Сяр­гей Мі­кель.

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Пры­хі­ль­нік дзей­сна­га тан­ца
У Бе­ла­рус­кім му­зыч­ным тэ­атры ад­бы­ла­ся прэм’ера ба­ле­та «Віш­нё­вы сад». Ён па­стаў­ле­ны ма­ла­дым айчын­ным ха­рэ­огра­фам Сяр­ге­ем Мі­ке­лем па­вод­ле п’есы Чэ­ха­ва. Гэта дып­лом­ная пра­ца вы­ха­ван­ца пра­фе­са­ра Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Рэ­дак­цыя змяш­чае ў ну­ма­ры гу­тар­ку з па­ста­ноў­шчы­кам і рэ­цэн­зію на спек­такль.

Ня­ўжо жа­дан­не звя­заць жыц­цё з тан­цам з’я­ві­ла­ся ў дзя­цін­стве?

— Пер­ша­па­чат­ко­ва ўсё ішло ад ма­мы — Во­ль­гі Мі­ка­ла­еўны. Яна ве­ль­мі лю­біць та­нец і мас­тац­тва ўво­гу­ле, з дзя­цін­ства бы­ла ўлю­бё­ная ў ба­лет, мно­гія спек­так­лі гля­дзе­ла па тэ­ле­ба­чан­ні. Ка­лі б «Ле­бя­дзі­нае воз­ера» ішло кож­ны дзень, ма­ма б яго не пра­пус­ка­ла (смя­ецца). Ка­лі я быў у дру­гім кла­се, яна пра­па­на­ва­ла пай­сці ву­чыц­ца на ха­рэ­агра­фію ў Вер­хня­дзвін­скую шко­лу мас­тацт­ваў. Па­га­дзіў­ся. Па­сля двух га­доў за­нят­каў ужо ве­даў, кім ха­чу стаць. А вось інта­рэс да па­ста­но­вак з’я­віў­ся ў во­сь­мым кла­се, ка­лі скон­чыў шко­лу мас­тац­тваў. Тан­ца­ваў ва ўзор­ным ха­рэ­агра­фіч­ным ансам­блі «Ля­ль­кі» і па­чаў пры­дум­ляць ну­ма­ры для сва­іх ад­на­клас­ні­каў. Ад­ной­чы па­пра­сі­лі са­чы­ніць тан­ца­ва­ль­ную сцэн­ку для на­ва­год­ня­га кан­цэр­та. Усім спа­да­ба­ла­ся. Па­сля гэ­та­га ні­вод­нае шко­ль­нае свя­та не аб­ыхо­дзі­ла­ся без ма­ёй «ха­рэ­агра­фіі».

Па­мя­та­еце сваё пер­шае важ­нае да­сяг­нен­не?

— Ка­лі ву­чыў­ся ў Ві­цеб­скім ка­ле­джы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, ся­род на­ву­чэн­цаў ла­дзіў­ся кон­курс ба­лет­май­страў. На дру­гім кур­се — а ме­на­ві­та ў гэ­ты час па­чы­на­ецца прад­мет «кам­па­зі­цыя і па­ста­ноў­ка тан­ца» — я стаў пе­ра­мож­цам! Аб­ышоў­шы сту­дэн­таў трэ­ця­га і чац­вёр­та­га кур­саў. Мя­не адзна­чы­лі за леп­шае вы­ка­нан­не, за ідэю і па­ста­ноў­ку. Быў ве­ль­мі ра­ды.

Ад­ным з ва­шых пед­аго­гаў у Ака­дэ­міі му­зы­кі з’яў­ляў­ся Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч Елі­за­р’еў. Як ад­бы­ло­ся ва­ша зна­ёмства?

— Ка­лі за­кан­чваў Ві­цеб­скі ка­ледж, да­лей раз­гля­даў два ва­ры­янты: аль­бо ў Санкт-Пе­цяр­бург, аль­бо — Мас­коў­скі ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры. Вы­пад­ко­ва за­йшоў на сайт Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Уба­чыў, што і там ёсць ха­рэ­агра­фія, вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць. Пе­рад вы­пус­кны­мі экза­ме­на­мі пры­сніў­ся сон: ні­бы­та здаю дзяр­жаў­ны іспыт па кла­січ­ным тан­цы, у ка­мі­сіі — Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч. Экза­мен здаў. Па­сля вы­сту­пу Елі­за­р’еў пад­ыхо­дзіць да мя­не, вы­во­дзіць на ка­лі­дор і ка­жа: «Ты мне спа­да­баў­ся, по­йдзеш ву­чыц­ца ў мой клас?» Ад­каз­ваю: «Так, па­йду». Ра­ні­цай зра­зу­меў: гэ­та сон (усмі­ха­ецца).

