Фран­суа Жэ­рар. Парт­рэт Юліі Та­ціш­ча­вай

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Бе­ла­рус­кая ге­не­ало­гія еўра­пей­скай кла­сі­кі
У На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ёсць адзі­ны ў на­шай кра­іне твор вя­до­ма­га фран­цуз­ска­га мас­та­ка-кла­сі­цыс­та Фран­суа Жэ­ра­ра (baron de Gerard, 1779—1837).

Парт­рэ­таў гэ­та­га пра­слаў­ле­на­га ў Еўро­пе жы­ва­піс­ца ХІХ ста­год­дзя, які лёг­ка мя­няў па­лі­тыч­ных за­ступ­ні­каў і ўслаў­ляў сва­ім пэн­дзлем і На­па­ле­она, і Кар­ла X, ня­шмат і ў рас­ійскіх му­зе­ях: са­мая вя­лі­кая ка­лек­цыя яго кар­цін — у Эрмі­та­жы, тро­хі — у Дзяр­жаў­ным му­зеі вы­яўлен­чых мас­тац­тваў імя Пуш­кі­на. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца вя­лі­кім кош­там ра­бот аўта­ра, да­ступ­ным то­ль­кі най­ба­га­цей­шым за­каз­чы­кам — еўра­пей­скай арыс­так­ра­тыч­най элі­це.

Звы­чай­на ка­лі раз­мо­ва пра парт­рэт, згад­ва­юць два­іх ці тра­іх — за­каз­чы­ка, мас­та­ка і ўлас­на ма­дэль.

За­моў­цам, хут­чэй за ўсё, быў дру­гі муж Юліі Аляк­сан­драў­ны, бы­лы ба­явы афі­цэр, вя­до­мы дып­ла­мат, рус­кі амба­са­дар у Не­апа­лі, граф Дзміт­рый Аляк­сан­дра­віч Та­ціш­чаў (1767—1845). Ча­ка­ючы ў Ве­не пры­зна­чэн­ня па­слан­ні­кам Рас­іі пры іспан­скім два­ры, ён у 1808 го­дзе па­зна­ёміў­ся з 23-га­до­вай Юлі­яй. Та­ды яна бы­ла жон­кай інша­га — рус­ка­га ге­не­рал-ма­ёра Мі­ка­лая Без­абра­за­ва, шэ­фа Мас­коў­ска­га дра­гун­ска­га па­лка, за яко­га вы­йшла за­муж у пят­нац­цаць га­доў.

Та­ціш­чаў пра­во­дзіў з Юлі­яй увесь час, не жа­да­ючы пры­зна­вац­ца са­мо­му са­бе, што пад­даў­ся ўсё­паг­лы­на­ль­най жар­сці. Дып­ла­ма­та не збян­тэ­жы­ла, што ён на 18 га­доў ста­рэй­шы, а яна ўжо ме­ла да­чку ад пер­ша­га шлю­бу. Ка­хан­не бы­ло ўза­емным. Атры­маў­шы раз­вод, у 1810 го­дзе Юлія Аляк­сан­драў­на вы­йшла за­муж за Дзміт­рыя Та­ціш­ча­ва і ўвай­шла ў ад­ну з рас­ійскіх ся­мей, якая вя­ла свой ра­да­вод па пра­мой лі­ніі ад кня­зя Ма­на­ма­ха. Кар’ера Та­ціш­ча­ва па­сля пры­зна­чэн­ня па­слан­ні­кам у Іспа­нію па­йшла ўга­ру: яму на­ват прад­каз­ва­лі ў бу­ду­чы­ні пост рас­ійска­га кан­цле­ра.

