Кла­сі­ка над Со­жам

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Юбі­лей Го­ме­льс­кай фі­лар­мо­ніі
На­яўнасць фі­лар­мо­ніі ўзды­мае ку­ль­тур­ны ста­тус кож­на­га го­ра­да. Пер­шая ў Бе­ла­ру­сі аб­лас­ная фі­лар­мо­нія бы­ла ад­кры­та ў Го­ме­лі ў 1967 го­дзе. Та­ды там пра­ца­ваў вя­до­мы ва­ка­ль­на-інстру­мен­та­ль­ны ансамбль «Су­ве­нір», дзе рас­па­чы­наў сваю спеў­ную кар’еру Ана­толь Ярмо­лен­ка, а па­зней у Го­ме­лі ўзнік зна­ка­мі­ты ка­лек­тыў «Сяб­ры».

Не­йкі час артыс­та­мі фі­лар­мо­ніі з’яў­ля­лі­ся вы­дат­ны джаз­мэн Эдзі Роз­нер і вір­ту­озны акар­дэ­аніст Ва­ле­рый Коў­тун. У Го­ме­лі «на­ра­дзіў­ся» і вя­до­мы на ўвесь Са­вец­кі Са­юз ва­ка­ль­на-інстру­мен­та­ль­ны ансамбль «Си­няя пти­ца» (спа­чат­ку ён на­зы­ваў­ся «Мы, вы і гі­та­ры»).

Сё­ле­та ў са­ка­ві­ку Го­ме­льс­кая аб­лас­ная фі­лар­мо­нія ад­свят­ка­ва­ла па­ўве­ка­вы юбі­лей. З гэ­тай на­го­ды я сус­трэ­ла­ся са спя­вач­кай Га­лі­най Па­ўля­нок, яе мас­тац­кай кі­раў­ні­цай, на­род­най артыс­ткай Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­аткай прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не».

Га­лі­на Іва­наў­на, па­сля за­кан­чэн­ня Ле­нін­град­скай кан­сер­ва­то­рыі і пра­цы ў Но­ва­сі­бір­скім опер­ным тэ­атры вы пры­еха­лі ў 1979 го­дзе да­моў, у Го­мель, і зра­бі­лі­ся са­ліс­ткай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі. Якой вы яе па­мя­та­еце?

— Ад­мі­ніс­тра­цый­ны бу­ды­нак, назaвём яго так, зна­хо­дзіў­ся на ву­лі­цы Ра­га­чоў­скай. Гэ­та бы­ла ад­на­па­вяр­хо­вая па­бу­до­ва на­кшталт ба­ра­ка, по­бач — га­раж, ва­кол вы­со­кая тра­ва. Лю­дзі, якія арга­ні­зоў­ва­лі ў нас кан­цэр­тную ўста­но­ву, ві­да­воч­на, зу­сім не ўяў­ля­лі, чым яна му­сіць за­ймац­ца, на ба­зе ча­го ажыц­цяў­ляць твор­чую дзей­насць. Спа­чат­ку ла­дзі­лі ў асноў­ным «пра­кат» эстрад­ных гас­тра­лё­раў, па­сту­по­ва ста­лі збі­раць ка­лек­ты­вы, за­пра­шаць на пра­цу вы­ка­наў­цаў ака­дэ­міч­най му­зы­кі, што і па­він­на ра­біць сап­раў­дная фі­лар­мо­нія.

Ця­пер вы — на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі, стар­шы­ня Го­ме­льс­ка­га ад­дзя­лен­ня Са­юза бе­ла­рус­кіх му­зы­ка­ль­ных дзея­чаў і амаль шэсць га­доў мас­тац­кая кі­раў­ні­ца аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі. Як ад­чу­ва­еце ся­бе на гэ­тай па­са­дзе? Вы — ге­не­ра­тар ідэй?

