Адзі­но­та ў тлу­ме

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

«Сін­дро­м Мед­эі» Юліі Чар­няў­скай
На сцэ­не — ма­на­літ­ны «ка­мен­ны» блок. Пры жа­дан­ні ў ім мож­на ўба­чыць лес­віч­ную клет­ку звы­чай­на­га шмат­па­вяр­хо­ва­га до­ма з чор­най ніт­кай па­рэн­чаў. А мож­на ўспры­маць блок як шэ­рую сця­ну з ад­бі­тай тын­коў­кай. Звер­ху — глі­ня­ныя фі­гур­кі дзя­цей, што сім­ва­лі­зу­юць сы­ноў Ма­ры­ны. На па­чат­ку спек­так­ля блок на­хі­ліц­ца, фі­гур­кі ўпа­дуць і раз­аб’юц­ца.

А сця­на так і за­ста­нец­ца на­хі­ле­най. Як сім­вал мі­фіч­на­га ка­раб­ля «Арго», на якім ста­ра­жыт­ныя грэ­кі пад­арож­ні­ча­лі, шу­ка­ючы за­ла­тое ру­но. Ці як ува­саб­лен­не па­хіс­ну­та­га све­ту, які па­сля здра­ды ўжо ні­ко­лі не бу­дзе ра­ней­шым. Ха­рак­тэр­на, што кас­цю­мы ўсіх ге­ро­яў су­па­да­юць з ко­ле­рам сця­ны. Па­стаў­це іх по­бач — і ча­ла­век злі­ецца з ка­ме­нем. Іх шэ­расць і па­срэд­насць да­лё­кія ад мі­фа і ма­ры. Адзі­нае вы­клю­чэн­не — га­лоў­ная ге­ра­іня ў бе­лым грэ­час­кім хі­то­не.

Ня­час­ты вы­па­дак: па­ста­ноў­ка вы­клі­ка­ла ажыў­ле­ную рэ­акцыю ў са­цы­яль­ных сет­ках. У ге­ра­іні мно­гія гля­дач­кі па­зна­лі ся­бе (га­вор­ка пра псі­ха­ла­гіч­ны стан, а не пра ўчы­нак). Іх вод­гу­кі пра спек­такль зра­бі­лі­ся ка­лек­тыў­ным флэш­мо­бам. Ака­за­ла­ся, сы­ход ка­ха­на­га да іншай, да ма­ла­дзей­шай су­пер­ні­цы стаў для не­ка­то­рых жан­чын жыц­цё­вай ка­тас­тро­фай. Тое, што пра­бле­ма агу­ча­на са сцэ­ны, — ма­быць, га­лоў­ная вар­тасць па­ста­ноў­кі. Бе­ла­рус­ка­му гра­мад­ству трэ­ба вы­га­ва­рыц­ца.

Да­рэ­чы, са­цы­яль­ныя сет­кі ста­но­вяц­ца па­ўнап­раў­ным удзе­ль­ні­кам спек­так­ля. Але ў не­ча­ка­ным ра­кур­се. Яшчэ ў антыч­нас­ці важ­ную ро­лю ў п’е­сах ад­ыгры­ваў хор — ён ка­мен­та­ваў падзеі, мог вы­ка­заць улас­нае стаў­лен­не да пер­са­на­жа. Гэ­тую ро­лю ў па­ста­ноў­цы бя­рэ на ся­бе фэй­сбу­ка­вая су­по­ль­насць. Фрэн­ды, якім да­па­ма­гае Ма­ры­на (яна псі­хо­лаг-кан­су­ль­тант), у скла­да­най сі­ту­ацыі не ад­каз­ва­юць ёй да­бром. На­адва­рот, бяз­дум­на лай­ка­юць рэ­зкія ка­мен­та­ры на яе ад­рас, ад­маў­ля­юць у да­па­мо­зе. Іх вір­ту­аль­ныя кры­кі на­гад­ва­юць рэ­акцыю на­вед­ні­каў Ка­лі­зея, ка­лі тыя па­тра­ба­ва­лі за­біць гла­ды­ята­раў. У фі­на­ле спек­так­ля фрэн­ды вы­бу­ду­юць доў­гі ка­лі­дор, што пры­вя­дзе Ма­ры­ну-Мед­эю да акон­на­га пра­ёма...

