У глы­бі­ню кад­ра

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

«Ма­ла­досць. Бе­ла­русь» у Літаратурным му­зеі Пет­ру­ся Броў­кі
Сяр­гей Ба­лай, фа­тог­раф-да­ку­мен­та­ліст, не­адна­ра­зо­вы пры­зёр Прэс-фо­та Бе­ла­ру­сі, стаў кі­раў­ні­ком пра­екта «Ма­ла­досць. Бе­ла­русь», пра­па­на­ваў­шы ўдзе­ль­ні­кам па­пра­ца­ваць з дыс­кур­сам што­дзён­нас­ці. Па­глы­біц­ца ў пра­бле­мы, знай­сці для іх ві­зу­аль­ную мо­ву, а по­тым да­нес­ці да шы­ро­кай пуб­лі­кі, бо за­да­чай пад­рых­тоў­ча­га кур­са (іні­цы­яты­ва Ма­ры­ны За­гор­скай, БАЖ) бы­ло не то­ль­кі ства­рэн­не пра­екта, але і яго пра­мо­цыя.

У раз­віц­цё трэн­ду

У спро­бе вы­свет­ліць свае ад­но­сі­ны з мед­ыя па­во­ль­ная фа­таг­ра­фiя за­ймае не­ча­ка­ную, змяс­тоў­ную і сап­раў­дную арт-па­зі­цыю. З ад­на­го бо­ку, мяр­ку­ецца па­глыб­лен­не ў ася­род­дзе, да­чы­нен­не, шчы­расць ва ўмо­вах су­зі­ран­ня. З інша­га і ад­на­ча­со­ва — фа­тог­ра­фу не­абход­ная дыс­тан­цыя для гэ­та­га су­зі­ран­ня і пэў­нае на­пру­жан­не да­след­чы­ка.

У апош­нія га­ды ад аўта­ра-да­ку­мен­та­ліс­та мы ча­ка­ем і асэн­са­ван­ня, і фар­му­лё­вак, якія да­зва­ля­юць яму са­мо­му арты­ку­ля­ваць свае інтэн­цыі, а гле­да­чу пры­няць — як ва­ры­янт — ідэю фа­тог­ра­фа, яго опты­ку і мер­ка­ван­не па ўсіх гэ­тых пад­ста­вах.

Пры вы­ба­ры кад­раў для вы­ні­ко­ва­га па­ка­зу па­во­ль­ная фа­таг­ра­фія і зу­сім «тар­мо­зіць»: мяк­ка ка­жу­чы, гэ­та ўзва­жа­ная па­лі­ты­ка, і яна не­паз­беж­ная па­сля доў­гай, ледзь не ў рэ­аль­ным ча­се, здым­кі. Вы­бі­раць там ёсць з ча­го, а гэ­та за­ўсё­ды ве­ль­мі скла­да­на.

Уво­гу­ле мак­сі­ма­ль­ная за­ся­ро­джа­насць на пра­цэ­се спат­рэ­бі­ла­ся Ма­рыi Сан­галь, Сяр­гею Люд­ке­вi­чу, Ма­рыі Ра­льс­кi­це, Аляк­сан­дру Ка­ле­ні­ку, Тац­ця­не Свi­рэ­па і Вік­то­рыі Сiн­чы­лi­най пры пад­рых­тоў­цы сва­іх се­рый. Пра­ктыч­на кож­ная з іх маг­ла б вы­рас­ці ў са­ма­стой­ны пра­ект пры ўмо­ве іншай фор­мы прэ­зен­та­цыі: перш за ўсё маш­та­бу, пры­цяг­нен­ня іншых мед­ыя і г.д. Але і ў сціп­лай пра­сто­ры му­зея Пет­ру­ся Броў­кі ві­да­воч­ныя вы­ні­кі «па­гру­жэн­ня» і іх па­тэн­цый­ныя маг­чы­мас­ці.