Пра­йшоў час, пры­ехаў у Мінск, каб пад­аць да­ку­мен­ты, і рап­там тэ­ле­фон­ны зва­нок з Ака­дэ­міі му­зы­кі. Па­ці­ка­ві­лі­ся, ці пры­йду на кан­су­ль­та­цыю, ска­за­лі, сён­ня ў ка­мі­сіі якраз бу­дзе Ва­лян­цін Елі­за­р’еў. На сай­це ні­дзе не бы­ло на­пі­са­на, што ў той год ён на­бі­рае курс. Так, у Ака­дэ­мію му­зы­кі час­цей па­сту­па­юць па­сля ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа, та­му на кан­су­ль­та­цыі на мя­не гля­дзе­лі з пэў­най асця­ро­гай. Ся­род тых, хто ся­дзеў у ка­мі­сіі, бы­лі Во­ль­га Ла­по, Вік­тар Сар­кі­сян, Мар­га­ры­та Ізвор­ска-Елі­за­р’е­ва. У Ака­дэ­міі яны зра­бі­лі­ся ма­імі пед­аго­га­мі. Ад­ра­зу зра­зу­меў: па­сту­піць бу­дзе скла­да­на, та­му пад­аў да­ку­мен­ты яшчэ і ва Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры. У вы­ні­ку тра­піў у Ака­дэ­мію му­зы­кі.

На­пэў­на, вы гля­дзе­лі мно­гія па­ста­ноў­кі свай­го на­стаў­ні­ка. Якая з іх най­бо­льш пад­аба­ецца вам?

— Я пад вя­лі­кім ура­жан­нем ад ба­ле­та «Страс­ці». Тут пад­ня­тая на­цы­яна­ль­ная тэ­ма. На дру­гім мес­цы — «Спар­так». На жаль, не ўсе па­ста­ноў­кі атры­ма­ла­ся па­гля­дзець на сцэ­не тэ­атра. На­прык­лад, яго­на­га «Шчаў­кун­ка» і «Жар-птуш­ку» ба­чыў то­ль­кі ў за­пі­се. Мне ве­ль­мі хо­чац­ца, каб усе ба­ле­ты Елізар'ева з’я­ві­лі­ся ў во­ль­ным дос­ту­пе ў інтэр­нэт-пра­сто­ры. Гэ­та на­ша гіс­то­рыя і спад­чы­на.

Як вам пра­ца­ва­ла­ся з Ва­лян­ці­нам Мі­ка­ла­еві­чам?

— Гэ­та быў для мя­не но­вы ўзро­вень. Пер­шае, ён даў мне зра­зу­мець, што ўсё трэ­ба па­чы­наць спа­чат­ку. Ка­лі ву­чыў­ся на ма­лод­шых кур­сах, з яго бо­ку ад­чу­ваў стро­гасць і па­тра­ба­ва­ль­насць. Раз­умею, ча­му ме­на­ві­та так. Ка­лі ты пры­йшоў то­ль­кі каб атры­маць вы­шэй­шую ад­ука­цыю, не вар­та мар­на­ваць на гэ­та ні свой час, ні час та­кіх лю­дзей, як Елі­за­р’еў.

Што са­мае га­лоў­нае вы здо­ле­лі ўзяць ад свай­го пед­аго­га?

