Атрак­цы­ён «Вя­сё­лы эша­фот»

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

«Не па сва­ёй ахво­це ле­кар» Ма­ль­ера ў Бе­ла­рус­кім рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры юна­га гле­да­ча
Па­ста­ноў­ка «Ле­ка­ра» — пер­шы зва­рот рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Са­віц­ка­га да фран­цуз­ска­га кла­сі­ка. Зрэш­ты, зва­рот ад­ра­зу фун­да­мен­та­ль­на-вы­ні­ко­вы: пад ша­та­мі «не­муд­ра­ге­ліс­тай» гіс­то­рыі «дра­ма­тур­га-Со­нца» аста­ля­ваў­ся гран­ды­ёзны атрак­цы­ён з але­го­рый, ме­та­фар і пра­роц­кіх уста­вак-зон­гаў, якія вы­йшлі (вы­рва­лі­ся з пес­ня­мі, тан­ца­мі ды пра­ніз­лі­вым цю­га­кан­нем!) да­лё­ка за межы не то­ль­кі так зва­на­га ка­на­ніч­на­га тэк­сту дра­ма­тур­га, але і аўтар­ска­га пе­ра­кла­ду На­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на.

«Атрак­цы­ён» па­чы­нае дзей­ні­чаць яшчэ да пер­ша­га зван­ка на спек­такль: кру­ціц­ца па­ва­рот­нае ко­ла, на якім уста­ля­ва­на ма­ну­мен­та­ль­ная кан­струк­цыя «ўсё для пуб­ліч­на­га па­ка­ран­ня смер­цю» (мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Ва­лян­ці­на Пра­ўдзі­на), най­гра­вае мля­вую ме­ло­дыю Ду­дар, гля­дзіць хіт­ра з чор­ных «ня­бё­саў» ар’ер­сцэ­ны по­ўня з тва­рам Джо­ке­ра, а паўз яе пра­плы­ва­юць эфе­мер­ныя і так трап­на пры­ду­ма­ныя для бе­ла­рус­ка­га пра­чы­тан­ня Ма­ль­ера ша­га­лаў­скія Бэ­лы… Ну а гля­дач ве­ль­мі хут­ка ўпа­дае ў стан не­йкай за­ча­ра­ва­нас­ці, што на­ват за­піс­ным знаў­цам/ама­та­рам фран­цуз­ска­га кла­сі­ка не да­зво­ліць за­не­па­ко­іцца з пер­шых імгнен­няў: дзе сцэ­на Зга­на­рэ­ля з жон­кай Мар­ці­най!? А дзе на­огул Мар­ці­на?! Да­лей — бо­лей. Бо­лей на­го­даў для «тур­бо­ты» фі­ло­ла­гаў-кан­сер­ва­та­раў. Але нагодаў пры­емных.

