ста­янную экс­па­зі­цыю На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га і, уба­чыў­шы пра­цы Язэ­па Драз­до­ві­ча, па­шка­да­ваў, што не ве­даў пра яго ра­ней: беларускі творца ідэ­аль­на пад­ыхо­дзіць пад кан­цэп­цыю вы­ста­вы «Да­то­ры, Ша­гал, Су­цін, Ха­да­се­віч-Ле­жэ. Энер­гія, экс­прэ­сія, сім­во­лі­ка і сны. По­гляд на мас­тац­тва Іта­ліі і Бе­ла­ру­сі пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя».

 

Надзея Уса­ва і Во­ль­га Архі­па­ва — да­след­чы­цы з На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея — раз­ва­жа­юць пра па­ра­ле­лі, якія яны за­ўва­жы­лі ў твор­час­ці Драз­до­ві­ча і іта­ль­янскім фу­ту­рыз­ме — бо­льш ідэ­ала­гіч­ныя, чым сты­ліс­тыч­ныя.

 

Надзея Уса­ва: Ка­лі мы ўпер­шы­ню па­ба­чы­лі гэ­тую най­ці­ка­вей­шую вы­ста­ву, ад­ра­зу амаль ва ўсіх мас­тац­тваз­наў­цаў скла­ла­ся пы­тан­не — а наш Язэп Драз­до­віч? Ён быў бы тут да­рэ­чы са сва­імі кас­міч­ны­мі ві­зі­ямі 1930-х по­бач з ля­та­ючы­мі ў не­бе пер­са­на­жа­мі Ша­га­ла, з «аэ­ра­жы­ва­пі­сам» Да­то­ры, з яго рэ­аль­ны­мі пей­за­жа­мі Умбрыі, якія вы­гля­да­юць фан­тас­тыч­ны­мі... У Драз­до­ві­ча, пра­ўда, усё на­адва­рот — пры­ду­ма­ныя (уба­ча­ныя ў сне) пей­за­жы кас­міч­ных га­ра­доў вы­гля­да­юць рэ­аль­ны­мі. І мы за­ду­ма­лі­ся — а ці мож­на на­зваць Драз­до­ві­ча фу­ту­рыс­там, а ка­лі — так, чым ён як мас­так ад­роз­ні­ва­ецца ад іта­ль­янскіх фу­ту­рыс­таў? І ўво­гу­ле: ці быў бе­ла­рус­кі фу­ту­рызм? Каб ад­ка­заць на гэ­тыя пы­тан­ні, трэ­ба зга­даць гіс­то­рыю гэ­та­га на­прам­ку ў мас­тац­тве.

Фу­ту­рызм уз­нік у 1909 го­дзе ў Іта­ліі з ма­ні­фес­та Ма­ры­не­ці. Гэ­тая но­вая мас­тац­кая ідэ­ало­гія бы­ла на­по­рыс­тай, на­ват агрэ­сіў­най, скі­ра­ва­най су­праць тра­ды­цыі, му­зе­яў, біб­лі­ятэк, кла­січ­на­га мас­тац­тва... Фу­ту­рыс­ты ўхва­ля­лі мас­тац­тва бу­ду­чы­ні — мас­тац­тва тэх­ніч­на­га пра­грэ­су, хут­кас­ці, ру­ху, но­вых тэх­на­ло­гій, ла­ка­ніз­му, урба­ніз­му. Фу­ту­рызм ухва­ляў вай­ну — дзе­ля «гі­гі­ены» све­ту. Быў муж­чын­скім, вы­раз­на анты­фе­мі­ніс­тыч­ным, экс­трэ­міс­цкім на­прам­кам. Дру­гая хва­ля фу­ту­рыз­му — 

з 1921-га па 1930-я — ужо кры­ты­куе Ма­ры­не­ці, страч­вае па­фас агрэ­сіі і фа­ку­су­ецца на «пе­ра­бу­до­ве све­ту». Да яе ад­но­сіц­ца ма­лод­шае па­ка­лен­не фу­ту­рыс­таў, 

