Тац­ця­на Ша­ме­та­вец.

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Вы­тан­ча­насць праз пя­ке­ль­ную пра­цу
Гэ­тая са­ліс­тка вы­йшла на бе­ла­рус­кую сцэ­ну ў 1979-м і тан­ца­ва­ла да 2005-га. Час не­ма­лы для артыс­таў ба­ле­та! Але яе пры­хі­ль­ні­кі і да­гэ­туль шка­ду­юць, што Тац­ця­на так ра­на раз­ві­та­ла­ся са сцэ­най, су­му­юць па яе ро­лях, ува­соб­ле­ных ярка і та­ле­на­ві­та. Ця­пер Тац­ця­на Ша­ме­та­вец, за­слу­жа­ная артыс­тка рэ­спуб­лі­кі, — за­гад­чы­ца ба­лет­най тру­пы і ба­лет­май­стар-рэ­пе­ты­тар На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі.

Тац­ця­на, вы не­ве­ра­год­на тан­ца­ва­лі ха­рак­тар­ныя ро­лі — Мер­сэ­дэс у «Дон Кі­хо­це», За­рэ­му ў «Бах­чы­са­рай­скім фан­та­не», парт­ыі ў спек­так­лях су­час­най ха­рэ­агра­фіі — Блуд­ні­цу з «Кар­мі­на Бу­ра­на», Дзяў­чы­ну з «Ба­ле­ро», Ган­ну з «Жар­сцей». Са­мі ад­чу­ва­лі, што гэ­тыя воб­ра­зы — ва­шы?

— Я сап­раў­ды доб­ра тан­ца­ва­ла ха­рак­тар­ныя парт­ыі, бо ў мя­не бы­лі бліс­ку­чыя пед­аго­гі. Не­ль­га скід­ваць з ра­хун­ку і знеш­насць. Акра­мя та­го, ад­чу­ва­ла сут­насць кож­на­га воб­ра­за, а ўнут­ра­ны тэм­пе­ра­мент за­ўсё­ды па­дказ­ваў мо­ман­ты, у якіх ро­ля пра­гу­ча­ла б асаб­лі­ва ярка. Усё раз­ам і да­па­ма­га­ла быць пе­ра­ка­наў­чай на сцэ­не. Але мя­не час­та на­зы­ва­лі «сін­тэ­тыч­най ба­ле­ры­най», бо я так жа доб­ра ад­чу­ва­ла ся­бе і ў кла­сі­цы. Про­ста ў мой час у ба­ле­це існа­ва­ла та­кое пан­яцце, як «ад­па­вед­насць амплуа». І гэ­тае амплуа «ха­рак­тар­най артыст­кі» да мя­не, шчы­ра ка­заць, «пры­кле­іла­ся». Хоць я ха­це­ла ча­го­сь­ці бо­ль­ша­га. За­тое па­шан­­ца­ва­ла да­кра­нуц­ца да твор­час­ці, да дзі­вос­най ха­рэ­агра­фіі Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еві­ча Елі­за­р’е­ва, дзя­ку­ючы яко­му я і ад­бы­ла­ся як артыс­тка. Яго спек­так­лі ста­на­ві­лі­ся падзе­яй у све­це тан­ца, па­сля ўдзе­лу ў па­ста­ноў­ках Елі­зар’ева за­га­ва­ры­лі і пра мя­не.

А ся­род парт­ый якія вы лі­чы­це най­бо­льш уда­лы­мі і знач­ны­мі?

— Та­кі­мі ро­лі ста­но­вяц­ца та­ды, ка­лі па­чы­на­еш іх да­клад­на раз­умець. Ты іх ана­лі­зу­еш, ацэ­нь­ва­еш і па­сту­по­ва ста­віш­ся да іх інакш. Бо ты сам раз­ві­ва­ешся, ру­ха­ешся на­пе­рад і на­паў­ня­еш воб­раз но­вай глы­бі­нёй. Гэ­та не­ве­ра­год­на ці­ка­вы твор­чы мо­мант, та­му што спы­ніц­ца тут не­маг­чы­ма! Мож­на дзе­сяць га­доў тан­ца­ваць ад­ну і тую ж парт­ыю — і кож­ны раз аказ­вац­ца на сцэ­не іншым. Не­абы­яка­васць і лю­боў да пра­фе­сіі пры­му­ша­юць ісці на­пе­рад.

