Ме­ло­дыі ня­бач­на­га

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Гу­кі ко­ле­ру Іры­ны Ло­бан
Пер­шая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва вы­дат­най ілюс­тра­тар­кі дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­ры і пед­аго­га Іры­ны Ло­бан у галерэі Міхаіла Савіцкага раскрыла гледачу тон­ка­га май­стра аква­рэ­лі. На фо­не ты­по­вых юбі­лей­ных ме­рап­ры­емстваў экс­па­зі­цыя Іры­ны Ло­бан маг­ла б быць уз­орам та­го, якім чы­нам мас­так па­ві­нен ста­віц­ца да яе арга­ні­за­цыі, да гле­да­ча і да ўлас­най твор­час­ці.

Усё, па­чы­на­ючы з вы­ба­ру за­лы, афар­млен­ня, раз­вес­кі прац і за­кан­чва­ючы са­ма­стой­на пад­рых­та­ва­ным ка­та­ло­гам ды вуз­кі­мі вер­ты­ка­ль­ны­мі ба­не­ра­мі з па­вя­лі­ча­ны­мі фраг­мен­та­мі аква­рэ­ль­ных арку­шаў, што за­да­ва­лі маш­таб і бы­лі сво­еа­саб­лі­вы­мі акцэн­та­мі, зроб­ле­на з вя­лі­кім мас­тац­кім гус­там.

З са­ма­га дзя­цін­ства Іры­на не ўяў­ля­ла ся­бе ў іншай пра­фе­сіі, та­му спа­чат­ку бы­ла ву­чо­ба ў зна­ка­мі­тай сту­дыі Сяр­гея Кат­ко­ва, у мас­тац­кай шко­ле, по­тым на фа­ку­ль­тэ­це мас­тац­ка­га афар­млен­ня дру­ка­ва­най прад­укцыі Мас­коў­ска­га па­ліг­ра­фіч­на­га інсты­ту­та, па­сля — бо­льш за 70 пра­ілюс­тра­ва­ных кніг, пра­ца ў вы­да­вец­твах, у ча­со­пі­се «Вя­сёл­ка», вы­кла­дан­не жы­ва­пі­су на ка­фед­ры мас­тац­тваў Дзяр­жаў­на­га інсты­ту­та кі­ра­ван­ня і са­цы­яль­ных тэх­на­ло­гій БДУ. І ад­на­ча­со­ва з гэ­тым — ства­рэн­не буй­на­фар­мат­ных стан­ко­вых арку­шаў. Бо­ль­шасць з іх ра­ней ні­ко­лі не па­каз­ва­ла­ся, не­ка­то­рыя з’яў­ля­лі­ся на роз­ных вы­ста­вах, бы­лі ўда­лыя са­мі па са­бе, але то­ль­кі саб­ра­ныя раз­ам, у су­па­стаў­лен­ні да­лі ўяў­лен­не пра маш­таб та­лен­ту аўта­ра.

Най­бо­льш во­ль­на Іры­на Ло­бан ад­чу­вае ся­бе ў аква­рэ­лі, ня­гле­дзя­чы на тое, што як жы­ва­пі­сец ка­лі­сь­ці па­чы­на­ла з алею. Яе све­та­адчу­ван­ню ве­ль­мі ад­па­вя­да­юць ня­зму­ша­ныя і жы­выя інта­на­цыі, якія ня­се са­ма тра­пят­кая ру­хо­масць аква­рэ­лі з усім ба­гац­цем та­на­ль­ных пе­ра­хо­даў.

