Як пра­ві­ль­на тры­ена­ліць

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

Пер­шае тры­ена­ле рас­ійска­га су­час­на­га мас­тац­тва ў мас­коў­скім му­зеі «Га­раж»
У свят­ле бя­гу­чых айчын­ных падзей зла­ба­дзён­най вы­гля­дае тэ­ма вя­лі­кай вы­ста­вы, што прэ­зен­туе апош­нія да­сяг­нен­ні ту­тэй­ша­га мас­тац­тва і ро­біц­ца пэў­най спра­ваз­да­чай, на­ват вя­хой у раз­віц­ці арту кра­іны.

Тры га­ды та­му ад­гры­ме­ла Бе­ла­рус­кае тры­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва, а гэтай вясной яе пра­мы на­шчад­ак — вы­ста­вачны праект су­час­на­га мас­тац­тва «Вяр­тан­не воб­ра­за. Да 130-год­дзя Мар­ка Ша­га­ла» — быў прэзентаваны на мін­скіх пля­цоў­ках НЦСМ і ў Па­ла­цы мас­тац­тва. У па­ра­ўнан­ні з па­пя­рэд­нім тры­ена­ле ў «пя­лёс­тку» «Бе­лЭк­спа», сё­лет­няя падзея змя­ні­ла­ся, і ві­да­воч­на да леп­ша­га. За­ўваж­ныя по­шу­кі но­ва­га фар­ма­ту, і гэ­та ра­дуе.

Зда­ецца, гэ­та і ёсць той са­мы мо­мант, каб па­гля­дзець, як ла­дзяць пад­обныя спра­ва­з­дач­ныя пра­екты ва ўсім астат­нім све­це. Амаль ад­на­ча­со­ва з на­мі — з 10 са­ка­ві­ка па 14 мая — уз­орна тры­ена­лі­лі на­шы ўсход­нія су­се­дзі ў мас­коў­скім «Га­ра­жы».

Мас­тац­тва кра­іны — гэ­та не то­ль­кі мас­тац­тва яе ста­лі­цы, што бы­ло пры­нцы­по­ва вы­зна­ча­на арга­ні­за­та­ра­мі рас­ійска­га тры­ена­ле, якія па­ста­ві­лі амбі­цый­ную за­да­чу ад­люс­тра­ваць стан рэ­чаў у су­час­ным арце рэ­гі­ёнаў. А Рас­ійская Фе­дэ­ра­цыя — надзвы­чай вя­лі­кая, маг­чы­ма, та­му «Га­ра­жу» спат­рэ­бі­лі­ся вы­сіл­кі ўсёй яго ку­ра­тар­ска-ме­не­джар­ска-ад­мі­ніс­тра­тар­скай ка­ман­ды (а так­са­ма за­про­ша­ных кры­ты­каў і архі­тэк­тур­най «Сту­дыі МЕL»). Зрэш­ты, вя­лі­кія ку­ра­тар­скія ка­лек­ты­вы — звы­чай­ная спра­ва для вя­лі­кіх бі-, тры- і квад­ры­ена­ль­ных пра­ектаў па ўсім све­це.

Пад кі­раў­ніц­твам ка­мі­са­ра тры­ена­ле, вя­до­май нью-ёркскай ку­ра­тар­кі Кейт Фаўл, шэсць ку­ра­та­раў «Га­ра­жа» да­сле­да­ва­лі бо­льш за 40 га­ра­доў Рас­іі ды аса­біс­та сус­трэ­лі­ся з дзвю­ма со­тня­мі мас­та­коў роз­ных па­ка­лен­няў. Па­ля­выя да­сле­да­ван­ні вя­лі­ся ў цес­ным су­пра­цоў­ніц­тве з мясц­овы­мі экс­пер­та­мі ў га­лі­не су­час­на­га арту. Пад­час пра­цы ку­ра­тар­ская гру­па вы­яві­ла сем асноў­ных ды­рэк­то­рый, ці тэн­дэн­цый, ха­рак­тэр­ных для ўсіх рэ­гі­ёнаў, дзе па­бы­ва­лі яе прад­стаў­ні­кі. Ме­на­ві­та ў меж­ах гэ­тых ды­рэк­то­рый і бы­ла струк­ту­ра­ва­ная вы­ста­ва, але пра яе кры­ху ні­жэй, а за­раз — пра астат­нія склад­ні­кі тры­ена­ль­на­га пра­екта. Што яшчэ зроб­ле­на для су­час­на­га мас­тац­тва, акра­мя да­сле­да­ван­ня і, за­бя­га­ючы на­пе­рад, доб­рай экс­па­зі­цыі?