Я лю­бі­ла іграць усе свае ро­лі — і ў «Жы­зэ­лі», і ў «Ба­ле­ро», і ў «Вяс­не свяш­чэн­най», і ў «Кар­мі­на Бу­ра­на», і ў «Кар­мэн-сю­іце»! А па­зней за­ка­ха­ла­ся ў воб­ра­зы, дзе ста­ві­лі­ся но­выя за­да­чы — ад­крыць у са­бе дра­ма­тыч­на­га акцё­ра. Ка­пу­ле­ці ў «Ра­мэа і Джу­ль­еце», фея Ка­ра­бос у «Спя­чай пры­га­жу­ні», на­ват Ка­ра­ле­ва ў «Ле­бя­дзі­ным воз­еры». Па­вер­це: ка­ра­ле­ва ад ка­ра­ле­вы ад­роз­ні­ва­ецца. Мож­на зна­хо­дзіц­ца на сцэ­не — і ніх­то ця­бе не за­ўва­жыць, а мож­на кро­чыць, ні­бы ба­гі­ня, і ўсе ахнуць у за­хап­лен­ні! Без­умоў­на, да ба­ле­та мя­не вы­дат­на пад­рых­та­ва­лі пед­аго­гі, я ве­даю шмат пра­фе­сій­ных сак­рэ­таў. Ад­нак ёсць мо­ман­ты, якім на­ву­чыць не­маг­чы­ма — яны за­кла­дзе­ны ў ця­бе Бо­гам. Хві­лі­ну та­му ты не ве­даў, як вы­йсці на сцэ­ну ў пэў­най ро­лі, але то­ль­кі па­чуў му­зы­ку — і імгнен­на раз­у­ме­еш, што і як не­абход­на зра­біць. Гэ­та да­дзе­насць, якой рас­па­ра­джа­ешся вы­ключ­на ты, падзя­ліц­ца ёю з іншы­мі немаг­чы­ма.

Ка­лі ка­заць пра пра­фе­сію, ці шка­ду­еце вы пра што-не­будзь?

— Па­сля гас­тро­лей на­шай тру­пы, якія пра­хо­дзі­лі ў Англіі ў 1990 го­дзе, мне і Інэ­се Душ­ке­віч пра­па­на­ва­лі пра­цу ча­ты­ры леп­шыя брытанскія тэ­атры, ся­род якіх бы­лі «Ко­вент-Гар­дэн» і Англій­скі на­цы­яна­ль­ны ба­лет. У мя­не не бы­ло яшчэ ся­м’і, дзі­ця­ці, і я, у пры­нцы­пе, маг­ла з’е­хаць. Але мы бы­лі па­тры­ёта­мі: у нас у га­ла­ве не ўклад­ва­ла­ся, што мож­на па­кі­нуць лю­бі­мы тэ­атр. Для нас усё гэ­та бы­ло роў­нае здра­дзе. Тым бо­льш з’яз­джаць трэ­ба бы­ло ў не­вя­до­масць. І мы за­ста­лі­ся. На­пэў­на, тро­хі шка­дую пра гэ­та. Але не­здар­ма ка­жуць: доб­ра там, дзе нас ня­ма.

А якой вы бы­лі ў дзя­цін­стве?

