Гу­ль­ні тро­наў, хо­бі­ты, оркі і... кры­ху Мо­цар­та

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

Прэ­м’е­ра опе­ры Во­льф­ган­га Ама­дэя Мо­цар­та «Ча­ра­дзей­ная флей­та»
Пры кан­цы са­ка­ві­ка на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра опе­ры Во­льф­ган­га Ама­дэя Мо­цар­та «Ча­ра­дзей­ная флей­та». Падзея прайшла ў меж­ах Аўстрый­ска­га ку­ль­тур­на­га се­зо­на. Над ува­саб­лен­нем спек­так­ля пра­ца­ва­ла між­на­род­ная ка­ман­да. Рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам вы­сту­піў Ханс-Іа­хім Фрай (Гер­ма­нія), мас­тац­кі кі­раў­нік кан­цэр­тнай за­лы «Брук­нэр­хаўс» у Лін­цы, ды­ры­жо­рам-па­ста­ноў­шчы­кам — Ман­фрэд Май­рхо­фер (Аўстрыя), сцэ­ног­ра­фам — Хар­тмут Шар­гхо­фер (Аўстрыя). Спа­дзя­емся, рэ­цэн­зіі трох кры­ты­каў да­па­мо­гуць чы­та­чу ўба­чыць роз­ныя гра­ні па­ста­ноў­кі.

Ска­жу ад­ра­зу, што па­ста­ноў­ка Хан­са-Іа­хі­ма Фрая па­кі­ну­ла два­істае ўра­жан­не. Аса­біс­та я ча­ка­ла бо­ль­ша­га. Хоць мно­гія мае ка­ле­гі, якія не здо­ле­лі тра­піць на прэм’ерны па­каз, па­сля пра­гля­ду фо­та­ка­ла­жаў са спек­так­ля ад­на­душ­на і за­хоп­ле­на ка­за­лі: «Гэ­та так кру­та і ярка!» Дый ка­ман­да па­ста­ноў­шчы­каў па­абя­ца­ла, што за­да­ва­ль­нен­не атры­ма­юць усе ка­тэ­го­рыі і па­ка­лен­ні слу­ха­чоў — «ад 6 да 98 га­доў». Ка­лі стаў­ка зроб­ле­на на не­звы­чай­ную па­пу­ляр­насць і па­зна­ва­ль­насць асоб­ных ге­ро­яў саг і се­ры­ялаў кшталту «Ула­дар пяр­сцён­каў» і «Гу­ль­ні тро­наў», дык вон­ка­вы вы­гляд і лі­нія па­во­дзін пер­са­на­жаў опе­ры «тран­сплан­та­ва­ны» з ка­са­вых кі­на­ана­ла­гаў.

Што ў вы­ні­ку атры­ма­ла­ся? Пры ўсёй за­яўле­най прэ­тэн­зіі на су­час­насць, кан­цэп­цыя скла­ла­ся тра­ды­цый­ная, не па­збаў­ле­ная ха­ду­ль­ных штам­паў і пры­крых раз­ыхо­джан­няў па­між сэн­са­вы­мі акцэн­та­мі парт­ыту­ры і сцэ­ніч­на­га дзея­ння. У ра­шэн­ні асоб­ных сцэн «Флей­ты» гля­дач мо­жа ад­чуць знеш­няе за­да­ва­ль­нен­не, уба­чыць вы­раз­насць мі­зан­сцэн як па­ста­но­вач­ных кад­раў, то­ль­кі ў цэ­лым не ха­пае інтэ­лек­ту­аль­най глы­бі­ні. Про­ста­лі­ней­насць пра­чы­тан­ня воб­раз­най сіс­тэ­мы опе­ры, ста­тыч­насць раз­віц­ця дра­ма­тур­гіч­ных лі­ній асоб­ных ге­ро­яў, не­апраў­да­ная эклек­тыч­насць, ува­га да «га­лі­вуд­скіх» эфек­таў амаль па­збаў­ля­юць да­пыт­лі­ва­га гле­да­ча маг­чы­мас­ці па­гу­ляць са сты­ля­вы­мі сім­ва­ла­мі, ад­чуць по­стма­дэр­ніс­цкія ідэі, па­ра­зва­жаць пра інтэр­тэк­сту­аль­ныя су­вя­зі.