Ча­му пра гэ­та трэ­ба ска­заць ця­пер? Ка­лі б ві­зу­аль­ныя да­ку­мен­ты не ства­ра­лі по­ўную пры­сут­насць, су­пра­ва­джэн­не ўся­го і агрэ­сію на арт-по­лі, ні­якай пра­бле­мы не бы­ло б. Ка­лі б да­ку­мен­та­ль­ная фік­са­цыя падзей, знач­на бо­льш спан­тан­ная, чым тра­ды­цый­ны рэ­пар­таж, не ства­ра­ла та­кiх яркіх воб­ра­заў, сім­ва­лаў, ме­та­фар, мож­на бы­ло б не хва­ля­вац­ца. Ну так, мас­тац­тва і па­він­на ду­маць, што тут та­ко­га асаб­лі­ва­га? Але час мя­ня­ецца на на­шых ва­чах, ме­д­ыя раз­ві­ва­юцца імклі­ва, і па­спя­ваць ду­маць ва ўмо­вах та­та­ль­най кан­ку­рэн­цыі ў та­та­ль­ным ася­род­дзі — ужо за­слу­га. Тое, што на­зы­ва­ецца вы­твор­час­цю сэн­саў, ста­но­віц­ца ледзь не ге­ра­ізмам, а не­абход­ная су­зі­ра­ль­насць — рас­ко­шай. Анах­ра­ніз­мам. Па­ўта­ру­ся, га­вор­ка ідзе пра што­дзён­насць, якую за­хліс­тва­юць са­цы­яль­ныя пра­бле­мы, а мед­ыя іх і фік­су­юць, і фар­му­лю­юць, і спра­бу­юць асэн­са­ваць. Фо­та­зды­мак тут аб­ме­жа­ва­ны ўпар­тай цэ­лас­нас­цю вы­явы, вер­нас­цю фак­ту, але аўтар во­ль­ны ў яго вы­ба­ры. І ў вы­ба­ры ві­зу­аль­най мо­вы, у пры­яры­тэ­тах пад­ачы.

Да­па­маг­чы раз­гар­нуц­ца

Сяр­гей Ба­лай і яго ка­ле­га па ку­ра­тар­стве пра­екта Мі­ха­іл Да­ма­жы­лаў («Фо­та­Дэ­пар­та­мент», Санкт-Пе­цяр­бург) упэў­не­ны, што мно­гія фа­тог­ра­фы сён­ня пра­цу­юць «у стол». Ча­му?

«Мы ха­це­лі да­па­маг­чы ма­ла­дым фа­тог­ра­фам шу­каць но­выя вы­раз­ныя фор­мы, ад­сту­паць ад звык­лай мо­вы, гля­дзець іншы­мі ва­чы­ма. Імкну­лі­ся на­ву­чыць не то­ль­кі фік­са­ваць вы­дат­ныя гіс­то­рыі, але і пра­соў­ваць сваю фа­таг­ра­фію. Яны ж не ве­да­юць, ку­ды і як пра­па­ноў­ваць та­кія пра­екты. І за­раз мы ве­ль­мі за­да­во­ле­ныя тым, што Вік­то­рыі, Тац­ця­не, Аляк­сан­дру ўда­ло­ся апуб­лі­ка­ваць свае се­рыі на не­ка­ль­кіх рэ­сур­сах. А з асоб­ны­мі пра­екта­мі мож­на ду­маць і пра кні­гу.

За па­ўта­ра ме­ся­ца цяж­ка на­ву­чыць лю­дзей па­во­ль­най фа­таг­ра­фіі, та­му курс быў ве­ль­мі інтэн­сіў­ным, усім да­вя­ло­ся шмат пра­ца­ваць.

На курс пры­йшлі ма­ла­дыя фа­тог­ра­фы, але не па­чат­коў­цы, а лю­дзі, якія хо­чуць ісці да­лей, раз­ві­вац­ца. На «Ме­ся­цы фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску» яны па­ба­чы­лі адзін з са­мых моц­ных да­след­чых пра­ектаў «Со­чы» Ро­ба Хор­нстры і Арно­ль­да ван Бру­ге. Але ёсць і кла­сі­ка, і Аляк­сандр Грон­скi, Мар­цін Пар, Са­лі Ман — гэ­та ўсё роз­ныя па­ды­хо­ды да здым­кі, роз­ная пад­ача ма­тэ­ры­ялу.