— Здо­ль­насць за­ха­ваць у са­бе па­чуц­цё пры­го­жа­га. Ка­лі на­ра­джа­ецца пэў­ная мі­ні­яцю­ра, трэ­ба ду­маць, як і чым мож­на ўдых­нуць у яе ад­чу­ван­не ча­су, каб твор быў акту­аль­ным. Для та­го каб у рэ­пе­ты­цый­най за­ле пра­ві­ль­на склад­ва­ла­ся ка­му­ні­ка­цыя, вар­та ўмець бу­да­ваць ад­но­сі­ны «па­ста­ноў­шчык—выка­наў­ца—па­ста­ноў­шчык». Ад­на з лю­бі­мых фраз Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еві­ча: «З ні­чо­га бы­вае ні­чо­га». Сапраўды, са­мо ніш­то не пры­хо­дзіць. Ка­лі з’яў­ля­ецца маг­чы­масць рэ­пе­та­ваць з артыс­та­мі, трэ­ба спра­ба­ваць роз­ныя сты­лі.

Якая з ва­шых мі­ні­яцюр най­бо­льш пад­аба­ецца Елі­за­р’е­ву?

— «Зной­дзе­ныя і стра­ча­ныя».

Ле­тась у Ака­дэ­міі му­зы­кі ад­быў­ся ве­чар ва­шай ха­рэ­агра­фіі «Ана­то­мія тан­ца». Зда­ецца, не­ма­лое да­сяг­нен­не для па­чат­коў­ца.

— Кан­цэрт стаў для мя­не сво­еа­саб­лі­вай мя­жой. Ува мне шмат што змя­ні­ла­ся. На­ту­ра­ль­на, у адзін пра­ект не­ль­га бы­ло змяс­ціць усе мі­ні­яцю­ры, якія я па­ста­віў за ча­ты­ры га­ды на­ву­чан­ня, але вы­браў са­мае год­нае. Раз­умею, ка­лі б ву­чыў­ся ў не­йкай іншай уста­но­ве, на­ўрад ці атры­ма­ла­ся б не­шта пад­обнае.

Што на­тхняе вас на па­ста­ноў­кі?

— Зда­ра­ецца, чу­еш му­зы­ку — і ў га­ла­ве ўзні­ка­юць ва­ры­янты плас­тыч­на­га ма­люн­ка. Бы­вае і на­адва­рот — пры­хо­дзіць ідэя, і ты ла­ма­еш га­ла­ву: якая му­зы­ка маг­ла б яе пе­рад­аць? Мя­не на­тхня­юць кар­ці­ны мас­та­коў. У ад­ной мі­ні­яцю­ры імкнуў­ся па­яднаць дзве ра­бо­ты Гус­та­ва Клім­та — «Па­ца­лу­нак» і «Аб­дым­кі». Ка­лі ў Мін­ску пра­хо­дзі­ла вы­ста­ва гра­вюр Пі­ка­са і Гоі, мя­не ўра­зі­ла пра­ца апош­ня­га — «Тыя, хто ска­чуць у мяш­ках». Ад­ра­зу за­ха­це­ла­ся на гэ­ты сю­жэт па­спра­ба­ваць не­шта па­ста­віць. Ка­лі пра­ца­ваў над ну­ма­рам «Сі­рэ­на» для Люд­мі­лы Хіт­ро­вай, на­тхніў­ся ску­льп­ту­рай Ке­ві­на Фрэн­сі­са Грэя «Пры­від­ная дзяў­чы­на». Ча­сам ідэі і на­звы шу­каю ў лі­та­ра­ту­ры. Як, на­прык­лад, у дып­лом­най пра­цы — ба­ле­це «Віш­нё­вы сад».

Хто аўтар ліб­рэ­та ва­ша­га спек­так­ля?

— Над ім пра­ца­ваў сам. «Віш­нё­вы сад» — твор мне ве­ль­мі бліз­кі. Сю­жэт з не­вя­лі­кі­мі зме­на­мі пе­ра­пра­ца­ваў і пе­ра­асэн­са­ваў для ба­лет­на­га спек­так­ля. У ім не­ка­ль­кі сю­жэт­ных лі­ній, га­лоў­ны акцэнт я раб­лю ме­на­ві­та на тра­гіч­нас­ці падзей.

Як па­ста­ноў­шчы­ку мі­ні­яцюр, на­пэў­на, бы­ло ня­прос­та пра­ца­ваць над ба­ле­там у дзвюх дзеях. Якія скла­да­нас­ці ўзні­ка­лі?