— Я ве­ль­мі хат­няе дзі­ця, у са­док не ха­дзі­ла, та­му да кан­так­таў з іншы­мі лю­дзь­мі не бы­ла звык­лая. Зрэш­ты, і асаб­лі­вай па­трэ­бы ў ка­лек­ты­ве не ад­чу­ва­ла. Але до­ма па­ста­янна ска­ка­ла ля тэ­ле­ві­за­ра. Дзя­ду­ля гля­дзеў-гля­дзеў на мае «вы­кру­на­сы» і вы­ра­шыў: ка­лі ўнуч­ка без пе­ра­пын­ку «ска­ча», трэ­ба яе ад­даць у Па­лац пі­яне­раў. Так у пяць га­доў я апы­ну­ла­ся ў тан­ца­ва­ль­ным ка­лек­ты­ве «Зо­рач­ка», з якім мы на­ват ездзі­лі... на гас­тро­лі! Дзе­ць­мі ад­пра­ві­лі­ся па­каз­ваць сваё мас­тац­тва све­ту — у Ка­лі­нін­град і Бал­тыйск. У мя­не за­ўсё­ды бы­лі доў­гія ва­ла­сы, пра­ўда, за­пля­таць ні­ко­лі іх не ўме­ла, за­тое мае сяб­роў­кі з тан­ца­валь­­на­га кла­са ўклад­ва­лі мае ко­сы са­мым роз­ным чы­нам: то «рож­кі» на­кру­цяць, то «ва­ві­ло­ны» не­йкія ўзвя­дуць.

І ўжо бы­лі дум­кі пра ба­лет?

— На той мо­мант — не. Ка­лі споў­ні­ла­ся 10 га­доў, кі­раў­нік ансам­бля па­ра­іла ад­вес­ці мя­не ў ха­рэ­агра­фіч­нае ву­чы­ліш­ча. Толь­кі хат­нія раз­уме­лі: гэ­та не гур­ток, ку­ды па сва­ім жа­дан­ні хо­дзіш ці не, а су­р’ёз­ны крок да бу­ду­чай пра­фе­сіі. Я ж пра тое і не ду­ма­ла — про­ста ха­це­ла тан­ца­ваць. Да­рэ­чы, мой лёс вы­ра­шы­ла ўсё тая ж кі­раў­ні­ца: яна, а не род­ныя, па­вя­ла мя­не ў Вя­лі­кі тэ­атр, дзе ў той час раз­мяш­ча­ла­ся ву­чы­ліш­ча. Пра­ўда, мы спаз­ні­лі­ся, два ту­ры ўступ­ных экза­ме­наў пра­йшлі, кла­сы пра­ктыч­на бы­лі на­бра­ныя, за­ста­ва­ла­ся апош­няе вы­пра­ба­ван­не. На мя­не па­гля­дзе­лі, па­кру­ці­лі і... уз­ялі! Не ўяў­ля­еце, якая я бы­ла шчас­лі­вая! Ля­це­ла па бе­лых пры­ступ­ках тэ­атра: «Мя­не пры­ня­лі!» Ма­ма, вя­до­ма, бы­ла ў шо­ку, яна не ду­ма­ла пра та­кое раз­віц­цё падзей. Але са сло­ва­мі: «Та­ня, пад­умай як след!» па­йшла ў шко­лу, за­бра­ла да­ку­мен­ты і ад­нес­ла іх у ву­чы­ліш­ча.

Па­ча­ло­ся зу­сім іншае жыц­цё. Дзі­цем гля­дзе­ла па тэ­ле­ві­за­ры на тан­цо­раў і ду­ма­ла: яны вы­дат­ныя, бо іх на­ву­чы­лі быць та­кі­мі. Ад­нак усве­дам­лен­не, што пры­го­жа — яшчэ і скла­да­на, цяж­ка, ба­лю­ча і на­ват крыў­дна, пры­йшло ў кла­се ву­чы­ліш­ча, ка­лі мя­не па­ча­лі ста­віць у кла­січ­ныя ба­лет­ныя па­зі­цыі і вы­ва­роч­ваць ступ­ні. Так, бы­ло ня­прос­та, але кі­нуць зу­сім не ха­це­ла­ся!

Што асаб­лі­ва за­пом­ні­лі ў тыя га­ды?