— Ды ўжо да­во­дзіц­ца! У наш час трэ­ба ге­не­ра­ваць ідэі так, каб у вы­ні­ку мець ка­мер­цый­ны по­спех. Каб мож­на бы­ло на атры­ма­ныя срод­кі па­шыць кас­цю­мы, зра­біць аран­жы­роў­кі, за­пі­сы, па­ехаць на гас­тро­лі. Пра­ца мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка за­клю­ча­ецца не ў тым, каб вы­пра­цоў­ваць «ка­ман­дзір­скі» го­лас, вы­каз­ваць не­за­да­ва­ль­нен­не, ра­біць вы­мо­вы. Га­лоў­нае на гэ­тай па­са­дзе — ства­рыць у ка­лек­ты­ве атмас­фе­ру, вы­зна­чыць кі­ру­нак, па якім трэ­ба ру­хац­ца, і аб­авяз­ко­ва са­чыць, ка­му і чым на гэ­тым шля­ху трэ­ба да­па­маг­чы. Хто ж лепш зра­зу­мее му­зы­кан­таў, як не іх ка­ле­га? Без на­тхнен­ня, уз­нёс­ла­га на­строю му­зы­ка не ажы­ве. Мая за­да­ча і ў тым, каб пад­трым­лі­ваць гэ­тыя ад­чу­ван­ні ў артыс­таў — на­ват доб­рым сло­вам, рэ­акцы­яй на но­вую пра­гра­му або вы­ступ­лен­не. А ў да­да­так вес­ці іх за са­бой улас­ным пры­кла­дам. Мас­тац­кі кі­раў­нік сам па­ві­нен сты­му­ля­ваць та­кое стаў­лен­не да твор­час­ці, што не да­зва­ляе звес­ці ўсё да ра­мяс­тва.

Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, якія пра­екты ла­дзіць фі­лар­мо­нія?

— На­шы ка­лек­ты­вы, мож­на ска­заць, жы­вуць і пра­цу­юць пa сва­ім кан­цэр­тным ка­лен­да­ры: эстрад­на-сім­фа­ніч­ны аркестр пад кі­раў­ніц­твам Ста­ніс­ла­ва Шны­ра тра­ды­цый­на рых­туе но­выя пра­гра­мы на Дзень за­ка­ха­ных і Свя­та сме­ху, Ка­мер­ны аркестр — кі­раў­нік Ула­дзі­мір Мі­лю­цін — аб­авяз­ко­ва вы­сту­пае на Ка­ля­ды, Ка­мер­ны хор — на ча­ле з Але­най Са­ка­ло­вай — на Ка­ля­ды і Па­сху. Зра­зу­ме­ла, да­ём кан­цэр­ты ўсю­ды, ку­ды за­про­сяць.

А як ста­ла­ся, што сім­фа­ніч­ны аркестр Го­ме­ля не ўва­хо­дзіць у струк­ту­ру фі­лар­­моніі?

— Шмат га­доў мы зна­хо­дзім­ся ў цэн­тры го­ра­да, на ву­лі­цы Са­вец­кай, але га­лоў­най пра­бле­май на пра­ця­гу ўся­го існа­ван­ня за­ста­ецца ад­сут­насць улас­най кан­цэр­тнай за­лы. Сім­фа­ніч­на­му аркес­тру про­ста ня­ма дзе пра­ца­ваць. Вось ён і пад­па­рад­коў­ва­ецца го­ра­ду, а рэ­пе­туе ў за­ле ка­ле­джа мас­тац­тваў імя Не­ста­ра Са­ка­лоў­ска­га. Па­га­дзі­це­ся, фі­лар­мо­нія без улас­най за­лы — што пі­яніст без ра­яля.

А як вы спраў­ля­еце­ся з яе ад­сут­нас­цю? Аран­ду­еце?

— Для вя­лі­кіх кан­цэр­таў — без­умоў­на. А так нам да­во­дзіц­ца раз­ві­ваць ма­лыя, ка­мер­ныя фор­мы, каб быць ма­бі­ль­ны­мі і вы­сту­паць у са­ло­нах, не­вя­лі­кіх за­лах. Та­му на­шы кла­січ­ныя кан­цэр­ты пра­хо­дзяць у Бе­лай гас­цёў­ні і Ка­лон­най за­ле па­ла­ца Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў, у му­зеі го­ра­да Го­ме­ля і му­зеі фа­таг­ра­фіі, кан­фе­рэнц-за­лах біб­лі­ятэк. Яшчэ ад­на па­ста­янная атма­с­фер­ная пля­цоў­ка — Дзяр­жаў­ная мас­тац­кая га­ле­рэя Гаў­ры­іла Ваш­чан­кі, раз­ам з якой мы арга­ні­за­ва­лі «Арт Муз-пра­ект». На­ват не­вя­лі­кую рэ­пе­ты­цый­ную за­лу для хо­ру мы за­раз ад­на­ві­лі і пе­ра­ўтва­ры­лі ва ўлас­ны му­зыч­ны са­лон.