— Мі­ні­яцю­ра менш аб’­ёмная. Гэ­та да­ты­чыць уся­го: ча­са­ва­га ад­меж­ку, ко­ль­кас­ці вы­ка­наў­цаў, арга­ні­за­цыі пра­сто­ры, ідэі, якую тран­слю­юць артыс­ты, ду­мак, якія па­ста­ноў­шчык укла­дае ў твор. Ба­лет — скла­да­ны ме­ха­нізм, у ім кож­ны кам­па­нент па­ві­нен пра­ца­ваць на пра­соў­ван­не ўсёй сю­жэт­най лі­ніі, каб не губ­ля­ла­ся ніт­ка, што ідзе праз увесь спек­такль. Не­ль­га па­чы­наць твор пра ад­но, а за­кан­чваць пра іншае. Не па­він­на быць вы­пад­ко­вых эпі­зо­даў на­кшталт устаў­ных па-дэ-дэ, каб прад­эман­стра­ваць тэх­ні­ку. Са­мая вя­лі­кая скла­да­насць — на­ра­джэн­не спек­так­ля, на­паў­нен­не яго ідэй­на-сю­жэт­ны­мі лі­ні­ямі. Гэ­та ка­ла­са­ль­ная пра­ца.

Як пры­хо­дзі­це да вы­ні­ко­вых плас­тыч­ных кам­бі­на­цый: усё пры­дум­ва­еце са­мі або ра­іце­ся з артыс­та­мі?

— На­ра­джэн­не ха­рэ­агра­фіі — гэ­та ка­лі за­чы­ніў­ся ў ба­лет­най за­ле і са­чы­ня­еш. І чым час­цей гэ­тым за­ймац­ца, тым бо­льш плён­на ідзе пра­ца над лек­сі­кай, пра­цэ­сам мыс­лен­ня. Але ства­рэн­не ха­рэ­агра­фіі не­маг­чы­ма ўя­віць без вы­ка­наў­цаў, ка­лі га­вор­ка пра ма­са­выя сцэ­ны ці ду­эты. Плас­тыч­ны ма­лю­нак, пры­га­жосць поз, лі­ній і пад­тры­мак імкну­ся ма­ля­ваць на па­пе­ры і тры­маць у па­мя­ці. По­тым пры­хо­джу да артыс­таў, па­каз­ваю (ці не па­каз­ваю), спра­бу­ем, гля­джу збо­ку на іх і вы­праў­ляю, ка­лі трэ­ба. З артыс­та­мі ў скла­да­ных сі­ту­ацы­ях ра­юся, бо не ўсё, што на­фан­та­зі­ра­ваў у га­ла­ве і на па­пе­ры, мож­на ўва­со­біць праз плас­ты­ку і це­ла.

Рас­па­вя­дзі­це кры­ху пра ва­шу твор­чую ла­ба­ра­то­рыю.

— Мы жы­вём у век вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, і мак­сі­мум інфар­ма­цыі за­хоў­ваю ў элек­трон­ным вы­гля­дзе. Для кож­най па­ста­ноў­кі, над якой пра­ца­ваў, ства­раю асоб­ную тэч­ку. У ёй не­ка­ль­кі раз­дзе­лаў. Пер­шы — інфар­ма­цыя пра аб’ект мас­тац­тва, яго аўта­раў, гіс­то­рыю ства­рэн­ня, ана­ліз. Дру­гі — ві­дэа: з ча­го па­чы­наў па­ста­но­вач­ную пра­цу і чым скон­чыў — вы­нік рэ­пе­ты­цый. Бы­ва­юць два аб­са­лют­на не пад­обныя ну­ма­ры! Трэ­цяя па­пка — вы­явы: фо­та вы­ка­наў­цаў, фо­та з рэ­пе­ты­цый і на сцэ­не ў кас­цю­мах і са свят­лом; чац­вёр­ты раз­дзел — му­зы­ка: ва­ры­янты му­зыч­на­га су­пра­ва­джэн­ня, бо ча­сам зда­ра­ецца, што яе трэ­ба шу­каць пад ужо пры­ду­ма­ныя ідэю і сю­жэт. Да­па­ма­гае мне і тое, што збі­раю дыс­кі з ба­лет­ны­мі па­ста­ноў­ка­мі. І пе­ры­ядыч­на пе­ра­гля­даю. Ка­лек­цыю да­паў­няю: мі­ні­яцю­ры і асоб­ныя ну­ма­ры ў ёй так­са­ма ёсць.