у тым лі­ку і Да­то­ры. На пер­шы по­гляд, Драз­до­віч не мае да гэ­та­га ні­яка­га да­чы­нен­ня. Ён быў ці­хім ча­ла­ве­кам, і мас­тац­тва яго па­збаў­ле­на агрэ­сіў­нас­ці і тэх­ні­цыз­му. Яго пры­цяг­ва­лі гіс­то­рыя і этнаг­ра­фія. Як і іта­ль­янцы-фу­ту­рыс­ты, Да­то­ры быў не толь­­кі мас­та­ком, але і пі­сь­мен­ні­кам — ства­ра­ль­ні­кам шмат­лі­кіх не­ала­гіз­маў, са­ма­быт­ным ута­піч­ным тэ­арэ­ты­кам кас­міз­му. Але ж... На­ма­ля­ва­ныя ім са­тур­ні­янскія ці мар­сі­янскія га­ра­ды — та­кія зла­вес­ныя, — што гэ­та, як не інту­ітыў­нае прад­ба­чан­не та­та­лі­та­рыз­му? Тут ён су­па­дае з фу­ту­рыс­та­мі. Асоб­на трэ­ба зга­даць архі­тэк­ту­ру кас­міч­ных га­ра­доў роз­ных пла­нет на кар­ці­нах Драз­до­ві­ча, якая хоць і змяш­ча­ецца ў кос­ма­се, але ўспры­ма­ецца на­мі як архі­тэк­ту­ра бу­ду­чы­ні. Гэ­тым за­й-

ма­юцца ў 1920-я і са­вец­кія аван­гар­дыс­ты-фу­ту­рыс­ты, яны ўва­саб­ля­лі кас­міч­ныя га­ра­ды — гэ­та так зва­ная «па­пя­ро­вая архі­тэк­ту­ра», што існа­ва­ла то­ль­кі ў пра­ектах. Тое ж ба­чым і ў і іта­ль­янскіх фу­ту­рыс­таў, у пры­ват­нас­ці ў Анто­ні Сант-Элі­ана, які ства­раў вя­ліз­ную ко­ль­касць фу­ту­рыс­тыч­ных кра­яві­даў га­ра­доў, і сён­ня пад­обная архі­тэк­ту­ра сап­раў­ды ста­ла з’яўляц­ца. На мой по­гляд, архі­тэк­тур­ныя кра­яві­ды Драз­до­ві­ча за­сна­ва­ны вы­ключ­на на яго кніж­най эру­ды­цыі, бо ў гэ­тых вы­явах угад­ва­юцца і Вя­лі­кая кі­тай­ская сця­на, і сце­ны Крам­ля, егі­пец­кія пі­ра­мі­ды і зі­ку­ра­ты.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: А той жа са­тур­ні­янскі свят­ла­фор — яму ня­ма ана­ла­гаў. Аб­сер­ва­то­рыя — бу­ды­нак з ад­ным акном. У дзён­ні­ку Драз­до­віч апі­свае, як пры­ля­цеў на Са­турн і ўба­чыў дом то­ль­кі з ад­ным акном, ён ту­ды за­зі­рае і ба­чыць ты­ся­чы ва­чэй. То-бок са­тур­ні­яне на­зі­ра­лі за кос­ма­сам, гэ­та та­кая аб­сер­ва­то­рыя. Язэп Драз­до­віч быў не­ве­ра­год­ным эру­ды­там, шмат чы­таў, у сва­іх дзён­ні­ках пі­ша пра Індыю, Ка­на­ду.