Ма­быць, і сіс­тэ­му аб­ане­мен­таў па­куль не­маг­чы­ма ўвес­ці?

— Так, на жаль, не ма­ем маг­чы­мас­ці пла­на­ваць на до­сыць доў­гі тэр­мін. Але ўсё роў­на імкнём­ся ства­раць кан­цэр­тныя цык­лы — та­кія, на­прык­лад, як «Ха­ра­выя ве­ча­ры Але­ны Са­ка­ло­вай», уро­кі «Шко­ла бяс­пе­кі» тэ­атра «Вы­рас­тай­ка» для дзя­цей, «Уро­кі па­во­дзін з Да­шай» му­зыч­на­га лек­то­рыя Во­ль­гі Сі­ву­хі.

Мы, му­зы­кан­ты-пра­фе­сі­яна­лы, ду­ма­ем і гля­дзім на свет іна­чай, чым лю­дзі, не звя­за­ныя з кла­січ­ным му­зыч­ным вы­ха­ван­нем. Ця­пер усе ўво­гу­ле ста­лі менш слу­хаць сур’ёзную му­зы­ку, джаз у доб­рым вы­ка­нан­ні. На ваш по­гляд, ці змя­ні­ла­ся го­ме­льс­кая пуб­лі­ка апош­нім ча­сам? Хто час­цей пры­хо­дзіць на кан­цэр­ты?

— Так, тут ёсць над чым па­ўзды­хаць. Слу­ха­ча кла­сі­кі трэ­ба вы­хоў­ваць і рых­та­ваць з дзя­цін­ства. Не­здар­ма вя­до­мыя му­зы­кан­ты ў Рас­іі, як, на­прык­лад, ды­ры­жор Ва­ле­рый Гер­гі­еў, за­клі­ка­юць вяр­нуць у агу­ль­ную шко­ль­ную пра­гра­му за­нят­кі спе­ваў. Што ты­чыц­ца на­шай пуб­лі­кі, то на ака­дэ­міч­ных кан­цэр­тах час­цей па­ба­чыш жан­чын ся­рэд­ня­га і ста­ла­га ве­ку. А на кан­цэр­тах эстрад­ных артыс­таў кан­тын­гент бо­льш раз­на­стай­ны, хоць квіт­кі каш­ту­юць удвая-ўтрая да­ра­жэй. Але га­лоў­нае — кож­ны ча­ла­век мае маг­чы­масць вы­браць свой жанр.

Як ця­пер ідзе спра­ва з ма­ла­ды­мі кад­ра­мі му­зы­кан­таў? Ці пад­рас­тае но­вая зме­на?

— Твор­чыя кад­ры — са­мае важ­нае пы­тан­не для кож­най фі­лар­мо­ніі. Тут па­він­ны быць вы­ка­наў­цы ўсіх жан­раў, пра­фе­сі­яна­лы з вы­шэй­шай (і па­жа­да­на, не за­воч­най) ад­ука­цы­яй. Пан­яцце «артыст фі­лар­мо­ніі» азна­чае інтэ­лект, спе­цы­яль­ную ад­ука­цыю, вы­раз­ныя знеш­нія да­дзе­ныя — ком­плекс якас­цей пер­спек­тыў­най твор­чай асо­бы. Ад­нак гэ­та ў ідэ­але. Сён­ня мо­ладзь спра­буе «кру­ціц­ца»: па­ко­ль­кі за­роб­кі ў фі­лар­мо­ніі не­вя­лі­кія, му­зы­кан­ты пра­цу­юць па­ра­ле­ль­на ў іншых уста­но­вах. Вя­до­ма, па­ўсюль па­спець ня­прос­та. І ўсё ж та­кі мік­рак­лі­мат у на­шым ка­лек­ты­ве доб­ры.

