Шлях не на­ўпрост

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

ІV Мін­скі між­на­род­ны дзі­ця­чы тэ­атра­ль­ны фо­рум ««Ма­ла што на све­це доў­га бы­вае важ­ным». Якую важ­насць мае хут­кап­лын­ная сус­трэ­ча на фэс­це, ка­лі дзе­ці гра­юць для дзя­цей? Жу­ры спра­ча­ецца-раз­уме­ецца, кі­раў­ні­кі і пед­аго­гі ка­лек­ты­ваў спраў­джва­юць пра­фе­сій­ныя зна­ёмствы і зно­сі­ны.Кро­кі»
«Ма­ла што на све­це доў­га бы­вае важ­ным». Якую важ­насць мае хут­кап­лын­ная сус­трэ­ча на фэс­це, ка­лі дзе­ці гра­юць для дзя­цей? Жу­ры спра­ча­ецца-раз­уме­ецца, кі­раў­ні­кі і пед­аго­гі ка­лек­ты­ваў спраў­джва­юць пра­фе­сій­ныя зна­ёмствы і зно­сі­ны.

Але што пры­му­шае ўдзе­ль­ні­каў-пад­лет­каў жу­рыц­ца на раз­ві­тан­не? На ва­чах у да­рос­лых яны аб­ды­ма­юць ад­но ад­на­го і не тое каб рум­за­юць — за­хлы­на­юцца сля­зь­мі, тут жа звяз­ва­юцца ў са­цы­яль­ных сет­ках ды праз Google Maps па­зна­ча­юць, дзе шу­каць... сяб­роў? Па­плеч­ні­каў? Ві­да­воч­цаў по­спе­ху або ня­ўда­чы? Ко­ль­кі фес­ты­ва­ль­ных дзён яны ба­чы­лі­ся і зно­сі­лі­ся, усё ад­но як вы­свят­ля­лі гру­пу кры­ві (якія там яшчэ фе­на­ты­піч­ныя адзна­кі?) і вось ця­пер, пры кай­страх ды ва­лі­зах, пры аўто­бус­ных дзвя­рах вы­свет­лі­лі, што ледзь не ад­ной мат­кі дзе­ці!.. Ма­быць гэ­ты «ста­рон­ні эфект» — пры­ха­ва­ная, не­абвеш­ча­ная, але існая мэ­та пад­обных сус­трэч, «цуд цу­доў­ны», быц­цам бы не аб­яца­ны, але спраў­джа­ны?

«Цуд цу­доў­ны» — па­ста­ноў­ка з Ад­эсы па­вод­ле Мі­ка­лая Го­га­ля і Ры­го­ра Квіт­кі-Аснаў­янен­кі, і ў гэ­тым спа­лу­чэн­ні ўжо мір­сціц­ца не­шта фан­тас­ма­га­рыч­нае; да ўся­го на­ву­ча­ль­ны тэ­атр Дзі­ця­чай тэ­атра­ль­най шко­лы мае на­зоў «ТУ-154»: і як тут не ўзля­цець раз­ам з вя­дзь­мар­скай плой­май ад на­цы­яна­ль­ных кла­сі­каў?! Стро­га ка­жу­чы, лі­та­ра­тур­ную пад­ста­ву для сцэ­ніч­на­га тво­ра яшчэ мож­на габ­ля­ваць ды вы­точ­ваць, але склад­ні­кі ва­ка­ль­ныя, плас­тыч­ныя і рыт­міч­ныя рэ­жы­сёр-пед­агог Фё­дар Ткач па­то­чыс­та і ня­ўглед­на пе­ра­тва­рыў у ма­гіч­ныя, так што ўжо не пры­нцы­по­ва, дзе Хім­ка, дзе Па­зь­ка і як са­ро­чын­скі га­ла­ва пе­ра­кі­да­ецца ка­на­топ­скім со­тні­кам. Важ­на, як з ку­боў, по­лі­эты­ле­ну, пыр­скаў чыр­во­най фар­бы бу­ду­ецца сцэ­ніч­ны свет, як вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца му­зы­ка і цы­та­та з па­пу­ляр­на­га ста­ро­га фі­ль­ма (сцэ­на за­ля­цан­ня Дзя­ка да Са­ло­хі), як ма­ла не ўсе прад­ме­ты на сцэ­не вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца ў якас­ці рыт­міч­ных пры­лад, а свае га­ло­вы, ва­ла­сы, ру­кі вы­ка­наў­цы пры­па­даб­ня­юць да аб’ектаў, ся­га­ючы ад пры­ёмаў contemporary dance да ўмоў­нас­ці ля­леч­на­га тэ­атра. Як тут не ўзлу­наць да Гран-пры?!

