Медыя Медэя

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

«Сіндром Медэі» Юліі Чарняўскай у Рэспубліканскім тэатры-лабараторыі беларускай драматургіі
Ча­сы мі­фаў і ле­генд да­ўно мі­ну­лі, а іх сю­жэ­ты і пер­са­на­жы да­гэ­туль пры­цяг­ва­юць лю­дзей і з’яўля­юцца на ста­рон­ках кніг, у кі­нас­туж­ках, на тэ­атра­ль­най сцэ­не. Чым так ва­бяць мас­та­коў ге­роі мі­фаў, да­ска­на­лыя ў сва­ім вы­са­ка­род­стве і зла­чын­стве?

Про­стыя сю­жэ­ты, да­ўно рас­кла­дзе­ныя ледзь не на ата­мы? Мяр­кую, ме­на­ві­та сва­ёй да­клад­нас­цю, ад­шлі­фа­ва­най ста­год­дзя­мі на­зі­ран­няў за ча­ла­ве­кам, чыс­ці­нёй эмо­цый, учын­каў, іх веч­нас­цю і спрад­веч­нас­цю. Тэ­атр па­чы­наў­ся з ры­ту­алу, антыч­ны тэ­атр — з мі­фа, та­му не дзіў­на, што мі­фіч­ныя сю­жэ­ты за­ча­роў­ва­юць дзея­чаў гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва. Ча­ла­век ды сцэ­на­ры жыц­ця, пад­рых­та­ва­ныя яго­ным лё­сам, не змя­ня­юцца. Мя­ня­юцца то­ль­кі эпо­хі-дэ­ка­ра­цыі, і на су­час­най сцэ­не мож­на сус­трэць Мед­эю, якая за­мест ва­раж­бы дае па­ра­ды па псі­ха­ло­гіі, кас­ме­та­ло­гіі і вы­ха­ван­ні дзя­цей...

Та­кой па­ўстае ад­на з са­мых страш­ных мі­фа­ла­гіч­ных ге­ра­інь у «Сін­дро­ме Мед­эі» Юліі Чар­няў­скай. Час змя­ніў­ся, раз­ам з ім змя­ні­ла­ся і Мед­эя (яна атры­ма­ла но­вае імя — Ма­ры­на), ма­ты­ва­цыя яе жу­дас­на­га ўчын­ку, але не пры­чы­ны, што зру­шы­лі яго­ны страш­ны ме­ха­нізм. Змя­ніў­ся за ста­год­дзі тэ­атр, ад­нак ад­біт­кі антыч­най тра­ге­дыі вы­нік­лі ў спек­так­лі, па­стаў­ле­ным рэ­жы­сёр­кай Ка­ця­ры­най Авер­ка­вай. За­стаў­ся хор, які пад­во­іўся: за­ха­ваў сваю ро­лю на­зі­ра­ль­ні­ка-ка­мен­та­та­ра дзея­ння і пе­ра­тва­рыў­ся ў саў­дзе­ль­ні­ка, ка­лі не ад­на­го з ві­ноў­ні­каў зла­чын­ства. За­ста­ла­ся вы­ключ­ная ро­ля му­зы­кі і плас­ты­кі, рэ­ду­ка­ва­ныя мас­кі, хо­ры Іо­сі­фа Брод­ска­га да «Мед­эі» Эўры­пі­да (пе­ра­клад па­этыч­ных час­так п’есы ажыц­ця­віў Стась Кар­паў, пра­за­ічных — Ды­яна Да­ра­жок). За­ста­ла­ся, на­рэш­це, Мед­эя, аб­ра­жа­ная і па­кі­ну­тая, але лю­тая ня­на­вісць і по­мста знік­лі, іхняе мес­ца за­ня­лі на­шы рэ­аліі — ад тэ­ле­ві­зій­ных ток-шоу і «Фэй­сбу­ка» да са­ка­ві­та­га слэн­гу.