Фу­ту­рызм — гэ­та та­кі ж аван­гар­дны кі­ру­нак, як суп­рэ­ма­тызм ці ку­бізм, дзе ад­бы­ваў­ся актыў­ны по­шук но­вых форм. Ве­ра­год­на, у бе­ла­рус­кіх мас­та­коў мож­на знай­сці экс­пе­ры­мен­ты, ка­лі яны спра­ба­ва­лі ся­бе ў фу­ту­рыс­тыч­най плы­ні, але та­ко­га пра­мо­га цы­та­ван­ня, каб ска­за­лі, што гэ­та ра­бо­та на­пі­са­на па­вод­ле за­ко­наў фу­ту­рыз­му... На­прык­лад, у на­шай ка­лек­цыі та­кіх прац ня­ма.

Ка­лі мы гля­дзім на тво­ры Да­то­ры, то ба­чым, што ён ства­раў кам­па­зі­цыі, у якіх да­сле­да­ваў роз­ныя фор­мы ру­ху. Ста­яла за­да­ча па­ка­заць хут­касць, та­му з’яўля­ецца сі­му­ль­та­нізм — рас­клад­ка ру­ху на спы­не­ныя фраг­мен­ты. Сцвяр­джа­юць, маў­ляў, фу­ту­рызм за­па­зы­чыў сты­ліс­тыч­ныя пры­ёмы фа­віз­му і ку­біз­му, але для ку­біз­му зме­на фор­мы не бы­ла звя­за­на з хут­кас­цю, з ру­хам. Ска­заць, што ў Да­то­ры вы­раз­ныя ку­біс­тыч­ныя фор­мы, не­ль­га, але фар­ма­ль­ныя пры­ёмы пры­сут­ні­ча­юць. На­прык­лад, со­нца ста­но­віц­ца цэн­трам кам­па­зі­цыі — 

і ўсё да яго ру­ха­ецца, вы­бі­рае вя­сёл­ку — і ўся кам­па­зі­цыя пад­на­ча­ль­ва­ецца ёй. Круг — і ўсё кру­жыц­ца. Што ты­чыц­ца Драз­до­ві­ча, ён у асно­ве сва­ёй быў рэ­аліс­там — ува­саб­ляў тыя фор­мы, якія ба­чыў. Яго кам­па­зі­цыі ве­ль­мі ста­тыч­ныя, у іх ня­ма ру­ху, і кам­па­зі­цыя не пад­на­ча­ль­ва­ецца ні­якім фу­ту­рыс­тыч­ным фар­ма­ль­ным пры­ёмам. Агу­ль­насць мож­на ўба­чыць то­ль­кі ў змес­це тво­раў... Сло­ва «фу­ту­рызм» я не сус­тра­ка­ла ў яго тэк­стах. Бо па­сля рэ­аліс­тыч­най шко­лы Трут­нё­ва ён не імкнуў­ся ні да фа­віз­му, ні да ку­біз­му, а ба­чыў сваю за­да­чу ў іншым: Драздовіч на­ву­ко­вец, і гэ­так жа, як рас­каз­вае нам пра Ска­ры­ну і Усяс­ла­ва Ча­ра­дзея, рас­па­вя­дае і пра кос­мас — як пра не­шта рэ­аль­нае.

Ён лі­чыў ся­бе ву­чо­ным, асвет­ні­кам і про­ста расказваў, як вы­гля­да­юць жыц­цё на іншых пла­не­тах і іх на­се­ль­ні­кі. На­прык­лад, па­каз­ваў, што са­тур­ні­яне без ву­шэй, што ў іх без­бял­ко­выя во­чы, што ка­му­ні­ку­юць пры да­па­мо­зе маг­не­тыз­му. У 1930-я на­ву­ка яшчэ не ве­да­ла, што ў блі­жэй­шым кос­ма­се ня­ма жыц­ця, гэ­та вы­свет­лі­лі па­сля смер­ці мас­та­ка — у 1960-я. Да­туль існа­ва­лі кас­міч­ныя ўто­піі, Драз­до­віч на асно­ве гэ­тых уто­пій ра­біў пра­гно­зы, ка­заў, маў­ляў, я ў сам­нам­бу­ліч­ным сне на­ве­даў Ме­сяц, а по­тым, раз­гля­да­ючы кар­ту Ме­ся­ца, яго кра­та­ры, мо­ры і акі­яны, зра­зу­меў, дзе зна­хо­дзіц­ца ўба­ча­ны го­рад Тры­веж, а на ад­ва­рот­ным ба­ку Ме­ся­ца зна­хо­дзіц­ца «Бас­ты­лія» і вы­гля­дае вось так...