На тле та­та­ль­най, на­ват на­стыр­ча­най укра­інскай тэ­атра­ль­нас­ці «Згад­кі пра дзя­цін­ства» Рым­дзюн­скай ся­рэд­няй шко­лы (Астра­вец­кі ра­ён Гро­дзен­скай воб­лас­ці) вы­гля­да­лі кра­на­ль­ным кан­трас­там — тэ­атра­лі­за­ва­ны лі­та­ра­тур­ны ман­таж ма­ца­ва­ла ад­каз­насць і най­шчы­рэй­шая ве­ра вы­ка­наў­цаў у пра­па­на­ва­ныя аб­ста­ві­ны. 

У цэн­тры вер­ша­ва­на­га апо­ве­ду і сцэ­ніч­нае пра­сто­ры мес­ці­ла­ся Ба­бу­ля, ва­кол бра­лі­ся ўза­хап­кі і ду­жа­лі­ся язы­ка­мі ўну­кі з вы­луч­най трой­цай Ві­ліі Кім­сай­тэ, Мо­ні­кі Пет­рык ды Іллі Дзміт­ру­ка. Дзя­ку­ючы Ма­рыі Юль­янаў­не Ма­жэй­цы, актры­се-ама­тар­цы і на­род­най май­стры­се, па­каз на­га­даў аўтэн­тыч­ны лі­тоў­скі два­ро­вы тэ­атр — Рым­дзюн­ская шко­ла прад­стаў­ля­ла якраз бе­ла­рус­кіх лі­тоў­цаў, чые мо­ва, пе­ра­емнасць і ша­на­ван­не на­род­ных тра­ды­цый зда­бы­лі ад­мыс­ло­вы фо­рум­ны дып­лом.

Спек­так­лі тэ­атра­ль­на­га ад­дзя­лен­ня Дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў № 2, гас­па­ды­ні фо­ру­му, за­ўсё­ды дэ­ман­стру­юць ухва­ль­ную сту­дый­насць і за­йздрос­на вы­со­кі ўзро­вень пра­цы з дзе­ць­мі. Не зра­біў­ся вы­клю­чэн­нем і сё­лет­ні спек­такль «Ру­са­лач­ка» па­вод­ле Хан­са Крыс­ці­яна Андэр­се­на, дых­тоў­на пры­ду­ма­ны, рас­пра­ца­ва­ны ды ўва­соб­ле­ны рэ­жы­сё­ра­мі-пед­аго­га­мі Іры­най Фла­ры­зяк і Аляк­сан­драй Не­крыш. Знай­шлі­ся і пер­лі­ны і пер­лін­кі, на­прык­лад, у мас­тац­кім афар­млен­ні — рух мар­скіх на­се­ль­ні­каў за пра­зрыс­тым по­кры­вам шыр­маў і камп’ютар­нае крэс­ла на кол­цах, аб­ыгра­нае як трон ру­са­лач­чы­най Ба­бу­лі; у акцёр­скім вы­ка­нан­ні — эпі­зо­ды з тым, як ла­дзі­лі на мо­ры шторм, да­ры­лі зброю Пры­нцу (Фё­дар Са­ве­ль­еў), за­бі­ра­лі го­лас ад Ру­са­лач­кі (Ксе­нія Бор­тнік)...

Артыс­тызм, ві­до­віш­чнасць і му­зыч­нае афар­млен­не па­ста­ноў­кі бы­лі адзна­ча­ны аб­са­лют­на спра­вяд­лі­ва. Але па тым, з якой сту­пен­ню ўпэў­не­нас­ці й на­лаў­чо­нас­ці вы­кон­ва­лі свае за­да­чы юныя артыс­ты, ра­бі­ла­ся ві­да­воч­ным: вы­кштал­ціць кан­чат­ко­ва, да­вес­ці за­ду­му да бляс­ку па­прос­ту за­бра­ка­ва­ла ча­су.