Сю­жэт «Сін­дро­му Мед­эі», ня­гле­дзя­чы на антыч­ную пад­ста­ву, і сам спек­такль — надзі­ва су­час­ныя па гу­чан­ні. На сцэ­не — жан­чы­на, якой здра­дзіў муж, і яна ў рос­па­чы за­бі­ла сва­іх дзя­цей. За гіс­то­ры­яй Мед­эі на­ша­га ча­су — раз­ва­гі пра не­бяс­пе­ку стра­ты ся­бе, «рас­тва­рэн­ня» ў іншым (не­здар­ма эпіг­ра­фам да па­ста­ноў­кі ўзя­тыя рад­кі з Эўры­пі­да: «Усё, што ме­ла я, злі­ло­ся ў ад­ным, І гэ­та быў мой муж...»), а так­са­ма... пра моц са­цы­яль­ных се­так, дзе за ка­мен­та­ра­мі ды пад­абай­ка­мі зні­кае ча­ла­век. Пры­свя­чэн­не свай­го жыц­ця інша­му і ахвя­ра­ван­не ўсім дзе­ля яго, пе­ра­тва­рэн­не ча­ла­ве­чай су­по­ль­нас­ці ў су­куп­насць бяз­лі­тас­ных, па­збаў­ле­ных спа­га­ды, ахво­чых да пі­кан­тных гіс­то­рый і кры­ва­вых падзей ана­нім­ных істот — гэ­тыя дзве тэ­мы вы­раз­на пра­цяг­ну­ты дра­ма­тур­гам і рэ­жы­сё­рам.

Мед­эя-Ма­ры­на (Люд­мі­ла Сі­дар­ке­віч) у вы­ра­шэн­ні Ка­ця­ры­ны Авер­ка­вай, без­умоў­на, успад­ка­ва­ла свой антыч­ны пра­та­тып. Яна — жан­чы­на-чу­жа­ні­ца са све­ту, дзе со­нца, мо­ра, ві­наг­рад, ка­зі­ныя сцеж­кі і моц­ныя ро­да­выя су­вя­зі ды аб­авяз­кі. Воб­лік ге­ра­іні (мас­тач­ка — Але­на Ігру­ша) адзі­ны ва ўсім спек­так­лі ад­сы­лае да антыч­нас­ці — праз сты­лі­за­ва­ны грэ­час­кі бе­лы строй ды пры­чос­ку. Але, ня­гле­дзя­чы на вы­раз­ныя па­ра­ле­лі з мі­фа­ла­гіч­най ге­ра­іняй, Мед­эя-Ма­ры­на — жан­чы­на су­час­ная. Яна мае ад­ука­цыю псі­хо­ла­га, шы­ро­кі кру­гаг­ляд, актыў­на ка­рыс­та­ецца інфар­ма­цый­ны­мі тэх­на­ло­гі­ямі. Вы­дат­ная ма­ці, жон­ка і гас­па­ды­ня, да та­го ж ста­ра­ецца за­раб­ляць. Мед­эю Люд­мі­лы Сі­дар­ке­віч вы­лу­чае спа­гад­лі­васць, дзіў­ная мяк­касць і пяш­чо­та, што ро­біц­ца сап­раў­днай пры­емнай не­ча­ка­нас­цю, ка­лі зга­даць «тра­гіч­ныя» воб­ра­зы артыс­ткі ў па­ста­ноў­ках РТБД «Пе­лі­кан» ды «Гэ­та ўсё яна», ува­соб­ле­ныя апош­нім ча­сам. У ге­ра­іні Люд­мі­лы Сі­дар­ке­віч ані за­ліш­няй не­рво­вас­ці, ані кры­ку, здо­ль­ных сап­са­ваць са­мую леп­шую ро­лю, — то­ль­кі муд­расць, стры­ма­насць ды ча­сам не­ве­ра­год­нае на­пру­жан­не ад бо­лю. Ад­ным сло­вам, су­час­ная Мед­эя — сап­раў­дны ідэ­ал! І ме­на­ві­та ідэ­аль­насць ро­біц­ца ад­ной з асноў­ных пры­чын аса­біс­тай тра­ге­дыі жан­чы­ны, якая пры­свя­ці­ла сваё жыц­цё ка­ха­на­му.