Між тым для ўсёй аўстра-ня­мец­кай ка­ман­ды «Ча­ра­дзей­ная флей­та» — адзін з лё­са­выз­на­ча­ль­ных опер­ных тэк­стаў, на якім яны пра­фе­сій­на ста­ле­лі: ад ура­жан­няў, атры­ма­ных у дзя­цін­стве, по­тым пад­час вы­ка­нан­ня ха­ра­вых і не­вя­лі­кіх со­ль­ных парт­ый опе­ры ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це, да пра­цы па­моч­ні­ка­мі, асіс­тэн­та­мі і на­рэш­це да па­ста­ноў­шчы­каў спек­так­ля. «Му­зы­ка “Ча­ра­дзей­най флей­ты” — не­ад’ем­ная час­тка на­шай ку­ль­тур­най фо­нас­фе­ры», — адзна­чыў на прэс-кан­фе­рэн­цыі рэ­жы­сёр Фрай. На бе­ла­рус­кай сцэ­не гэтую парт­ыту­ру ён увасабляў упершыню.

Увер­цю­ра, што ад­кры­вае опер­ны кі­на­се­анс, ідзе пад му­ль­ты­ме­дый­ную пра­екцыю: гар­ма­ніч­ны рух у кас­міч­най без­да­ні мі­ры­ядаў зо­рак, пла­нет, сім­ва­ліч­ных су­зо­р’яў-жы­вёл па­ру­ша­ецца ды­са­нант­ным увар­ван­нем Змея-дра­ко­на. Ён зніш­чае ўсіх на сва­ім шля­ху і апус­ка­ецца на Зям­лю (на жаль, цу­доў­ны гі­ган­цкі ма­кет Дра­ко­на пад­час дзеі амаль не­маг­чы­ма бы­ло раз­гле­дзець). Не­пры­том­на­га Та­мі­на, а-ля «Іван-Ца­рэ­віч», зна­хо­дзяць тры Пані ў воб­ра­зе жан­чын-ва­яўніц, якіх су­пра­ва­джае армія ама­зо­нак, уз­бро­еных кал­ча­на­мі і стрэ­ла­мі, — у іх го­ле­ныя скро­ні, дрэ­ды ці «кон­скія хвас­ты». Пе­ра­соў­ва­ючы­ся пры­стаў­ны­мі кро­ка­мі, дэ­ман­стру­ючы ўлас­ную моц, яны ма­тэ­ры­ялі­зу­юць вой­ска Ца­ры­цы но­чы і ві­зу­аль­на ўраў­на­важ­ва­юць сі­лы цем­ры і свят­ла. Двац­цаць ад­на ама­зон­ка, уклю­ча­ючы трох Пані, — сак­ра­ль­ная ся­мёр­ка, па­мно­жа­ная на тры.

Раз­ам з тым да­мі­ну­ючы ві­зу­аль­ны сы­ход у стыль фэн­тэ­зі пра­ктыч­на ні­ве­ля­ваў арфіч­ную ідэю, якой пра­сяк­ну­та опе­ра (ма­ецца на ўва­зе Арфей, ста­ра­жыт­наг­рэ­час­кі спя­вак, і яго му­зыч­ны інстру­мент лі­ра — як сім­вал мас­тац­тва, му­зы­кі, вы­шэй­шай гар­мо­ніі). На пер­шы план вы­лу­ча­ецца тэ­ма ўла­ды, ба­ра­ць­бы за трон, што пад­крэс­лі­ва­ецца ду­аліс­тыч­най трак­тоў­кай са­мой флей­ты, це­ла якой за­вяр­ша­ецца вос­тра­кан­цо­вым мя­чом. У тым жа кі­рун­ку асэн­соў­ва­юцца і бяс­крыў­дныя зва­ноч­кі, прад­стаў­ле­ныя ў вы­гля­дзе по­са­ха-тры­зуб­ца ў фор­ме кі­фа­ры.