 

Надзея Уса­ва: І фу­ту­рыс­ты Іта­ліі лі­чы­лі, што мас­так па­ві­нен быць агі­та­та­рам, зма­га­ром-пра­па­ган­дыс­там, актыў­на кан­так­та­ваць з пуб­лі­кай.

Але Да­то­ры ўва­саб­ляе аэ­ра­жы­ва­піс, зям­лю з вы­шы­ні са­ма­лё­та (пры­чым не­вя­до­ма, ці быў ён ка­лі-не­будзь на бор­це). Гэ­та быў но­вы по­гляд на Зям­лю: «З да­па­мо­гай аэ­ра­жы­ва­пі­су я зра­біў пей­заж па-за пра­сто­рай і ча­сам, адкуль на­ша зям­ля пад­аец­ца ра­ем», — пі­саў Да­то­ры. Гэ­та лі­чыц­ца ад­мет­ным да­сяг­нен­нем фу­ту­рыз­му. А наш Драз­до­віч пад­няў­ся вы­шэй — у кос­мас, пі­саў кас­міч­ныя га­ра­ды, апі­саў «расы» іх жы­ха­роў. Тое, як ён ве­ль­мі пад­ра­бяз­на іх апіс­вае, па­каз­вае ча­ла­ве­ка бу­ду­ча­га, та­го, што бу­дзе ван­дра­ваць з да­па­мо­гай про­мняў.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: Гэ­та так­са­ма но­вая ідэя свят­ла, бо бы­ло ад­кры­та: усё, што мы ба­чым, уся гэ­тая раз­на­стай­насць ко­ле­раў — то­ль­кі со­неч­ны пра­мень. Гэ­та бу­да­ра­жы­ла мас­та­коў. Да­то­ры дэ­ман­струе ідэ­аль­нае ўяў­лен­не пра свет, на­ват ка­лі па­каз­вае пры­род­ны ма­тыў, ён яго ўсё роў­на ідэ­алі­зуе, ро­біць з яго іко­ну пры­га­жос­ці.

 

Надзея Уса­ва: Ма­ры­не­ці ма­рыць пра «ме­ха­ніч­на­га ча­ла­ве­ка са змен­ны­мі за­пчас­тка­мі», Драз­до­віч пер­шым ува­саб­ляе іншап­ла­не­ця­ні­на ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: На­пэў­на, не то­ль­кі ў бе­ла­рус­кім. Я шу­ка­ла, але гэ­тыя імі­джы з’яві­ла­ся ў ма­са­вай ку­ль­ту­ры па­зней, але ён, ве­ра­год­на, пер­шы, хто прад­ста­віў іншап­ла­не­цян з чор­ны­мі ва­чы­ма.

У яго есць лу­ні­ды-антра­по­іды і лу­ні­ды-хі­ме­ро­іды — «уцю­гат­ва­рыс­тыя».

Ці возь­мем мар­сі­ян. Драз­до­віч ве­даў, што на Мар­се ве­ль­мі ніз­кі атмас­фер­ны ціск, та­му жы­ха­ры гэ­тай пла­не­ты ма­ле­нь­кія, як вась­­мі­га­до­выя хлоп­чы­кі.

Ён так­са­ма ўяў­ляў, як лю­дзі па­ля­цяць у кос­мас, пры­ду­маў ра­ке­ту. Для твор­чай на­ту­ры гэ­та на­ту­ра­ль­на — уяў­ляць рэ­чы з бу­ду­ча­га, зга­да­ем Ле­анар­да, які на­ма­ля­ваў пра­пе­лер. Ка­лі ча­ла­век мо­жа ля­таць са­ма­лё­там, то на­ступ­ны яго крок — ён са­дзіц­ца ў ра­ке­ту і ля­ціць на Ме­сяц.

