Пры­мус да мі­ру

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

«Ку­ра­соў­шчы­на, лю­боў мая» ў арт-пра­сто­ры «Цэх»
Ма­ша Свя­та­гор атры­ма­ла маг­чы­масць зла­дзіць пер­шую пер­са­­наль­­ную вы­ста­ву.

Гэ­та яшчэ не свед­чан­не ста­лас­ці, вя­до­ма. Але, хоць ма­ла­дыя мас­та­кі час­та на­стой­ва­юць, што прад­стаў­ля­юць то­ль­кі са­міх ся­бе, ве­ра­год­на, пра­ві­ль­на бу­дзе змяс­ціць гэ­тую лю­боў — Ку­ра­соў­шчы­ну — у кан­тэкст па­ка­лен­ня.

З гэ­та­га пун­кту гле­джан­ня пра­чыт­ва­юцца пы­тан­ні: што ж ва­кол нас, што за Ку­ра­соў­шчы­на та­кая нас пры­ру­чы­ла і што нас ча­кае за яе меж­амі? Уво­гу­ле ці лёг­ка быць ма­ла­дым? Пы­тан­не-здзіў­лен­не, пы­тан­не без ад­ка­зу. І ма­ла­дое па­ка­лен­не — Лё­ша На­вум­чык, Мак­сім Са­ры­чаў, Вік­то­рыя Сiн­чы­лi­на, Сяр­гей Лес­кець — ста­віць яго па-роз­на­му.

Ма­ша — ад­кры­та-аго­ле­на, на­ко­ль­кі гэ­та маг­чы­ма. Ві­зу­аль­на ўжо да­клад­на. З да­да­ван­нем сцё­бу і іро­ніі — та­кі вось как­тэйль. Яна ідэн­ты­фі­куе ся­бе з ге­ра­іняй пра­екта і на­стой­лі­ва пе­ра­тва­рае ся­бе-ма­дэль то ў дзі­ця­чы ўспа­мін, то ў воб­раз пя­ку­чай пры­га­жу­ні, то ван­дроў­цы, то па­лон­на­га га­рад­ской ускра­іны.

Пер­спек­ты­ва «цяж­кай жа­но­чай до­лі» так­са­ма пры­сут­ні­чае ў не­ка­ль­кіх воб­ра­зах, і гэ­тыя па­ўта­рэн­ні ся­бе і по­шук тран­сфар­ма­цый свед­чаць, на мой по­гляд, пра сап­раў­ды ня­спын­ны вок­ліч. Не сто­ль­кі ўжо пра ідэн­тыч­насць, ко­ль­кі пра тэ­ры­то­рыю і час, якія за­да­юць рам­кі гэ­та­га сэл­фі, — на­зі­ран­не.

По­стса­вец­кі лан­дшафт Ку­ра­соў­шчы­ны сла­ба аса­цы­юец­ца з лю­боў­ю, вось у гэ­та ве­рыц­ца з цяж­кас­цю. Упэў­не­на, пра ка­хан­не тут га­во­рыц­ца з го­рыч­чу. Гэ­та як «пры­мус да мі­ру». Але да­пус­каю, што Ма­шы ці­ка­ва ту­ды вяр­тац­ца: аб­жы­тае мес­ца, пункт ад­лі­ку, з яко­га зруч­на за­да­ваць но­выя пы­тан­ні і па­чы­наць но­вы ві­ток жыц­ця. Здзіў­лен­не пры на­зі­ран­ні за ві­да­воч­ны­мі не­да­рэч­нас­ця­мі да­зва­ляе гэ­та ра­біць. І ад­штур­хоў­вае ад на­яўнай сі­ту­ацыі «тут і ця­пер», па­ко­ль­кі пэў­ны аб­сурд на­ва­ко­ль­на­га ася­род­дзя пра­ва­куе і пра­тэст, і ад­чу­ван­не без­вы­ход­нас­ці. Ад­чу­жэн­не, не­ла­яль­насць урба­ніс­тыч­на­га ася­род­дзя, дзе за­пус­цен­не і жы­лая за­бу­до­ва су­се­дзяць ад­на з ад­ной, так ві­да­воч­ныя, што, ма­быць, ма­ты­ву­юць Ма­шу да гэ­та­га пра­екта ў пры­нцы­пе.

Усе гэ­тыя мі­ні-гіс­то­рыі атрым­лі­ва­ецца рас­па­вес­ці ве­ль­мі кан­крэт­на, у кож­ным з ка­ла­жаў. У не­ка­ль­кiх з іх ёсць тэ­ма сы­хо­ду-вы­ле­ту, да­лей­ша­га жыц­цё­ва­га шля­ху, але пер­спек­ты­ва яго, вя­до­ма ж, не ясная.

Збо­ль­ша­га мож­на ка­заць і пра ген­дар­ны склад­нік гэ­тай се­рыі. І ў не­йкі мо­мант мне зда­ло­ся, што ў муж­чын усе гэ­тыя пры­го­ды бы­лі б апі­са­ны з мен­шым гу­ма­рам і ра­ман­ты­кай. Маг­чы­ма, зна­ро­чыс­тая «спро­ба глян­цу», ка­лі мож­на так ска­заць, так­са­ма ха­рак­та­ры­зуе ген­дар­ныя дэ­фі­ні­цыі. Гэ­та з пун­кту гле­джан­ня фор­мы. А ка­лі вяр­нуц­ца да па­зі­цыі па­ка­лен­ня, то на­ўрад ці сты­ліс­ты­ка ко­мік­су зды­ме пы­тан­не лю­бо­ві-не­пры­ка­янас­ці, лю­бо­ві да Ку­ра­соў­шчы­ны, пры­чым без уз­аем­нас­ці. Ка­лаж за­ста­ецца фар­ма­там, які то­ль­кі змяш­чае гэ­тыя пра­бле­мы ў ад­ну плос­касць — у гэ­тых ка­ла­ба­ра­цы­ях усё ад­бы­ва­ецца ад­на­ча­со­ва: мі­ну­лае і бу­ду­чы­ня, да­лё­кае і бліз­кае, аса­біс­тае і пуб­ліч­нае. Рэ­аль­нае і ўяў­нае — так, але пад­няць Ку­ра­соў­шчы­ну над рэ­аль­нас­цю, зра­біць яе імем агуль­ным або мі­фам у Ма­шы­ным вы­ка­нан­ні я б не ры­зык­ну­ла. А вось вы­ка­заць два­істыя ад­но­сі­ны пры­няц­ця-ад­штур­хоў­ван­ня, па­блу­каць па ла­бі­рын­тах амбі­цый і прэ­тэн­зій мож­на.

Лю­боў Гаў­ры­люк