Вы­ста­ва мае не­вя­ліч­кі ка­та­лог-да­вед­нік, з якім ве­ль­мі зруч­на яе агля­даць. А вось да­сле­да­ван­не бы­ло б вы­дат­на за­фік­са­ваць у гіс­то­рыі мас­тац­тва ў якас­ці бо­льш грун­тоў­най пуб­лі­ка­цыі. Але рас­ійскія тры­е­на­льш­чы­кі аб­ра­лі іншы, бо­льш пра­грэ­сіў­ны фар­мат. Фар­мат вэб-плат­фор­мы. Па­куль плат­фор­ма — па­прос­ту аўта­ном­ны раз­дзел вэб-сай­та «Га­ра­жа» — вы­гля­дае да­во­лі сціп­ла, але яе ства­ра­ль­ні­кі апты­міс­тыч­на за­яўля­юць, што гэ­та па­ста­янна дзей­ны рэ­сурс, які бу­дзе раз­ві­вац­ца і па­паў­няц­ца, каб прад­стаў­ляць «мак­сі­ма­ль­на по­ўную акту­аль­ную інфар­ма­цыю аб ла­­каль­­ных мас­тац­кіх сцэ­нах на рус­кай і англій­скай мо­вах». Пра­ца над ім бу­дзе пра­цяг­ну­тая і па­сля за­кан­чэн­ня вы­ста­вы.

Па­ўна­вар­тас­ны раз­дзел пра­екта — ад­ука­цый­ная пра­гра­ма, не то­ль­кі па ста­лі­цы, але і па рэ­гі­ёнах. Гэ­та лек­цыі, дыс­ку­сіі, кі­на­па­ка­зы і пер­фор­ман­сы, дзе за­дзей­ні­ча­ны мас­та­кі і тэ­арэ­ты­кі, ку­ра­та­ры і арт-акты­віс­ты з усёй кра­іны. Мэ­та пра­гра­мы, па сло­вах Кейт Фаўл, «па­ка­заць эстэ­тыч­ныя тра­ды­цыі роз­ных рэ­гі­ёнаў і да­зво­ліць на­вед­ва­ль­ні­кам атры­маць інфар­ма­цыю аб ку­ль­тур­ным жыц­ці ў Рас­іі з пер­шых рук».

Ці­ка­ва, што ства­ра­ль­ні­кі тры­ена­ле ад­мо­ві­лі­ся ад тэ­мы, звы­чай­най для пад­обных «вя­лі­кіх пра­ектаў». Вы­ста­ва не грун­ту­ецца на не­йкім па­этыч­ным вы­каз­ван­ні-на­зве, пад якое «пад­га­ня­юцца» пра­цы мас­та­коў. Ад­быў­ся ад­ва­рот­ны пра­цэс: па­вод­ле да­сле­да­ван­ня шмат­лі­кіх на­яўных творчых пра­ктык кра­іны бы­лі сфар­ма­ва­ныя аб’ядна­ль­ныя экс­па­зі­цый­ныя сю­жэ­ты. Арга­ні­за­та­ры ка­жуць пра ма­дэль вы­ста­вы як «уні­вер­са­ль­най фі­гу­ры ўклю­чэн­ня» — кла­сі­фі­ка­цыю, у якую па­тэн­цый­на ўбу­доў­ва­ецца амаль лю­бы мас­так, што жы­ве і пра­цуе ў Рас­іі.