Чар­ця­жы ра­ке­ты — гэ­та фу­ту­рызм. Па­ўта­раю, ідэй­на Драз­до­віч — фу­ту­рыст, ча­ла­век, які ма­рыў пра бу­ду­чы­ню. Гэ­та ве­ль­мі ха­рак­тэр­на для та­го ча­су, ка­лі мас­та­кі не про­ста рас­па­вя­да­лі пра свет, у якім жы­лі, а ста­лі ўва­саб­ляць но­выя сус­ве­ты. Гэ­та бы­ло звя­за­на з на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ным пра­грэ­сам, са з’яўлен­нем ма­шын і са­ма­лё­таў. Дзя­ку­ючы пе­ра­ме­нам май­стры ста­лі фан­та­ні­ра­ваць ідэ­ямі бу­ду­ча­га.

 

Надзея Уса­ва: Драз­до­віч не адзі­ны твор­ца з фу­ту­рыс­тыч­ны­мі ідэ­ямі, зга­да­ем яшчэ Аляк­сан­дра Ахо­ла-Ва­ло, пра яко­га так­са­ма не ве­да­юць па­куль ні бе­ла­ру­сы, ні — тым бо­льш — іта­ль­янцы. 

Кні­га пра на­ро­бак гэ­та­га ці­ка­ва­га мас­та­ка-фі­ло­са­фа яшчэ ў нас не вы­да­дзе­на. 

А ме­на­ві­та ён у 1925 го­дзе над­ру­ка­ваў ма­лю­нак «Кас­трыч­нік на арбі­це» — ма­ру пра сус­вет­ную рэ­ва­лю­цыю, на­ват у пла­не­тар­ным маш­та­бе.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: Зга­да­ем і рус­кую плынь, та­го ж Ма­якоў­ска­га з яго эпа­та­жам і ві­зу­аль­най па­эзі­яй...

 

Надзея Уса­ва: Гэ­тыя твор­цы актыў­на су­пра­цоў­ні­ча­лі з пан­ую­чы­мі рэ­жы­ма­мі. Іта­ль­янскі фу­ту­рызм скам­пра­ме­та­ваў ся­бе тым, што пад­трым­лі­ваў Му­са­лі­ні, Да­то­ры ўдзе­ль­ні­чаў у «Вы­ста­ве Фа­шыс­цкай рэ­ва­лю­цыі» ў 1932 го­дзе. Драз­до­віч па­сля­доў­на па­збя­гаў уся­ля­ка­га су­тык­нен­ня з ула­дай, але яна і не ці­ка­ві­ла­ся не­йкім дзі­ва­ком-мас­та­ком.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: Мас­та­кі ха­це­лі пе­ра­тва­рыць рэ­аль­насць. Ад­бы­ва­ецца рэ­ва­лю­цыя, і Ахо­ла-Ва­ло ў са­вец­кай Бе­ла­ру­сі ма­рыць пра но­вае гра­мад­ства, пра тое, як мож­на пе­ра­тва­рыць свет, каб ён стаў леп­шым.

 

Надзея Уса­ва: Да­рэ­чы, фу­ту­рыс­ты Іта­ліі так­са­ма ма­раць пра вы­ха­ван­не но­ва­га ча­ла­ве­ка, ча­ла­ве­ка-ро­ба­та.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: Да фар­ма­ль­на­га мас­тац­тва ў на­шым му­зеі бліз­кія кар­ці­на «Мас­тац­тва ка­му­ны» Май­сея Ку­ні­на. Нам на­ват вя­до­мая сап­раў­дная пе­цяр­бур­гская га­зе­та «Ис­кус­ство ком­му­ны» за 1919 год, дзе эпіг­раф — «До­во­ль­но ша­гать, фу­ту­рис­ты! В бу­ду­щее — пры­жок!».

 

Надзея Уса­ва: Што яшчэ яднае Драз­до­ві­ча з Да­то­ры — яны аб­одва па­чы­на­юць з сім­ва­ліз­му. І та­кая кар­ці­на Да­то­ры — парт­рэт яго сяс­тры — не­здар­ма пры­сут­ні­чае на гэ­тай вы­ста­ве, каб па­ка­заць ка­ра­ні фу­ту­рыз­му. Мы ве­да­ем Драз­до­ві­ча-сім­ва­ліс­та па яго ран­нім жы­ва­пі­се, на­прык­лад яго кар­ці­на «Пра­рок», дзе ён вы­ка­рыс­тоў­вае пры­нцып ана­мор­фна­га мас­тац­тва, ка­лі жы­ва­піс­ныя кон­ту­ры сцен за­мка ві­зу­аль­на і ілю­зор­на пе­ра­тва­ра­юцца ў сі­лу­эт фі­гу­ры Пра­ро­ка, Хрыс­та.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: Так, Драз­до­віч бліз­кі да сім­ва­ліз­му Чур­лё­ні­са. Яго кар­ці­на «Дух зла» або «Дух по­мсты», якая не мае да­чы­нен­ня ні да якіх кас­міч­ных рэ­чаў, а то­ль­кі да ду­хоў­на­га пе­ра­тва­рэн­ня асо­бы, па­каз­вае тое, ча­го не існуе, але што звя­за­на з моц­ны­мі ча­ла­ве­чы­мі па­чуц­ця­мі.

 

Надзея Уса­ва: Драз­до­віч, хут­чэй за ўсё, не ве­даў пра існа­ван­не іта­ль­янска­га фу­ту­рыз­му, ад­нак сты­ліс­тыч­на з фу­ту­рыз­мам у яго мож­на знай­сці пе­ра­ся­чэн­ні. І не то­ль­кі ў тэ­ма­ты­цы. На­прык­лад, ён ужы­вае та­кія ж яркія ла­ка­ль­ныя фар­бы, як і фу­ту­рыс­ты.

Што мне яшчэ ці­ка­ва: іта­ль­янскія фу­ту­рыс­ты жы­лі ў цэн­тры Еўро­пы — у Іта­ліі, у Па­ры­жы кру­ці­лі­ся, сус­тра­ка­лі­ся з аван­гар­дыс­та­мі з уся­го све­ту. Драз­до­віч жа ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі — мас­так-адзі­ноч­ка, аб­са­лют­на мар­гі­на­ль­ны — за­ймаў­ся тым жа са­мым на пра­сто­рах бе­ла­рус­кіх да­рог ці се­дзя­чы на пад­стрэш­ку ві­лен­ска­га до­ма і ства­раў сваю кас­міч­ную тэ­орыю без ні­якай пад­трым­кі. Яго з-за гэ­та­га лі­чы­лі дзі­ва­ком, ледзь не вар’ятам — на­ват бліз­кія сяб­ры. На­рэш­це ў 1930-я ён рас­тва­рыў­ся ў на­род­най ма­се, стаў ван­дроў­ні­кам... Па­сля ён пі­саў кас­міч­ныя пей­за­жы, але ўжо ў рам­ках на­род­на­га мас­тац­тва, ды­ван­коў. Дзіў­на, але і гэ­та су­адно­сіц­ца з пры­нцы­пам фу­ту­рыз­му — не­абход­насць ахвяр­най пра­цы: «Трэ­ба про­ста тва­рыць, тва­рыць без уз­на­га­ро­ды, у не­вя­до­мас­ці, у за­ня­па­дзе, сло­вам — ге­ра­ічна», — пі­саў Ма­ры­не­ці.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: Кас­міч­ныя ма­ты­вы ён сапраўды вы­ка­рыс­тоў­ваў і па­зней, ёсць успа­мі­ны, што ў ха­це, дзе не­ка­лі жыў Драз­до­віч, зна­хо­дзі­лі ша­фу, раз­ма­ля­ва­ную кас­міч­ны­мі пла­не­та­мі. У вёс­ках ён ма­ля­ваў на мэб­лі, на тка­ні­нах. Шмат за­ймаў­ся разь­бой, ра­біў скры­ні для дзён­ні­каў з гэ­ты­мі ма­ты­ва­мі.

 

Надзея Уса­ва: Драз­до­віч — шмат­гран­ная асо­ба, якую на­ле­жыць уклю­чыць у гіс­то­рыю еўра­пей­ска­га фу­ту­рыз­му. Яго кас­ма­го­нія — гэ­та яшчэ не­пад­ня­ты і не­вя­до­мы пласт, асаб­лі­ва яго гра­фіч­ныя кар­ты, ма­люн­кі, апі­сан­ні кас­міч­ных га­ра­доў...

І як асо­ба ён аб­са­лют­на не рас­кру­ча­ны, яго не ве­дае свет. І гэ­та на­ша за­да­ча: зра­біць з яго фе­но­мен еўра­пей­ска­га маш­та­бу, як гэ­та ад­бы­ло­ся з Але­най Кіш, та­му што яго кас­міч­ная тэ­орыя ве­ль­мі са­ма­быт­ная, бліз­кая да аван­гар­дных тэ­орый све­ту. Да­то­ры, на­прык­лад, мае вя­лі­кую экс­па­зі­цыю ў му­зеі ў Пе­ру­джы. Драз­до­віч, хоць і мае по­мнік у Мін­ску, так­са­ма за­слу­гоў­вае пер­са­на­ль­на­га му­зея. Мы мо­жам яго на­зваць не то­ль­кі пры­мі­ты­віс­там, рэ­аліс­там, сім­ва­ліс­там...

 

Во­ль­га Архі­па­ва: На­ват кры­ху сюр­рэ­аліс­там мо­жам яго на­зваць. Фан­та­зія Драз­до­ві­ча бы­ла на­сто­ль­кі зям­ная, што на­ват мар­сі­янскіх звя­роў ён па­каз­вае як гіб­рыд зям­ных — вяр­блю­дас­тра­ус, амфі­біі.

 

Надзея Уса­ва: Не­здар­ма яго на­зы­ва­юць фан­тас­тыч­ным рэ­аліс­там-ві­зі­яне­рам... Але яшчэ час­тко­ва ён быў і фу­ту­рыс­там, та­му што не­йкай сва­ёй гран­ню Драз­до­віч да­ты­ка­ецца да гэ­тай плы­ні. Хоць, ка­неш­не, шмат у чым ён на­сто­ль­кі са­ма­быт­ны, што не мо­жа цал­кам быць за­лі­ча­ны да не­йка­га кан­крэт­на­га сты­лю.

 

Во­ль­га Архі­па­ва: Бе­ла­рус­кіх мас­та­коў уво­гу­ле цяж­ка па­клас­ці ў гэ­тае пра­крус­та­ва ло­жа — сюр­рэ­аліс­та, рэ­аліс­та, аб­страк­цы­яніс­та. Яны за­ўсё­ды спра­бу­юць ся­бе ў роз­ных плы­нях, бо мы існу­ем на пе­ра­кры­жа­ван­ні роз­ных шля­хоў. Мы на пра­ця­гу ста­год­дзяў ства­ра­лі сваё «ту­тэй­шае» мас­тац­тва. Бе­ла­рус­кі іка­на­піс, бе­ла­рус­кае ба­ро­ка, сац­рэ­алізм, «су­ро­вы стыль», аван­гард і по­стма­дэр­нізм. Гэ­та свед­чыць пра та­ле­на­ві­тае пе­ра­асэн­са­ван­не ідэй, што пры­хо­дзяць з за­ха­ду і ўсхо­ду, з по­ўна­чы і по­ўдня, ідэй, якія мас­та­кі раз­уме­юць па-свой­му.