Тэ­атр — бу­ду­чы­ні?

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

XIII Між­на­род­ны тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь «Сла­вян­скія тэ­атра­ль­ныя сус­трэ­чы»
Фэст пра­мі­нуў ня­гуч­на і не­заў­важ­на для бе­ла­рус­кай тэ­атра­ль­най гра­мад­скас­ці. Гэ­та здзіў­ляе, бо на фо­не не­ба­га­та­га фес­ты­ва­ль­на­га жыц­ця Бе­ла­ру­сі адзін з най­ста­рэй­шых фо­ру­маў тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва за­слу­гоў­вае і вы­ма­гае пі­ль­най ува­гі.

Сё­ле­та, пра­ўда, хут­чэй праз сваю па­ра­дак­са­ль­насць. Без­да­кор­ная арга­ні­за­цыя, уклю­чэн­не ў пра­гра­му май­стар-кла­са, пад­ра­бяз­ныя ад­кры­тыя аб­мер­ка­ван­ні спек­так­ляў — а ў про­ці­ва­гу мас­тац­кая час­тка, пра­гра­ма фес­ты­ва­лю. Па­ра­докс тры­нац­ца­тых «Сла­вян­скіх тэ­атра­ль­ных сус­трэч», спраў­джа­ных пад ло­зун­гам «Тэ­атр — бу­ду­чы­ні!», па­ля­гаў якраз у тым, што фо­ру­му за­бра­ка­ва­ла тво­раў, праз якія гэ­тую бу­ду­чы­ню мож­на бы­ло б раз­гле­дзець або спраг­на­за­ваць, без­умоў­на за­лу­чыў­шы іх да мас­тац­тва су­час­на­га. Пры гэ­тым на­ват айчын­ны тэ­атр, хоць яго звык­ла па­пра­ка­юць у тра­ды­цый­нас­ці і кан­сер­ва­тыў­нас­ці, ужо ўда­ла за­сво­іў і вер­ба­цім, і но­вую дра­му, раз­ві­вае кі­рун­кі плас­тыч­на­га і ві­зу­аль­на­га тэ­атраў. Пра ба­гац­це поль­ска­га, рас­ійска­га, укра­інска­га сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва і га­вор­ку мож­на не па­чы­наць. А ў фес­ты­ва­ль­ных спек­так­лях су­час­насць да­во­дзі­ла­ся вы­шук­ваць — у тэ­ма­ты­цы, жан­ра­вых вы­зна­чэн­нях, срод­ках вы­раз­нас­ці, ары­ента­цыі на пэў­ную аўды­то­рыю… Час­тку гэ­та­га мож­на бы­ло знай­сці ў па­ста­ноў­ках, прад­стаў­ле­ных бе­ла­рус­кі­мі тэ­атра­мі, — «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» Рэ­спуб­лі­кан­ска­га ТЮ­Га па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча і «Ра­мэа і Джу­ль­ета» Уіль­яма Шэк­спі­ра Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. У аб­одвух вы­пад­ках цяж­ка ка­заць пра акту­аль­насць тэ­ма­ты­кі, ад­нак ад­ра­са­ва­насць спек­так­ляў ма­ла­до­му гле­да­чу ві­да­воч­ная. Тэ­ма ка­хан­ня — вы­ра­та­ва­ль­най сі­лы, што зніш­чае страх, пе­ра­тва­рае ско­ра­ную зніш­ча­ль­на­му на­ка­на­ван­ню Надзею Яноў­скую ў тра­пят­кую, ад­кры­тую дзяў­чы­ну з пра­гай да жыц­ця, кра­не сэр­цы ма­ла­дых ра­ман­ты­каў (па­ста­ноў­ка Ула­дзі­мі­ра Са­віц­ка­га). Аб­веш­ча­ная рэ­жы­сё­рам Але­гам Ма­літ­ві­ным не­маг­чы­масць ка­хан­ня ў све­це ня­на­віс­ці, якім па­ўстае пра­сто­ра «Ра­мэа і Джу­ль­еты», мо­жа вы­клі­каць вод­гук у пад­лет­каў, што ня­рэд­ка ўспры­ма­юць свет су­цэ­ль­на ва­ро­жым да ся­бе, а пад­бор вы­ка­наў­цаў на ро­лі Ра­мэа (Андрэй Шыд­лоў­скі) і Джу­ль­еты (Ма­рыя Ха­дзя­ко­ва), вы­ра­шэн­не іх воб­ра­заў — да­па­маг­чы са­май пра­блем­най аўды­то­рыі ата­яса­міц­ца з гэ­ты­мі пер­са­на­жа­мі.