«...Яна ва ўсім ад­мет­ная бы­ла. ...я ўсім ёй аб­авя­за­ны... Вось за гэ­та і не­на­ві­джу», — пры­зна­ецца не­ўза­ба­ве Ясон-Ян (Мак­сім Пан­імат­чан­ка). Бо цяж­ка жыць з ідэ­алам. Скла­да­на ад­па­вя­даць яму. За­ла­тое ру­но пе­ра­тва­ра­ецца ў ме­та­фа­ру аба­вяз­ку, ускла­дзе­на­га на Ясо­на жон­кай. Фі­зіч­на яго ўва­саб­ляе фут­ра-па­лі­то, што апра­нае Мед­эя на свай­го ка­ха­на­га, ства­ра­ючы воб­раз ідэ­аль­на­га муж­чы­ны, «са­ма­га-са­ма­га», яму трэ­ба ад­па­вя­даць. То­ль­кі но­ша ро­біц­ца за­над­та цяж­кай, і Ясон скі­дае фут­ра-па­лі­то, аб­ліч­ча ідэ­алу, каб знай­сці пры­ту­лак і спа­кой по­бач са «звы­чай­най» жан­чы­най. Ге­рой Мак­сі­ма Пані­мат­чан­кі не ба­на­ль­ны здрад­нік, яко­га па­цяг­ну­ла да ма­ла­до­га це­ла. Ён доб­ра раз­умее і пры­знае, чым аб­авя­за­ны Мед­эі, ад­нак уся­го гэ­та­га не­дас­тат­ко­ва, каб «вы­ла­маць і вы­кру­ціць ру­кі з усіх сус­та­ваў» ды за­стац­ца з жон­кай. Га­лоў­ная хі­ба Ясо­на — сла­басць, праз яе ўсё, што бы­ло ў Мед­эі, пе­рад­усім «ру­но» (ме­та­фа­ра ра­дзі­ны, ра­дзі­мы, сям’і), апы­на­ецца ля доў­гіх, ледзь пры­кры­тых шор­ці­ка­мі ног лег­ка­дум­най і, «ка­лі па час­на­ку», аб­ыя­ка­вай да Ясо­на-Яна Га­лі. Ідэ­аль­ны свет, вы­бу­да­ва­ны ідэ­аль­най жан­чы­най, рас­кі­да­ецца.

Гэ­ты свет Мед­эі цу­доў­на ўва­соб­ле­ны ла­ка­ніч­най сцэ­наг­ра­фі­яй Але­ны Ігру­шы. Бе­ла-шэ­рая сця­на — пад’езд звы­чай­на­га до­ма з ква­тэ­ра­мі-хруш­чоў­ка­мі, тое мес­ца, дзе ад­бы­ва­ецца су­час­ная тра­ге­дыя, — рап­тоў­на раз­бу­ра­ецца і ад­кры­вае пра­сто­ру мік­ра­кос­му жан­чы­ны, што па­бу­да­ва­ла сваё жыц­цё з муж­чы­нам. Бе­лая вы­спач­ка шчас­ця з чыр­во­ны­мі квет­ка­мі ка­хан­ня. Над ёй, быц­цам ба­гі­ня-за­ха­ва­ль­ні­ца агмя­ню, — Мед­эя. У пра­ёме, цэн­тры сус­ве­ту, — ста­ту­эткі дзя­цей, ма­ле­нь­кіх іда­лаў, бос­тваў, на якіх мо­ліц­ца ма­ці. Сцэ­ны іды­ліі да­ку­мен­ту­юцца ўспыш­ка­мі свят­ла — фо­та ідэ­аль­най сям’і. Але на вы­спач­ку сту­піць пруг­кая бе­ле­нь­кая нож­ка ў туф­лі­ку на вос­трым аб­ца­се, па­гнуц­ца крас­кі-ма­кі. Свет Мед­эі аб­ры­нец­ца раз­ам з рэ­штка­мі сця­ны, і та­ды Ма­ры­на кан­чат­ко­ва пе­ра­тво­рыц­ца ў Мед­эю, ма­ле­нь­кія іда­лы-бос­твы, ста­ту­эткі дзя­цей, — у над­ма­гі­ль­ны по­мнік, а чыр­во­ны ко­лер ма­каў (сім­вал ка­хан­ня) зро­біц­ца ко­ле­рам пра­лі­тай кры­ві. І чым бо­льш чу­жа­ніц уз­ле­зе на гэ­тую вы­ра­та­ва­ль­ную вы­спач­ку, дзе спра­буе за­ха­ваць свой су­свет, уз­няць га­лоў­кі кра­сак Мед­эя, тым хут­чэй на­блі­зіц­ца тра­ге­дыя. Здра­ды му­жа, пры­яце­ля дзя­цін­ства і сяб­роў­кі, што не­ка­лі пры­ся­га­лі да­па­маг­чы ў лю­бой сі­ту­ацыі, пры­мус па­кі­нуць дзя­цей да­во­дзяць Мед­эю да рос­па­чы. Ад­нак ці не га­лоў­ным у ра­шэн­ні за­біць ро­біц­ца асэн­са­ван­не та­го, у якім све­це Мед­эя му­сіць па­кі­нуць сы­ноў. Ён па­збаў­ле­ны каш­тоў­нас­цей жан­чы­ны, вер­нас­ці, пад­трым­кі, шчы­рас­ці, на­се­ле­ны без­абліч­ны­мі лю­дзь­мі-це­ня­мі: свет фрэн­даў з «Фэй­сбу­ка», здо­ль­ных то­ль­кі лай­каць ды рэ­пос­ціць.

Зга­дай­ма: у спек­так­лі за­стаў­ся хор, спад­чы­на антыч­най тра­ге­дыі, які ад­на­ча­со­ва ўва­саб­ляе і «фэй­сбук»-су­по­ль­насць, фрэн­даў Ме­д­эі. Ка­ця­ры­на Авер­ка­ва аб­ме­жа­ва­ла ко­ль­касць за­ня­тых артыс­таў, та­му ся­род «фэй­сбу­чу­коў» мож­на па­ба­чыць Га­лю (Гра­жы­на Бы­ка­ва), сяб­роў­ку Мед­эі (Ма­рыя Пят­ро­віч), Эдзі­ка-Эгея (Аляк­сандр Мар­чан­ка), ма­ці Ясо­на-Яна (Га­лі­на Чар­на­ба­ева)... Чым не ме­та­фа­ра? Кан­крэт­ны ча­ла­век губ­ляе сваю асо­бу, апра­нуў­шы ў се­ці­ве мас­ку-акаўнт. Не­здар­ма ж кас­цю­мы дзей­ных асоб чор­на-шэ­рыя, быц­цам па­кры­тыя пы­лам-па­ву­цін­нем, а тва­ры з бе­лым гры­мам на­гад­ва­юць мас­кі. Зрэш­ты, яны хут­ка з’явяц­ца на тва­рах фрэн­даў. Лю­дзі-пры­ві­ды аб­сту­пяць Мед­эю і ня­ўглед­на пад­штур­хнуць да рос­пач­на­га кро­ку. Са­цы­яль­ныя сет­кі, мед­ыя, якія ства­ра­юць рэ­аль­насць, здо­ль­ную за­біць, ува­соб­ле­ны ве­ль­мі ярка, і знач­ную ро­лю ў ра­шэн­ні гэ­та­га воб­ра­зу ад­ыграе пра­ца Яўге­на Кар­ня­га. Гар­мі­дар, учы­не­ны ў «Фэй­сбу­ку» фрэн­да­мі, па­ка­за­ны ў плас­тыч­ных сцэ­нах так, што ня­цяж­ка раз­абраць асноў­ныя эмо­цыі і тэ­мы, якія пан­уюць у Се­ці­ве: сэкс, гвалт, агрэ­сія, стра­та год­нас­ці, за­цык­ле­насць на пад­абай­ках і тан­най па­пу­ляр­нас­ці. Чар­го­вая свар­ка ў сац­сет­цы на­гад­вае ку­рат­нік, дзе ку­ры рап­тоў­на пе­ра­тва­ра­юцца ў кар­ша­коў, што сва­імі (ня)доб­ра­зыч­лі­вы­мі ка­мен­та­ра­мі лі­та­раль­­на збі­ва­юць Мед­эю з ног. Яўген Кар­няг і Ка­ця­ры­на Авер­ка­ва здо­ле­лі ад­шу­каць вар­ты плас­тыч­ны экві­ва­лент і ліс­та­ван­ню ге­ро­яў: ха­рак­тэр­ныя ру­хі на­гад­ва­юць пе­ра­мы­кан­не за­тво­ра. Як лёг­ка, бяз­дум­на і ча­сам бяз­душ­на з’яўля­ецца чар­го­вы ка­мент аль­бо ста­віц­ца лайк, здо­ль­ны пры­спе­шыць тра­ге­дыю?

Праз плас­тыч­ныя ме­та­фа­ры пад­адзе­на і ад­на з са­мых пры­го­жых сцэн спек­так­ля — ка­хан­не Мед­эі і Ясо­на. Мед­ыта­тыў­ныя хо­ры (кам­па­зі­тар­ка Ка­ця­ры­на Авер­ка­ва), бы мар­скія хва­лі, ко­цяц­ца ў за­лу, у мі­лос­ных гу­ль­нях Мед­эя за­ча­роў­вае-за­ва­рож­вае Ясо­на. І вось ужо з пры­по­лу бе­лай су­кен­кі жан­чы­ны пра­лі­ва­ецца дождж чыр­во­ных пя­лёс­ткаў — з’яўля­юцца дзе­ці. Як тут не пры­га­даць, што дзе­ці — квет­кі жыц­ця, тая са­мая кроў, якая звя­за­ла Ясо­на і Мед­эю? Гэт­кая ме­та­фа­рыч­насць улас­ці­вая мно­гім эпі­зо­дам, і ме­на­ві­та яна па­збаў­ляе фі­нал ад­на­знач­нас­ці. На са­мым па­чат­ку дзея­ння з дру­го­га яру­са сцэ­наг­ра­фіч­най кан­струк­цыі, дзе ўзвы­ша­ецца Мед­эя, пад­аюць і раз­бі­ва­юцца ста­ту­эткі-дзе­ці. За­бой­ства. Але ў фі­на­ле, ка­лі ге­ра­іня за­цяг­вае ста­ту­эткі на­верх, на пад­ва­кон­не ме­та­фа­рыч­на­га акна — у вы­ра­та­ва­ль­ны іншас­вет, та­кое ад­на­знач­нае мер­ка­ван­не вы­ка­заць ужо не­ль­га. Гіс­то­рыю су­час­най Мед­эі рэ­жы­сёр пад­ае так, ні­бы смерць дзя­цей мо­жа быць і ня­шчас­ным вы­пад­кам. За­ста­ецца на­ват сла­бая надзея на тое, што ўсе па­пя­рэд­нія падзеі пры­мро­ілі­ся-прад­ба­чы­лі­ся Мед­эі, а яе лёс, як і лёс ейна­га му­жа, мо­жа зра­біц­ца па­ўто­рам сю­жэ­та, бліс­ку­ча пе­рад­адзе­на­га праз ма­на­лог пер­са­на­жа Сяр­гея Шым­ко. Шмат­ва­ры­янтнасць — адзін з моц­ных ба­коў уда­ла­га спек­так­ля. Да іх мож­на да­лу­чыць і сме­лае ўва­саб­лен­не скла­да­ных і ба­лю­чых тэм, якія на­ват фі­зіч­на пры­му­ша­юць гле­да­чоў ад­чуць ся­бе на мес­цы пер­са­на­жаў, бо пад­час ток-шоу Ясон-Ян спус­ка­ецца са сцэ­ны і звяр­та­ецца да іх.

Па­ста­ноў­ка вы­лу­ча­ецца і ад­мет­ны­мі ты­па­жа­мі, ство­ра­ны­мі Га­лі­най Чар­на­ба­евай (Ма­ці Ясо­на), Гра­жы­най Бы­ка­вай (Га­ля), Ма­ры­яй Пят­ро­віч (Сяб­роў­ка); трэ­ба адзна­чыць не­вя­лі­кія, але фі­лі­г­ран­ныя ра­бо­ты Ва­лян­ці­на Са­лаў­ёва (Су­сед) і Сяр­гея Шым­ко. У спек­так­лі склаў­ся гар­ма­ніч­ны ансамбль дра­ма­тур­га, па­ста­ноў­шчы­каў і вы­ка­наў­цаў: яны здо­ле­лі па­ста­віць ды­ягназ су­час­на­му гра­мад­ству. Бо «Сін­дром Мед­эі» — не то­ль­кі па­сля­ро­да­вая дэп­рэ­сія і па­шы­ра­нае са­ма­губ­ства. Гэ­та пе­рад­усім аб­ыя­ка­васць, па­глы­нан­не ча­ла­ве­ка, жы­вых ста­сун­каў, люд­ска­га стаў­лен­ня мед­ыйнай пра­сто­рай. А яшчэ «Сін­дром Мед­эі» — чар­го­вы ў азда­раў­лен­ні рэ­пер­ту­ару РТБД, вяр­тан­ні да су­час­ных, вы­раз­ных спек­так­ляў па тво­рах бе­ла­рус­кіх аўта­раў, здо­ль­ных уз­ру­шаць, пры­му­шаць па­ку­та­ваць і, хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, не­шта змя­няць у са­бе і све­це.

Кацярына ЯРОМІНА