Не­ка­лі Іры­на Ло­бан на­зва­ла свой стыль «зні­ка­ючым рэ­аліз­мам». Гэ­тае аўтар­скае вы­зна­чэн­не хут­чэй воб­раз­на-лі­та­ра­тур­нае, чым мас­тац­тваз­наў­чае, але да­во­лі лі­та­ра­ль­нае па сва­ёй сут­нас­ці. Боль­­шасць яе тво­раў на­ро­джа­на мас­тац­кім пе­ра­жы­ван­нем на­ва­кол­ля як адзі­на­га, эстэ­тыч­на цэ­лас­на­га фе­но­ме­на. Іры­на на­зі­рае, асэн­соў­вае і ад­бі­рае ў рэ­аль­нас­ці прад­ме­ты і з’я­вы, пе­ра­тва­ра­ючы іх у іка­ніч­ныя зна­кі, як быц­цам вы­хап­ле­ныя з кан­тэк­сту ча­су. Яна час­та на­тхня­ецца ледзь улоў­ны­мі, на краі сну ідэ­ямі і вы­ява­мі, ча­сам спра­буе за­фік­са­ваць іх у вер­ба­ль­най фор­ме. Успры­ман­не жы­ва­пі­су як сво­еа­саб­лі­вай мне­ма­тэх­ні­кі шмат у чым вы­зна­чае па­эты­ку твор­час­ці Ло­бан, ад­кры­ва­ючы да­ро­гу ўмоў­ным мас­тац­кім пры­ёмам. Яны з’я­ві­лі­ся цал­кам за­ка­на­мер­на — час ву­чо­бы ў Мас­коў­скім па­ліг­ра­фіч­ным інсты­ту­це, які та­ды яшчэ ўспры­маў­ся пра­мым спад­чын­ні­кам тра­ды­цый зна­ка­мі­тых Вы­шэй­шых мас­тац­ка-тэх­ніч­ных май­стэр­няў, су­паў з кан­цом «ад­лі­гі», з пра­гнай ці­ка­вас­цю ма­ла­дых аўта­раў не то­ль­кі да аван­гар­дных кі­рун­каў, але і да ўнут­ра­ных ру­хаў ду­шы як воб­раз­на-сты­ліс­тыч­ных асноў ра­бо­ты. Твор­цаў хва­ля­ва­лі па­ра­дыг­мы рэ­лі­гіі, фі­ла­со­фіі, ку­ль­ту­ра­ло­гіі, міс­ты­кі, кар­на­ва­лі­за­цыі быц­ця; вы­шэй за ўсё ша­на­ва­лі­ся шчы­расць і аса­біс­ты аўтар­скі по­гляд. Усё гэ­та ад­бі­ла­ся на ста­наў­лен­ні Іры­ны Ло­бан. Яе аква­рэ­лі ства­ра­юць асаб­лі­вае эма­цый­нае ася­род­дзе, та­му ана­лі­за­ваць іх ня­лёг­ка — ана­ліз утрым­лі­вае ў са­бе не­бяс­пе­ку раз­бу­рэн­ня ча­роў­нас­ці. У іх бо­льш за­моў­чва­ецца, чым рас­па­вя­да­ецца, сю­жэт­ныя су­вя­зі то­ль­кі па­зна­ча­ны, іх трэ­ба ад­шук­ваць са­ма­стой­на. На­пру­га ка­ля­ро­вых мас, на­сы­ча­насць ці пра­зрыс­тасць то­ну, су­адно­сі­ны ко­ле­раў і фак­тур на­бы­ва­юць улас­нае зна­чэн­не, па­ра­ле­ль­нае і на­ват не­за­леж­нае ад сю­жэ­та. У кож­ным арку­шы прад­стаў­ле­на хут­чэй сі­ту­ацыя, чым дзея­нне, пер­са­на­жы рэ­дка інды­ві­ду­алі­за­ва­ны. Пры гэ­тым Ло­бан пад­крэс­лі­вае, што ве­ль­мі лю­біць пра­цу з на­ту­ры і доб­ра раз­умее яе спе­цы­фі­ку, — пра гэ­та свед­чаць ство­ра­ныя ўпэў­не­ным і во­ль­ным ру­хо­мым штры­хом, ха­рак­тэр­ным для мас­коў­скай шко­лы ма­люн­ка, пей­заж­ныя за­ма­лёў­кі се­пі­яй, якія ста­лі сво­еа­саб­лі­вым кан­тра­пун­ктам экс­па­зі­цыі.