Што мо­жа вас вы­вес­ці з ся­бе?

— Ве­да­еце, у па­ўся­дзён­ным жыц­ці на­ву­чы­ла­ся быць стры­ма­най. А ка­лі на сцэ­не ба­чу ці чую не­пра­фе­сі­яна­лізм, іншым ра­з­ам ма­гу і раз­зла­вац­ца.

Ве­даю, што вы пра­цяг­ва­еце да­ваць улас­ныя кан­цэр­ты...

— Так. Раз­ам з кан­цэр­тмай­стар­кай Тац­ця­най Лю­бен­ка ства­ра­ем ва­ка­ль­ныя мі­ні-спек­так­лі з му­зы­кі роз­ных эпох і сты­ляў. Усе мы, му­зы­кан­ты, пра­цу­ем, каб за­кра­нуць ду­шу слу­ха­ча. Як то­ль­кі раб­лю пер­шы крок з-за ку­ліс на сцэ­ну, ад­чу­ваю, што ўнут­ры ўзды­ма­ецца хва­ля па­чуц­цяў. Так пры­емна ба­чыць, як ад му­зы­кі і па­эзіі па­сту­по­ва свят­ле­юць тва­ры лю­дзей. Быц­цам іх ду­шы, за­кла­по­ча­ныя што­дзён­най мі­тус­нёй, саг­ра­юцца і ад­тай­ва­юць. Гэ­ты ві­да­воч­ны эфект мас­тац­тва — са­мы да­ра­гі для мя­не.

Ці ёсць пла­ны іні­цы­яваць у Го­ме­лі ства­рэн­не му­зыч­на­га фэс­ту?

— Наш вя­до­мы на­род­ны ансамбль «Лі­ры­ца» су­мес­на з фі­лар­мо­ні­яй што­год арга­ні­зуе Між­на­род­ны дзі­ця­чы кон­курс «За­ла­тая лі­ра Па­лес­ся», са­ліст Тра­фім Анці­паў ла­дзіць між­на­род­ны пра­ект «Лі­ра-фэст» для май­строў інстру­мен­та­ль­най му­зы­кі.

Ужо не­ка­ль­кі га­доў я вы­нош­ваю ідэю арга­ні­за­ваць лет­ні фэст на ад­кры­тых пля­цоў­ках у на­шым цу­доў­ным га­рад­скім па­рку, на све­жым па­вет­ры. На­ват на­зву пры­ду­ма­ла: «Му­зы­ка над Со­жам» аль­бо «Кла­сі­ка над Со­жам». За­ду­ма пры­го­жая, але для яе ўва­саб­лен­ня, зра­зу­ме­ла, па­трэб­ны суб­сі­дыі і рэ­аль­ная дзяр­жаў­ная пад­трым­ка. Але, ду­маю, усё роў­на з ча­сам я гэ­та рэ­алі­зую.

Ча­го б вы па­жа­да­лі сва­ім ка­ле­гам-му­зы­кан­там і го­ме­льс­кай пуб­лі­цы ў гэ­ты юбі­лей­ны для фі­лар­мо­ніі год?

— У пер­шую чар­гу я б ха­це­ла зга­даць і па­він­ша­ваць ве­тэ­ра­наў, якія шмат га­доў пра­ца­ва­лі ў фі­лар­мо­ніі: спе­ва­коў Вік­та­ра Раб­чан­ку і Люд­мі­лу Шу­га­лей, му­зы­каз­наў­цу Яўге­нію Іко­ні­ка­ву і пі­яніс­тку Во­ль­гу Ца­кун. Упэў­не­ная: усё зроб­ле­нае, на­за­па­ша­нае ў мі­ну­лыя га­ды бу­дзе то­ль­кі па­мна­жац­ца. Vіta brevіs, ars longa... Му­зы­ка бу­дзе па­трэб­ная лю­дзям за­ўсё­ды. А ў нас ёсць што пра­па­на­ваць слу­ха­чам. Та­му жа­даю ка­ле­гам на­тхнен­ня і твор­ча­га на­строю, а слу­ха­чам раю час­цей ці­ка­віц­ца га­рад­скі­мі афі­ша­мі, на­вед­ваць кан­цэр­тныя за­лы.