Атмас­фе­ра міс­ты­цыз­му, тэ­ма­тыч­нае аб­ляг­чэн­не тво­ра Ка­рат­ке­ві­ча, да­мі­на­ван­не дэ­тэк­тыў­най і ра­ман­тыч­най лі­ній ро­бяць «Дзі­кае па­ля­ван­не…» пры­ваб­ным для ма­ла­дой аўды­то­рыі ў той са­май сту­пе­ні, як і эфек­тна па­бу­да­ва­ныя мі­зан­сцэ­ны, плас­тыч­ныя сцэ­ны ба­ру­кан­ня ды ло­ваў і са­ма­дас­тат­ко­васць сцэ­наг­ра­фіі мас­та­ка Вік­та­ра Ці­ма­фе­ева, якая пе­ра­тва­ра­ецца ледзь не ў са­ма­стой­на­га пер­са­на­жа спек­так­ля. Маг­чы­ма, эстэ­ты­ка не ва ўсім ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням сён­няш­ня­га дня, але яна пры­на­ле­жыць та­му пра­фе­сій­на­му тэ­атру, ад яко­га мож­на па­чы­наць рух у бу­ду­чы­ню. Больш дзёр­зка, але менш пра­фе­сій­на вы­гля­дае спро­ба зра­біць хоць бы з вы­гля­ду су­час­най гіс­то­рыю «Ра­мэа і Джу­ль­еты». Да на­шай ку­ль­ту­ры апе­люе пе­ра­нос рэ­не­сан­сна­га сю­жэ­ту ў по­ст­апа­ка­ліп­тыч­ную бу­ду­чы­ню, што вы­клі­кае па­ра­ле­лі з па­пу­ляр­най кі­не­ма­таг­ра­фіч­най прад­укцы­яй, пе­ра­ва­га сты­лю «мі­лі­та­ры» ў сцэ­ніч­ных стро­ях, імкнен­не як ма­га бо­льш на­поў­ніць па­ста­ноў­ку бой­ка­мі, ба­ру­кан­нем, жор­сткас­цю і кры­вёй. Але яны не ха­ва­юць па­вяр­хоў­нас­ці пра­чы­тан­ня, а мно­гія ўда­лыя мо­ман­ты-за­чэп­кі, якія б маг­лі рас­крыць ка­лі не но­выя ба­кі Шэк­спі­ра, дык ад­мет­насць па­ста­но­вач­ных вы­сіл­каў, над­аць пра­чы­тан­ню глы­бі­ню, апы­ну­лі­ся не тое што не­рас­пра­ца­ва­ны­мі — не­кра­ну­ты­мі. На­прык­лад, на па­чат­ку дзея­ння Джу­ль­ета за­йма­ецца бок­сам, але гэ­тыя за­нят­кі за­ста­юцца руж­жом, якое так і не стрэ­лі­ла…

Вы­пад­ко­васць, не­аба­вяз­ко­васць вы­раз­ных (са­міх па са­бе) срод­каў па­збаў­ляе іх сэн­су. Раз­бу­рэн­не па­ста­ноў­шчы­кам улас­ных за­ко­наў, што да­зва­ля­юць пэў­ным чы­нам пра­чыт­ваць зна­чэн­не та­го ці інша­га пры­ёму, ад­бы­ва­ецца і ў да­чы­нен­ні да па­бу­до­вы асоб­ных мі­зан­сцэн, і ў вы­ка­рыс­тан­ні му­зы­кі (так­са­ма і роз­ных ты­паў гу­ку), і за­па­во­ле­нас­ці дзея­ння. Пры гэ­тым спек­такль мае сцэ­ны, вы­ра­ша­ныя трап­на і ўраз­лі­ва, дзе рэ­жы­сёр­ская ра­бо­та ў спа­лу­чэн­ні з акцёр­скай свед­чыць пра на­яўнасць дум­кі і пра­фе­сій­нас­ць, у пры­ват­нас­ці сцэ­на ба­ць­коў у спа­ль­ні Джу­ль­еты, дзе ду­эт Сяр­гея Ла­гу­цен­кі і На­стас­сі За­до­ры­най рас­кры­вае ся­мей­ныя ста­сун­кі Ка­пу­ле­ці.