Твор­чы по­чырк аўтар­кі фар­ма­ваў­ся на сты­ку прад­мет­на­га і аб­страк­тна­га лек­сі­ко­наў, лі­та­ра­тур­ных і на­тур­ных ура­жан­няў. Роз­ныя бы­та­выя прад­ме­ты, што акру­жа­юць мас­та­ка, від з акна — усё гэ­та бу­даў­ні­чы ма­тэ­ры­ял для фан­та­зіі, за­сна­ва­най на «сі­му­ль­та­ніз­ме», то-бок сін­тэ­зе ўба­ча­на­га і та­го, што ма­ецца на ўва­зе. Плас­тыч­нае і ко­ле­ра­вае ўза­ема­дзе­янне ад­цяг­не­ных фор­маў, зна­каў і по­ста­цей лёг­ка тран­сфар­му­ецца ў сэн­са­вае. Тэ­ма ста­но­віц­ца ўмоў­най ра­май для се­ман­тыч­на­га «міг­цен­ня» кож­най рэ­чы, істо­ты ці падзеі.

На пер­шы по­гляд, Іры­на Ло­бан — мас­тач­ка аб­са­лют­на інту­ітыў­ная, якую ма­ла ці­ка­вяць кан­цэп­цыі, зда­ецца, што яна ўва­саб­ляе свае імгнен­ныя на­строі і ад­чу­ван­ні, ад­нак гле­да­ча не па­він­на ўво­дзіць у зман уяў­ная лёг­касць і спан­тан­насць яе жы­ва­пі­су. Мно­гія тво­ры на­ра­джа­юцца шля­хам па­важ­на­га пе­ра­адо­лен­ня ся­бе, у пер­шую чар­гу — ілюс­тра­цый­нас­ці, пра­мых лі­та­ра­тур­ных ад­сы­лак і алю­зій. У іх надзвы­чай­на і арга­ніч­на злі­ты раз­ам аб­са­лют­ная не­рэг­ла­мен­та­ва­насць і вы­ве­ра­ная архі­тэк­то­ні­ка арку­ша, не­паз­беж­ная ў во­пыт­на­га май­стра кні­гі. Кож­ная імпра­ві­за­цыя мае вы­раз­ны і ясны струк­ту­ра­ва­ны кар­кас. Ло­бан ня­рэд­ка ро­біць асно­вай кам­па­зі­цыі во­ль­ную сі­мет­рыю — як спа­лу­чэн­не про­ста­га і скла­да­на­га, раз­на­стай­ных ад­хі­лен­няў і ню­ансаў. У меж­ах ад­ной вы­яўлен­чай плос­кас­ці іта­ль­янская пер­спек­ты­ва мо­жа су­ты­кац­ца са зва­рот­най; як на по­лі­экра­не, усплы­ва­юць на­ўмыс­на злу­ча­ныя ці раз’­ядна­ныя фраг­мен­ты. У яе арку­шах цэ­лае з’яў­ля­ецца час­ткай і на­адва­рот — сю­жэ­ты і пер­са­на­жы інтэр­тэк­сту­аль­ныя. Су­ма вы­дас­ка­на­ле­ных пры­ёмаў ства­рае яснае адзін­ства, у якім па­эты­зу­юцца за­бы­тыя прад­ме­ты і ўзні­ка­юць без­на­зоў­ныя пер­са­на­жы. Час­цей за ўсё іх по­ста­ці і тва­ры па­збаў­ле­ны пер­са­ні­фі­ка­цыі — за­ду­мен­ныя, за­ся­ро­джа­ныя, з пры­кры­ты­мі ва­ча­мі. Зграб­ныя, але не ма­нер­ныя, яны вя­дуць ня­мыя ды­яло­гі і ма­на­ло­гі; не­йкая іх гра­тэс­ка­васць зда­ецца на­ту­ра­ль­най і не­на­вяз­лі­вай. Упа­да­ба­ныя мас­тач­кай роз­на­вы­со­кія па­су­дзі­ны, пе­ра­пля­цен­ні ня­звыч­ных арга­ніч­ных эле­мен­таў, што ўры­ва­юцца ў пра­ста­кут­ныя плос­кас­ці, во­ль­ныя ге­амет­рыч­ныя арна­мен­ты, аб­ма­ля­ва­ныя лёг­кім ру­хам пэн­дзля, і са­ка­ві­тыя пля­мы за­лі­вак, як но­ты роз­най вы­шы­ні, ства­ра­юць у кож­ным арку­шы сваю ме­ло­дыю. На пра­ця­гу ўсёй экс­па­зі­цыі ўва­соб­ле­ная ў ко­ле­рап­лас­ты­цы ме­ла­дыч­насць ва­р’і­ру­ецца ў та­на­ль­нас­ці і тэм­пе, над­аю­чы кам­па­зі­цы­ям да­дат­ко­вую змяс­тоў­насць і вы­зна­ча­ючы іх эма­цый­ны лей­тма­тыў.