«Не па сва­ёй ахво­це ле­кар» Тэ­атра юна­га гле­да­ча — гэ­та пе­ра­д­усім экс­клю­зіў­ная лін­гвіс­тыч­ная гіс­то­рыя (аль­бо, вяр­та­ючы­ся да лей­тма­ты­ву рэ­цэн­зіі, «экс­клю­зіў­ны лін­гвіс­тыч­ны атрак­цы­ён»): раз­ам з пе­ра­кла­дам Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на, што ўпер­шы­ню гу­чыць са сцэ­ны і ні­ко­лі не дру­ка­ваў­ся, мы зна­хо­дзім ка­ла­са­ль­ны пласт цікавостак з іншых тво­раў Ма­ль­ера — трап­на вы­бра­ных, дых­тоў­на пе­ра­кла­дзе­ных… Та­кім чы­нам, бу­дзем пэў­ныя: аўтар­ка пе­ра­кла­даў-«зон­гаў» (ме­на­ві­та так хо­чац­ца на­зваць гэ­тыя ня­хай са­бе і не спеў­ныя ка­вал­кі з іншых п’ес Ма­ль­ера за да­сціп­насць і на­лёт «лін­гва-ху­лі­ган­ства») і кам­па­зі­цыі вы­ключ­на­га бе­ла­рус­ка­га Ма­ль­ера Жа­на Лаш­ке­віч — гэ­так­са­ма клю­ча­вая фі­гу­ра ў па­ста­но­вач­най гру­пе. Бо мы не то­ль­кі не зной­дзем Мар­ці­ны: за­мест па­мя­нё­на­га за­мож­на­га жа­ні­ха Лю­сін­ды Арго­на агле­дзім Арга­на (пры­ві­тан­не з «Уяў­на­га хво­ра­га»!); са­ма Лю­сін­да пе­ра­мовіцца з упа­да­ба­ным Ле­андрам ды­яло­гам з «Га­юча­га ка­хан­ня» (як да­лі­кат­на: бо там жа па­ру за­ка­ха­ных зва­лі Лю­цын­да і Клі­тандр!); Зга­на­рэль пра­чы­тае ма­на­лог пра кры­ва­душ­насць з «Дон Жу­ана» і ўхва­лу Арыс­то­це­лю са «Спа­да­ра дэ Пур­са­нь­яка» (о, на­ко­ль­кі ўсю­ды­існы пер­са­наж Зга­на­рэль у Ма­ль­ера, па­га­дзі­це­ся!); ну і як жа без «зон­га» імя вя­лі­ка­га «Тар­цю­фа»: і на па­чат­ку, і ў фі­на­ле мы па­чу­ем ма­на­лог ме­на­ві­та з яго… І тут ня­мож­на не адзна­чыць, на­ко­ль­кі зла­джа­на спра­ца­ваў на агу­ль­ную ідэю ду­эт рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык — аўтар­ка кам­па­зі­цыі: Ула­дзі­мір Са­віц­кі ў ка­мен­та­ры­ях для прэ­сы пад­крэс­лі­вае, што Ма­ль­ер усё жыц­цё пі­саў ад­ну п’есу з ад­ны­мі і ты­мі ж пер­са­на­жа­мі ў роз­ных пра­па­на­ва­ных аб­ста­ві­нах, ата­ясам­лі­ва­ючы ся­бе з воб­ра­зам Зга­на­рэ­ля, а Жа­на Лаш­ке­віч без­да­кор­на «агуч­вае» дум­ку рэ­жы­сё­ра, пра­бу­доў­ва­ючы сцэ­ніч­ны тэкст і па­кі­да­ючы пры гэ­тым гле­да­чам усё най­леп­шае з тэк­сту Ба­ра­ду­лі­на, а знаў­цам Ма­ль­ера — на­го­ду не па­ве­рыць са­мім са­бе: «Вох, як жа мы не за­ўва­жы­лі, што там сто­ль­кі цы­тат?!»

…У хвац­кім тэм­па­рыт­ме, ні­бы­та й не спы­ня­ючы­ся, каб даць пуб­лі­цы пе­ра­вес­ці ды­хан­не, кру­жыць па сцэ­не «вя­сё­лы эша­фот». Так лі­ха «гу­лі» га­рад­скія кір­ма­шы з ву­ліч­ным тэ­атрам. У та­кім рыт­ме Рэ­ва­лю­цыя, як Юпі­тэр, па­жы­ра­ла сва­іх дзя­цей… Ба­лет­май­стар­ка Дзі­на Юрчан­ка «на­ла­доў­вае» аша­ле­лы­х ву­ліч­ных артыс­та­ў (зда­ецца, яны ня­здо­ль­ныя спы­ніц­ца ў сва­ім дзі­кім тан­цы) ва ўсе кут­кі эша­фо­та, «раз­веш­вае» акра­ба­таў па ашэс­тках гі­ль­яці­ны. Усё гэ­та (раз­ам з дзіў­ны­мі гар­ні­ту­ра­мі ко­ле­раў фран­цуз­ска­га тры­ка­ло­ра) ве­ль­мі ві­до­віш­чна, за­раз­лі­ва, ве­се­ла і плас­тыч­на. Ка­лі не ду­маць пра тое, што ча­сам усё на­гад­вае то пе­рад­смя­рот­ныя кур­чы «клі­ентаў» эша­фо­та, то аша­ле­лы на­тоўп, які з жы­вё­ль­най аса­ло­дай гэ­тыя кур­чы су­зі­рае.