Імкнен­не ства­раць су­час­ны тэ­атр — ка­лі не па змес­це, дык па асоб­ных пры­ёмах — мож­на бы­ло па­ба­чыць у спек­так­лі Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра «Чу­ма» па­вод­ле «Анто­ся Ла­ты» Яку­ба Ко­ла­са. Рэ­жы­сёр Андрэй Шыд­лоў­скі зра­біў пры­па­весць пра па­гі­бе­ль­ную за­леж­насць (ад алка­го­лю) за­ліш­не ды­дак­тыч­най і да­стат­ко­ва спрэч­най, ад­нак прад­эман­стра­ваў ве­дан­не пры­ёмаў су­час­на­га тэ­атра. Доб­ра вы­ра­ша­ны плас­тыч­ныя сцэ­ны, пра­фе­сій­на пад­абра­на му­зыч­нае афар­млен­не, да мес­ца вы­ка­рыс­тан­не ві­дэ­аро­лі­каў, якія фар­му­юць моц­ны ві­зу­аль­ны шэ­раг. Шка­да то­ль­кі, што ў асоб­ных вы­пад­ках аўды­ясфе­ра і ві­дэ­акан­тэнт з’яўля­юцца най­бо­льш змяс­тоў­ны­мі і пры­ваб­ны­мі…

У су­вя­зі з акту­аль­нас­цю фор­мы вар­та ўзга­даць і плас­тыч­ны спек­такль «Ста­рая га­лу­бят­ня» кра­каў­ска­га тэ­атра Nikoli (рэ­жы­сёр Мі­ка­лай Веп­раў). У шэ­ра­гу эпі­зо­даў-мі­ні­яцюр з да­па­мо­гай пан­та­мі­мы, праз ра­бо­ту з прад­ме­там двое вы­ка­наў­цаў рас­па­вя­да­юць гіс­то­рыю ста­сун­каў муж­чы­ны і жан­чы­ны. Па­ста­ноў­цы бра­куе цэ­лас­нас­ці, але, скі­ра­ва­ная пе­рад­усім да аса­цы­ятыў­на­га мыс­лен­ня гле­да­ча, яна па­кі­дае апош­ня­га во­ль­ным у раз­умен­ні па­ба­ча­на­га, да­зва­ляе да­ве­рыц­ца ва­чам і атрым­лі­ваць зда­ва­ль­нен­не ад успры­ман­ня воб­ра­заў, ча­сам ве­ль­мі вы­раз­ных і па­этыч­ных.

Скан­цэн­тра­ваць ува­гу на гэ­тых, ня­хай са­бе ўмоў­ных і эпі­за­дыч­ных, пра­явах су­час­на­га пад­аец­ца важ­ным та­му, што асоб­ныя спек­так­лі, якія тра­пі­лі на «Сла­вян­скія тэ­атра­ль­ныя сус­трэ­чы», над­та ўжо ўра­зі­лі сва­ёй пад­крэс­ле­най раз­лі­ча­нас­цю на сум­на­вя­до­ма­га ся­рэд­нес­та­тыс­тыч­на­га гле­да­ча 1990-х.

