Бог адзі­но­ты — не ка­хан­ня

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

«Бог ко­зы­ту» ў «Сталоўцы XYZ»
П’еса бе­ла­рус­ка­га дра­ма­тур­га Мі­ка­лая Руд­коў­ска­га, вы­бу­да­ва­ная па ка­но­нах кла­січ­най дра­ма­тур­гіі, з бліс­ку­чым тэк­стам і ад­мет­ны­мі да­чы­нен­ня­мі пер­са­на­жаў, ство­ра­на ў 2010 го­дзе, але ні­бы­та сён­ня: дра­ма­тыч­ную фо­та­се­сію «Бог ко­зы­ту» прад­ста­ві­лі аўта­ры пра­екта «HomoCosmos» Ка­ця­ры­на Са­ла­ду­ха і Да­ры­юш Язер­скі ў га­ле­рэі «Ста­лоў­ка XYZ» .

Упер­шы­ню ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га тэ­атра га­лоў­ны ге­рой, праз пры­зму па­чуц­цяў яко­га гля­дзе­ль­ня ўспры­мае сцэ­ніч­ныя падзеі, — прад­стаў­нік не­тра­ды­цый­най сэк­су­аль­най ары­ента­цыі. Гэ­та фо­та­мас­так Ілля (Дзміт­рый Рач­коў­скі). У яго­ных по­ст­ма­дэр­ніс­цкіх інтэр­прэ­та­цы­ях біб­лей­скіх сю­жэ­таў і ста­ра­жыт­ных еўра­пей­скіх ка­зак па­ўстае кры­зіс за­ход­не­еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры. Го­ма­сэк­су­аль­насць, бяс­плод­дзе, клі­макс і іх пе­ра­жы­ван­не вы­клі­ка­юць пра­гу «ду­хоў­най аплад­нё­нас­ці». Для Іллі доў­га­ча­ка­ным на­тхнен­нем і надзе­яй на ка­хан­не ста­но­віц­ца ма­ла­ды гас­тар­бай­тар з іслам­ска­га све­ту (Дзміт­рый Яго­раў). Аглух­лы юнак пры­дум­ляе са­бе бо­га ко­зы­ту, бо «ка­лі ка­зыт­лі­ва, хо­чац­ца жыць». Ілля клі­ча но­ва­га сяб­ра Ці­мам — у го­нар упа­да­бан­ка, які ня­даў­на па­мёр…

Мас­тац­кі кі­раў­нік Дзяр­жаў­на­га гру­зін­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Ва­ляр’яна Гу­нія, рэ­жы­сёр спек­так­ля Да­від Мгеб­рыш­ві­лі пра­цуе буй­ны­мі, во­ль­ны­мі, яркі­мі маз­ка­мі ў па­літ­ры ад жы­вых эмо­цый да штуч­най кры­ві. Яго­ным па­лат­ном ро­біц­ца ўся арт-пра­сто­ра «Ста­лоў­кі XYZ». Да пы­тан­ня пра інтэ­рак­тыў­насць су­час­на­га тэ­атра: я не па­мя­таю спек­так­ля, дзе гля­дзе­ль­ня бы­ла б так шчы­ль­на за­лу­ча­на ў дзея­нне (на­пэў­на, так па­чу­ва­лі­ся гле­да­чы на па­ста­ноў­ках Шэк­спі­ра ці Ма­ль­ера).

Мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Та­ма­ра Ахі­кян ува­саб­ляе фа­таг­ра­фіч­ныя вы­явы ма­дон­наў Іллі, апі­са­ныя ў дра­ма­тур­гіч­ным тэк­сце. У ві­зу­аль­ным вы­ра­шэн­ні спек­так­ля яна до­сыць стэ­рэ­атып­на звяр­та­ецца да ге­амет­рыч­ных лі­ній і су­адно­сін ко­ле­раў (чыр­во­на­га, чор­на­га, бе­ла­га і шэ­ра­га); пе­ра­ка­наў­чым зна­кам не­пе­ра­адо­ль­най дэп­рэ­сіі га­лоў­на­га ге­роя па­ўстае акно з чор­ны­мі дра­пі­роў­ка­мі, што да­ста­юць да пад­ло­гі. Сім­вал да­паў­ня­ецца гра­фіч­ным ма­люн­кам на бе­лай сця­не, які цы­туе «Ства­рэн­не Ад­ама» Мі­ке­лан­джэ­ла.

Му­зыч­ным лей­тма­ты­вам аб­ра­ны «На­к­цюрн № 20» Фрэ­дэ­ры­ка Ша­пэ­на (а эпі­зо­дам, дзе Ілля звяр­та­ецца да но­вых інтэр­прэ­та­цый — вы­явы Чыр­во­най Ша­пач­кі, Дзяў­чын­кі з за­пал­ка­мі, Дзюй­мо­вач­кі, — па­пя­рэд­ні­чае дык­тар­скі тэкст, што зу­сім за­ліш­не). Ця­гам дзея­ння ён успры­ма­ецца да­куч­лі­ва. Леп­шым ра­шэн­нем маг­ла б зра­біц­ца акцэн­тна-ўмоў­ная му­зыч­на-гу­ка­вая парт­ыту­ра без вы­зна­ча­ных (і ад­на­знач­ных) адзнак.

Спек­такль па­тра­ба­ва­ль­ны да артыс­таў — і та­му што ад­лег­ласць ад гле­да­чоў мі­ні­­маль­­ная, і та­му што тэкст дра­ма­тур­га вір­ту­озны. Асоб­ныя сцэ­ны вы­ра­ша­юцца праз ві­дэа — пра­фе­сій­на зроб­ле­нае чор­на-бе­лае кі­но, тран­сля­ва­нае на два імпра­ві­за­ва­ныя экра­ны, а гэ­та вы­ма­гае спрыт­най пра­цы ў роз­ных мас­тац­кіх плос­кас­цях. Бяс­спрэч­ная акцёр­ская пе­ра­мо­га — скла­да­ны ма­на­лог ма­ці Іллі буй­ным кі­не­ма­таг­ра­фіч­ным пла­нам у вы­ка­нан­ні Ган­ны Ма­лан­кі­най: ча­сам мы ка­ха­ем роў­на на­сто­ль­кі, на­ко­ль­кі мо­жам, але для та­го, ка­го мы ка­ха­ем, гэ­та­га нік­чэм­на ма­ла…

На­тур­ні­ца Іллі Ева (Ма­ры­на Дзя­мід­чык-Зда­ран­ко­ва) не мо­жа мець дзя­цей ад бяс­плод­на­га ба­га­та­га му­жа, а спро­бы за­ця­жа­рыць ад іншых муж­чын за­ста­юцца ня­ўда­лы­мі. Ся­род по­стма­дэр­ніс­цкіх ма­дон­наў з кар­цін Іллі пры­ро­ду муж­чын­скай го­ма­сэк­су­аль­нас­ці Мі­ка­лай Руд­коў­скі не­бес­пад­стаў­на ба­чыць у ад­но­сі­нах з ма­ці (у па­цвер­жан­не гу­чыць ма­літ­ва Евы да Пан­ны Ма­рыі). Ева про­сіць Іллю пра дзі­ця — і то­ль­кі з ім яе ма­ра спраў­джва­ецца, бо яе сяб­ра-гей — ме­на­ві­та той муж­чы­на, яко­га яна ка­хае ду­шой.

Экс­па­зі­цыя дзіў­ных ма­дон­наў не пры­но­сіць Іллі твор­ча­га зда­ва­ль­нен­ня. Цім пы­тае ў Іллі: «Ты хо­чаш тра­піць у рай?..» — і гэ­тае пы­тан­не ба­чыц­ца не вы­пад­ко­вым, а сус­трэ­ча стае апош­няй: за­бі­ва­ючы Іллю, Цім вы­праў­ляе яго ў той са­мы рай…

Ча­сам, сус­трэў­шы ча­ла­ве­ка, цвёр­да­га ў пе­ра­ка­нан­нях ды па­сля­доў­на­га ў па­мкнен­нях, не­маг­чы­ма не ўсце­шыц­ца гэ­тым зна­ёмствам — на­ват ка­лі яго­ных по­гля­даў ты не падзя­ля­еш. Но­вы пра­ектны тэ­атр «HomoCosmos» на­пра­цоў­вае свой не­паў­тор­ны рэ­пер­ту­ар і спраў­джвае мас­тац­кую мі­сію са­цы­яль­най дэ­та­бу­іза­цыі. Дра­ма­тыч­ная фо­та­се­сія па­кі­дае вос­трую пра­гу Ка­хан­ня і пры­сут­нас­ці Бо­га.

Дзміт­рый Ерма­ло­віч-Да­шчын­скі