Аўтар му­зыч­на­га афар­млен­ня Па­вел За­ха­ран­ка так­са­ма па-май­стэр­ску пад­хоп­лі­вае на­строй і лі­нію «вя­сё­ла­га эша­фо­та»: му­зыч­ны шэ­раг ша­лее раз­ам з на­тоў­пам — пад не­рво­ва-за­ліх­вац­кія ва­ры­яцыі «Кур­ча­ці сма­жа­на­га» і «Jоhnny» мож­на і кру­жыц­ца на кір­ма­шо­вай ка­ру­се­лі, і апан­та­на кан­ву­ль­са­ваць з на­тоў­пам, гле­дзя­чы, як з пля­чэй ля­ціць чар­го­вая га­ла­ва. А мож­на ўсё ра­біць ад­на­ча­со­ва (што мы па­спя­хо­ва пра­кты­ку­ем ста­год­дзя­мі). Вось та­кі атрак­цы­ён…

Па­ста­ноў­ка Ула­дзі­мі­ра Са­віц­ка­га тым про­сіц­ца ў фун­да­мен­та­ль­ныя і этап­ныя, што ўяў­ляе з ся­бе, пра­бач­це за таў­та­ло­гію, квін­тэ­сен­цыю квін­тэ­сен­цый. Мы ба­чым не про­ста ста­рую як свет гіс­то­рыю «Qui pro quo» — пра тое, як не­йка­га Зга­на­рэ­ля (да­рэ­чы, тут ён не гал­лё збі­рае, а пра­цуе смец­ця­ром-пры­бі­ра­льш­чы­кам, вы­гу­ка­ючы пра «Чыс­ці­ню — за­лог зда­роў­я») пры­ня­лі за вы­біт­на­га ле­ка­ра, але цэ­лы ма­ль­ераў­скі сус­вет: душу веч­ных тэм, якія Ма­ль­ер «прэ­па­ра­ваў» усё жыц­цё ва ўсіх сва­іх тэк­стах, ні­бы са­праў­ды воб­раз­на «ка­та­ючы» ад­ных і тых са­мых пер­са­на­жаў на вя­лі­кім умоў­ным «атрак­цы­ёне» па­та­вых жыц­цё­вых сі­ту­ацый… Дру­гі клю­ча­вы мо­мант — на воб­ра­зах, ство­ра­ных артыс­та­мі, мож­на і асоб­на спы­няц­ца (па­вод­ле тра­ды­цый­ных вы­мо­гаў рэ­цэн­зіі), і ад­на­ча­со­ва ка­рот­ка кан­ста­та­ваць, што «акцёр­скі ансамбль спра­ца­ваў, ні­бы адзі­ны арга­нізм, вы­тры­маў­шы іспыт Ма­ль­ерам», — ды аб­са­лют­на ні­ко­га не па­крыў­дзіць, хут­чэй на­адва­рот — вы­даць ка­лек­ты­ву ТЮ­Га ўмоў­ны этап­ны мед­аль «Дыс­цып­лі­на. За­ця­тасць. Фа­на­тызм». Та­му што і сам аўтар — гэ­та цэ­лая без­дань (не сак­рэт, на­ко­ль­кі скла­да­ны «про­сты» Ма­ль­ер!), і па­ста­ноў­шчык спек­так­ля пры ўяў­най лег­ка­дум­нас­ці (нас не ашу­ка­лі: нам прад­ста­ві­лі ка­ме­дыю, і ў за­ле смех, і «чап­цы ў па­вет­ра»!) ства­рыў кан­струк­цыю на­сто­ль­кі скла­да­наз­лу­ча­ную воб­раз­на / эцюд­на / плас­тыч­на / му­зыч­на / лін­гвіс­тыч­на / па-фі­ла­соф­ску / па-мас­та­коў­ску і мен­та­ль­на — ­быццам сап­раў­ды па­ста­віў на ўяў­ны эша­фот усе на­яўныя мас­тац­кія рэ­сур­сы. Не­да­ціс­ні, згу­ляй «у па­ўна­гі» — і з «атрак­цы­ёну» са скры­га­там вы­ле­ціць ве­лі­зар­ная спру­жы­на, а пуб­лі­ка гнеў­на за­гу­дзе ці па­чне па­ка­за­ль­на па­зя­хаць… На сцэ­не ж на­зі­ра­ецца не­йкае су­цэ­ль­нае акцёр­скае шчас­це (мы «ў тэ­ме!», мы «ў  Ма­ль­еры!»).