На­тоўп ча­роў­нае дзят­вы га­доў ва­сь­мі аль­бо дзе­вя­ці рап­тоў­на апы­нуў­ся сур’ёзным тэ­атрам Bel Etage з Бе­лас­то­ку — ды яшчэ з фі­ла­соф­скай каз­кай «Ван­дроў­нік» па­вод­ле «Ма­ле­нь­ка­га пры­нца» Анту­ана дэ Сэнт-Экзю­пе­ры. Трыц­цаць пяць хві­лін не вы­па­ла на­ват на імгнен­не ад­вяр­нуц­ца ўбок ад сцэ­ны, бо Ма­ле­нь­кі прынц так ад­да­на да­гля­даў сваю адзі­ную квет­ку, раз­умны Ка­роль так вы­на­ход­лі­ва са­чыў усход Со­нца, а яго­ны Су­сед так гуч­на па­ка­ваў ды раз­бі­раў свой за­плеч­нік! Кож­на­га пер­са­на­жа па­ста­ноў­шчы­ца Мал­га­жа­та Сян­ке­віч ства­ры­ла па­зна­ва­ль­ным, ха­рак­тар­ным, яркім, да­сціп­на аб­ыграў­шы інды­ві­ду­аль­нас­ці вы­ка­наў­цаў: ча­го вар­ты адзін ру­жо­вы квет­нік, на­ла­да­ва­ны амаль дву­ма дзя­сят­ка­мі ад­мет­ных кра­су­няў! Тыя ад­на­ча­со­ва сва­рац­ца, мі­рац­ца, пры­ха­рош­ва­юцца, але ні­ко­му ні­чо­га не змоў­чаць! Асаб­лі­вае за­хап­лен­не вы­клі­ка­лі ба­ць­кі, якія су­пра­ва­джа­лі сва­іх ван­дроў­ні­каў на мін­скі фо­рум і сці­ша­на пе­ра­жы­ва­лі за іх (лепш ска­заць — за­ўзе­лі) пад­час па­ка­зу.

Яшчэ трэ­ці тэ­атра­ль­ны фо­рум «Кро­кі» за­свед­чыў, што воб­раз­ная мо­ва, па­ста­но­вач­ныя пры­ёмы і дра­ма­тур­гія кон­кур­сных спек­так­ляў за­ўваж­на ўсклад­ні­лі­ся. Сё­ле­та про­ста па­ся­род сцэ­ны Тэ­атра юна­га гле­да­ча рас­клаў вог­ніш­ча Тэ­атр-сту­дыя «Дзве­ры» з Мас­квы... ды так, што апа­вяш­ча­ль­ні­кі пад стол­лю тю­гаў­скай гля­дзе­ль­ні за­міг­це­лі чыр­во­ным! Ну доб­ра, дым пус­ка­лі ды­ма­выя ма­шы­ны, а сцэ­на ТЮ­Га імі аб­ста­ля­ва­ная — якраз для па­ка­зу спек­так­ля «Звер» па­вод­ле «Ула­да­ра мух» Уі­ль­яма Гол­дын­га, бо там, па сю­жэ­це, агонь пад­трым­лі­ва­юць, каб ура­та­вац­ца. Вог­ніш­ча ад­ра­зу вы­яві­ла і най­леп­шую фо­рум­ную сцэ­наг­ра­фію, і тры­ва­ласць пра­цы рэ­жы­сё­рак Ка­ця­ры­ны Мі­ро­на­вай ды Ка­ця­ры­ны Гус­ця­ко­вай з хла­пе­чым скла­дам вы­ка­наў­цаў, бо про­ста на­пус­ціць ды­му і за­біць дзі­ка ў ку­лі­се — ма­ла­ва­та бу­дзе. А за­глы­біц­ца ў жуд­лі­вую але­га­рыч­насць ра­ма­на з вы­ка­наў­ца­мі-пад­лет­ка­мі (і ста­рэй­шы­мі, і ма­лод­шы­мі) — як апы­нуц­ца па­між мо­ла­там і ка­вад­лам, як на мі­нах пад бом­ба­мі. Трэ­ба, са­ма менш, каб яшчэ і па­шэн­ці­ла.

Як па­шэн­ці­ла хлоп­чы­кам ура­та­вац­ца ў аві­я-

ка­тас­тро­фе на не­за­се­ле­най вы­спе: з усіх ба­коў ва­да, але ўмо­вы для жыц­ця ма­юцца, і трэ­ба то­ль­кі між­соб­ку да­мо­віц­ца, па­ра­зу­мец­ца, аб’яднац­ца пе­рад не­бяс­пе­ка­мі, улас­ны­мі стра­ха­мі, фі­зіч­ным ця­жа­рам. Па­вод­ле за­ко­ну... Пра тое, што з’яўля­ецца чым — за­ко­нам, зве­рам, ча­ла­ве­кам, — ад падзеі да падзеі на­ма­га­юцца раз­абрац­ца адзі­нац­цаць пад­лет­каў-вы­ка­наў­цаў, якіх ча­сам лі­та­ра­ль­на ня­ма чым пры­крыць — ні ды­мам, ні рэ­жы­сёр­скім пры­ёмам! Бо да спо­ве­дзі і шчы­ра­га пры­знан­ня на­ўпрос­та­вым шля­хам не хо­дзяць...