Але п’е­са Юлія Чар­няў­ская ўсё ж не то­ль­кі пра гэ­та. Яе твор — гіс­то­рыя антыч­най ге­ра­іні, якая быц­цам па­тра­пі­ла ў су­час­насць (не­здар­ма па сю­жэ­це Мед­эя — сап­раў­днае імя Ма­ры­ны). Апо­вед пра тое, як антыч­ныя сю­жэ­ты і рэ­аліі ўва­хо­дзяць у наш свет. Як у ту­гі ву­зел пе­ра­круч­ва­юцца і пе­ра­пля­та­юцца ча­сы. Як улас­ныя ўчын­кі вяр­та­юцца бу­ме­ран­гам, ды ад­олець прад­выз­на­ча­насць падзей не кож­на­му па сі­лах.

Ад­нак у інтэр­прэ­та­цыі рэ­жы­сёр­кі Ка­ця­ры­ны Авер­ка­вай гэ­тыя плас­ты знік­лі. Амаль. Са сцэ­ны ў сцэ­ну нам рас­па­вя­да­юць па­бы­то­вую гіс­то­рыю пра кла­пат­лі­вую ма­ці, жон­ку, гас­па­ды­ню — і яе ня­ўдзяч­нае ася­род­дзе (як вір­ту­аль­нае, так і рэ­аль­нае), што сва­імі па­во­дзі­на­мі да­вя­ло ге­ра­іню да жу­дас­на­га ўчын­ку. Па­ра­докс, але Мед­эі спа­чу­вае то­ль­кі інтэ­лі­ген­тны су­сед (Ва­лян­цін Са­лаў­ёў). Усе астат­нія ўяў­ля­юць з ся­бе не­йкі пан­опты­кум: сла­ба­во­ль­ны Ясон-Ян (Мак­сім Пан­імат­чан­ка), сва­во­ль­ная Га­ля (Гра­жы­на Бы­ка­ва), ха­ма­ва­тая ма­ці Яна, якая раз­маў­ляе на тра­сян­цы (Га­лі­на Чар­на­ба­ева). Ка­лі Ма­ры­на не ба­чы­ла іх сап­раў­днае аб­ліч­ча, дык што яна за псі­хо­лаг? Ка­лі ба­чы­ла, дык ад­куль ілю­зіі і шок?

Ці мае пра­ва на існа­ван­не пад­обная інтэр­прэ­та­цыя? Зра­зу­ме­ла! Але на­вош­та ў ёй спат­рэ­бі­ла­ся Ста­ра­жыт­ная Грэ­цыя і міф пра Мед­эю? Па­ко­ль­кі ад антыч­нас­ці рэ­жы­сёр­ка цал­кам не ад­мо­ві­ла­ся, вы­дат­ная артыс­тка Люд­мі­ла Сі­дар­ке­віч у ад­па­вед­нас­ці з аўтар­скай за­ду­май грае ме­на­ві­та Ма­ры­ну-Мед­эю. Не­здар­ма ў п’е­се яна не про­ста за­бі­ва­ла дзя­цей, а, па сут­нас­ці, вы­праў­ля­ла іх у антыч­ны «рай». А вось усе парт­нё­ры Сі­дар­ке­віч (хто бо­льш, хто менш пе­ра­ка­наў­ча) гра­юць вы­ключ­на су­час­ных лю­дзей (па­вод­ле рэ­жы­сёр­скай за­ду­мы). Та­му Ма­ры­на і яе муж Ян ча­сам на­гад­ва­юць за­меж­ні­каў, якія га­во­раць на роз­ных мо­вах...

Але са­мае га­лоў­нае: па­бы­то­вая гіс­то­рыя ў фар­ма­це, пра­па­на­ва­ным РТБД, вы­ма­гае хут­чэй су­пе­ра­жы­ван­ня, чым су­р’ёз­най інтэ­лек­ту­аль­най пра­цы: на бок Ма­ры­ны гля­дзе­ль­ня пе­ра­йшла ўжо на па­чат­ку спек­так­ля, мак­сі­мум — да антрак­ту. Та­му час­тка дру­гой дзеі пе­ра­тва­ры­ла­ся ў да­да­так — мі­лы, але ча­сам не аб­авяз­ко­вы.

Зрэш­ты, ка­лі па­сля пра­гля­ду гля­дач­кі і, га­лоў­нае, гле­да­чы зір­нуць на ўлас­ныя се­м’і іншы­мі ва­чы­ма, мэ­та ства­ра­ль­ні­каў па­ста­ноў­кі бу­дзе да­сяг­ну­тая.

Дзяніс МАРЦІНОВІЧ