— Па­сля трох га­доў на­ву­чан­ня нас уз­яла іншы пед­агог. І ча­му­сь­ці я, дзяў­чын­ка, якая атрым­лі­ва­ла па спе­цы­яль­ных дыс­цып­лі­нах ад­ны пя­цёр­кі, аб­са­лют­на ёй не спа­да­ба­ла­ся. Яна за­пра­сі­ла ма­му ў клас і за­яві­ла: «Ва­ша да­чка пра­фнеп­ры­дат­ная, мо­жа­це яе за­бі­раць з ву­чы­ліш­ча». Мая ма­ту­ля ў той час са­ма пра­ца­ва­ла з та­ле­на­ві­ты­мі дзет­ка­мі — вы­кла­да­ла ў гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тваў імя Ахрэм­чы­ка, та­му пе­ра­йшла да спра­вы: па­ча­ла за­бі­раць да­ку­мен­ты. Але тут трэ­ба асаб­лі­ва ска­заць пра на­ша­га ды­рэк­та­ра, Клаў­дзію Фё­да­раў­ну Ка­лі­тоў­скую. Гэ­тую фан­тас­тыч­ную жан­чы­ну, што ха­дзі­ла на шпі­ль­ках і па­лі­ла «Бе­ла­мор­ка­нал», усе ба­ялі­ся як агню. Але ме­на­ві­та яна мя­не і вы­ра­та­ва­ла. Па­сля раз­мо­вы з ма­ці яна сва­ім ле­ген­дар­ным бас­ком вы­нес­ла вер­дыкт: «На­ват і не ду­май­це!»

Ка­лі ма­ма вяр­ну­ла­ся да­до­му, я зра­зу­ме­ла: яна не ў леп­шым на­строі, але і пад­умаць не маг­ла, што гэ­та праз мя­не! Па­сля май­го пы­тан­ня яна доў­га гля­дзе­ла, а по­тым ска­за­ла: «Та­ня! Ты ста­рай­ся!» І я ста­ла ста­рац­ца яшчэ бо­льш... Ця­пер раз­умею, што наш пед­агог чэп­кім по­зір­кам пра­фе­сій­най артыс­ткі аца­ні­ла ўсіх дзяў­чы­нак у кла­се і вы­бра­ла тых, у ка­го ад пры­ро­ды бы­лі так зва­ныя «ба­лет­ныя но­гі». Шчы­ра пры­знац­ца, но­гі ў мя­не бы­лі «ся­рэд­нія», та­му і асаб­лі­вай ува­гі мне не над­ава­лі. Але ка­лі іншым ву­ча­ні­цам ра­бі­лі за­ўва­гі, гэ­тыя не­дак­лад­нас­ці вы­праў­ля­ла і я. І да вы­пус­ку ака­за­ла­ся, што ў мя­не не менш доб­рых якас­цей, чым у дзяў­чы­нак, на якіх «ра­бі­лі стаў­ку»: лёг­кі, вы­со­кі ска­чок, вы­раз­ная спі­на, пры­род­ная артыс­тыч­насць.

І на экза­ме­не вас уба­чы­лі і за­ўва­жы­лі...

