Пакуль не ідуць цітры

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

Згадваючы Алёну Цагалка
Яна бы­ла глы­бо­кім, шчы­рым ча­ла­ве­кам, на дзі­ва свет­лай асо­бай. Уме­ла па-сап­раў­дна­му ра­да­вац­ца жыц­цю. Ды­ха­ла му­зы­кай ды здзіў­ля­ла фан­тас­тыч­най пра­цаз­до­ль­нас­цю і ўдзе­лам у лю­бых твор­чых пра­ектах. Та­ле­на­ві­тая вы­дат­ная пі­яніс­тка, лаў­рэ­атка між­на­род­ных кон­кур­саў, вы­пус­кні­ца Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі (клас пра­фе­са­ра Ва­ле­рыя Шац­ка­га), Алё­на ўжо са сту­дэн­цкіх га­доў здо­ле­ла аб’­яднаць ва­кол ся­бе та­кіх жа ма­ла­дых, чу­лых і да­пыт­лі­вых вы­ка­наў­цаў, што раз­ам з ёй ра­бі­лі ці­ка­выя кан­цэр­тныя пра­гра­мы, ад­кры­ва­лі но­выя са­чы­нен­ні.

У мя­не, як і ва ўсіх, хто ве­даў Алё­ну, у па­мя­ці за­хоў­ва­ецца свая гіс­то­рыя сус­трэч і кан­так­таў з ёй. Алё­на да­во­лі час­та за­пра­ша­ла мя­не для му­зы­каз­наў­ча­га прад­стаў­лен­ня яе со­ль­ных і ансам­бле­вых пра­грам на сцэ­не фі­лар­мо­ніі. За­ўсё­ды пра­сі­ла пад­рых­та­ваць, на­стро­іць пуб­лі­ку на асаб­лі­вае ўспры­ман­не пра­цэ­су му­зі­цы­ра­ван­ня. Для яе бы­ло надзвы­чай важ­на па­чуць тое сло­ва пра тво­ры, па­сля яко­га «іграць на­шмат ці­ка­вей».

Да апош­ніх ме­ся­цаў жыц­ця яна не спы­ня­ла пра­фе­сій­ныя за­нят­кі. На­ват па­сля апе­ра­цыі на ру­ках Алё­на ўсё ж ўва­со­бі­ла сваю ма­ру і вы­ка­на­ла вір­ту­озны кан­цэрт Мо­ры­ца Маш­коў­ска­га, но­ты яго спе­цы­яль­на вы­пі­са­ла з Аме­ры­кі і са­ма саб­ра­ла аркестр з улас­ных сяб­роў. Яна б маг­ла яшчэ сто­ль­кі ўся­го зра­біць! Але ў лю­тым 2011 го­да, па­сля ад­чай­най ба­ра­ць­бы з анка­ла­гіч­ным за­хвор­ван­нем, Алё­ны не ста­ла...

Не­маг­чы­ма пе­рад­аць па­чуц­ці, што пе­ра­жы­ва­лі і пе­ра­жы­ва­юць яе ма­ці, род­ныя і сяб­ры. Але, ма­быць, мас­тац­тва мае вя­лі­кую сі­лу, ка­лі яно ў да­да­так па­мно­жа­на на твор­чае яднан­не. Дзя­ку­ючы энту­зі­язму і ня­стом­най энер­гіі Ган­ны Ля­нь­ко­вай, бліз­кай сяб­роў­кі Алё­ны, што­га­до­выя кан­цэр­ты ў па­мяць пра яе пе­ра­рас­лі ў фес­ты­валь кла­січ­най му­зы­кі «Па­куль не ідуць ціт­ры». На­зва фэс­ту — сло­вы са­мой пі­яніс­ткі, якая за­ўжды лі­чы­ла, што ўсё мож­на змя­ніць і вы­ра­шыць, па­куль не ідуць ціт­ры (як у фі­на­ле стуж­кі). «Фес­ты­валь, — ка­жа Ган­на, — пра­цяг твор­час­ці Алё­ны ў нас, у му­зы­цы, у тым, чым яна жы­ла. Алё­на здо­ле­ла за­па­ліць сэр­цы сто­ль­кіх лю­дзей і пе­ра­плес­ці сто­ль­кі лё­саў!»

Сё­ле­та Трэ­ці фес­ты­валь прад­ста­віў слу­ха­чам тры кан­цэр­тныя пра­гра­мы, прэ­зен­та­ва­ныя на сцэ­нах «Вер­хня­га го­ра­да», у Ма­лой і Вя­лі­кай фі­лар­ма­ніч­ных за­лах. Бо­льш за сто вы­ка­наў­цаў, вы­дат­ных му­зы­кан­таў, якія пра­цу­юць у роз­ных ка­лек­ты­вах і на­ват за меж­амі Бе­ла­ру­сі, змаг­лі ска­рэк­та­ваць свае твор­чыя гра­фі­кі і аб’­яднац­ца ў імя свет­лай і вы­со­ка­ду­хоў­най ідэі. Усе срод­кі, атры­ма­ныя ад кан­цэр­таў, бы­лі пе­ра­лі­ча­ныя да­бра­чын­на­му фон­ду «До­тык да жыц­ця» ў да­па­мо­гу дзе­цям з анка­ла­гіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі.