Анас­та­сія Сап­ран­ко­ва

Пра­фе­сія на кон­чы­ках па­ль­цаў

Ка­ля пры­адчы­не­ных дзвя­рэй рэ­пе­ты­цый­най за­лы чу­ваць, як ка­мер­ны хор шчы­руе над но­вым гім­нам фі­лар­мо­ніі. Ка­лі му­зы­кан­ты раз­ыхо­дзяц­ца, мы гу­та­рым пра пра­фе­сію з Але­най Са­ка­ло­вай, за­слу­жа­ным дзея­чам ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, мас­тац­кай кі­раў­ні­цай і га­лоў­ным ды­ры­жо­рам ка­мер­на­га хо­ру Го­ме­льс­кай фі­лар­мо­ніі. Яна з энту­зі­язмам рас­па­вя­дае пра дзей­насць лю­бі­ма­га ка­лек­ты­ву, з якім пра­цуе амаль тры дзе­ся­ці­год­дзі.

— Пра­фе­сій­ныя якас­ці ды­ры­жо­ра з уз­рос­там звы­чай­на то­ль­кі па­ляп­ша­юцца. Мы пра­хо­дзім не­ка­ль­кі эта­паў удас­ка­на­лен­ня: спа­чат­ку пра­цу­еш на ма­ла­дым бур­лі­вым энту­зі­язме, по­тым, ка­лі на­за­паш­ва­юцца ўра­жан­ні і пе­ра­жы­ван­ні, па­сту­по­ва пры­хо­дзіш да жыц­цё­вай і твор­чай муд­рас­ці. Мо­жа, та­му му­зы­кан­ты і ка­жуць, што ды­ры­жор — пра­фе­сія дру­гой па­ло­вы жыц­ця...

Ад­нак га­лоў­нае — мець грун­тоў­ную шко­лу і ды­ры­жор­скую тэх­ні­ку. У Гор­каў­скай кан­сер­ва­то­рыі я на­ву­ча­ла­ся ў пра­фе­са­ра Вік­та­ра Кур­жаў­ска­га (ця­пер ён за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Рас­іі), у свой час ён ву­чыў­ся ў Ле­нін­гра­дзе раз­ам з Юры­ем Це­мір­ка­на­вым. Вік­та­ра Кур­жаў­ска­га лі­чу сва­ім дру­гім ба­ць­кам і за­ўсё­ды ма­лю­ся за яго­нае зда­роў­е. Усе пры­ёмы ды­ры­жы­ра­ван­ня бы­лі ім тры­ва­ла за­кла­дзе­ныя, і ні­чо­га но­ва­га я не вы­на­хо­дзі­ла. Сап­раў­дны ды­ры­жор — гэ­та ла­ка­ніч­насць, умен­не «ўтры­маць у ру­ках» не то­ль­кі ка­мер­ныя тво­ры, але і імшу, ме­су, опер­ныя сцэ­ны. Пры гэ­тым важ­ныя фун­кцыі рук: ле­вая па­каз­вае ды­на­мі­ку, а пра­вая — «дыс­пет­чар» мет­ра. Ка­лі ле­вая ў вас ро­біць тое, што і пра­вая, сха­вай­це яе ў кі­шэ­ню, яна бес­ка­рыс­ная.

За­дум­ва­юся, ча­му ў апош­ні час лю­дзі так імкнуц­ца на кан­цэр­ты-шоу, на кан­цэр­ты-за­ба­вы, дзе не трэ­ба раз­ва­жаць? Існуе мер­ка­ван­не, што гэ­та ад стрэ­саў. Але хі­ба ў мі­ну­лыя эпо­хі ўзру­шэн­няў бы­ло менш? Мне зда­ецца, што ця­пер лю­дзі губ­ля­юць ду­хоў­ны стры­жань, за­бы­ва­юць пра сваю ду­шу. А су­час­ная му­зы­ка страч­вае ме­ло­дыю, пе­ра­тва­ра­ецца ў бяз­душ­ную кан­струк­цыю. І па­ко­ль­кі лі­чу сва­ёй мі­сі­яй ба­ра­ць­бу з без­ку­ль­тур’ем, рэ­пер­ту­ар на­ша­га хо­ру ў доб­рым сэн­се кан­сер­ва­тыў­ны. Асно­ву пра­грам скла­дае ду­хоў­ная му­зы­ка і за­ход­не­еўра­пей­ская кла­сі­ка, г.зн. веч­ная му­зы­ка з цу­доў­ны­мі ме­ло­ды­ямі. Да лю­бі­мых аўта­раў ма­гу ад­нес­ці Бар­тнян­ска­га, Бе­ра­зоў­ска­га, Час­на­ко­ва, Чай­коў­ска­га.