Дзя­ку­ючы да­клад­на вы­зна­ча­най ты­па­ло­гіі вы­ста­ва вы­дат­на струк­ту­ра­ва­ная і кан­цэп­ту­алі­за­ва­ная. Да та­го ж яна ве­ль­мі арга­ніч­на ўпі­са­ла­ся ў но­вы двух­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак «Га­ра­жа», па­бу­да­ва­ны са­мім Рэ­мам Кол­ха­сам і архі­тэк­тур­ным бю­ро «ОМА» ва­кол за­ха­ваў­шых­ся му­роў са­вец­ка­га ма­дэр­ніз­му з рэ­штка­мі ма­за­ік са­цыя­ліс­тыч­на­га рэ­аліз­му — бы­ло­га рэ­ста­ра­на «Ча­ты­ры се­зо­ны» там­тэй­ша­га па­рку Гор­ка­га. Та­кім чы­нам, са­вец­кі бэк­граўнд экс­па­зі­цыі быў ужо архі­тэк­тур­на за­да­дзе­ны, а яе якасць і ба­гац­це вы­зна­чы­лі ўкла­дзе­ныя срод­кі і вы­дат­ная пра­ца ды­зай­не­раў-экс­па­зі­цы­яне­раў. Да­лей кры­ху про­йдзем­ся па ку­ра­тар­скіх ды­рэк­то­ры­ях, якія ства­ра­юць вы­раз­на па­зна­ча­ныя, але ўза­емап­ра­ні­­каль­­ныя пра­сто­ра­выя сег­мен­ты ў це­ле вы­ста­вы.

Ве­лі­зар­ная ру­жо­вая рас­цяж­ка «Здесь вам не Мос­ква» сус­тра­кае нас на па­чат­ку агля­ду. Гэ­та мар­кер раз­дзе­ла «Мас­тац­тва дзеян­ня» і аўтэн­тыч­ны пра­цоў­ны сло­ган ад­ной з Ман­стра­цый, арга­ні­за­ва­ных но­ва­сі­бір­скім мас­та­ком Арцё­мам Лас­ку­то­вым. Ву­ліч­нае шэс­це «мас­та­коў і спа­чу­ва­ючых» з іра­ніч­ны­мі і бес­сэн­соў­ны­мі ло­зун­га­мі ды тран­спа­ран­та­мі — «За ва­ми бу­ду­щее, отой­ди­те!», «Мы это вы!», «Ад наш!» і гэ­так да­лей — ве­лі­зар­ны пер­ша­май­скі хэ­пе­нінг, што ўпер­шы­ню зда­рыў­ся ў Но­ва­сі­бір­ску ў 2004-м і стаў там ма­са­вым і тра­ды­цый­ным. Ня­гле­дзя­чы на не­па­ра­зу­мен­не і про­ці­дзе­янне ўла­даў, за апош­нія два­нац­цаць га­доў Ман­стра­цыі пра­йшлі ў шэ­ра­гу іншых га­ра­доў, і не то­ль­кі рас­ійскіх. Фо­та- і ві­дэа­да­ку­мен­та­цыя ба­га­тай і вя­сё­лай гіс­то­рыі Ман­стра­цый за­ймае ў экс­па­зі­цыі цэ­лую сця­ну асоб­най за­лы. На астат­ніх — мас­тац­кія інтэр­прэ­та­цыі ба­лю­чых гра­мад­скіх тэм, ся­род якіх да­мі­нуе фе­мі­ніс­цкая — ад аква­рэ­ль­ных раз­во­даў жа­но­чых сі­ня­коў Анас­та­сіі Па­цём­кі­най да акты­віс­цка­га сам­вы­да­ту да­след­чыц­ка-акты­віс­цка­га пра­екта «Урбан­фе­мі­нізм». Па­ся­рэ­дзі­не за­лы — імі­та­цыя швей­на­га цэ­ху, дзе ў пер­фор­ман­се «12-га­дзін­ны пра­цоў­ны дзень» (2017) мас­та­кі з санкт-пе­цяр­бур­гска­га Швей­на­га ка­апе­ра­ты­ву «Шве­мы» ма­дэ­лю­юць сі­ту­ацыю рэ­аль­на­га пра­цоў­на­га дня на ткац­кай фаб­ры­цы. Пра­цу­ючы пра­сла­ву­тыя два­нац­цаць га­дзін нон-стоп, пер­фор­ме­ры ства­ры­лі сап­раў­дныя ткац­кія вы­ра­бы — яны пры­сут­ні­ча­юць тут жа і зу­сім не­здар­ма па­зна­ча­ны лэй­блам «Зроб­ле­на ў раб­стве». Твор­цы, прад­стаў­ле­ныя ў ды­рэк­то­рыі, час­та ад­маў­ля­юць пры­нцы­пы фун­кцы­яна­ван­ня тра­ды­цый­на­га мас­тац­тва, ад­да­ючы пе­ра­ва­гу арт-акты­віз­му і вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы пуб­ліч­ную пра­сто­ру для зва­ро­ту да са­цы­яль­на знач­ных тэм. Тым не менш, саб­ра­ныя ў арта­вым вы­ста­вач­ным ася­род­дзі, яны вы­гля­да­юць як мі­ні­мум эфек­тна.

