Фан­та­зій­ная «Флей­та»

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

Прэ­м’е­ра опе­ры Во­льф­ган­га Ама­дэя Мо­цар­та «Ча­ра­дзей­ная флей­та»
Пры кан­цы са­ка­ві­ка на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра опе­ры Во­льф­ган­га Ама­дэя Мо­цар­та «Ча­ра­дзей­ная флей­та». Падзея прайшла ў меж­ах Аўстрый­ска­га ку­ль­тур­на­га се­зо­на. Над ува­саб­лен­нем спек­так­ля пра­ца­ва­ла між­на­род­ная ка­ман­да. Рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам вы­сту­піў Ханс-Іа­хім Фрай (Гер­ма­нія), мас­тац­кі кі­раў­нік кан­цэр­тнай за­лы «Брук­нэр­хаўс» у Лін­цы, ды­ры­жо­рам-па­ста­ноў­шчы­кам — Ман­фрэд Май­рхо­фер (Аўстрыя), сцэ­ног­ра­фам — Хар­тмут Шар­гхо­фер (Аўстрыя). Спа­дзя­емся, рэ­цэн­зіі трох кры­ты­каў да­па­мо­гуць чы­та­чу ўба­чыць роз­ныя гра­ні па­ста­ноў­кі.

Для ня­мец­ка­моў­ных кра­ін гэты твор не менш па­пу­ляр­ны, чым «Яўген Ане­гін» у све­це рус­ка­моў­ным. Ста­віц­ца па­ўсюд­на, у са­мых роз­ных інтэр­прэ­та­цы­ях, з мак­сі­ма­ль­най фан­та­зі­яй, якія пе­ра­но­сяць фі­ла­соф­скую каз­ку Мо­цар­та — Шы­ка­не­дэ­ра ў са­мыя не­ча­ка­ныя ча­сы і пра­сто­ры. Та­му ра­шэн­не Бе­ла­рус­кай опе­ры за­пра­сіць у Мінск для ўва­саб­лен­ня но­вай «Флей­ты» па­ста­но­вач­ную ка­ман­ду «ад­туль» — пі­сь­мен­нае і аб­грун­та­ва­нае. Ня­гле­дзя­чы на­ват на тое, што ў по­стса­вец­кіх кра­інах скла­лі­ся ўлас­ныя тра­ды­цыі інтэр­прэ­та­цыі гэ­та­га опу­са, які ста­віц­ца да­стат­ко­ва час­та, у тым лі­ку і сам Мінск не­адной­чы звяр­таў­ся да «Флей­ты». За­пра­шэн­не ла­гіч­на ад­па­вя­дае і пра­вя­дзен­ню ў Бе­ла­ру­сі Аўстрый­ска­га ку­ль­тур­на­га се­зо­на: аўстра-ня­мец­кая ка­ман­да прад­эман­стра­ва­ла ўлас­нае ба­чан­не зна­ка­мі­тай каз­кі.

Ня­мец­кі рэ­жы­сёр Ханс-Іа­хім Фрай — асо­ба вя­до­мая: ён шмат ста­віў у тэ­атрах Маск­вы, Пе­цяр­бур­га, Ула­дзі­вас­то­ка, Улан-Удэ, і ў Мін­ску гэ­та яго дру­гая пра­ца. Для вя­лі­кай мо­цар­таў­скай опе­ры-за­гад­кі Фрай пра­па­на­ваў яркае фан­та­зій­нае ра­шэн­не — перш за ўсё яно за­хап­ляе ві­зу­аль­ным кам­па­нен­там. Ужо на гу­ках увер­цю­ры гля­дач ба­чыць раз­гор­ну­тае ва ўсім люс­тэр­ку сцэ­ны зор­нае не­ба, дзе ся­род астра­ль­ных аб’­ектаў вы­гі­на­ецца гі­ган­цкі жах­лі­вы змей — той са­мы, ад яко­га праз не­ка­ль­кі хві­лін бу­дзе ўця­каць Та­мі­на, яко­га пе­ра­мо­гуць Тры пані — фрэй­лі­ны Ца­ры­цы но­чы, і яко­га так спа­ло­ха­ецца Па­па­ге­на. Рас­хі­на­ецца за­сло­на, і мы дзі­вім­ся ма­люн­ку фантастычнага ле­су. Да­лей — бо­лей. Ва­ла­дар­ка цем­ры вы­хо­дзіць са ства­ла гі­ган­цка­га ча­роў­на­га дрэ­ва, а яе па­лац ахоў­вае ве­лі­зар­ная рэп­ты­лія. Вой­ска Ца­ры­цы на­гад­вае ці то на­се­ль­ні­каў ка­мен­на­га ве­ку, ці то ама­зо­нак, ці то ро­бін гу­даў ран­ня­га Ся­рэд­ня­веч­ча. Злыд­ні-змоў­шчы­кі Ма­нас­тата­са — ні­бы жах­лі­выя оркі. На­огул у спек­так­лі да­стат­ко­ва пе­ра­клі­чак са зна­ка­мі­ты­мі са­га­мі кштал­ту «Ула­да­ра пяр­сцён­каў» і «Гу­ль­ні тро­наў».

У якой сту­пе­ні пад­обныя алю­зіі да­рэч­ныя і кан­гру­энтныя ме­на­ві­та мо­цар­таў­скай му­зы­цы, сты­ліс­ты­цы зін­гшпі­ля — кож­ны гля­дач вы­ра­шае для ся­бе сам, але ўво­гу­ле пад­обны пад­ыход успры­ма­ецца на­р­маль­­на і не вы­клі­кае пра­тэс­ту. Фрай падзя­ляе пра­сто­ру опе­ры на тры «цар­ствы», на тры све­ты — згуш­ча­ны змрок Ца­ры­цы но­чы, кан­цэн­тра­цыя зла і ад­моў­най энер­гіі; свет­лы, со­неч­ны, зі­хат­лі­вы свет За­рас­тра, дзе шмат за­ла­то­га вы­пра­ме­нь­ван­ня, але ёсць і та­ямні­чы па­ўзмрок у хра­ме муд­рас­ці, уста­ля­ва­ным, ні­бы зна­ка­мі­тая біб­лі­ятэ­ка, стэ­ла­жа­мі з кні­га­мі; свет «між­зем’я» — айку­ме­на про­стых лю­дзей і про­стых па­чуц­цяў, зя­лё­ны лес, дзе жы­вуць істо­ты ты­пу Па­па­ге­на і Па­па­ге­ны. Та­кі тро­хуз­роў­не­вы падзел вы­ключ­на ла­гіч­ны і, ня­гле­дзя­чы на пра­ста­ту, ад­сы­лае да глы­бо­кіх фі­ла­соф­скіх кан­цэп­цый све­та­бу­до­вы, што існуе і ў рэ­лі­гій­ных сіс­тэ­мах, і ў фі­ла­соф­скіх по­гля­дах роз­ных на­ро­даў і кра­ін.

Му­зыч­на но­вая «Флей­та» вы­ра­ша­на з улі­кам мо­цар­таў­скай сты­ліс­ты­кі, і гэ­та, безу­моў­на, ра­дуе. Гук па­вет­ра­ны, лёг­кі, плас­тыч­ны, інакш ка­жу­чы, мо­цар­таў­скі — ён улас­ці­вы і спе­вам са­ліс­таў, і хо­ру, і ігры аркес­тра. Але ка­лі ка­заць пра дэ­та­лі, то тут, на жаль, атры­ма­ла­ся да­лё­ка не ўсё. Час­ця­ком пад­во­дзі­лі ду­ха­ві­кі, пры­чым не то­ль­кі медзь, але і драў­ля­ныя. Не за­ўсё­ды бы­лі га­ма­ген­ныя струн­ныя гру­пы. Ма­эстра Ман­фрэд Май­рхо­фер ча­сам тра­ціў кан­троль над парт­ыту­рай — зда­ра­лі­ся дроб­ныя, але не­адна­ра­зо­выя раз­ыхо­джан­ні па­між сцэ­най і ямі­най. Ві­да­воч­ная асін­хрон­насць на­зі­ра­ла­ся з хо­рам.

Знач­на вы­шэй за ка­лек­ты­вы опе­ры вы­яві­лі ся­бе са­ліс­ты. Кас­тынг цал­кам мясцо­­вы, і ён ві­да­воч­на па­ра­да­ваў. Пры­ваб­ным па гу­ку і юным, тра­пят­кім па воб­ра­зе паў­стаў Юрый Га­ра­дзец­кі (Та­мі­на). Спя­вак прад­эман­стра­ваў сап­раў­ды мо­цар­таў­скае гу­чан­не ў ве­ль­мі ка­вар­най парт­ыі. Вы­дат­нае ва­ло­дан­не го­ла­сам і ўраж­лі­вы тэмбр па­ка­за­ла Іры­на Ку­чын­ская (Па­мі­на). Сты­хі­яй ка­міч­на­га за­ча­ра­ваў Андрэй Клі­по (Па­па­ге­на). Уво­гу­ле ўда­лым атры­маў­ся вы­ступ і Мар­га­ры­ты Ляў­чук: вір­ту­озная ро­ля Ца­ры­цы но­чы ёй ска­ры­ла­ся, на­ват ня­гле­дзя­чы на ня­ўда­лыя вер­хнія но­ты ў пер­шай арыі. Парт­ыя За­рас­тра аб’­ектыў­на ніз­ка­ва­тая для вы­са­ка­род­на­га ба­са Андрэя Ва­лен­ція, хоць у астат­нім і ва­кал, і воб­раз за­слу­гоў­ва­юць то­ль­кі су­пер­ла­ты­ваў. Доб­ры ансамбль вы­лу­чаў спе­вы Трох пані (Анас­та­сія Мас­кві­на, Але­на Зо­ла­ва, Ка­ця­ры­на Міх­на­вец).

Рэ­дкай вы­на­ход­лі­вас­цю вы­лу­ча­юцца кас­цю­мы: яны скла­да­ныя, муд­ра­ге­ліс­тыя, але за­ўсё­ды лёг­ка па­зна­юцца і пуб­лі­ка да­клад­на іх ідэн­ты­фі­куе. Не­ка­то­рыя ад­роз­ні­ва­юцца вы­со­кім эстэ­тыз­мам, як, на­прык­лад, «ве­не­цы­янская» па­рчо­вая су­кен­ка вы­са­ка­род­на­га Та­мі­на ці чор­ны, у стра­зах, са срэб­най ка­ро­най бліс­ку­чы ўбор га­лоў­най ча­ра­дзей­кі опе­ры ў пер­шай дзеі (у дру­гой Ца­ры­ца но­чы па­ўста­не ў бо­льш бру­та­ль­ным вы­гля­дзе — з па­кру­час­ты­мі ра­га­мі на лбе за­мест ка­ро­ны). Фан­та­зія мас­та­ка Хар­тму­та Шар­гхо­фе­ра не пе­ра­стае здзіў­ляць на пра­ця­гу па­ста­ноў­кі да­сціп­нас­цю і па­ра­дак­са­ль­нас­цю. Але ў тым ня­ма пра­змер­най зна­ро­чыс­тас­ці ві­зу­алі­за­цыі, што ў вы­ні­ку ро­біць ві­дэа­аб­ліч­ча спек­так­ля гар­ма­ніч­ным.

Бы­ло бач­на, што артыс­ты доб­ра па­пра­ца­ва­лі над ня­мец­кай мо­вай (спя­ва­юць на ёй, а вось раз­моў­ныя ды­яло­гі вя­дуць па-рус­ку), хоць у гэ­тым на­кі­рун­ку ёсць яшчэ ку­ды рас­ці. Пры ўсіх «але» ра­дас­на за­ўва­жыць, што і сцэ­ніч­на, і му­зы­ка­ль­на мо­цар­таў­скай сты­ліс­ты­кай ава­ло­да­лі.

Бе­ла­рус­кая опе­ра атры­ма­ла ці­ка­вы, за­й­ма­ль­ны спек­такль у свой і без та­го да­стат­ко­ва ба­га­ты рэ­пер­ту­ар.

Аляксандр МАТУСЕВІЧ