На вы­бар тво­раў уплы­вае і спе­цы­фі­ка гу­чан­ня са­мо­га хо­ру. Наш ка­мер­ны — тэм­бра­вы, бо ў ім па­ло­ва ха­ра­ві­коў, па­ло­ва ва­ка­ліс­таў. Ад­ной­чы ка­ле­га-ды­ры­жор за­ў­ва­жыў: «У ця­бе не ка­мер­ны хор, а опер­ны». Каб спе­ва­кі не стра­ці­лі га­ла­сы, я вы­ра­шы­ла зра­біць «ся­рэд­ні» гук, не ра­фі­на­ва­ны і не ад­кры­ты, а ўза­ема­да­паў­ня­ль­ны. На­прык­лад, ка­лі мы вы­сту­па­лі ў Дрэз­дэ­не з пра­гра­май рус­кіх ра­ман­саў (у кож­ным са­чы­нен­ні вы­сту­паў но­вы са­ліст), не­мцы ка­за­лі: «Мы не мо­жам так спя­ваць рус­кую му­зы­ку, для гэ­та­га трэ­ба быць сла­вя­на­мі».

Звы­чай­на на­шы пра­гра­мы бу­ду­юцца бло­ка­мі з тво­раў не­буй­ной фор­мы. Вя­до­ма, ёсць і на­род­ныя пес­ні, і кла­січ­ны джаз, і кла­січ­ная эстра­да. З су­час­ных аўта­раў спя­ва­ем Але­га Ха­дос­ку, Але­ну Атраш­ке­віч, Іры­ну Дзя­ні­са­ву.

Што ты­чыц­ца буй­ных па­лот­наў Ба­ха ці Ген­дэ­ля, дык яны пры­зна­ча­ныя для вя­лі­кіх хо­раў. Але нам да­во­дзі­ла­ся спя­ваць фраг­мен­ты з Рэ­кві­ема і Імшу D-dur Мо­цар­та, Імшу Шу­бер­та раз­ам з аркес­трам. Два га­ды та­му, дзя­ку­ючы су­пра­цоў­ніц­тву рус­кай і бе­ла­рус­кай амба­сад, мы вы­сту­па­лі ў Мас­кве з фі­лар­ма­ніч­ным аркес­трам у На­цы­яна­ль­ным му­зеі імя Пуш­кі­на, ла­дзі­лі так­са­ма агу­ль­ны кан­цэрт з аркес­трам Брэс­цкай фі­лар­мо­ніі.

За­ўва­жаю, як, асаб­лі­ва апош­нім ча­сам, лю­дзям мас­тац­тва — у сі­лу роз­ных пры­чын і на­ват на­су­пе­рак ім — ста­ла ўлас­ці­вым сап­раў­днае падзвіж­ніц­тва. Ве­ль­мі ўдзяч­ная ма­ім спе­ва­кам, па­тры­ётам хо­ру, бо­ль­шасць з якіх по­бач са мной ужо шмат га­доў. Дзіў­на і ра­дас­на, што наш спя­вак Аляк­сандр Аб­ро­сі­маў стаў са­чы­няць ці­ка­вую разнажанравую му­зы­ку, якая скла­дзе цэ­лае ад­дзя­лен­не на­ша­га бу­ду­ча­га кан­цэр­та.

***

Ле­тась эстрад­на-сім­фа­ніч­на­му аркес­тру Го­ме­льс­кай фі­лар­мо­ніі споў­ні­ла­ся 20 га­доў, з гэ­тай на­го­ды яму бы­ло над­адзе­на імя за­сна­ва­ль­ні­ка і пер­ша­га кі­раў­ні­ка, за­слу­жа­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Юрыя Ва­сі­леў­ска­га. Ужо дзе­сяць га­доў за ды­ры­жор­скім пу­ль­там аркес­тра ста­іць упэў­не­ны і амбі­цый­ны му­зы­кант Ста­ніс­лаў Шныр. А хі­ба сап­раў­дны ды­ры­жор мо­жа быць іншым?