За­яўле­ная экс­пе­ры­мен­та­ль­най ра­бо­та артыс­таў Дзяр­жаў­на­га рус­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра го­ра­да Стэр­лі­та­мак (Рас­ія) Па­ўла Ка­сат­кі­на і Лі­за­ве­ты То­да­ра­вай «За чор­най ку­лі­сай, або Упе­ра­меш­ку з Пуш­кі­ным» пе­ра­кі­ну­ла­ся тво­рам па­вяр­хоў­ным, пра­змер­на на­поў­не­ным гла­ба­ль­ны­мі пы­тан­ня­мі і тры­ві­яль­ны­мі ад­ка­за­мі, су­мес­сю імпра­ві­за­цыі, цыр­ка­во­га мас­тац­тва, плас­тыч­ных эцю­даў, тэк­стаў Пуш­кі­на. І, са­мае сум­нае, да­чы­нен­ні з публікай былі пабудаваныя такім чынам, што па­збаў­ля­лі яе пра­ва на не­ра­зу­мен­не, не­пры­няц­це ўба­ча­на­га.

Па­ста­ноў­ка «Не па­кі­дай­це жан­чы­ну ад­ну» На­ўга­род­ска­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра дра­мы імя Фё­да­ра Мі­хай­ла­ві­ча Да­ста­еўска­га па­вод­ле п’есы Льва Кор­сун­ска­га «Сяб­роў­ка жыц­ця» (ад якой ма­ла што па­кі­нуў рэ­жы­сёр) вы­гля­да­ла су­цэ­ль­ным арха­ізмам. Спек­такль-анек­дот, па­бу­да­ва­ны на вя­до­мых (ад­пра­ца­ва­ных) пры­ёмах і штам­пах, што бо­льш па­су­юць тан­най антрэп­ры­зе, ві­да­воч­на меў на мэ­це пэў­ную аўды­то­рыю (ані­як не фес­ты­ва­ль­ную), а як звя­за­на з ім бу­ду­чы­ня тэ­атра — за­гад­ка не мен­шая за пры­шэ­ль­цаў, на якіх па­ля­ваў адзін з ге­ро­яў.

У па­ста­ноў­цы Чар­ні­гаў­ска­га аб­лас­но­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на-дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Та­ра­са Шаў­чэн­кі «Ка­ме­дыя пра... сэнс існа­ван­ня» па­вод­ле п’есы Ула­дзі­мі­ра Ру­да­ва (рэ­жы­сёр­ка Тац­ця­на Шу­мей­ка) не бы­ло па­трэ­бы вы­шук­ваць су­час­насць і акту­аль­насць, бо ён і гар­ма­ніч­ны, і зла­джа­ны — жы­вы. Спа­лу­чэн­не тра­ды­цый на­род­на­га і бат­ле­ечна­га (ва ўкра­інскім вы­пад­ку — вяр­тэп­на­га) тэ­атра з су­час­ны­мі ме­ма­мі, вы­дат­най ра­бо­тай ха­рэ­о­гра­фа і рэ­жы­сё­ра па плас­ты­цы (На­тал­ля Пун­тус, Яўген Бон­дар), тэм­па­рытм, які на­бы­вае ці не ша­лё­ныя аб­аро­ты, сін­тэ­тыч­насць артыс­таў, плас­тыч­ных і му­зыч­ных, што вір­ту­озна пра­цу­юць з прад­ме­та­мі, вы­кон­ва­юць дзея­нні тру­ка­во­га ха­рак­та­ру, на­рэш­це, ві­та­ль­насць спек­так­ля не па­кі­да­юць сум­не­ву — гэ­та тэ­атр, вар­ты бу­ду­чы­ні. Але ці не замала аднаго такога твора на міжнародным фестывалі?

«Сла­вян­скія тэ­атра­ль­ныя сус­трэ­чы» чар­го­вы раз вы­яві­лі пра­бле­мы, якія да сён­ня, ня­гле­дзя­чы на па­зі­тыў­ныя зру­хі, існу­юць у тэ­атры (у бе­ла­рус­кім так­са­ма). Ад­нак у фес­ты­ва­ль­ных спек­так­лях мож­на бы­ло па­ба­чыць і вы­со­кі акцёр­скі пра­фе­сі­яна­лізм, і рэ­жы­сёр­скае ве­дан­не су­час­ных плы­няў і мод, а так­са­ма імкнен­не да па­ра­зу­мен­ня з гля­дзе­ль­няй, ня­хай і праз кла­січ­ныя тэк­сты. Вось каб гэ­тыя асаб­лі­вас­ці вы­зна­чы­лі на­ступ­ны фес­ты­валь…

Ка­ця­ры­на Яро­мі­на