Зрэш­ты, не­маг­чы­ма не адзна­чыць без­да­кор­ную, ка­ла­са­ль­ную ра­бо­ту Аляк­сан­дра Па­лаз­ко­ва (Зга­на­рэль), які ні­бы­та на­ні­заў на ўлас­нае не­паў­тор­нае аб­аян­не ўсё леп­шае з гіс­то­рый па­цеш­ных пад­мен у сус­вет­най лі­та­ра­ту­ры (ад Хлес­та­ко­ва да цёт­кі Чар­лей). Аб­са­лют­ны акцёр­скі (і, як вы­нік, гля­дац­кі) по­спех — і ў апан­та­най па­ры Лю­сін­да-Ле­андр (Лі­за­ве­та Шу­ка­ва, Дзміт­рый Яго­раў). Для іх пры­ду­ма­ны вы­дат­ны эцюд — ку­р’ёз­ная ва­ры­яцыя на тэ­му сцэ­ны на гаў­бцы / пад гаў­бцом Ра­мэа і Джу­ль­еты. Яшчэ адзін най­ярчэй­шы воб­раз — ха­рыз­ма­тыч­ная, пра­нік­лі­вая, гіп­на­тыч­ная, ваб­ная «фраў» з гас­па­дар­ска­га до­ма — мам­ка (кар­мі­це­ль­ка) Жак­лін (Воль­га Сі­ні­ца). Ма­ла­ды артыст Па­вел Ло­та­раў, што сыг­раў Пе­рэ­на, ві­да­воч­на прад­эман­стра­ваў, як густ і пра­фе­сій­ны за­пал мо­гуць са­мую не­вя­лі­кую ро­лю пе­ра­тва­рыць у сцэ­ніч­ны фе­ерверк: ша­ла­пут у яго­ным вы­ка­нан­ні — гэ­та тая са­мая каш­тоў­ная акцёр­ская арга­ніч­насць, агра­не­ная май­стэр­ствам, і ад­на­ча­со­ва — аб­са­лют­нае ху­лі­ган­ства, за якое так пры­емна пра­ба­чаць, ка­лі яно «ў яблы­чак».

«Не па сва­ёй ахво­це ле­кар» Бе­ла­рус­ка­га рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра юна­га гле­да­ча — фарс, які ад­быў­ся бяс­спрэч­на, фарс дзі­вос­ны і шчод­ры. Ча­му шчод­ры? Бо «па­шы­ты» так, што мо­жа даць свай­му гле­да­чу (юна­му і не ве­ль­мі, тэ­атра­лу і «тэ­атра­лу не па сва­ёй ахво­це», фі­ло­ла­гу і не­афі­ту) тое, ча­го той па­жа­дае. Жа­да­еце — бліс­ку­чую ка­ме­дыю, жа­да­еце — ня­ўрым­слі­вае ка­ба­рэ «Кур­ча­ці сма­жа­на­га», жа­да­еце — лін­гва-ван­дра­ван­не «Сус­вет Ма­ль­ера», аль­бо ўча­пі­це­ся во­кам за тое, што ўсе ка­лі­зіі ад­бы­ва­юцца на эша­фо­це, ды тлу­мач­це са­бе ка­ме­дыю як тра­ге­дыю… А жа­да­еце — усё і ад­ра­зу. Гэ­ты дзіў­ны атрак­цы­ён не­чу­ва­ных ча­ла­ве­чых за­га­наў, па­мы­лак, ка­рыс­ці, ба­язлі­вас­ці, га­на­рыс­тас­ці, кры­ва­душ­нас­ці і… сап­раўд­на­га, пра­ніз­лі­ва­га, со­неч­на­га ча­ла­ве­ка­люб­ства — уні­вер­са­ль­ны!

Ган­на Ха­рош­ка