— Мае ары­енці­ры ў пра­фе­сіі: Ва­ле­рый Гер­гі­еў з яго ла­ка­ніч­нас­цю, ка­лі ўсё ў ва­чах і на кон­чы­ках па­ль­цаў; Да­ні­эль Ба­рэн­бойм з яго стры­ма­нас­цю і спа­ко­ем, Гус­та­ва Ду­да­мель, які, на­адва­рот, ве­ль­мі эма­цый­ны і вя­дзе аркестр усім це­лам, з вя­лі­кай амплі­ту­дай. Яны абсaлют­на роз­ныя, але для мя­не важ­ны вы­нік — якас­нае гу­чан­не аркес­тра.

Зра­біц­ца ды­ры­жо­рам я не імкнуў­ся, але пад­свя­до­ма ад­чу­ваў улас­ны па­тэн­цы­ял. Ка­лі пра­ца­ваў тру­ба­чом у аркес­тры цыр­ка, а по­тым у фі­лар­мо­ніі, на­зі­раў за Ва­сі­леў­скім, ана­лі­за­ваў. Ра­біў шмат аран­жы­ро­вак, рых­та­ваў парт­ыту­ры — гэ­та вя­лі­кая пра­к­ты­ка, цес­на звя­за­ная з ды­ры­жы­ра­ван­нем. Юрый Ва­сі­леў­скі мне да­вя­раў, ста­віў да пу­ль­та. Ён быў стры­ма­ным ча­ла­ве­кам, тон­кім псі­хо­ла­гам, яго лі­чу сва­ім на­стаў­ні­кам. Так зда­ры­ла­ся, што, ка­лі ў 2007-м Юрый Аляк­сан­дра­віч за­хва­рэў, мне пра­па­на­ва­лі кі­ра­ваць аркес­трам, та­ды я ўжо скон­чыў Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў з дып­ло­мам ды­ры­жо­ра.

Ця­пер, лі­чу, я маю аўта­ры­тэт у ка­лек­ты­ве, мя­не слу­ха­юць і слу­ха­юцца. Так зда­ры­ла­ся не ад­ра­зу, бо мно­гія му­зы­кан­ты ве­да­лі мя­не як «свай­го» — тру­ба­ча і ўдар­ні­ка. Як ка­жуць, доб­ры кі­раў­нік — дрэн­ны ся­бар. Аўта­ры­тэт за­ва­ёўваў­ся па­сту­по­ва — ко­ль­кас­цю пра­ві­ль­ных вы­ра­шэн­няў спрэч­ных мо­ман­таў. Уво­гу­ле ды­ры­жор на­гад­вае мне аві­ядыс­пет­ча­ра, які ба­чыць усе па­вет­ра­ныя эша­ло­ны і на­кі­роў­вае са­ма­лё­ты па­трэб­ным кур­сам, і лёт­чы­кі му­сяць бес­пя­рэч­на да­вя­раць яму. Так і ў ды­ры­жо­ра на пля­чах — ад­каз­насць за му­зы­ку і вы­ка­наў­цаў.

Ка­лі ра­ней кам­па­зі­та­ры-пра­фе­сі­яна­лы пі­са­лі раз­гор­ну­тую парт­ыту­ру, дзе па­зна­ча­ны гар­мо­нія, па­ўзы, ды­на­мі­ка, дык ця­пер эстрад­ную му­зы­ку, пес­ні са­чы­ня­юць іншым раз­ам лю­дзі без ад­ука­цыі: па­ста­вяць пад тэк­стам пры­клад­ную ліч­боў­ку акор­даў і лі­чаць ся­бе кам­па­зі­та­ра­мі. У спра­ву ўсту­пае аран­жы­роў­шчык, які рас­піс­вае му­зы­ку па інстру­мен­тах, інтэр­прэ­туе ма­тэ­ры­ял для вы­ка­нан­ня аркес­трам. Аран­жы­роў­шчык сён­ня — су­аўтар. Мя­не лі­чаць над­та скру­пу­лёз­ным, але я сап­раў­ды вы­вя­раю кож­ны ню­анс.