— Ме­на­ві­та та­ды мя­не адзна­чыў Елі­за­р’еў, у той час — мас­тац­кі кі­раў­нік ба­ле­та Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі. Ка­лі па кла­січ­ным тан­цы атры­ма­ла «пяць з мі­ну­сам», дык па ха­рак­тар­ным тан­цы Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч па­ста­віў мне «пяць з плю­сам». З гэ­тым плю­сам мая ацэн­ка і бы­ла за­не­се­на ў та­бель. Да­рэ­чы, на вы­пус­кным экза­ме­не ад­быў­ся бес­прэ­цэ­дэн­тны вы­па­дак. Звы­чай­на з кур­са Вя­лі­кі тэ­атр вы­бі­рае са­бе не­ка­ль­кіх ма­ла­дых артыс­таў — леп­шых. Дык вось, увесь (!) наш клас, усе шэсць дзяў­чы­нак бы­лі ў той год пры­ня­ты ў тру­пу бе­ла­рус­ка­га тэ­атра! Ша­нец быў да­дзе­ны ўсім, праў­да, не ўсе яго вы­ка­рыс­та­лі. Бо лёг­касць і вы­тан­ча­насць у ба­ле­це да­ецца то­ль­кі праз пя­ке­ль­ную пра­цу. Тут не атры­ма­ецца ад­ной­чы вы­зна­чыц­ца — і ўтры­мац­ца на гэ­тым жа ўзроў­ні. Спы­ніш­ся хоць на хві­лі­ну — і ад­ра­зу ж па­ля­ціш уніз. Не­абход­на ўвесь час раз­ві­вац­ца, і не то­ль­кі фі­зіч­на, трэ­ба шмат чы­таць, гля­дзець, слу­хаць му­зы­ку, але га­лоў­нае — лю­біць пра­фе­сію ды імкнуц­ца ёю за­ймац­ца. Для зда­роў­я і доб­ра­га апе­ты­ту мож­на ха­дзіць на ёгу, пі­ла­тэс, шэй­пінг. Але ба­лет — не хо­бі ці за­хап­лен­не! Гэ­та су­р’ёз­ная пра­фе­сія, у якой не па­він­на быць вы­пад­ко­вых лю­дзей.

І вы бы­лі ў пра­фе­сіі бо­льш за 20 га­доў!

— Усім вя­до­мая фра­за: ба­лет — мас­тац­тва ма­ла­дых. І гэ­та сап­раў­ды так. Ве­ль­мі важ­на сыс­ці ў па­трэб­ны мо­мант. Але для кож­на­га артыс­та тая ры­са — свая. Я тан­ца­ва­ла да 45 га­доў. Вы­дат­на, ка­лі ў артыс­та ёсць пар­тыі, у якіх ён мо­жа до­сыць доў­га і, га­лоў­нае, кам­фор­тна існа­ваць на сцэ­не. Бо там не важ­на, як доб­ра ты ска­чаш і кру­ціш­ся. Так зва­ныя акцёр­скія ро­лі, дзе ўзрост і не­ацэн­ны во­пыт мо­гуць быць вы­ка­рыс­та­ны ў іншай якас­ці — да­па­ма­гаць спраў­ляц­ца з імі і ра­біць гэ­та цу­доў­на. І мне па­шан­ца­ва­ла: сво­еча­со­ва сыш­ла ад скла­да­ных тэх­ніч­ных парт­ый, што з уз­рос­там да­юцца ўсё ця­жэй. Але ў мя­не з’я­ві­ла­ся маг­чы­масць вы­хо­дзіць да гле­да­ча ў воб­ра­зах, якія на­ват без вы­со­кіх скач­коў бы­лі на­поў­не­ны сэн­сам, пры­га­жос­цю, дра­ма­тыз­мам дзя­ку­ючы ба­га­та­му пра­фе­сій­на­му ба­га­жу. Не кож­ны тан­цор, на­ват вя­ду­чы май­стар, з уз­рос­там мо­жа стаць доб­рым акцё­рам. Ка­­мусь­ці трэ­ба сум­лен­на раз­ві­тац­ца з тэ­атрам, каб па­кі­нуць пра ся­бе доб­рае ўра­жан­не.

Ка­лі сыш­лі са сцэ­ны, вы ўсё роў­на за­ста­лі­ся ў тэ­атры, але ўжо ў пры­нцы­по­ва но­вай якас­ці — рэ­пе­ты­та­ра па ба­ле­це.

— Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч Елі­за­р’еў і пра­па­на­ваў мне па­спра­ба­ваць свае сі­лы на іншай ні­ве. Гэ­та бы­ло сап­раў­ды ці­ка­ва, і ў ду­шы раз­уме­ла: зма­гу! Мне ха­це­ла­ся да­па­маг­чы артыс­там стаць іншы­мі, та­му што быць тан­цоў­шчы­кам — гэ­та зна­чыць увесь час не­шта ў са­бе мя­няць. Якраз гэ­та са­мае скла­да­нае. Не ўсе га­то­выя ця­бе вы­слу­хаць і, га­лоў­нае, пры­няць твае за­ўва­гі. Ця­пер ма­гу пры­знац­ца: пра­ца рэ­пе­ты­та­ра — ад­на з са­мых ня­ўдзяч­ных. Ты, ні­бы з глі­ны, ле­піш з зу­сім юных хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак пра­фе­сій­ных артыс­таў, да­па­ма­га­еш ім зра­біць над са­бой на­ма­ган­не — скок­нуць мо і вы­шэй за га­ла­ву. Але тое, што ўкла­да­еш, і тое, што атрым­лі­ва­еш на­ўза­мен, — аб­са­лют­на роз­ныя рэ­чы! Пра­ца ідзе па­ста­янна і без пе­ра­пын­ку: ка­го­сь­ці вы­пус­ціў — і тут жа пры­ма­ешся за іншых. Вя­до­ма, ты так­са­ма змя­ня­ешся і ву­чыш­ся. Та­му што да кож­на­га артыс­та не­абход­на знай­сці свой пад­ыход. Трэ­ба быць і муд­рым пед­аго­гам, і ня­дрэн­ным псі­хо­ла­гам. Не за­ўсё­ды на­ват са­мыя вы­дат­ныя са­ліс­ты мо­гуць быць рэ­пе­ты­та­ра­мі ба­ле­та. Гэ­та ўні­ка­ль­ная, я б на­ват ска­за­ла — адзін­ка­вая пра­фе­сія. Упэў­не­на: та­кая здо­ль­насць да­ецца Бо­гам. Не­абход­на не то­ль­кі фі­зіч­на да­па­маг­чы: «па­ста­віць» пра­ві­ль­на це­ла, па­леп­шыць вяр­чэн­не, па­ка­заць, як скок­нуць вы­шэй, — але і «зра­біць» ро­лю. А для гэ­та­га яго трэ­ба на­ву­чыць быць роз­ным: ра­ман­тыч­ным, па­лкім, іра­ніч­ным, смеш­ным.

Што скла­да­ней: быць ба­ле­ры­най аль­бо рэ­пе­ты­та­рам?

— Быць пед­аго­гам ця­жэй. Мі­мі­ка, арты­ку­ля­цыя і жэс­ты­ку­ля­цыя, тан­цы і раз­мо­вы — я спра­бую да­нес­ці інфар­ма­цыю да мо­ла­дзі са­мы­мі роз­ны­мі спо­са­ба­мі. Але ве­даю да­клад­на: яны мо­гуць уз­яць і счы­таць яе да пэў­най ры­сы. І вось гэ­тую сця­ну спра­бую раз­бу­рыць — шу­каю, чым мож­на да­па­маг­чы. Ча­сам зна­хо­джу хут­ка, іншы раз по­шу­кі за­йма­юць доў­гі час, а зда­ра­ецца, на­огул за­хо­джу ў ту­пік. І зноў пе­рада мной за­да­ча — зра­біць так, каб асоб­ныя «мі­ну­сы» артыс­та не бы­лі бач­ныя гле­да­чам. Рэ­пе­ты­тар па ба­ле­це — ве­лі­зар­ная пра­ца, інтэ­лек­ту­аль­ная, фі­зіч­ная, эма­цый­ная.

Атрым­лі­ва­ецца, рэ­пе­ты­тар да­па­ма­гае вы­ву­чыць не то­ль­кі ма­лю­нак тан­ца, але і пра­цуе над кож­ным воб­ра­зам...

— Без­умоў­на, ёсць тэх­ніч­ны бок, раз­ві­ва­ючы­ся ў які са­ліс­ты ста­нуць лепш кру­ціц­ца, вы­шэй ска­каць, змо­гуць да­сяг­нуць пэў­ных вы­ні­каў у пра­цы це­ла. Але існу­юць жа і акцёр­скія за­да­чы! На­прык­лад, му­зы­ка­ль­насць — адзін з най­важ­ней­шых мо­ман­таў у пра­фе­сіі. З му­зы­кі вы­ка­наў­ца чэр­пае вы­раз­насць, ме­ло­дыя са­ма пад­каз­вае, якім ён па­ві­нен быць і ў якія мо­ман­ты. І ка­лі са­ліст, які «мае ву­шы», аб­авяз­ко­ва па­тра­піць у па­трэб­ны му­зыч­ны акцэнт, дык іншы бу­дзе ад­ста­ваць або за­бя­гаць на­пе­рад. Але ты як на­стаў­нік, пед­агог, рэ­пе­ты­тар аб­авя­за­ны да­маг­чы­ся інак­ша­га вы­ні­ку. І ты змуч­ва­ешся, шу­ка­ючы вер­ны шлях, і пе­ра­жы­ва­еш бо­льш, чым сту­дэнт. Так, хто­сь­ці мо­жа ска­заць: ма­тэ­ры­ял вы­ву­чы­лі — што яшчэ? Але да­лей за­ўсё­ды ёсць не­шта боль­шае.

Звы­чай­на вы за­да­во­ле­ная вуч­ня­мі?

— Бы­ваю, але не за­ўсё­ды. Кры­ты­ка — адзін з са­мых не­абход­ных эле­мен­таў у рэ­пе­ты­цый­ным пра­цэ­се. Але мно­гія ўспры­ма­юць за­ўва­гі як аса­біс­тую крыў­ду, і пра­ца­ваць з та­кі­мі лю­дзь­мі ве­ль­мі скла­да­на. І зноў ты як пед­агог, псі­хо­лаг і псі­ха­тэ­ра­пеўт шу­ка­еш шля­хі: як жа ска­заць пра па­мыл­ку і не па­крыў­дзіць? Ба­лет — ве­ль­мі жор­сткая пра­фе­сія. І ка­лі тан­цор хо­ча змя­ніц­ца, ён па­ві­нен зра­біць гэ­та хут­ка, та­му што век артыс­та ба­ле­та ка­рот­кі — уся­го 20 га­доў. Ка­лі ён не зме­ніц­ца сён­ня, то не зро­біць гэ­та­га і за­ўтра. На­ват ка­лі атры­маў­ся вы­дат­ны спек­такль і ты стан­ца­ваў доб­ра, не­абход­на імкнуц­ца да леп­ша­га. Але ка­лі ты па­ве­рыў, што гэ­та бы­ло ге­ні­яль­на, — усё, да­лей­ша­га раз­віц­ця не бу­дзе!

Вы да­яце май­стар-кла­сы на­ват у Япо­ніі...

— Ужо шос­ты раз пры­язджа­ла як пед­агог у пры­ват­ную япон­скую шко­лу па за­пра­шэн­ні ды­рэк­та­ра — Кей­су­ке Ко­са­ка, якая но­сіць на­зву «Са­фія. Ба­лет. Ака­дэ­мія» — у го­нар Со­ф’і Га­лоў­кі­най, сла­ву­тай рус­кай ба­ле­ры­ны. Ме­на­ві­та ды­рэк­тар імкнец­ца за­пра­шаць да ся­бе сап­раў­дных зо­рак: Улля­ну Ла­пат­кі­ну, Ма­рыю Алаш, Ма­рыю Аляк­сан­дра­ву. Я за­йма­ла­ся з дзет­ка­мі роз­ных уз­рос­таў — ад ма­лых, ся­мі­га­до­вых, да мо­ла­дзі, ка­му бо­лей за 20. Урок доў­жыц­ца па­ўта­ры га­дзі­ны, і, па­вер­це, гэ­та ня­лёг­ка — пяць-шэсць га­дзін за­пар па­ста­янна па­каз­ваць і рас­каз­ваць. Пры­чым кож­ны дзень я па­він­на даць но­вы ком­плекс прак­ты­ка­ван­няў і кам­бі­на­цый. А на апош­ні се­мі­нар пры­йшлі ба­ць­кі, каб і на сва­іх дзя­цей па­гля­дзець, і па­ра­ўнаць іх да­сяг­нен­ні з по­спе­ха­мі іншых. Але за­ўва­жы­ла: ма­мы і та­ты на­вед­ва­юць гэ­ты ўрок не для та­го, каб пус­ціць сля­зу за­мі­ла­ван­ня. Не! Пер­шае, што яны па­пра­сі­лі мя­не ска­заць, — не­да­хо­пы, якія не­абход­на вы­пра­віць у да­лей­шым на­ву­чан­ні. Жы­ха­ры гэтай краіны ма­юць гі­пер­тра­фі­ра­ва­нае імкнен­не да пры­го­жа­га і, на­пэў­на, ме­на­ві­та ў  мас­тац­тве ба­ле­та ба­чаць вы­шэй­шую гар­мо­нію. Так, у Япо­ніі дзі­ця мо­жа за­ймац­ца ў ба­лет­най сту­дыі з 7 га­доў, а ў 17 сыс­ці ў зу­сім іншую пра­фе­сію. Але той во­пыт не­ацэн­ны і да­па­мо­жа ім ру­хац­ца да­лей, да аб­са­лю­ту, у той га­лі­не, якую яны аб­ра­лі.

Вы шмат ка­жа­це пра та­лент, ад­ора­насць. А што та­кое, на ва­шу дум­ку, ге­ні­яль­насць?

— Ге­ні­яль­ны ча­ла­век — у пер­шую чар­гу та­ле­на­ві­ты. Бо та­лент да­ецца Бо­гам не ўсім. І вя­до­ма, та­кая асо­ба па­він­на мець ка­ла­са­ль­ную пра­цаз­до­ль­насць — увесь час у по­шу­ку, ні­ко­лі не спы­ня­ецца. Ге­ні­яль­насць — до­ля аб­ра­ных. Так, ёсць шмат цу­доў­ных артыс­таў, які­мі я за­хап­ля­юся. Але ге­ні­яль­ных — адзін­кі: Мая Плі­сец­кая, Мі­ха­іл Ба­рыш­ні­каў, Ру­до­льф Ну­ры­еў, Ула­дзі­мір Ва­сі­ль­еў. Ты мо­жаш скок­нуць на дзі­ва вы­со­ка, да­ста­ваць га­ла­вой да сто­лі, але твае на­ма­ган­ні вы­клі­чуць то­ль­кі ўсмеш­ку, і не бо­льш. Ге­ні­яль­насць — гэ­та прад­мет іншай улас­ці­вас­ці. Гэ­та па­лёт­насць, што жы­ве ў та­бе, унут­ры, у тва­ім це­ле, у тва­ёй ду­шы.

Пра што ма­рыць Тац­ця­на Ша­ме­та­вец?

— Ха­це­ла­ся б з’е­хаць ку­ды-не­будзь у спа­кой­нае, ад­асоб­ле­нае мес­ца, ад­па­чыць — по­бач з пры­ро­дай, лю­бі­мы­мі лю­дзь­мі і ка­том Яра­фе­ем. (Усмі­ха­ецца.) А ў пра­фе­сій­ным пла­не — каб на­ша ба­лет­ная тру­па ме­ла вы­со­кі ўзро­вень, каб артыс­ты ша­на­ва­лі спра­ву, якой за­йма­юцца, каб яна бы­ла для іх го­на­рам і год­нас­цю. Ме­на­ві­та з та­кі­мі лю­дзь­мі я б ха­це­ла пра­ца­ваць — у адзі­най звяз­цы, у ад­ной ка­ман­дзе.

Але­на Ба­ла­ба­но­віч