Тры хлап­чу­кі-хо­бі­ты ў ку­ча­ра­вых па­ры­ках, плаш­чах, з кі­ямі ў ру­ках, імкнуц­ца да аб­са­лют­на да­клад­на­га рэ­пра­ду­ка­ван­ня ма­не­ры па­во­дзі­наў сва­іх кі­наб­ра­тоў. Зда­ва­ла­ся, тут маг­ла б вы­явіц­ца рэ­жы­сёр­ская глы­бі­ня пра­чы­тан­ня воб­ра­заў праз эты­ма­ла­гіч­нае зна­чэн­не імя га­лоў­на­га хо­бі­та Фро­да — «муд­ры дзя­ку­ючы во­пы­ту». Ад­нак на­ват у стра­тэ­гіч­на важ­ны мо­мант, ка­лі хлоп­цы па­ве­дам­ля­юць Па­мі­не пра сап­раў­дныя па­чуц­ці яе ка­ха­на­га, яны за­ста­юцца за­ня­ты­мі ўлас­ны­мі пра­бле­ма­мі. Хра­ма­выя ра­бы і слу­гі па во­лі рэ­жы­сё­ра пе­ра­ўтва­ры­лі­ся ў кар­лаў-гно­маў і оркаў пад кі­раў­ніц­твам Ма­нас­та­та­са. Воблік За­рас­тра недвухсэнсоўна выклікае асацыяцыі з воб­разам ма­гут­на­га ча­раў­ні­ка Са­ру­ма­на, кі­раў­ні­ка Бе­лай ра­ды. А раў­на­мер­ны рух жра­цоў і жрыц у рыт­ме га­дзін­ні­ка­ва­га ме­ха­ніз­му ро­бяць За­рас­тра яшчэ і Ула­да­ром Ча­су.

Мас­так Хар­тмут Шар­гхо­фер мі­ні­ма­ліс­тыч­на акрэс­лі­вае сцэ­ну сак­ра­ль­ным зна­кам ко­ла. У яго цэн­тры шмат­ве­ка­вое дрэ­ва з пыш­най кро­най, з дуп­ла яко­га з’яўля­ецца Царыца ночы. Сцэ­на Ма­нас­та­та­са і Па­мі­ны ад­бы­ва­ецца на фо­не ўсё­ві­душ­ча­га во­ка-ры­бы. У сцэ­не вы­пра­ба­ван­ня сты­хі­ямі эфек­тна вы­гля­дае пад­арож­жа ге­ро­яў у кра­іну смер­ці: га­ра­чыя вод­све­ты пол­ымя, дым, уз­ня­тыя лю­кі ўво­дзяць ге­ро­яў пад сцэ­ну, у ніж­ні свет. По­тым на іх з не­ба льюц­ца стру­ме­ні ачыш­ча­ль­най ва­ды. Асоб­ныя дэ­та­лі скі­ра­ва­ны на акцэн­ту­ацыю вя­до­мых эле­мен­таў кі­на­саг: трон-со­нца За­рас­тра, шлем-чэ­рап Ца­ры­цы но­чы, мас­кі ўтай­ма­ва­ных флей­тай па­чвар.

Ма­лаз­ра­зу­ме­лай і над­акуч­лі­вай па час­та­це з’яўлен­ня за­ста­ецца за­сло­на, на якой вы­яўле­ны фа­сад хра­ма За­рас­тра (пра­воб­ра­зам яго ві­да­воч­на зра­бі­ла­ся іар­дан­ская Пет­ра). Мож­на то­ль­кі шка­да­ваць, што пры ве­лі­зар­ных тэх­ніч­ных маг­чы­мас­цях сцэ­ны быў абра­ны та­кі ма­ла­ці­ка­вы ва ўсіх ад­но­сі­нах пры­ём. Та­му сар­кас­тыч­ную ўсмеш­ку вы­клі­кае рэ­плі­ка Па­па­ге­на «І дзе я зна­хо­джу­ся?!», які па сю­жэ­це за­блу­каў у глу­хім ле­се, але во­ляй рэ­жы­сё­ра рап­там у чар­го­вы раз аказ­ва­ецца ля за­сло­ны. Да­рэ­чы, ад­ным з пры­ёмаў, што бу­да­ра­жаць пуб­лі­ку, ста­но­віц­ца «ха­джэн­не» Па­па­ге­на па за­ле, між гле­да­чоў, лі­та­ра­ль­на аслеп­ле­ных яркі­мі са­фі­та­мі. Да­рэ­чы, не ва ўсім пе­ра­кон­вае пры­цем­не­на-шэ­рая свет­ла­вая кан­цэп­цыя спек­так­ля (мас­так Ула­дзі­мір Сцер­лін, Рас­ія).