«Звер» вы­явіў­ся ад­ным з са­мых моц­ных і за­пат­ра­ба­ва­ных спек­так­ляў фо­ру­му, зда­быў прыз гля­дац­кіх сім­па­тый, дып­лом за леп­шую муж­чын­скую ро­лю Хру­шы Але­гу Сця­па­на­ву... Якім пед­ага­гіч­ным шля­хам кро­чы­лі па­ста­ноў­шчы­цы? Які ча­роў­ны за­кон у пра­цы над спек­так­лем спа­вя­да­лі? Сцэ­ніч­на­га, тэ­атра­ль­на­га, пэў­на, за­бра­ка­ва­ла б, па­тра­ба­ваў­ся не­йкі асаб­лі­вы — сту­дый­ны, аль­пі­ніс­цкі! Вось то­ль­кі на­пал жар­сцяў і глы­бі­ню шчы­рас­ці з аб­одвух ба­коў рам­пы сту­дзі­ла пры­сут­насць афі­цэ­ра-вы­ра­та­ва­ль­ні­ка: па­куль ця­гам усяе пастаноўкі ён на­та­ваў апо­вед Ра­ль­фа, дзея­нне твора вы­ўля­ла­ся хі­ба бяс­печ­най хла­пе­чай згад­кай...

Са­мы­мі шмат­на­се­ле­ны­мі вы­яві­лі­ся спек­так­лі з Літ­вы і Эсто­ніі. Шко­ль­ні­кі ды гім­на­зіс­ты з Клай­пе­ды раз­ва­жа­лі «Ізноў пра ка­хан­не», а стра­ка­тыя пер­са­на­жы лі­та­ра­тур­ных тво­раў ба­ві­лі­ся «Кла­сі­кай у пы­ле». І на­ко­ль­кі якас­най, ад­мет­най, са­ка­ві­тай ста­ва­ла лі­та­ра­тур­ная пад­ста­ва «Кла­сі­кі...», на­сто­ль­кі штуч­ным і на­ват кан’юнктур­ным успры­ма­ла­ся «...Ка­хан­не», цьмя­на ад­бі­ва­ючы гіс­то­рыю тра­гіч­на­га пад­лет­ка­ва­га ка­хан­ня з Шэк­спі­ра. Між тым рэ­жы­сёр­ка Га­лі­на Ся­мё­на­ва і яе артыс­ты (з тэ­атра «Мас­ка» асноў­най шко­лы імя Мак­сі­ма Гор­ка­га і тэ­атра «Та­ліс­ман» гім­на­зіі «Айтва­ра») ака­за­лі­ся на вы­шы­ні: усё пры­кі­ну­лі на са­бе! Вы­на­ход­лі­ва асвой­та­лі­ся з аб­ста­ві­на­мі. Раз­абра­лі­ся з ха­рак­та­ра­мі. Дар’ю Бу­сь­ко ўзна­га­ро­дзі­лі за леп­шую жа­но­чую ро­лю Мар­го (но­вай Джу­ль­еты), а ўвесь склад вы­ка­наў­цаў — за глы­бо­кае асэн­са­ван­не і шчы­рае ўва­саб­лен­не тэ­мы сяб­роў­ства і ка­хан­ня. А гім­на­зіс­таў з Кох­тла-Ярве — за акцёр­скі ансамбль і ад­мет­нае вы­ра­шэн­не кла­січ­ных мі­ні­яцюр, пра якія па­куль што да­стат­ко­ва па­ве­да­міць то­ль­кі ад­но: ула­да­ль­ні­ца вя­до­май бе­ла­рус­кай антрэп­ры­зы пра­па­на­ва­ла па­ка­заць іх бе­ла­рус­кім гім­на­зіс­там і для гэ­та­га ўзя­ла­ся зла­дзіць сап­раў­дны гас­тро­ль­ны тур. Ніш­то са­бе крок, па­га­дзі­це­ся?

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра