57-е Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Ту­тэй­шы по­гляд на Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле
Ужо пя­ць­дзя­сят сё­мы раз — раз на два га­ды — ча­ра­дзей­ная моц мас­тац­тва ажыў­ляе адзін з най­пры­га­жэй­шых га­ра­доў Еўро­пы, што па­глы­на­ецца энтра­пі­яй ча­су і са­лё­ны­мі во­да­мі Між­зем­на­мор’я.

Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва да­дае да звы­чай­ных лет­ніх на­тоў­паў ахво­чых на­паў­за­топ­ле­най ра­ман­ты­кі про­ць­му ама­та­раў най­ноў­ша­га арту, рэ­кла­ма шмат­лі­кіх вы­стаў вы­ціс­кае з ба­не­раў і бар­тоў вод­ных трам­вай­чы­каў спа­жы­вец­кую рэ­кла­му, ад­чы­ня­юцца і на­паў­ня­юцца інтэр­на­цы­яна­ль­най арт-ту­соў­кай за­пус­це­лыя ка­фэш­кі ва­кол бі­ена­ль­ных ла­ка­цый і не то­ль­кі. «Жы­ве жы­вое мас­тац­тва!» — дэ­віз сё­лет­няй бі­ена­ле, аб­ра­ны ку­ра­тар­кай, фран­цу­жан­кай Крыс­цін Мар­сэль, ве­ль­мі да­рэч­ны, бо дэк­ла­руе ві­да­воч­ную жыц­цес­цвяр­джа­ль­насць на­шай мас­та­коў­скай спра­вы. Але не то­ль­кі ў да­чы­нен­ні да кан­крэт­на­га мес­ца — знач­на шы­рэй! Па сло­вах Крыс­цін, ме­на­ві­та мас­тац­тва — «ка­та­лі­за­тар ча­ла­ве­чых ста­сун­каў, якія ка­ра­няц­ца ў пры­ро­дзе і кос­ма­се, уз­вы­ша­ючы нас да ду­хоў­ных вы­мя­рэн­няў… Яно ўзды­мае і на­стаў­ляе нас. У ча­сы гла­ба­ль­на­га ха­осу мас­тац­тва за­клю­чае ў ся­бе жыц­цё, на­ват ся­род не­паз­беж­ных сум­нен­няў».

Не вар­та пры­кід­вац­ца над­та раз­умным і ру­цін­на па­мна­жаць ты­по­выя спра­ваз­да­чы з вы­шы­ні над­на­цы­яна­ль­на­га дос­ве­ду на­кшталт «Ве­не­цы­янская бі­ена­ле — аб­са­лют­на рэ­акцый­ны пра­ект, які ся­бе вы­чар­паў» (ці «пра­грэ­сіў­ны фо­рум дэ­ман­стра­цы­іі най­ноў­шых мас­тац­кіх да­сяг­нен­няў, у гэ­тым го­дзе асаб­лі­ва ці­ка­вы», як ва­ры­янт) аль­бо «Топ-дзе­сяць бі­ена­ль­ных па­ві­ль­ёнаў». Лепш зір­нуць на сё­лет­няе бі­ена­ле з пункту гле­джан­ня на­шай ла­ка­ль­нас­ці, праз іра­ніч­на пры­жму­ра­ныя шчы­лін­кі ва­чэй «ту­тэй­ша­га». Каб, раз­ва­жа­ючы ў на­цы­яна­ль­най ма­не­ры — кры­тыч­на і, зра­зу­ме­ла, фун­кцы­яна­ль­на, — вы­свет­ліць, дзе ж на­шае мес­ца на гэ­тым свя­це сус­вет­на­га арт-жыц­ця?

Што ро­біць ты­по­вы бе­ла­рус, ка­лі за­йма­ецца не­йкай спра­вай у гра­ма­дзе? Гля­дзіць, каб бы­ло не горш, чым у су­се­дзяў. І што ж там на­бі­ена­лі­лі на­шы ге­агра­фіч­ныя су­се­дзі?

Вось рас­ійскі па­ві­ль­ён, дзе ад­на­ча­со­ва ка­мі­са­рыць і ку­ра­та­рыць рэ­ктар пі­цер­скай «рэ­пін­кі» Ся­мён Мі­хай­лоў­скі. Пад сус­ве­тас­тва­ра­ль­ным кан­цэп­там «Theatrum Orbis» саб­ра­ны вы­дат­ныя, інтэг­ра­ва­ныя ў між­на­род­ныя кан­тэк­сты мас­та­кі, ча­го вар­ты то­ль­кі Гры­ша Брус­кін, сап­раў­дны по­стса­вец­кі вы­раз­нік са­вец­кай эпо­хі! Цу­доў­ная пра­ца з пра­сто­рай і аб’­ёмам (пе­ра­важ­на ску­льп­тур­ным); вы­ка­рыс­тан­не мод­ных 3D-ма­пін­га і да­поў­не­най рэ­аль­нас­ці; му­зы­ка­ль­ны пер­фор­манс у якас­ці па­ўна­вар­тас­на­га склад­ні­ка пра­екта; доб­рыя тэк­сты ў шы­коў­на вы­да­дзе­ным ка­та­ло­гу; га­рэл­ка і асят­ры­на на шмат­люд­ным ад­крыц­ці.

Ад­чу­ва­юцца сур’ёзныя фі­нан­са­выя ўкла­дан­ні — ку­ды нам да су­се­дзяў з усхо­ду! Ад­нак, пры ўсіх тэх­на­ген­нас­ці, скла­да­нас­ці і эфек­тнас­ці, іх па­ві­ль­ён не да­цяг­вае да за­яўле­най гла­ба­ль­нас­ці змес­ту, бо аўтар­скія па­слан­ні чац­вёр­кі экс­па­нен­таў не скла­да­юцца ў крэш­чэн­да сэн­су... Пры­нам­сі гэ­та рас­паў­сю­джа­ны ве­не­цы­янскі ка­зус, да­тыч­ны на­цы­яна­ль­ных рэ­прэ­зен­та­цый. Ні­бы­та ўсё ро­біц­ца па­вод­ле пра­ві­ль­ных бі­ена­ль­ных рэ­цэп­таў, а па­ві­ль­ён «не пра­цуе» — на­ват та­кі яркі і пры­ваб­ны, што на­ва­год­няя ялін­ка. Хоць бы­вае і ўда­ла на­адва­рот: у ця­пе­раш­нім, на­прык­лад, па­ві­ль­ёне Ка­рэі (пра­ект «Контр-Ба­ланс» ку­ра­тар­ства Лі Да­йхун­га), мэ­сэ­джы двух мас­та­коў збі­ра­юцца шчы­ль­на — як кан­струк­тар «Ле­га». Агу­ль­ная па­ўноч­на-па­ў­дзён­ная ка­рэй­ская гіс­то­рыя гу­чыць на­ват ва ўні­сон з кры­ты­кай су­час­най ка­пі­та­ліс­тыч­най све­та­бу­до­вы. Але зноў жа — у па­­віль­ёне Аўстрыі зор­кі-анты­по­ды Эрвін Вурм і Бры­джыт Ко­ванц па­прос­ту раз­ве­дзе­ныя ў дзве роз­ныя за­лы — пры­ўкрас­ныя, але ні­чым і ні­як не аб’ядна­ныя. Ка­ра­цей, як па­шчас­ціць.

Вер­нем­ся да су­се­дзяў — па­ві­ль­ёна Літ­вы. Ён за­ўсё­ды асаб­лі­вы, бо мы за­йздрос­на па­мя­та­ем аж два Спе­цы­яль­ныя ўзгад­ван­ні на­шых бы­лых су­айчын­ні­каў на дзе­сяць ве­не­цы­янскіх вы­сту­паў, ка­мі­са­рам бо­ль­шас­ці з якіх быў наш доб­ры зна­ёмы Кей­сту­ціс Куй­зі­нас. Ня­змен­ны ды­рэк­тар ві­ль­нюс­ка­га ЦСМ, дзе ён ад­ной­чы зла­дзіў вы­дат­ную вы­ста­ву най­ноў­ша­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. На жаль, на юбі­леі свай­го ве­не­цы­янска­га прад­стаў­ніц­тва па­ві­ль­ён не пра­гу­чаў. Вы­тан­ча­ная мас­тац­кая інста­ля­цыя Жа­ль­ві­на­са Лан­збер­гі­са саб­ра­ла шэ­раг рэ­чаў і з’яваў, што па­чы­на­юцца на лі­та­ру «р», на­зва экс­па­зі­цыі ад­па­вед­на «Р» — гэ­та дзіў­на, як ні кан­цэп­ту­алі­зуй. У да­да­так на­шы лі­тоў­скія ка­ле­гі яшчэ і пры­муд­ры­лі­ся амаль цал­кам дэ­кан­стру­яваць звыш­вы­раз­ную архі­тэк­тур­ную пра­сто­ру, якая да­ста­ла­ся ім для па­ві­ль­ёна. Му­ляж ве­лі­зар­ных «р»агоў, які ня­роў­на ста­іць на ся­рэд­ня­веч­най над­ма­гі­ль­най плі­це… А яшчэ — за­кры­тая па­пе­рай на кар­ка­се з не­апра­ца­ва­на­га бру­са архі­тэк­ту­ра, чор­на-бе­лая, на­ўмыс­на пры­мі­тыў­ная гра­фі­ка — у про­стым бе­лым ку­бе гля­дзе­ла­ся б на­рма­лё­ва, але ў ба­роч­ным ку­ль­та­вым бу­дын­ку ХVІІ ста­год­дзя? На­ват арт-дэ­гус­та­цый­ны пра­ект, што пры­кла­даў­ся да па­ві­ль­ёна, не вы­пра­віў су­сед­скія не­да­рэч­нас­ці.

За­тое па­ві­ль­ён Лат­віі ў Арсе­на­ле — пры­го­жы і жу­дас­ны ад­на­ча­со­ва. Ма­каб­рыч­ны аб­сурд «Што мо­жа па­йсці не так» мас­та­ка Мі­ке­лі­са Фі­шэр­са — а шмат ча­го, як вы­свят­ля­ецца. Пя­ке­ль­ныя па­чва­ры, што за­йма­юцца за­бой­ства­мі і гвал­там — у гра­фі­цы, жы­ва­пі­су і ве­лі­зар­най свет­ла­вой ды­яра­ме «Рэ­пты­ло­ід аб­езру­хоў­вае га­лю­цы­ну­ючых да­рві­ніс­таў» на тле чор­ным як ноч. Не­ча­ка­на і кру­та, але не­як на­цы­яна­ль­на не­ідэн­ты­фі­ка­ва­на — бо што­сь­ці не рэ­прэ­зен­туе не­ча­га спе­цы­фіч­на ла­тыш­ска­га. Мо­жа, і ня­бла­га?

Па­ля­кі над­та пра­ві­ль­на і сур’ёзна звяз­ва­юць су­час­насць і гіс­то­рыю. Вы­сіл­ка­мі ку­ра­тар­скай ка­ман­ды «За­хэн­ты» яны вы­стаў­ля­юць аме­ры­кан­ку Шэран Лок­харт, якая ста­ла пе­ра­мож­цай кон­кур­су на леп­шую пра­па­но­ву для па­ві­ль­ёна. Мас­тач­ка пра­цуе з поль­скім ма­тэ­ры­ялам: у ка­ла­ба­ра­цыі з пад­лет­ка­мі з ад­на­го з поль­скіх са­цы­яку­ль­тур­ных юнац­кіх цэн­траў яна па-мас­тац­ку рэ­кан­стру­юе «Ма­лы агляд» — дру­ка­ва­нае дзі­ця вя­до­ма­га поль­ска­га пе­да­го­га Яну­ша Кор­ча­ка. Так, мы ве­да­ем, што гэ­та га­зе­та, якая вы­да­ва­ла­ся дзе­ць­мі для дзя­цей пад кі­раў­ніц­твам Кор­ча­ка, і за­хап­ля­емся ча­ла­ве­чым подзві­гам пед­аго­га, які па­лі­чыў леп­шым за вы­ра­та­ван­не смерць раз­ам са сва­імі вы­ха­ван­ца­мі ў со­рак дру­гім. Ад­сыл­кі да гіс­то­рыі ве­ль­мі кра­на­ль­ныя, але… пры­го­жыя дзяў­чын­кі, што дэ­ман­стра­тыў­на гар­та­юць ну­ма­ры «Агля­ду» і амаль гла­мур­на па­зі­ру­юць для ві­дэа, не ве­ль­мі пе­ра­ка­наў­ча су­мяш­ча­юцца з за­яўле­ны­мі ідэ­ямі пра­екта. Бо­льш ці­ка­вай і сум­лен­най вы­гля­дае яшчэ ад­на поль­ская вы­ста­ва, так­са­ма гіс­та­рыч­ная — у па­ра­лель­­най пра­гра­ме бі­ена­ле. Экс­па­зі­цыя вы­дат­на­га поль­ска­га ма­тэ­ма­ты­ка і мас­та­ка, па­пя­рэд­ні­ка ліч­ба­ва­га мас­тац­тва Ры­шар­да Ві­няр­ска­га, арга­ні­за­ва­ная Фун­да­цы­яй сям’і Ста­рак. Ма­та­ем на ту­тэй­шы вус: на­цы­яна­ль­на рэ­прэ­зен­та­вац­ца мож­на «шы­ро­кім фрон­там мас­тац­тваў» — не то­ль­кі па­ві­ль­ёнам, але і не­ка­ль­кі­мі (па­жа­да­на доб­ры­мі) пра­екта­мі.

Ма­быць, то­ль­кі ўкра­інцы здо­ле­лі вы­раз­на згу­ляць на сва­ёй ця­пе­раш­няй гра­мад­ска-па­лі­тыч­най сі­ту­ацыі. Сім­ва­лам бя­гу­чых змен (з экс­па­зі­цыі не вы­ні­кае, ці да леп­ша­га) най­перш стаў кон­курс ку­ра­тар­скіх кан­цэп­цый — ва Укра­іне ён быў пра­ве­дзе­ны ўпер­шы­ню. У вы­ні­ку кра­іна прад­стаў­ле­на вос­тра­са­цы­яль­ным фо­та­мас­тац­твам ма­ла­дых аўта­раў. А хэд­лай­нер па­ві­ль­ёна — Ба­рыс Мі­хай­лаў — па­ка­заў фо­та­пра­ект «Па­рла­мент», які лі­та­ра­ль­на дэ­кан­стру­юе за­яўле­ны ў на­зве фе­но­мен но­ва­час­на­га ўкра­інска­га гра­мад­ства. Зда­ецца, ска­жо­ныя ды­гі­та­ль­ным шу­мам тва­ры ўкра­інскіх дэ­пу­та­таў на шы­ро­ка­фар­мат­ных пры­нтах зня­тыя на­ўпрост з тэ­ле­ві­за­ра з кеп­скай тран­сля­цы­яй.

На­шы ня­даў­нія су­се­дзі па са­вец­кай пра­сто­ры, ад чаго па­куль агу­ль­най за­ста­ецца пра­сто­ра ку­ль­тур­ная, так­са­ма ці­ка­выя — най­перш шля­ха­мі, на якіх бу­ду­юцца іх улас­ныя ве­не­цы­янскія прад­стаў­ніц­твы. Тут два вы­раз­ныя пол­юсы. Пер­шы — Гру­зія і пад­крэс­ле­ная аўтэн­тыч­насць. За­чы­не­ны драў­ля­ны да­мок Ва­жы­ко Чач­хі­яні ў пра­екце «Жы­вы са­ба­ка ў ася­род­дзі мёр­твых львоў» вы­ве­зе­ны з Гру­зіі і зноў­ку саб­ра­ны ў Арсе­на­ле. У на­поў­не­ным ары­гі­на­ль­ны­мі рэ­ча­мі інтэр’еры без­упын­на ідзе дождж. Шор­гат ка­пель, пах мок­ра­га дрэ­ва і, на­пэў­на, на­ту­ра­ль­нае раз­бу­рэн­не знут­ры з ця­гам ча­су — пры­кла­да­юцца да моц­ных ві­зу­аль­нас­цей пра­екту. Дру­гі — Азер­бай­джан, які ства­рае «па­зі­тыў­ны імідж кра­іны» ўсі­мі на­яўны­мі срод­ка­мі. На­зва азер­бай­джан­ска­га пра­екта — «Пад ад­ным со­нцам. Мас­тац­тва жыць раз­ам» — рас­цяг­ну­тая на цэ­лы фа­сад па­ла­ца, уклі­нь­ва­ецца ў ся­рэ­дзі­ну са­ма­га зна­на­га ве­не­цы­янска­га ві­ду на­бя­рэж­най Сан-Мар­ка. І шмат­па­ка­ёвы па­ві­ль­ён у са­мым цэн­тры, ля мос­та «Ака­дэ­мія», у якім — кам­плект на­ва­мод­ных тэх­на­ло­гій і ад­па­вед­ных бес­праб­лем­на-дэк­ла­ра­тыў­ных па­слан­няў. Па­між гру­зі­на­мі і азер­бай­джан­ца­мі — роз­ныя роз­нас­ці: тут і лі­та­ра­ль­ныя зо­ла­та/бляск Арме­ніі, і іра­ніч­ны low-tech фу­ту­рызм Эсто­ніі, і… гэ­та ўсё, бо астат­нія не­за­леж­ныя по­стса­вец­кія кра­іны не па­кла­па­ці­лі­ся пра сваю афі­цый­ную пры­сут­насць на 57-м Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле.

А за­раз да астат­ніх 75-ці на­цы­яна­ль­ных па­ві­ль­ёнаў! Тут шмат для нас ці­ка­ва­га, але, на­пэў­на, ці­ка­вей­шы­мі бу­дуць ні­жэй­наз­ва­ныя тры.

Ка­лі ма­юць ра­цыю на­ву­коў­цы і кан­цэпт «ту­тэй­шас­ці» сап­раў­ды па­бу­да­ва­ны на ад­маў­лен­ні на­цы­яна­ль­ных мар­ке­раў, з да­па­мо­гай якіх да­мі­ну­ючыя на­цпра­екты імкнуц­ца «ту­тэй­шых» пад­па­рад­ка­ваць, то апа­фа­тыч­ныя чыс­ці­ня і пры­га­жосць іта­ль­янска­га па­ві­ль­ёна ў Арсе­на­ле па­він­ны нам імпа­на­ваць. Пад на­зваю «Il mondo magico» («Ча­ра­дзей­ны сус­вет») нам пра­па­ну­ецца шэ­раг цу­даў. Тут сап­раў­дная фаб­ры­ка па вы­твор­час­ці мош­чаў —«Імі­та­цыя Хрыс­та» аўтар­ства Ра­бер­та Ку­огі. На ва­чах ша­ка­ва­ных гле­да­чоў ства­ра­юцца — з да­па­мо­гай су­час­ных ску­льп­тур­ных тэх­на­ло­гій — поў­на­фі­гур­ныя ску­льп­ту­ры рас­пя­та­га Езу­са з рас­лін­на­га жэ­ла­ці­ну — і ад­праў­ля­юцца ў ка­рот­кае пла­ван­не па хва­лях ча­су на ста­лах імпра­ві­за­ва­най ба­ра­ка­ме­ры. У фі­на­ле — та­та­ль­ная дэ­кан­струк­цыя з да­па­мо­гай на­жа і вы­со­кай тэм­пе­ра­ту­ры. А яшчэ су­па­кой і ні­якасць ад­люс­тра­ва­на­га ва­дою аго­ле­на­га кар­ка­су сто­лі (на­кшталт на­ша­га Па­ла­ца мас­тац­тва), які сы­хо­дзіць у цем­ру люс­тэр­ка­вай пер­спек­ты­вы, — міс­тыч­ная пра­ца дру­го­га іта­ль­янска­га мас­та­ка Джоржыа Ад­ры­ёта Ка­ло.

Нам без­умоў­на спа­да­ба­ецца звы­ші­ра­ніч­ная спро­ба ства­рэн­ня штуч­на­га на­цы­яна­ліз­му, рэ­прэ­зен­та­ва­ная з да­па­мо­гай ві­дэа і ані­мат­ра­ніч­ных ма­ры­яне­так у па­ві­ль­ёне Фін­лян­дыі, — вы­нік су­мес­най пра­цы двух мас­та­коў: На­та­ні­эля Мэ­лар­са (ЗША) і Эркі Ні­се­не­на (Фін­лян­дыя). У сва­ёй інста­ля­цыі «Ту­бы­ль­цы Аа­ль­та», што за­ня­ла ўвесь па­віль­ён, ство­ра­ны сла­ву­тым фін­скім архі­тэк­та­рам Алва­рам Аа­ль­та, Мэ­ларс і Ні­се­нен пе­ра­ка­наў­ча і та­ле­на­ві­та здзе­ку­юцца з на­яўных стэ­рэ­аты­паў пра гіс­то­рыю і на­цы­яна­ль­ную ідэн­тыч­насць Фін­лян­дыі, а так­са­ма з бю­рак­ра­тыі, ксе­на­фо­біі, не­цяр­пі­мас­ці ды іншых «ха­рос­тваў» су­час­нас­ці, да­во­дзя­чы іх да аб­сур­ду.

Глы­та­ючы мі­ну­ла­год­ні бу­та­фор­скі дым на ад­крыц­ці вы­ста­вы Анне Імхоф у бер­лін­скім «Хам­бур­гер Бан­хоф», на там­тэй­шым Тыд­ні мас­тац­тваў ужо мож­на бы­ло мер­ка­ваць, што та­та­ль­нае дзея­нне з вы­ка­рыс­тан­нем жы­вёл, опер­ных спе­ваў і, улас­на, нас — на­вед­ва­ль­ні­каў — гэ­та не­шта но­вае. І вось «За­ла­ты леў» Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле за леп­шы на­цы­яна­ль­ны ўдзел да­стаў­ся ме­на­ві­та ёй, а да­клад­ней — па­ві­ль­ёну Гер­ма­ніі. Пра­сто­ра па­ві­ль­ёна падзе­ле­на шкля­ны­мі пе­ра­га­род­ка­мі, якія ад­дзя­ля­юць час­ткі пя­ці­га­дзін­на­га пер­фор­ман­су «Фаўст» ад­на ад ад­ной то­ль­кі на­мі­на­ль­на. Пер­фор­ме­ры пе­ра­соў­ва­юцца па­між гэ­ты­мі пра­ні­ка­ль­ны­мі пра­сто­ра­мі, дзеі ад­бы­ва­юцца на не­ка­ль­кіх уз­роў­нях, але най­час­цей у на­тоў­пе гас­цей па­ві­ль­ёна, што зна­хо­дзяц­ца лі­та­ра­ль­на ў яго ся­рэ­дзі­не — пад­ня­тыя над уз­роў­нем зям­лі шкля­ной пад­ло­гай. Маг­чы­ма, з гэ­тай пад­віс­лас­ці ў пра­сто­ры і па­чы­на­ецца ад­чу­ван­не ня­ў­пэў­не­нас­ці і тры­во­гі, што ку­ль­ты­вуе па­­віль­ён. Вы­тан­ча­ныя по­ста­ці пер­фор­ме­раў пе­ра­мяш­ча­юцца па па­мяш­кан­нях, іх дзея­н­ні, з ад­на­го бо­ку, на­гад­ва­юць звы­чай­ныя паў­ся­дзён­ныя ру­хі, а з інша­га — та­ямні­чыя ры­ту­алы. Вы­дат­на ад­рэ­жы­са­ра­ва­ныя кан­тра­пун­кты — па­ўзы і кан­цэн­тра­цыі шмат­кро­пач­най падзеі, без мі­шу­ры кас­цю­маў і сім­ва­ліз­му. У фун­кцы­яна­ль­нас­ці, цы­ніч­ным «вы­ка­рыс­тан­ні» акцё­раў і гле­да­чоў ні­бы­та мож­на ўгле­дзець эстэ­ты­ку Трэ­ця­га рэ­йху — і гэ­ты па­прок не раз да­во­дзі­ла­ся чуць, — але хо­чац­ца ве­рыць, што ад­па­вед­ныя алю­зіі пры­сут­ні­ча­юць у пра­екце толь­­кі ў якас­ці кры­ты­кі. Як бы там ні бы­ло, ня­мец­кі па­ві­ль­ён — ад­но з най­мац­ней­шых ура­жан­няў сё­лет­ня­га бі­ена­ле. Бя­рэ за жы­вое, ка­лі не­хта по­бач па­чы­нае ўра­чыс­та і над­рыў­на спя­ваць. Ты — час­тка пер­фор­ман­су, час­тка мас­тац­тва.

З па­зі­цый на­шай «ту­тэй­шас­ці» бес­са­ром­най вы­гля­дае не­прык­ры­тая дэ­ман­стра­цыя сім­ва­лаў сва­ёй на­цы­яна­ль­най ідэн­тыч­нас­ці — то­ль­кі ўя­ві­це ся­бе на­шых зуб­ра/бус­ла/вы­ці­нан­ку ў Ве­не­цыі! А не­ка­то­рыя кра­іны гэ­та ро­бяць! На­прык­лад, Уруг­вай, які за­пус­кае на­вед­ва­ль­ні­каў у ва­рон­ку драў­ля­най кан­струк­цыі — рэ­плі­кі тра­ды­цый­на­га мясц­ова­га пры­ста­са­ван­ня для се­лек­цыі да­маш­ніх жы­вёл. Пра­ект «За­кон ва­рон­кі» мас­та­ка Ма­рыё Са­гар­дзі­ні ні­бы­та звяз­вае на­цы­яна­ль­нае з агу­ль­на­ча­ла­ве­чы­мі пра­бле­ма­мі ад­сут­нас­ці вы­ба­ру і не­сва­бо­ды. Па­ві­ль­ён Но­вай Зе­лан­дыі — адзін з ма­іх улю­бё­ных, на шмат­мет­ро­вай пан­ара­ме тэ­атра­ль­на зме­нь­ва­юцца падзеі там­тэй­шай гіс­то­рыі. На­пэў­на, знач­на ра­ман­ты­за­ва­най, — а зрэш­ты, якая роз­ні­ца? Му­ль­ты­ка­на­ль­нае ві­дэа Лі­зы Рэ­йха­на «У па­го­ні за Ве­не­рай [інфі­цы­ра­ва­на]» ураж­вае не толь­­кі эпіч­нас­цю на­ра­ты­ву, але і ма­ну­мен­та­ль­нас­цю яго ві­зу­алі­за­цыі.

Ад­ва­рот­ны бок фік­са­цыі на на­цы­яна­ль­ным — яго фа­льк­лор­ныя кан­цэп­ты. Па­бу­да­ва­ныя на звяз­ван­ні гіс­та­рыч­ных куль­тур­ных каш­тоў­нас­цей з су­час­нас­цю, што вы­гля­дае да­во­лі штуч­на. Ха­рак­тэр­ны пры­клад — па­ві­ль­ён Іра­ка «Арха­іка»: пры на­яўнас­ці грун­тоў­ных склад­ні­каў на­цы­яна­ль­най рэ­прэ­зен­та­цыі — кан­цэп­цыя, пра­сто­ра (у доб­рым мес­цы), ка­та­лог — ня­ма не­ча­га кра­на­юча­га, што б вы­хо­дзі­ла за рам­кі.

«Ту­тэй­шасць» не ад­маў­ляе асо­бу, і па­вы­ша­на асо­бас­ныя па­ві­ль­ёны ве­ль­мі яе це­шаць: Чэ­хіі ды Сла­ва­кіі, дзе ла­дзіць свой «Ле­бя­дзі­ны спеў» Яна Жа­ліб­ска — з ві­дэа­пра­екцыі ва­ды і плас­тма­са­вых ліх­та­роў-ле­бе­дзей; Ка­на­ды, у якім Джэф­ры Фар­мер пе­ра­тва­рае скла­да­ныя мас­тац­ка-фі­ла­соф­скія кан­цэп­ты ў фан­та­ны ва­ды, пу­ль­су­ючыя ў за­леж­нас­ці ад пры­сут­нас­ці і ста­но­віш­ча гле­да­чоў.

Мае сэнс звяр­нуць ува­гу на штуч­ныя кан­цэп­цыі-сі­ту­ацыі, што вы­гля­да­юць ве­ль­мі жва­ва ў асоб­ных па­ві­ль­ёнах: грэ­час­ка­га, дзе мы ста­но­вім­ся свед­ка­мі сі­му­ля­ва­най ка­тас­тро­фы, вы­клі­ка­най му­та­цы­яй не­йка­га ві­ру­су («Ла­ба­ра­то­рыя ды­лем» Гео­рга Дры­ва­са); ізра­ільс­ка­га — тут па ма­ты­вах біб­лей­ска­га пад­ання Гал Вей­нштэйн «Спы­няе со­нца», вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы роз­ныя інста­ля­цый­ныя тэх­ні­кі і ма­тэ­ры­ялы. Да гэ­та­га, на­пэў­на, «Мір на зям­лі!» Га­ялы Вар­наі, што прад­стаў­ляе Вен­грыю, так­са­ма з’яўля­ецца цал­кам не­рэ­аль­на-ўта­піч­ным ма­ні­фес­там.

Атрак­цы­ён за­ўсё­ды мае по­спех — бяс­крыў­дна-пра­ва­ка­тыў­ная інтэ­рак­цыя. Сё­ле­та — па­ві­ль­ён Ту­ні­са, за­ка­муф­ля­ва­ны пад ты­по­вы па­шпар­тны кан­троль на не­ка­ль­кіх кроп­ках Ве­не­цыі. Да яго вы­шну­роў­ва­юцца не­ма­лыя чэр­гі жа­да­ючых атры­маць уні­вер­са­ль­ны — і, вя­до­ма, фік­тыў­ны — да­ку­мент для пад­арож­жаў ва ўсе кра­іны све­ту.

Яшчэ ко­ль­кі тэ­маў, звя­за­ных з бя­гу­чы­мі бе­ла­рус­кі­мі дыс­кур­са­мі.

Чыс­ці­ня і ця­га да па­рад­ку пад­вяр­га­юцца сум­не­ву лі­та­ра­ль­на ў кож­ным чац­вёр­тым па­ві­ль­ёне. Па­сля ня­даў­ня­га траў­ма­тыч­на­га дос­ве­ду да­каз­ван­ня, што вы­дат­ныя тво­ры бе­ла­рус­кіх мас­та­коў трэш-арту не з’яўля­юцца смец­цем і па­він­ны пры­сут­ні­чаць у экс­па­зі­цыі рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­вы су­час­на­га мас­тац­тва (іх уда­ло­ся ад­ста­яць) з за­да­ва­ль­нен­нем адзна­чу, што эфек­тныя экс­па­зі­цыі Вялікабры­та­ніі («не­раз­важ­лі­васць» Фі­лін­ды Бар­лаў) і ЗША («За­ўтра — іншы дзень» Мар­ка Брэд­фар­да) зроб­ле­ны пе­ра­важ­на са смец­ця. Ды як зроб­ле­ны!

Да­рэ­чы, ма­тэ­ры­ял мо­жа зра­біць на­цыя­на­ль­ную рэ­прэ­зен­та­цыю асаб­лі­вай. Як ста­ла­ся ў па­ві­ль­ёне Андо­ры «Мар­мы­ры» (Murmuri — ад «мар­мы­тан­ні») мас­тач­кі Эве Ары­за — сце­ны за­лы, цал­кам па­кры­тыя «га­лас­ні­ка­мі» со­тняў цаг­ля­ных гле­чы­каў, каб за­хоў­ваць рэ­ха ча­ла­ве­чых мар­мы­тан­няў. Цэг­ла роз­ных ко­ле­раў, у за­леж­нас­ці ад тэм­пе­ра­ту­ры аб­па­лу, пра­цуе раз­ам з на­ту­ра­ль­ным гу­кам пус­тэ­чы ке­ра­міч­ных аб’ёмаў. Ці чыс­ты гук у па­ві­ль­ёне Фран­цыі, пе­ра­тво­ра­ным у вы­ста­ву му­зыч­ных інстру­мен­таў, кан­цэр­тную пля­цоў­ку і ад­на­ча­со­ва сту­дыю гу­ка­за­пі­су. «Сту­дыя Ве­не­цыя. Му­зыч­ны Merzbau» — інста­ля­цыя Ксаў­е Вей­ль­яна. Тут мож­на па­слу­хаць гу­ль­ню му­зы­каў роз­ных на­прам­каў і са­мо­му сыг­раць на інстру­мен­тах, не­ка­то­рыя з якіх ство­ра­ныя спе­цы­яль­на для па­ві­ль­ёна. Час пра­цы сту­дыі ўжо рас­пі­са­ны для за­пі­саў шэ­ра­гу пра­фе­сій­ных му­зы­каў.

І мес­ца, бо не ўсім кра­інам-удзе­ль­ні­цам па­шчас­ці­ла за­ймець улас­ны па­ві­ль­ён у Са­дах Джар­дзі­ні. Ёсць яшчэ Арсе­нал, але па­ра­мет­ры вы­ста­вы аб­ме­жа­ва­ныя там цаг­ля­ны­мі сце­на­мі і пра­ма­ву­го­ль­ны­мі пра­сто­ра­мі. Ня­гле­дзя­чы на адзін ве­лі­зар­ны плюс — вы­ста­ва ў бі­ена­ль­ным мес­цы, дзе дос­туп на­вед­ва­ль­ні­каў за­бяс­пе­ча­ны, — шмат кра­ін аб­іра­юць для па­ві­ль­ёна аўта­ном­ныя га­рад­скія ла­ка­цыі. Ад­кі­нуў­шы пы­тан­ні ла­гіс­ты­кі — на­пэў­на, не так цяж­ка пра­лі­чыць на­вед­ва­ль­насць па­ві­ль­ёна ў за­леж­нас­ці ад ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў і бліз­кас­ці да асноў­ных бі­ена­ль­ных пра­ектаў, — трэ­ба раз­умець, што Ве­не­цыя — гэ­та го­рад з ха­рак­та­рам, з якім не­маг­чы­ма зма­гац­ца, але які мо­жа гу­чаць ва ўні­сон. Не на­зі­ра­ла­ся грун­тоў­на­га ўза­ема­дзе­яння мас­тац­тва з мес­цам яго экс­па­на­ван­ня ў «ма­бі­ль­ных» на­цы­яна­ль­ных па­ві­ль­ёнах —ві­даць, праз не­да­хоп ча­су на экс­па­зі­цый­ную пра­цу. Але ся­род па­ра­ле­ль­ных і ка­ля­бі­ена­ль­ных пра­ектаў ёсць ве­ль­мі яскра­выя пры­кла­ды ад­па­вед­на­га ўза­ема­дзе­яння. Рэ­трас­пек­ты­ва Мі­ке­лан­джэ­ла Піс­та­ле­та — су­маш­таб­ная ма­ну­мен­та­ль­нас­ці і рас­ко­шы архі­тэк­ту­ры бы­ло­га бе­не­дык­тын­ска­га ма­нас­ты­ра на вос­тра­ве Сан-Джор­джыа-Ма­джо­ры. На­рэш­це, Дэ­мі­ен Хёрст, што год­на ўвар­ваў­ся аж у два най­пры­га­жэй­шыя ве­не­цы­янскія па­ла­цы Фон­ду Фран­суа Пі­но, ства­рыў­шы там цэ­лыя фік­тыў­ныя «му­зеі».

Ідэ­ал — экс­па­зі­цыя «Адзін мі­ль­ён га­доў» Он Ка­ва­ры. Яна сто­адсот­ка­ва тра­пі­ла ў цэль, зво­дзя­чы час у ма­на­тон­нас­ці пе­ра­ліч­ван­ня да­таў і час, за­кан­сер­ва­ва­ны ў не­вя­ліч­кай ве­не­цы­янскай кап­лі­цы Ара­то­рыі дзі Сан-Лю­до­ві­ка.

Дрэн­на — «Future Generation Art Prize», экс­па­на­ва­ны яго за­сна­ва­ль­ні­кам, укра­інскім ме­цэ­на­там Вік­та­рам Пін­чу­ком у аўтэн­тыч­ным Па­ла­цы Кан­та­ры­ні-Па­лінь­­як, фа­сад яко­га вы­хо­дзіць аку­рат на Гранд-ка­нал. Ма­ла­дыя мас­та­кі з уся­го све­ту па­ў­дзель­ні­ча­лі ў кон­кур­се, аб­веш­ча­ным Пін­чу­ком, — пе­ра­маг­лі са­мыя год­ныя. Але Па­лац, у сваю чар­гу, пе­ра­мог усе тво­ры су­час­на­га мас­тац­тва. Ён ака­заў­ся вы­раз­ней­шым за ўсё, што ў ім экс­па­на­ва­на. Штуч­на­му мас­тац­тву зма­гац­ца з сап­раў­днас­цю ве­не­цы­янскіх інтэр’ераў бес­сэн­соў­на — яшчэ раз зга­да­ем лі­тоў­цаў.

Бе­ла­русь па­куль тур­бу­юць ідэі кштал­ту «мас­тац­тва дзе­ля мас­тац­тва», і вы­тан­ча­нае мас­тац­тва-мас­тац­тва ў Са­дах Джар­дзі­ні так­са­ма ма­ецца. На­прык­лад, у вы­к­штал­цо­ным па­ві­ль­ёне Япо­ніі — «Пе­ра­ку­лі на­га­мі да га­ры — і гэ­та лес» Та­ка­хі­ра Іва­са­кі — ажур­ныя пад’ёмныя кра­ны, апо­ры ЛЭП і іншыя ўрба­ніс­тыч­ныя мар­ке­ры су­час­ных скайлай­наў уз­ды­ма­юцца з лан­дшаф­таў, скла­дзе­ных з бы­та­вых рэ­чаў. Ад­нак экс­па­зі­цыя не па­збаў­ле­ная вос­тра­сю­жэт­нас­ці, бо пры­сут­ныя ў ёй ма­ке­ты па­бу­доў да­тыч­ныя по­стка­тас­тра­фіч­на­га дос­ве­ду мас­та­ка ці, хут­чэй, тэ­ры­то­рыі, да якой мас­так на­ле­жыць. Ён па­хо­дзіць з Хі­ра­сі­мы — япон­ска­га го­ра­да, зніш­ча­на­га атам­ным бам­ба­ван­нем у апош­няй сус­вет­най вай­не.

Бі­ена­ле дэ­ман­струе акту­аль­насць дыс­кур­су ця­лес­нас­ці ў мас­тац­тве, але це­ла ў Ве­не­цыі — тэ­ма для асоб­на­га арты­ку­ла, спа­дзя­юся, на яго хо­піць сі­лаў.

Зда­ецца, мы кро­чым вер­ным шля­хам, кон­кур­сна ад­бі­ра­ючы для па­ві­ль­ёна ме­на­ві­та пра­екты. Дос­вед іншых кра­ін дэ­ман­струе нам, што вы­ста­ва за­слу­жа­на­га су­айчын­ні­ка — гэ­та, ба­дай, асоб­ная на­цы­яна­ль­ная вы­ста­ва ў па­ра­ле­ль­най пра­гра­ме бі­ена­ле. Вас­тры­ня вы­каз­ван­ня не за­ле­жыць ад аўта­ры­тэ­ту мас­та­ка — хут­чэй ад здо­ль­нас­цей ку­ра­та­ра.

На­ша «ту­тэй­шасць» не вы­клю­чае іншых фар­ма­таў мас­та­коў­скіх ка­ла­ба­ра­цый, прык­ла­даў якіх за­шмат у Па­ра­ле­ль­най пра­гра­ме бі­ена­ле. Су-да­сле­да­ван­ні ў ме­ж­ах Антар­ктыч­на­га бі­ена­ле і ад­на­ймен­на­га па­ві­ль­ёна, арга­ні­за­ва­на­га ня­стом­ным да­след­чы­кам мас­та­ком і ма­ра­ком Аляк­сан­драм Пан­ама­ро­вым. Су-твор­часць — у пры­нцы­по­ва но­вым і не­ча­ка­ным ма­тэ­ры­яле — шкле, — дос­туп да яко­га прад­астаў­ляе не­ўтай­моў­ны Ад­ры­яна Бя­рэн­га на ўлас­най фаб­ры­цы па вы­твор­час­ці шкла. У вы­ні­ку атрым­лі­ва­юцца моц­ныя экс­па­зі­цыі «GLASSTRESS», скла­дзе­ныя са шкля­ных тво­раў сус­вет­на вя­до­мых мас­та­коў. Су-экс­па­на­ван­не — пры­кла­даў су­мес­ных вы­стаў мас­та­коў з роз­ных кра­ін не мае сэн­су на­ват пе­ра­ліч­ваць: яны скла­да­юць бо­ль­шасць ве­не­цы­янскіх пра­ектаў.

На жаль, у асноў­ным пра­екце 57-га Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле ня­ма ні­вод­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка. Та­му мар­на шу­каць там ту­тэй­шыя су­гуч­нас­ці — хоць яны, без­у­моў­на, ёсць. Цал­кам ад­па­вя­дае на­шым су­час­ным рэ­алі­ям «спя­чы мас­так» ка­зах­стан­цаў Але­ны і Вік­та­ра Ва­раб’ёвых; пра­ні­ка­ль­насць-не­пра­ні­ка­ль­насць дзвя­рэй-парт­алаў сла­вен­ца Ва­дзі­ма Фіш­кі­на і мек­сі­кан­ца Се­бас­ць­яна Дзі­яса Ма­ра­ле­са; да­ска­на­ласць ка­мен­ных па­вер­хняў бер­лін­цаў Ма­ры­чэ­на Да­нза і Алі­сьі Ква­дэ; гуль­­ні з маш­та­ба­мі арген­ці­на-аме­ры­кан­кі Лі­лі­яны По­ртэр. І шмат яшчэ ча­го пад­обна­га да на­ша­га, але мы ві­да­воч­на здо­ль­ныя пры­нес­ці ў лю­бую інтэр­на­цы­яна­ль­ную вы­ста­ву не­шта сваё, аўтэн­тыч­нае.

У край­нім вы­пад­ку бе­ла­ру­сы маг­лі б увай­сці ў асноў­ны пра­ект хоць у якас­ці экзо­ты­кі. Як гэ­та зра­біў вы­біт­ны прад­стаў­нік мас­та­коў-іну­ітаў — ту­тэй­ша­га на­се­ль­ніц­тва Ка­на­ды — Ка­на­гі­нак Пу­ту­гу­ук. У Ка­на­дзе (пер­ша)на­цы­яна­ль­нае мас­тац­тва мае ла­ка­ль­ную воб­ласць рас­паў­сю­джан­ня і асоб­нае ге­та ка­лек­цы­яне­раў-ама­та­раў, але ў экс­па­зі­цыі Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле якас­ны ўзор на­цы­яна­ль­най уні­ка­ль­нас­ці вы­гля­дае цал­кам год­на.

Дзе бе­ла­ру­сы ся­род 120-ці ўдзе­ль­ні­каў асноў­на­га пра­екта? Пры тым, што існа­ва­ла маг­чы­масць за­явіц­ца да ўдзе­лу праз сайт бі­ена­ле! Ці мно­гія гэ­та зра­бі­лі? Ці ўво­гу­ле не­хта зра­біў? Як бы там ні бы­ло, на­ша пры­сут­насць на 57-м Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле мі­ні­ма­ль­ная. Зда­ецца, то­ль­кі Андрэй Лян­ке­віч у між­на­род­ным па­ра­ле­ль­ным пра­екце «Пер­са­на­ль­ныя струк­ту­ры» і мы з Але­най Злат­ка­віч, да­лу­чыў­шы­ся да іні­цы­яты­вы рас­ійскіх сяб­роў-арга­ні­за­та­раў «Адзі­ноч­на­га пі­ке­ту». Спадзяюся, да Ве­не­цыі да­браў­ся і Рус­лан Ваш­ке­віч са сва­ёй са­цы­яль­на-мас­тац­кай іні­цы­яты­вай…

Па­бо­лей імпэ­ту, ка­ле­гі! Пад­тры­ма­ны дзяр­жа­вай на­цы­яна­ль­ны па­ві­ль­ён — вы­дат­ная, але не адзі­ная маг­чы­масць па­ка­заць ся­бе ў пры­ўкрас­най бі­ена­ль­най Ве­не­цыі, дзе аб­авяз­ко­ва вар­та па­бы­ваць.

Па­вел Вай­ніц­кі