Ка­лі акцэн­та­ваць ста­ноў­чыя мо­ман­ты, дык пад­крэс­лім ашчад­нае стаў­лен­не па­ста­ноў­шчы­каў да му­зыч­на­га тэк­сту, за­ха­ва­на­га цал­кам. Для ды­на­міч­нас­ці дзея­ння знач­на ска­ра­ці­лі­ся гу­тар­ко­выя ды­яло­гі, яны ідуць у су­час­ным пе­ра­кла­дзе. «Га­во­рым па-рус­ку, спя­ва­ем па-ня­мец­ку», — ідэя для Фрая не но­вая, пра гэ­та свед­чыць, на­прык­лад, яго па­ста­ноў­ка «Ары­ядны на На­кса­се» ў Тэ­атры Па­кроў­ска­га (2016).

І ўсё ж агу­чу спра­вяд­лі­вае пы­тан­не: ці пры­му­сі­ла вы­ка­наў­цаў пе­ра­гле­дзець інтэр­прэ­та­цыю мо­цар­таў­скай парт­ыту­ры рэ­жы­сёр­ская кан­цэп­цыя? На жаль, скла­ла­ся ўра­жан­не, што му­зыч­ны бок жы­ве асоб­на ад тэ­атра­ль­на­га. Між тым аркестр пад кі­раў­ніц­твам да­свед­ча­на­га мо­цар­таз­наў­ца Май­рхо­фе­ра гу­чаў сты­ліс­тыч­на да­клад­на, у ім за­хоў­ва­ла­ся лёг­кая на­паў­праз­рыс­тасць па­літ­ры. Ма­эстра імкнуў­ся не ад­ыхо­дзіць ад за­да­дзе­на­га ды­на­міч­на­га тэм­па­рыт­му, з якім, на жаль, спраў­ля­лі­ся да­лё­ка не ўсе артыс­ты. Асоб­най дбай­най пра­пра­цоў­кі яшчэ па­тра­бу­юць ансам­бле­выя сцэ­ны.

У прэм’ерным скла­дзе адзна­чым Юрыя Га­ра­дзец­ка­га. У інтэр­прэ­та­цыі Та­мі­на ён па-май­стэр­ску вы­ка­рыс­тоў­вае тон­кія ад­цен­ні, дэ­ман­струе пра­нік­лі­вае pianо ды здзіў­ляе зна­ро­чыс­тай ска­ва­нас­цю і не­ка­то­рай ха­лод­нас­цю ў ад­но­сі­нах да Па­мі­ны. Воб­раз чыс­тай, да­лі­кат­най і за­ка­ха­най дзяў­чы­ны ве­ль­мі па­суе Іры­не Ку­чын­скай. Яе вы­ка­нан­не пе­ра­кон­вае вы­раз­най плас­ты­кай му­зыч­най мо­вы, кан­ты­ле­най гу­чан­ня і вы­раз­най арты­ку­ля­цы­яй. Андрэй Клі­по кры­ху ста­тыч­на вы­сту­пае ў ро­лі на­паў­ча­ла­ве­ка-на­паў­зве­ра Па­па­ге­на. Ад­нак ма­ла­ды спя­вак ва­ло­дае яркім ха­рак­тар­ным тэм­брам і вы­раз­ны­мі артыс­тыч­ны­мі да­дзе­ны­мі. Вон­ка­ва эфек­тнай Мар­га­ры­це Ляў­чук (Ца­ры­ца но­чы) пры­кмет­на не ха­па­ла ніж­ня­га і ся­рэд­ня­га рэ­гіс­траў, дый ка­ла­ра­тур­ны рос­сып у зна­ка­мі­тай арыі атры­маў­ся кры­ху на­пру­жа­ным, за­па­во­ле­ным у тэм­пах. На жаль, не без ва­­каль­ных страт пра­вёў Андрэй Ва­лен­цій парт­ыю За­рас­тра.

У пра­цэ­се на­блі­жэн­ня да «Ча­ра­дзей­най флей­ты», най­вя­лік­ша­га оpus magnum, кож­ны вы­му­ша­ны пра­йсці ня­прос­тае вы­пра­ба­ван­не — быць здо­ль­ным тва­рыць раз­ам з ге­ні­ем. Аб­ра­ны для бе­ла­рус­кай сцэ­ны стыль фэн­тэ­зі, кі­на­век­тар пра­чы­тан­ня апош­няй опе­ры кам­па­зі­та­ра, яшчэ раз па­цвяр­джае яе не­вы­чэр­пныя маг­чы­мас­ці ды на­вя­вае дум­ку пра тое, што Мо­царт — ге­рой не то­ль­кі «на­ша­га ча­су», але і Веч­нас­ці. Вось пра яе і вар­та па­мя­таць пры кож­ным да­кра­нан­ні да яго­на­га му­зыч­на­га све­ту.