Іры­на Ло­бан — мас­тач­ка рэ­дка­га ка­ла­рыс­тыч­на­га вы­са­ка­род­ства. Яе жы­ва­піс­ная ма­не­ра раз­на­стай­ная і па­бу­да­ва­на на сва­бод­на плы­ву­чых звон­кіх ці пры­глу­ша­ных ко­ба­ль­та­вых, ха­лад­на­ва­та-зя­лё­ных, кі­на­вар­на-чыр­во­ных, вох­рыс­тых то­нах. Іры­на ве­ль­мі так­тоў­на вы­ка­рыс­тоў­вае са­ма­актыў­насць тэх­ні­кі аква­рэ­лі, не пе­ра­тва­ра­ючы яе ў ба­на­ль­ны на­бор пры­ёмаў. Вы­тан­ча­ныя ко­ле­ра­выя пля­мы рас­ця­ка­юцца па арку­шы і ча­сам не су­адно­сяц­ца з меж­амі прад­ме­таў. Адзін ко­лер спры­яе на­ра­джэн­ню інша­га, яны міг­цяць, рас­тва­ра­юцца, пра­ні­ка­юць імгліс­ты­мі воб­ла­ка­мі адзін у ад­на­го, ува­саб­ля­ючы ба­га­тую най­тан­чэй­шы­мі ад­цен­ня­мі атмас­фе­ру сну ці мі­ра­жу. Шкля­ныя па­су­дзі­ны, якія ня­суць улас­нае свят­ло, з’яў­ля­юцца амаль у кож­най кам­па­зі­цыі ды свед­чаць аб ці­ка­вас­ці аўтар­кі да пе­рад­ачы ад­чу­ван­ня ня­ўлоў­нас­ці, да­лі­кат­нас­ці. Ма­лю­нак то­ль­кі вы­зна­чае кас­цяк пра­цы, ні­дзе не імкнец­ца да імі­та­цыі прад­мет­нас­ці. У меж­ах умоў­ных фор­маў чу­ецца хут­кі рух пэн­дзля, што на­но­сіць фар­бу то пра­зрыс­ты­мі за­ліў­ка­мі, за­цё­ка­мі і пыр­ска­мі, то тон­кі­мі рыс­ка­мі і лі­ні­ямі, якія ўтва­ра­юць пе­ра­бор­лі­вы ўзор з уз­ае­мап­ра­ні­ка­ль­ных зон свят­ла і це­ні, па­ўзы і рэ­за­нан­сы фор­маў. Ад­люс­троў­ва­ючы псі­ха­фі­зіч­ны стан аўтар­кі, яны ўзні­ка­юць як сэн­сы ўся­рэ­дзі­не сэн­саў, як іх рэ­ха і воб­ра­зат­вор­чае су­гуч­ча. Ве­ль­мі ці­ка­ва ў мас­тац­кай мо­ве Іры­ны Ло­бан тое, як ма­ты­вы сім­ва­ліч­на­га ха­рак­та­ру ўплаў­ле­ны ў аван­гар­дны плас­тыч­ны воб­раз. Ка­лі для сім­ва­ліс­таў га­лоў­най бы­ла ма­гія гу­ку, асаб­лі­ва му­зыч­на­га, пе­ра­не­се­на­га ў жы­ва­піс, то для эстэ­ты­кі рус­ка­га аван­гар­ду, най­перш фу­ту­рыз­му, гэ­та пі­сь­мо­вы знак, на­блі­жа­ны да пік­таг­ра­мы — сле­ду ўнут­ра­ных псі­хіч­ных пра­цэ­саў твор­цы. Так у арку­шах Іры­ны ўзні­кае «псі­хаг­ра­фі­ка» — лі­та­ры, «сло­вы» і на­ват фраг­мен­ты «тэк­стаў», яны ўпля­та­юцца ў ма­люн­кі, на­тат­кі на па­лях хут­ка­пі­сам, што аб­ля­моў­ва­юць кам­па­зі­цыю арна­мен­та­ль­ным шля­кам, не­чы­тэ­ль­ныя для гле­да­ча, але для аўта­ра яны ма­юць глы­бо­кі сэнс — як за­ха­ван­не фор­мы бес­свя­до­мых твор­чых пра­цэ­саў. З ад­на­го бо­ку, яны не­пас­рэд­на злу­ча­ны з пра­цай мас­та­ка ў кні­зе, з асаб­лі­вым ад­чу­ван­нем іза­мар­фіз­му сло­ва і лі­ніі. Ад­нак гэ­та то­ль­кі вон­ка­вы пласт, за якім мож­на ўба­чыць і тра­ды­цыі ру­ка­піс­ных кніг аван­гар­ду, і ілю­мі­на­ва­ныя фа­лі­янты Ся­рэд­ня­веч­ча, і, яшчэ глы­бей, — сво­еа­саб­лі­вую алфа­віт­ную ма­гію бо­льш ста­ра­жыт­ных вы­то­каў ку­ль­ту­ры, што надзя­ля­ла сло­ва і лі­та­ру ма­гіч­най актыў­нас­цю, мі­фа­ла­ге­мы воб­ра­за све­ту як бяс­кон­цай кні­гі і «ўва­соб­ле­на­га Сло­ва».

За­лу­ча­ны ў сі­ла­вое поле тво­раў Іры­ны Ло­бан, гля­дач ду­мае і фан­та­зі­руе раз­ам з аўтар­кай. Скла­да­ная фор­ма ўспры­ма­ецца ў гэ­тым кан­тэк­сце як не­шта аб’­ектыў­на да­дзе­нае, інту­ітыў­на зра­зу­ме­лае. Ня­гле­дзя­чы на аван­гар­дныя эле­мен­ты, ме­та­фа­ры і зна­кі, Іры­на не ста­но­віц­ца «ня­лёг­кім» для гле­да­ча мас­та­ком. Мно­гае ў гэ­тых арку­шах пра­ні­за­на вы­дум­ка­мі, якія пры­йшлі са зроб­ле­ных ёю дзі­ця­чых кніг. Ка­зач­насць лёг­ка ўва­хо­дзіць у воб­раз­ную тка­ні­ну яе тво­раў, і фан­тас­тыч­ны па­ча­так ці­ка­віць Ло­бан не менш, чым ура­жан­ні што­дзён­нас­ці. Та­кія пра­цы, як «Сны ка­ра­лёў», «У змяр­кан­ні», «Тэ­ры­то­рыя ня­бач­на­га», не­пас­рэд­на на­поў­не­ны ка­зач­ным гу­чан­нем. На­ват у звык­лы пей­заж за акном аўтар­ка ўмее ўнес­ці пра­чу­лую да­лі­кат­насць і та­ямні­часць («Ад­ной­чы ўна­чы», «Зі­мо­вы на­цюр­морт»).

Ме­на­ві­та дзя­ку­ючы шмат­га­до­вай пра­цы ў дзі­ця­чай кні­зе, на­ват па­сля по­ўна­га пе­ра­хо­ду да стан­ка­віз­му, твор­часць Іры­ны Ло­бан за­ста­ецца не­звы­чай­на ма­ла­дой па ду­ху і фор­ме. Яе ілюс­тра­цыі за­ўсё­ды па­зна­ва­ль­ныя і ма­ляў­ні­чыя, по­ўныя не­ча­ка­ных і да­сціп­ных воб­раз­ных зна­хо­дак, яны ра­ман­тыч­ныя і пры гэ­тым злёг­ку іра­ніч­ныя. У экс­па­зі­цыю ў асноў­ным увай­шлі не­дру­ка­ва­ныя пра­цы, вы­ка­на­ныя вы­ключ­на аква­рэл­лю ці з да­дат­кам гу­ашы і се­піі. Гэ­та адзна­ча­ныя ўзна­га­ро­да­мі на кон­кур­сах «Мас­тац­тва кні­гі» «Та­джык­скія каз­кі», «Пра гно­маў і сі­рот­ку Ма­ры­сю», «Ма­ле­нь­кі прынц», а так­са­ма стан­ко­выя арку­шы на тэ­му кла­сі­кі фэн­тэ­зі «Ула­дар пяр­сцён­каў», ілюс­тра­цыі да «Чор­най ку­ры­цы» Па­га­рэ­льс­ка­га, «Мы­шы­на­га мяс­тэч­ка» Ці­ма Са­ба­кі­на, лі­ры­кі Алі­шэ­ра На­воі, не­ка­то­рыя са ста арку­шаў цык­лу «Сін­дбад-ма­ра­ход». Апош­нія за­пом­ні­лі­ся дзі­вос­ны­мі фан­тас­тыч­ны­мі істо­та­мі, ба­га­тым ка­ла­рыз­мам, артыс­тыч­на вы­тан­ча­ны­мі ва­ры­яцы­ямі на тэ­му тра­ды­цый­ных усход­ніх ма­ты­ваў. Кож­ная з гэ­тых се­рый па-свой­му пры­го­жая, зра­зу­ме­лая як да­рос­лым, так і дзе­цям, але без пад­­ладж­ван­ня да дзі­ця­ча­га ўспры­ман­ня.

Ня­гле­дзя­чы на цэ­ласць ство­ра­на­га све­ту, ён зна­хо­дзіц­ца ў па­ста­янным раз­віц­ці. У се­ры­ях «Без па­чат­ку і кан­ца», «Сты­хіі ко­ле­ру», трып­ці­ху «Пан­ара­ма со­нца», за­хоў­ва­ючы ма­ляў­ні­часць, Іры­на Ло­бан бо­ль­шую ўва­гу над­ае ад­кры­тым фор­мам, не сю­жэ­ту, а эма­цый­най інта­на­цыі фор­маў як мас­тац­ка­му фак­та­ру. Там яна ўжо не зда­во­ль­ва­ецца кам­бі­на­ван­нем вы­яў і эле­мен­таў на­ва­ко­ль­на­га ася­род­дзя, а спра­буе пе­ра­тва­раць іх ва ўсё бо­льш аб­страк­тныя эле­мен­ты; сап­раў­днай рэ­аль­нас­цю ста­но­вяц­ца ўнут­ра­ныя су­вя­зі і рыт­мы лі­ній, ад­ухоў­ле­ных плям і плос­кас­цей. Стры­ма­ная жы­ва­піс­насць ці на­адва­рот — та­на­ль­ныя кан­трас­ты не­ка­то­рых арку­шаў ад­люс­троў­ва­юць дра­ма­тыч­ныя падзеі жыц­ця, за­хоў­ва­ючы тую на­пру­гу, з якой яны бы­лі зроб­ле­ны, у не­ча­ка­ных за­то­ена-тры­вож­ных спа­лу­чэн­нях сма­раг­да­вых і лі­ло­вых то­наў, у пра­зрыс­тай роз­на­ка­ля­ро­вай імзе, што згуш­ча­ецца чор­ны­мі це­ня­мі, пад­крэс­ле­на па­збаў­ле­ны­мі вы­раз­ных аб­ры­саў.

Іры­на Ло­бан ні­ко­лі не пра­гну­ла афі­цый­на­га пры­знан­ня. Яе стан­ко­выя тво­ры не ра­бі­лі­ся на за­каз і ўжо тым бо­льш — на про­даж, у іх не ўба­чыш жа­дан­ня ісці за мо­дай і да­га­джаць гус­там гле­да­ча. Яны эстэ­тыч­ныя і пры­нцы­по­ва па­збаў­ле­ны са­лон­нас­ці — у гэ­тым іх ад­мыс­ло­вая акту­аль­насць і каш­тоў­насць для су­час­най мас­тац­кай свя­до­мас­ці. Ве­ль­мі хо­чац­ца, каб па­сля пер­са­на­ль­най вы­ста­вы твор­часць Іры­ны за­ня­ла ў на­шай ку­ль­ту­ры вы­со­кае мес­ца, даў­но ёю за­слу­жа­нае — па пра­ве май­стра не то­ль­кі па-сап­раў­дна­му та­ле­на­ві­та­га, але і адзна­ча­на­га вы­со­кай сту­пен­ню ча­ла­ве­чай і мас­тац­кай шчы­рас­ці.

Ма­ры­на Эрэн­бург