Парт­рэт ма­ла­дой пры­га­жу­ні, пэў­на, быў за­моў­ле­ны пе­рад вя­сел­лем у 1810 го­дзе (на вы­пеш­ча­най ру­цэ Юліі яшчэ ня­ма за­ру­ча­ль­на­га пярсцёнка). Та­ціш­чаў, апан­та­ны ка­лек­цы­янер, у збо­рах яко­га бы­лі кар­ці­ны Ле­анар­да, Ван-Эйка, Ра­фа­эля, жа­даў мець вы­яву сва­ёй ка­ха­най, ува­соб­ле­ную леп­шым су­час­ным мас­та­ком Фран­цыі, а ім на той час лі­чыў­ся Фран­суа Жэ­рар. Яго на­зы­ва­лі «мас­та­ком ка­ра­лёў і ка­ра­лём мас­та­коў», і прад­стаў­ні­кі свец­кай элі­ты Еўро­пы лі­чы­лі за го­нар быць яго ма­дэ­ля­мі.

Сын іта­ль­янкі і фран­цуз­ска­га кар­ды­на­ла, Фран­суа Жэ­рар на­ра­дзіў­ся ў Ры­ме, але ў 12 год раз­ам з ся­м’ёй пе­ра­ехаў у Па­рыж. Жэ­рар, як Гро і Жы­ра­дэ ў ма­ла­дос­ці, прай­шоў праз атэ­лье арта­дак­са­ль­на­га кла­сі­цыс­та Жа­ка Луі Да­ві­да, стаў яго лю­бі­мым вуч­нем і вер­ным па­сля­доў­ні­кам. Але, як на­пі­саў Ігар Гра­бар, на па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя, з аб­вяш­чэн­нем На­па­ле­она імпе­ра­та­рам, «бліс­ку­чае раз­віц­цё кла­сі­цыз­му ў Фран­цыі бы­ло пе­ра­пы­не­на ха­лод­най дык­та­ту­рай ампі­ру». На­па­ле­онаў­скі ампір — «стыль імпе­рыі» — уда­ла на­зва­лі «за­цвяр­дзе­лым сты­лем Лю­до­ві­ка XVI» праз яго цвёр­дую і ха­лад­на­ва­тую сты­ліс­ты­ку, ары­ента­ва­ную не на грэ­час­кую, а на рым­скую антыч­ную кла­сі­ку.

Жэ­рар ад­ным з пер­шых ад­чуў но­вую ідэа­ло­гію на­па­ле­онаў­скай імпе­рыі: з 1800 го­да, па­сля та­го як На­па­ле­он I да­ру­чыў яму на­пі­саць свой парт­рэт, а ў 1806 го­дзе за­мо­віў ува­со­біць «Біт­ву пры Аўстэр­лі­цы», ён за­ма­ца­ваў­ся ў фа­во­ры: атры­маў ты­тул ба­ро­на, быў вы­бра­ны пра­фе­са­рам Шко­лы вы­тан­ча­ных мас­тац­тваў у Па­ры­жы, стаў ка­ва­ле­рам Ордэ­на Га­на­ро­ва­га ле­гі­ёна.

Сап­раў­днае пры­зван­не мас­та­ка — парт­рэт, яго ўлю­бё­ны жанр. Жэ­рар, як ніх­то іншы, мог тон­ка пе­рад­аць парт­рэт­нае пад­абен­ства сва­іх вы­со­ка­пас­таў­ле­ных ма­дэ­ляў і ўмеў сха­піць най­бо­льш улас­ці­вы ім вы­раз тва­ру. Са­мае важ­нае — ён вяр­нуў са­цы­яль­ную дэ­тэр­мі­на­ва­насць парт­рэ­та, пад­крэс­лі­ва­ючы сас­лоў­ную ро­лю тых, каго выяўляў, у жыц­ці су­час­на­га гра­мад­ства. Пра­цы Жэ­ра­ра вы­лу­ча­лі­ся без­да­кор­ным ма­люн­кам, ску­льп­тур­най ма­дэ­лі­роў­кай, глад­кай, эма­ле­па­доб­най фак­ту­рай, эле­гант­най гра­цы­яй і... лёг­кай ліс­лі­вас­цю да ма­дэ­лі. Ампір­ная ха­лод­насць і стры­ма­насць у жа­но­чых парт­рэ­тах Жэ­ра­ра змяк­ча­ла­ся бо­ль­шай па­чуц­цё­вас­цю. Жэ­рар пра­ца­ваў не па­кла­да­ючы рук: у Са­ло­не 1810 го­да ён вы­ста­віў аж 14 но­вых ра­бот! Яго хат­ні са­лон быў не менш па­пу­ляр­ны, чым жы­ва­піс­ная май­стэр­ня: аб­ая­ль­на­га мас­та­ка на­вед­ва­лі ма­дам дэ Сталь, Та­лей­ран, гер­цаг Ве­лін­гтон і іншыя.