Ка­лі лю­дзі пры­хо­дзяць на курс, усім хо­чац­ца «ваў», су­пе­рi­дэй, а я звяр­таў іх ува­гу на тое, што трэ­ба на­блі­зіц­ца да сва­іх ге­ро­яў, трэ­ба стаць сва­ім, увай­сці ў сля­пую зо­ну. Стаць час­ткай пей­за­жу, каб на ця­бе пе­ра­ста­лі рэ­ага­ваць, — та­ды ўба­чыш сап­раў­дныя эмо­цыі. У вы­ні­ку Вік­то­рыя Сiн­чы­лi­на, я лі­чу, знай­шла свой стыль і лёг­касць, Тац­ця­на Свi­рэ­па ад­чу­ла па­трэб­ны кан­такт і ўба­чы­ла тое, што ад­бы­ва­ецца, ледзь не з этнаг­ра­фіч­на­га пун­кту гле­джан­ня.

Ве­ль­мі важ­на бы­ло знай­сці гэ­тыя кам­пра­мі­сы, ба­ланс фор­мы і змес­ту».

«Мы не ба­чым, як яны жы­вуць, але трэ­ба за­йсці ўнутр»

У пер­шую чар­гу з усіх пра­ектаў «Ма­ла­дос­ці» я б вы­дзе­лі­ла пра­цу «Ма­ла­досць усё да­руе» Тац­ця­ны Свi­рэ­па — як два пла­ны, дзве са­ма­дас­тат­ко­выя прэ­зен­та­цыі. Ад­на з іх — дзяў­ча­ты, якія жы­вуць у мін­скім інтэр­на­це, гэ­та зна­чыць улас­на ма­дэ­лі. Іншая — інтэ­р’е­ры, план — аб­ну­ляе ўсё, што ад­бы­ва­ецца. Па­зі­ра­ван­не ге­ра­інь ад­сы­лае гле­да­ча да стан­дар­таў цал­кам ста­ра­мод­ных. Інтэ­р’е­ры яшчэ бо­лей ка­муф­лю­юць рэ­аль­нае жыц­цё, што б пад iм ні ра­зуме­­ла­ся. Пра­бле­мы, раз­ва­жан­ні, эмо­цыі, са­ма­вы­яўлен­не і твор­часць, лю­бая актыў­насць — ні­чо­га з та­го, што за­ймае ка­ля­жа­нак, не пра­яўле­на ў іх «на­рма­тыў­ным га­ры­зон­це».

Ка­лі звы­чай­на інтэ­р’ер — гэ­та ўсё ж фор­ма ага­лен­ня і са­ма­ацэн­кі, хоць бы час­тко­ва, то ў на­шым вы­пад­ку гэ­та — фор­ма ўтой­ван­ня. Па­вод­ле Бад­ры­яра, «ха­ваць — зна­чыць ра­біць вы­гляд, што не ма­еш та­го, што ёсць на­сам­рэч. Сі­му­ля­ваць — зна­чыць ра­біць вы­гляд, што ма­еш тое, ча­го ня­ма на­сам­рэч. Ад­но ад­сы­лае да пры­сут­нас­ці, іншае — да ад­сут­нас­ці». Гля­дач за­ста­ецца з гэ­ты­мі раз­ва­жан­ня­мі — аб уто­еным і прад’­яўле­ным — і з ві­зу­аль­ны­мі воб­ра­за­мі, якія за­па­мі­на­юцца сва­ёй ба­на­ль­нас­цю. Усе раз­ам, як адзі­ны міф.

Пра­ма про­ці­лег­лыя па вы­ні­ку, але не па пад­ыхо­дзе — Ма­рыя Са­н­галь з пра­ектам «На­ро­джа­ны ра­на» і Ма­рыя Ра­льс­кi­це з «Вы­ра­та­ван­нем душ». Аб­са­лют­на гу­ма­ні­тар­ныя (бо­льш сен­ты­мен­та­ль­ныя) і дзей­ныя рэ­чы не за­ўсё­ды спа­лу­ча­юцца, але ў аўта­рак атры­ма­ла­ся знай­сці гэ­тую раў­на­ва­гу ў жыц­ці сва­іх ге­ро­яў. Са­цы­яль­ная пра­бле­ма­ты­ка без па­фа­су, але з пад­скур­ным пра­нік­нен­нем у што­дзён­ныя кло­па­ты, ка­лі ра­бі, што па­ві­нен, а бу­ду­чы­ня ня­ясная. Ду­ма­ецца, гэ­та ве­ль­мі ха­рак­тэр­ны стан для вя­лі­кай час­ткі на­ша­га со­цы­уму, без­аднос­на да зда­роў­я, вы­го­ды, да­гле­джа­ных дзя­цей і жы­вёл.

Аляк­сандр Ка­ле­нiк па­ка­заў пра­ект іра­ніч­ны і кра­на­ль­ны — «Клаў­стра­фо­бія». У чым­сь­ці ён на­ват пе­ра­клі­ка­ецца з інтэр­на­там Тац­ця­ны: не­муд­ра­ге­ліс­ты­мi ўпры­гож­ван­ня­мi, жа­дан­нем (ня­бач­ных гас­па­да­роў) вы­гля­даць не­як па­прыс­той­ней. Тое ня­мно­гае, што мо­гуць да­зво­ліць са­бе жы­ха­ры звы­чай­на­га га­рад­ско­га до­ма, са­праў­ды прад­ыкта­ва­нае стра­хам без­абліч­ных пра­стор, якія ду­шаць во­лю, у не­пас­рэд­най бліз­кас­ці да пры­ват­на­га быц­ця, да ся­мей­на­га жыц­ця.

Ла­ка­ль­нае / гла­ба­ль­нае / ча­ла­ве­чае

Так су­па­ла, што я за­вяр­шаю гэ­ты тэкст у Іспа­ніі. У Мад­ры­дзе, ва ўлю­бё­ным CaixaForum гля­джу «Land of Dreams». «Кра­іна мрой» — гэ­та пра Індыю, фа­таг­ра­фіч­ны пра­ект Крыс­ці­ны Гар­сія Ра­дэ­ра. І вось ці­ка­ва: на­ко­ль­кі аўтэн­тыч­на па­ка­за­ныя дзве кра­іны, што «прад’­яўля­ем» мы ў якас­ці «Ма­ла­дой Бе­ла­ру­сі» і што — іспан­скі фа­тог­раф? Тэ­мы, якія ім важ­ныя, мо­ва, якую яны зна­хо­дзяць для свай­го мас­тац­тва. Для Індыі знач­ныя падзеі ў ба­ль­ні­цы, у пры­ват­най шко­ле, на вя­сел­лі, важ­ная тэ­атра­ль­ная рэ­абі­лі­та­цый­ная пра­гра­ма. Для нас — жыц­цё сту­дэн­таў у інтэр­на­це, са­бак у пры­тул­ку, не­да­но­ша­ных дзя­цей у ся­м’і, буд­ні гу­ль­ня­ма­наў, пра­сто­ры пад’­ездаў жы­лых да­моў, пад­рых­тоў­ка да мод­на­га дэ­фі­ле і фа­ер-шоу. У пры­нцы­пе, усё су­па­стаў­на, і па-свой­му па­каз­вае кра­іны, іх рэ­аліі. У аб­одвух вы­пад­ках пе­рад на­мі дых­тоў­ная па­во­ль­ная фа­таг­ра­фія, і яна не то­ль­кі пра ла­ка­ль­нае, але і пра гла­ба­ль­нае — пра ча­ла­ве­ка і тое, з ча­го скла­да­ецца яго жыц­цё.

Лю­боў Гаў­ры­люк