У ад­роз­нен­не ад сімфaніч­най гнут­кай аго­гі­кі, у эстрад­на-сімфaніч­на­га аркес­тра ёсць свая асаб­лі­васць — актыў­ная функ­цыя ўдар­ных, якія ста­бі­ль­на тры­ма­юць мет­ра­рытм у кам­па­зі­цы­ях. Та­му мож­на ска­заць, што на рэ­пе­ты­цы­ях я — ды­ры­жор, ка­лі шмат тлу­ма­чу, да­но­шу за­ду­му, а пад­час кан­цэр­та я — хут­чэй кі­раў­нік. Та­ды ад мя­не за­ле­жаць то­ль­кі тэмп і ды­на­мі­ка: па­ка­заў не тую пу­ль­са­цыю — і ўжо амаль ні­чо­га не зме­ніш.

Хоць наш ка­лек­тыў не­вя­лі­кі (со­рак му­зы­кан­таў, тры са­ліс­ты і ча­ты­ры са­ліс­ткі), мне да­во­дзіц­ца за­ймац­ца як аран­жы­роў­ка­мі і рэ­пе­ты­цы­ямі, так і арга­ні­за­цы­яй кан­цэр­таў, гас­тро­ляў, кас­цю­ма­мі, раз­мер­ка­ван­нем фі­нан­саў.

За дзе­сяць га­доў мы зра­бі­лі 25 па­спя­хо­вых пра­ектаў. Ця­пер у му­зы­кан­таў ад­на­ча­со­ва «на ру­ках» 5 пра­грам (ка­ля 100 тво­раў). Ся­род іх — «З Іта­ліі з лю­боў­ю», «Му­зы­ка кі­но», «Шля­ге­ры на ўсе ча­сы», «Хіт-са­лют», «Не ма­гу, ка­лі на­па­ло­ву...» (апош­няя з пес­ня­мі Ула­дзі­мі­ра Вы­соц­ка­га). Да­рэ­чы, ра­бо­та над кам­па­зі­цы­ямі рус­ка­га бар­да бы­ла ве­ль­мі ці­ка­вай, бо мне да­вя­ло­ся пе­ра­ўтва­раць яго­ны ад­ры­віс­ты і про­сты гі­тар­ны акам­па­не­мент у бо­льш «ле­гатнaе» ме­ла­дыч­нае су­пра­ва­джэн­не аркес­тра. Слу­ха­чы Ма­гі­лё­ва і Ві­цеб­ска па­сля кан­цэр­таў пад­ыхо­дзі­лі і здзіў­ля­лі­ся: «Мы не ве­да­лі, што Вы­соц­кі та­кі му­зы­каль­­ны, што яго мож­на спя­ваць ме­на­ві­та пад аркестр».

Якас­ная эстрад­ная му­зы­ка ця­пер за­пат­ра­ба­ва­ная, ад­нак мы вы­кон­ва­ем і кла­сі­ку, каб аб­уджаць інта­рэс да яе ў мо­ла­дзі. Аркестр шмат гас­тра­люе па га­ра­дах Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Укра­іны, Поль­шчы і Лат­віі. Да­рэ­чы, у рас­ійскіх га­ра­дах улас­ны эстрад­на-сім­фа­ніч­ны аркестр не час­та сус­трэ­неш, там пе­ра­ва­жа­юць сім­фа­ніч­ныя.

Вы пы­та­еце­ся, з якім кам­па­зі­та­рам су­час­нас­ці ці мі­ну­ла­га мне ха­це­ла­ся па­гу­та­рыць? З Ба­хам. Фе­на­ме­на­ль­ная пра­цаз­до­ль­насць! Дзіў­на, як мож­на столь­­кі па­спець? Кі­ра­ваць ка­пэ­лай, іграць на арга­не, ву­чыць дзя­цей, а га­лоў­нае — са­чы­ніць (пры­чым на за­мо­ву!) сто­ль­кі шэ­дэў­ра­ль­най му­зы­кі...