Асаб­лі­ва сла­ву­тыя бы­лі яго жа­но­чыя парт­рэ­ты, якіх ён на­пі­саў мнос­тва. Ся­род іх ёсць і вы­явы жо­нак ма­нар­хаў і арыс­так­ра­таў, у тым лі­ку і Рас­ійскай імпе­рыі. Ка­мер­ны парт­рэт Юліі Та­ціш­ча­вай у бу­ду­чым ста­не ўзо­рам для мно­гіх парт­рэ­тыс­таў імпе­рыі. Мас­так на­пі­саў Та­ціш­ча­ву ў рос­кві­це жа­но­чай пры­га­жос­ці (ёй ка­ля 25 га­доў) на па­лат­не не­вя­лі­ка­га фар­ма­ту ў вы­йгрыш­ным ра­кур­се на фо­не бла­кі­ту не­ба. Жэ­рар свя­до­ма аб­раў ніз­кую лі­нію га­ры­зон­ту, над­аў­шы та­кім чы­нам ве­ліч і ма­ну­мен­­таль­­насць жа­но­чай по­ста­ці; гэ­тым пры­ёмам ён ад­даў да­ні­ну кла­сі­цыс­тыч­на­му парт­рэ­ту. Мак­сі­ма­ль­на на­блі­зіў­шы твар Юліі да гле­да­ча, мас­так даў маг­чы­масць па­лю­ба­вац­ца «іспан­скай пры­га­жос­цю» сва­ёй ма­дэ­лі — све­жым аб­ліч­чам з мін­да­ле­па­доб­ным раз­рэ­зам ва­чэй, гус­ты­мі бро­ва­мі і ма­ле­нь­кім аку­рат­ным ро­там. Чор­ныя бліс­ку­чыя ку­ча­ра­выя ва­ла­сы ўпры­го­жа­ны за­кол­кай у вы­гля­дзе стра­лы Аму­ра з ге­май, на якой чы­та­ецца муж­чын­скі парт­рэт — на­мёк на «фа­та­ль­нае ка­хан­не» (акра­мя та­го, у збо­ры Та­ціш­ча­ва бы­ла вы­ключ­ная ка­лек­цыя антыч­ных гем). Парт­рэт вы­лу­ча­ецца чыс­ці­нёй і пяш­чо­тай. Жэ­рар па-май­стэр­ску пі­ша лёг­кую «антыч­ную» су­кен­ку-ту­ні­ку з ад­кры­тым дэ­ка­ль­тэ — на­паў­праз­рыс­тую, з за­ла­ціс­ты­мі аб­адка­мі, па апош­няй мо­дзе та­го ча­су, што да­зва­ля­ла ўба­чыць скрозь пра­зрыс­тую тка­ні­ну пры­ваб­нае жа­но­чае це­ла. Пры­га­жу­ня Юлія бы­ла вя­до­май фран­ці­хай, пры­хі­ль­ні­цай антыч­най мо­ды, хоць ча­сам і мер­зла ў пра­зрыс­тых рым­скіх ту­ні­ках у за­сне­жа­ным Пе­цяр­бур­гу, вен­скіх і па­рыж­скіх са­ло­нах, якія дрэн­на ацяп­ля­лі­ся. На парт­рэ­це Юлія дэ­ман­струе най­тан­чэй­шую ка­ша­мі­ра­вую шаль руч­ной пра­цы, якая ста­ла мод­най па­сля егі­пец­кіх па­хо­даў На­па­ле­она і каш­та­ва­ла вя­лі­кія гро­шы. Пэн­дзаль мас­та­ка пяш­чот­ны­мі ле­сі­ро­вач­ны­мі маз­ка­мі пра­піс­вае кры­ху па­ўне­ючы твар і круг­ля­выя пле­чы ма­дэ­лі, бо­льш шчы­ль­ны­мі маз­ка­мі фар­муе пруг­кія за­ві­тыя ва­ла­сы. Гэ­ты парт­рэт ба­лан­суе на гра­ні кла­сі­цыз­му (ампі­ру) і ўва­хо­дзя­ча­га ў мо­ду ра­ман­тыз­му, яго пры­кме­та — эскіз­на на­ме­ча­ны іды­ліч­ны пей­заж­ны фон. «Ства­рэн­не фо­ну, — пі­саў кры­тык Дзід­ро, — мас­тац­тва, асаб­лі­ва знач­нае для парт­рэ­тыс­та. Агу­ль­ны за­кон па­тра­буе, каб фон не меў у са­бе ні­вод­на­га ад­цен­ня, якое маг­ло б за­глу­шыць ад­цен­ні га­лоў­на­га ці ад­цяг­нуць на іх ува­гу гле­да­ча...» Але фон парт­рэ­та не не­йтра­ль­ны: не­ба зма­дэ­ля­ва­нае лёг­кі­мі воб­лач­ка­мі. Пей­заж пры­ўно­сіць мяк­кую лі­рыч­ную но­ту ў стро­гі строй кла­січ­на­га ма­люн­ка.

Парт­рэт упры­го­жыў дом Та­ціш­ча­ва ў Ве­не, «пер­шы па ба­гац­ці, рас­ко­шы і гус­ту», по­тым, па­сля ад­стаў­кі Та­ціш­ча­ва, у 1841-м быў пе­ра­ве­зе­ны ў Пе­цяр­бург.

У 1957 го­дзе гэ­ты парт­рэт быў на­бы­ты ў му­зей ды­рэк­та­рам Але­най Ала­да­вай у пры­ват­на­га ка­лек­цы­яне­ра з Мас­квы як парт­рэт зна­ка­мі­та­га фран­цуз­ска­га мас­та­ка. У 2000-я су­пра­цоў­ні­кі му­зея, якія за­ці­ка­ві­лі­ся бі­ягра­фі­яй ма­дэ­лі, вы­свет­лі­лі — ве­ль­мі да­рэ­чы: Юлія Та­ціш­ча­ва ака­за­ла­ся бе­ла­рус­кай шлях­цян­кай з мяс­тэч­ка Ска­ло­ды­чы, што пад Сло­ні­мам!

Юлія Аляк­сан­драў­на Та­ціш­ча­ва, у пер­шым за­муж­жы Без­абра­за­ва, — на­ро­джа­ная Ка­ноп­ка (1785—1834), да­чка сло­нім­ска­га шлях­ці­ча ге­не­ра­ла Фран­цыс­ка Ка­ноп­кі, сяс­тра ге­не­ра­ла Яна Ка­ноп­кі. Пад­час на­па­ле­онаў­скіх вой­наў сям’я падзя­лі­ла­ся на пры­хі­ль­ні­каў На­па­ле­она і Аляк­сан­дра: род­ны брат і ба­ць­ка Юліі пад­трым­лі­ва­лі На­па­ле­она, а яе род­ны дзя­дзь­ка, ма­лод­шы брат ба­ць­кі, быў рас­ійскім ула­нам і па­сля вай­ны за­няў пост га­рад­ні­ча­га ў Сло­ні­ме.