А чые па­ста­ноў­кі пад­аюц­ца вам най­бо­льш глы­бо­кі­мі і знач­ны­мі?

— Ка­лі браць за­меж­ных ха­рэ­огра­фаў, гэ­та Мэ­цью Борн, Матс Эк, Іржы Кі­лі­ян, Уэйн Мак­грэ­га­ры. З тых, хто тво­рыць на по­стса­вец­кай пра­сто­ры, — Ва­лян­цін Елі­за­р’еў, Ба­рыс Эйфман, Ра­ду Па­клі­та­ру.

Вы зга­да­лі Бор­на. Як ста­ві­це­ся да яго скан­да­ль­ных па­ста­но­вак?

— Трэ­ба раз­умець, што па­ста­ноў­шчык бя­рэ за асно­ву і якія мэ­ты хо­ча ўва­со­біць. Ка­лі ў ба­лет­май­стра ве­лі­зар­нае жа­дан­не пра­чы­таць кла­січ­ны спек­такль па-свой­му і ў яго на­ра­дзі­ла­ся год­нае ра­шэн­не, то, вя­до­ма, та­кі спек­такль мо­жа быць.

На ваш по­гляд, што ад­бы­ва­ецца ця­пер у све­це ха­рэ­агра­фіі?

— Не пе­ра­бо­ль­шу, ка­лі ска­жу, што до­сыць час­та вы­на­хо­дзяц­ца но­выя сты­лі, ма­не­ра па­во­дзін на сцэ­не. З’я­ві­лі­ся кон­кур­сы ві­дэ­а­тан­ца: кі­ру­нак у ха­рэ­агра­фіі, які ства­ра­ецца пры да­па­мо­зе ві­дэа­ман­та­жу, та­нец не ад­бы­ва­ецца тут і ця­пер, гля­дач ба­чыць фі­льм, дзе рас­кры­ва­ецца за­ду­ма па­ста­ноў­шчы­ка. Зні­ка­юць межы па­між тан­цам і пан­та­мі­май, ха­рэ­агра­фі­яй і бы­та­вым ру­хам, сты­ля­мі і на­прам­ка­мі. Я пры­хі­ль­нік дзей­сна­га тан­ца: па­ві­нен быць сю­жэт, скла­да­насць і тэх­ні­ка, эмо­цыі і на­паў­нен­не, каб гля­дач зра­зу­меў, што ха­рэ­ограф імкнуў­ся ска­заць па­ста­ноў­кай. Каб гіс­то­рыя, рас­ка­за­ная са сцэ­ны, кра­ну­ла та­го, хто яе ўба­чыў. «Го­лая» тэх­ні­ка за­ча­роў­вае і пры­но­сіць эстэ­тыч­нае за­да­ва­ль­нен­не, ча­сам на­ват гіп­на­ты­зуе, але доў­га на гэ­та гля­дзець скла­да­на.

На­огул мя­не здзіў­ляе, ка­лі па­чы­на­юць ад­маў­ляць кла­сі­ку, маў­ляў, не­акту­аль­на, не­су­час­на! Упэў­не­ны, гэ­та не так. Усё грун­ту­ецца на кла­січ­най шко­ле. То­ль­кі да­сяг­нуў­шы да­ска­на­лас­ці ў ёй, мож­на сва­бод­на раз­умець, пры­маць і раз­ві­вац­ца ў іншых сты­лях. Ма­гу з по­ўнай упэў­не­нас­цю пра гэ­та ска­заць, бо ву­чу­ся ме­на­ві­та ў та­кіх пед­аго­гаў.

Іна Кор­сак

 

Крох­касць кра­сы

«Віш­нё­вы сад» у Музычным тэатрыі

Гэ­тую па­ста­ноў­ку ча­ка­лі. Бо прэм’еры ары­гі­на­ль­ных ба­ле­таў у двух­мі­ль­ённым Мін­ску зда­ра­юцца, на жаль, не час­та. Яшчэ ра­дзей ма­ла­ды твор­ца мае маг­чы­масць пра­ца­ваць з пра­фе­сій­най тру­пай.

Што ў но­вай ра­бо­це тэ­атра і са­мо­га Мі­ке­ля ва­біць і аб­на­дзей­вае? Най­перш сме­ласць у вы­ба­ры на­звы і сю­жэ­та. Агу­ль­на­вя­до­ма: Чэ­ха­ва ўва­саб­ляць скла­да­на, на­ват у дра­ма­тыч­ным тэ­атры. Ня­ўда­чы зда­ра­юцца час­цей, чым по­спе­хі. Мо та­му, што тка­ні­на п’ес змен­лі­вая, ня­ўлоў­ная, імпрэ­сі­яніс­тыч­ная? Да «Чай­кі» звяр­та­юцца актыў­ней: зга­да­ем ба­ле­ты, па­стаў­ле­ныя Ма­яй Плі­сец­кай і Ба­ры­сам Эйфма­нам. «Віш­нё­вы сад» у тан­цы, зда­ецца, і не ўва­саб­ляў­ся. Быў, пра­ўда, у ку­па­лаў­цаў плас­тыч­ны спек­такль «С.В.», дзе не вы­маў­ля­ла­ся ні сло­ва.

Най­бо­льш ураж­вае ў но­вай па­ста­ноў­цы ме­на­ві­та воб­раз са­ду. Ён — і тэ­ры­то­рыя ма­лен­ства, дзе жы­вуць леп­шыя ўспа­мі­ны, і за­па­вет­ная ма­ра, і ад­на­ча­со­ва сім­вал ра­дзі­мы. Шмат­гран­ны воб­раз мае ві­зу­аль­на-сцэ­наг­ра­фіч­ны склад­нік (ка­лі кро­ны дрэў на­бы­ва­юць роз­ныя ад­цен­ні: ру­жо­вы — ту­ма­но­вым ран­кам, за­ла­ціс­ты — у про­мнях со­нца, бэ­за­вы — у пры­цем­ках). І плас­тыч­ны, дзе фан­та­зія па­ста­ноў­шчы­ка раз­гар­ну­ла­ся як мае быць. Дрэ­вы ві­шань на­бы­лі ду­шу і аб­ліч­ча ма­ла­дых дзяў­чат. Іх лі­рыч­ная, тра­пят­кая гра­цыя ства­рае атмас­фе­ру ра­дас­ці, пяш­чо­ты, за­ка­ха­нас­ці. Моц­нае па­чуц­цё па­кі­дае плас­ты­ка, пры­ду­ма­ная Мі­ке­лем у 2-й дзеі, ка­лі дрэ­вы, умоў­на ка­жу­чы, пе­ра­тва­ра­юцца ў дро­вы. За­мест вы­тан­ча­ных га­лін — жах­лі­выя аб­руб­кі. Ма­гут­на!

З раз­га­лі­на­ва­най сіс­тэ­мы чэ­хаў­скіх воб­ра­заў Мі­кель як ліб­рэ­тыст вы­браў асоб­ныя. Іх ха­пі­ла, каб пра­сто­ра ба­ле­та не пад­ава­ла­ся пус­той. Асноў­ны кан­флікт спек­так­ля — Ра­неў­ская (раз­ам з яе ата­чэн­нем) і дзя­лок Ла­па­хін, які куп­ляе ма­ёнтак і сад, а по­тым яго амаль цал­кам ніш­чыць. Воб­раз ге­ра­іні вы­ра­ша­ны ары­гі­на­ль­на: іх не­ка­ль­кі — ма­ле­нь­кая дзяў­чын­ка, пад­ле­так, по­тым да­рос­лая жан­чы­на (Вік­то­рыя Ка­ра­лё­ва). І для кож­най сад да­ра­гі, з ім звя­за­ны леп­шыя імгнен­ні. Уз­ру­шае экс­прэ­сіў­ны фі­на­ль­ны ма­на­лог Ра­неў­скай, яго ха­рэ­ограф па­ста­віў на му­зы­ку Сві­ры­да­ва. У ім ду­шэў­нае ўзру­шэн­не, тра­гіч­ны злом, эма­цый­нае пе­ра­асэн­са­ван­не па­пя­рэд­ня­га жыц­ця.