Лас­ку­тоў­ска­му ло­зун­гу пра Мас­кву кру­ціць за­ла­тую хві­гу Ана­толь Асма­лоў­скі — у вы­гля­дзе тлус­та­га «па­тры­ярха» з до­ла­рам за­мест кры­жа на ад­сут­най шыі. Гэ­та аўта­пар­трэт­ная ску­льп­ту­ра («За­ла­ты аўта­пар­трэт», 2013) вя­до­ма­га рас­ійска­га мас­та­ка і тэ­арэ­ты­ка, які на мя­жы дзе­вя­нос­тых па­спеў па­пра­ца­ваць у Мін­ску ў якас­ці ку­ра­та­ра га­ле­рэі «Ві­та Но­ва», а сён­ня кі­руе мас­коў­скім інсты­ту­там «Ба­за». Улас­на, гэ­та ды­рэк­то­рыя «Май­стар-фі­гу­ра», дзе саб­ра­ныя мас­та­кі-гу­ру ла­ка­ль­ных арт-сцэн і мас­та­кі, чый уплыў на сі­ту­ацыю ў кра­іне вы­хо­дзіць да­лё­ка за межы іх мес­ца жы­хар­ства. Ся­род іх та­кія глы­бы, як Дзміт­рый Бу­ла­наў («Кроп­ка дос­ту­пу», 2016) — рас­ійскі апа­ла­гет і пра­па­ган­дыст са­енс-арту, Андрэй Ма­нас­тыр­скі («Ча­ты­ры мар­шру­ты», 2017) — за­сна­ва­ль­нік гру­пы «Ка­лек­тыў­ныя дзея­нні» і мас­коў­ска­га кан­цэп­ту­аліз­му, Дзміт­рый Пры­гаў (на жаль, у вы­гля­дзе ме­ма­ры­яль­най інста­ля­цыі «Пад­арож­жа Дзміт­рыя Аляк­сан­дра­ві­ча», 2016—2017 Ла­ры­сы Гар­шэ­ні­най) — які не мае па­трэ­бы ў прад­стаў­лен­нях і, да­рэ­чы, які на­вед­ваў бе­ла­рус­кую ста­лі­цу «эмі­са­рам» су­час­на­га мас­тац­тва.

По­бач — «Аўтар­скія мі­фа­ло­гіі», на­пэў­на, са­мы змяс­тоў­ны раз­дзел, бо тут бу­яе мност­ва най­ці­ка­вей­шых «мас­тац­кіх сус­ве­таў» без ані­якіх сты­ліс­тыч­ных аб­ме­жа­ван­няў. Пры­емна ба­чыць, што най­бо­льш пе­ра­ка­наў­ча аўтар­скія «мі­фа­ло­гіі» ад­люс­троў­вае — і пан­уе ў гэ­тай час­тцы экс­па­зі­цыі — арт-аб’ект. У са­мых роз­ных іпас­та­сях — ад бру­та­ль­нас­цей Яўге­на Антуф’ева да вы­тан­ча­най кі­нэ­ты­кі Мі­ка­лая Пан­афі­дзі­на і Мі­ха­іла Смаг­лю­ка. Вы­лу­ча­ецца гран­ды­ёзнай рэ­прэ­зен­та­цы­яй пра­ект-да­сле­да­ван­не Ула­дзі­мі­ра Архі­па­ва, якое ён вя­дзе ка­ля трыц­ца­ці га­доў. Па ўсім све­це мас­так збі­рае са­ма­туж­на зроб­ле­ныя прад­ме­ты, кштал­ту вы­чвар­на за­гіп­са­ва­на­га вен­ты­ля­та­ра ці чы­гун­най ван­ны, уман­та­ва­най у жа­лез­ны кар­кас бы­ло­га лож­ка, — «прыў­крас­ныя і жу­дас­ныя» ад­на­ча­со­ва. «Яны зроб­ле­ны кан­крэт­ны­мі лю­дзь­мі ў кан­крэт­ных жыц­цё­вых аб­ста­ві­нах, — сцвяр­джае Ула­дзі­мір, — яны ўні­ка­ль­ныя і ва­ло­да­юць усі­мі пры­кме­та­мі тво­раў мас­тац­тва, акра­мя ад­на­го: аўта­ры не ба­чаць у іх эстэ­тыч­най каш­тоў­нас­ці». Атрым­лі­ва­ецца са­п­раў­дны па­ра­докс: усе гэ­тыя ад­чу­ва­ль­на ка­рыс­ныя рэ­чы вы­гля­да­юць вы­тан­ча­на-эстэ­тыч­на ў вы­ста­вач­най пра­сто­ры. Важ­ны склад­нік раз­дзе­лу — асо­бас­насць. Яна ня­бач­на і пе­ра­ка­наў­ча (амаль прад­мет­на?) пры­сут­ні­чае і ў пер­са­на­ль­ных мі­ні-по­мні­ках мас­кві­ча Аляк­сан­дра По­ўзне­ра, і ў вос­тра­мас­тац­кіх пла­ка­тах та­ба­ль­ча­ні­на Да­мі­ра Му­ра­та­ва, і ў ген­дар­ных пер­фор­ман­сах ка­лі­нін­град­скай арт-гру­пы «Не­жные ба­бы».

У ды­рэк­то­рыі «Вер­насць мес­цу» бо­льш за ўсіх фа­тог­ра­фаў. Што на­ту­ра­ль­на, бо гэ­та, на­пэў­на, леп­шы сро­дак для асэн­са­ван­ня на­ва­ко­ль­най ла­ка­ль­най рэ­ча­існас­ці, да якой моц­на пры­вя­за­ныя ўсе гэ­тыя твор­цы. Яны фік­су­юць, ана­лі­зу­юць і, на­рэш­це, мі­фа­ла­гі­зу­юць ве­ль­мі роз­ныя рэ­чы і з’явы, што іх ста­ла ата­ча­юць, — пры­ро­ду (Ілля Даў­гоў, «Ляс­ная га­зе­та», 2012—2017), го­рад (Ула­дзі­мір Се­ляз­нёў, «Мет­ро­па­ліс», 2013), лю­дзей (Му­рад Ха­лі­лаў, «Язык ву­ліц», 2016—2017). Ку­ра­тар гэ­та­га сег­мен­та, Андрэй Мі­зі­яна, ба­чыць у пра­цах ад­а­бра­ных ім мас­та­коў «по­стса­вец­кі сус­вет», што рэ­прэ­зен­та­ва­ны не як «ра­ман­ты­за­ва­ная рэ­аль­насць, уз­нік­лая на аскеп­ках не­ка­лі вя­лі­кай імпе­рыі, а, хут­чэй, як пра­сто­ра што­дзён­на­га, рас­цяг­ну­та­га ў па­за­гіс­та­рыч­ным ча­се па­ўся­дзён­на­га бы­та­ван­ня».

Тво­ры ды­рэк­то­рыі «Агу­ль­ная мо­ва» бу­дуць да­рэч­ны­мі ў «бе­лых ку­бах» лю­бых інсты­ту­цый цы­ві­лі­за­ва­на­га све­ту, бо зроб­ле­ны ні­бы­та па інтэр­на­цы­яна­ль­ных шаб­ло­нах. Кі­но пан­уе — тут да­мі­ну­юць ві­дэ­аін­ста­ля­цыі, ся­род якіх ма­юцца на­ват та­кія, што хо­чац­ца да­гля­дзець да фі­на­лу. Кра­на­ль­нае ві­дэа Са­шы Пі­ра­го­вай «Чар­га» (2017), зроб­ле­нае па ма­ты­вах ад­на­ймен­на­га ра­ма­на Ула­дзі­мі­ра Са­ро­кі­на (1983) — з та­кіх. А вось двух­ка­на­ль­ную пра­екцыю Ра­ма­на Мак­ро­ва «Мая ме­ло­дыя» (2012) да­гля­дзець не­маг­чы­ма. І не та­му, што яе да­ўжы­ня ка­ля га­дзі­ны, — про­ста сап­раў­днае па­да­рож­жа ў элек­трыч­цы ва­чы­ма ста­тыч­на­га па­са­жы­ра пад му­зы­ку ў яго­ным плэ­еры пе­ра­жы­ва­ецца як мед­ыта­цыя, у якой мож­на рас­тва­рыц­ца. Раз­дзел най­бо­льш тэх­на­ла­гіч­на «пра­су­ну­ты» — тут ма­юцца пра­цы і з вір­ту­аль­най (Кі­рыл Ма­ка­раў, «Дождж пой­дзе, це­ла маё, ру­кі, но­гі бу­ду ся­чы», 2017), і з гу­ка­вай (Да­ніл Акі­маў, «Мой фі­ла­соф­скі ка­мень», 2013) рэ­аль­нас­ця­мі. Ад­нак ад­чу­ва­ецца не­йкія ад­асоб­ле­насць і не­на­ту­ра­ль­насць мас­тац­кіх па­слан­няў — зра­зу­ме­ла, ча­му яны вы­не­се­ны ў асоб­ны раз­дзел. На­ват аса­біс­тыя тво­ры Ма­яны На­сы­бу­ла­вай з Са­ма­рскай воб­лас­ці («Акту­аль­ны бур­штын», 2015) успры­ма­юцца не­як па-еўра­пей­ску ха­лод­на, ка­та­ла­гі­за­ва­на. Та­кім жа вы­гля­дае арт-акты­візм «Гру­пі­роў­кі ЗІП»: пра­ва­ка­тыў­насць цал­кам у меж­ах цы­тат з за­ход­ніх ка­лег — Бой­са, Аб­ра­ма­віч, Хір­шхор­на ды іншых. Мож­на па­спра­чац­ца на­конт над­на­цы­яна­ль­нас­ці прад­стаў­ле­ных мас­тац­кіх пра­ктык, але так, гэ­тыя твор­цы доб­ра ве­да­юць між­на­род­ную мо­ву су­час­на­га мас­тац­тва. Во­пыт удзе­лу ў інтэр­на­цы­яна­ль­ных пра­ектах па­каз­вае, што ўсе тыя мас­та­кі зра­зу­ме­лыя. Пра­ві­ль­на зра­зу­ме­лыя.

«Мар­фа­ло­гія ву­ліц» па­чы­на­ецца звон­ку «Га­ра­жа» — з пра­цы на­ўга­род­скай ка­ман­ды «ТОЙ»: ве­лі­зар­най раз­ма­ля­ва­най аўта­пак­рыш­кі з вы­са­джа­ны­мі ўнут­ры бя­ро­за­мі («Клум­ба», 2017). Гэ­тая гі­пер­тра­фа­ва­ная пры­пад’ездная інста­ля­цыя ад­кры­вае ды­рэк­то­рыю, пры­све­ча­наю стрыт-арту — надзвы­чай акту­аль­на­му мас­тац­тву, што ро­біць бач­ным у гра­мад­скай пра­сто­ры вы­каз­ван­ні тых су­по­ль­нас­цей, якія пра­ва го­ла­су не ма­юць. Тво­ры пя­ці за­про­ша­ных мас­та­коў і мас­тац­кіх груп раз­мяс­ці­лі­ся на ча­ты­рох асоб­ных ла­ка­цы­ях па­рку Гор­ка­га. На­прык­лад, сця­ну ад­мі­ніс­тра­тыў­на­га бу­дын­ка аку­па­ва­ла стра­ка­тая істо­та Кі­ры­ла Ле­бе­дзе­ва («Дзя­кую за ўва­гу і спро­бу раз­умен­ня», 2017). По­бач — ад­кры­тыя спа­бор­ніц­твы па­вод­ле ад­ной з пер­шых са­вец­кіх элек­трон­ных гу­ль­няў «Ну, па­ча­кай!», арга­ні­за­ва­ныя арт-гру­пай «Злыя»: волк-рай­дар за­мест яек ло­віць ба­ло­ны з фар­бай, ся­род удзе­ль­ні­каў бу­дзе вы­зна­ча­ны пе­ра­мож­ца, які атры­мае прыз.

І, на­рэш­це, апош­няя ды­рэк­то­рыя. «Ла­­каль­­ныя гіс­то­рыі мас­тац­тваў» — тая са­мая, ад­у­ка­цый­ная. Яна ўяў­ляе з ся­бе рэ­гі­яна­ль­ныя ад­на­дзён­ныя се­сіі-дыс­ку­сіі ў лек­то­рыі «Га­ра­жа», за­клі­ка­ныя — у ма­ні­фес­та­цый­най трак­тоў­цы іх ку­ра­та­ра Ва­лян­ці­на Дзь­яка­на­ва — «раз­бу­рыць знут­ры ма­на­по­лію цэн­траў на апі­сан­не і асэн­са­ван­не жыц­ця ў рэ­гі­ёнах». На­ко­ль­кі атры­ма­ецца та­кое «раз­бу­рэн­не», па­ка­жуць, улас­на, дыс­ку­сіі, ку­ды за­про­ша­ны ку­ра­та­ры, фі­ло­са­фы, му­зей­шчы­кі і іншыя прад­стаў­ні­кі рэ­гі­яна­ль­ных ку­ль­тур­ных эліт — ад Ка­лі­нін­гра­да да Ула­дзі­вас­то­ка, па рэ­гі­ёне на дзень.

Па­куль не­вя­до­ма, ці ажыц­цяў­ля­ль­ны амбі­цы­ёзны за­мах «Га­ра­жа», час­ткай яко­га з’яўля­ецца тры­ена­ле, — ства­рыць устой­лі­вую інфрас­трук­ту­ру су­час­на­га рас­ійска­га мас­тац­тва. Але вось што ба­чыц­ца ў чыс­тых вы­ні­ках: плён­ныя па­ля­выя да­сле­да­ван­ні рэ­гі­ёнаў; вы­раз­ная вы­ста­ва-спра­ваз­да­ча, што рэ­прэ­зен­туе на­яўнае мас­тац­тва краі­ны; ад­ука­цый­ная пра­гра­ма, якая лу­чыць ста­лі­цу і рэ­гі­ёны; за­пуск вэб-плат­фор­мы пра мас­та­коў і арт-сцэ­ны кра­іны. Зга­дзі­це­ся, гэ­та зу­сім не ма­ла!

Павел ВАЙНІЦКІ