Не ма­гу не падзя­ліц­ца са­мы­мі яркі­мі ўра­жан­ня­мі фэс­ту. У яго ка­мер­ных пра­гра­мах пра­гу­ча­лі шчы­рыя і пра­ніз­лі­выя но­ты му­зыч­на­га ра­ман­тыз­му. У вы­ка­нан­ні ду­эта Да­шы Ма­роз і Аляк­сея Пша­ніч­на­га асаб­лі­ва ўсхва­ля­ва­на і пра­нік­нё­на бы­ла пра­інта­на­ва­на Фан­та­зія фа-мі­нор Шу­бер­та, а Ра­манс Брам­са быў лі­та­ра­ль­на «пра­спя­ва­ны» на фар­тэ­пі­яна Аляк­сан­драй Сі­да­ра­вай. Вір­ту­озна і эле­ган­тна пра­гу­ча­лі інтэр­прэ­та­цыі тво­раў Ба­тэ­зі­ні і П’яцо­лы ў вы­ка­нан­ні кан­тра­ба­сіс­та Андрэя Шын­ке­ві­ча. Сап­раў­дным му­зыч­ным ад­крыц­цём ста­ла скры­піч­ная імпра­ві­за­цыя «Ні­гун» з сю­іты «Тры кар­ці­ны з жыц­ця ха­сі­даў» Эрнста Бло­ха ва ўва­саб­лен­ні Сяр­гея Бе­ла­зер­ца­ва-ма­лод­ша­га (артыст аркес­тра Ула­дзі­мі­ра Спі­ва­ко­ва і сын вы­дат­на­га скры­па­ча-кан­цэр­тмай­стра Сяр­гея Бе­ла­зер­ца­ва-ста­рэй­ша­га).

Лі­рыч­ныя ста­рон­кі кан­цэр­таў прад­стаў­ле­ны струн­ным сек­стэ­там «Успа­мі­ны пра Фла­рэн­цыю» Чай­коў­ска­га (Ка­ця­ры­на Рэ­йхерт, Лі­за­ве­та Гем­біц­кая, Аляк­сан­дра Па­цё­мі­на, Свят­ла­на Га­лу­боў­ская, Аляк­сей Афа­на­сь­еў і Аляк­сандр Іва­ноў). Дзі­вос­ны імпрэ­сі­яніс­тыч­ны гу­ка­піс двух опу­саў Ма­ры­са Ра­вэ­ля — Інтра­дук­цыі і Алег­ра для арфы, флей­ты, клар­не­та і струн­на­га квар­тэ­та — прад­ста­віў сеп­тэт вы­ка­наў­цаў, саб­ра­ны спе­цы­яль­на для пра­екта. Гэ­та Аляк­сан­дра Ло­се­ва, Да­р’я Елі­се­ева, Антон Леў­чан­ка, За­ры­на Сы­цін­ская, Ма­рыя Ра­кель, Во­ль­га Пі­ль­не­віч, Га­лі­на Май­стро­віч.

Асаб­лі­вай ува­гі і слоў падзя­кі за­слу­гоў­вае фі­на­ль­ны сім­фа­ніч­ны кан­цэрт фес­ты­ва­лю. Аб’­ядна­ны аркестр му­зы­кан­таў-энту­зі­ястаў пад кі­раў­ніц­твам та­ле­на­ві­та­га ды­ры­жо­ра Юрыя Ка­ра­ва­ева ярка вы­ка­наў сім­фа­ніч­ную па­эму «Влта­ва» Сме­та­ны. А вір­ту­озны скры­пач Сяр­гей Бе­ла­зер­цаў упер­шы­ню прад­ста­віў бе­ла­рус­кай пуб­лі­цы інтэр­прэ­та­цыю Пер­ша­га кан­цэр­та Вя­няў­ска­га.

Ку­ль­мі­на­цый­ным кліч­ні­кам фэс­ту зра­біў­ся Трэ­ці кан­цэрт Рах­ма­ні­на­ва. Дзя­ку­ючы са­ліс­ту Аляк­сею Пша­ніч­на­му ў парт­ыту­ры, вы­дат­най па сі­ле эма­цый­на­га ўздзе­яння, ад­кры­ла­ся асаб­лі­вая пры­га­жосць, вы­яві­ла­ся шчы­расць і глы­бі­ня пра­чы­тан­ня му­зыч­на­га тэк­сту. Да­дам, што на ўсіх кан­цэр­тах Трэ­ця­га фес­ты­ва­лю па­мя­ці Алё­ны Ца­гал­ка за­ла апла­дзі­ра­ва­ла сто­ячы.

На­тал­ля Га­нул