У парт­ыі Ла­па­хі­на (Аляк­сандр Мі­сі­юк) шмат ірва­ных ру­хаў, фар­са­вай плас­ты­кі, што ад­люс­троў­вае ад­сут­насць гар­мо­ніі, ду­шэў­на­га вы­са­ка­род­ства. Пер­са­наж па­ў­стае пра­гма­тыч­ным, у не­чым бяз­душ­ным, але цал­кам су­час­ным ге­ро­ем. Ка­жу­чы ця­пе­раш­няй мо­вай, ён — інвес­тар, які пры­хо­дзіць, каб на мес­цы пры­ват­на­га сек­та­ра па­бу­да­ваць гма­хі, на мес­цы па­этыч­най вё­сач­кі — за­вод. І яго не ці­ка­вяць па­чуц­ці жы­ха­роў, сі­рат­лі­васць, якую яны ад­чу­ва­юць, раз­ві­тваючыся з род­ны­мі мясц­іна­мі.

Лю­боў­ная лі­нія ў «Віш­нё­вым са­дзе» прад­стаў­ле­на ма­ла­дой па­рай — Аняй (Але­на Гер­ма­но­віч) і Пе­цем (Ула­дзіс­лаў Па­зле­віч), для іх ха­рэ­ограф пры­ду­маў ра­ман­тыч­ныя ду­эты з мнос­твам пад­тры­мак. Астат­нія пер­са­на­жы ўспры­ма­юцца хут­чэй як фон, на якім раз­гор­тва­ецца дра­ма. Яркім і за­па­мі­на­ль­ным атры­маў­ся Фірс, яго, як і ў Чэ­ха­ва, ад’язджа­ючы, за­бы­ва­юць у ма­ёнтку вы­са­ка­род­ныя на­се­ль­ні­кі.

Но­вы ба­лет пра тое, што кра­са — пры­ро­ды і ча­ла­ве­чай ду­шы — ве­ль­мі крох­кая. І бе­з­а­ба­рон­ная. І трэ­ба мець ду­шэў­ныя сі­лы, пры­кла­даць шмат на­ма­ган­няў, каб яе за­ха­ваць і ўра­та­ваць.

На­конт маг­чы­мых удас­ка­на­лен­няў спек­так­ля. У пер­шай дзеі ёсць мо­ман­ты, ка­лі не над­та раз­уме­еш, хто тут хто. Зна­чыць, не­ка­то­рым пер­са­на­жам не ха­пае інды­ві­ду­аль­нас­ці. Ёсць эпі­зо­ды, ка­лі ба­лет­май­стар ні­бы­та са­ро­ме­ецца сва­ёй фан­та­зіі. Бо ўлас­на тан­ца­ва­ль­ныя мо­ман­ты ці­ка­вей і глы­бей па сэн­се, чым пан­та­мім­на-ігра­выя. Дру­гая дзея па­кі­дае бо­льш моц­нае ўра­жан­не. І та­му, што кан­флікт да­ся­гае свай­го апа­гею, і та­му, што ары­гі­на­ль­най му­зы­кі Але­га Ха­дос­кі тут не­па­раў­на­ль­на бо­льш, чым у дзеі пер­шай. Му­зыч­ная асно­ва ба­ле­та — яго са­чы­нен­ні, тво­ры Сві­ры­да­ва, фраг­мент з опе­ры «Яўген Ане­гін». Ідэ­аль­на, ка­лі му­зы­ка для спек­так­ля пі­шац­ца спе­цы­яль­на для пра­екта, але на­іўна раз­ліч­ваць на тое ў дып­лом­най пра­цы.

Уво­гу­ле па­ста­ноў­ка «Віш­нё­ва­га са­ду» ў Му­зыч­ным — бяс­спрэч­ны по­спех і ма­ла­до­га па­ста­ноў­шчы­ка, і са­мо­га тэ­атра, які не па­ба­яўся ры­зык­нуць. Вар­та спа­дзя­вац­ца, што су­пра­цоў­ніц­тва бу­дзе доў­жыц­ца і но­выя спек­так­лі Сяр­гея Мі­ке­ля мы яшчэ па­ба­чым на гэ­тай сцэ­не. Бо існуе ве­лі­зар­ная па­трэ­ба ў ары­гі­на­ль­ных тво­рах. І гэ­тую пра­гу скла­да­на на­та­ліць.

Тац­ця­на Му­шын­ская