Не­звы­чай­ная пры­га­жосць, ча­роў­насць ма­ла­дос­ці і по­спех у за­муж­жы вы­ве­лі пра­він­цый­ную бе­ла­рус­кую пан­енку на бліс­ку­чую арэ­ну вы­шэй­ша­га еўра­пей­ска­га гра­мад­ства. «Пры­ваб­най Юліі» пры­свя­ча­лі вер­шы рас­ійскія па­эты. Пры еўра­пей­скіх два­рах яна са­пер­ні­ча­ла па пры­га­жос­ці з фа­ва­рыт­ка­мі імпе­ра­та­раў, лёг­ка і бяз­дум­на тра­ці­ла гро­шы, чым вы­клі­ка­ла ўсе­агуль­­ную за­йздрасць. Вось што пі­шуць су­час­ні­кі пра шлюб Дзміт­рыя Та­ціш­ча­ва: «...Ён за­слу­гоў­вае леп­шай до­лі. Вось на­ступ­ства дур­ной жа­ні­ць­бы. Яна яго ка­лі не спус­то­шыць, дык, му­сіць, па­кі­не». Але плёт­кі і па­клё­пы за­йздрос­ні­каў не апраў­да­лі­ся: Юлія бы­ла ад­да­най сяб­роў­кай свай­му му­жу. Яна па­мер­ла на­шмат ра­ней за яго, не да­жыў­шы да 50 га­доў. Гэ­та зда­ры­ла­ся ў кра­са­ві­ку 1834-га па да­ро­зе з Ве­ны ў Пе­цяр­бург у ва­ко­лі­цах Коў­на (Каў­на­са). Та­ціш­ча­ва не пе­ра­нес­ла спа­ло­ху па­сля лжы­вай вес­ткі, што ад­на з ка­ля­сак яе аб­озу пе­ра­ку­лі­ла­ся і яе да­чка і шва­гер­ка за­гі­ну­лі. Яна за­хва­рэ­ла не­рво­вай га­рач­кай і не­ўза­ба­ве сыш­ла. Па­ха­ва­ная ў ка­фед­ра­ль­ным са­бо­ры св.апос­та­лаў Пят­ра і Па­ўла ў Каў­на­се.

Тры­ма га­да­мі па­зней, у 1837 го­дзе, па­мер і Фран­суа Жэ­рар. Яго смерць су­па­ла з за­кан­чэн­нем цэ­лай бліс­ку­чай эпо­хі ды арыс­так­ра­тыч­на­га сты­лю ампір, які з Фран­цыі рас­паў­сю­дзіў­ся ў іншыя кра­іны Еўро­пы.

Та­ціш­чаў у 1840-я вяр­нуў­ся ў Рас­ію: ён не мог пра­цяг­ваць дып­ла­ма­тыч­ную служ­бу ў Ве­не праз хва­ро­бу ва­чэй. Пе­рад смер­цю ён зу­сім аслеп і быў не ў ста­не лю­ба­вац­ца сва­ім вы­дат­ным збо­рам. Ма­ючы 30 ты­сяч руб­лёў доў­гу за на­бы­тыя тво­ры, які не мог апла­ціць, ён па­кі­нуў у спад­чы­ну імпе­ра­та­ру Мі­ка­лаю I усю сваю ка­лек­цыю для па­паў­нен­ня Імпе­ра­тар­ска­га Эрмі­та­жа.

Не­ка­ль­кі га­доў парт­рэт на­ле­жаў вя­лі­ка­му кня­зю Мі­ка­лаю Мі­хай­ла­ві­чу, уну­ку імпе­ра­та­ра Мі­ка­лая I, слын­на­му да­след­чы­ку ча­соў імпе­ра­та­раў Аляк­сан­дра і На­па­ле­она, ства­ра­ль­ні­ку ўні­ка­ль­на­га ка­та­ло­га рус­кіх парт­рэ­таў XIX ста­год­дзя. Ка­лек­цыя бы­ла на­цы­ялі­за­ва­ная ў 1922 го­дзе па­сля рас­стрэ­лу кня­зя ў 1919-м. Якім чы­нам парт­рэт Жэ­ра­ра тра­піў у пры­ват­ныя ру­кі, да­сюль не­вя­до­ма. Па­вод­ле не­прад­ка­за­ль­на­га лё­су Юлія па­мер­ла ўся­го ў не­ка­ль­кіх га­дзі­нах язды ад род­на­га Сло­ні­ма, так і яе парт­рэт — ідэ­ал са­лон­най гра­цыі — праз 143 га­ды па­сля ства­рэн­ня ў Па­ры­жы не­йкім цу­дам тра­піў на яе ра­дзі­му, у Бе­ла­русь.

Надзея Уса­ва